Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница

Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

19 „Кажнага першака самца, шго родзіцца ад буйнога й ад драбнога статку твайго, пасьвячай СПАДАРУ, Богу свайму: не рабі першародным валом сваім і ня стрыжы першароднага з драбнага статку свайго. 20 Перад СПАДАРОМ, Богам сваім, зьядай гэта ты а радзіма твая што году, на месцу, каторае абярэць СПАДАР. 21 А калі будзе на ім ган, кульгавы альбо сьляпы будзе, альбо зь якім ліхім ганам, дык не абракай яго на аброк СПАДАРУ, Богу свайму; 22 Але ў брамах сваіх ежча яго; нячысты, як і чысты, як аленя, так і лань. 23 Толькі крыві яго ня еж; на зямлю вылі, як ваду.

16 „Заховуй месяц Авіў і рабі Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, бо ў месяцу Авіве вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, зь Ягіпту ночы. 2 I рэж Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, з драбнога й буйнога статку на месцу, каторае абярэць СПАДАР, каб прабывала там імя Ягонае. 3 Ня еж ізь ёю кіслага, сем дзён еж ізь ёю праснакі, хлеб гароты, бо ты хапліва вышаў ізь зямлі Ягіпецкае, каб помнеў дзень выхаду свайго ізь зямлі Ягіпецкае ўсі дні жыцьця свайго. 4 I ня мае быць бачана ў цябе нічога кіслага ў вусёй граніцы тваёй сем дзён, і хай не пераначуе дараньня зь мяса, каторае ты аброк на на аброк увечары на першы дзень. 5 Ня можаш ты зарэзаць Пасхі ў якой-колечы з брамаў, каторыя СПАДАР, Бог твой, дасьць табе; 6 Але толькі на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць там імені Ягонаму, там рэж Пасху ўвечары заходам сонца, у тым самым урочыстым часе, у каторым ты вышаў зь Ягіпту. 7 I сьпячы, і зьеж на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, а назаўтрае можаш зьвярнуцца і ўвыйсьці ў буданы свае. 8 Шэсьць дзён еж прэсны хлеб, а на сёмы дзень адданьне сьвята СПАДАРУ, Богу твайму, не займайся рамеснаю работаю.

9 „Сем тыдняў лічы сабе; пачынаючы серп на збожжу, пачні лічыць сем тыдняў. 10 I зрабі сьвята тыдняў СПАДАРУ, Богу свайму, з даньня самахотнага дару рукі свае, каторы ты дасі подле тога, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой. 11 I весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя сярод цябе, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабывала там імя Ягонае. 12 I п а мятуй, што ты быў слугою ў Ягіпце, і заховуй а паўні ўставы гэтыя.

13 „Сьвята будак сьвяці ў сябе сем дзён, як зьбярэш із току свайго й з таўчэльні свае. 14 I весяліся ў сьвята свае ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт а чужаземец а сірата а удава, каторыя ў брамах тваіх. 15 Сем дзён сьвяткуй СПАДАРУ, Богу свайму, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; бо дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх прыбытках тваіх і ў вусялякай рабоце рук тваіх, і ты будзеш толькі весяліцца.

16 „Трэйчы ў год усі мужчыны маюць бачыць від СПАДАРА, Бога твайго, на месцу, каторае абярэць Ён; у сьвята праснакоў, у сьвята тыдняў і ў сьвята будак; і ня мае бачыць від СПАДАРОЎ з пустым, 17 Кажны подле дару ў руццэ сваёй, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога твайго, якое Ён даў табе.

18 „Судзьдзяў а нагляднікаў прызнач сабе ў вусіх брамах сваіх, якія СПАДАР, Бог Твой, дасьць табе, плямёнам тваім, і будуць судзіць люд судам справядлівым. 19 Не адхінай суду, не зважай на асобы і не бяры лапаноў, бо лапаны нявісьняць вочы мудрых і пераварачаюць словы справядлівых. 20 За справядлівасьцяй, за справядлівасьцяй ганіся, каб ты жыў і апанаваў зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе.

21 „Не садзі сабе гаю зь якіх-колечы дзерваў ля аброчніка СПАДАРА, Бога свайго, каторы ты зробіш сабе; 22 I ня стаў сабе стаўпа, каторы ненавідзе СПАДАР, Бог твой.

 

17 „Не абракай СПАДАРУ, Богу свайму, вала альбо ягняці, на каторым будзе ган, што-колечы благое, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму.

2 „Калі знойдзецца сярод цябе ў ваднэй з брамаў тваіх, каторыя СПАДАР, Бог твой, даець табе, мужчына альбо жонка, што зробе л і ха перад ачыма СПАДАРА, Бога твайго, каб узрушыць змову Ягоную; 3 I пойдзе, і будзе служыць іншым багом, і паклоніцца ім, і сонцу, альбо месяцу, альбо ўсяму войску нябёснаму, чаго Я не расказаў; 4 I табе накажуць, і ты пачуеш, дык ты добра прасачы, і вось, праўда, і верна слова, зроблена брыда гэтая ў Ізраелю, 5 Дык вывядзі мужчыну таго альбо жонку тую, каторыя зрабілі ліха гэтае, да брамы свае, таго мужчыну альбо тую жонку, і ўкамянуй іх, і хай памруць. 6 На словы дзьвюх сьветак альбо трох сьветак хай памрэць засуджаны на сьмерць; ня мае быць забіты на словы аднае сьветкі. 7 Рука сьветак мае быць на ім уперад, каб забіць яго, а рука ўсяго люду пры канцу; і выкарані ліха з пасярод сябе.

8 „Калі цяжка будзе табе ў якой справе рассудзіць памеж крыві й крыві, памеж суду й суду, памеж біцьця й біцьця, і нязгодныя пагляды ў брамах тваіх, то ўстань і ўзыйдзі на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, 9 I прыдзі да сьвятароў Левітаў а да судзьдзі, каторы будзе тых дзён, і распытайся ў іх, і яны скажуць табе ў справе. 10 I зрабі подле слова, каторае яны скажуць табе, на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, і рупся рабіць подле ўсяго, чаго яны навучаць цябе. 11 Подле права, каторага яны навучаць цябе, і подле рассудку, які яны скажуць табе, зрабі, і не адхінайся ад слова, якое яны скажуць табе, ані направа, ані налева. 12 А хто ўчыне так гарэзна, каб непаслухаць сьвятара, што стаіць служыць там СПАДАРУ, Богу твайму, альбо судзьдзі, мае памерці тый чалавек, - і выкарані ліха з Ізраеля. 13 I ўвесь люд пачуе, і будзе баяцца, і ня будзе болей гарэзаваць.

14 „Як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, і апануеш яе, і аселішся на ёй, і скажаш:,Пастанаўлю я над сабою караля, падобна да ўсіх народаў, што наўкола мяне': 15 То пастанаві, пастанаві сабе над сабою караля, каторага абярэць СПАДАР, Бог твой; з пасярод братоў сваіх пастанаві над сабою караля; ня можаш пастанавіць над сабою чужніка, каторы ня брат табе. 16 Толькі каб ён не памнажыў сабе коні і не зварач а ў люд да Ягіпту, каб памнажыць сабе коні, бо СПАДАР сказаў вам:,Не зварач а йцеся болей дарогаю гэтай; 17 I каб не памнажыў сабе жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і каб срэбра а золата не памнажыў сабе вельмі. 18 I будзе, што як ён сядзе на пасад каралеўства свайго, дык выпіша сабе да кнігі адпіс права ў сьвятароў Левітаў. 19 I хай ён будзе ў яго, і хай ён чытае яго ўсі дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіўся праз усі словы права гэтага і ўставы гэтыя, каб паўніць іх, 20 Каб не надзьмулася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхінаўся ён ад расказаньня направа ані налева, каб працягнуў дні на каралеўстве сваім, ён а сынове ягоныя сярод Ізраеля.

18 „Хай ня будзе ў сьвятароў Левітаў, у ўсяго плямені Левавага дзелі а спадку з Ізраелям: яны маюць жывіцца аброкамі СПАДАРОВЫМІ й Ягонай дзельлю; 2 Спадку ж ня будзе яму памеж братоў ягоных: Сам СПАДАР спадак ягоны, як казаў Ён яму.

3,,І во што мае быць прызначана сьвятаром ад люду, ад абракаючых на аброк вала альбо авечкі: аддаваць сьвятару лапатку, шчэляпы а трыбух. 4 Пачаткі збожжа свайго, віннога соку свайго й алівы свае, і пачаткі воўны авец сваіх аддаваць яму; 5 Бо яго абраў СПАДАР, Бог твой, з усіх плямёнаў тваіх, каб ён стаяў, каб служыў у іменю СПАДАРА, сам а сынове ягоныя ўсі дні.

6 „I калі прыдзе Левіт із аднае з брамаў з усяго Ізраеля, ідзе ён жыў, і прыдзе на зычаньне душы свае на месца, каторае абярэць СПАДАР, 7 I будзе служыць у іменю СПАДАРА, Бога свайго, як і ўсі браты ягоныя Левіты, што стаяць там перад СПАДАРОМ; 8 То хай яны карыстаюць із аднолькавае дзелі, звыш адзяржанага ад продажы баччыны.

9 „Як ты ўвыйдзеш у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, ня вучыся рабіць падобна да брыды тых народаў: 10 Ня мае быць знойдзены ў цябе праводзячы сына свайго альбо дачку сваю перазь цяпло, вяшчун вешчаваньня, назіраньнік часоў, варажбіт, вядзьмар, 11 Чараўнік, выгукаючы дух і, знахар і пытаючы ў мертвых; 12 Бо агіда СПАДАРУ кажны, што робе гэта, і за гэтыя агіды СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго. 13 Будзь беззаганны із СПАДАРОМ, Богам сваім; 14 Бо народы тыя, каторыя ты выганяеш, слухаюць назіраньнікаў часоў а вяшчуноў; але табе ня тое даў СПАДАР, Бог твой. 15 Прароку з пасярод цябе, з братоў тваіх, як мяне, узьніме табе СПАДАР, Бог твой, Яго слухайце; 16 Подле ўсяго, чаго ты прасіў у СПАДАРА, Бога свайго, ля Горыву ў дзень збору, кажучы:,Хай не пачую болей голасу СПАДАРА, Бога свайго, і цяпла гзтага вялікага няхай не абачу болей, каб імне не памерці'. 17 I сказаў імне СПАДАР:,Добра тое, што яны казалі. 18 Прароку я ўзьніму ім із пасярод братоў іхных, такога як ты, і дам словы Мае ў вусны Ягоныя, і Ён будзе казаць ім усе, што Я раскажу Яму; 19 I будзе, што хто не паслухае словаў Маіх, каторыя будзе г у каць імям Маім, тый адкажа Імне.

20,А тый прарока, каторы гарэзуе г у каць слова імям Маім, тое, чаго Я не расказаў яму г у каць, і каторы будзе г у каць імям багоў іншых, дык хай памрэць прарока тый'.

21,I калі скажаш у сэрцу сваім:, Як мы пазн а ем слова, каторае ня СПАДАР казаў?' 22 Калі скажа прарока імям СПАДАРА, але ня станецца слова тое й ня спраўдзіцца, то гэта слова, што не казаў яго СПАДАР, але казаў яго прарока з гарэзасьці свае, - ня бойся яго.

19,,Як выгубе СПАДАР, Бог твой, народы, каторых зямлю даець табе СПАДАР, Бог твой, і ты будзеш спадкаемцам іх, і аселішся ў местах іхных а дамох іхных; 2 Тады аддзялі сабе тры месты сярод зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне. 3 Пракладзі сабе дарогу і падзялі на тры часьці ўсю граніцу зямлі сваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак; і будзе, каб уцякаў туды кажны ўбіўца. 4 I во ў якой справе ўбіўца можа ўцякаць туды й застацца жывы: хто заб'ець прыяцеля свайго нясьведама, і ён ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора; 5 Хто пойдзе з прыяцелям сваім да лесу сячы дзервы, і размахнецца рука ягоная ізь сякіраю, сьсячы дзерва, і сякіра ссунецца з тапарышча, і л у ча ў прыяцеля, і ён памрэць; такі хай уцячэць да аднаго зь местаў тых, і застан е цца жывы; 6 Каб не пагнаўся за ўбіўцам помсьнік за кроў, бо ўзгарэлася сэрца ягонае, і не насьпеў яго, калі далёка будзе дарога, і не забіў яго, прымеж тога як ён ня мае быць засуджаны на сьмерць, бо ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора. 7 Затым Я й расказаў табе, кажучы:,Тры месты аддзялі сабе'. 8 I як пашыра СПАДАР, Бог твой, граніцы твае, як Ён прысягаў айцом тваім, і дасьць табе ўсю зямлю, каторую Ён сказаў, што дасьць айцом тваім, 9 Калі ты будзеш дзяржаць усе гэтае расказаньне, каторае Я расказую табе цяпер, каб паўніць яго, любіць СПАДАРА, Бога свайго, і хадзіць дарогамі Ягонымі ўсі дні, дык дадасі яшчэ тры месты да гэтых трох местаў, 10 I каб не разьлівалася кроў нявіннага сярод зямлі твае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і каб ня было на табе крыві.

11 „Але калі будзе хтось вораг прыяцелю свайму, і будзе цікав а ць на яго, і паўстане на яго, і сьмяротна паб'ець яго, і тый памрэць, і ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых; 12 То пашлюць старцы места таго, і возьмуць яго стуль, і аддадуць яго ў рукі помсьніка за кроў, і ён памрэць. 13 Хай не пашчаджае яго вока твае; і выкарані кроў нявіннага з Ізраеля, і будзе табе добра.

14,,Ня ўзрушай мяжы прыяцеля свайго, каторую правялі першыя на спадку тваім, што дастаўся табе ў зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне.

15 „Хай ня стане адна сьветка супроці людзіны супроці якога бяспраўя, супроці якога грэху, у такім грэху, каторым грэшаць: подле вуснаў дзьвюх сьветак альбо подле вуснаў трох сьветак адбудзецца справа. 16 Калі выступе супроці людзіны сьветка місьцюк, сьветчачы праз адступніцтва; 17 Дык хай стануць абодва гэтыя чалавекі, каторыя правуюцца, перад СПАДАРОМ, перад сьвятарамі а перад судзьдзямі, што будуць тых дзён, 18 I хай старэнна прасочаць судзьдзі, і вось, хвальшывая сьветка сьветчыла хвальшыва, сьветчачы супроці брата свайго, 19 дык зрабіце яму тое, што ён маніўся зрабіць брату свайму; і выкарані ліха з пасярод сябе. 20 I засталыя пачуюць, і будуць баяцца, і ня будуць болей паўтраць такога ліха сярод цябе. 21 I хай не пашчаджае вока твае: душа за душ у, вока за вока, зуб за зуб, рука за рук у, нааг за нагу.

,,Як ты выйдзеш на вайну супроці ворага свайго й абачыш коні а цялежкі, люд большы за цябе, то ня бойся іх, бо СПАДАР, Бог твой, з табою, Каторы ўзьняў цябе ізь зямлі Ягіпецкае. 2 I будзе: як дабліжышся да бітвы, тады няхай дабліжыцца сьвятар і г у кае люду, 3 I скажа яму:,Слухай, Ізраелю! вы цяпер бліжыцеся да бітвы з вараг а мі сваімі; хай ня млеюць сэрцы вашыя, ня бойцеся а ня дрыжыце а не лякайцеся іх; 4 Бо СПАДАР, Бог ваш, ё Тый, Каторы йдзець із вамі, каб ваяваць за вас із вараг а мі вашымі, выбавіць вас'.

5,,Хай г у каюць нагляднікі люду, кажучы:,Хто пастанавіў новы дом і не пасьвяціў яго, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітв е, і другі не пасьвяціў яго. 6 I хто пасадзіў вінішча і ня збудзеніў яго, хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не карыстаў зь яго. 7 I хто заручыўся із жонкаю й ня ўзяў яе, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітв е, і другі ня ўзяў яе'. 8 I яшчэ агалосяць нагляднікі люду, і скажуць:,Хто баязьлівы й млявага сэрца, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб ён не зрабіў кволымі сэрцы братоў сваіх, як сэрца ягонае'. 9 I будзе, як скончаць нагляднікі казаць гэта люду, то хай прызначаць вайводцаў, каторыя стаялі б на чале люду.

