Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Першая кніга Масеява - Быцьцё 3 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 1 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

9 I абачыла Сорра сына Гаґары Ягіпцянкі, каторага яна нарадз і ла Абрагаму, што ён насьміхаецца, 10 I сказала Абрагаму: „Выжані гэтую служэбку а сына ейнага, бо не спадзець сыну нявольніцы гэтае із сынам маім, з Ісаком". 11 I было гэта нягодным у ваччу Абрагамавым дзеля сына ягонага.

12 I Бог сказаў Абрагаму: „Няхай ня будзе гэта нягодным у ваччу тваім дзеля хлопчыка і дзеля служэбкі свае; усе, што скажа табе Сорра, слухай голасу ейнага; бо ў Ісаку будзе названа табе насеньне. 13 Таксама й сына нявольніцы народам учыню, бо ён твае насеньне.

14 Абрагам устаў нараніцы, і ўзяў хлеба а мех вады, і даў Гаґары, і палажыў ёй на плечы, і дзецянё, і выслаў яе.

Яна пайшла і заблудзіла ў пустын і Бэер Шаве. 15 I скончылася вада ў мяху, і яна заставіла дзецянё пад адным із кустоў. 16 I пайшла, і села насупроці так далёка, як із луку дастрэліць; бо яна сказала: „Хай не гляджу на сьмерць дзецяняці". I села насупроці, і ўзьняла голас свой, і плакала. 17 I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і гукн у ў ангіл Божы да Гаґары зь нябёсаў, і сказаў ёй: „Што з табою, Гаґар? ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка стуль, ідзе ён ё. 18 Устань, падыймі хлопчыка і дзяржы моцна рукою сваёю яго, бо ў народ вялікі ўчыню яго". 19 I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна абачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дал а піць дзецяняці.

20 I быў Бог із хлопчыкам; і ён вырас, і жыў на пустын і, і быў стралец із луку. 21 Ён жыў на пустын і Фаран; і ўзял а яму маці жонку ізь зямлі Ягіпецкае.

22 I было таго часу, і сказаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, Абрагаму, кажучы: „Бог із табою ў вусім, што ты робіш; 23 I цяпер прысягні імне Богам тут, што ты ня будзеш маніць імне ані пагону майму, ані ўнуку майму; і як я ласку чыніў табе, так будзеш рабіць з імною і ізь зямлёю, што ты падарожжуеш у ёй". 24 I сказаў Абрагам: „Прысягаю".

25 I ўпікаў Абрагам Авімелеху ўзглядам студні вады, каторую заглабалі слугі Авімелехавы. 26 I сказаў Авімелех: „Ня ведаў я, хто ўчыніў гэта, таксама ты не сказаў імне; таксама я ня чуў, апрача сядняшняга дня". 27 I ўзяў Абрагам драбнога й буйнога статку, і даў Авімелеху, і ўчынілі яны абодва змову. 28 I пастанавіў Абрагам сем тых ягнят із драбнога статку асобна. 29 I сказаў Авімелех Абрагаму: „А што гэта за сем авец гэтых, каторыя ты пастанавіў асобна?" 30 I сказаў: „Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны был і імне сьветчаньням, што я выкапаў гэтую студню". 31 Затым і назваў гэтае месца: Бэер Шава (Студня Прысягі), бо там яны абодва прысягалі. 32 I ўчынілі змову ў Бэер Шаве. I ўстаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, і зьвярнуліся да зямлі Пілісцкае.

33 I засадзіў гай ля Бэер Шавы, і гук а ў там у імя СПАДАРА, Бога вечнага.

34 I падарожжаваў Абрагам у зямлі Пілісцкай дзён шмат.

22 I было просьле ст а цьцяў гэтых; і Бог спрабаваў Абрагама, і сказаў яму: „Абрагаме!" I ён сказаў: „Во я!" 2 I сказаў: „Вазьмі ж сына свайго, адзінага свайго, каторага ты любіш, Ісака; і пайдзі сабе да зямлі Мора, і там узьнясі яго на ўсепаленьне на аднэй з гораў, праз каторую Я скажу табе". 3 Абрагам устаў рана нараніцы, асядлаў асла свайго, узяў двух дзяцюкоў сваіх із сабою а Ісака, сына свайго; і насек дроў на ўсепаленьне, і ўстаў і пайшоў да месца, праз каторае сказаў яму Бог. 4 I было трэйцяга дня, што ўзьняў Абрагам вочы свае і абачыў тое месца зд а леку. 5 I сказаў Абрагам дзяцюком сваім: „Застаньцеся вы тут із аслом; а я а хлапец пойдзем аж туды, і паклонімся, і зьвернемся да вас".

6 I ўзяў Абрагам дровы на ўсепаленьне, і ўзлажыў на Ісака, сына свайго; і ўзяў у рукі цяпло а вялікі нож, і пайшлі абодва разам. 7 I сказаў Ісак Абрагаму, айцу свайму: „Войча мой!" Ён адказаў: „Во я, сыну мой". Ён сказаў: „Во цяпло а дровы, ідзе ж ягнё на ўсепаленьне?" 8 I сказаў Абрагам: „Бог парупіцца Сабе празь ягнё на ўсепаленьне, сыну мой". I йшлі абодва разам.

9 I прышлі на месца, праз каторае казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам той аброчнік, разлажыў дрыва, і зьвязаў сына свайго Ісака, і палажыў яго на аброчнік, зьверху на дрыва. 10 I выцягнуў Абрагам рук у сваю, і ўзяў вялікі нож, каб зарэзаць сына свайго. 11 I гукн у ў да яго Ангіл СПАДАРОЎ зь нябёсаў, і сказаў: „Абрагаме! Абрагаме!" I сказаў: „Во я!" 12 I сказаў: „Не выцягай рукі свае на хлопчыка і не рабі яму нічога; бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не ўдзяржаў сына свайго ад Мяне.

13 I ўзьняў Абрагам вочы свае, і абачыў: і во баран адзаду засіл і ўся ў гушчару рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ўзьнёс яго на ўсепаленьне замест сына свайго. 14 I назваў Абрагам імя месца гэнага: Егова-Ірэ (СПАДАР парупіцца). Затым і цяперака кажацца: на гары Еговы агледзецца.

15 I гукн у ў Ангіл СПАДАРОЎ Абрагаму другім н а варатам ізь нябёсаў, 16 I сказаў: „Сабою прысягаю, асьвятчае СПАДАР, што як ты гэта зрабіў, і не ўдзяржаў сына свайго, адзінага свайго, 17 То дабра славячы дабраслаўлю цябе, і множачы памножу насеньне твае, як гвезды нябёсныя і як пясок на беразе таго мора; і спадуць насеньню твайму брамы варагоў ягоных; 18 I дабраславёныя будуць у насеньню тваім усі народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго".

19 I зьвярнуўся Абрагам да дзяцюкоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бэер Шавы; I жыў Абрагам у Бэер Шаве.

20 I было просьле гэтых ст а цьцяў: Абрагаму наказалі, сказаўшы: „Во, нарадз і ла Мілка, нават яна, дзеці Нагору, брату твайму: 21 Уца, першака ягонага, а Буза, брата яго, а Кемуеля, айца Арамовага. 22 А Кесэда а Хазо а Пілдаша а Ідлафа а Вафуеля. 23 Ад Вафуеля нарадзілася Рэвека. Асьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нагору, брату Абрагамаваму. 24 I мамошка ягоная, а імя ейная Рэума, і нарадз і ла таксама яна Тэвага а Ґагама а Тагаша аМааху

23 I было жыцьця Соррынага сто дваццаць сем год: гады жыцьця Соррынага. 2 I памерла Сорра ў Кіраф-Арбе, ён жа Гэўрон, у зямлі Канаанскай. I прышоў Абрагам із жалобаю па Сорры, і плакаць па ёй. 3 I ўстаў Абрагам ад віду памерлае свае, і г у каў сыном Гэтавым, кажучы: 4 „Падарожнік і асяленец я у вас; дайце імне на собскасьць магілу з вамі, і я пахаваю памерлую сваю ад віду свайго". 5 I адказалі сынове Гэтавы Абрагаму, кажучы яму: 6 „Паслухай нас, спад а ру мой! князь Божы ты сярод нас; у найвыбарнейшым із нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую сваю; ніхто з нас пахавальнага месца свайго не забароне табе на пахаваньне памерлае твае". 7 Абрагам устаў і пакланіў ся народу зямлі - сыном Гэтавым; 8 I гутарыў зь імі, кажучы: „Калі гэтага зыча душа ваша, каб я пахаваў памерлую сваю ад віду свайго, то паслухайце мяне, прычыніцеся за мяне ў Ефрона, сына Цогаровага, 9 I дасьць ён імне пячору Махпелу, што ў яго, што на канцу поля ягонага, за поўнае срэбра аддасьць імне яе сярод вас, на собскасьць да пахаваньня". 10 Ефрон сядзеў сярод сыноў Гэтавых; і адказаў Ефрон Гэціч Абрагаму ўчуткі сыноў Гэтавых, перад усімі, каторыя ўходзілі ў брамы места ягонага, кажучы: 11 „Не, спад а ру, мой, паслухай мяне: поле я даў табе і пячору, каторая на ім, даў табе: перад ачмі сыноў народу свайго даў табе яе, пахавай памерлую сваю". 12 I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі, 13 I г у каў Ефрону ўчуткі люду зямлі, кажучы: „Калі б ты толькі паслухаў мяне, я дам табе срэбла поля; вазьмі ў мяне, і я пахаваю памерлую сваю там". 14 І адказаў Ефрон Абрагаму, кажучы яму: 15 „Спад а ру мой! паслухай мяне: зямля чатырыста сыкляў срэбла; меж імною й табою што гэта? і памерлую сваю пахавай". 16 I паслухаў Абрагам Ефрона; і адважыў Абрагам Ефрону срэбла, праз каторае ён казаў учуткі сыноў Гэтавых, чатырыста сыкляў срэбла, якое ходзе ў купцоў.

17 I зацьверджана поле Ефронава, каторае ў Махпеле, каторая перад Мамрэ, поле а пячора каторая на ім, і кажнае дзерва, каторае на полю, у вусіх межах ягоных наўколо, 18 Абрагаму ў куплю перад ачмі сыноў Гэтавых, усіх уходзячых у брамы места ягонага.

19 Просьле гэтага Абрагам пахаваў Сорру, жонку сваю, у пячоры поля ў Махпеле, перад Мамрэ, каторае Гэўрон, у зямлі Канаанскай. 20 I зацьверджана тое поле а тая пячора, каторая на ім, Абрагаму на пахоўную собскасьць ад сыноў Гэтавых.

24 I Абрагам быў ужо стары, і прышоў у гады. I СПАДАР дабраславіў Абрагама ў вусім.

2 I сказаў Абрагам слузе свайму, старшаму ў доме сваім, каторы р а дзіў усе, што ў яго было: „Палажы рук у сваю пад сьцягно мае, 3 І я прывяду цябе да прысягі СПАДАРОМ Богам нябёсаў і Богам зямлі, што ты нявозьмеш жонкі сыну майму з дачок Канаанавых, сярод каторых я жыву; 4 Але да зямлі мае і да роднага краю майго пойдзеш і возьмеш жонку сыну майму Ісаку". 5 I сказаў яму слуга: „Можа ня будзе зычыць тая жонка йсьці з імною да гэтае зямлі, ці напэўна маю я зьвярнуць сына твайго да зямлі, з каторае ты вышаў?"

6 I сказаў яму Абрагам: „Сьцеражыся, каб не зьвярнуць сына майго туды. 7 СПАДАР Бог нябёсаў, Каторы ўзяў мяне з дому айца майго і ізь зямлі нараджэньня майго, і Каторы г у каў імне, і Каторы прысягнуў імне, кажучы:,Насеньню твайму дам гэтую зямлю' - Ён пашлець Ангіла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму стуль. 8 А калі ня будзе хацець тая жонка йсьці з табою, ты будзеш нявінны ад гэтае прысягі мае; толькі сына майго не зварачай туды". 9 I палажыў слуга рук у сваю пад сьцягно Абрагамавае, спадара свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе. 10 I ўзяў тый слуга дзесяць вярблюдоў спадара свайго, і пайшоў. I ўсялякае дабро спадара ягонага ў руццэ ягонай. Ён устаў і пайшоў да Арам Нагараіму, да места Нагоравага. 11 I прынучыў вярблюды ўклякнуць вонках места, ля студні вады, увечары, таго часу, як выходзяць сіляць. 12 I сказаў: „СПАДАРУ, Божа спадара майго Абрагама! учыні ж, каб сталася імне сядні, і зрабі ласку спадару майму Абрагаму. 13 Во, я стаю ля жарала вады, і дачкі людзёў места выхо дзяць сіляць ваду; 14 I будзе, што тая дзеўка, каторай я скажу:,Нахіні, калі ласка, жбан свой, я нап'юся' і каторая скажа:,Пі, я й вярблюды твае напаю', вось тая, каторую Ты прызначыў слузе Свайму Ісаку; і па гэтым пазн а ю я, што Ты робіш ласку спадару майму".

15 I было, перш чымся скончыў ён г у каць, і вось, Рэвека, каторая нарадз і лася Вафуелю, сыну Мілчынаму, жонкі Нагоравае, брата Абрагамавага, і жбан ейны на плячу ў яе. 16 Дзеўка вельмі пазорная ў дзявоцтве, і мужчына не пазнаў яе. Яна зышла да жарала, напоўніла жбан і паднял а ся. 17 I пабег слуга наўпярэймы ёй, і сказаў: „Дай імне глынуць, калі ласка, крыху вады із жбана свайго". 18 I сказала: „Пі, спад а ру мой". I пабарзьдзіла, і спусьціла жбан на рук у сваю, і дал а яму напіцца. 19 I яна скончыла даваць яму піць, і сказала: „Таксама вярблюдом тваім я буду сіляць, пакуль не нап'юцца". 20 I барзьдзіла, і выпаражніла жбан свой у карыта, і пабегла ізноў да студні засіліць, і насіляла ўсім вярблюдом ягоным. 21 Чалавек тый, зумеўшыся зь яе, маўчаў, каб ведаць, ці пашчасьціў СПАДАР дарогу ягоную, ці не.

22 I было, як вярблюды напіліся, і ўзяў чалавек тый уносьніцу залатую паў сыкля вагою і два бружлеты на рукі ейныя, дзесяць сыкляў золата ваг а іх; 23 I сказаў: „Чыя ты дачка? скажы імне, калі ласка, ці ё ў доме тваім месца нам начаваць?" 24 Яна сказала яму: „Я дачка Вафуелева, сына Мілчынага, каторага яна нарадз і ла Нагору". 25 I сказала яму: „I саломы, і пошару шмат у нас, таксама месца начаваць". 26 I сьхінуўся чалавек тый, і пакланіўся СПАДАРУ, 27 I сказаў: „Дабраславёны СПАДАР, Бог спадара майго Абрагама, Каторы не ўдзяржаў ласкі Свае і праўды Свае ад спадара майго! Я ў дарозе, і вёў мяне СПАДАР да дамовы брата спадара майго".

28 I пабегла дзеўка, і расказала ў дому маці свае подле стацьця гэтага. 29 I ў Рэвекі брат, і ягонае імя Лаван. I пабег Лаван вонкі да тога чалавека да тога жарала. 30 I было, як ён абачыў уносьніцу а бружлеты на руках у сястры свае, і пачуў словы Рэвечыны, сястры свае, каторая сказала: „Гэтак гутарыў з імною гэны чалавек"; дык ён прышоў да чалавека, і во ён стаіць пры вярблюдох ля жарала. 31 I сказаў: „Увыйдзі дабраславёны СПАДАРОМ; чаму ты стаіш вонках? Я пачысьціў дом і месца вярблюдом". 32 I ўвыйшоў чалавек у дом. I расьсядлаў вярблюды, і даў саломы а пошару вярблюдом, і вады ўмыць ногі ягоныя і ногі людзём, каторыя зь ім. 33 I станавілі перад ім есьці; а ён сказаў: „Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае". I сказаў: „Кажы!" 34 Ён сказаў: „Слуга Абрагамаў я. 35 I СПАДАР дабраславіў спадара майго вельмі, і ён стаў вялікі. Ён даў яму драбнога й буйнога статку, і срэбра а золата, і слугі а нявольніцы, і вярблюды а аслы. 36 I нарадз і ла Сорра, жонка спадара майго, сына спадару майму просьле яе застарэласьці, і аддаў яму ўсе, што ў яго. 37 I ўзяў зь мяне прысягу спадар мой, сказаўшы:,Не бяры жонкі сыну майму з дачок Канаанавых, у каторых зямлі я жыву; 38 Але да дому айца майго пайдзі і да радні мае, і возьмеш жонку сыну майму. 39 I сказаў я спадару свайму:,Можа ня пойдзе жонка з імной'. 40 I сказаў імне:,СПАДАР, што я хадзіў перад відам Ягоным, пашлець Ангіла Свайго з табою і ўчыне дасьпешнай дарогу тваю, і возьмеш жонку сыну майму з радні мае а з дому айца майго. 41 Тады будзеш ты нявінны ад прысягі мае, як сходзіш да радні мае, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш нявінны ад праклёнаў!

42 „І прышоў я сядні да тога жа рала, і сказаў:,СПАДАРУ, Божа спадара майго Абрагама! калі ж ё воля Твая, пашчасьці дарогу маю, каторай я хаджу! 43 Дык во, я стаю ля жарала вады, і будзе: тая дзявушчая, каторая выйдзе сіляць, і я скажу ёй: „Дай імне, калі ласка, выпіць крыху вады із жбана свай го", 44 I яна скажа імне: „Таксама ты пі, і таксама вярблюдом я насіляю" вось яна тая жонка, каторую прызначыў СПАДАР сыну спадара майго'.

45 „Перш чымся скончыў я г у каць у сэрцу сваім, і во, Рэвека вышла, і жбан ейны на плячу ў яе, і зышла да жарала, і засіліла; і я сказаў ёй:,Дай імне, калі ласка, напіцца!' 46 І пабарзьдзіла, і спусьціла жбан із сябе, і сказала:,Пі, і таксама вярблюды твае я напаю', I я піў, і вярблюды яна напаіла. 47 Я папытаўся ў яе і сказаў:,Чыя ты дачка?' Яна сказала:,Дачка Вафуелева, сына Нагоравага, каторага нарадзіла яму Мілка'. I надзеў я ёй уносьніцу ў нос ейны, і бружлеты на рукі ейныя. 48 I сьхінуўся, і пакланіўся СПАДАРУ, і дабраславіў СПАДАРА, Бога спадара майго Абрагама, Каторы прывёў мяне дарогаю праўды, узяць дачку брата спадара майго сыну ягонаму. 49 I калі вы маніцеся ўчыніць ласку а праўду спадару майму, скажыце імне, і калі не, скажыце імне, і я павярну направа альбо налева".

50 I адказалі Лаван а Вафуель, і сказалі: „Ад СПАДАРА вышла гэта справа, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага. 51 Во, Рэвека перад табою, вазьмі й пайдзі; і няхай будзе яна жонкаю сыну спадара твайго, як казаў СПАДАР".

52 I было: як пачуў слуга Абрагамаў словы іхныя, то пакланіўся да зямлі СПАДАРУ. 53 I выняў слуга рэчы срэбныя а рэчы залатыя а адзежу, і даў Рэвеццы; і багатыя дары даў брату ейнаму і маці ейнай. 54 I елі, і пілі, ён а людзі, што зь ім, і пераначавалі. I ўсталі нараніцы, і ён сказа у: „Адпусьціце мяне да спадара майго". 55 I сказаў брат ейны а маці ейная: „Няхай пабудзе з намі дзеўка дзён колькі або дзесяць, потым выправішся". 56 Ён сказаў ім: „Не пазьніце мяне, бо СПАДАР учыніў дасьпешнай дарогу маю; адпусьціце мяне, і я выпраўлюся да спадара свайго". 57 I яны сказалі: „Гукнем дзеўку і папытаемся ў яе". 58 I гукн у лі Рэвеку, і сказалі ёй: „Ці пойдзеш із гэтым чалавекам?" Яна сказала: „Пайду!" 59 I адпусьцілі Рэвеку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагамавага, і людзёў ягоных. 60 I дабраславілі Рэвеку, і сказалі ёй: „Сястра наша, ты станься тысяча тысячаў, і няхай спадуць патомству твайму брамы варагоў тваіх!"

61 I ўстала Рэвека а дзеўкі ейныя, і, усьсеўшы на вярблюды, вы правіліся за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэвеку, і пайшо у.

62 А Ісак прышоў стуль, скуль ідуць ад Бэер-Лахай-Роі; і ён жыў у зямлі паўднявой. 63 I вышаў Ісак падумаць на поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во, вярблюды прыходзяць. 64 I ўзьняла Рэвека вочы свае, і абачыла Ісака, і ісьсела зь вярблюда. 65 I сказала слузе: „Хто гэты чалавек тый, што йдзець па полю наўпярэймы нам?" I сказаў слуга: „Гэта спадар мой". I яна ўзял а запінашку і запнулася. 66 I расказаў слуга Ісаку ўсе, што ён зрабіў.

67 I ўвёў яе Ісак у будан Соррын, маці свае; і ўзяў Рэвеку, і яна стала яму жонкаю, і ён пакахаў яе; і пацешыўся Ісак па маці сваёй.

25 I ўзноў узяў Абрагам жонку, а імя яе Кетура. 2 I нарадз і ла яна яму Зымран а а Ёкшана а Мудана а Мідзяна а Ішбака а Шуага. 3 А Ёкшан нарадзіў Шэву а Дэдана. Сыны Дэдановы был і: Ашурым а Летушым а Леюмін. 4 I сынове Мідзяновы: Ефа а Ефер а Ганох а Авіда а Елдаа. Усі гэтыя сынове Кетурыны. 5 I аддаў Абрагам усе, што было ў яго, Ісаку. 6 А сыном мамошак, што был і ув Абрагама, даў Абрагам падаркі, і адаслаў іх ад Ісака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, да зямлі ўсходняе.

7 I во, дні год жыцьця Абрагамавага, каторыя ён пражыў, сто семдзясят пяць год. 8 I сканаў і памер Абрагам у старасьці добрай, стары а насычаны, і быў прылучаны да люду свайго. 9 I пахавалі яго Ісак а Ізмайла, сыны ягоныя, у пячоры Махпеле, на полю Ефронавым, сына Цогаровага, Гэціча, каторае перад Мамрэ. 10 На полю, каторае купіў Абрагам у сыноў Гэтавых. Там пахаваны Абрагам а Сорра, жонка ягоная.

11 I было, па сьмерці Абрагама, і дабраславіў Бог Ісака, сына ягонага. Ісак жыў ля Бэер-Лахай-Ро і.

12 Во роды Ізмайлы, сына Абрагамавага, каторага нарадз і ла Абрагаму Гаґар Ягіпцянка, нявольніцаСоррына; 13 I во ймёны сыноў Ізмайлавых, подле ймёнаў іхных, згодна з родамі іхнымі: пяршак Ізмайлаў Наваёф а Кедар а Адбел а Міўсам 14 А Мішма а Дума а Маеса 15 А Хадад а Фема, Етур Навіш а Кедма. 16 Гэта яны сынове Ізмайлавы, і гэта ймёны іхныя ў сёлах іхных, у буданох іхных, двананцацёх князёў подле плямёнаў іхных. 17 А гэта гады жыцьця Ізмайлавага - сто трыццаць сем год; і сканаў ён, і памер, і быў прылучаны да люду свайго. 18 Яны жыл і ад Гавілы да Сура, што перад відам Ягіпту, як прыходзіць да Асыры. Перад відам усіх братоў ягоных выпала дзель ягоная.

19 Во роды Ісаковы, сына Абрагамавага. Абрагам нарадзіў Ісака. 20 I было Ісаку сорак год, як ён узяў Рэвеку, дачку Вафуеля Арамян і на з Падан Араму, сястру Лавана Арамян і на, сабе за жонку.

21 I малі у Ісак СПАДАРА праз жонку сваю, бо яна был а бясплодная; і даўся ўмаліць СПАДАР, і зачал а Рэвека, жонка ягоная. 22 I штырхаліся сыны ў нутру ейным, і яна сказала: „Калі так, дык чаму я такая?" I пайшла папытацца ў СПАДАРА. 23 I сказаў СПАДАР ёй: „Два народы ў жываце тваім, і два люды з нутра твайго разлучацца; і адзін люд стане дужшым за другі, і старшы будзе служыць малодшаму". 24 I споўніліся дні ейныя радзіць: і вось, блізьняты ў жываце ейным. 25 I вышаў першы, чырвоны, увесь, як адзежа, касматы; і назвалі імя ягонае: Ісаў. 26 Потым вышаў брат ягоны, і рука ягоная дзяржала пяту Ісававу; і назвалі імя ягонае: Якаў. А Ісаку было шасьцьдзясят год, як яна нарадз і ла іх.

27 I вырасьлі хлопчыкі, і быў Ісаў умелы паляўнічы, чалавек поля; а Якаў чалавек рахманы, жывучы ў буданох. 28 I любіў Ісак Ісава, бо дзічын а ягоная ў вуснах ягоных; а Рэвека любіла Якава.

29 I зварыў Якаў страву; і Ісаў прышоў з поля, і ён замлелы. 30 I сказаў Ісаў Якаву: „Дай, калі ласка, імне паесьці з чырвонага, чырвонага гэтага, бо замлеў я". Затым дал і яму мянушку Едом. 31 I сказаў Якаў: „Прадай ад сядні свае першародзтва імне". 32 I сказаў Ісаў: „Вось, я на сьмяротнай дарозе, і на што гэта імне першародзтва?" 33 I сказаў Якаў: „Прысягні імне цяпер". Ён прысягнуў яму і прадаў першародзтва свае Якаву. 34 I Якаў даў Ісаву хлеба а стравы із сачыўкі; і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Ісаў першародзтвам.

26 I был а галадоў у зямлі, апрача першае галадові, што был а за дзён Абрагамавых; і пайшоў Ісак да Авімелеха, караля Пілісцкага, да Ґерару. 2 I зьявіўся яму СПАДАР, і сказаў: „Ня зыходзь да Ягіпту; жыві ў зямлі, праз каторую скажу табе. 3 Падарожжуй у зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе; бо табе а насеньню твайму дам усі землі гэтыя, і споўню прысягу, каторай я прысяг Абрагаму, айцу твайму. 4 I памнаж у насеньне твае, як гвезды нябёсныя; і дам насеньню твайму ўсі землі гэтыя; і дабраславяцца ў насеньню тваім усі народы зямлі, 5 За тое, што Абрагам паслухаў голасу Майго і дзяржаў, што Я расказаў дзяржаць: расказаньні мае, уставы Мае а пр а вы Мае".

6 I асяліўся Ісак у Ґерару. 7 I пыталіся людзі месца праз жонку ягоную, і ён сказаў: „Сястра мая яна", бо баяўся сказаць: „жонка мая", „каб не забілі мяне жыхары месца таго за Рэвеку", бо пазарк а я яна. 8 I было, як працягнуліся там дні ягоныя, і глянуў далоў Авімелех, кароль Пілісцкі, пераз акно, і абачыў, і во, Ісак ґуляў з Рэвекаю, жонкаю сваёй. 9 I гукн у ў Авімелех Ісака, і сказаў: „Гэта ж жонка твая яна; і як жа ты казаў:,Яна сястра мая'?" I сказаў яму Ісак: „Бо я сказаў:,Каб не памерці імне дзеля яе'". 10 I сказаў Авімелех: „Што гэта ты ўчыніў із намі? Ледзь не ляжаў адзін і зь люду із жонкаю тваею, і ты прывёў бы на нас віну". 11 I расказаў Авімелех усяму люду, сказаўшы: „Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонае, тый сьмерцю памрэць".

12 I сеяў Ісак у зямлі тэй, і знайшоў у тым годзе сто разоў толькі. I дабраславіў яго СПАДАР. 13 I павялічыўся тый чалавек, і рос болей а болей, і павялічыўся так, што стаў вельмі вялікі. 14 I был і ў яго стады драбнога а стады буйнога статку, і множасьць слугаў, і завідавалі яму Пілішчане. 15 I ўсі студні, каторыя выкапалі слугі айца ягонага за дзён Абрагама, айца ягонага, засыпалі Пілішчане і запоўнілі пылам. 16 I сказаў Авімелех Ісаку: „Адыйдзі ад нас, бо ты стаў шмат дужшы за нас".

17 I адыйшоў стуль Ісак, і разьлёгся табарам у далін е Ґерарскай, і жыў там. 18 I зьвярнуўся Ісак, і адкапаў студні вады, каторыя выкапаны был і за дзён Абрагамавых, айца ягонага, і каторыя заткнулі Пілішчане па сьмерці Абрагама; і назваў іх тымі ж назовамі, каторымі назваў і х ацец ягоны. 19 I капалі слугі Ісаковы ў даліне, і знайшлі там студню вады жывое. 20 I сьперачаліся пастухі ґерарскія з пастухамі Ісаковымі, кажучы: „Наша вад а;" і ён назваў імя студні: Есек (В а да), бо в а дзіліся зь ім. 21 I выкапалі другую студню; і сьперачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя: Сітна (Абвінаваньне). 22 I адсунуўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не сьперачаліся болей за яе; і назваў яе імя: Рэговоф (Прастора); і сказаў ён, бо цяпер даў нам прастору СПАДАР, і мы расплодзімся ў зямлі. 23 Стуль узыйшоў ён на Бэер Шэву.

24 I зьявіўся яму СПАДАР тае ночы, і сказаў: „Я Бог Абрагама, айца твайго; ня бойся, бо я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне твае, дзеля Абрагама, слугі Свайго. 25 I ён збудаваў там аброчнік, і гук а ў у імя СПАДАРОВА. I расьпяў там будан свой, і капалі там слугі Ісаковы студню.

26 I Авімелех прышоў да яго з Ґерару а Агузаф, з прыяцеляў ягоных, а Фіхол, вайводца ягоны. 27 I сказаў ім Ісак: „Чаму вы прышлі да мяне, вы ж зьненавідзілі мяне і выслалі мяне ад сябе?" 28 I яны сказалі: „Мы ясна пабачылі, што быў СПАДАР із табою, і сказалі мы:,Няхай жа будзе прысяга з праклёнам памеж нас, памеж нас і памеж цябе, і ўчыніма змову з табою; 29 Каб ты не рабіў нам ліха, як і мы не дакрануліся да цябе, і як мы рабілі табе адно дабро і адпусьцілі цябе ў супакою, так ты цяпер дабраславёны СПАДАРОЎ".

30 Ён зрабіў ім чэсьць, і яны елі а пілі. 31 I ўсталі нараніцы, і прысягалі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісак, і яны пайшлі ад яго ў супакою.

32 I было таго дня: прышлі слугі Ісаковы, і паведамілі яму праз студню, каторую капалі яны, і сказалі яму: „Мы знайшлі вад у!" 33 I ён назваў яе Шыва. Затым імя места таго Бэер Шыва (Студня Прысягі) дагэтуль.

34 I быў Ісаў сараку год; і ўзяў сабе за жонку Егудыфу, дачку Беера Гэціча, і Вісэмафу, дачку Елона Гэціча. 35 I яны был і гарчынёю духу Ісаку а Рэвеццы.

27 I як Ісак быў стары, і зацьмелі вочы ягоныя, так што ён ня мог бачыць, і гукн у ў Ісава, сына свайго вялікага, і сказаў яму: „Сыну мой". Тый сказаў яму: „Во я". 2 I ён сказаў: „Вось жа, я застарэўся: ня ведаю дня сьмерці свае; 3 I цяпер падыймі ж зброі свае, сагайдак свой а лук свой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй імне дзічыны, 4 I прыгатуй імне ласонікі, якія я люблю, і прынясі імне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая первей, чымся я памру".

5 Рэвека чула, як Ісак казаў Ісаву, сыну свайму. I пайшоў Ісаў у поле ўпаляваць дзічыны, каб прынесьці яе.

6 А Рэвека сказала Якаву, сыну свайму, кажучы: „Вось, я чула айца твайго, як казаў брату твайму Ісаву, кажучы: 7,Прынясі імне дзічыны і зрабі імне ласонікі, і пад'ем, і дабраслаўлю сябе перад СПАДАРОМ, перад сьмерцю сваёй'. 8 I цяпер, сыну мой, паслухай голасу майго ў тым, што я раскажу табе. 9 Пайдзі ж да чарады і вазьмі імне стуль двое казянят добрых; і я прыгатую зь іх ласонікі айцу твайму, як ён любе; 10 I ты прынясеш айцу свайму, і ён пад'есьць, каб дабраславіць цябе перад сьмерцю сваёю". 11 I сказаў Якаў Рэвеццы, маці сваёй: „Гэта ж Ісаў, брат мой, чалавек касматы, а я чалавек гладк і. 12 Можа пашчупае мяне ацец мой, і я буду ў ваччу ягоным ашуканец, і навяду на сябе грэбаваньне, а не дабраславенства". 13 I маці ягоная сказала яму: „На імне грэбаваньне твае, сыну мой; толькі паслухай голасу майго і пайдаі вазьмі імне". 14 Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная ласонікі, як любіў ацец ягоны. 15 I ўзял а Рэвека адзежу Ісававу, сына свайго вялікага, жаданую, што был а ў яе ў доме, і адзела Якава, сына свайго малога; 16 I скуры казянят адзела на рукі ягоныя і на гладзіню шыі ягонае. 17 I дал а ласонікі а хлеб, каторыя яна зрабіла, у рук у Якаву, сыну свайму.

18 I ўвыйшоў ён да айца свайго, і сказаў: „Войча мой!" I сказаў ён: „Во я; хто ты, сыну мой?" 19 I сказаў Якаў айцу свайму: „Я Ісаў, пяршак твой; я зрабіў, як ты сказаў імне, устань, калі ласка, сядзь і пад'еж ізь дзічыны мае, каб дабраславіла мяне душа твая". 20 I сказаў Ісак сыну свайму: „Што гэта? пабарзьдзіў ты знайсьці, сыну мой". Ён сказаў: „Бо паслаў імне СПАДАР, Бог твой, наўпярэймы". 21 I сказаў Ісак Якаву: „Дабліжся ж, я пашчупаю цябе, сыну мой, ці ты сын мой Ісаў, ці не". 22 I дабліжыўся Якаў да Ісака, айца свайго, і ён пашчупаў яго, і сказаў: „Голас, голас Якаваў, а рукі, рукі Ісававы, брата ягонага, касматыя"; 23 і дабраславіў яго. 24 I сказаў: „Ці ты сын мой Ісаў?" Ён сказаў: „Я". 25 I сказаў: „Дабліж да мяне, я пад'ем ізь дзічыны сына свайго, каб дабраславіла цябе душа мая". I дабліжыў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў. 26 I сказаў яму Ісак, ацец ягоны: „Дабліжся, калі ласка, і пацалуй мяне, сыну мой". 27 I ён дабліжыўся, і пацалаваў яго. I панюхаў пах адзежы ягонае, і дабраславіў яго, і сказаў:

„Гля, пах сына майго, як пах поля, каторае дабраславіў СПАДАР. 28 I няхай дасьць табе Бог із расы нябёснай і з тукаў зямлі, і множасьць збожжа і віннога соку. 29 Няхай тэ служаць люды, і хай кланяюцца тэ нацы. Будзь спадаром братоў сваіх, і няхай кланяюцца табе сынове маткі твае; праклінаючыя цябе - праклятыя; дабраславячыя цябе дабраславёныя".

30 I было, што як скончыў Ісак дабраславіць Якава, і вось, ледзь пачаў выходзіць Якаў ад віду Ісака, айца свайго, і Ісаў, брат ягоны, прышоў з уловаў сваіх. 31 I зрабіў ён таксама ласонікі, і прынёс айцу свайму, і сказаў айцу свайму: „Устань, войча мой, і зьеж дзічыны сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая". 32 I сказаў яму Ісак, ацец ягоны: „Хто ты?" Ён сказаў: „Я сын твой першародны Ісаў". 33 I задрыжэў Ісак дрыжэньням вельмі вялікім, і сказаў: „Хто ж гэта тый, што паляваў на дзіч і прынёс імне, і я еў з усёга перш, чымся ты прышоў, і дабраславіў яго? Ён і будзе дабраславёны". 34 Учуўшы Ісаў словы айца свайго, загаласіў голасам вялікім, ды надта гарк і м, і сказаў айцу свайму: „Дабраслаў мяне, таксама мяне, войча мой!" 35 I сказаў ён: „Брат твой прышоў зь хітрынёю і ўзяў дабраславенства твае". 36 I сказаў ён: „Ці не затым завецца імя ягонае Якаў, і во, выперадзіў мяне ўжо двойчы? ён першародзтва мае ўзя у, і во, цяпер узяў дабраславенства мае". I сказаў: „Нягож ты не захаваў імне дабраславенства?" 37 I адказаў Ісак, і сказаў Ісаву: „Вось, спадаром пастанавіў яго над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму заслугі; і збожжам а вінным сокам пасіл і ў яго; а табе ж што я зраблю, сыну мой?" 38 I сказаў Ісаў айцу свайму: „Ці адно дабраславенства ў цябе, войча мой? Дабраслаў мяне, таксама мяне, войча мой!" I узьняў Ісаў голас свой, і плакаў. 39 I адказаў Ісак, ацец ягоны, і сказаў яму:


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 48 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Першая кніга Масеява - Быцьцё 2 страница| Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)