Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 5 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

8 „I налічы сабе сем сыботніх год, сем разоў па сем год, і будуць у цябе ў сямёх сыботніх гадох сорак дзевяць год. 9 I хай пройдзе трубны гук сёмага месяца, дзясятага дня месяца, у дзень ласкіўчыненьня правядзіце трубу па ўсіх землях вашых. 10 I пасьвяціце пяцьдзясяты год, і агаласіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе; хай будуць гэга ў вас угодкі; і зьвернецца кажны да дзяржаньня свайго, і кажны да радзімы свае зьвернецца. 11 Угодкамі хай будзе пяцьдзясяты год у вас: ня сейце й ня жніце, што само вырасьце на зямлі, ані зьбірайце ягадаў з пасьвячаных вінішчаў; 12 Бо гэта ўгодкі; сьвятымі хай будуць яны вам; з поля ежча ўрод яго. 13 У гэтыя пяцьдзясятыя ўгодкі зьвернецца кажны да дзяржавы свае. 14 Калі будзеце прадаваць што субрату свайму, альбо будзеце купляць што ў субрата свайго, ня крыўдзьце адзін аднаго. 15 Подле ліку год па ўгодках ты маеш купляць у субрата свайго, і подле ліку год прыбытку ён мае прадаваць табе. 16 Подле шмат год, павяліч цану; а подле мала год, зьменш цану: бо ведамы лік прыбытку ён прадаець табе. 17 Не ашукуйпе субрата свайго, але бойся Бога свайго; бо Я СПАДАР, Бог ваш. 18 Уставы Мае а суды Мае дзяржыце і чыніце іх, і будзеце жыць супакойна на зямлі. 19 I дасьць зямля плод свой, і будзеце есьці да сыці, і будзеце жыць бясьпечна на ёй. 20 А калі скажаце: Што ж нам есьці сёмага году, вось, мы ня сеялі ані зьбіралі прыбытку свайго?' 21 I Я раскажу дабраславенства Свае на вас шостага году, ён дасьць прыбытку на тры гады. 22 I будзеце сеяць восьмага году, але есьці будзеце ўрод стары да дзявятага году; пакуль ня прыйдзе яго прыбытак, вы будзеце есьці старое. 23 I зямлю не прадаваць назаўоёды, бо зямля Мая; вы прыходныя а асяленцы ў Мяне. 24 Па ўсёй зямлі дзяржаньня свайго давайце выкуп зямлі.

25 „Калі брат твой зьбяднее й прадасьць ізь дзяржавы свае, то прыйдзе сваяк блізк і да яго й выкупе праданае братам ягоным. 26 Калі ж у людзіны няма радні, і дастане рука ейная, і знойдзе даволі на выкуп; 27 Дык хай ён разьліча гады продажы свае, і зьверне засталае таму, каму ён прадаў, і ўступе ізноў у дзяржаву сваю. 28 Калі ж ня знойдзе рука ягоная даволі, каб зьвярнуць яму, то праданае ім засган е цца ў руках таго, хто купіў яго, да ўгодкавага году, а ў вугодкавым годзе адыйдзе яно, і ён зьвернецца да дзяржавы свае. 29 „Калі хто прадасьць гасподні дом у месьце ізь сьцяною, то выкупіць яго можна да канца году ад продажы яго; цэлы год выкупіць яго можна. 30 Калі ж ня будзе ён выкуплены, пакуль споўніцца яму супоўны год, то застан е цца дом, каторы ў месьце ізь сьцяною, назаўсёды таму, хто купіў яго, у роды яго, у пяцьдзясятыя ўгодкі не адыйдзе. 31 А дамы сёлаў, ідзе няма сьцяны наўкола, за поле зямлі ўважаюцца; выкупляць іх можна, і ў вугодкі яны адходзяць.

32 Узглядам местаў Левітаў, дамоў у местах дзяржаньня іхнага, дык выкуп вечны будзе Левітам. 33 А хто купе ў Левітаў, дык выйдзе куплены дом і места дзяржаньня яго ў пяцьдзясятыя ўгодкі, бо дамы ў местах левіцкіх складаюць іхную дзяржаву сярод сыноў Ізраелявых. 34 I поля пасты местаў іхных прадаваць ня можна, бо гэта вечная дзяржава іхная.

35 I калі брат твой зьбяднее, і паніжылася рука ягоная ў цябе, ты паддзяржы яго, ці гэта чужаземец, ці жыхар, каб ён жыў із табою. 36 Не бяры ад яго працэнтаў ані прыбытку, і бойся Бога свайго, каб жыў брат твой із табою. 37 Срэбла свайго не аддавай яму на працэнты, і на прыбыткі не пазычай еміны свае. 38 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб даць вам зямлю Канаанскую, каб быць вашым Богам.

39 I як зьбяднее брат твой у цябе і праданы будзе табе, то ня сіль яго рабіць работы нявольніцкія. 40 Ён мае быць у цябе як найміт, як асяленец; да пяцьдзясятага ўгодкавага году няхай робе табе; 41 А тады хай адыйдзе ён ад цябе, сам а дзеці ягоныя зь ім, і зьвернецца да радзімы свае, і да дзяржаньня айцоў сваіх зьвернецца; 42 Бо яны слугі Мае, каторых Я вывеў ізь зямлі Ягіпецкае; ня маюць прадаваць іх, як прадаюць нявольнікаў. 43 Не пануй над імі стродка, і май страх перад Богам сваім. 44 А слуга твой а служэбка твая, каторыя будуць у цябе, ад народаў, што наўкола вас, ад іх можаш купляць нявольніка а нявольніцу. 45 I таксама зь дзяцей жыхараў, каторыя асяліліся ў вас, зь іх купляйце, з радзімаў іхных, каторыя ў вас, каторыя радз і ліся ў зямлі вашай і будуць вам собскасьцю. 46 I можаце перадаваць іх на спадак і сыном вашым па сабе як меньне, дзяржаньне на векі. Імі можаце рабіць. А над братамі сваімі, сынамі Ізраельскімі, адзін над адным не пануйце стродка.

47,, І калі чужаземец альбо асяленец, каторы з табою, будзе мець дастатак, а брат твой зьбяднее ля яго і прадасца чужаземцу, што жывець у цябе, альбо каму з патомкаў чужаземцавых; 48 То просьле продажы можна выкупіць яго; адзін із братоў ягоных выкупіць яго, 49 Альбо сын дзядзькі ягонага мае выкупіць яго, альбо хто-колечы з блізкое радні ягонае, з радзімы ягонае, мае выкупіць яго; альбо, калі будзе мець дастатак, ён сам выкупіцца. 50 I ён мае разьлічыцца з тым, хто яго купіў, ад тога году, як ён прадаў сябе, да пяцьдзясятага году ўгодкавага, і будзе срэбла, за каторае ён прадаў сябе, подле ліку год; як дні найміта ён мае быць у яго. 51 I калі яшчэ шмат год, то подле іх зьверне выкуп за сябе із срэбла, за каторае ён куплены. 52 I калі мала застанецца год да ўгодкавага году, то ён мае палічыць, подле год зьверне выкуп свой. 53 Як найміт, з году ў год ён будзе ў яго; ён ня мае панаваць над ім стродка ў ваччу тваім. 54 I калі ён ня выкупіцца такім парадкам, то ўгодкавага году адыйдзе сам а дзеці ягоныя зь ім; 55 Бо сынове Ізраелявы слугі Імне яны, Мае слугі, каторых Я вывеў ізь зямлі Ягіпецкае. Я СПАДАР, Бог ваш.

26 „Не рабіце сабе балваноў ані выразайце абразоў, і стаўпоў ня стаўце ў сябе, і каменя з абразамі не кладзіце ў зямлі вашай, каб кланяцца на ім; бо Я СПАДАР, Бог ваш.

2 „Сыботы Мае дзяржыце й сьвятыні Мае сьціце, бо Я СПАДАР, Бог ваш.

3,, Калі вы будзеце хадзіць у вуставах Маіх і расказаньні Мае будзеце дзяржаць а паўніць іх; 4 Дык Я дам вам дажджы вашы ў пару іх, і зямля дасьць урод свой, і дзервы палявыя дадуць плод свой. 5 I датрывае малацьба да збору віна, а збор віна датрывае да сяўбы; і будзеце есьці даволі хлеба свайго, і будзеце жыць бесьпечна на зямлі сваёй. 6 I дам мір у зямлі, і ляжаце, і ніхто не напалохае в а с; прычыню звод на лютыя зьвяры ізь зямлі, і меч ня пройдзе па зямлі вашай. 7 I будзеце гнаць варагоў сваіх, і паваляцца яны перад вамі ад мяча. 8 I пяцёх із вас пражануць сту, а сту з вас пражануць дзесяць тысячаў, і паваляцца вараг і вашыя перад вамі ад мяча. 9 I зьвярнуся да вас, і штоднымі ўчыню вас, і размнаж у вас, і ўстанаўлю змову сваю з вамі. 10 I будзеце есьці старое леташняе, і вынясіце старое дзеля новага. 11 I пастанаўлю вітальню Сваю сярод вас, і душа Мая ня будзе брыдзіцца вамі. 12 I буду хадзіць сярод вас, і буду вашым Богам, а вы будзеце Імне людам. 13 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб вы ня былі ім нявольнікамі, і паламіў ланцугі йга вашага, і даў вам хадзіць выпрастаўшыся.

14,, А калі не паслухаеце Мяне й ня будзеце паўніць усіх расказаньняў гэтых, 15 I калі будзеце грэбаваць уставамі Маімі, калі душа ваша збрыдзе суды Мае, так што ня будзеце паўніць усіх расказаньняў Маіх, узрушыўшы змову Маю; 16 дык Я ўчыню з вамі гэта: і даведаюся да вас жахам, сухотамі а гаручкаю, ад каторых стамуюцца вочы вашыя і змучыцца душа, і будзеце сеяць сяўбу вашу дарм а, і вараг і вашы зьядуць яе. 17 I зьвярну від Свой супроці вас, і будзеце зражаны перад вараг а мі сваімі, і будуць панаваць над вамі н е прыяцелі вашы, і ўцякаць будзеце, як ніхто не пажанецца за вамі. 18 Калі й пры ўсім гэтым не паслухаеце Мяне, то Я павялічу караць вас за грахі вашыя сем разоў; 19 I зламлю пыху сілы вашае, і неба вашае зраблю, як зялеза, і зямлю вашую, як медзь; 20 I дарм а будзе высіляцца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць уроду свайго, і дзервы зямлі не дадуць пладоў сваіх. 21 Калі ж пойдзеце супроці Мяне і ня будзеце зычыць слухаць Мяне, то Я памнаж у вам сем разоў подле грахоў вашых. 22 Пашлю на вас зьвяры палявыя, каторыя спабудуць вас дзяцей, і выгубяць статак вашы, і вас зьменшаць, і спусьцеюць дарогі вашыя. 28 I калі ўсім гэтым ня будзеце н а ўчаны Імною, а пойдзеце Імне ў спраціўленьне; 24 Дык і Я пайду, нават Я, з вамі ў спраціўленьне, і зр а жу вас, нават Я, сем разоў за грахі вашы. 25 I навяду на вае памсьлівы меч на помсту за змову; калі ж зьбярыц е се да местаў сваіх, дык пашлю мор пасярод вас, і адданы будзеце ў рукі ворага. 26 Як выгублю ў вас апору хлеба, дзесяць жанок будуць пячы хлеб вашы ў ваднэй печы, і будуць аддаваць хлеб вашы вагою; вы будзеце есьці, і ня будзеце пад'еўшы. 27 I калі й гэтым не паслухаеце Мяне й пойдзеце супроці Мяне, 28 Дык пайду Я з вамі ў гневе Майго спраціўленьня і пакараю вас, нават Я, сем разоў за грахі вашыя. 29 I будзеце есьці цела сыноў сваіх, і цела дачок сваіх будзеце есьці. 30 I разбур у вышыні вашыя, і зьнішчу сонечныя абразы вашыя, і палажу трупы вашыя на трупы балваноў вашых, і збрыдзе вас душа Мая. 31 I аддам месты вашыя на разбурэньне, і спустошу сьвятыні вашы, і ня буду нюхаць прыемнага паху аброкаў вашых. 32 I Я спустошу зямлю, ажно зумеюцца зь яе вараг і вашы, у ёй жывучыя. 33 I вас расьцярушу меж народаў, і зь мячом на гал і пажануся за вамі, і будзе зямля ваша пустая, і месты вашыя разбураныя. 34 Тады будуць любы зямлі сыботы яе ўсі дні пусьценьня свайго, а вы будзеце ў зямлі варагоў вашых; тады будзе супачываць зямля, і досыць учыне сабе за сыботы свае. 35 Усі дні пусьценьня будзе яна супачываць, колькі не супачывала ў сыботы вашы, як вы жыл і на ёй. 36 I засталым із вас пашлю у сэрцы лякл і васьць у землях варагоў іхных, і пажанець іх шапаценьне гнанага лісту, і ўцякуць ад мяча, і паваляцца, як ніхто не жанецца; 37 I спатыкыуцца адзін на аднаго, як перад мячом, прымеж тога ніхто гнацца за імі ня будзе, і ня будзе ў вас трывалкосьці ўстоіць супроці варагоў сваіх. 38 I загінеце памеж народаў, і пажарэць вас зямля варагоў вашых. 39 А засталыя з вас ссохнуць у сваіх бяспраўях у землях варагоў вашых, і нават у бяспраўю бацькоў сваіх ссохнуць. 40 I вызнаюць яны бяспраўе свае і бяспраўе бацькоў сваіх у выступах іхных, што яны выступалі супроці Мяне і нават хадзілі з Імною ў спраціўленьне, 41 За што нават Я пайшоў зь імі ў спраціўленьне і ўвёў іх у зямлю варагоў іхных; можа тады скарыцца неабрэзанае сэрца іхнае, і тады яны згодзяцца з караю за бяспраўі. 42 I Я ўспомню змову Сваю зь Якавам, і нават змову Сваю з Ісаком, і нават змову Сваю з Абрагамам успомню, і зямлю ўспомню. 43 I зямлі, пакіненай імі, будуць любы сыботы яе, спусьцеўшы ад іх, і яны згодзяцца з караю за бяспраўі свае, дыкжэ за тое, што суды Мае ўлегцы мелі, і ўставы Мае збрыдзела душа іхная; 44 I нават таксама гэта, як яны будуць у зямлі варагоў сваіх, Я ня буду ўлегцы мець іх і не пабдыджуся імі, каб выгубіць іх, каб узрушыць змову Маю зь імі, бо Я СПАДАР, Бог іх. 45 I ўспомню дзеля іх змову зь першымі, каторых вывеў Я ізь зямлі Ягіпецкае перад ачмі паганаў, каб быць іх Богам. Я СПАДАР". 46 Гэта ўставы а суды а правы, каторыя даў СПАДАР меж Сябе й сыноў Ізраелявых на гары Сынаю, Масеям.

27 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай да сыноў Ізраелявых і скажы ім: калі людзіна зробе абятніцу подле ацэны твае душаў СПАДАРУ; 3 Дык будзе ацэна твая мужчыны ад дваццацёх год да шасьцьдзясят год, і будзе ацэна твая пяцьдзясят сыкляў срэбных, подле сыкля сьвятыні. 4 Калі ж гэта жонка, дык ацэна твая мае быць трыццаць сыкляў. 5 I каліж ад пяцёх год да дваццацёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны дваццаць сыкляў і жонкі дзесяць сыкляў. 6 I калі ад месяца і да пяцёх год, дык будзе ацэна твая мужчыны пяць сыкляў срэбра і жонкі ацэна твая тры сыклі срэбла. 7 I калі шасьцьдзясят год і вышэй, калі мужчына, дык будзе ацэна твая пятнанцаць сыкляў срэбра, а жонкі дзесяць сыкляў. 8 I калі бяднейшы ён за ацэну тваю, то пастанавіць яго перад сьвятаром, і сьвятар хай ацануе яго; сумерна з магчымасьцяй таго, хто робе абятніцу, хай ацануе яго сьвятар.

9 „Калі ж гэта будзе статак, каторы абракаюць на аброк СПАДАРУ, то ўсе, што дадзена СПАДАРУ, мае быць сьвята. 10 Ня маюць адмяняць яго й даваць благое за добрае, або добрае за благое; калі ж станецца, што хто адмене статчыну на статчыну, то й яна й даная за яе будзе сьвятая. 11 Калі ж будзе якая статчына нячыстая, каторую не абракаюць на аброк СПАДАРУ, то маюць пастанавіць статчыну перад сьвятаром; 12 I ацануе сьвятар яе, ці добрая яна, ці ліхая; і як ацануе сьвятар, так і мае быць. 13 Калі ж хто захоча выкупіць яе, то хай дадаець пятую часьць да ацэны твае.

14 „Калі хто пасьвячае дом свой як сьвятасьць СПАДАРУ, то сьвятар мае ацанаваць яго, ці добры ён, ці благі; і як ацануе сьвятар, так яно й станецца. 15 Калі ж тый, хто пасьвяціў, захоча выкупіць дом свой, то хай дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае яго, і будзе ягоны. 16 I калі з поля із свае дзяржавы пасьвяце хто СПАДАРУ, то ацэна твая мае быць подле меры сяўбы: за сяўбу гомэра ячменю пяцьдзясят сыкляў срэбла. 17 Калі пяцьдзясятага ўгодкавага году пасьвячае хто поле свае, мае адбыцца подле ацэны твае. 18 Калі ж па пяцьдзясятых угодках пасьвячае хто поле свае, то сьвятар мае разьлічыць срэбла подле год, засталых да ўгодкавага году, і мае паменшыць ацэну сваю. 19 I калі чыста выкупіць поле тый, каторы пасьвяціў, то хай ён дадасьць пятую часьць срэбла ацэны твае, і яно застан е цца за ім. 20 I калі ён ня выкупе поля, і будзе прадана поле іншаму чалавеку, то ўжо ня можна выкупіць. 21 I будзе поле тое, калі яно ў вугодкі адыйдзе, сьвятасьцю СПАДАРУ, як поле пасьвячанае; сьвятару станецца дзяржаньне яго. 22 А калі поле куплі свае, каторае не з палёў ягонага дзяржаньня, ён пасьвяце СПАДАРУ, 23 Дык паліча яму сьвятар колькасьць ацэны аж да ўгодкавага году, і мае ён аддаць подле ацэны ў тым жа дню, сьвятасьць СПАДАРУ. 24 Пяцьдзясятага ўгодкавага году зьвернецца тое поле да тога, у кога яно было куплена, каму належа дзяржаньне тае зямлі. 25 Кажная ж ацэна твая мае быць подле сыклю сьвятыні, дваццаць ґер мае быць у сыклю.

26 „Адно першака, каторы подле першародзтва належа СПАДАРУ із статку, ня мае ніхто пасьвячаць; ці вол гэта, ці авечка, СПАДАРОВЫ яны. 27 Калі ж статак нычысты, то мае выкупіць подле ацэны твае і дадаць да тога пятую часьць; калі ня выкупе, то мае прадаць подле ацэны твае.

28 „Толькі ўсе пасьвячанае, каторае хтось пасьвяціў бы СПАДАРУ з усёга, што яго, з чалавека, ці із статчыны, ці з поля свайго дзяржаньня, - не прадаецца а не выкупляецца. Усе пасьвячанае сьвятое сьвятых яно СПАДАРУ. 29 Усе пасьвячанае, што пасьвячаюць людзі, не выкупляецца, напэўна памрэць. 30 I ўсялякая дзесяціна зямлі, ізь сяўбы зямлі і з пладоў дзерва належа СПАДАРУ; гэта сьвятасьць СПАДАРУ. 31 Калі ж хто захоча выкупіць дзесяціну сваю, то мае дадаць да яе пятую часьць. 32 I ўсялякая дзесяціна з буйнога й драбнога статку, з усёга, што прыходзе пад кіям, дзясятая часьць будзе сьвятасьць СПАДАРУ.

33 Ня маюць разглядаць, добрае, ці благое, і ня маюць адмяняць яго; калі ж хто адмене яго, то й само яно й данае на адмену будзе сьвятым, і ня можа быць выкуплена". 34 Гэта расказаньні, каторыя расказаў СПАДАР Масеям на гары Сынаю сыном Ізраелявым.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 65 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница| Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)