Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 4 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

29 „I будзе гэта вам вечнаю ўставаю: сёмага месяца, дзясятага дня месяца марыце душы свае і ніякае работы не рабіце, ані тубылец, ані чужнік, што жывець памеж вас; 30 Бо гэтага дня дастанецца вам ласкіўчыненьне, каб ачысьціць вас ад усіх грахоў вашых перад відам СПАДАРОВЫМ, і вы будзеце ачышчаны. 31 Сыбота сыботаў гэта вам, і марыце душы вашыя: гэта ўстава вечная. 32 І мае даставаць сьвятар ласкіўчыненьне, каторы памазаны і каторы пасьвячаны сьвятарстваваць замест айца свайго. I надзене ён лянныя адзецьці, адзецьці сьвятыя, 33 I адзяржыць ласкіўчыненьне сьвятыні сьвятой і будану збору, і аброчніку адзяржыць ласкіўчыненьне, і сьвятаром і ўсяму люду грамады адзяржыць ласкіўчыненьне. 34 I будзе гэта вам вечнаю ўставаю: адзержаваць ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым ад усіх грахоў іхных аднойчы ў год". I зрабіў ён так, як расказаў СПАДАР Масею.

17 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай Аарону а ўсім сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: гэта слова, што расказаў СПАДАР, кажучы: 3 Кажная людзін а з дому Ізраелявага, каторая зарэжа вала, альбо авечку, альбо казу ў табару, альбо калі хто зарэжа вонках табару, 4 I не прывядзець да ўходу будану збору падараваць дар СПАДАРУ перад вітальняю СПАДАРОВАЙ; дык кроў палічыцца тэй людзіне: разьліла кроў, і выгубіцца людзіна тая зь люду свайго. 5 Гэта дзеля таго, каб прыводзілі сынове Ізраелявы аброкі свае, каторыя яны рэжуць на полю, каб прыводзілі СПАДАРУ да ўходу будану збору, да сьвятара, і рэзалі іх на аброкі супакойныя СПАДАРУ. 6 I пакропе сьвятар крывёй на аброчяік СПАДАРОЎ ля ўходу будану збору, і спале тук на прыемны пах СПАДАРУ, 7 I ня будуць абракаць аброкаў сваіх нячысьцікам, за каторымі яны бязульна ходзяць. Гэта будзе ўставаю вечнаю ў роды вашыя.

8 „I ім скажы: кажная людзіна з дому Ізраелявага і асяленец, што асяліўся меж вас, калі абракае ўсепаленьне альбо іншы аброк, 9 I не прывядзець да ўходу будану збору, каб прыгатаваць яго СПАДАРУ, то выгубіцца людзіна тая зь люду свайго.

10,, І калі якая людзіна з дому Ізраелявага альбо чужнік, што жывець пасярод вас, будзе есьці якую кроў, то зьвярну від Свой на душ у таго, што есьць кроў, і выгублю яе з пасярод люду ейнага; 11 Бо дых цела ў крыві, і Я даў яго вам на аброчнік, каб даставаць ласкіўчыненьне душам вашым, бо кроў дастаець ласкіўчыненьне душы. 12 Затым Я й сказаў сыном Ізраелявым: ні водная душа з вас ня мае есьці крыві, і чужнік, што жывець меж вас, ня мае есьці крыві. 13 I кажная людзін а із сыноў Ізраелявых і із асяленцаў, што асялілісія меж вас, калі на ўловах злове зьвяра альбо птушку, каторую можна есьці, то ён мае выпусьціць ізь яе кроў, засыпаць яе пылам; 14 Бо дых кажнага цела, - кроў ягоная, яна ёсьць у дыху ягоным. Затым Я сказаў сыном Ізраелявым: ня ежча крыві ні зь якага цела, бо дых усялякага цела кроў ягоная; кажны, хто будзе есьці яе, будзе выгублены. 15 I кажная душа, што будзе есьці здыхату альбо разарванае, тубылец альбо асяленец, мае вымыць адзежу сваю й памыецца ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара, а потым будзе чысты. 16 Калі ня вымые й не памые цела свайго, то панясець на сабе бяспраўе свае".

18 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: Я СПАДАР, Бог ваш. 3 Подле ўчынкаў зямлі Ягіпецкае, у каторай вы жьл і, не рабіце, і подле ўчынкаў зямлі Канаанскае, што Я вяду вас туды, не рабіце, і ў вуставах іхных не хадзіце. 4 Мае суды чыніце й уставы Мае дзяржыце, ходзячы ў іх. Я СПАДАР, Бог ваш. 5 I дзяржыце ўставы Мае а суды мае, каторыя калі спаўняе чалавек, дык будзе жыць імі. Я СПАДАР.

6 „Кажная людзіна да ніякае сваячкі подле цела ня мае дабліжыцца, каб адкрыць голасьць ейную. Я СПАДАР. 7 Голасьці айца свайго і голасьці маці свае не адкрывай: яна маці твая, не адкрывай голасьці ейнае. 8 Голасьці жонкі айца свайго не адкрывай: гэта голасьць айца твайго. 9 Голасьці сястры свае, дачкі айца свайго альбо дачкі маці свае, што нарадз і лася ў доме, альбо нарадз і лася вонках, не адкрывай голасьці іхнае. 10 Голасьці дачкі сына свайго альбо дачкі дачкі свае, не адкрывай голасьці іх, бо яны твая голасьць. 11 Голасьці дачкі жонкі айца свайго, што нарадзілася ад айца твайго, яна сястра твая, не адкрывай голасьці яе. 12 Голасьці сястры айца свайго не адкрывай, бо яна радня айцу твайму. 13 Голасьці сястры маці свае не адкрывай, бо яна радня маці твае. 14 Голасьці брата айца свайго не адкрывай і да жонкі ягонае ня бліжся: яна дзядзіна твая. 15 Голасьці нявесткі свае не адкрывай: яна жонка сына гвайго, не адмрывай голасьці яе. 16 Голасьці браціхі свае не адкрывай: гэта голасьць брата твайго. 17 Голасьці жонкі й дачкі ейнае не адкрывай, дачкі сына ейнага і дачкі дачкі ейнае не бяры, каб адкрыць голасьць іх: яны блізк а я радня яе; гэта бязульства. 18 Не бяры жонкі разам ізь сястрою ейнай, каб зрабіць яе супаркаю, каб адкрыць голасьць ейную пры ёй, за жыцьця яе. 19 I да жонкі ў часе адлучэньня з прычыны нечысьці ейнае ня бліжся, каб адкрыць голасьць ейную. 20 I із жонкаю бліжняга свайго ня дай семені ляжаньня, каб ня плюгавіцца зь ёю.

21,, І з насеньня свайго ня дай, каб перадаваць Молоху, і ня будзень імені Бога свайго. Я СПАДАР.

22,, І з мужчынам не кладзіся ляжаньням жонкі, аґіда гэта. 23 I зь ніякім статкам не кладзіся, каб гэтым стаць нячыстым; і жонка ня мае станавіцца перад статчынаю, каб злучыцца зь ёю. Гэта зьмяшаньне. 24 Ня плюгаўце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым сплюгавіліся народы, каторых Я праганяю ад вас. 25 I сплюгавілася зямля, і Я даведаўся да бяспраўя яе, і вырыгала ізь сябе зямля жывучых на ёй. 26 А вы дзяржыце ўставы Мае а суды Мае, і не рабіце ўсіх гэтых агідаў, ані тубылец, ані асялянец, што асяліўся меж вас. 27 Бо ўсі гэтыя агіды рабілі людзі гэтае зямлі, што перад вамі, і сплюгавілася зямля, 28 Каб і вас ня вырыгала ізь сябе зямля, як вы сплюгавіце яе, як яна вырыгала народ, што быў перад вамі; 29 Бо будуць выгублены з пасярод люду свайго кажны, што будзе рабіць з усіх гэтых агідаў, і ўсі душы, што робяць гэта. 30 Дык дзяржыце данае Імною дзяржаць вам, каб не рабіць подле абычаёў агідных, каторыя рабілі перад вамі, і каб ня сплюгавіцца імі. Я СПАДАР, Бог ваш".

19 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай усёй грамадз е сыноў Ізраелявых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я СПАДАР, Бог ваш.

3 „Кажны бойцеся маці свае й айца свайго; і сыботы мае заховуйце. Я СПАДАР, Бог ваш.

4,, Не зварачайцеся да балваноў, і багоў літых не рабіце сабе. Я СПАДАР, Бог ваш.

5,, Як будзеце абракаць СПАДАРУ аброк супакойны, то самахоць абракайце яго. 6 У дзень абраканьня ежча яго і назаўтрае, а засталае на пазаўтра надабе спаліць на цяпле. 7 Калі ж хто будзе есьці яго пазаўтра, гэта агідна, гэта ня будзе люба. 8 Хто будзе есьці яго, тый панясець бяспраўе свае, бо ён збудзеніў сьвятыню СПАДАРОВУ; і будзе выгублена душа тая зь люду свайго.

9 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчайце канца поля свайго, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай, 10 I вінішча свайго не абірай сусім чыста, і апалых ягадаў у вінішчу не падбірай; беднаму а чужніку пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш. 11 Не крадзіце, і не адракайцеся, і не маніце адзін аднаму.

12 „I не прысягайце імям Маім да маны, і ня будзеньце імені Богасвайго. Я СПАДАР.

13 „Ня крыўдзь бліжняга свайго й ня глабай.,, Хай не начуе плата найміта Ў цябе да раньня.

14 „Ня кліні глухога і перад нявісным не кладзі на спатыкненьне; і бойся Бога свайго. Я СПАДАР. 15 Не рабіце бяспраўя на судзе; не патурай убогаму й ня сьці віду вялікага, справядлівасьцю судзі бліжняга свайго.

16,, Не хадзі абмоўнікам у людзе сваім, і не паўставай на кроў прыяцеля свайго. Я СПАДАР.

17 „ Не ненавідзь брата свайго ў сэрцу сваім, чыста вымаўляй бліжняму свайму, і не панясеш за яго грэху. 18 Ня імсьці а ня май злосьці на сыноў люду свайго, любі прыяцеля свайго, як самога сябе. Я СПАДАР.

19 „Уставы Мае дзяржыце; статку свайго не размнажай мяшаньням; поля свайго не засявай мешанкаю, і адзежа мешаная, з воўны й лёну, хай ня ўвыйдзе на цябе.

20 „Калі хто паляжыць із жонкаю ляжаньням насеньня, а яна нявольніца, заручаная мужу, але яшчэ ня выкупленая, альбо свабода яшчэ ня д а на ёй, то мае быць прасока, але ня будуць забіты, бо яна несвабодная. 21 I прывядзець ён свой аброк віны СПАДАРУ да ўходу будану збору, барана віны. 22 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар бараном віны перад СПАДАРОМ ад грэху, каторым ён ізрашыў, і дараваны будзе яму грэх, каторым ён ізграшыў.

23,, І як прыйдзеце да зямлі, і пасадзіце якое дзерва дзеля еміны, то плод яго ўважайце за неабрэзаны; тры гады маюць бьгць вам за неабрэзаныя, ня маеце есьці іх; 24 А чацьвертага году ўся садавін а яго мае быць пасьвячана на славу СПАДАРОВУ; 25 Пятага ж году вы можаце есьці садавін у яго, каб размнажыўся вам урод яго. Я СПАДАР, Бог ваш.

26,, Ня ежча з крывёй; „Не займайцеся чарамі ані варажыце.

27 „Ня стрыжыце краю галавы свае і ня псуй краю барады свае.

28 „I націнаў дзеля памерлага не рабіце на целе сваім, пісаньня выцісканага не давайце рабіць на сабе. Я СПАДАР. 29 Ня будзень дачкі свае, дапушчаючы яе да бязулства, і хай не бязуле зямля, і хай не напоўніцца зямля бязулствам.

30 „Сыботы Мае заховуйце, і сьвятыні Мае сьціце. Я СПАДАР.

31 „Не зварачайцеся да выгук а ючых мерцьвякоў а да знахараў, ня шукайце сплюгавіцца імі. ЯСПАДАР, Бог Ваш.

32 „Перад відам сівога ўставай і сьці від старога, і бойся Бога свайго. Я СПАДАР.

33 „Як аселіцца чужнік у зямлі вашай, ня ўціскайце яго. 34 Як тубылец із вас, няхай будзе чужнік, што жывець із вамі, і любі яго, як сябе, бо чужнікамі вы был і ў зямлі Ягіпецкай. Я СПАДАР, Бог ваш.

35 „Не рабіце несправядлівасьці ў судзе, у меры а ў ваз е а памеры. 36 Ваг а справядлівая, важкі справядлівыя, ефа справіядлівая й гін справядлівы няхай будзе ў вас. Я СПАДАР Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 37 I дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх. Я СПАДАР".

20 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „І сыном Ізраелявым скажы: кажная людзін а із сыноў Ізраелявых і з чужнікоў, што жывуць у Ізраелю, каторая дасьць із насеньня свайго Молоху, тая хай сьмерцю памрэць; люд зямлі хай укамянуе яе. 3 I Я зьвярну від Свой на людзін у тую, і выгублю яе з пасярод люду яе, бо з насеньня свайго яна дал а Молоху, каб плюгавіць сьвятыню Маю й будзеніць сьвятое імя Мае. 4 I калі заплюшча люд зямлі вочы свае на людзін у тую, як яна дасьць із насеньня свайго Молоху, і ня зробе ёй сьмерці; 5 Дык Я зьвярну від Свой на людзін у тую й на радзіму ейную, і выгублю яе і ўсіх бязулячых сьледам за ёй, каб бязульна не хадзіць сьледам за Молохам, з пасярод люду іхнага.

6 „I каторая душа зьвернецца да выгук а ючых мерцьвякоў а да знахараў, каб бязульна хадзіць сьледам за імі, то Я зьвярну від Свой на тую душ у, і выгублю яе з пасярод люду ейнага. 7 I пасьвячайце сябе, і будзьце сьвятыя, бо Я СПАДАР, Бог ваш. 8 I дзяржыце ўставы Мае і паўніце іх: Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас.

9 „Калі якая людзін а будзе клясьці айца свайго і маці сваю, тая сьмерцю памрэць. Айца свайго й маці сваю ён клёў, кроў ягоная на ім.

10 „Альбо хто будзе чужаложыць із зам у жкаю; калі хто будзе чужаложыць із жонкаю прыяцеля свайго: няхай сьмерцю памрэць чужаложнік і чужаложніца. 11 I хто ляжа із жонкаю айца свайго, голасьць айца свайго адкрыў: сьмерцю памруць абое, кроў іхная на іх. 12 Калі хто ляжа зь нявесткаю сваёю, сьмерцю памруць абое: зьмяшаньне зрабілі яны, кроў іхная на іх. 13 I калі хто ляжа з мужчынаю ляжаньням жонкі, то абодва яны зрабілі агіду: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 14 Калі хто возьме сабе жонку й маці ейную: гэта бязулства; на цяпле маюць спаліць яго й іх, каб ня было бязулства меж вас. 15 I калі хто злучыцца із статчынаю: сьмерцю памрэць, а статчыну забіце. 16 I калі жонка пойдзе да якое статчыны, каб злучыцца зь ёю, то забі жонку й статчыну: сьмерцю памруць, кроў іхная на іх. 17 Калі хто возьме сястру сваю, дачку айца свайго альбо дачку маці свае, і абача голасьць ейную, і яна абача голасьць ягоную: гэта сорам; няхай будуць яны выгублены перад ачыма сыноў люду свайго. Ён адкрыў голасьць сястры свае; бяспраўе свае панясець ён. 18 Калі хто ляжа із жонкаю ў часе жаноцкага ейнага, і адкрые голасьць яе, то ён агаліў вытакі яе, і яна агаліла вытак крыві свае; дык абое яны хай будуць выгублены з пасярод люду свайго. 19 I голасьці сястры маці свае й сястры айца свайго не адкрывай, бо таковы агаляе блізкога свайго; бяспраўе свае панясуць яны. 20 Хто ляжа зь дзядзінаю сваёю, тый адкрыў голасьць дзядзі свайго: грэх свой панясуць яны, бязьдзетныя памруць.

21 „Калі хто возьме жонку брата свайго: гэта адлучэньне; ён адкрыў голасьць брата свайго, бязьдзетныя будуць яны.

22,, І дзяржыце ўсі ўставы Ма е а ўсі суды Мае, і паўніце іх, і ня вырыгае вас ізь сябе зямля, да каторае Я вяду вас, каб жыл і ў ёй, 23 I не хадзіце ў вуставах народу, каторы я высылаю ад віду вашага; бо гэта ўсе рабілі яны, і збрыдзілі яны Імне. 24 I сказаў Я вам:,Вам спадзець зямля іхная, і вам дам на спадак зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'. Я СПАДАР, Бог ваш, Каторы адрозьніў вас ізь людаў. 25 I адрозьнюйце статак чысты ад нячыстага і птушку чыстую ад нячыстае, і не рабіце абрыднымі душаў сваіх статкамі птушкаю і ўсім, што зямля рое, што адрозьніў Я вам, як нячыстае. 26 I будзьце Імне сьвятыя; бо Я сьвяты СПАДАР, і Я адрозьніў вас ізь людаў, каб вы был і Мае. 27 А мужчына альбо жонка, калі будзе памеж іх выгук а ючы мерцьвякоў альбо знахар, сьмерцю памруць; укамяную іх, кроў іхная на іх".

21 I сказаў СПАДАР Масею: „Г у кай сьвятаром Ааранёнкам і скажы ім: ніякай мертвай асобай хай ня плюгавяцца ў людзе сваім. 2 Толькі да сваяка блізкога сабе, да маці свае й да айца свайго, да сына свайго й дачкі свае, да брата свайго 3 й да сястры свае, дзяўчыны блізкой да сябе, што ня был а замужам, зь ёю можа плюгавіцца. 4 Ён ня сплюгавіцца, як старшы ў людзе сваім, каб будзеніць сябе. 5 Яны ня маюць рабіць плешы на галаве сваёй, канец барады свае хай ня голяць і на целе сваім хай не націнаюць націнаў. 6 Сьвятымі хай будуць Богу свайму, і ня маюць будзеніць імені Бога свайго; бо агняныя аброкі СПАДАРУ, хлеб Бога свайго яны даруюць; затым будуць сьвятыя. 7 Жонкі бязулі й збудзененае яны ня возьмуць, і жонкі, разьведзенае мужам сваім, бо ён сьвяты Богу свайму. 8 Сьвяці яго, бо ён абракае хлеб Богу твайму; хай будзе ён у цябе сьвяты, бо сьвяты Я СПАДАР, пасьвячаючы вас. 9 I дачка сьвятарова, калі збудзене сябе бязулствам, то яна будзене айца свайго: цяплом маюць спаліць яе.

10 „I найвышшы сьвятар із братоў сваіх, на каторага галаву ўзьліты алей памазаньня і каторы пасьвячаны адзявацца ў тую адзежу, ня мае адкрываць галавы свае й разьдзіраць адзежы свае; 11 I да ніякага памерлага ня мае ён прыступаць; айцом а маці сваёй хай ня плюгавіцца. 12 I ад сьвятыні ён ня мае адходзіць і будзеніць сьвятыню Бога свайго, бо адлучэньне алеям памазаньня Бога яго на ім. Я СПАДАР. 13 I ён жонку ў дзявоцтве ейным хай бярэць, 14 Удаву, альбо разьведзеную, альбо збудзененую, альбо бязулю, гэтыя ня мае ён браць, але адно дзяўчыну зь люду свайго мае ён браці за жонку. 15 I хай ня будзене насеньня свайго ў люду сваім, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае яго".

16 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Г у кай Аарону, кажучы: кажны з насеньня твайго ў родах сваіх, калі будзе ў яго ган, хай ня бліжыцца абракаць хлеб Бога свайго; 18 Бо кажны, на кім ган, ня мае бліжыцца: ані нявісны, ані кульгавы, альбо маючы сплюшчаны нос, альбо якую-колечы часьць лішне даўгую, 19 ані такі, у каторага зломлена нага альбо зломлена рука, 20 Ані гарбаты, ані карамжаты, альбо ў каторага бяльмо на воку, ані каросьлівы, ані шалудл і вы, ані з расьцягненымі шулятамі. 21 Кажная людзіна, у каторай ё ган, і яна з насеньня А арона сьвятара, ня мае бліжыцца, каб дараваць агняныя аброкі СПАДАРУ: ган на ім, хай ня бліжыцца, каб дараваць хлеб Бога Свайго. 22 Хлеб Бога свайго ізь сьвятога сьвятых а ізь сьвятыняў ён можа есьці; 23 Але да запінахі ня мае ён прыходзіць, і да аброчніка ня мае ён бліжыцца, бо ган на ім; ня мае ён будзеніць сьвятыні Мае, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх". 24 I г у каў Масей Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым гэтыя словы.

22 I г у каў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Скажы Аарону а сыном ягоным: і хай яны ўзьдзержуюцца ад сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, і ня будзеняць сьвятога імені Майго ў тым, што яны пасьвячаюць Імне. Я СПАДАР. 3 Кажы ім гэта ў роды вашыя:, Кажная людзіна з усёга насеньня вашага, каторая дабліжыцца да сьвятасьцяў, што пасьвячаюць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, калі нечысьць ейная на ёй, то выгубіцца тая душа ад віду Майго. Я СПАДАР. 4 Кажная людзіна з насеньня Ааронавага, калі яна пракажаная альбо мае вытак, тая ня мае есьці сьвятасьці, пакуль не ачысьціцца. I хто даткнецца да ўсёга, што плюгаве душ у, альбо людзіна, у каго выйдзе насеньне ляжаньня, 5 Альбо людзіна, каторая даткнецца да ўсялякага роючага, каторы плюгаве яго, або калі да чалавека, каторы плюгавіцца ўсялякай нечысьцяй ягонай; 6 Душа, што даткнецца да гэтага, нячыстая будзе аж да вечара, і ня мае есьці ізь сьвятасьці ўперад, чымся памые цела свае ў вадзе. 7 А як зойдзе сонца, і ён ачысьціцца, тады можа ён есьці сьвятасьці, бо гэта ежа ягоная. 8 Здыхляціны й разарванага зьвяром хай ня есьць, каб сплюгавіцца гэтым. Я СПАДАР. 9 Хай дзяржаць яны данае дзяржаць ім Імною, каб не пан е сьлі на сабе грэху і каб не памерлі ад тога, што будзенілі. Я СПАДАР, пасьвячаючы іх. 10 I ніякі чужан і н ня мае есьці сьвятасьці; гасподнік сьвятароў і найміт ня мае есьці сьвятасьці. 11 I сьвятар, калі купе сабе душу купляю срэбра, то гэты можа есьці гэта; і народжаны ў ягоным доме можа есьці хлеб ягоны. 12 I дачка сьвятарова, калі яна выйдзе замуж за чужан і на, то яна ня мае есьці абраканых сьвятасьцяў. 13 I дачка сьвятарова, калі будзе ўдава альбо разьведзеная, а насеньня няма ў яе, і зьвернецца да дому айца свайго, як у маладосьці сваёй; тады яна можа есьці з хлеба айца свайго; а ніякі чужанін ня мае есьці яго. 14 I калі людзіна ела сьвятасьць абмыльна, дык аддасьць сьвятару сьвятасьць і мае дадаць да яе пятую часьць. 15 I хай ня будзеняць сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны ўзьнімаюць СПАДАРУ, 16 I не панясуць яны бяспраўя аброку віны, еўшы іх сьвятасьці, бо Я СПАДАР, Каторы пасьвячае іх".

17 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 18,, Гукай Аарону а сыном ягоным а ўсім сыном Ізраелявым, і скажы ім: калі якая людзіна з дому Ізраелявага, альбо з чужаземцаў каторая ў Ізраелю, прынясець дар свой, подле ўсіх абятніцаў сваіх і ўсіх самахотных дароў сваіх, каторы абракае СПАДАРУ на ўсепаленьне; 19 То яна мае абрачы самахоць самца бяз гану з буйнога статку, з авец або козаў. 20 Ніякага, на каторым ё ган, не абракайце, бо ім не дастанеце любосьці. 21 I калі хто абракае супакойны аброк СПАДАРУ, спаўняючы абятніцу альбо самахоць, з буйнога альбо з драбнога; то мае быць дасканальны, каб быць любым; і ніякага гану ня мае быць на ім. 22 Сьляпое, альбо пашкоджанае, альбо калекае, альбо із струпам, альбо каросьлівае, альбо шалудзівае, такіх не абракайце СПАДАРУ; і на аброк агняны не давайце зь іх на аброчнік СПАДАРОЎ. 23 Вала а баранчыка зь перарослымі альбо недарослымі часьцьмі цела на самахотны дар прыгатаваць можаш, але за абятніцу ня будзе зьлюб. 24 У каторага шуляты расьцісьненыя, разьбітыя, адарваныя альбо выразаныя, не абракайце СПАДАРУ, і ў зямлі вашай не рабіце гэтага. 25 I з рук чужога не абракайце хлеба Бога вашага з усёга гэтага, бо на іх пашкоджаньне, ган на іх, ня будуць любыя".

26 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „Бычок альбо баранчык, альбо казянё, як родзіцца, то сем дзён яно мае прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня й далей будзе любы на агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ані вала, ан і авечкі, яе й дзецяняці яе, ня рэжча тога самага дня. 29 Калі абракаеце СПАДАРУ аброк удзячнасьці, абракайце яго самахоць. 30 Тога самага дня надабе зьесьці яго; не пакідайце ад яго да раньня. Я СПАДАР. 31 Дзяржыце расказаньні Мае й паўніце іх. Я СПАДАР. 32 I ня будзеньце сьвятога імені Майго, і Я буду сьвячаны сярод сыноў Iзраелявых. Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас, 33 Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб быць вашым Богам. Я СПАДАР".

23 I г у каў СПАДАР Масею кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым, і скажы ім: прызначаныя поры СПАДАРОВЫ, каторыя будзеце зваць сьвятымі зборамі; во поры Мае:

3 „Шэсьць дзён рабі работу, а сёмага дня сыбота сыботаў, сьвяты збор; ніякага рамяства не раб і це; гэта сыбота СПАДАРОВА ў вусіх сялібах вашых.

4 „Гэта поры СПАДАРОВЫ, сьвятыя зборы, каторыя вы будзеце згук а ць у пару іх: 5 Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам Пасха СПАДАРОВА. 6 I пятнанцатага дня таго ж месяца сьвята праснакоў СПАДАРУ. Сем дзён ежча праснакі. 7 На першы дзень хай будзе ў вас сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 8 I абракайце сем дзён агняны аброк СПАДАРУ; сёмага дня сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце".

9 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Г у кай сыном Ізраелявым і кажы ім: як прыйдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, то першы сноп жніва вашага прынясі сьвятару. 11 I ён будзе туды-сюды нахінаць сноп перад СПАДАРОМ, каб быў любы за вас; назаўтрае па сыбоце нахінаць яго будзе сьвятар. 12 I прыгатуйце ў дзень нахінаньня сноп і баранчыка годняга на ўсепаленьне СПАДАРУ. 13 I аброк яго хлебны дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на агняны аброк СПАДАРУ, на прыемны пах, і ўзьліваньні яго чэцьверць гіна віна. 14 А хлеба, ані пражаных зярнят, ані зярнят сырых ня ежча аж да тога дня, каторага прынясіц е аброк Богу свайму: гэта вечная ўстава ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых.

15 „ I адлічыце сабе ад заўтрашняга дня просьле сыботы, ад тога дня, каторага прынесьлі сноп нахінаньня, сем сыботаў (поўныя маюць быць), 16 Да заўтрашняга дня просьле сёмае сыботы далічыце пяцьдзясят дзён, і даруйце новы хлебны аброк СПАДАРУ. 17 Ад сялібаў сваіх прынясіце хлеб нахінаньня зь дзьвюх дзясятых часьцяў ценкае мукі, ды маюць быць сьпечаныя кіслыя, першы плод СПАДАРУ. 18 I абрачыц е разам із хлебам сем баранчыкаў, аднагодніх, і з буйнога статку аднаго бычка й два бараны; няхай будзе гэта на ўсепаленьне СПАДАРУ, і хлебны аброк і ўзьліваньне да іх на агняны аброк, на прыемны пах СПАДАРУ. 19 Прыгатуйце з казянят аднаго на аброк за грэх і два аднагоднія баранчыкі на аброк супакойны. 20 I хай туды-сюды нахінае іх сьвятар над хлебам першага плоду нахінаньня перад СПАДАРОМ над двума баранчыкамі: сьвятымі яны будуць СПАДАРУ; сьвятару. 21 I зг у кайце на самы гэты дзень, сьвяты збор будзе вам, і ніякае рамеснае работы не рабіце: гэта ўстава вечная ў вусіх сялібах вашых у родах вашых.

22 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчай канцы поля свайго, як жнеш, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай: беднамуа асяленцу пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш.

23 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Г у кай сыном Ізраелявым, кажучы: сёмага месяца, на першы дзень месяца хай будзе ў вас сыбота, сьвята трубаў, сьвяты збор. 25 Ніякае рамеснае работы не рабіце, і абрачыце агняны аброк СПАДАРУ".

26 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 27 „ Але дзясятага дня сёмага месяца гэтага, дзень ласкіўчыненьня гэта, хай будзе ў вас сьвяты збор; і марыце душы вашыя, абракайце агняны аброк СПАДАРУ. 28 Ніякага рамяства не рабіце гэтага самага дня, бо гэта дзень ласкіўчыненьня, каб залашчыць за вас від СПАДАРА, Бога вашага; 29 Бо ўсялякая душа, каторая ня будзе марыць сябе гэтага самага дня, будзе выгублена зь люду свайго. 30 I ўсялякую душ у, што будзе рабіць якое рамяство гэтага самага дня, Я выгублю тую душу з пасярод люду ейнага. 31 Ніякага рамяства не рабіце; гэта ўстава вечная ў родах вашых, у вусіх сялібах вашых. 32 Гэта вам сыбота сыботаў, і марыце душы вашы, зь дзявятага дня месяца ўвечары; ад вечара да вечара сьвяткуйце сыботы свае".

33 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 34 „Г у кай сыном Ізраелявым, кажучы: зь пятнанцатага дня гэтага сёмага месяца сьвята будак, сем дзён СПАДАРУ. 35 Першага дня сьвяты збор, ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 Сем дзён абракайце агняны аброк СПАДАРУ; восьмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас; і абрачыц е агняны аброк СПАДАРУ; гэта дзень узьдзержлівасьці, і не рабіце ніякае рамеснае работы. 37 Гэта поры СПАДАРОВЫ, каторыя вы маеце агалашаць, як сьвятыя зборы, каб абракаць агняны аброк СПАДАРУ, усепаленьне, аброк хлебны, аброк зарэзаньня, узьліваньне, кажны ў свой дзень, 38 Апрача сыботаў СПАДАРОВЫХ, і апрача дароў вашых, і апрача ўсіх аброкаў вашых, і апрача ўсіх самахотных вашых, што вы даіц е СПАДАРУ. 39 Але пятнанцатага дня сёмага месяца, як вы зьбіраеце ўвод зямлі, сьвяткуйце сьвята СПАДАРОВА сем дзён: першага дня сыбота і восьмага дня сыбота. 40 I вазьміце сабе першага дня садавін у харошых дзерваў, пагоны пальмавыя і галінкі дзерваў густых і вербаў рэчных, і весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам вашым, сем дзён. 41 сьвяціце гэтае сьвята СПАДАРОВА сем дзён у годзе: гэта ўстава вечная ў родах вашых. Сёмага месяца сьвяціце яго. 42 У будках маеце жыць сем дзён; кажны тубылец Ізраелец жыві ў будках, 43 Каб ведалі роды вашыя, што ў будках асяліў Я сыноў Ізраелявых, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш". 44 I г у каў Масей сыном Ізраелявым праз поры СПАДАРОВЫ.

24 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач. 3 Вонках запінахі скрыні сьветчаньня ў будане збору наснудзе гэта Аарон зь вечара да раньня перад відам СПАДАРА штачасна. Гэта - вечная ўстава ў родах вашых. 4 На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна.

5 „I вазьмі ценкае мукі й сьпячы зь яе двананцаць закрашаных букаткаў; дзьве дзясятыя ефы хай будуць у кажнай букатцы. 6 I палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ. 7 I палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ. 8 Дня сыботняга, дня сыботняга прыгатуйце гэта перад СПАДАРОМ штачасна ад сыноў Ізраелявых: гэта змова вечная. 9 I будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЬГХ: устава вечная".

10 I вышаў сын аднае Ізраелкі, ён сын Егіпцян і на, меж сыноў Ізраелявых, і павадзіліся ў табару сын Ізраелчын і Ізраелец; 11 I ганіў сын Ізраелчын Імя Спадарова і клёў. I прывялі яго да Масея. А імя маці ягонае было Саломіф Дыўранка, з пакаленьня Дановага; 12 I памясьцілі яго пад старожу, каб было наказана ім із вуснаў СПАДАРОВЫХ.

13 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 14 „Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамад а.

15,, І сыном Ізраелявым г у кай, кажучы: кажная людзіна, каторая будзе ўлегцы мець Бога свайго, тая панясець грэх свой. 16 I хто будзе ганіць імя СПАДАРОВА, сьмерцю памрэць, каменьням укамянуюць яго ўся грамад а. Як асяленец, таж тубылец, калі будзе ганіць імя СПАДАРОВА, памрэць.

17 I людзіна, што заб'ець чалавека, сьмерцю памрэць. 18 Хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе, дых за дых. 19 I людзіна, што прычыне ган субрату свайму, то, як ён зрабіў, так мае быць зроблена яму. 20 Зламеньне за зламеньне, вока за вока, зуб за зуб: як ён прычыніў ган чалавеку, прычыняць так яму. 21 I хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе; а хто заб'ець чалавека, тый хай памрэць. 22 Адна ўстава хай будзе вам, як асяленцу, чужаземцу, так і тубыльцу хай будзе; бо Я СПАДАР, Бог ваш".

23 I гўкаў Масей сыном Ізраелявым; і вывялі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і зрабілі сынове Ізраелявы, як расказаў СПАДАР Масею.

25 I г у каў СПАДАР Масею на гары Сынаю, кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як прыдзеце да зямлі, каторую Я даю вам, тады зямля мае супачыць у сыботу СПАДАРОВУ. 3 Шэсьць год засявай поле свае, і шэсьць год абразай вінішчы свае, і зьбірай уроды іх; 4 А год сёмы няхай будзе сыбота сыботаў зямлі, сыбота СПАДАРУ: поля свайго не засявай і вінішча свайго не абразай. 5 Што само вырасьце ўроду твайго, ня жні, і ягадаў зь вінішча свайго ня зьбірай; гэта будзе год сыботы зямлі. 6 I будзе сыбота зямлі вам на емя, табе а слузе твайму а служэбцы а найміту твайму а жыхару твайму, што асяліўся ў цябе; 7 I статку твайму й зьверанятам, каторыя на зямлі тваёй, няхай будуць усі ўроды зямлі на корм.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 66 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница| Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)