Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Відзень прарокі Ісаі 5 страница

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница | Прыказі Салямонавы | Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

17 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Твой, Сьвяты Ізраеляў: „Я СПАДАР, Бог твой, што вуча цябе карыснага, вядзець цябе па дарозе, па якой ты маеш ісьці. 18 О, калі б ты быў уважлівы да расказаньняў Маіх! тады супакой твой быў бы, як рака, і справядлівасьць твая - як хвалі морскія. 19 І насеньне твае было б, як пясок, і патомства нутра твайго - як жвір яго; ня будзе аднята ані зьнішчана імя яго перад Імною".

20 Выходзьце з Бабілёну, уцякайце ад Хальдэяў, голасам пяцьця абяшчайце гэта, дайце пачуць гэта, разьнясіце гэта да канца зямлі, кажыце: „СПАДАР адкупіў слугу Свайго Якава!" 21 І яны ня сьмяглі на пустынях, па каторых Ён вадзіў іх: Ён вытачыў ім ваду із ск а лы; расьсек ск а лу, і паліліся воды. 22 „Няма супакою нягодным", кажа СПАДАР.

49 Слухайце, абтокі, мяне, і прыслух а йцеся, люды, здалеку: СПАДАР пагукаў мяне з улоньня, ад нутра маці мае ўспомнеў імя мае; 2 І зрабіў вусны мае як войстры меч; сьценям рукі Свае схаваў мяне, і зрабіў мяне палераванаю стралою, у сагайдаку Сваім схаваў мяне, З І сказаў імне: „Слуга Мой ты, Ізраелю, у каторым Я ўслаўлюся". 4 А я казаў: „Дарма я цяжка працаваў, на пустое а марнае я высіліў сілу сваю; але суд мой у СПАДАРА, і праца мая ў Бога майго".

5 І цяпер сказаў СПАДАР, Каторы ўхармаваў Мяне ад улоньня за слугу Свайго, навярнуць Якава да Яго, каб Ізраель быў зьберты да Яго; і Я ўславіўся ў ваччу СПАДАРА, і Бог Мой быў сілаю Маёй. 6 І Ён сказаў: „Мала таго, каб Ты быў слугою Маім, падняць плямёны Якававы і навярнуць захаваныя Ізраеля; але Я дам Цябе за сьвятліню народам, каб было сп а сеньне Мае да канца зямлі".

7 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель Ізраеляў, Сьвяты ягоны, таму, каторага душой грэбуюць, каторага збрыдзіў народ, слузе дзяржаўцаў: „Каралі абачаць, і ўстануць князі, паклоняцца дзеля СПАДАРА, Каторы верны, Сьвяты Ізраеляў, і Ён абраў цябе".

8 Гэтак кажа СПАДАР: „У часе зычлівасьці Я адкажу табе, і ў дзень сп а сеньня Я памагу табе, і захаваю цябе, і зраблю цябе змоваю людаў, каб аднавіць зямлю і ўзяць у дзяржаньне спустошаны спадак, 9 Каб сказаць вязьням:,Выходзьце' і тым, што ў цемні:,Пакажыцеся'. Яны на дарогах будуць пасьціцца, і на ўсіх узгорках пасьцьбішча іхнае. 10 Ня будуць галодныя ані ўсьмяглыя, і ня зр а зе іх вад ані сонца, бо Мілуючы іх павядзець іх і ля жаролаў водаў пакіруе іх. 11 І абярну ўсі горы Свае ў дарогі, і гасьцінцы Мае будуць павышаны. 12 Вось, гэтыя прыйдуць зд а леку, і гля, гэныя прыйдуць із поўначы а із захаду, а гэныя ізь зямлі Сынім". ІЗ Пяіце, нябёсы, і весяліся, зямля, і выбухніце пяцьцём, горы, бо пацешыў СПАДАР люд Свой і над убогімі Сваімі зьмілуецца.

14 І сказаў Сыён: „СПАДАР пакінуў мяне, і Спадар забыўся мяне". 15 „Ці забудзецца жонка ссучае свае? ці не пажалее яна сына жывата свайго?" Калі нават і яны забудуцца, то Я не забудуся цябе: 16 Вось, на далонях Я нарысаваў цябе; сьцены твае заўсёды перад Імною. 17 Дзеці твае пабарзьдзяць да цябе, нішчыцелі ж а пустошнікі твае адыйдуць ад цябе. 18 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьберліся разам, прыходзяць да цябе. Жыў Я, агалашае СПАДАР: Ты ўсімі імі, як прыборам, прыбярэшся і завяжаш іх, як княгіня маладая. 19 Тады спустошаньне а запусьценьне вашае а зямля зьнішчэньня стануцца цеснымі жыхарам вашым: і будуць адд а лены глытаючыя вас. 20 Яшчэ скажуць сынове твае ў вушы твае, па Тваёй страце іншых:,Месца імне цеснае: дабліж імне месца, і буду жыць'. 21 І скажаш у сэрцу сваім:,Хто нарадзіў імне іх? я был а спабытая дзяцей, адзінотная, заведзеная ў палон і адкіненая, хто ж выгадаваў іх? вось, я заставалася адна: скуль яны?' "

22 Гэтак кажа Спадар: „Вось, Я падыйму рук у Сваю народам і людам вывешу сьцяг Свой, і прынясуць сыноў тваіх на ўлоньнях, і дачкі твае будуць несены на плячох. 23 І каралі будуць узгадавацелямі тваімі, і караліцы карміцелкамі тваімі; і будуць кланяцца табе відам аж да зямлі і пыл ног тваіх лізаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, бо не засаромяцца тыя, што спадзяюцца на Мяне".

24 Ці можа быць адабраны здабытак у дужога? ці можа палон уцячы ад пераможцы? 25 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Нават калі палоненік у дужога будзе забраны, і здабытак тыраноў вывальнены, то Я буду прававацца з праціўнікам! тва і мі й дзеці твае Я выбаўлю. 26 А ўцісканьнікаў тваіх Я прыс і лю есьці собскае цела, і яны ўп'юцца собскай крывёй, як вінным сокам; і пазнае кажнае цела, што Я СПАДАР, Спас твой і Адкупіцель твой, Дужы Якаваў".

50 Гэтак кажа СПАДАР: „Ідзе разводны ліст маці вашае, з каторым Я адпусьціў яе? альбо каму з пазычэньнікаў Сваіх Я прадаў вас? Вось, вы праданы за грахі свае, і маці ваша адпушчана за выступкі вашы. 2 Чаму, як Я прыходзіў, ня было людзіны, Я гук а ў, і ня было адказу? Ціж рука Мая стала вельмі кароткая на тое, каб адкупляць, альбо няма ў Імне сілы, каб выбаўляць? Вось, г а неньням Сваім Я высушаю мора,і абарачаю рэкі ў пустыні; рыба гніець у іх, бо няма вады, і здыхае ад смагі. З Я адзяю нябёсы цемрадзяй і рызьзё раблю накрыцьцям іх".

4 Спадар СПАДАР даў Імне мову наўчоных, каб Я ўпару ўмеў сказаць стамаванаму слова; Ён будзе, кажнае раніцы будзе вуха Мае, каб Я мог слухаць, як наўчоныя. 5 Спадар СПАДАР адчыніў Імне вуха; Я не працівіўся й не адвярнуўся назад. 6 Плячо Сваё Я даў б'ючым і шчэляпы Свае вырываючым валасы; віду Свайго не закрываў ад вярненьня а пліваньня. 7 Але Спадар СПАДАР памагае Імне; затым Я не саромлюся, затым Я зрабіў від Свой, як крэмень, і ведаю, што ня буду паганбены. 8 Блізка праўдзячы Мяне: хто будзе сьперачацца з Імною? станьма разам; хто правуецца з Імною? хай дабліжыцца да Мяне. 9 Вось, Спадар СПАДАР будзе памагаць Імне: хто ж тый, што асудзе Мяне? Гля, усі яны пастарэюць, як адзецьце; моль ізьесьць іх.

10 Хто з вас баіцца СПАДАРА, слухае голасу Слугі Ягонага, але ходзе ў цемры й няма сьвятла, няхай спадзяецца на імя СПАДАРОВА й апіраецца на Бога свайго. 11 Вось, усі вы, што зацяпляеце цяпло, кладзіц е кайстры, ідзіце самы ў поламя цяпла вашага й на кайстры, каторыя вы зацяплілі. Ад рукі Мае станецца гэта вам, вы будзеце ляжаць у смутку.

51 „Паслухайце Мяне вы, што гоніцеся за справядлівасьцяй, што шукаеце СПАДАРА! Паглядзіце на ск а лу, з каторае вы высечаны, і ў глыбіню рову, з каторага вы выцягнены. 2 Паглядзіце на Абрагама, айца вашага, і на Сорру, што нарадзіла вас; бо Я пагук а ў яго аднаго, але дабрасл а віў яго і размножыў яго. З Але, СПАДАР пацеша Сыён, пацеша ўсі разьвярненьні яго, і пустыню аберне ў рай, і сьцеп яго - у сад СПАДАРОЎ; радасьць а весялосьць будуць у ім, удзячнасьць а галоснае пяцьцё.

4 „Прысл у хайцеся да Мяне, людзе Мой, і, народзе Мой, нахіні вуха да Мяне; бо Права ад Мяне выйдзе і суд Мой на сьвятліню, люды Я супакою. 5 Блізка справядлівасьць Мая; вышла спасеньне Мае; рука Мая будзе судзіць люды; на Мяне абтокі будуць спадзявацца і пляча Майго будуць чакаць. 6 Узьніміце к небу вочы свае і Паглядзіце на зямлю далоў; бо нябёсы, як дым, шчэзнуць, і зямля заст а раецца, як адзецьце, і жыхары яе, як яны, памруць; але сп а сеньне Мае будзе на векі, і справядлівасьць Мая ня будзе аднята.

„Слухайце Мяне вы, што знаеце справядлівасьць, людзе, што маеш права Мае ў сэрцу сваім: ня бойцеся вярненьня людзкога, лаянкаў іхных не палохайцеся; 8 Бо, як адзецьце, ізьесьць іх моль, і, як воўну, ізьесьць іх чарвяк; але справядлівасьць Мая будзе на векі, і спасеньне Мае ад пакаленьня да пакаленьняў".

9 Прачхніся, прачхніся, апраніся сілаю, цаўё СПАДАРОВА; прачхніся, як у старавечным часы, за пакаленьняў вякоў. Ці ня ты тое, што расьцяло Рагаў, раніла смока? 10 Ці ня ты тое, што высушыла мора, воды вялікага бяздоньня, абярнула морскія глыбіню ў дарогу да пераходу выкупленых? 11 І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца й прыйдуць на Сыён ізь пяцьцём; вечная радасьць будзе на галавах іхных, радасьць а весялосьць яны асягнуць, і ўцякуць смутак а ўздых. 12 „Я, Я Сам Пацяшыцель вашы. Хто ты, што баішся людзіны сьмяротнае і сына людзкога, каторы будзе абернены ў траву? 1З Ты забываешся СПАДАРА, што стварыў цябе, прасьцягнуў неба, паклаў поды зямлі, і палохаешся бесьперастанку, цэлы дзень злосьці ўцісканьніка, быццам гатовага выгубіць. Але йдзе злосьць уцісканьніка? 14 Борзда вывальнены будзе палоненік, каб ён не памер у яме і ня меў нястачы хлеба свайго. 15 Я СПАДАР, Бог твой, што хвалюе мора, і равуць хвалі яго; СПАДАР войскаў імя Ягонае. 16 І Я ўкладаю словы Свае ў вусны твае й сьценям рукі Свае пакрываю цябе, каб Імне прасьцягнуць нябёсы, і пакласьці поды зямлі, і сказаць Сыёну:,Люд Мой ты' ".

17 Прачхніся, прачхніся, устань, Ерузаліме, ты, што выпіў з рукі СПАДАРОВАЕ чару абурэньня Ягонага; ты выпіў дрожджы пары замятні й выссаў. 18 З усіх сыноў, народжаных ім, няма ні воднага, што кіраваў бы яго; з усіх сыноў, выгадаваных ім, ніхто не паддзержуе рукі ягонае. 19 Дзьве рэчы прыгадзіліся табе; хто мае спагаду да цябе? у часе загубы а няшчасьця, галадові а мяча кім пацешу цябе? 20 Сынове твае замлелі, ляжаць яа ростанях усіх вуліцаў, як дзікі бык у сеці, поўныя гневу СПАДАРОВАГА, г а неньня Бога твайго. 21 Затым слухай цяпер гэта, гаротны а п'яны, але не ад віна.

22 Гэтак кажа Спадар твой, СПАДАР а Бог твой, што правуецца за люд Свой: „Вось, Я ўзяў з рукі твае чару замятні й дрожджы чары абураньня Майго: ты наперад ня будзеш піць яе. 23 Я ўлажыў яе ў руку м у караў тваіх, што г у калі душы Тваёй:,Нагніся, і пярэйдзем'; і ты зрабіла хрыбет свой бы зямлёю, і быццам вуліцаю праходзячым.

52 Прачхніся, прачхніся, апраніся ў сілу сваю, Сыёне! апраніся ў вадзецьце вялічча свайго, Ерузаліме, места сьвятое! бо наперад ня ўвыйдзе ў цябе неабрэзаны а нячысты.

2 Атрусіся з пылу, падыйміся, сядзь, Ерузаліме; разьвяжы паварозы шыі свае, палоненая дачка Сыёну;

З Бо гэтак кажа СПАДАР: „За нішто вы былі праданы, і бяз срэбра будзеце адкуплены;

4 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: люд мой зышоў да Ягіпту калісь, пабыць там, і Асыранін уціскаў яго бяз дай прычыны. 5 А цяпер, што Імне тут? агалашае СПАДАР, што люд Мой узяты за нішто? што дзяржаўцы ягоныя прыводзяць яго да выку, агалашае СПАДАР, і кажнач а сна ўвесь дзень ганена імя Мае. 6 Затым люд Мой будзе знаць імя Мае; затым таго дня пазнае, што Я тый Самы, Каторы кажа: во Я".

7 Якія пазорныя на гарах ногі пасланца дабравесьці, што агалашае супакой, што прыносе дабравесьць дабра, што агалашае сп а сеньне, што кажа Сыёну: „Каралюе твой Бог"? 8 Голас вартаўнікоў тваіх - паднялі голас, разам пяюць; бо вока ў вока абачыць, як СПАДАР зьверне Сыён. 9 Выбухніце радасьцяй, пяіце разам вы, спустошаныя месцы Ерузаліму, бо СПАДАР пацешыў люд Свой, спас Ерузалім. 10 СПАДАР агаліў сьвятое плячо Свае на ачох усіх народаў, і ўсі канцы зямлі абачаць спасеньне Бога нашага.

11 Адыйдзіце, адыйдзіце, выйдзіце адгэнуль, не датыкайцеся нячыстага, выйдзіце з пасярод яго, ачысьціцеся, каторыя носіце спрат СПАДАРОЎ. 12 Вы, адылі, не хапліва выйдзеце ані ўцекамі пойдзеце; бо йдзець сьпераду вас СПАДАР, зьбіраньнік ваш, Бог Ізраеляў. 1З Вось, Слуга Мой будзе дзеяць разумна, узвышыцца, узьнясецца і будзе вельма высака. 14 Як шмат хто зумяваўся зь Цябе; від Ягоны быў так зьнішчаны, як ні ў кога, і выгляд Ягоны, як ні ў кога із сыноў людзкіх! Так Ён зразе шмат якія народы: каралі зачыняць вусны свае перад Ім; бо тое, што ня было паведана ім, яны абачаць, і, чаго ня чулі, зразумеюць.

53 Хто паверыў чутаму ад нас, і плячо СПАДАРОВА каму аб'явілася? 2 Ён узышоў перад відам Ягоным, як малады пагон, і як карэнь із сухое зямлі; няма ў Ім ані ўдобы, ані вялічча; і мы бачылі Яго, але ня было выгляду, каб мы Яго пажадалі. З Пагрэбаваны а адхінены людзьмі, муж болю, дазналы хваробы, і быццам хавалі віды ад Яго; пагрэбавалі, і мы не паважалі Яго. 4 Запраўды хваробы нашы Ён нёс і н е марасьці нашы цягнуў; мы, адылі, мелі яго за зражонага а бітага Богам а мучанага. 5 Але Ён зранены быў за выступы нашыя і зьмяжджулены за бяспраўі нашы; к а ра супакою нашага на Ім, болькамі Ягонымі мы ачунялі. 6 Усі мы, як авечкі, блудзілі, кажны на дарогу сваю зьвярнуў; і СПАДАР узлажыў на Яго бяспраўі ўсіх нас. 7 Уцісьнены Ён быў а мучаны, і не адчыняў вуснаў Сваіх; як агнё, на зарэз ведзенае, і як авечка перад стрыгучымі яе немая, і не адчыняў вуснаў Сваіх. 8 Зь вязьніцы а суду быў узяты; і праз род Ягоны хто паведае? бо адцяты ад зямлі жывых; за выступ люду Майго быў зражаны. 9 І далі зь ліхадзеямі гроб Яму, а ў багатага па сьмерці Сваёй; бо не рабіў усілства, і ня было хітрыні ў вуснах Ягоных. 10 Але СПАДАР захацеў зьмяжджуліць Яго, прычыніць Яму болі. Як акануе душ у Сваю на аброк, то абача насеньне, прадоўжа дні свае, і хаценьне СПАДАРОВА ў руццэ Ягонай будзе дасьпешным. 11 З трудненьня душы Свае абача, насыціцца. Пераз тое, што Яго пазнаюць, аправе Справядлівы Слуга Мой шмат каго, і бяспраўі іхныя пацягне. 12 Затым надзялю Яму памеж вялікіх, і з дужымі падзеле здабытак, бо Ён агаліў душ у Сваю на сьмерць, і да выступнікаў залічаны, і панёс грахі шмат каго, і за выступнікаў прычыняўся.

 

54 „Пяі няплодная, каторая не радз і ла; выбухні ў пяцьцю і гукай голасна, ты ня труднілася дзецьмі; бо больш дзяцей у пакіненай, чымся ў замужкі, кажа СПАДАР. Пашыр месца будану свайго, і апоны гасподаў тваіх няхай расьцягнуць, не шчаджай, падоўж паварозы свае і ўмацуй кольле свае. З Бо направа й налева ты пашырышся, і насеньню твайму спадуць народы, і населіце спустошаныя месты. 4 Ня бойся, бо ты ня будзеш сароміцца; ня будзеш зьняважана, бо ты ня будзеш паганбена: бо сорам дзявоцтва свайго ты забудзешся і наперад ня ўспомніш празь вярненьне ўдоўства свайго. 5 Бо муж твой ё Ўчыніцель твой, СПАДАР войскаў імя Ягонае; і Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраеляў, Богам усяе зямлі назавецца. 6 Бо пагук а ў цябе СПАДАР як жонку, пакіненую й засмучоную ў духу, і як жонку маладосьці, як ты была адхінена, кажа Бог твой. 7 На мал у ю часінку Я пакінуў цябе, і зь вялікаю спагадаю зьбяру цябе. 8 У паводцы гневу Я схаваў на часін у від Свой ад цябе, але вечнаю дабрынёю паспагадаю табе, кажа СПАДАР, Адкупіцель твой;

9 „Бо гэта воды Ноевы Імне, бо як Я прысягнуў, што наперад воды Ноевы не пярэйдуць зямлі, так Я прысягнуў, што ня буду гневацца на цябе ані ўпікаць табе. 10 Бо горы скран у цца, і ўзгоркі захістаюцца, але дабрыня Мая не адступе ад цябе, і змова міру Майго будзе непахісная, кажа СПАДАР, Каторы мае спагаду да цябе.

11 „Уцісьненая, узбураная, спабытая пацехі! гля, Я палажу камяні твае харошых колераў і поды твае палажу із шафіраў; 12 І зраблю з аґатаў вежы твае і брамы твае - з карбункуляў, і ўсі граніцы твае - із жаданага каменьня. 1З І ўсі сынове твае будуць н а ўчаны СПАДАРОМ, і вялікі супакой будзе ў сыноў тваіх. 14 У справядлівасьці будзеш умацавана; далёка будзеш ад уціску, бо ня будзеш баяцца, і будзеш бяз страху, бо ён не дабліжыцца да цябе. 15 Вось, на цябе будуць зьбірацца, зьбірацца, але не ад Мяне; хто зьбярэцца на цябе, тый падзець перад табою. 16 Вось, Я стварыў каваля, каторы разьдзьмух а е вугальле ў цяпле і вырабляе снадзь да свае работы; і Я ж стварыў нішчэньніка на разбурэньне. 17 Усялякая зброя, зробленая на цябе, ня будзе дасьпешная, і кажны язык, што будзе станавіцца на суд із табою, ты абвінуеш. Гэта спадак слугаў СПАДАРОВЫХ і аправеньне іх ад Мяне, агалаше СПАДАР".

55 „Гэй, усі ўсьмяглыя, ідзіце да водаў, і вы, срэбра ня маючыя, ідзіце, купляйце й ежча, ідзіце, купляйце бяз срэбра а дарм а, віно а малако. 2 Нашто вы важыце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу вашу за тое, што ня сыце? Слухайце, слухайце Мяне, і будзеце есьці добрае, і няхай раскашуюцца ў туку душы вашыя. З Сьхініце вуха свае і Прыйдзіце да Мяне; слухайце, і жыва будзе душа ваша; Я ўчыню з вамі вечную змову, вернае міласэрдзе Давіду. 4 Вось, я даў Яго за сьветку людам, правадыром а расказаньнікам народам. 5 Вось, народ, каторага ня знаеш, прыг у каеш, і народ, што ня знае цябе, прыбяжыць да цябе дзеля СПАДАРА, Бога твайго, і сьвятога Ізраелявага, бо Ён уславіў цябе.

6 „Шукайце СПАДАРА, як можна знайсьці Яго, прыгук а йце Яго, як Ён блізка. 7 Няхай пакіне нягодны дарогу сваю і чалавек нягоднасьці падумкі свае, хай зьвернецца да СПАДАРА, і Ён паспагадае яму, і - да Бога нашага, бо Ён шмат даруе; 8 Бо думкі Мае - ня вашы думкі, і дарогі вашы - не дарогі Мае, агалашае СПАДАР. 9 Але колькі неба вышшае за зямлю, толькі дарогі Мае вышшыя за дарогі вашы і думкі Мае за думкі вашыя; 10 Бо як зыходзяць дождж

а сьнег ізь неба і не зварачаюцца туды, але пояць зямлю і даюць ёй сілу радзіць а расьціць, каб яна магла даць сяўбу сяўбіту і хлеб ядучаму; 11 Так будзе й слова Маё, што выходзе з вуснаў Маіх: яно ня зьвернецца да Мяне пустое, але споўне волю Маю і будзе дасьпешнае ў тым, да чаго Я паслаў яго. 12 Бо з радасьцяй вы пойдзеце і ў супакою будзеце ведзены; горы а ўзгоркі выбухнуць песьняю перад вамі, і ўсі дзервы ў полю запляскаюць у ладкі. 1З Замест церневага кустоўя абыйдзе кіпрыс; замест верасу вырасьце мірта; і гэта будзе СПАДАРУ на славу, знакам вечным, што ня будзе адцяты".

56 Гэтак кажа СПАДАР: „Заховуйце суд і чыніце справядлівасьць, бо блізка спасеньне Мае, каб прыйсьці, і справядлівасьць Мая, каб аб'явіцца. 2 Шчасьлівы муж, што робе гэта, і сын людзкі, што дзяржыць гэта, каторы заховуе сыботу ад будзененьня і ўзьдзержуе руку сваю ад чыненьня якога ліха". З І хай ня кажа сын чужаземцаў, што прылучыўся да СПАДАРА, кажучы: „Аддзяліў, аддзяліў мяне СПАДАР ад люду Свайго"; і легчанец хай ня кажа: „Вось, я сухое дзерва";

4 Бо гэтак кажа СПАДАР празь легчанцоў: „Тым, што заховуюць сыботы Мае і абіраюць волю Маю, моцна дзяржаць Змову Маю, 5 Дам ім Я ў доме Сваім і ў сьцянах Сваіх месца а імя лепшае, чымся сыном а дачкам: імя вечнае дам яму, што ня будзе адцята.

6 „А сыноў чужаземцаў, што прылучыліся да СПАДАРА, каб служыць Яму і любіць імя СПАДАРОВА, быць слугамі Ягонымі, кажнага, што заховуе сыботу ад будзененьня яе, дзяржыць моцна змову Маю, 7 Я прывяду іх на сьвятую гару Сваю, пацешу іх у Сваім доме малітвы; усепаленьні іхныя і аброкі іхныя прыемныя будуць на аброчніку Маім; бо дом Мой домам малітвы будзе названы ўсім людам. 8 Прагалашае Спадар СПАДАР, што зьбірае разагнаных Ізраялян: да зьбертых у яго Я зьбяру яшчэ іншых". 9 Усі зьвяры палявыя, прыйдзіце есьці, усі зьвяры лесавыя.

10 Вартаўнікі ягоныя нявісныя ўсі, яны ня ведаюць; усі яны немыя сабакі, яны ня могуць брахаць, лятуцяць ляжаць, любяць дрымаць; 11 І жэрлівыя сабакі, ім ніколі не даволі; і яны пастухі, што ня могуць уцяміць; кажны зьвярнуўся на дарогу сваю, кажны із свайго боку шукае карысьці свае. 12 „Прыйдзіце, я вазьму віна, і нап'емся хмельнага напітку; і заўтра будзе, як сядні, адно шмат болей".

57 Справядлівы гіне, і ніхто не бярэць гэтага да сэрца; і міласэрных людзёў забіраюць, ніхто ня цяме, што справядлівы ўзяты ад ліха. 2 Ён пераходзе да супакою: будуць супачываць на ложках сваіх ходзячыя простаю дарогаю сваёю.

З А вы дабліжчася сюды, сынове чарадзейкі, патомкі чужаложніка й бязулі! 4 З каго вы зьдзекуецеся? на каго зяваеце, высуваючы язык? ці ня вы дзеці выступу, насеньне брахні, 5 Распаляныя пад дубам і пад кажным зялёным дзервам, нават рэжучыя дзеці ў далінах і пад раськепінамі скалаў? 6 Памеж гладк і х рэчаў цур'ёў дзель ваша; яны, але, яны доля ваша; ім вы выліваеце ўзьліваньні свае, узносіце дары: ці з гэтага Імне цешыцца? 7 На высокай а ўзьнятай гары ты пастанавіла ложак свой і нават туды ты ўзыходзіла, каб абракаць аброк; 8 І за дзьвярмі, і за вушакамі ты пастанавіла памяткі свае; бо ад Мяне ты, адкрыўшыся, узышла, пашырыла ложак свой, учыніла зь імі змову; ты любіш пасьцелю іхную, ідзе-колечы месца абачыш. 9 І ходзіш да караля з алеям, і павялічыла пархумы, далёка паслала паслоў сваіх, і паніжалася аж да шэолю. 10 Ты здарожылася ў множасьці дарогаў сваіх, не сказала: „Дарма ўсе!" жыцьцявўю сілу ты знайшла ў руццэ сваёй, і затым ты ня кволела. 11 І каго ж ты спалохаліся а баялася, што ты Імне збрахала, і ня помнела Мяне, і не дзяржалі.ў сябе на сэрцу? ці не затым, што Я маўчаў, ды здаўн а, не баялася Мяне? 12 Я паведамлю справядлівасьць тваю і ўчынкі твае, і яны ня будуць карысныя табе. 1З Як ты будзеш галасіць, ці могуць спасьці цябе збойцы твае? І ўсіх іх панясець вецер, і схопе марнасьць; а таму, што спадзяецца на Мяне, спадзець зямля, і будзе ён дзяржаць сьвятую гару Маю. 14 І сказаў Ён: „раўнуйце, адк і дайце, гатуйце дарогу, падыйміце спатыкненьні з дарогі люду Майго".

15 Бо гэтак кажа Навышні а ўзьняты, вечна Жывучы, - Сьвяты імя Ягонае: „Я жыву на вышыні, у сьвятыні і ля патрышчанага а пакорнага духам, каб пажвавіць дух пакорных і пажвавіць сэрца ўцісьненых; 16 Бо ня вечна Я буду абурацца і не заўсёды Я буду гневацца, бо дух скволее перад Імною і душы, Імною ўчыненыя. 17 Я гневаюся за грахі прагавітасьці ягонае і зр а зіў яго, адвярнуўся й абураўся; але ён упорліва йшоў па дарозе сэрца свайго. 18 Дарогі ягоныя Я бачыў, і ўздараўлю яго, і буду вадзіць яго, і дам пацеху яму і плачучым па ім. 19 Ствару плод вуснаў: супакой, супакой далёкім і блізк і м, кажа СПАДАР, і ўздараўлю яго. 20 Але нягодныя - як усхваляванае мора, як яно ня можа сьціхнуць, і як воды яго выкідаюць бузу а балота. 21 Няма супакою нягодным, кажа Бог мой".

58 „Гукай горлам, не адзержуйся; як труба, узьнімі голас свой і абясьці люду Майму выступы ягоныя і дому Якававаму - грахі ягоныя; 2 Бо кажны дзень яны шукаюць Мяне й зычаць пазнаць дарогі Мае, бы народ, што чыніў справядлівасьць і суду Бога свайго не пакідае; яны пытаюцца ў Мяне праз загады справядлівасьці й зычаць дабліжыцца да Бога: З,Чаму мы постуем, а Ты ня бачыш, мучым душы свае, а Ты ня ведаеш?' Вось, у дзень посту свайго вы шукаеце сабе прыемнасьці і да ўсіх работаў сваіх стродка прыганяеце. 4 Вось, вы постуеце, каб сьперачацца а вадзіцца і біць вашым нягодным кулаком; наперад ня постуйце, як цяпер, каб пачуты быў на вышынях голас ваш. 5 Хіба такі мае быць пост, каторы Я абраў, дзень, каторага чалавек муча душу сваю, сьхінае, як трысьціну, галаву сваю, і зрэб'е а попел падсьцілае? ці гэта завеш ты постам і часам прыемным СПАДАРУ? 6 Ці ня гэта пост, што Я абраў, каб разьвязаць вязі нягоднаеьці, разьвязаць вязі йга, і пусьціць на волю ўцісьненых, і каб ты разарваў кажнае йго? 7 Ці ня ў тым, - каб ты адламіў галоднаму хлеба свайго, увёў у дом хадзякаў ўбогіх? калі ты абачыш голага, адзень яго й не хавайся ад свайго цела. 8 Тады выбухне, як зара, сьвятло твае, і ўздараўленьне твае борзда вырасьце, і пойдзе перад табою справядлівасьць твая, чэсьць СПАДАРОВА зьбярэць цябе. 9 Тады ты пагук а еш, і СПАДАР адкажа; будзеш гукаць, і Ён скажа: „Тут Я!" Калі ты адд а ліш з пасярод сябе ўсе йго а паказаваньне палцам а г у каньне бяспраўя, 10 Калі ты аддасі галоднаму душу сваю і душу гаротніка насыціш; тады зазьзяе ў цемні сьвятліня твая, і цемрадзь твая будзе як паўдня; 11 І будзе вадзіць цябе СПАДАР кажначасна, і насыце ў сухменю душу тваю, і косьці твае ўмацуе, і ты будзеш як добра наводнены гарод, як жарало вады, каторага воды ніколі не высыхаюць. 12 І тыя, што зь цябе, адбудуюць вечныя разьвярненьні, тады пакаленьня а пакаленьня ты адбудуеш, і назавуць цябе папраўнікам разьвярненьняў, аднавіцелям сьцежак, жыць у іх. 1З Калі ты адвернеш нагу сваю ў сыботу, каб ня дойсьніць зычаньняў сваіх сьвятога дня Майго, і назавеш сыботу любатою, пасьвячанаю СПАДАРУ, пачэсьліваю, і ўсьціш яе, ня дойсьнячы дарогаў сваіх, і не знаходзячы сабе прыемнасьць і ня гукаючы пустых словаў; 14 Тады будзеш мець любат у ў СПАДАРУ, і Я прычыню, што ты будзеш ехаць на вышыні зямлі, і буду жывіць ця спадкам Якава, айца твайго; бо вусны СПАДАРОВЫ казалі гэта".

 

59 Вось, не пакарацела рука СПАДАРОВА, каб магла спасаць, і не пацяжэла вуха Ягонае, каб магло чуць. 2 Адно бяспраўі вашы зрабілі прадзела меж вас і Бога вашага, і грахі вашыя закрылі від Ягоны ад вас, каб Ён ня чуў; З Бо рукі вашыя ўпаганены крывёй і палацы вашы - бяспраўям; вусны вашы гукаюць ману; язык ваш мармоча несправядлівасьць. 4 Ніхто ня гук а е да справядлівасьці ані прычыняецца за праўду; спадзяюцца на марнасьць і г у каюць ман у, пачынаюць бяду і родзяць бяспраўе, 5 Выседжуюць яйцы базылішка і ткуць павучыньне. Хто пад'есьць гэтых яец - памрэць, а калі разаб'ець якое, - вылупіцца гадзіна. 6 Павучыньне іхнае ня годзіцца на адзецьце, і яны не накрыюцца вырабамі сваімі; справы іхныя - справы бяспраўя, і ўчынкі ўсілства ў руках іхных, 7 Ногі іхныя бягуць да ліха й барзьдзяць разьліваць нявінную кроў; думкі іхныя - думкі бяспраўя; спустошаньне а згуба на дарозе іхнай. 8 Дарогі супакою яны ня знаюць, і нямаш суду на сьценках іхных; сьцежкі свае скрывілі сабе; ніхто, што ходзе па іх, ня знае супакою. 9 Затым суд далёка ад нас, ані даганяе нас справядлівасьць; жджэм сьвятліні, але во цемра, - зьзяньня, але ходзім у цемрадзі. 10 Шчупаем, як нявісныя, сьцяну, і, як бязочныя, вошчупкам ходзім; спатыкаемся паўднём, як у сумараку, у цямноце, як мерцьвякі. 11 Мы ўсі равем, як медзьвядз і, і, як галубы, стогнем, стогнем; жджэм суду, але няма, - спа́сеньня - яно далёка ад нас; 12 Бо памножыліся выступы нашы супроці Цябе, і грахі нашыя сьветчаць супроці нас; выступы нашы з намі, і мы знаем бяспраўе свае. ІЗ Чынілі выступы й адракаліся СПАДАРА, адвярнуліся, каб ня йсьці за Богам нашым, гукаючы ўціск а бунт, пачынаючы а вымаўляючы із сэрца словы маны. 14 Адступіў назад суд, і справядлівасьць далёка; бо спаткнулася на вуліцы праўда, пасьцівасьць не магла ўвыйсьці. 15 І зьгінула праўда, і тый, што адыходзе ад ліха, робіцца здабыткам. І СПАДАР бачыў, было ліха ў ваччу Ягоным, бо няма суду. 16 І Ён бачыў, што ня было людзіны, і дзіваваўся, што ня было прычынцы; і плячо Яго памагло Яму, і справядлівасьць Ягоная падперла Яго. 17 Бо Ён адзеў справядлівасьць на сябе, як панцыр, і шолам сп а сеньня на галаву сваю, і ўбраўся ў тоґу помсты замест адзецьця, і ахінуўся, як ахілімам, рупатлівасьцяй, 18 Подле ўчынкаў Ён адплаце: гневам Сваім н е прыяцелям, заплатаю Сваім праціўнікам, абтокам дасьць адплату. 19 І будуць баяцца ад захаду імені СПАДАРОВАГА і ад усходу сонца славы Ягонае; бо прыйдзе, як рака, непрыяцель, Дух СПАДАРОЎ спудзе яго. 20 І прыйдзе Адкупіцель да Сыёну а да тых, што адвярнуліся ад выступу ў Якаву, агалашае СПАДАР. 21 А што да Мяне - вось, змова Мая зь імі, кажа СПАДАР: Дух Мой, каторы на табе, і словы Мае, каторыя Я ўлажыў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх ані ад вуснаў насеньня твайго, ані ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа СПАДАР, адгэтуль і на векі".

 

60 Паўстань, сьвяці, бо прышла сьвятліня твая, і чэсьць СПАДАРОВА зазьзяла над табою. 2 Бо вось, цямнота пакрые зямлю і хмара - люды; але над табою зазьзяе СПАДАР, і чэсьць Ягоная будзе бачана на табе. З І народы пойдуць да сьвятліні твае, і каралі да касулькаў золку твайго. 4 Узьнімі навокал вочы свае й глянь: усі яны зьбіраюцца і йдуць да цябе; сынове твае прыйдуць здалеку, і дачкі твае ля боку твайго будуць выгадаваны. 5 І тады ты абачыш, і зазьзяеш, і затрапечацца, і расшырыцца сэрца твае; бо множасьць мора зьвернецца да цябе, маемасьць народаў прыйдзе да цябе. 6 Множасьць вярблюдоў укрые цябе, маладыя вярблюды зь Мідзяну а Ефы, усі яны із Шэвы прыйдуць, прынясуць золата а кадзіла і хвалу́ СПАДАРОВУ будуць абяшчаць. 7 Усі стады кідарскія будуць зьбертыя да цябе, бараны неваёфскія будуць служыць табе; яны зычліва будуць прыняты на аброчніку Маім, і дом пазору Свайго Я прыбяру. 8 Хто гэта ляціць, як булак і як галубы да акон сваіх? 9 Але, гэта абтокі спадзяюцца Мяне і іх таршыскія караблі здаўн а, каб прывезьці сыноў тваіх зд а леку і срэбра а золата іхнае зь імі, у імя СПАДАРА, Бога твайго, і Сьвятога Ізраелявага, бо Ён ўславе цябе. 10 Тады сынове чужаземцаў збудуюць сьцены твае, і каралі іхныя будуць служыць табе, бо ў гневе Сваім Я біў цябе, але ў зычлівасьці Сваёй Я буду спагадаць табе. 11 І кажнага часу будуць адчынены брамы твае, і ня будуць замыкацца ані ўдзень, ані ночы, каб прыведзены былі табе скарбы народаў, і каралі іхныя былі прыводжаны. Бо народ і каралеўства, што ня будуць служыць табе, загінуць; але, гэткія народы супоўна будуць выгублены. 1З Слава Лібанў прыйдзе да цябе, кіпрыс, ель а бук злучацца, каб прыбраць месца Сьвятыні Мае, - і месца ног Сваіх Я ўслаўлю. 14 І прыйдуць да цябе, угбаўшыся, сынове ўцісканьнікаў тваіх, і паклоняцца да ступаў ног тваіх усі, што грэбавалі табою, і назавуць цябе местам СПАДАРОВЫМ, Сыёнам Сьвятога Ізраелявага. 15 Замест тога, каб ты быў пакінены а ненавіджаны, і ня было праходзячага, я абярну цябе ў вечнае вялічча, радасьць пакаленьняў а пакаленьняў. 16 Ты будзеш ссаць тук народаў, і пелькі каралёў будзеш ссаць, і пазнаеш, што Я СПАДАР, Спас твой а Адкупіцель твой, Дужы Якаваў. 17 Замест медзі Я буду прыносіць золата, і замест зялеза буду прыносіць срэбра, і замест дзерваў - бронзу, і замест каменьня - зялеза; Я зраблю ўраднікам тваім мір і дзяржаўцамі тваімі - справядлівасьць. 18 І ня будзе чуць болей ўсілства ў зямлі Тваёй, спустошаньня а разбурэньня ў граніцах тваіх; і ты будзеш зваць сьцены спасеньням сваім і брамы свае - хвалою. 19 Сонца ўжо ня будзе сьвятлом тваім ўдзень, і бліск месяцу ня будзе сьвяціць табе, але СПАДАР будзе вечным сьвятлом тваім, і Бог твой - пазорам тваім. 20 Сонца твае ўжо ня зойдзе, і месяц твой не схаваецца, бо СПАДАР будзе табе сьвятлом вечным, і дні смутку твайго скончацца. 21 І люду твайму, усім справядлівым, на векі спадзець зямля; гэта пагон, што Я пасадзіў і работа рук Маіх да ўслаўленьня. 22 Найменшы будзе як тысяча, і малады станецца народам дужым. Я, СПАДАР, упару пабаржджу.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 71 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Відзень прарокі Ісаі 4 страница| Відзень прарокі Ісаі 6 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)