Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Відзень прарокі Ісаі 3 страница

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница | Прыказі Салямонавы | Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

16 СПАДАРУ! У часе гароты яны шукалі Цябе, выліваліся ў цішы, як Ты караў іх. 17 Як цяжарная жонка, калі бліжэе пара радзіць, трудніцца, крычыць ад боляў сваіх, так былі мы перад відам Тваім, СПАДАРУ. 18 Мы былі ўцяжк у, тр у дніл і ся, бы радз і лі вецер: ня ўчынілі спасеньня зямлі, і ня палі жыхары сьвету. 19 Нябожчыкі Твае ажывуць, мертвае цела мае ўстане. Прачхніцеся й пяіце, лежачыя ў пыле; бо раса Твая, як раса зёлак, і зямля выкіне сьмяротныя сьцені.

20 Ідзі, людзе мой, увыйдзі ў пакоі свае й зачыні дзьверы за сабою; схавайся на мал у ю часінку, пакуль мінець гнеў; 21 Бо вось, СПАДАР выходзе зь месца Свайго, пакараць жыхараў зямлі за бяспраўе іхнае; зямля таксама адкрые кроў сваю і ўжо не закрые забітых сваіх.

27 Таго дня СПАДАР пакарае цьвярдым а вялікім а моцным мячом Сваім левяфана, уцякаючага гада, нават левяфана, пакручастага гада, і заб'ець смока, што ў мору.

2 Таго дня пяіце празь вінішча чырвонага віна ў вадказах: З „Я СПАДАР, дагляднік яго; кажную часін у паліваю яго; ўдзень а ночы сьцерагу яго, каб ніхто не зрабіў шкоды яму. 4 Гневу няма ў Імне; калі б пастанавіў хто супроці бадзючыя расьліны а церні ў вайне, Я выступлю супроці іх, спалю іх разам. 5 Хіба будзе шукаць абароны Мае, каб учыніць мір із Імною, тады ўчыне Мір із Імною". 6 У будучыні ўкарэніцца Якаў, Ізраель расквіціць, выдасьць пупушку, напоўне від сьвету пладамі. 7 Ці біў Ён яго так, як біў тых, што білі яго? ці забіты ён сьмерцяй забітых ім? 8 Як Ты адсылаў яго, Ты мераю прававаўся зь ім; забраў яго цьвярды дух у дзень усходняга ветру. 9 Затым гэтак будзе залашчана бяспраўе Якава, і гэтта ўвесь плод: зьняцьце грэху ягонага, як ён аберне ўсі камяні аброчнікаў у груды вапеннага каменьня, ня будуць адноўлены гаі а балваны сонца. 10 Бо ўмацаванае месца будзе спустошана, сяліба кінена й пакінена, як пустыня; там будзе пасьціцца цялё, там будзе супачываць і нішчыць пагоны яго. 11 Як гольле яго ссохне, будзе зломлена; жанкі прыйдуць і спаляць яго. Як люд гэты неразумны, Тый, што ўчыніў іх, не пажалее яго, і Тый, што ўхармаваў яго, ня зьмілуецца над ім.

12 І станецца таго дня: СПАДАР будзе біць ад цечы Ракі аж да цур'я Ягіпецкага, і вы будзеце зьберты адзін па адным, вы, сынове Ізраелявы;

13 І станецца таго дня: будзе трубеньне ў вялікую трубу, і прыйдуць згубленыя ў зямлі Асырскай і тыя, што валачыліся ў зямлі Ягіпецкай, і будуць кланяцца СПАДАРУ на сьвятой гары ў Ерузаліме.

28 Бяда кароне гордасьці п'яніцаў зь Яхрэму, зьвялай кветцы - харашыні вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівых далінаў, здоленых віном. 2 Вось, дужы а моцны ў Спадара, бы лівун із градам, і бур а ючы віхор, бы паводка магучых ведаў, што разьліваюцца, кіне рукою далоў яго на зямлю. З Нагамі будзе таптана карона гордасьці п'яніцаў зь Яхрэму. 4 І будзе зьвялаю кветкаю харашыня вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівае даліны, бы сьпелы плод перад летам; як людзін а бача яго, яна глытае яго, як толькі возьме яго ў рук у сваю.

5 Таго дня будзе СПАДАР войскаў вянком харашыні а дыядэмаю астачы люду Свайго, б І духам суду таму, хто сядзіць у судзе, і сілаю тым, што зварачаюць бітв у да брамы. 7 І таксама гэтыя нясьведама грашылі ад віна і ад хмельнага напітку блудзілі: сьвятар а прарока нясьведама грашылі ад хмельнага напітку; яны глынёныя віном, яны блудзілі ад хмельнага напітку, яны мыляюцца ў відзені, спатыкаюцца на судзе. 8 Усі сталы напоўнены ірвак а мі, нечысьць не на месцу сваім.

9 „Каго ён навуча веданьня й каго прыгатуе цяміць слуханае? адлучаных ад малака, адвучаных ад пелькаў? 10 Бо расказаньне да расказаньня, расказаньне да расказаньня, праўда да праўды, праўда да праўды, гэтта мала, гэнам мала", 11 Бо незразумелымі вуснамі і іншага моваю будзе гу́каць да гэтага люду, 12 Катораму Ён сказаў: „Гэта супакой, каторы вы дайце сгамаванаму, і гэта пасіленьне". Але яны не хацелі слухаць. 1З І сталася ім слова СПАДАРОВА: расказаньне да расказаньня, расказаньне да расказаньня, праўда да праўды, праўда да праўды, гэтта мала, гэнам мала, каб яны пайшлі, і палі дагары нагамі, і разьбіліся, і л у чылі ў п а садку, і ўзяты.

14 Затым слухайце слова СПАДАРОВА, вы насьміханьнікі, каторыя р а дзіце гэты люд, што ў Ерузаліме. 15 Затым што вы кажаце: „Мы зрабілі змову ізь сьмерцяй і із шэолям зрабілі згоду; караючая розка пройдзе, яна не насьпее нас, бо мы зрабілі ману сваім уцёкам і пад брахню схаваліся";

16 То гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Вось, Я закладаю на Сыёне Камень, Камень выпрабаваны, вугольны, дарагі, пэўны под; хто вера, ня будзе хапацца. 17 Суд таксама зраблю подле праўды і справядлівасьць подле вагі; і град зьмяцець ўцёк маны, і воды зынясуць сховы", 18 І змова ваша ізь сьмерцяй будзе зьнішчана, і згода ваша із шэолям ня ўстоіцца: як тнучая розка пройдзе, тады вы будзеце патаптаны ёю. 19 Як толькі яна пойдзе, возьме вас, бо кажнае раніцы яна будзе праходзіць, ўдзень і ночы. І станецца, што адно зразуменьне дзейкі праз тое спалохае; 20 Бо кароткі будзе ложак, каб выцягнуцца, і вузкое накрыцьце, каб укруціцца; 21 Бо, як гара Перацым, паўстане СПАДАР; як далін а Ґівеонская. Ён загневаецца, каб справіць справу Сваю, дзіўную справу Сваю, і зрабіць работу Сваю - нязвычайная работа Ягоная! 22 Затым цяпер не насьміхаліся, каб путы вашыя не патужэлі; бо я чуў ад Спадара, СПАДАРА войскаў, празь зьнішчэньне, прызначанае нават на ўсю зямлю.

23 Уважайце а слухайце голас мой, будзьце ўважлівыя й слухайце словы мае. 24 Хіба араты кажны дзень арэць на сяўбу, барозьне а скародзе поле свае? 25 Як ён зраўнуе зьверх яго, ці не пасып а е кропу, сее кміну а пшонкі ў радкі а ячменю ў прызначаным месцу а жыта ў межах яго; 26 Бо навучае яго да парадку, Бог ягоны вуча яго. 27 Бо кропу не малоцяць малацьбяным молатам ані качаюць кола цялежак па кміне, але кроп абіваюць прутком, а кмін - цэпам. 28 Збожжа выбіваюць, але не заўсёды малоцяць; і водзяць па ім малацьбяныя колы з коньмі, але не расьціраюць яго. 29 Таксама гэта сталася ад СПАДАРА войскаў, чудоўнага ў радзе, вялікая мудрасьць Ягоная.

29 Бяда. Арэлю, Арэлю, месту, ідзе жыў Давід. Дабаўляй год да году; няхай сьвяты йдуць колам. 2 Яшчэ Я навяду гароту на Арэль, і там будуць стогны а смутак, і будзе ён Імне, як Арэль. З І Я разьлягуся супроці цябе навокал, і аблягу станьмі, і пастанаўлю супроці цябе гарадьі. 4 І будзеш паніжаны, і будзеш г у каць спад зямлі, і мова твая будзе нізк а я спад пылу, і голас твой будзе, як выгук а ньніка памерлых спад зямлі, і будзеш ціўкаць мову сваю спад пылу. 5 І будзе, як ценкі пыл, множасьць чужаземцаў тваіх і, як ўмецьце, што разьлятаецца, множасьць тыраноў; але, гэта будзе неўспадзеўкі, якга. 6 Ад СПАДАРА войскаў будзе к а ра громам а трасеньням а вялікім гукам, віхром а бураю а поламям жаручага цяпла. 7 І будзе, як сьненьне, ночная здань, множасьць усіх народаў, што ваююць із Арэлям, нават усі, што ваююць ізь ім і гарадамі ягонымі, уціскаюць яго. 8 І будзе, як галодны сьніць, быццам ён есьць, але прачыхаецца, і душа ягоная пустая; і як усьмяглы сьніць, быццам ён п'ець, але прачыхаецца, і вось, ён млявы, і душа ягоная ўсьмягшы; так будзе з множасьцяй усіх гэтых народаў, што ваююць із гарою Сыёнам.

9 Адвалакайце й дзівіцеся, прыдав а йцеся нявіснымі і занявісьнейце. Яны п'яныя, але не ад віна, хістаюцца, але не ад хмельнага напітку; 10 Бо СПАДАР выліў на вас дух глыбокага сну й закрыў вочы вашыя, прарокаў а галоўных вашых, в і дзеньнікаў прыкрыў. 11 І сталася вам кажная відзень, як словы запячатаванае кнігі, каторую даюць пісьменнаму, кажучы: „Чытай гэта, калі ласка"; але ён кажа: „Не магу, бо яна запячатаваная". 12 І даюць кнігу няпісьменн а му, кажучы: „Чытай гэта, калі ласка"; але ён адказуе: „Я няпісьменны".

1З І сказаў Спадар: „Затое, што бліжыцца люд гэты ротам сваім і сьціць Мяне вуснамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і боязьнь ягоная Мяне ё вывучанае людзкое расказаньне; 14 Дык вось, Я павялічу чудоўнае з гэтым людам, чудоўнае а чудоўнае, і загублю мудрасьць мудрыцоў ягоных, і розум разважных схаваецца".

15 Бяда тым, што глыбака хаваюцца, каб затаіць ізраду ад СПАДАРА, і каторых учынкі ў цемрадзі, і каторыя кажуць: „Хто бача вас, і хто знае вас?" 16 О крутадушнасьць вашая! Ціж ганчара цануюць аднолькава з глінаю? ціж выраб скажа майстру свайму: „Ён не зрабіў мяне"? або ціж твор скажа стварыцелю свайму: „ Ён ня цяме"? 17 Ціж яшчэ ў найменшым часе Лібан не абернецца ў сад, і сад ня будуць мець за лес? 18 І пачуюць таго дня глухія словы кнігі, і зь цемрадзі а цемні вочы нявісных абачаць. 19 І павялічыцца лагодных радасьць у СПАДАРУ, і бедныя меж людзёў будуць цешыцца ў сьвятым Ізраелявым; 20 Бо няма ўжо ўцісканьн і ка, і загінуў насьміханьнік, і адцяты ўсі чукавыя да бяспраўя, 21 З каторых прычыны чалавек грэша словам, і становяць п а садку на тога, хто правуецца ў браме, і адпіхаюць справядлівага ашукаю.

22 Затым СПАДАР, што адкупіў Абрагама, гэтак кажа дому Якававаму: „Цяпер Якаў ня будзе паганбены, і цяпер від ягоны ня будзе бляды; 23 Бо, як абача сярод сябе дзеці свае, учынак рук Маіх, то яны будуць сьвяціць імя Мае, і пасьвяцяць Сьвятога Якававага, і Бога Ізраелявага будуць баяцца. 24 Блудзячыя ж духам стануць разумнымі, і наракаючыя прыймуць навуку".

„Бяда непакорным дзяцём, агалашае СПАДАР, што робяць нарады, але безь Мяне, і накрываюць запонам, але бяз духа Майго, каб дабаўляць грэх да грэху, 2 Што йдуць, каб зыйсьці да Ягіпту, і ня пытаюцца вуснаў Маіх, каб умацавацца моцаю Фараонавай і схавацца пад сьцень Ягіпту. З І будзе вам моц Фараонава сорамам, і хаваньне сябе пад сьценям Ягіпту - ганьбаю; 4 Бо князі ягоныя былі ў Цоане, і паслове ягоныя дайшлі аж да Ганесу. 5 Але ўсі паганбены будуць за люд. што ня даў карысьці яму, што быў не на помач і не на карысьць, але на сорам і нават на ганьбу".

Цяжар узглядам паўднявое жывёлы. 6 У зямлі не́марасьць а мукі, скуль леў а стары леў, гад а лятучы гад; яны нясуць багацьці на хрыбце асьлянят, багацьці свае а скарбы свае на гарбе вярблюдоў да люду, што не даець карысьць 7 Бо Ягіпет - марнасьць, і пустая памога ягоная; затым Я гукаў узглядам іх: пыха іхная - сядзець ціха. 8 Цяпер ідзі, напішы гэта ім на дошцы і нарысуй гэта ў кнізе, каб гэта засталося на апошні дзень, назаўсёды, на векі; 9 Бо гэта люд бунтоўны, сынове манлівыя, сынове, што не хацелі слухаць права СПАДАРОВАГА, 10 Каторыя кажуць відучым: „Не глядзіце", і в і дзеньнікам: „Ня майце в і дзеняў дакладных, г у кайце нам падлыжніцтва, праракайце ашуку; 11 Адхініцеся ад дарогі, здальцеся ад сьцежкі, учывіце, каб перастаў быць перад намі Сьвяты Ізраеляў".

12 Затым гэтак кажа Сьвяты Ізраеляў: „За тое, што вы грэбуеце гэтым словам, і спадзяіц е ся на несправядлівасьць а ашуку, і апіраецеся на гэта; 1З То бяспраўе гэта будзе вам, як шчэліна, паваленьням пагражаючая, пукатая на высокай сьцяне, каторай разбурэньне будзе зьнецікі, якга. 14 І Ён разаб'ець яе, як разьбіваецца судзіна ганчарова, і будзе растоўчана; Ён не пажалее яе, так што памеж кавалкаў там ня знойдуць чарапка ўзяць жару з вогнішча альбо засіліць вады з копані;"

15 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў: „Навярненьням а супакоям вы выбавіліся б, у цішыні а спадзеве был а б ваша Сіла"; але вы не захацелі, 16 І кажаце: „Не, мы ўцячэм на конях", - за тое будзеце ўцякаць; - і „Мы паедзем на борздых", - за тое перасьляд у ючыя вас будуць борздыя. 17 Адна тысяча ад пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх уцячыц е датуль, пакуль вас не застан е цца як показь на версе гары і як харугаў на ўзгорку. 18 І дзеля таго будзе ждаць СПАДАР, каб зьмілавацца над вамі, дзеля таго Ён паўстане, каб зжаліцца над вамі; бо Бог суду СПАДАР; дабраславёныя ўсі, што спадзяюцца на Яго.

19 Бо, людзе Сыёну, што жывеш у Ерузаліме, ты плачма ня будзеш плакаць, - Ён зьмілаваньням зьмілуецца вад табою на гук галашэньвя твайго і, як пачуе яго, адкажа табе. 20 І Спадар дасьць вам хлеб гароты і ваду ўціску; і наперад вучыцелі твае ня будуць здалены, і вочы твае будуць бачыць вучыцеляў тваіх; 21 І вушы твае будуць чуць словы адзаду цябе, што кажуць: „Гэта дарога, ідзіце па ёй", як адхініц е ся паправе і як адхініцеся налева. 22 І вы сплюгавіце пакрыцьце із срэбра свайго на выразаных балванох і запоны із золата свайго на выліваных балванох; ты адкінеш іх, забрудзяненую адзежу: „вон", скажаш ім. 23 І Ён дасьць дождж сяўбе Тваёй, каторую ты пасеяў на зямлі, і збожжа, плод зямлі, сакаўное а трывалкое; таго дня статак твой будзе пасьціцце на вялізарным паеьцьбішчу. 24 Валы а маладыя аслы, каторыя робяць зямлю, бдуць есьці салоны пошар, ачышчаны лапатаю а веялкаю. 25 І на кажнай высокай гары і на кажным узьнятым узгорку будуць рэкі, цур'і водаў, у дзень вялікае бітвы, як паваляцца вежы. 26 І будзе сьвятліня месяца, як сьвятліня сонца, і сьвятліня сонца будзе павялічана сем разоў, будзе, як сьвятліня сямёх дзён, як СПАДАР эавяжа зламленьне люду Свайго і раны вытня ягонага ўздарове.

27 Во Імя СПАДАРОВА! прыходзе зда́леку, і пале гнеў Ягоны, і цяжк і дым Ягоны; вусны Ягоныя поўныя абурэньня, і язык, як жаручае цяпло. 28 І дух Ягоны, як цурэй, што разьліўся, што падыймаецца аж да шыі, каб падсеяць народы рэшатам загубы; і будзе муляючая аброць на шчэляпах люду.29 Будзе ў нас песьня, як у ночы пасьвячэньня сьвята, і вы будзеце вясёлага сэрца, як у йдучага з дудкаю, каб ўзыйсьці на гару СПАДАРОВУ, на скалу Ізраеляву. 30 І дасьць СПАДАР пачуць славуты голас Свой, і пакажа плячо Свае, іступаючы ў вабураючым гневе, і полымя жаручага цяпла, з разбурэньням, паводкаю а кам е нным градам; 31 Бо ад голасу СПАДАРОВАГА будзе дрыжэць Асыр, розкаю будзе выцяты. 32 І станецца: ідзе пройдзе прызначаны кій, каторым СПАДАР б'ець яго, будуць тамбурыны а гарпы, і войнамі наступальнымі будзе ваяваць ізь ім. 33 Месца паленьня даўно гатова; яно гатова й каралю, паглыблена а пашырана; на кастру яго шмат цяпла а дроў; дзьмухненьне СПАДАРА запаляе яго, як цурок серкі.

33 Бяда табе, каторы пустошыш, а цябе ня пустошаць, ізраджаеш, а цябе не ізраджаюць: як ты скончыш спустошаньне, будзеш спустошаны; як ты перастанеш ізраджаць, цябе ізрадзяць.

2 СПАДАРУ! зьмілуйся над намі, на Цябе спадзяемся, будзь плячом іх кажнае раніцы і спасеньням нашым у часе н е марасьці. З Ад гому сумятні люды ўцяклі; як Ты падняўся, народы рассыпаліся. 4 І ваш здабытак будзе зьберты, як зьбіраюць вусень; як разьбягаюцца за шаранчою, разьбягуцца за ім. 5 Узьвялічаны СПАДАР, бо Ён, жыв у чы на вышыні, напоўніў Сыён судам а справядлівасьцю, б І вернасьць часоў тваіх будзе сілаю спасеньня, мудрасьцю а ведаю; і боязьнь СПАДАРА будзе скарбам ягоным.

7 Вось, дужыя іхныя будуць галасіць вонках места, паслове супакою будуць горка плакаць. 8 Дарогі запусьцелі. перастаў хадзіць хадзяка; ён узрушыў змову, пагрэбаваў местамі,-за нішто меў людзіну. 9 Зямля ў жалобе й спустошана; Лібан стаіць паганбены, вяне; Сарон падобны да пустыні, і з Вашану а Карнілу апала лісьцё. 10 „Цяпер Я паўстану, кажа СПАДАР, цяпер Я вывышаны буду, цяпер Я ўзьняты буду. 11 Вы, цяжарныя сенам, родзіце салому; ваш дых - цяпло, і зжарэць вас. 12 І люды будуць, як у вапенных печах, як цернь сьцяты, у цяпле ён будзе спалены".

1З Чуеце вы, далёкія, што зрабіў Я; і пазнайце вы, блізкія, сілу Маю. 14 Баяцца на Сыёне грэшнікі, дрыжыкі бяруць двудушшкаў: „Хто з нас можа жыць ля жаручага цяпла? хто з нас будзе жыць ля вечнага кайстра?" 15 Хто ходзе справядліва і г у кае пасьціва, грэбуе прыбыткам із гл а баньня, атрасае рукі свае, каб не апірацца на лапан, затыкае вушы свае, каб ня чуць праз кроў, і зачыняе вочы свае, каб ня бачыць ліха; 16 Тый будзе жыць на вышынях; гарады скалаў будуць яго абаронаю; хлеб будзе даны яму; вада ў яго будзе верная. 17 Вочы твае абачаць Караля ў харашыні Ягонай, абачаць зямлю далёкую. 18 Сэрца твае будзе ўспамінань праз жахі: „Ідзе робячы сьпісаньне? ідзе важачы? ідзе робячы сьпісаньне вежаў?" 19 Люду неміласьціўнага не абачыш, люду глыбокае мовы не пачуеце загіклівае мовы, незразумелае. 20 Глянь на Сыён, вялікае места нашых прызначаных збораў; вочы твае абачаць Ерузалім, супакойную гасподу, непарушны будан; калы яго ня будуць перасунены на векі, ні водны зь яго паварозаў не адарвецца; 21 Бо там будзе сіла СПАДАРОВА з намі, места, рэкаў, шырокіх цур'ёў; лодка зь вяслом ня ўвыйдзе туды, ані вялікі караб ня пройдзе там; 22 Бо СПАДАР наш судзьдзя, СПАДАР наш правадаўца, СПАДАР наш кароль; Ён спасець нас. 23 Паварозы твае скволелі: яны ня могуць умацаваць машты свае, дзяржаць вятрылы. Тады будзе падзелены прыбытак вялікага здабытку; нават кульгавыя пойдуць на глабаньне. 24 І жыхар ня скажа: „Я хворы"; люду, што жывець там, будзе даравана бяспраўе.

34 Дабліжчася, народы, каб пачуць, і будзьце ўважлівыя, люды; няхай пачуе зямля а тое, што напаўняе яе, сьвет а ўсе, што прыходзе зь яго. 2 Бо абурэньне СПАДАРА на ўсі народы, і палкі гнеў Ягоны на ўсі войскі іхныя: Ён аканаваў іх, аддаў іх на зарэз. З І забітыя іхныя будуць раськінены, і падыймецца смурод ад трупоў іхных, і размокнуць горы ад крыві іхнае. 4 І ўсі гвезды нябёсныя стлеюць; і нябёсы будуць скручаны, як сувой; і ўсе гвезднае войска іх зьвяне, як вяне ліст вінное розкі і як вяне фіґа; 5 Бо ўпіўся на небе меч Мой; вось, ён зыходзе на Едом і на люд аканаваньня майго дзеля суду. 6 Меч СПАДАРОЎ поўны крыві, ён стаў сыты ад туку, ад крыві ягнят а казянят, ад туку з нырак бараноў; бо ў СПАДАРА аброк у Восры і вялікі зарэз у зямлі Едомскай. 7 І буйлы зыйдуць ізь імі, і цяляты з валамі, і зямля іхная будзе напоена крывёй, і пыл іхны стане сыты ад туку; 8 Бо дзень помсты СПАДАРОВАЕ, год адплаты, на абарону Сыёну. 9 І абернуцца рэкі ягоныя ў смалу, і пыл у серку, і зямля ягоная абернецца ў гарачую смалу; 10 Ночы ані ўдзень ня згасьне; навекі будзе падыймацца дым ейны; ад пакаленьня аж да пакаленьня будзе запусьцелаю: ніхто на векі вякоў ня будзе праходзіць па ёй. 11 І спадзець пэлікану а ежыку, і пугач і ґруґан будуць жыць на ёй; і Ён памерае яе шнюром дзеля спустошаньня і вагою дзеля разбурэньня. 12 Як пагук а юць дабрародных на каралеўства, то іх ня будзе, і ўсі князі яе стануць нічым. ІЗ І ўзыйдзе цернь у палацах яе, крапіва а асот - у гарадох яе; і стане яна сялібаю шакалаў а стравусаў. 14 Будуць сустракацца зьвяры пустыні із шакаламі, і касматыя будуць гук а цца, ночныя дзіўствы будуць класьціся там і знаходзіць месца на супачынак. 15 Там будзе рабіць гняздо гад, несьціся, расьцінаць і зьбіраць пад сьцень свой; ґруґаны таксама будуць зьбірацца, кажны з таварышкаю сваёю. 16 Шукайце й прачытайце ў кнізе СПАДАРОВАЙ, што ні воднага зь іх ня будзе не ставаць, ні водзін ня будзе без таварышкі; бо вусны СПАДАРОВЫ далі загады, і Дух Ягоны зьбер іх. 17 І Ён кінуў на жэрабя ім, і рука Ягоная падзяліла яе ім шнюром; яны адзяржаць яе на векі, ад пакаленьня аж да пакаленьня будуць жыць на ёй.

 

35 Узрад у ецца пустыня а сухое месца, і пустыш будзе цешыцца і расквіціць як рожа. 2 Багата расквіціць і будзе цешыцца, нават ізь любатою а пяцьцём; слава лібанская дасца ёй, вялічча Кармілу а Шарону; яны абачаць славу СПАДАРОВУ, вялічча Бога нашага.

З Пасіліце слабыя рукі, умацуйце хісьлявыя калені. 4 Скажыце тым, каторыя нецярплівага сэрца:, Пасіліцеся, ня бойцеся: во Бог ваш; прыйдзе помста, адплата Божая; Ён прыйдзе й спасець вас". 5 Тады адчыняцца вочы нявісных, і вушы глухіх адкрыюцца. 6 Тады кульгавы будзе падскакаваць, як алень, і язык немага будзе пяяць; бо выбіліся на пустыні воды і цур'і на пусташы. 7 І здань водаў стане копаняй, і ўсьмяглая зямля - жароламі вады; на сялібе шакалаў, ідзе яны ляжаць, будзе трава з трысьціною а чаротам. 8 І будзе там гасьцінец а дарога, і дарогаю сьвятасьці назавуць яе; нячысты ня будзе хадзіць па ёй; яна будзе спасёным ягоным; нават бязглуздыя не заблудзяць. 9 Лява ня будзе там, і дзярлівае зьвяро ня ўвыйдзе на яе, ня знойдзецца там, а будуць хадзіць спасёныя. 10 І адкупленыя СПАДАРОМ зьвернуцца, і прыйдуць на Сыён ізь песьнямі, і вечная радасьць будзе на галавах іхных; адзяржаць радасьць а весялосьць, і ўцячэць смутак а ўздых.

36 Сталася чатырнанцатага году, караля Гэзэкі, узышоў Сэнах і рыў, кароль Асырскі, на абаронныя месты юдэйскія і ўзяў іх. 2 І паслаў кароль Асырскі Рабшака з Лахішу да Ерузаліму да караля Гззэкі зь вялікім войскам; і ён стаў ля вадаводу вышняе копані ля гасьцінца валельнага поля. З Тады вышлі да яго Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік.

4 І сказаў ім Рабшак: „Скажыце цяпер Гэзэку:,Гэтак кажа кароль вялікі, кароль Асырскі: што гэта за спадзева, на каторую ты спадзяешся? 5 Я кажу - на адны толькі словы вуснаў, але рада а сіла патрэбныя да вайны; дык на каго ты спадзяешся, што паўстаеш супроці мяне? 6 Гля ты спадзяешся на падпору наломленае гэтае трысьціны, на Ягіпет, каторая, калі хто апіраецца на яе, увыйдзе яму ў даланю і прабадзець яе. Гэткі фараон, кароль Ягіпецкі, усім, што спадзяюцца на яго. 7 А калі скажаш імне: „На СПАДАРА, Бога свайго, мы спадзяемся", то хіба Ён ня тый, каторага ўзвышшы а аброчнікі зьняў Гэзэка й сказаў Юдзе а Ерузаліму: „Перад гэтым аброчнікам кланяйцеся"? 8 Дык дай заруку спадару майму, каралю Асырскаму, і я дам табе дзьве тысячы коні, калі ты із свайго боку можаш даць коньнікаў на іх. 9 Ды як адд а ліш від адзінага вайводцы з найменшых слугаў спадара майго і здасіся на Ягіпет дзеля цялежак а коньнікаў? 10 І цяпер ціж я без СПАДАРА ўзышоў на гэты край, каб зьнішчыць яго? СПАДАР сказаў імне: Ідзі на гэты край і зьнішч яго".

11 Тады Елякім а Шэўна а Ёаг сказалі Рабшаку: „Г у кай, калі ласка, да слугаў сваіх паарамску, бо мы цямім, але ня г у кай да нас юдэйскаю моваю ў вушы люду, што на сьцяне".

12 І сказаў Рабшак: „Ціж мой спадар паслаў мяне да спадара твайго а да цябе сказаць гэтыя словы? Ці не да людзёў, што сядзяць на сьцяне, каб мелі есьці нечысьць сваю і піць моч сваю з вамі?"

1З Тады Рабшак стаў і крычэў вялікім голасам паюдэйску, кажучы: „Слухайце словы караля вялікага, караля Асырскага! 14 Гэтак кажа кароль:,Няхай ня зводзе вас Гэзэка, бо ён ня можа выратаваць вас. 15 І няхай Гэзэка не надзеіць вас на СПАДАРА, кажучы: „СПАДАР напэўна вывальне нас; гэтае места ня будзе аддана ў руку караля Асырскага". 16 Ня слухайце Гэзэкі, бо гэтак кажа кароль Асырскі:,3рабіце дабраславенства з імною, і выйдзіце да мяне, і ежча кажны зь віна свайго, і кажны зь фіґаў сваіх, і піце кажны ваду з копані свае, 17 Пакуль я ня прыйду й не вазьму вас да зямлі, падобнае да зямлі вашае, зямлі збожжа а віннога соку, зямлі хлеба а вінішчаў. 18 Хай не ўмаўляе вам Гэзэка, кажучы: „СПАДАР вывальне нас". Ці выратавалі багі народаў кажны зямлю сваю з рукі караля Асырскага? 19 Ідзе багі Гамафу а Арпаду? ідзе багі Сэфарваіму? і ці вывальнілі яны Самару ад рукі мае? 20 Хто ё меж усіх багоў гэтых земляў, што вывальнілі б землі свае ад рукі мае, каб СПАДАР мог вывальніць Ерузалім ад рукі мае?'"

21 Але яны маўчэлі і нічога яму не адказавалі, бо было каралеўскае расказаньне, кажучы: „Не адказуйце яму". 22 І прышлі Елякім Гілчанок, дамавер, а Шэўна, пісар, а Ёаг Асафёнак, дзеяпісьменьнік, да Гэзэкі з разьдзертым адзецьцям, і сказалі яму словы Рабшаковы.

37 І сталася, як кароль Гэзэка пачуў гэта, што ён разарваў адзецьці свае, і пакрыўся зрэбнінаю, і пайшоў да дому СПАДАРОВАГА.

2 І паслаў Елякіма, дамавера, а Шэўну, пісара, а старшых ізь сьвятароў, пакрытых грэшнікамі, да Ісаі Амасёнка, прарокі. З І яны сказалі яму: „Гэтак кажа Гэзэка:,Гэты дзень ё дзень н е марасьці, г а неньня а гневу, бо дзеці прышлі радзіцца, але няма сілы радзіць. 4 Можа СПАДАР, Бог твой, пачуе словы Рабшаковы, каторага паслаў кароль Асырскі, спадар ягоны, зьневажаць Бога жывога і ганіць словамі, каторыя СПАДАР, Бог твой, чуў; затым узьнясі малітву за астачу, што ё!"

5 І прышлі слугі караля Гэзэкі да Ісаі. 6 І сказаў ім Ісая: „Гэтак скажыце спадару свайму:.Гэтак кажа СПАДАР: Ня бойся слоў, што ты чуў, каторымі блявузґалі на Мяне слугі караля Асырскага. 7 Вось, Я ўлажу дух у яго, і ён пачуе дзейку, і зьвернецца да зямлі свае, і Я ўчыню, што ён падзець ад мяча ў зямлі сваёй' ".

8 І зьвярнуўся Рабшак, і знайшоў караля Асырскага, зь Ліўнаю ваюючага, бо ён чуў, што тый адышоў ад Лахішу.

9 І ён чуў праз Фіргака, караля Эфіопскага, гэткае: „Ён вышаў ваяваць із табою".

І як ён пачуў, ён паслаў паслоў да Гэзэкі, кажучы: „Гэтак г у кайце Гэзэку, каралю Юдэйскаму, кажучы:.Няхай не аш у куе цябе Бог твой, на Каторага ты спадзяешся, кажучы: „Ерузалім ня будзе даны ў рук у караля Асырскага". 11 Вось, ты чуў, што каралі Асырскія зрабілі ўсім землям, супоўна нішчачы іх; і ты будзеш вывальнены? 12 Ці ўратавалі іх багі народаў, каторых айцове мае выгубілі, -- Гозэн а Гаран а Рэцэф а сыноў Едэна, каторыя ў Тэласару? 1З Ідзе кароль Гамафу а кароль Арпаду а кароль местаў Сэфарваіму, Гэны а Івы?'"

14 І ўзяў Гэзэка лісты з рукі паслоў, і прачытаў іх, і ўзышоў Гэзэка да дому СПАДАРОВАГА, і разгарнуў іх перад СПАДАРОМ.

15 І Гэзэка маліўся СПАДАРУ, кажучы: 16 „СПАДАРУ войскаў, Божа Ізраеляў, што сядзіш над Херувамі! Ты Бог адзін, Ты адзін усім каралеўствам зямлі, Ты ўчыніў неба й зямлю. 17 Нахіні вуха Свае, СПАДАРУ, і чуй; адчыні вочы свае, СПАДАРУ, і бач, і пачуй усі словы Сэнахірывавы, каторы паслаў ганіць Бога жывога. 18 Але, СПАДАРУ, каралі Асырскія спустошылі ўсі народы а краі іхныя, 19 кінулі багі іхныя ў цяпло; бо яны былі не багове, а работа рук людзкіх, дзерва а камень, затым яны й выгубіл.і іх. 20 Цяпер жа, СПАДАРУ, Божа наш, выбаў нас ад рукі ягонае, і пазнаюць усі каралеўствы зямлі, што Ты - СПАДАР адзін".

21 Тады Ісая Амасёнак паслаў да Гэзэкі, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: праз тое, чаго ты маліўся Імне ўзглядам Сэнахірыва, караля Асырскага, 22 Дык во слова, што сказаў СПАДАР што да яго:,Пагрэбавала табою, сьміялася зь цябе дзеўка, дачка Сыёну, дачка Ерузаліму ківала галавою сваёю над табою. 23 Каго ты зьневажаеш і на каго блявузґаеш? і на каго ты падняў голас, высака падняў вочы свае? на сьвятога Ізраелявага. 24 Слугамі сваімі ты зьневажаў СПАДАРА і сказаў: „З множасьцяй цялежак сваіх я ўзыходзіў на вышыні гораў, на бакі Лібан у, і сек высокія кедры яго, найвыбарнейшыя кіпрысы яго, і хадзіў на самы верх яго, у лес Кармілу ягонага. 25 Я кап а ў, і піў ваду, і ступою ног сваіх высушу ўсі рэкі абложных месцаў". 26 Нягож ты ня чуў здаўна, што гэта Я ўчыніў, у старавечныя часы ўхармаваў гэта? Цяпер Я здойсьніў гэта, і будуць абаронныя месты на разбурэньне ў кучы друзу? 27 І жыхары іх нясілы, дрыжэлі й былі паганбены, сталі, як палявая трава, як зяленіва, як трава на страсе і як збожжа, што было выбіта, ня вырасшы. 28 І тваю седню, і выхад, і ўход твой Я знаю, і злосьць тваю на Мяне. 29 За злосьць тваю на Мяне і за нядбайнасьць, што дайшло да вушшу Маіх, Я зацягну колца ў нос твой, і закілзаю цябе, і зьвярну цябе тудэй, кудэй ты прышоў'. 30 А табе во знак: сёлета будуць есьці, што само родзіцца, налета, што вырасьце зь мінулага году, а на пазалета сейце, жніце, садзіце вінішчы і ўжывайце плады зь іх. 31 І ўцеклая астача з дому Юдзінага ўзноў пусьце карэньне далоў, дасьць плод на версе; 32 Бо зь Ерузаліму выйдзе астача, і ўцеклыя з гары Сыёну. Рупатлівасьць СПАДАРА войскаў зробе гэта.

33 „Затым гэтак кажа СПАДАР што да караля Асырскага: ён ня ўвыйдзе ў гэтае места, і ня будзе там пушчаць стрэлаў, і ня выйдзе наўпярэймы яму із шчытам, і не насыпе вала супроці яго; 34 Ён зьвернецца тудэй, кудэй прышоў, і ня ўвыйдзе ў гэтае места, агалашае СПАДАР. 35 Я буду бараніць гэтае места, каб выбавіць яго дзеля Сябе й дзеля слугі Свайго Давіда".

36 І вышаў Ангіл СПАДАРОЎ, і зр а зіў у васырскім табару сто асьмйдзісят пяцёх тысячаў. І ўсталі нараніцы, і вось, усі яны мертвыя трупы.

37 Сэнахірыў, кароль Асырскі, пусьціўся ў дарогу, і пайшоў, і зьвярнуўся, і жыў у Ніневе.

38 І сталася, як ён кланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, што Адрамелех а Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом, а самы ўцяклі да зямлі Арарацкае. І Эсар - Гадон, 39 сын ягоны, загаспадарстваваў замест яго.

38 Тых дзён Гэзэка сьмяротна захварэў; і прышоў да яго прарока Ісая Амасёнак, і сказаў яму: „Гэтак кажа СПАДАР: зрабі дастамэнт праз дом свой, бо ты памрэш і ня будзеш жыць".

2 Гэзэка абярнуўся відам сваім да сьцяны, і маліўся СПАДАРУ, З І сказаў: „Малю Цябе, СПАДАРУ, успомні цяпер, як я хадзіў перад Табою ў праўдзе і з дасканальным сэрцам, і добра, ў ваччу Тваім рабіў".

І заплакаў Гэзэка плачам вялікім.

4 І было слова СПАДАРОВА да Ісаі, кажучы: 5 „Ідзі й скажы Гэзэку: гэтак кажа СПАДАР, Бог Давіда, айца твайго: Я пачуў малітву Тваю, абачыў сьлёзы твае, і вось, дабаўлю да дзён тваіх пятнанцаць год; б І ад рукі караля Асырскага выбаўлю цябе й гэтае места, і буду бараніць гэтае места. 7 І во табе знак ад СПАДАРА, што СПАДАР справе справу, праз каторую Ён казаў: 8 Вось, Я адвяду назад сьцень на дзесяць уступцоў, па каторых ён ужо спусьціўся на сонечным паказьніку Агазовым". І зьвярнулася сонца на дзесяць уступцоў, па каторых яно ўжо было спусьціўшыся.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 64 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Відзень прарокі Ісаі 2 страница| Відзень прарокі Ісаі 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)