Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Гавакука

Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница | Кніга прарокі Данеля | Кніга прарокі Госі | Кніга прарокі Ёеля | Кніга прарокі Амоса | Кніга прарокі Аўда | Кніга прарокі Ёны | Кніга прарокі Міхея |


Читайте также:
  1. Відзень прарокі Ісаі 1 страница
  2. Відзень прарокі Ісаі 2 страница
  3. Відзень прарокі Ісаі 3 страница
  4. Відзень прарокі Ісаі 4 страница
  5. Відзень прарокі Ісаі 5 страница
  6. Відзень прарокі Ісаі 6 страница
  7. Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

 

1 Цяжар, каторы відзеў Гавакук прарока.

2 Пакуль, СПАДАРУ, буду я галасіць, і Ты ня будзеш слухаць, загук а ю да Цябе праз ўсілства, і Ты не вывальняеш? З Чаму даеш імне бачыць бяспраўе і на гароту глядзець? бо глабаньне а ўсілства перад імною; і ўзьнімаецца в а да а сьпярэчка. 4 Ад гэтага перастаець дзеяць Права, і суд не перамагае; бо нягодныя абступілі справядлівага, дык суд выходзе скрыўленым. 5 Гляньце на народы й прыгледзьцеся, і зумейцеся дзівуючыся; бо спраўлю справу за дзён вашых, што не паверыце, як раскажуць вам. 6 Бо, гля, Я ўзьніму Хальдэяў, народ гаркí а борзды, што пройдзе па ўсёй шырыні зямлі, каб апанаваць селішчы не свае. 7 Страшныя а жахлівыя яны; суд іхны а годнасьць іхная выйдзе ад іх самых. 8 І быстрэйшыя за леопарды коні іхныя і айстрэйшыя за вячэрныя ваўкі; і шырака расьцягнуцца коньнікі іхныя, і коньнікі прыйдуць здалеку, палятуць, як арол, што барзьдзіць есьці. 9 Усі дзеля ўсілства прыйдуць; кірунак відаў іхных - на ўсход; і зьбіраюць, як пясок, палоненікаў. 10 І з каралёў яны сьмяюцца, і князі будуць насьмехам ім; з кажнага моцнага гораду будуць сьміяцца, бо насыпяць вал і возьмуць яго. 11 Тады адменіцца дух ягоны, і загардзее, і ізгрэша думаючы, што Сіла ягоная ад бога ягонага. 12 Ці ня Ты спрадвеку, СПАДАРУ, Божа мой? Сьвяты мой? мы не памрэм; СПАДАРУ, Ты прызначыў іх на суд; Моцны! Ты ўмацаваў іх дзеля паправы. 1З Чыстыя вочы Твае, каб бачыць ліха, і глядзець на гароту ня можаш; чаму глядзіш Ты на тых, што дзеюць ізрадліва, маўчыш, як нягодяыя глытаюць справядліўшых за іх, 14 І чыніш людзёў, як рыбу ў мору, як паўзуны, што няма дзяржаўцы над імі? 15 Выцягнуў усіх іх вудою, загартаюць іх у сець сваю і забіраюць іх у трыгубіцу сваю; з гэтага цешацца а веселяцца. 16 За тое абракаюць сеці сваёй і кадзяць трыгубіцы сваёй, бо ад іх сыт а я дзель іхная і сыт а я ежа іхная. 17 Ці дзеля таго спаражняюць сець сваю і кажнага часу забіваць народы не жалеюць?

2 На варце сваёй я стаяў, і станаўлюся на вежы, і буду назіраць, што Ён скажа імне, і што Ён адкажа на жалабу маю.

2 І адказаў імне СПАДАР, і сказаў: „Запішы відзень і зрабі выр а зьліва на дошчачках, каб чыт а р лёгка мог прачытаць; З Бо відзень належа яшчэ да прызначана га часу, і будзе г у каць праз канец, і не зманіць; хоць яна адвалачэцца, жджы яе, бо яна канечне станецца, ня спозьніцца. 4 Вось, гордая, ня шчырая душа ягоная ў ім, але справядлівы вераю сваёю будзе жыць. 5 І вось, як ізрадлівае віно, горды муж ня стыкаецца дома, ён расшырае, як шэоль, душ у сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсі народы і эагартае ўсі люды да сябе". 6 Ці ня ўсі гэтыя складаюць прыпав е сьць празь яго і ўпічную загадку празь яго, кажучы: „Бяда таму, хто памнажае не сваім, - пакуль? - і таму, хто цяжарыць сябе закладам". 7 Ці не паўстануць зьнецікі тыя, што ўкусяць цябе, і ці не прачхнуцца тыя, што паруш а ць будуць цябе, і ты станеш здабыткам ім? 8 За тое, што ты аглабаў шмат якія народы, аглабаюць цябе ўсі засталыя люды за кроў людзкую і ўсілства зямлі, месту і ўсім, хто жывець у ім.

9 Бяда таму, хто прыдба е ць благія прыдбаньні дому свайму, каб зьвіць гняздо сабе на вышыні, каб магчы вывальніцца ад сілы ліха. 10 Ты ўчыніў сорам дому свайму выразаньням шмат якіх людаў і ізграшыў супроці душы свае; 11 Бо камень загалосе з муру, і балька зь дзерва адкажа яму:

12 Бяда таму, хто будуе места крывёю і мацуе места бяспраўям. 1З Вось, ці не ад СПАДАРА войскаў ё, што людзі будуць гарапашнічаць дзеля цяпла, і люды будуць тамавацца дарма? 14 Бо зямля напоўніцца знацьцём славы СПАДАРОВАЕ, як воды пакрываюць мора.

15 Бяда таму, хто даець піць прыяцелю свайму, налівае гнеў свой, каб упіўся, і каб ты глядзеў на голасьць ягоную. 16 Ты напоўніўся сорамам замест славы; пі таксама ты, і адкрыецца сорам твой; павернецца да цябе чара правіцы СПАДАРОВАЕ і сорамнае на славу тваю; 17 Бо ліхадзейства Лібан у пакрые цябе, і спустошаньне жывёлы зломе цябе за кроў людзкўю і за ліхадзейства зямлі, месту і ўсім, што жывуць у ім.

18 Што за карысьць із выраз а нага, каторага майстра выразаў, з выліванага й вучыцеля маны, чаго спадзяецца ад яго дзельнік работы свае, робячы немыя балваны?

19 Бяда таму, хто кажа дзерву: „Прачхніся" і „ўстань" каменю немаму. Ці ён навуча? Вось, ён абложаны золатам а срэбрам, але ніякага духу няма ў ім. 20 СПАДАР - у сьвятым палацу Сваім: Змоўкні перад Ім, уся зямля!

3 Малітва Гавакука прарокі подле Шыґёноф. 2 СПАДАРУ! я пачуў ведамку Тваю, зьлякаўся. СПАДАРУ! справу Сваю сярод год ажыві, сярод год абясьці; у гневе ўспомні спагаду. З Бог ідзець ад Феману і Сьвяты - ад гары Паран. Сэля. Пакрыла нябёсы слава Ягоная, і хвалою Ягонаю напоўнілася зямля. 4 І яснасьць был а, як сьвятліня; ён маў касулі, з рукі Свае выходзячыя, і там схоў сілы Ягонае. 5 Перад Ім ішла ліпучка, і жар ішоў перад нагамі Ягонымі! 6 Стаў - і памераў зямлю; глянуў - і спалохаў народы; і рассыпаліся вечныя горы, нахінуліся вечныя ўзгоркі; дарогі Ягоныя вечныя. 7 Я бачыў, што буданы Кушановы ў гару, дрыжэлі заслоны зямлі Мідзянскае.

8 Ці на рэкі гневаўся СПАДАР, ці на рэкі быў Твой палкі гнеў? абурэньне Тваё на мора, што Ты ехаў на конях Сваіх, цялежкі Твае былі сп а сеньням? 9 Лук Твой быў чыста аголены, подле прысягі пакаленьням, нават подле слова. Сэля. Ты раськяпіў зямлю цур'ямі. 10 Бачылі горы Цябе, яны дрыжэлі; паводка прайшла; глыбіні выдалі гук свой, высака паднялі рукі свае. 11 Сонца, месяц адзяржаліся на месцу сваім; пры сьвятліні стрэлаў Тваіх яны йшлі, пры зьзяньню зігцячае дзіды Твае. 12 У вабурэньню Ты ступаў па зямлі, у вабурэньню малаціў народы. 1З Ты вышаў на сп а сеньне люду Свайго, на спасеньне памазанца Свайго. Ты раніў галаву з дому нягодніка, агаляючы под аж па шыю (Сэля).

14 Ты прабіў кіямі Ягонымі галаву вайводцаў ягоных; яны ўзьняліся, як віхор, каб разьвеяць мяне, пацяшэньням іхным было, каб пажэрці беднага пат а й. 15 Ты ступаў пераз мора коньмі сваімі, пераз валы вялíкіх водаў. 16 Як я пачуў, задрыжэў нутр мой, на гук затрымцелі вусны мае, гніцьцё ўвыйшло ў косьці мае, і пад імною калацілася; а я меў быць супакойны ў дзень бяды, як ён настане на люд гэты, уварвецца на іх ізь вяткаю.

17 Хоць бы фіґа не расквіцела ані было плоду віна, выраб алівы спракудзіўся, і полі не ўрадзілі еміны, авечкі былі выбіты з авечніку, і няма буйнога статку ў хлявох; 18 Я, адылі, буду цешыцца ў СПАДАРУ, буду весяліцца ў Богу спасеньня свайго. 19 СПАДАР - Сіла мая, і Ён зробе ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх водзе мяне. Галоўнаму пяюну на струнных снадзях.

 

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 50 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Нагума| Кніга прарокі Сохоні

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)