Читайте также: |
|
29 I расказаў ён ім, і сказаў ім: „Я буду прылучаны да люду свайго; пахавайце мяне ля бацькоў маіх, у пячоры, што на полю Ефрона Гэціча, 30 У пячоры, што на полю Махпела, каторая перад Мамрэ ў зямлі Канаанскай, каторую купіў Абрагам, поле Ефрона Гэціча, на собскасьць пахову. 31 Там пахавалі Абрагама а Сорру, жонку ягоную; там пахавалі Ісака а Рэвеку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію. 32 Купля гэтага поля а пячоры, каторая на ім, у сыноў Гэтавых".
33 I скончыў Якаў расказаваць сыном сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.
50 I паў Язэп на від айца свайго, і плакаў над ім, і пацалаваў яго. 2 I загадаў Язэп слугам сваім лекарам, бальсамаваць айца ягонага; і набальсамавалі лекары Ізраеля. 3 I споўнілася яму сорак дзён, бо толькі вымагаецца дзён на бальсамаваньне. I плакалі па ім Ягіпцяне семдзясят дзён.
4 I мінулі дні плачу па ім, і г у каў Язэп дому Фараонаваму, кажучы: „Калі я знайшоў ласку ў вачох вашых, то кажыце, калі ласка, у вушы Фараону, кажучы: 5 Айцец мой узяў зь мяне прысягу, кажучы:,Вось, паміраю; у гробе маім, каторы я выкапаў у зяжлі Канаанскай, там пахавай мяне;' I цяпер, калі ласка, узыйду, і пахаваю айца свайго, і зьвярнуся". 6 I сказаў Фараон: „Узыйдзі й пахавай айца свайго, як ён абавязаў цябе прысягаю". 7 I ўзышоў Язэп хаваць айца свайго; і ўзышлі зь ім усі слугі фараонавы, старцы дому ягонага, і ўсі старшыя зямлі Ягіпецкае, 8 I ўвесь дом Язэпаў, і браты ягоныя, і дом айца ягонага. Адно дзецяняткі свае і драбны й буйны статак свой пакінулі ў зямлі Ґошэн. 9 I ўзышлі зь ім таксама цялежкі й коньнікі, і быў груд вельмі вялікі. 10 I прышлі яны да такаўні Атодавае на другім баку Ёрдану, і галасілі там жалобу вялікую а вельмі цяжк у ю; і зрабіў жалобу па айцу сваім сем дзён. 11 I бачылі жыхары зямлі тае, Канааняне, жалобу на такаўні Атодавай, і сказалі; „Вялікая жалоба гэта ў Ягіпцян!" Затым назвалі імя месца таго: Жалоба Ягіпцян: гэта на другім баку Ёрдану. 12 I зрабілі сынове зь ім так, як расказаў ім. 13 I зан е сьлі яго сынове ягоныя да зямлі Канаанскае, і пахавалі яго ў пячоры поля Махпела, поле каторае купіў Абрагам на собскасьць на паховы ў Ефрона Гэціча, перад Мамрэ. 14 I зьвярнуўся Язэп, просьле пахову ім айца свайго, да Ягіпту, ён а браты ягоныя, і ўсі, што ўзыходзілі зь ім хаваць айца ягонага.
15 I абачылі браты Язэпавы, што памер айцец іхны, і сказалі: „А што калі зьненавідзе нас Язэп і чыста аддасьць нам усім тым ліхам, каторае мы яму зрабілі?" 16 I загадалі яны сказаць Язэпу, кажучы: „Айцец твой загадаў перад сьмерцю сваёю, кажучы: 17,Гэтак, калі ласка, скажыце яму: Даруй жа выступ братом сваім і грэх іхны, бо ліхам плацілі табе'. I цяпер даруй жа выступ слугаў Бога айца твайго". I плакаў Язэп, як яны г у калі яму. 18 I пайшлі таксама браты ягоныя, і палі перад відам ягоным, і сказалі: „Вось мы слугі табе". 19 I сказаў ім Язэп: „Ня бойцеся, ціж я замест Бога? 20 I вы думалі ліха на мяне; але Бог думаў гэта на дабро, каб зрабіць тое, што цяпер ё: захаваць жыцьцё вялікаму ліку людзёў. 21 А цяпер ня бойцеся, я буду жывіць вас і дзецяняты вашы". I цешыў іх, і г у каў па сэрцу іх.
22 I жыў Язэп у Ягіпце сам і дом айца ягонага; і жыў Язэп сто дзесяць год. 23 I бачыў Язэп у Яхрэма дзеці да трэйцяга пакаленьня; таксама й сынове Махіровы, сына Манасовага нарадзіліся на каленях Язэпавых.
24 I сказаў Язэп братом сваім: „Я паміраю; але Бог напэўна даведаецца да вас і вывядзе вас ізь зямлі гэтае да зямлі, праз каторую прысяг Абрагаму, Ісаку а Якаву". 25 I абавязаў Язэп прысягаю сыноў Ізраелявых, кажучы: „Бог напэўна даведаецца да вас, і ўзьнясіце косьці мае адгэтуль".
26 I памер Язэп сту дзесяцёх год. I набальсамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Ягіпце.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 56 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | | | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница |