Читайте также: |
|
10 I ўзял і сыны Ааронавы, Надаў а Авігу, кажны сваю кадзільніцу, і палажылі ў іх цяпло, і ўлажылі ў іх кадзілы, і абраклі перад СПАДАРОМ цяпло чужое, каторага Ён не расказаў ім. 2 I вышла цяпло ад віду СПАДАРОВАГА, і зжэрла іх, і памерлі яны перад відам СПАДАРОВЫМ.
3 I сказаў Масей Аарону: „Во, праз што г у каў СПАДАР, кажучы:,, У тых, што бліжацца да мяне, пасьвячуся і перад усім людам услаўлюся' ". I Аарон маўчаў.
4 I гукн у ў Масей Місайлу а Елцафана, сыноў Узелавых, дзядзі Ааронавага, і сказаў ім: „Дабліжчася, падыйміце братоў сваіх ізь перад сьвятыні за табар". 5 I дабліжыліся, і паднял і іх у хітонах іхных за табар, як казаў Масей.
6 I сказаў Масей Аарону ж а Елеазару а Іфамару, сыном ягоным: „Галоваў сваіх не адкрывайце і адзежаў сваіх не разьдзірайце, каб не памерці і не навесьці гневу на ўсю грамаду; але браты вашыя, увесь дом Ізраеляў, могуць плакаць па спаленьню, каторае спаліў СПАДАР. 7 I з уходу будану збору ня выходзьце, каб вам не памерці, бо на вас алей памазаньня СПАДАРОВАГА". I зрабілі подле слова Масеявага.
8 I г у каў СПАДАР Аарону, кажучы: 9 „Віна а моцных напіткаў ня пі ты а сыны твае з табою, як уходзіце ў будан збору, каб не памерці. Гэта вечная ўстава ў родах вашых; 10 Каб адразьняць сьвятое ад будзеннага і нячыстае ад чыстага, 11 I наўчаць сыноў Ізраелявых усіх уставаў, каторыя казаў ім СПАДАР Масеям".
12 I казаў Масей Аарону а Елезар у а Іфамар у, засталым сыном ягоным: „Вазьміце аброк хлебны, засталы ад аброкаў агняных СПАДАРОВЫХ, і ежча яго прэсны ля аброчніка; бо гэта сьвятое сьвятых. 13 I ежча яго на сьвятым месцу, бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх із агняных аброкаў СПАДАРОВЫХ; бо так імне расказ а на. 14 I грудзіну нахінаньня, і лапатку ўзн е сеньня ежча на чыстым месцу, ты а сыны твае а дачкі твае з табою; бо гэта ўстава твая а ўстава сыноў тваіх, даная із супакойных аброкаў сыноў Ізраелявых. 15 Лапатку ўзьн е сеньня й грудзіну нахінаньня разам із аброкамі агнянымі тукаў маюць прыносіць, туды-сюды нахінаючы перад відам СПАДАРОВЫМ; і хай будзе табе а сыном тваім із табою на вечную ўставу, як расказаў СПАДАР".
16 I казяняці аброку за грэх уважна шукаў Масей, і во, ён спалены. I зазлаваўся на Елеазара а Іфамар а, засталых сыноў Ааронавых, кажучы: 17 „Чаму вы ня елі аброку за грэх на сьвятым месцу? бо гэта сьвятое сьвятых, і яно дана вам, каб насіць бяспраўі грамады і даставаць ласкіўчыненьне ў СПАДАРА; 18 Во, кроў ягоная ня ўнесена ўнутр сьвятыні, а вы мелі сусім зьесьці яго на сьвятым месцу, як расказ а на імне". 19 I казаў Аарон Масею: „Вось, сядні абраклі яны аброк свой за грэх і ўсепаленьне перад СПАДАРОМ, і прылучылася з імною штось падобнае; калі я сядні зьем аброк за грэх, ці ўпадабае гэта СПАДАР?" 20 I пачуў Масей, і было добрым гэта ў ваччу ягоным.
11 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы ім: 2 „Г у кайце сыном Ізраелявым, кажучы: во жывёла, каторую можна вам есьці з усёга статку, што на зямлі: 3 Усі із статку, у каторага раздвоеныя капыты і на капытох глыбокі прарэз, і каторы жвець жваку, гэтыя можаце есьці. 4 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку й маючых раздвоекапыты: вярблюда, бо ён жвець жваку, але капыты ў яго не раздвоеныя, -нячысты ён вам; 5 I труса, бо ён жвець жваку, але капыцікі ў яго не раздвоеныя, - ня чысты ён вам; 6 I зайца, бо ён жвець жваку, 'але капыцікіі ў яго не раздвоеныя, - нячысты ён вам; 7 I сьвіньні, бо капыты ў яе раздвоеныя і на капытох глыбокі прарэз, але яна ня жвець жвачкі, нячыстая яна вам. 8 Зь мяса іхнага ня ежча і да здыхляціны іхнае не датыкайцеся, - нячыстыя яны вам.
9 „Гэтыя ежча з усіх, каторыя ў водах: у каторых ё плавукі а луска ў вадзе, у морах або ў рэках, тыя ежча. 10 А ўся тая, у каторай няма плавукоў а лускі, у морах або рэках із усяе роючае ў водах, із усяе істы, што жывець у водах, агідаю будзе вам. 11 Яны маюць быць агідаю вам, зь мяса іх ня ежча і здыхатою іх брыдзьцеся. 12 Усе, што ня мае плавукоў а лускі ў вадзе, агіднае вам.
13 „А гэтых брыдзьцеся з птушак, ня ежча іх, агідаю яны вам: арла, грыфа а морскага арла, 14 Каршун а а сакал а з пародаю ягонай, 15 Усялякага крумкача з пародаю ягонай, 16 Страўса, савы, чайкі а ястраба з пародаю ягонай, 17 I пугача, норкі, ібіса, 18 Лебедзя, пэлікана а сыча, 19 Чаплі, сойкі з пародаю ейнай, удода а кажана. 20 Роючыя крылатыя, ходзячыя чацьвярыцаю, агідныя вам.
21 „Толькі тыя можаце есьці з усіх крылатых, што рояцца, каторыя ходзяць чацьвярыцаю, у каторых ё галёнка над ступою, каб скакаць па зямлі. 22 Гэтыя ежча зь іх: шаранчу зь яе пародаю, казельчыкі зь іх пародаю, хрушчы зь іх пародаю і скакуны зь іх пародаю.
23 „Усялякія, што рояцца крылатыя, у каторых чатыры нагі, агідныя вам. 24 Ад іх вы будзеце нячыстыя: кажны, хто даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 25 I кажны, хто носе здыхату іхную, памые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара.
26 Усялямі статак, у каторага капыты раздвоеныя, але няма глыбокага прарэзу, і каторы ня жвець жвакі, нячыстыя вам: кажны, што даткнецца да яго, будзе нячысты.
27 „Усе, што ходзе на лапах сваіх з памеж усяе жывёлы, каторая ходзе чацьвярыцаю, нячыстыя яны вам: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 28 I хто носе здыхату іхную, тый мае памыць адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара; нячыстыя яны вам.
29 „Во што нячыстае вам із жывёлы, што вельмі роіцца па зямлі: ласка, мыш, чарапаха з пародаю ейнай, 30 Тхор, хамелеон, яшчарка, сьлімак, крот. 31 Гэтыя нячыстыя вам з усіх паўзуноў: кажны, што даткнецца да здыхаты іхнае, нячысты будзе аж да вечара. 32 Усе, на што зваліцца каторая зь іх здохлая, будзе нячыстае, усялякая дзярвяная судзін а або адзежа, або скура, або мех, і ўсялякая снадзь, каторае ўжываюць на работу - у ваду маюць палажыць і нячыстыя будуць аж да вечара, і ачысьцяцца. 33 I ўсялякая гліняная судзіна, калі ў нутр зваліцца што зь нячыстага, то ўсе, што ёсьць у нутру, стане нячыстым, і судзіну разьбіце. 34 3 усялякае ежы, каторую ядуць, на каторую л у ча вада з такое судзіны, нячыстая будзе, і ўсялякі напітак, каторы п'юць, у ўсялякай такой судзіне нячысты будзе. 35 Усе, на што зваліцца штось ад здыхаты іхнае, нячыстае будзе: печ а печку маюць разлам і ць, яны нячыстыя; і нячыстыя яны маюць быць вам. 36 Толькі жарало а студня, што зьмяшчаюць ваду, застаюцца чыстыя. А хто даткнецца да здыхаты іхнае, тый нячысты. 37 А калі што ад здыхаты іхнае зваліцца на ўсялякую сяўбу, каторую сеюць, і каторая пасеяна, то яна чыстая. 38 Калі ж тады, як вада наліта на сяўбу, і зваліцца на яе што і з здыхаты іхнае, то яна нячыстая вам. 39 „I калі здохне што із статку, каторы ўжываеце на ежу, дык тый, што даткнецца да здыхаты ягонае, нячысты будзе аж да вечара. 40 I тый, хто будзе есьці здыхляціну ягоную, мае памыць адзежу сваю, і нячысты будзе аж да вечара; і хто нясець здыхату ейную, мае памыць адзецьце свае, і нячысты будзе аж да вечара. 41 I кажная роючая, што роіцца па зямлі, агідная вам, ня маеце есьці яе. 42 Усяго поўзаючага на чэраве і ўсяго ходзячага чацьвярыцаю, і аж да мнаганогіх із жывёлы роючае па зямлі, ня ежча, бо яны агідныя. 43 Не рабіце агіднымі душаў сваіх усялякім роючым, што роіцца, і не рабіцеся імі нячыстымі, каб нячыстымі імі стацца; 44 Бо Я СПАДАР, Бог ваш: усьвячайцеся й будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты, і ня плюгаўце душаў сваіх якой жывёлаю роючай, што поўзае па зямлі; 45 Бо Я СПАДАР, што вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць Богам вашым. Дык будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты. 46 Гэта права статку а птушкі а ўсялякае жывое істы, што роіцца ў водах, і ўсялякае істы, што поўзае па зямлі. 47 Каб адрозьневаць нячыстае ад чыстага, і жывёлу, каторую можна есьці, ад жывёлы, каторае есьці ня можна".
12 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Кажы сыном Iзраелявым: калі жонка зачнець а народзе мужчынскае плоці, дык яна нячыстая будзе сем дзён; подле дзён, у каторыя яна адлучаецца з прычьшы хваробы свае, яна будзе нячыстая. 3 Восьмага ж дня будзе абрэзана ў яго канцавая скурка плоці ягонае. 4 I трыццаць тры дні яна мае сядзець у крыві яе ачышчэньня; ні да чога сьвятога ня мае датыкацца, і да сьвятыні ня мае прыходзіць, пакудь ня споўняцца дні ачышчэньня яе. 5,, А калі яна народзе жаноцкае плоці, то яна будзе нячыстая два тыдні, як у часе адлучэньня свайго, і шасьцьдзясят шэсьць дзён мае сядзець на крыві ачышчэньня свайго. 6 „I як мінуць дні ачышчэньня яе па сыну альбо па дачцэ, яна мае прынесьці аднагодняга баранчыка на аброк усепаленьня і галубянё альбо турка на аброк за грэх да ўходу будану збору, да сьвятара. 7 Ён абрачэць гэта перад СПАДАРОМ і дастане ласкіўчыненьне, і яна будзе чыстая ад вытаку крыві свае. Гэта права праз тую, што нарадз і ла мужчынскае або жаноцкае плоці. 8 А калі яна ня будзе магчы прын е сьці баранчыка, дык няхай возьме два туркі альбо двое галубянят, аднаго на ўсепаленьне, а другога на аброк за грэх; і сьвятар адзяржыць ласкіўчыненьне ёй, і яна будзе чыстая". | |
13 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Як у каго будзе на скуры цела ягонага пухліна, альбо кругі, альбо пляма, і на скуры цела ягонага зробіцца быццам болька праказы, то маюць прывесьці яго да Аарона сьвятара, альбо да аднага із сыноў ягоных сьвятароў. 3 I агледзе сьвятар больку на скуры цела, і калі валасы на больцы зьмяніліся ў белыя, і выгляд болькі ўглыблены ў скуру цела ягонага, то гэта болька праказы; і агледзе яго сьвятар, і абесьце яго за нячыстага. 4 А калі пляма белая на скуры цела ягонага, і яна не выглядае глыбей за скуру, і валасы на ёй не зьмяніліся ў белыя, дык запрэць сьвятар маючага больку на сем дзён. 5 I агледзе яго сьвятар сёмага дня, і вось, болька ў яго аччу выглядае задзяржанай, не пашырылася па скуры, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён другім н а варатам. 6 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень другі раз, і вось, болька пацямнела і не пашырылася болька па целе, дык сьвятар мае абясьціць яго за чыстага: гэта кругі, і хай ён памые адзецьці свае, і будзе чысты. 7 А калі кругі пачнуць пашырацца па скуры, просьле тога як ён стаў да сьвятара дзеля ачышчэньня, то ён мае стаць да сьвятара. 8 I абача сьвятар, і вось, кругі пашыраюцца па скуры, і абесьце яго за нячыстага: гэта праказа.
9 „Калі будзе на кім болька праказы, то маюць прывесьці яго да сьвятара. 10 I агледзе сьвятар, і вось, пухліна на скуры белая, і валасы зьмяніліся ў белыя, і на пухліне жывое цела жывець, 11 То гэта застарэлая праказа на скуры цела ягонага; і сьвятар абесьце яго за нячыстага й не запрэць яго, бо ён нячысты. 12 I калі праказа вылілася па скуры, і пакрые праказа ўсю скуру хворага ад галавы ягонае аж да ног, колькі могуць бачыць вочы сьвятаровы, 13 I абача сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, і што ачысьцілася болька сусім, абярнулася на бела, дык ён абесьце хворага за чыстага. 14 А ў дзень, каторага абача на ім жывое цела, то ён нячысты. 15 I сьвятар, абачыўшы жывое цела, абесьце яго за нячыстага; жывое цела нячыстае: гэта праказа. 16 Альбо калі зьменіцца жывое цела й аберніцца ў белае, хай ён прыйдзе да сьвятара. 17 I агледзе яго сьвятар, і калі болька абярнулася ў белае, дык абесьце сьвятар хворага, што ён чысты.
18 „I калі на целе будзе, на скуры ягонай верад і зага і ўся, 19 I на месцу вераду зьявілася белая пухліна, або пляма белая, або чырванавая, то ён мае паказацца сьвятару. 20 I агледзе яго сьвятар, і во, выгляд яе ніжэй скуры, і волас яе абярнуўся ў белы, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. Гэта болька праказы; яна вылілася на верадзе. 21 Калі ж сьвятар абача, і во, няма ў ёй белага воласу, і яна ня ніжэй скуры, і яна цьмяная, то сьвятар запрэць яго на сем дзён. 22 I калі яна пачнець вельмі пашырацца па скуры, то сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы. 23 I калі пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца, то гэта запаленьне вераду; і ачысьце яго сьвятар.
24,, I калі на целе, на скуры яго, будзе апёк ад агню, і будзе на загоеным апёку пляма бела-чырвоная альбо белая, 25 I абача яго сьвятар, і во, абярнуўся волас у белы на пляме, і выгляд яе глыбей за скуру, то гэта праказа, яна разраслася на апёку. I сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта болька праказы. 26 I калі ж абача гэты апёк сьвятар, і вось, няма на пляме белага воласу, і яна ня ніжэй за скуру, і яна цьмяная, дык запрэць яго сьвятар на сем дзён. 27 I агледзе яго сьвятар на сёмы дзень, і калі яна вельма пашыраецца па скуры, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага. 28 Калі ж пляма застаецца на сваім месцу і не пашыраецца па скуры, і яна цьмяная, то гэта пухліна ад апёку. I абесьце яго сьвятар за чыстага, бо гэта запаленьне ад апёку.
29 „Мужчына або жонка, калі будзе ў іх болька на галаве альбо на барадзе, 30 I агледзе сьвятар больку, і во, выгляд яе глыбей за скуру, і ў ёй волас жаўтлявы, ценкі, дык сьвятар абесьце яго за нячыстага: гэта шалудзівасьць; гэта праказа на галаве альбо на барадзе. 31 I калі агледзе сьвятар больку шалудзівасьці, і во, выгляд яе ня глыбей за скуру, і воласу чорнага няма ў ёй; дык запрэць сьвятар маючага больку шалудзівасьці на сем дзён. 32 I агледзе сьвятар тую больку сёмага дня, і во, не пашырылася шалудзівасьць, і няма на ёй жаўтлявага воласу, і выгляд шалудзівасьці ня глыбей за скуру, 33 Дык паголяць яго, але шалудзівага месца не паголяць; і запрэць сьвятар шалудзівага на сем дзён другім н а варатам. 34 I паглядзіць сьвятар на шалудзівасьць сёмага дня, і вось, не пашырылася шалудзівасьць па скуры, і выгляд яе ня глыбей за скуру; дык абесьце яго сьвятар за чыстага; і памые ён адзежу сваю, і будзе чысты. 34 I калі вельмі пашырацца будзе шалудзівасьць на скуры па ачышчэньню яго, 36 Дык паглядзіць на яго сьвятар, і во, пашырылася шалудзівасьць па скуры, то няхай ня шукае сьвятар жаўтлявага воласу: ён нячысты. 37 I калі ў ваччу ягоным шалудзівасьць стаіць на месцу, і волас чорны вырас у ёй, то шалудзівасьць загаілася, ён чысты; сьвятар абесьце яго за чыстага.
38,, І калі ў мужчыны альбо ў жонкі будуць на скуры цела іхнага плямы, плямы белыя, 39 I паглядзіць сьвятар, і вось, на скуры цела іхнага плямы бледа-белыя, то гэта круг і разрослыя на скуры: ён чысты. 40 I калі ў людзіны выпалі валасы з галавы ейнае, то гэта пляшывы; чысты ён. 41 А калі з боку віду ягонага выпадуць валасы з галавы, то ён лысы; чысты ён. 42 А калі на пляш у альбо на лысіне будзе болька бела-чырванаватая, то праказа квіціць на пляшу альбо на лысіне. 43 I паглядзіць яго сьвятар, і вось, пухліна болькі бела-чырванаватая на пляшу альбо на лысіне ягонай, выглядам падобная да праказы скуры цела; 44 То чалавек пракажаны ён, нячысты ён: сьвятар абесьце яго за супоўнага нячыстага, у яго на галаве болька. 45 I ў пракажанага, на каторым гэтая болька, мае быць разарвана адзежа, і галава ягоная мае быць непакрытая, і вусны закрытыя, і мае крычэць:, Нячысты! нячысты!' 46 Усі дні, пакуль на ім болька, ён мае быць нячысты, нячысты ён; ён мае жыць адзінотны, вонках табару будзе сяліба ягоная.
47 „I калі на адзежы будзе болька праказы, на адзежы ваўнянай, альбо на адзежы лянной, 48 Або на аснове, або на ўтоку зь лёну або воўны, або на скуры, або на якім вырабе скураным, 49 I будзе болька зелянаватая альбо чырванаватая на адзежы, або на скуры, або на аснове, або на ўтоку, або на якой судзін е із скуры, то гэта болька праказы, надабе паказаць яе сьвятару. 50 Сьвятар агледзе больку і запрэць маючага больку на сем дзён. 51 I агледзе больку сёмага дня, што пашырылася болька на адзежы, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на якім вырабе, зробленым із скуры, то гэта праказа ядавітая, маючы больку нячысты. 52 Ён мае спаліць адзежу, альбо аснову, альбо ўток ваўняны, альбо лянны, альбо кажную рэч скураную, на каторай будзе болька: бо ядавітая праказа гэта; надабе спаліць на цяпле. 53 I калі абача сьвятар, і вось, не пашырылася болька па адзежы, альбо па аснове, альбо па ўтоку, альбо па якой скураной судзіне; 54 Дык сьвятар раскажа вымыць тое, на чым болька, і запрэць яго на сем дзён другім н а варатам. 55 I абача сьвятар па вымыцьцю болькі, і во, не зьмяніла болька свайго выгляду й болька не пашырылася, то нячыстая яна, спалі яе на цяпле; гніцьцё гэта на добрым альбо на благім баку. 56 I калі абача сьвятар, і во, стала цьмяная болька просьле вымыцьця яе, дык вырве яе з адзежы, альбо із скуры, альбо з асновы, альбо з утоку. 57 Калі ж яна ізноў пакажацца на адзежы, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной рэчы, то гэта разрастаючая; у цяпле спалі тое, у чым болька. 58 I адзежу, альбо аснову, альбо ўток, альбо якую скураную судзіну, каторую вымыў, і зышла зь яе болька, дык надабе вымыць яе друґім н а варатам, і яна будзе чыстая". 59 Гэта права праз больку праказы на адзежы ваўняной альбо лянной, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой скураной судзіне, як абяшчаць яе за чыстую альбо нячыстую.
14 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Во будзе права праз пракажанага ў дзень яго ачышчаньня: і прывядуць яго да сьвятара. 3 I выйдзе сьвятар вонкі з табару, і абача сьвятар, і во, выгаілася болька ў пракажанага; 4 Дык раскажа сьвятар узяць ачышч а наму дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізопу. 5 I раскажа сьвятар, і зарэжуць адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 6 Птушку жывую возьме ён, і дзерва кедравага, чырвовую ніту а гізоп, і занура іх і жывую птушку ў крыві птушкі зарэзанае над жывой вадою; 7 I пакропе на ачышч а нага ад праказы сем разоў, і абесьце яго за чыстага, і пусьце жывую птушку на від поля. 8 I вымые ачышч а ны адзецьці свае, і паголе ўсі валасы, і памыецца вадою, і ачысьціцца; і потым увыйдзе ў табар, і прабудзе сем дзён вонках будану свайго. 9 I будзе: сёмага дня паголе ўсі валасы свае, галаву сваю, бараду сваю, бровы ачоў сваіх, усі валасы свае паголе, і вымые адзежу сваю, і памые цела свае вадою, і будзе чысты. 10 На восьмы дзень возьме ён два бараны бяз гану, і адну авечку аднагоднюю бяз гану, і тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і адзін лёґ алівы. 11 I пастанове сьвятар ачышчаючы чалавека ім ачышч а нага і іх перад СПАДАРОМ ля ўходу будану збору. 12 I возьме сьвятар аднаго барана, і падаруе яго на аброк віны, і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 13 I зарэжа барана на тым месцу, ідзе рэжуць аброк за грэх а ўсепаленьне, на месцу сьвятым; бо, як аброк за грэх, яно належа сьвятару: сьвятое сьвятых гэга. 14 I возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа сьвятар на кончык правага вуха ачышч а нага, і на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 15 I возьме сьвятар ізь лёґу алівы, і пальлець на левую даланю сваю. 16 I занура сьвятар правы палец свой у валіву, каторая на левай далані ягонай, і пакропе алівы палцам сем разоў перад відам СПАДАРА. 17 А засталую аліву, каторая на далані ягонай, узложа сьвятар на кончык правага вуха ачышч а нага, на вялікі палец правае рукі ягонае й на вялікі палец правае нагі ягонае, на кроў аброку віны. 18 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышч а нага, і адзяржыць ласкаўчыненьне яму сьвятар перад відам СПАДАРОВЫМ. 19 I ўчыне сьвятар аброк за грэх, і адзяржыць ласкіўчыненьне ачышчанаму ад нечысьці ягонае, а просьле гэтага зарэжа ўсепаленьне. 20 I падыйме сьвятар усепаленьне а аброк хлебны на аброчнік. I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар, і ён будзе чысты.
21 I калі ён бедны, і не дастане рука ягоная, хай возьме аднаго барана на аброк віны на нахінаньне, каб дастаць яму ласкіўчыненьне, і адну дзясятую часьць ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на хлебны аброк, і лёґ алівы, 22 I два туркі альбо двое галубянят, што дастане рука ягоная, і будзе адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне. 23 I прынясець іх на восьмы дзень ачышчэньня да сьвятара да ўходу будану збору, перад від СПАДАРОЎ. 24 I возьме сьвятар барана аброку віны і лёг алівы, і будзе туды-сюды нахінаць гэта сьвятар як нахінаньне перад відам СПАДАРОВЫМ. 25 I зарэжа барана на аброк віны, і возьме сьвятар крыві аброку віны, і ўзложа на кончык правага вуха ачышч а нага; на вялікі палец правае рукі ягонае, і на вялікі палец правае нагі ягонае. 26 I з алівы нальлець сьвятар на левую даланю сьвятара. 27 I пакропе сьвятар із алівы, каторая на левай далані ягонай, правым палцам сваім сем разоў перад відам СПАДАРА. 28 I ўзложа сьвятар із алівы, каторая на далані ягонай, на кончык правага вуха ачышчанага, на вялікі палец правае рукі ягонае і на вялікі палец правае нагі ягонае, на месцу, дзе кроў аброку віны. 29 А засталае з алівы, каторая на далані сьвятаровай, узложа ён на галаву ачышчанага, каб дастаць ласкіўчыненьне яму перад відам СПАДАРА. 30 I прыгатуе аднаго з туркоў альбо адно з галубянят, што дастане рука ягоная, 31 3 тога, што дастане рука ягоная, адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне, разам із аброкам хлебным. I дастане ласкіўчыненьне сьвятар ачышчанаму перад відам СПАДАРА. 32 Гэта права праз тога, у каго ё болька праказы, каторы ў часе ачышчэньня свайго ня мае дастатку".
33 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 34,, Як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, каторую Я даю вам у дзяржаньне, і Я навяду больку на дамы ў зямлі дзяржаньня вашага, 35 Тады тый, чый дом, мае пайсьці й раскажа сьвятару, кажучы:, У мяне на доме паказалася быццам болька праказы'. 36 I раскажа сьвятар спаражніць дом, уперад чымся ўвыйдзе сьвятар аглядаць больку, каб ня сталася нячыстым усе, што ў доме; а просьле гэтага прыйдзе сьвятар аглядаць дом. 37 I абача больку, і вось, болька на сьценах дому, шчэрбы зеленавата-чырвоныя, выгляд іх ніжэй за зьверх сьцяны; 38 I выйдзе сьвятар із дому да ўходу дому, і запрэць дом на сем дзён; 39 I зьвернецца сьвятар на сёмы дзень, і абача, во, болька пашырылася на сьценах дому; 40 I раскажа сьвятар выламіць камян і, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае. 41 А дом няхай абскрабуць унутры наўкола, і высыпяць гліну вонках места на месца нячыстае, 42 I возьмуць іншыя камян і, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом. 43 I калі зьвернецца болька, і разрасьцецца ў доме, просьле тога як абскраблі дом і просьле тога як абтынкавалі, 44 Дык прыйдзе сьвятар і агледзе, і вось, пашырылася болька ў доме, то гэта ядавітая праказа ў доме, нячысты ён. 45 I разломяць дом, камян і яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае. 46 I хто ўходзе ў дом усі дні, як ён заперты, тый станецца нячысты аж да вечара; 47 I хто ляжыць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю; і хто есьць у доме тым, тый мае вымыць адзежу сваю.
48 I калі сьвятар запраўды прыйдзе й абача, і вось, не пашырылася болька ў доме просьле тога, як абтынкавалі дом, то сьвятар абесьце дом за чысты, бо болька выгаена. 49 I возьме на ачышчэньне дому дзьве птушкі а кедравага дзерва а чырвовую нітку а гізопу; 50 I зарэжа адну птушку над глінянай судзіною, над жывой вадою; 51 I возьме кедравае дзерва а гізоп а чырвовую нітку а жывую птушку, і занура іх у крыві птушкі зарэзанае а ў жывой вадзе, і пакропе ў кірунку дому сем разоў. 52 I ачысьце дом крывёю птушкі а жывой вадою а жывой птушкаю а кедравым дзервам а гізопам а чырвовай ніткаю; 53 I пусьце жывую птушку вонках места на від поля, - і дастане ласкіўчыненьне дому, і будзе чысты". 54 Гэта права праз усялякую больку праказы, і праз шалудзівасьці, 55 I праз праказу на адзежы а на доме, і праз пухліну а праз кругі а праз плямы; 56 Каб вучыць празь дзень нячысты і празь дзень чысты. Гэта права праз праказу.
15 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „I г у кайце сыном Ізраелявым, і скажыце: кажная людзіна, у каторай будзе цеч ізь цела ейнага, цеч ейная нячыстая. 3 I во якая будзе нечысьць ейная ў цечы ейнай: як цячэць ізь цела ейнага цеч ейная, і як запыняецца ў целе ейным цеч ейная, - гэта нечысьць ейная. 4 Кажная пасьцеля, на каторую ляжа маючы цеч, будзе нячыстая, і кажны спакмень на каторым сядзе, будзе нячысты. 5 I хто даткнецца да пасьцелі ягонае, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 6 I хто сядзе на які спакмень, на каторым сядзеў маючы цеч, тый мае памыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара. 7 I хто даткнецца да цела маючага цеч, тый мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, нячысты аж да вечара. 8 I калі плюне маючы цеч на чыстага, то гэты мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты аж да вечара. 9 I кажны паяздок, у каторым важыняўся маючы цеч, нячысты. 10 I кажны, хто даткнецца да ўсёго, што будзе пад ім, стане нячысты аж да вечара; і хто панясець іх, вымые адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і будзе нячысты аж да вечара. 11 I ўсі, да каго даткнецца маючы цеч, не спаласнуўшы рук сваіх у вадзе, маюць вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячыстыя аж да вечара. 12 І судзіну гліняную, да каторае даткнецца маючы цеч, надабе разьбіць, а ўсялякую судзіну дзярвяную надабе спаласкаць вадою.
13 „I як ачысьціцца маючы цеч ад цечы свае, тады мае ён адлічыць сем дзён дзеля свайго ачышчэньня, і вымые адзежу сваю, і змые цела свае ў жывой вадзе, і будзе чысты.
14 „I на восьмы дзень возьме ён сабе два туркі альбо двое галубянят, і прыйдзе перад від СПАДАРОЎ да ўходу будану збору, і аддасьць іх сьвятару. 15 I прыгатуе сьвятар іх адно на аброк за грэх, а другое на ўсепаленьне; і адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы ягонае.
16,, І калі ў мужчыны выйдзе насеньне ляжаньня, дык мае памыць у вадзе ўсе цела свае, і нячысты будзе аж да вечара. 17 I кажная адзежа й кажная скура, на каторую л у ча насеньне ляжаньня, мае быць вымыта ў вадзе, і нячыстая будзе да вечара.
18,, I жонка калі ляжа з мужам насеньням ляжаньня, то яны маюць памыцца ў вадзе, і нячыстыя будуць аж да вечара. 19 I калі ў жонкі будзе цеч, цеч крыві ў целе ейным, то сем дзён мае яна быць у вадлучэньню сваім. I кажны, хто даткнецца да яе, стане нячысты аж да вечара. 20 I ўсе, на чым яна ляжа ў працягу адлучэньня свайго, стане нячыстае; і ўсе, на чым сядзе, стане нячыстае. 21 I кажны, хто даткнецца да пасьцелі ейнае, мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 22 I кажны, хто даткнецца да якога знадбеня, на каторым яна сядзела, мае вымьгць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 23 I калі на пасьцелі цеч альбо на тым спакменню, на каторым яна сядзела, тый, што даткнецца да яго, нячысты будзе аж да вечара.
24,, Калі лежма ляжыць чалавек ізь ёй, то адлучэньне ейнае будзе на ім, і ён нячысты будзе сем дзён, і кажная пасьцеля, на каторай ён ляжа, будзе нячыстая.
25 „ I калі ў жонкі вельмі цячэць кроў шмат дзён ня ў часе адлучэньня ейнага, альбо калі яна мае цеч звыш адлучэньня свайго, то ўвесь час цечы нечысьці свае, які ў працягу адлучэньня свайго, будзе нячыстая яна. 26 Кажная пасьцеля, на каторай яна ляжа ўсі дні цечы свае, як пасьцеля адлучэньня ейнага будзе ёй; і кажны знадбень, на каторы яна сядзе, будзе нячысты, як нечысьць адлучэньня ейнага. 27 I кажны, хто даткнецца да іх, стане нячысты, і мае вымыць адзежу сваю й памыцца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
28,, I як яна ачысьціцца ад цечы свае, тады мае адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 „ На восьмы дзень возьме яна сабе два туркі альбо двое галубянят, і прынясець іх да сьвятара да ўходу будану збору; 30 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, адругое на ўсепаленьне; і дастане ласкіўчыненьне ёй сьвятар перад СПАДАРОМ ад цечы нечысьці ейнае.
31 „Гэтак адлучайце сыноў Ізраелявых ад нечысьці іхнае, і яны не памруць у нечысьці сваёй, плюгавячы вітальню Маю, каторая сярод іх".
32 Гэта права праз маючага цеч і праз выходзячае зь яго насеньне ляжаньня, што плюгаве яго гэтым, 33 I праз хварэючую адлучэньнямсваім, і ў каторых цячэць цеч іхная ў мужчыны і ў жонкі, і праз чалавека, каторы паляжыць ізь нячыстай.
16 I г у каў СПАДАР Масею па сьмерці двух сыноў Ааронавых, як яны прыступілі перад від СПАДАРОЎ і памерлі. 2 І сказаў СПАДАР Масею: „Скажы Аарону, брату свайму, і хай ня ўходзе кажнага часу ў сьвятыню за запінаху перад века, што на скрыні, і ён не памрэць; бо над векам Я буду зьяўляцца ў булак у. 3 Во з чым мае ўходзіць Аарон у сьвятыню: зь цялём-бычкам на аброк за грэх і з бараном на ўсепаленьне. 4 Хітон лянны сьвяты мае надзяваць ён, і ганавіцы лянныя хай будуць на целе ягоным, і лянным поясам хай папяразуецца, і лянную мітру надзяець: сьвятыя адзежы гэтыя. I хай памые ён, ды ў вадзе, цела свае, і вадзяець іх. 5 I ад грамады сыноў Ізраелявых няхай возьме двое казянят на аброк за грэх і аднаго барана на ўсепаленьне. 6 I абрачэць Аарон цялё-бычка на аброк за грэх за сябе, і адзяржыць ласкіўчыненне за сябе а за дом свой. 7 I возьме двое казянят, і пастанове іх перад відам СПАДАРОВЫМ ля ўходу будану збору. 8 I кіне Аарон на абодва казлы на жэрабя: адно жэрабя СПАДАРУ, а другое жэрабя на адпушчэньне; 9 I прывядзець Аарон казла, на каторага вынята жэрабя СПАДАРУ, і абрачэць яго на аброк за грэх; 10 А казла, на каторага вынятажэрабя на адпушчэньне, пастанове жывога перад СПАДАРОМ, каб учыніў перазь яго ласкіўчыненьне, і выпусьце яго на адпушчэньне на пустыню. 11 I прывядзець Аарон цялё на аброк за грэх за сябе, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой, і зарэжа цялё свае; 12 I возьме жару поўную кадзільніцу заброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і поўныя жмені пахнючага дробна стоўчанага кадзіла, і ўнясець за запінаху; 13 I паложа кадзіла на цяпло перад відам СПАДАРОВЫМ, дым кадзеньня пакрые века, каторае над сьветчаньням, і ён не памрэць. 14 I возьме з крыві цяляці, і пакропе палцам сваім на века зьверху, на ўсходні бок і на перад века, сем разоў пакропе крывёй з палца свайго. 15 I зарэжа казла на аброк за грэх за люд, і ўнясець кроў яго за запінаху, і зробе з крывёй яго тое самое, што зрабіў із крывёю цяляці, і пакропе ёю на века і на перад века. 16 I адзяржыць ласкіўчыненьне за сьвятыню ад нечысьці сыноў Ізраелявых, і ад выступаў іхных, і ўсіх грахоў іхных. I гэтак мае ён учыніць таксама з буданом збору, каторы прабывае зь імі, сярод нечысьцяў іхных. 17 Ні водзін чалавек ня мае быць у будане збору, як уходзе ён дзеля ласкіўчыненьня сьвятыні, да самага выхаду яго. I адзяржыць ён ласкіўчыненьне за сябе а за дом свой а за ўсю грамад у Ізраеляву. 18 I выйдзе ён да аброчніка, каторы перад відам СПАДАРОВЫМ, і адзяржыць ласкіўчыненьне, возьме з крыві цяляці а з крыві казла, і паложа на раг і аброчніка наўкола, 19 I пакропе на яго з крыві палцам сваім сем разоў, і ачысьце яго, і пасьвяціць яго ад нечысьцяў сыноў Ізраелявых. 20 I здойсьніўшы адзержаваньне ласкі сьвятыні а будану збору а аброчніку, і прывядзець ён жывога казла, 21 I ўзложа Аарон абедзьве руццэ свае на галаву жывога казла, і вызнае над ім усі бяспраўі сыноў Ізраелявых а ўсі выступы іхныя а ўсі грахі іхныя, і ўзложа іх на галаву казла, і адашлець із адумысловым чалавекам на пустыню. 22 I панясець казёл на сабе ўсі бясмраўі і хныя да зямлі аддзеленае, і пашлець ён казла на пустыню. 23 I ўвыйдзе Аарон у будан збору, і здыйме лянн у ю адзежу, каторую надзяваў, уходзячы ў сьвятыню, і паложа яе там, 24 I памые цела свае ў вадзе на сьвятым месцу, і надзене адзецьці свае, і выйдзе, і ўчыне свае ўсепаленьне а ўсепаленьне люду, і дастане ласкіўчыненьне за сябе а за люд; 25 А тук аброку за грэх спале на аброчніку. 26 I тый, хто адводзіў казла на адпушчэньне, мае вымыць адзежу сваю і памыць цела свае ў вадзе, і потым можа ўвыйсьці ў табар. 27 А цялё за грэх а казла за грэх, каторых кроў унесена был а да адзяржаньня ласкі сьвятыні, няхай вынясе вонкі з табару, і спаляць на цяпле скуры іх, і мяса іх, і нечысьць іх. 28 I хто спале іх, вымые адзежу сваю й памые цела свае ў вадзе, і просьле тога можа ўвыйці ў табар.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 44 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | | | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница |