Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 6 страница | Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

 

1 I г у каў СПАДАР Масею на пустын і Сынайскай, у будане збору, на першы дзень другога месяца, другога году па выхадзе ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы: 2 „Палічыце ўвесь лік грамады сыноў Ізраелявых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, усіх мужчынаў нагалаву. 3 Ад дваццацёх год і вышэй, кажнага гадзячага на вайну ў Ізраеля, палічыце іх подле войскаў іхных - ты а Аарон. 4 3 вамі мае быць із плямені па аднэй людзіне, што ё галавою ў доме айцоў сваіх.

5 „І во ймёны мужоў, што будуць стаяць із вамі: ад Рувіна Еліцур Шэдэўронак; 6 Ад Сымона Шэлумель Цурышаддаёнак; 7 Ад Юды Наасон Амінадавёнак; 8 Ад Іссасхара Нефанеель Цуаронак; 9 Ад Завулона Еляў Гэлонёнак; 10 Ад сыноў Язэпавых: ад Яхрэма Елішама Амігудзёнак; ад Манаса Гамалель Педацуронак; 11 Ад Веняміна Авідан Ґідэонёнак; 12 Ад Дана Агіезэр Амішаддаёнак; 13 Ад Ашэра Паґіель Охранёнак; 14 Ад Ґада Елязаф Дэулёнак; 15 Ад Неффаліма Агіра Енанёнак". 16 Гэта славутыя грамады, князі плямёнаў айцоў сваіх, галавы тысячаў у Ізраелю яны. 17 I ўзяў Масей а Аарон мужоў гэтых, каторыя был і менаваныя наймя. 18 I ўсю грамад у яны зьберлі на першы дзень другога месяца. I паказалі яны радаводы свае па радзімах сваіх, па дамох айцоў сваіх, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, нагалаву; 19 Як расказаў СПАДАР Масею, так палічыў ён іх на пустын і Сынайскай.

20 I было сыноў Рувінавых, першака Ізраелявага, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 21 Налічана ў пляменю Рувінавым сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

22 У сыноў Сымонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных лікі ягоныя, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 23 Лікі ў пляменю Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.

24 У сыноў Ґадавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 25 Лікі іх у пляменю Ґадавым сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.

26 У сыноў Юдзіных, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 27 Лікі ў пляменю Юдзіным семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.

28 У сыноў Іссасхаровых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 29 Налічана ў пляменю Іссасхаровым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

30 У сыноў Завулонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 31 Лікі ў пляменю Завулонавым пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.

32 I сыноў Язэпавых, сыноў Яхрэмавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 33 Палічана ў пляменю Яхрэмавым сорак тысячаў пяцьсот.

34 У сыноў Манасавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 35 Лік у пляменю Манасавым трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

36 У сыноў Веняміновых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 37 Лікі ў пляменю Веняміновым трыццаць пяць тысячаў чатырыста.

38 У сыноў Дановых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 39 Лікі у пляменю Дановым шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.

40 У сыноў Ашэравых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 41 Лікі ў пляменю Ашэравым сорак адна тысяча пяцьсот.

42 У сыноў Неффалімовых, у родах і хных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 43 Лікі ў пляменю Неффалімовым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.

44 Гэта лікі, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля, двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку былі яны з дому айцоў сваіх. 45 I было ўсіх палічаных сыноў Ізраелявых, па домах айцоў іхных, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну ў Ізраелю, 46 I было ўсіх палічаных шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 47 А Левіты подле родаў айцоў сваіх ня былі палічаныя памеж іх.

48 I г у каў СПАДАР, кажучы: 49 „Толькі плямені Левавага ня лічы і колькасьць іх не далічай да сыноў Ізраелявых, 50 Але ты прызнач Левітаў да вітальні сьветчаньня і да ўсіх судзінаў яе і да ўсёга, што пры ёй; хай яны носяць вітальню й усі судз і ны яе, і яны будуць служыць ёй, і наўкола вітальні раскладацца табарам сваім. 51 I, як кран е цца вітальня, няхай спушчаюць яе Левіты; і як надабе раскладаць вітальню, няхай устанаўляюць яе Левіты; а калі прыступе хто чужы, памрэць. 52 I будуць разьляг а цца сынове Ізраелявы кажны ў табару сваім і кажны пры сьцязе сваім, па войсках сваіх. 53 А Левіты маюць разьлягацца табарам наўкола вітальні сьветчаньня, і ня будзе гневу на грамад у сыноў Ізраелявых; і будуць Левіты стаяць на старожы вітальні сьветчаньня". 54 I зрабілі сынове Ізраелявы; подле ўсёга, што расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі.

2 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Кажная людзіна ля сьцягу свайго і з гэрба мі дому айцоў сваіх разьлягуцца сынове Ізраелявы; насупроці будана сьветчаньня разьлягацца будуць. 3 Тымі, што разьлягліся на ўсход, на ўсход сонца, быў сьцяг табару Юдзінага, па войсках іхных, і князь сыноў Юдзіных Наасон Амінадавёнак; 4 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.

5 „I ля яго разьляжацца табарам плямя Іссасхарова, і князь сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак; 6 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

7 „Адлі пакаленьне Завулонава, і князь сыноў Завулонавых Еляў Гэлонёнак; 8 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.

9 „Усіх палічаных у табару Юдзіным сто асьмідзясят шэсьць тьгсячаў чатырыста, па войсках іхных; яны кран у цца першыя.

10 „Сьцяг табару Рувінавага на паўдня, па войсках іхных, і князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак; 11 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

12 „І ля яго разьляжацца табарам плямя Сымонава, і князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак; 13 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста. 14 Плямя Гадава, і князь сыноў Гадавых Елясаф Рэґуелёнак; 15 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.

16 „Усіх палічаных у табару Рувінавым сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па войсках іхных; другімі яны маюць кратацца. 17 I кран е цца вітальня збору, табар Левітаў будзе ў сярэдзіне табараў. Як разьлягаюцца, так і маюць кратацца, кажны на сваім месцу ля сьцягоў сваіх.

18 „Сьцяг табару Яхрэмавага, па войсках іхных, у кірунку мора, і князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак; 19 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак тысячаў пяцьсот.

20 „I ля яго плямя Манасава, і князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак; 21 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

22 „I плямя Венямінова, і князь сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак; 23 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць пяць тысячаў чатырыста. 24 Усіх палічаных у табару Яхрэмавым сто восьмі тысячаў сто, па войсках іхных; і трэйція яны маюць кратацца.

25 „Сьцяг табару Дановага на поўнач, па войсках іхных, і князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак; 26 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.

27 „I ля яго разьляжацца табарам плямя Ашэрава, і князь сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак; 28 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак адна тысяча пяцьсот. 29 I плямя Неффалімова, і князь сыноў Неффалімовых Аґіра Енанёнак; 30 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 31 Усіх палічаных у табару Дановым сто пяцьдзясят сем тысячаў шасьцьсот; яны маюць кратацца апошнія ля сьцягоў сваіх".

32 Гэта палічаныя сынове Ізраелявы па дамох айцоў іхных. Усіх палічаных у табарах, па войсках іхных, шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 33 А Левіты не палічаныя із сынамі Ізраеля, як расказаў СПАДАР Масею. 34 I зрабілі сынове Ізраелявы ўсе, што расказаў СПАДАР Масею; гэтак разьлягліся табарамі ля сьцягоў сваіх і гэтак краталіся кажны па радзімах сваіх і кажны па дамох айцоў сваіх.

3 Во радавод Аарона а Масея ў дню, калі гутарыў СПАДАР із Масеям на гары Сынаю; 2 I во ймёны сыноў Ааронавых: пяршак Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 3 Гэта ймёны сыноў Ааронавых, сьвятароў, памазаных, каторых ён пасьвяціў сьвятарстваваць. 4 I памерлі Надаў а Авігу перад відам СПАДАРОВЫМ, як яны прын е сьлі цяпло чужое перад відам СПАДАРОВЫМ на пустын і Сынайскай, а дзяцей у іх ня было; і сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар перад Ааронам, айцом сваім.

5 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Дабліж плямя Левава й пастанаві яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму. 7 I няхай яны рупяцца праз старожу ягоную й старожу ўсяе грамады перад буданом збору, каб служыць службу вітальні; 8 I няхай рупяцца праз усе судзьдзе будану збору і паручэньне сыноў Ізраелявых, каб служыць службу віталыі. 9 I аддасі Левітаў Аарону а сыном ягоным; хай будуць яны сусім чыста адданы яму ад сыноў Ізраелявых. 10 Аарону ж а сыном ягоным паручы, і будуць спраўляць яны сьвятарства свае; а чужы, што бліжыцца, хай памрэць".

11 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „I Я вось, Я ўзяў Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых замест кажнага першака, што рашчыняе дзетніцу із сыноў Ізраелявых. I будуць Левіты Мае, 13 Бо кажны пяршак Мой; таго дня, калі Я быў паразіўшы кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай. Я пасьвяціў Сабе кажнага першака ў Ізраелю ад чалавека аж да статку; яны маюць быць Мае. Я СПАДАР".

14 I г у каў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, кажучы: 15 „Палічы сыноў Левавых па дамох айцоў іхных, па радзімах іхных, кажнага мужчыну ад аднаго месяца і вышэй палічы". 16 I палічыў іх Масей подле слова СПАДАРОВАГА, як расказ а на. 17 I был і гэтыя сынове Левавы подле іх імёнаў: Ґірсон, Когаф а Мерары. 18 I во ймёны сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных: Ліўні а Шымей. 19 I сыны Когафовы па радзімах і хных: Амрам а Іцґар, Гэўрон а Узель. 20 I сыны Мераравы па радзімах іхных: Маглі а Мушы. Гэта яны радзімы Левавы подле дамоў айцоў сваіх.

21 Ад Ґірсона род Ліўняў а род Шымеяў: гэта роды Ґірсонавы. 22 Іх лік подле лічэньня кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, лік іх сем тысячаў пяцьсот. 23 Радзімы Гірсонавы будуць разьлягацца адзаду вітальві ў кірунку да мора. 24 I князь дому айца Ґірсонічаў Елясаф Лаелёнак. 25 I дагляду Гірсонічаў у будане збору паручаецца вітальня а будан а прыкрыцьце яго а запона ўходу будану збору, 26 А заслоны панадворку а запона ўходу панадворку, каторая ля вітальні, і што ля аброчніка наўкола, і паварозкі да ўсялякае службы яго.

27 I ў Когафа радзіма Амрамоў а радзіма Іцґароў а радзіма Гэўронаў а радзіма ўзеляў: гэта радзімы Когафовы. 28 Подле ліку ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй, восьмі тысячаў шасьцьсот, каторыя дзяржалі паручэньне сьвятыні. 29 Радзімы Когафічаў будуць разьлягацца з боку вітальні, на паўдня. 30 I князь дому айца радзімаў Когафовых Еліцафан Узелёнак. 31 I старожа іхная - скрыня а стол а сьветач а аброчнікі а сьвятое судзьдзе, каторага ўжываюць да службы, а запона а ўсе служэньне яе. 32 I князь князёў лявіцкіх Елеазар, сын Аарона сьвятара; пад ягоным наглядам дзяржачыя паручэньне сьвятыні.

33 Мерары: радзіма Магляў а радзіма Мушаў: гэта яны радзімы Мераравы. 34 Палічаных подле ліку кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, шэсьць тысячаў дзьвесьце. 35 I князь дому айца радзімы Мерарычаў Цурэль Авігаелёнак, яны будуць разьлягацца з боку вітальні на поўнач. 36 I прызн а чаньню паручэньня Мерарычаў был і дошкі вітальні а завалы яе а стаўпы яе а падложкі яе а ўсі судзіны яе, уся служба яе, 37 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх.

38 А тыя, што разьлягаюцца перад вітальняю, на ўсход, перад буданом збору на ўсход сонца, ё Масей а Аарон а сыны ягоныя, яны дзяржалі паручэньне сьвятыні за сыноў Ізраелявых; чужы хто прыступе, памрэць.

39 Усіх палічаных Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон подле слова СПАДАРОВАГА, па радзімах іхных, кажнага мужчыну, ад аднага месца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы.

40 I сказаў СПАДАР Масею: „Палічы кажнага першака мужчыну із сыноў Ізраелявых, ад аднаго месяца й вышэй, і зьлічы іх наймя. 41 I вазьмі Левітаў Імне, - Я СПАДАР, - замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, а статак Левітаў замест кажнага першароднага статку сыноў Ізраелявых". 42 I палічыў Масей, як расказаў яму СПАДАР, кажнага першака із сыноў Ізраелявых. 43 I было ўсіх першакоў мужчынскіх, подле ліку ймёнаў, ад аднаго месяца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят трох.

44 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 45 „Вазьмі Левітаў замест кажнага першака з дому Ізраеля, і статак Левітаў замест статку іхнага; і будуць Левіты Маімі. Я СПАДАР. 46 А на выкуп дзьвесьце семдзясят трох Ізь першакоу Ізраелявых, каторыя лішнія супроці Левітаў, 47 Дык возьмеш па пяць сыкляў ад галавы, подле сьвятога сыклю вазьмі, дваццаць ґер у сыклю, 48 I аддай срэбла гэтае Аарону а сыном ягоным на выкуп за лішніх супроці ліку іх". 49 I ўзяў Масей срэбла выкупу за лішніх супроці выкупленых Левітамі. 50 Ад першакоў Ізраелявых узяў срэбла тысяча трыста і шасьцьдзясят пяць сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 51 I аддаў Масей срэбла выкупу Аарону а сыном ягоным подле слова СПАДАРОВАГА, як расказаў СПАДАР Масею.

4 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Палічы сыноў Когафовых із сыноў Левавых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 3 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага здольнага да войска, каб рабіць работу ў будане збору. 4 Во служэньне сыноў Когафовых у будане збору: Сьвятое сьвятых. 5 I прыдуць Аарон а сыны ягоныя, як табару надабе кран у цца ў дарогу, і спусьцяць запінаху запоны, і накрыюць ёю скрыню сьветчаньня. 6 I пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе. 7 I стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім. 8 I засьцеляць тканіну чырвовую, накрыюць яго накрыцьцям із скуры барсуковае, і ўсунуць нашулкі яго. 9 I возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім; 10 I ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 11 I залаты аброчнік засьцеляць сіняю тканіною, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 12 I возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 13 I ачысьцяць аброчнік ад попелу, і засьцеляць яго тканіною пурпуроваю. 14 I паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, - вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 15 Як скончацьАарон а сыны ягоныя накрываць сьвятыню й усе судзьдзе сьвятыні, як кран е цца табар, то потым прыдуць сынове Когафовы насіць, і хай не датыкаюцца да сьвятыні, каб не памерлі. Гэта цяжар сыноў Когафовых у будане збору. 16 А прызн а чаньне Елеазара, сына Аарона, сьвятара - аліва да сьвятла а пахнючае кадзіла а кажначасны аброка алей памазаньня, і дагляд усяе вітальні а ўсяго, што ў ёй, - у сьвятыні і ў судзьдзю яе".

17 I г у каў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 18 „Не загубіце плямені радзімаў Когафовых з пасярод Левітаў, 19 Але во што зрабіце ім, каб яны был і жывы й не памерлі, як бліжацца да Сьвятога Сьвятых: Аарон а сыны ягоныя хай прыдуць і пастановяць іх кажнага ў службе ягонай і ля цяжару ягонага; 20 I каб ня прышлі глядзець, як накрываюць сьвятыню, каб не памерлі".

21 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 22 „Палічы колькасьць сыноў Ґірсонавых, таксама іх, па дамох айцоў іхных і па радзімах іхных, 23 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы іх кажнага здольнага ваяваць вайну, каб служыць службу пры вітальні збору. 24 Во работа радзімаў Ґірсонавых, каб рабіць і каб насіць: 25 Яны маюць насіць споны вітальні а будану збору, і пакрыцьце яго, і пакрыцьце скураное барсуковае, што зьверху яго, і запону ўходу будану збору, 26 I заслоны панадворку, і запону дзьвярэй брамы да панадворку, каторы ля вітальні й ля аброчніка наўкола, і паварозкі іх, і ўсі судзіны злужэньня іх, і ўсе, што робіцца пры іх, і яны маюць рабіць. 27 Подле слова Аарона а сыноў ягоньгх будзе ўся работа сыноў Гірсонавых пры ўсялякім цяжару іх і ўсялякай рабоце іх, і паручы ім дагляд над усім, ношаным імі. 28 Гэта работа радзімаў сыноў Гірсонавых у будане збору і дагляд пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.

29 „Сыноў Мераравых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных палічы іх. 30 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы кажнага прыходзячага да войска, каб служыць службы пры вітальні збору. 31 I во паручэньне цяжараў іхных, подле ўсіх службаў іхных у будане збору: дошкі вітальні, завалы а стаўпы яе а падложкі яе, 32 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх да ўсіх судзінаў іх і да ўсіх работаў іх; наймя пералічыце судзіны паручэньня цяжараў іхных. 33 Гэта работа радзімаў Мерарычаў пры ўсіх служэньнях іхных пры будане збору пад наглядам Іфамара, сына Аарона сьвятара".

34 I палічылі Масей а Аарон а князі грамады сыноў Когафовых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 35 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору. 36 I былі лікі іхныя, па радзімах іхных, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят. 37 Гэта - палічаныя з радзімаў Когафовых, кажны служэц пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.

38 I лікі сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 39 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору. 40 I былі лікі іх па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных дзьве тысячы шасьцьсот трыццаць.

41 Гэта - лікі радзімаў сыноў Ґірсонавых, усі служцы пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА. 42 I лікі радзімаў Мерарычаў па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 43 Ад грыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору. 44 I былі лікі іхныя па радзімах іхных тры тысячы дзьвесьце.

45 Гэта лікі радзімаў Мерарычаў, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям. 46 I ўсі лікі Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 47 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажны прыходзячы служыць службы Божыя, служэньне й служэньне нашэньня ў будане збору. 48 I былі лікі іхныя восьмі тысячаў пяцьсот асьмідзясят. 49 Подле слова СПАДАРОВАГА Масеям прызначаны яны кажны да свайго служэньня, і да свайго нашэньня, і да свайго прызн а чаньня, як расказаў СПАДАР Масею.

5 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, каб выслалі з табару ўсіх пракажаных, і ўсіх маючых вытакі, і кажнага, што стаў нячысты ад мертвае душы. 3 Ад мужчыны й да жонкі вышліце, вонкі табару вышліце іх, і ня будуць плюгавіць яны табараў сваіх, што Я жыву пасярод іх". 4 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і выслалі іх вонкі з табару; як казаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы.

5 I Г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Г у кай сыном Ізраелявым: мужчына альбо жонка, калі яны зробяць адзін із грахоў людзк і х, выступяць супроці СПАДАРА, і вінна будзе душа тая; 7 Дык няхай выспавядаюцца з грэху свайго, каторы яны зрабілі, і верне за віну сваю ў галоўнай суме, і пятую часьць дадасьць да тога, і дасьць таму, супроці каго завініўся. 8 I калі ў чалавека няма сваяка, каб зьвярнуць за віну яму, то за віну зьвернецца СПАДАРУ; хай будзе гэта сьвятару звыш барана ласкіўчыненьня, каторым ён дастане яму ласкіўчыненьне. 9 I ўсялякі дар із усіх сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны абракаюць, сьвятару, яму належа. 10 I пасьвячэньне кажнага чалавека яму будзе. Усе, што дасьць чалавек сьвятару, ягонае ё".

11 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі якога мужа жонка іступіла з дароі, і хвальш учыніла супроці яго, 13 I паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета, 14 I пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна сплюгаўлена; альбо пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна ня сплюгаўлена: 15 Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успам і ну, прыпамі наючы бяспраўе. 16 I дабліжа яе сьвятар, і пастанове яе перад від СПАДАРОЎ; 17 I возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду; 18 I пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, - аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гарк а я вада кляцьбы; 19 I прывядзець яе сьвятар да прысяґі, і скажа жонцы:,Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гарк а я а кляцьбян а я вада; 20 А калі ты адвярнулася ад мужа свайго й калі ты сплюгавілася, і калі хто ляжаў із табою апрача мужа твайго, 21 (Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы):,Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым; 22 I хай пройдзе вада гэтая кляцьбян а я ў нутр твой, каб апох жывот і апала лядзьве. I скажа жонка:,Амін, амін'. 23 I напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою; 24 I дасьць жонцы выпіць гарк у ю кляцьбян у ю ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню. 25 I возьме сьвятар із рук жонкі дар завісьці, і будзе нахінаць дар туды-сюды перад відам СПАДАРА, і дабліжа яго да аброчніка. 26 I возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады. 27 I як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гарк а я кляцьбян а я вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго. 28 А калі жонка ня сплюгавілася й чыстая яна, дык будзе нявінная і будзе запладняцца насеньням.

29 „Гэта права завісьці, як жонка адвернецца ад мужа свайго й сплюгавіцца, 30 Альбо як у мужу пройдзе дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю: і ён пастанове жонку перад відам СПАДАРОВЬМ, і ўчыне зь ёю сьвятар усе подле гэтага права. 31 I будзе муж нявінны ад бяспраўя, а тая жонка панясець бяспраўе свае".

6 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: мужчына альбо жонка, калі яны адлучацца робячы абятніцу назарэйства, каб узьдзержыцца перад СПАДАРОМ, 3 Ад віна а хмельнага напітку хай узьдзержыцца, і ані воцту віннога, ані воцту хмельнага хай ня п'ець, і ўсялякі сок ізь вінных ягадаў ня мае піць, і вінных ягадаў сьвежых, сырых ані сушаных хай ня есьць. 4 Усі дні назарэйства свайго з усёга, што вырабляецца з куста віна, ад зярняці да лупіны, хай ня есьць. 5 Усі дні абятніцы назарэйства свайго брытва ня мае прайсьці па галаве ягонай. Пакуль ня споўняцца дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, сьвяты ён; мае запусьціць валасы на галаве сваёй. 6 Усі дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, ня мае ён падыходзіць да мертвага цела. 7 Айцом сваім, маці сваёй, братам сваім, сястрою сваёй хай ня плюгавіцца імі, як яны памруць, бо адлучэньне Богу ягонаму на галаве ягонай. 8 Усі дні назарэйства свайго сьвяты ён СПАДАРУ.

9 „Калі ж памрэць пры ім хто-колечы разам, неўспадзеўкі, і ён сплюгаве тым галаву назарэйства свайго, то ён мае астрыгчы галаву сваю ў дзень ачышчэньня свайго, на сёмы дзень ён мае пагаліць яе. 10 I на восьмы дзень мае прынесьці два туркі альбо двое галубянят да сьвятара да ўходу будану збору. 11 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, і адно на ўсепаленьне, і адзяржыць ласкіўчыненьне яму ад тога, што ён ізграшыў тэй душою, і пасьвяце галаву ягоную таго дня. 12 I мае ён нанава пачаць адлучэньне СПАДАРУ, дні назарэйства свайго, і прынясець аднагодняга баранчыка на аброк віны; а першыя дні адпалі, бо назарэйства ягонае сплюгаўлена.

13 „I во права назарэяў: дня, як споўняцца дні назарэйства ягонага, маюць прывесьці яго да ўходу будану збору; 14 I ён абрачэць на аброк СПАДАРУ адно аднагодняе ягнё, баранчыка дасканальнага аднаго на ўсепаленьне, і адно аднагодняе ягнё, авечачку дасканальную, на аброк за грэх, і аднаго барана дасканальнага на аброк супакойны, 15 I сутнік праснакоў зь ценкае мукі, пірагоў, рашчыненых на аліве, і прэсных сачнёў, памазаных аліваю, і хлебныя аброкі іх і ўзьліваньне; 16 I абрачэць сьвятар перад СПАДАРОМ, і прыгатуе аброк ягоны за грэх і ўсепаленьне; 17 I барана прыгатуе на аброк супакойны СПАДАРУ із сутнікам праснакоў, і прыгатуе сьвятар хлебны аброк яго а ўзьліваньне яго. 18 I астрыжэць назарэй ля ўходу будану збору галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і паложа на цяпло, што пад супакойным аброкам. 19 I возьме сьвятар звараную лапатку барана, і адзін прэсны пірог із сутніка, і адзін прэсны сачэнь, і паложа на далоні назарэю, просьле тога як астрыжэць ён галаву назарэйства свайго. 20 I будзе сьвятар нах і наць гэта туды-сюды на аброк нахінаньня перад СПАДАРОМ; гэта сьвятасьць сьвятару, звыш грудзіны нахінаньня й звыш лапаткі узьн е сеньня. Просьле гэтага назарэй можа піць віно. 21 Гэта права назарэя, каторы чыне абятніцу дару СПАДАРУ за адлучэньне свае, апрача тога, што дастане рука ягоная; подле абятніцы, каторую аброк, гэтак ён мае рабіць, подле права адлучэньня свайго".

22 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Скажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэтак дабраслаўце сыноў Ізраелявых, кажучы ім: 24 Хай падабраславе цябе СПАДАР і няхай сьцеражэць цябе! 25 Хай зьзяе СПАДАР відам Сваім на цябе і ласку ўчыне табе. 26 Няхай падыйме СПАДАР від Свой на цябе і дасьць табе спакой. 27 I няхай узложаць імя Мае на сыноў Ізраелявых, і Я дабраслаўлю іх".

7 І было таго дня, як Масей скончыў станавіць вітальню, і памазаў яе, і пасьвяціў яе а ўсе судзьдзе яе, і аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і памазаў іх і пасьвяціў іх; 2 Тады дабліжыліся князі Ізраелявы, галавы дому айцоў сваіх, яны князі плямёнаў, каторыя стаялі над тымі, што был і палічаныя, 3 I прын е сьлі аброкі свае перад відам СПАДАРА, шэсьць накрьгтых калясьнікоў і двананцаць валоў, па адным калясьніку ад двух князёў і па адным валу ад кажнага, і дабліжылі гэта перад вітальню.

4 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 5 „Вазьмі ад іх; няхай будуць на работу пры службе будану збору; і аддай іх Левітам, кажнаму чалавеку подле службы іх".

6 I ўзяў Масей калясьнікі а валы, і аддаў іх Левітам. 7 Два калясьнікі й чатыры валы аддаў сыном Гірсонавым, подле службы іхнае. 8 І чатыры калясьнікі й восьмі валоў аддаў сыном Мераравым, подле службы іхнае, пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара. 9 А сыном Когафовым ня даў, бо служба сьвятыні на іх, на плячох яны маюць насіць. 10 I дабліжылі князі на пасьвячэньне аброчніка таго дня, як ён быў памазаны; і дабліжылі князі аброкі свае да аброчніка.

11 I сказаў СПАДАР Масею: „Па адным князю ў дзень, па адным князю ў дзень хай абракаюць аброкі свае на пасьвячэньне аброчніка". 12 I быў абракаючым першага дня свой аброк Наасон Амінадавёнак ад плямені Юдзінага. 13 I аброк ягоны быў: адна срэбная міса вагою сто трыццаць, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аброк хлебны, 14 Ложка адна дзесяцёх сыкляў, залатая, поўная кадзіла, 15 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык на ўсепаленьне, 16 Адно казянё на аброк за грэх, 17 На аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Наасона Амінадавёнка.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 73 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница| Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)