Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница

Першая кніга Масеява - Быцьцё 7 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

18 На другі дзень дабліжыў Нафанаель Цуаронак, князь плямені сыноў Іссасхаровых. 19 Ён дабліжыў дар свой: адну срэбную місу вагою сто трыццаць, адну срэбную крапельную чару семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 20 Адну залатую ложку зь дзесяцёх сыкляў, поўную кадзіла, 21 Адно цялё-бычка, аднаго барана, аднаго аднагодняга баранчыка, на ўсепаленьне, 22 Адно казянё на аброк за грэх, 23 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Нафанаеля Цуаронка.

24 На трэйці дзень князь сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 25 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 26 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 27 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 28 Адно казянё на аброк за грэх, 29 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елява Гелонёнка.

30 На чацьверты дзень князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак. 31 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 32 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 33 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 34 Адно казянё на аброк за грэх, 35 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Еліцура Шэдэўронка.

36 На пяты дзень князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 37 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 38 Ложка адна зь дзесяцёх сыкляў залатая, поўная кадзіла, 39 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 40 Адно казянё на аброк за грэх, 41 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Шэлумеля Цурышаддаёнка.

42 На шосты дзень князь сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 43 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 44 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 45 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 46 Адно казянё на аброк за грэх, 47 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Елясафа Дэгуелёнка.

48 На сёмы дзень князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак. 49 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыневае на аліве, на аброк хлебны, 50 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 51 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 52 Адно казянё на аброк за грэх, 5З I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елішамы Амігудзёнка.

54 На восьмы дзень князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 55 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 56 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 57 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 58 Адно казянё на аброк за грэх, 59 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Ґамалеля Педацуронка.

60 На дзявяты дзень князь сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 61 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 62 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 63 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 84 Адно казянё на аброк за грэх, 65 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Авідана Ґідэонёнка.

66 На дзясяты дзень князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак. 67 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 68 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 69 Адно цялё бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 70 Адно казянё на аброк за грэх, 71 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэга аброк Агіезэра Амішаддаёнка.

72 На адзінанцаты дзень князь сыноў Ашэравых Пагіель Охранёнак. 73 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны. 74 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 75 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 76 Адно казянё на аброк за грэх, 77 I на супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Пагіеля Охранёнка.

78 На двананцаты дзень князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 79 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 80 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 81 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 82 Адно казянё на аброк за грэх, 83 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіры Енанёнка.

84 Во дары пры пасьвячэньню аброчніка, у дзень памазаньня яго, ад князёў Ізраелявых: срэбных місаў двананцаць, крапельных срэбных чараў двананцаць, залатых ложак двананцаць; 85 Па сто трыццаць сыкляў срэбла ў кажнай місе і па семдзясят у кажнай крапельнай чары; усяго срэбла ў гэтых судзінах дзьве тысячы чатырыста сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 86 Залатых ложак двананцаць, поўных кадзіла, дзесяць у кажнай ложцы, подле сыклю сьвятыні; усяго золата ў ложках сто дваццаць сыкляў. 87 Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў; 88 I ўсяго із статку буйнога аброку супакойнага дваццаць чатыры валы, шасьцьдзясят бараноў, шасьцьдзясят казлоў, шасьцьдзясят аднагодніх баранчыкаў. Гэта дары пры пасьвячэньню аброчніка просьле памазаньня яго. 89 I як Масей уходзіў у будан збору, каб гутарыць ізь Ім, чуў голас, г у каючы яму зь века, каторае над скрыняю сьветчаньня памеж двух херуваў, і Ён г у каў яму.

8 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2,,Г у кай Аарону й скажы яму: як ты будзеш устанаўляць лянпы, на пярэднім баку сьветача хай сьвецяць сем лянпаў". 3 I зрабіў Аарон так: на пярэднім баку сьветача ўстанавіў лянпы яго, як расказаў СПАДАР Масею. 4 I во ўладжаньне сьветача: каваны ён із золата, аж да сьцябла яго, аж да кветак яго каваны ён. Подле зразы, каторую паказаў СПАДАР Масею, так ён зрабіў сьветач.

5 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Вазьмі Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых і ачысьці іх. 7 I гэтак зрабі ім, каб ачысьціць іх: пакрапі на іх ачышчанаю вадою, і хай яны правядуць брытваю па ўсім целе сваім і вымыюць адзецьці свае, дык ачысьцяцца. 8 I хай возьмуць цялё-бычка і хлебны аброк да яго, ценкае мукі, рашчыненае на аліве, а другое цялё-бычка возьме на аброк за грэх. 9 I дабліж Левітаў перад будан збору, і зьбяры ўсю грамад у сыноў Ізраелявых. 10 I дабліж Левітаў перад відам СПАДАРА, і няхай узложаць сынове Ізраелявы рукі свае на Левітаў. 11 I туды-сюды нахінаць будзе Аарон Левітаў нахінаньням перад СПАДАРОМ ад сыноў Ізраелявых, і будуць яны на службу служэньня СПАДАРОВАГА. 12 I Левіты хай узложаць рукі свае на галаву цялят-бычкоў, і абрачы аднаго на аброк за грэх, а другога на ўсепаленьне СПАДАРУ, на адзяржаньне ласкіўчыненьня Левітам. 13 I пастанаві Левітаў перад Ааронам а перад сынамі ягонымі, і туды-сюды нахінай іх нахінаньням СПАДАРУ. 14 I адлучы Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых, і будуць Левіты Імне. 15 I просьле гэтага ўвыйдуць Левіты служыць будану збору, і ачысьціш іх, і будзеш туды-сюды нахінаць іх нахінаньням; 16 Бо яны супоўна адданы Імне з пасярод сыноў Ізраелявых. Замест рашчыняючага ўсялякія дзетніцы першака з усіх сыноў Ізраелявых, Я ўзяў Сабе іх; 17 Бо Імне належа кажны пяршак із сыноў Ізраелявых, з чалавека і із статку. Таго дня, як Я зр а зіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, Я пасьвяціў іх сабе, 18 I ўзяў Левітаў замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, 19 I аддаў Левітаў як дар Аарону а сыном ягоным з пасярод сыноў Ізраелявых, каб служылі службы сыноў Ізраелявых у будане збору і даставалі ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым, каб ня была кара на сыноў Ізраелявых, як сынове Ізраелявы бліжацца да сьвятыні". 20 I зрабіў зь Левітамі Масей а Аарон а ўся грамад а сыноў Ізраелявых: подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі ім сынове Ізраелявы. 21 I ачысьціл і ся Левіты й памылі адзежу сваю; і туды-сюды нахінаў іх Аарон нахіваньням перад СПАДАРОМ, і дастаў ім ласкіўчыненьне Аарон, каб ачысьціць іх. 22 I просьле гэтага ўвыйшлі Левіты служыць службы свае ў будане збору перад Ааронам а перад сынамі ягонымі. Як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі яны зь імі.

23 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Гэта празь Левітаў:ад дваццаць пяцёх год і вышэй увыйдуць яны служыць службу да работы будану збору. 25 А ад пяцьдзясят год зьвернецца ад служэньня работы й ня будзе болей адправы правіць. 26 I будуць паслугаваць братом сваім у будане збору, дзяржаць паручэньне, а адправы хай ня правяць. Гэтак рабі зь Левітамі што да паручэньня іхнага".

9 I г у каў СПАДАР Масею на пустыні па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае, першага месяца, кажучы: 2 „I ўчыняць сынове Ізраелявы Пасху ў прызначанай пары яе. 3 Чатырнанцатага дня гэтага месяца адвячоркам зрабіце яе ў прызначанай ёй пары; подле ўсіх уставаў а ўсіх судоў зрабіце яе".

4 I казаў Масей сыном Ізраелявым, каб рабілі Пасху. 5 I рабілі яны Пасху першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам, на пустын і Сынайскай; подле ўсёга тога, як расказаў СПАДАР Масею, так учынілі сынове Ізраелявы.

6 I был і людзі, што былі нячыстыя ад душы мертвага чалавека, і не маглі рабіць Пасхі таго дня; і дабліжыліся яны да Масея а да Аарона таго дня, 7 I сказалі тыя людзі яму: „Мы нячыстыя ад душы мертвага чалавека; чаму паменшыць нас, каб мы не абраклі аброк СПАДАРУ ў прызначанай пары сярод сыноў Ізраелявых?" 8 I сказаў ім Масей: „Пастойце, і я паслухаю, што раскажа праз вас СПАДАР".

9 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Г у кай сыном Ізраелявым, кажучы: калі хто будзе нячысты ад дакраненьня да душы мертвага, альбо далёкая дарога вам, або родам вашым, дык і ён зробе Пасху СПАДАРУ. 11 Другога месяца чатырнанцатага дня адвячоркам няхай робяць яе, і з праснакамі а гарк і мі травамі няхай ядуць яе. 12 I хай не пакідаюць ад яе да раньня, і косьці яе ня ломяць; подле ўсіх уставаў Пасхі хай зробяць яе. 13 А людзін а, каторая чыстая і ў дарозе ня был а, і перастане рабіць Пасху, дык выгубіцца душа тая зь люду свайго, бо яна не абракла аброку СПАДАРУ ў прызначаную пару; панясець на сабе грэх людзіна тая. 14 I калі будзе жыць у вас чужаземец, і ён будзе рабіць Пасху СПАДАРУ: подле права Пасхі й подле ўставы яе гэтак ён мае рабіць яе. Адно права хай будзе ў вас і чужаземцу й тубылцу зямлі".

15 Таго дня, як выстаўлена была вітальня, булак пакрыў вітальню будану сьветчаньня, і зь вечара был а над вітальняю быццам зьява агню аж да раньня. 16 Гэтак было й заўсёды: бул а к пакрываў яе і выгляд агню ночы. 17 I як падымаўся булак ад будану, то просьле тога сынове Ізраелявы краталіся ў дарогу; і на месцу, ідзе прабываў бул а к, там разьлягаліся табарам сынове Ізраелявы. 18 За расказаньням СПАДАРА кр а таліся сынове Ізраелявы ў дарогу, і за расказаньням СПАДАРА разьлягаліся усі дні. Як булак прабываў над вітальняю, яны был і разьлёгшыся табарам. 19 I калі булак трываў над вітальняю шмат дзён, то й сынове Ізраелявы дзяржалі паручэньне СПАДАРУ й не падарожжавалі. 20 I бывала, як бул а к быў над вітальняю лічаныя дні: за расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся. 21 I бывала, калі булак быў зь вечара да раньня, і падняўся бул а к нараніцы, якг а кран у ліся; або ўдзень, або ночы, і як падыймаўся булак, і яны тады краталіся. 22 Або, калі два дні, або месяц, або колькі дзён заставаўся булак над вітальняю, каб прабываць над ёю, то сынове Ізраелявы заставаліся разьлёгшыся табарам і ня краталіся; а як падыймаўся, тады крануліся. 23 За расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся: дзяржалі паручэньне СПАДАРОВА за расказаньням СПАДАРА Масеям.

10 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згук а ньне збору й на падарожжа табараў. 3 I затрубяць у іх, і зьбярэцца да цябе ўвесь збор да ўходу будану збору. 4 I як затрубяць адным трубным гукам, дык зьбяруцца да цябе князі а галавы тысячаў Ізраелявых. 5 I як затрубяць трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюццана ўсход. 6 I як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу. 7 А як н а дабе зьберці грамад у, трубіце, але не на трывогу. 8 I сынове Ааронавы, сьвятары, маюць трубіць у трубы, і будуць яны вам уставаю вечнай у роды вашы.

9 „ І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы;і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.

10 „І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш".

11 I было на друґі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня. 12 I кран у ліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустын і Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран. 13 I крануліся яны першы раз за расказаньням СПАДАРОВЫМ Масеям. 14 Першы крануўся сьцяг табару сыноў Юдзіных па войсках сваіх. І над войскам ягоным Наасон Амінадавёнак. 15 I над войскам плямені сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак. 16 I над войскам плямені сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 17 I спушчана был а вітальня, і крануліся сынове Ґірсонавы а сынове Мераравы, нясучы вітальню. 18 I крануўся сьцяг табару Рувінавага па войсках сваіх. I над войскам ягоным Еліцур Шэдэўронак. 19 I над войскам плямені сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 20 I над войскам плямен і сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 21 I крануліся Когафовы, нясучы сьвятьню; і выстаўлена вітальня да прыходу іх. 22 I крануўся сьцяг табару сыноў Яхрэмавых па войсках сваіх. I над войскам іхным Елішама Амігудзёнак. 23 I над войскам плямені сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 24 I над войскам плямені сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 25 I крануўся сьцяг табару сыноў Дановых адзаду ўсіх табароў подле войскаў сваіх. I над войскам ягоным Агіезэр Амішаддаёнак. 26 I над войскам плямені сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак. 27 I над войскам плямені сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 28 Гэта падарожжы сыноў Ізраелявых подле войскаў іхных. I крануліся яны.

29 I сказаў Масей Говаву, сыну Рэгуеля Мідзянскага, сьця свайго: „Мы сунемся да тога месца, праз каторае СПАДАР сказаў:,Вам аддам яго'; ідзі з намі, і мы зробім табе дабро, бо СПАД А Р добрае выказаў праз Ізраеля. " 30 Але ён сказаў яму: „Не пайду, бо да зямлі свае й да дамовы свае я пайду". 31 I сказаў: „Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустын і, дык будзеш нам ачыма. 32 I будзе, калі пойдзеш із намі, дык будзе, што дабро тое, каторае СПАДАР узыча нам, мы ўзычым табе".

33 I крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою. 34 I булак СПАДАРОЎ над імі ўдзень, як яны крануліся з табару. 35 I было: як кранулася скрыня ў дарогу, Масей казаў: „Паўстань. СПАДАРУ, і рассыпяцца вараг і твае, і ўцякуць ненавідзячыя Цябе ад віду Твайго". 38 I як супачывала скрыня, ён казаў: „Зьвярніся, СПАДАРУ, да шмат тысячаў Ізраеля".

11 I як гэты люд быў як наракальнікі, дык гэта было ліха ў вушшу СПАДАРОВЬІМ; і СПАДАР пачуў, і ўзгарэўся гнеў Ягоны, і загарэлася памеж іх цяпло СПАДАРОВА, і пачало жэрці ў канцу табару. 2 I загаласіў люд да Масея, і памаліўся Масей СПАДАРУ, і згаела цяпло. 3 I назваў імя месца таго: Тавера, бо загарэлася ў іх цяпло СПАДАРОВА. 4 I зборышча мешанае, каторае было сярод іх, уг а лілася г а леньням, і селі й плакалі; таксама сынове Ізраелявы, і казалі: „Хто дасьць нам есьці мяса? 5 Мы п а мятуем рыбу, каторую ў Ягіпце мы елі дарм а, гуркі а дыні а пор, цыбулю а часнок. 6 А цяпер душа наша высьмягла; нічога няма, апрача тога, што на манну вочы нашы". 7 А манна падобная да корыяндравага насеньня, выглядам, як выгляд бдолаха. 8 Люд разыходзіўся і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і варыў у казане, і пёк ізь яе перапечкі; і быў смак яе, як смак сьвежае алівы. 9 I як раса зыходзіла на габар ночы, тады зыходзіла на яго й манна. 10 I чуў Масей, што люд плакаў па радзімах сваіх, кажны ля ўходу будану свайго; і надта ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ, і гэта было ліха ў ваччу Масея. 11 I сказаў МасейСПАДАРУ: „Чаму Ты ліха чыніш слузе Свайму? I чаму я ня прыдбаўласкі ў ваччу Тваім, што Ты ўзлажыў цяжар усяго люду гэтага на мяне? 12 Ціж я зачаў увесь гэты люд? і ціж я нарадзіў яго, што Ты імне кажаш:,Насі яго на ўлоньню сваім, як нянька носе сысуна, да зямлі, каторую Ты прысягаў бацьком ягоным?' 13 Скуль імне мяса, каб даць усяму люду гэтаму? Бо яны плачуць перад імною, кажучы:,Дай нам мяса есьці'. 14 Не магу я адзін адзінюсенькі несьці ўсяго люду гэтага, бо ён лішне цяжкі імне. 15 I як гэтак Ты робіш імне, то вал е й забіць, забі мяне, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, і каб імне ня бачыць гароты свае".

16 I сказаў СПАДАР Масею: „Зьбяры Імне семдзясят мужоў із старцоў Ізраелявых, каторых ты знаеш, што яны старцы люду а нагляднікі яго, і вазьмі іх да вітальні збору, і хай стануць там із табою. 17 Я зыйду, і буду гутарыць там із табою, і вазьму з Духа, каторы на табе, і ўзлажу на іх, і будуць насіць із табою цяжар люду, і ня будзеш насіць ты адзінюсенвкі. 18 А люду скажы:,Пасьвяціцеся назаўтрае й будзеце есьці мяса. Бо вы плакалі ў вушы СПАДАРОВЫ, кажучы: „Хто дасьць нам пад'есьці мяса? добра было нам у Ягіпце", то й дасьць вам СПАДАР мяса, і будзеце есьці. 19 Не адзін дзень будзеце есьці, і ня два, і ня пяць дзён, і ня дзесяць дзён, і ня дваццаць дзён; 20 Да месяца дзён, пакуль ня пойдзе яно з ноздраў вашых і ня станецца вам агідным, за тое, што вы ўлегцы замелі СПАДАРА, Каторы сярод вас, і плакалі перад Ім, кажучы: „Нашто было нам выходзіць ізь Ягіпту?" ' " 21 I сказаў Масей: „Шасьцьсот тысячаў пешых люд гэты, што я сярод яго, а Ты кажаш:,Я дам ім мяса, і будуць есьці цэлы месяц дзён'. 22 Няго ж драбны й буйны статак зарэзаць ім, і знойдзеш ім? Або ўся рыба морская зьбярэцца ім, і знойдзеш ім?"

23 I сказаў СПАДАР Масею:„Ціж рука СПАДАРОВА скарацілася? Цяпер ты абачыш, ці станецца подле слова Майго, ці не?" 24 I вышаў Масей, і г у каў люду словы СПАДАРОВЫ, і зьбер семдзясят мужоў із старцоў люду, і пастанавіў іх наўкола будану. 25 I зышоў СПАДАР у булак у, і гутарыў ізь ім, і ўзяў із Духа, каторы на ім, і даў на семдзясят мужоў старцоў. I было, як супачыў на іх Дух, то праракалі яны і не перасталі.

26 I заставаліся два мужы ў табару: аднаго імя Елдад, а другога імя Мейдад, і яны з упісаных, і ня выходзілі да будану, і яны праракалі ў табару. 27 I прыбег тый маладзён, і азнайміў Масею, і сказаў: „Елдад а Мейдад праракаюць у табару". 28 I адказаў Ігошуа Нунянок, служэц Масеяў, адзін із абраных ягоных, і сказаў: „Спад а ру мой Масею, забарані ім". 29 I сказаў яму Масей: „Ці не завідуеш ты за мяне? О, калі б хто даў, што ўвесь люд СПАДАРОЎ был і прарокамі, калі б СПАДАР даў Духа Свайго на іх". 30 I ўзноў пайшоў Масей да табару, ён а старцы Ізраелявы.

31 I ўзьняўся вецер ад СПАДАРА, і прынёс ад мора перапёлкі, і рассыпаў іх каля табару, на дзень дарогі гэта і на дзень дарогі гэнам, навокал табару, трах а на два локці над відам зямлі. 32 I ўстаў люд, і ўвесь тый дзень, і ўсю ноч, і ўвесь заўтрашні дзень зьбіралі перапёлкі; і хто мала зьбіраў, тый зьбер дзесяць гомераў; і разлажылі іх разлажэньням наўкола табару. 33 Мяса яшчэ было меж зубоў іхных перад разжаваньням, як гнеў СПАДАРОЎ узгарэўся на люд, і выцяў СПАДАР люд вельмі вялікаю караю. 34 I ён назваў імя месца таго Кіброт-Гаттаава (Грабы Прагавітасьці), бо там пахавалі прагавіты люд.

35 Ад Кіброт-Гаттаавы крануўся люд да Гасэрофу, і был і ў Гасэрофе.

12 I г у калі Мірыям а Аарон супроці Масея за жонку Етыоплянку, каторую ён узяў; бо жонку Етыоплянку ён узяў; 2 I сказалі: „Ці адным Масеям г у каў СПАДАР? Ці ня г у каў Ён таксама намі?" I пачуў СПАДАР. 3 А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на в і дзе зямлі.

4 I казаў СПАДАР зьнячэўку Масею а Аарону а Мірыяме: „Выйдзіце вы трое перад будан збору". I вышлі ўсі трое. 5 I зышоў СПАДАР у болачным стаўпе, і стаў ля ўходу будану, і гукн у ў Аарона а Мірыям, і вышлі яны абое. 6 I сказаў: „Слухайце ж словы Мае: калі бывае ў вас прарока, то Я, СПАДАР, аб'яўляюся яму ў зьяве, у сьне буду гутарыці зь ім; 7 Ня так слуга мой Масей; у вусім доме Маім верны ён. 8 Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся г у каць супроці слугі Майго, супроці Масея?" 9 I запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.

10 I булак адвярнуўся ад будан у, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная. 11 I сказаў Аарон Масею: „Спад а ру мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі; 12 Няхай ня будзе, як мертвае, каторае выходзе зь дзетніцы маці свае, і стлела палавіца цела".

13 I маліў Масей СПАДАРА, кажучы: „Божа! уздароў яе, калі ласка".

14 I сказаў СПАДАР Масею: „Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе".

15 I была Мірыям замкнёна вонках табару сем дзён, і люд не падарожжаваў, пакуль ня была ізноў уведзена Мірыям. 16 I просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустын і Паран.

13 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пашлі сабе людзеў, і хай яны выглядзяць зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым; па адным чалавеку, па адным чалавеку з плямені айцоў іхных пашліце, кажнага князя зь іх".

3 I паслаў іх Масей з пустыні Паран, за расказаньням СПАДАРОВЫМ, і ўсі яны мужы, галавы сыноў Ізраелявых яны. 4 I во ймёны іхныя: з плямені Рувінавага Шамуа Заккуронак, 5 3 плямені Сымонавага Шафат Горанок, 6 3 плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак, 7 3 плямені Іссасхаровага Іґал Язэпенак, 8 3 плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок, 9 3 плямені Веняміновага Фалт Рафуёнак, 10 3 плямені Завулонавага Гаддыель Содзянок, 11 3 плямені Язэпавага, з плямені Манасавага Ґадды Сусянок, 12 3 плямені Дановага Амель Ґемалёнак, 13 3 плямені Ашэравага Сэфур Міхайлёнак, 14 3 плямені Неффалімовага Нагаб Воўсянок, 15 3 плямені Ґадовага Ґеуель Машанок.

16 Гэта ймёны мужоў, каторых паслаў Масей выглядзець зямлю. I назваў Масей Гошу Нунянка Ігошуам. 17 I паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: „Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару; 18 I абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат? 19 I якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? I якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах? 20 I якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? I мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі". I было ж гэга ў часе сьпеньня віна.

21 Яны ўзышлі, і выглядзелі зямлю ад пустын і Цын аж да Рэгова, ідзе ўходзяць у Гамаф. 22 I пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі. 23 I прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і н е сьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў. 24 Месца гэтае названа даліною Ешкол з прычыны вінное гранкі, каторую зрэзалі адтуль сынове Ізраелявы. 25 I зьвярнуліся ад выгляданьня зямлі пры канцу сараку дзён.

26 I пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і гарын е сьлі слова ім а ўсёй грамадз е, і паказалі ім плады зямлі. 27 I павяд а лі яму й казалі: „Прышлі мы да зямлі, да каторае ты паслаў нас; і таксама цячэць малаком а мёдам яна, і во плады яе; 28 Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там. 29 Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану".

30 Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: „Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе".

31 А людзі, што ўзыходзілі зь ім, казалі: „Ня можам узыходзіць супроці люду гэнага, бо ён дужшы за нас". 32 I вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры. 33 I там бачылі мы й дзеці Енаковы, з роду волатавага; і мы был і ў вачох нашых, як шаранча; і гэткімі ж был і мы і ў вачох іхных".

14 I паднял а ся ўся грамад а, і плакаў люд тую ноч. 2 I наракалі на Масея а на Аарона усі сынове Ізраелявы, і сказалі ім уся грамада: „О, калі б мы памерлі ў зямлі Ягіпецкай, або на пустын і гэтай, калі б мы памерлі. 3 I нашто СПАДАР прывёў нас да зямлі гэтае, каб мы палі ад мяча? Жонкі нашыя а дзецяняты нашыя стануць здабыткам. Ці не вал е й нам зьвярнуцца да Ягіпту?" 4 I казалі адзін аднаму: „Паставім сабе начэльніка й зьвернемся да Ягіпту". 5 I паў Масей а Аарон на віды свае перад усёй грамадою збору чыноў Ізраелявых. 6 I Ігошуа Нунянок і Калеў Ефунёнак із выглядалых зямлю разарвалі адзецьці свае, 7 I г у калі ўсёй грамадз е сыноў Ізраелявых, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі ў ёй дзеля выгляданьня яе, вельмі, вельмі добрая. 8 Калі СПАДАР зыча нам, дык увядзець нас у зямлю гэную й дасьць нам яе, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам. 9 Толькі ня бунтуйцеся супроці СПАДАРА, і вы ня бойцеся люду тае зямлі, бо яны хлеб нам: іхная абарона адпала ад іх, а СПАДАР із намі, ня бойцеся іх". 10 I сказала ўся грамад а: „Укаменаваць іх!" Але слава СПАДАРОВА зьявілася ў будане збору ўсім сыном Ізраелявым.

11 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзе ўлегцы мець Мяне люд гэты? і пакуль будзе ён ня верыць Імне пры ўсіх знакох, каторыя чыніў Я сярод яго? 12 Вытну яго морам і спабуду яго спадку, і ўчыню цябе ў народ вялікі а дужшы за яго".

13 Але Масей сказаў СПАДАРУ: „I пачуюць Ягіпцяне, з пасярод каторых Ты ўзьвёў сілаю сваёй люд гэты, 14 I скажуць жыхарам зямлі гэнае, каторыя чулі, што Ты, СПАДАРУ, сярод люду гэтага, што вока ў вока паказуешся Ты, СПАДАРУ, і булак Твой стаіць над імі, і ў стаўпе болачным Ты йдзеш перад імі ўдзень, а ў стаўпе агняным ночы; 15 I калі Ты выгубіш люд гэты, як аднаго чалавека, дык скажуць народы, што чувалі славу Тваю, кажучы: 16,3атым што ня мог СПАДАР увесьці люд гэты ў зямлю, праз каторую Ён прысягаў ім, то й выразаў іх на пустыні'. 17 Дык няхай узьвялічыцца сіла СПАДАРОВА, як Ты г у каў, кажучы: 18,СПАДАР памальны да гневу а вельмі міласэрны, даруе бяспраўе а выступы, але не зьвальняе ад віны, давяд а ецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня'. 19 Даруй бяспраўе люду гэтаму подле вялічча міласэрдзя Свайго, як Ты дараваў люду гэтаму ад Ягіпту аж дагэгуль".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 62 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница| Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.015 сек.)