10 „Як дабліжышся да места, ваяваць яго, то агаласі яму мір. 11 I будзе: калі ён адкажа табе мірам і адчыне табе, то хай будзе, што ўвесь люд, каторы будзе ў ім, будзе табе даньню і служыць табе. 12 I калі ён ня зробе міру з табою і будзе весьці з табою вайну, то абляжы яго. 13 I СПАДАР, Бог твой, аддасьць у рук у тваю, і заб'еш у ім усіх мужчынаў лязом мяча; 14 Адно жанкі а дзеці і статак і ўсе, што ў месьце, увесь здабытак яго граб сабе, і еж здабытак варагоў сваіх, каторых аддасьць табе СПАДАР, Бог твой. 15 Гэтак рабі з усімі местамі, каторыя ад цябе вельма далёка, каторыя ня зь местаў народаў гэтых тут. 16 Адно ў местах гэтых народаў, каторых СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, не пакідай жывымі ні воднае душы; 17 Але супоўна акануй іх: Гэціча а Аморэя, Канааняніна а Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, 18 Каб яны не наўчылі вас рабіць падобна да ўсіх агідаў сваіх, якія яны рабілі багом сваім, і каб вы не грашылі перад СПАДАРОМ, Богам сваім.

19 „Калі будзеш аблягаць места шмат дзён, каб зваяваць яго а ўзяць яго, то ня псуй дзярэўя яго, сякучы іх сякіраю, бо зь яго ты ясі, і не валі яго. Ціж палявое дзерва чалавек, каб аблягаць яго? 20 Адно тыя дзервы, праз каторыя ты ведаеш, 20 што яны нічога не даюць на ежу, можаш псаваць а сячы а будаваць умацаваньні супроці места, каторае вядзець із табою вайну, пакуль не падзець.

„Як у зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, будзе знойдзены забіты, упалы на полю, і няма ведама, хто забіў яго; 2 То няхай выйдуць старцы твае а судзьдзі твае і памераюць аж да местаў, каторыя наўкола забітага; 3 I месцкія старцы места, найбліжшага да забітага, хай возьмуць цяліцу, каторай не рабілі, каторая не насіла йга; 4 I хай спусьцяць старцы таго места тую цяліцу ў далін у; зь цякучай вадою, каторая ня ўроблена а не засеяна, і хай зломяць завыек там цяліцы ў далін е; 5 I дабліжацца сьвятары, сынове Левавы, (бо іх абраў СПАДАР, Бог твой, служыць Яму й дабраславіць,імям СПАДАРА, і подле словаў іхных хай будзе ўсялякая сьпярэчная справа й усялякае пабіцьце), 6 I ўсі старцы места таго, найбліжшыя да забітага, хай умыюць рукі свае над цяліцаю, каторай завыек зламілі ў далін е, 7 I асьветчаць, і скажуць:,Рукі нашыя не разьліл і крыві гэтае, і вочы нашы ня бачылі; 8 Залашчся над людам Сваім Ізраелям, каторы Ты выкупіў, СПАДАРУ, і ня дай віны крыві нявіннай пасярод люду Свайго Ізраеля'. I даравана ім кроў гэта. 9 А ты выкараніш із нутра свайго кроў нявіннага, калі зробіш справядлівае перад ачыма СПАДАРА.

10,,Як выйдзеш на вайну супроці варагоў сваіх, і аддасьць яго СПАДАР, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш яго ў палон, 11 I абачыш памеж палоненых пазорную жонку, і пажадаеш яе, і возьмеш яе сабе за жонку; 12 Дык прывядзі яе да дому свайго, і хай яна аголе галаву сваю, і ўпарадкуе ногці свае, 13 I хай здыйме ізь еябе палоненіцкую адзежу сваю, і хай жывець у доме тваім, і плача па айцу сваім а па маці сваёй месяц; і просьле гэтага ты можаш увыйсьці да яе й стаць яе мужам, і яна будзе тваёй жонкаю. 14 Калі ж пасьлей не захочаш яе, то адпусьці яе, подле жаданьня душы ейнае, але ніяк не прадавай яе за срэбра і ня зьдзекуйся зь яе, бо ты паніжыў яе.

15,,Калі ў каго будуць дзьве жонкі, адна любая, а другая ненавісная, і народзяць яму сыноў, як любая, так і ненавісная, і пяршак будзе сын ненавіснай; 16 То, у дзень падзелу сыном сваім меньня свайго, ён ня можа абраць сына любае за першака перад першародным сынам ненавіснае; 17 Але першака, сына ненавіснае, хай прызн а е, каб даць яму падвойную дзель з усёга, што ў яго знойдзецца; бо ён пачатак сілы, у яго права першака. 18 „Калі ў каго будзе сын упорлівы а праціўны, што ня слухае голасу айца свайго а голасу маці свае, і яны каралі яго, але ён ня слухае іх; 19 Дык хай схопяць яго ацец ягоны а маці ягоная і вывядуць яго да старцоў места ягонага і да брамы месца ягонага, 20 I скажуць старцом места ягонага:,Гэты сын наш упорлівы а праціўны, ня слухае голасу нашага, жарло а п'яніца'; 21 I ўкамянуюць яго ўсі жыхары места ягонага, і памрэць; і выкарані ліха з пасярод сябе, і ўвесь Ізраель пачуюць а пабаяцца.

22 „I калі ў кім будзе грэх, варты сьмерці, і яму будзе зроблена сьмерць, і ты засіліш яго на дзерве; 23 То цела ягонае ня мае начаваць на дзерве, але пахавай, пахавай таго ж дня яго; бо пракляты перад Богам засілены, і ня плюгаў зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.

І не дазволь сабе бачыць вала брата свайго альбо авечкі, што адбілася, і хавацца ад іх, але канечне зьвярні іх брату свайму. 2 Калі ж ня блізка будзе ад цябе брат твой, і ты ня знаеш яго, то вазьмі іх унутр двара свайго, і хай яны будуць у цябе, пакуль брат твой ня будзе шукаць іх, і тады зьвярні яму іх. 3 I гэтак рабі з аслом ягоным, і гэтак рабі з адзецьцям ягоным, і гэтак рабі з усялякаю згубаю брата свайго, каторую ён згубе і каторую ты знойдзеш; нельга табе тайць іх.

4,,Не дазволь сабе бачыць асла брата свайго альбо вала ягонага, упалых у дарозе, і хавацца ад іх, але канечне падыймі іх разам ізь ім.

5 „На жонцы ня мае быць мужчынскіх убораў, і мужчына ня маадзявацца ў жаноцкае адзецьце; бо агіда СПАДАРУ, Богу твайму, у кажным робячым гэга.

6 „Калі луча птушынае гняздо перад табою на дарозе на якім дзерве альбо на зямлі з птушанятамі альбо зь яйцамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйцах, то небяры маці разам ізь дзецьмі; 7 Маці канечне пусьці, а дзеці вазьмі сабе, каб табе было добра, і каб працягнуліся дні твае.

8 „Калі будзеш станавіць новы дом, то зрабі поручні наўкола страхі свае, каб не навесьці крыві на дом свой, калі хто, паваліўшыся, зваліцца зь яго. 9 Не садзі вінішча свайго рознымі садзьбамі, каб не аманаваць табе цэласьці садзьбы, каторую ты пасадзіш, і плод вінішча.

10,,Не ары на валу й асьле разам.

11,,Не адзявай адзецьця з розных гатункаў, з воўны й лёну разам.

12 „Зрабі сабе завіваньне на чатырох рагох адзежы свае, каторую ты адзяеш.

13,,Калі хто возьме жонку, і ўвыйдзе да яе, і зьненавідзе яе, 14 I дасьць прычыну да гаворкі на яе, і пусьце празь яе няславу, і скажа:,Жонку гэтую я ўзяў і дабліжыўся да яе, і не знайшоў у яе дзявоцтва'; 15 Дык возьме ацец дзеўчын а маці ейная і вынясуць знак дзявоцтва дзяўчыны да старцоў места, да брамы, 16 I скажа ацец дзеўчын старцом:,Дачку сваю я аддаў гэтаму чалавеку за жонку, і ён зьненавідзеў яе, 17 I вось, ён даў прычыну да гаворкі на яе, кажучы: „Я не знайшоў у дачкі твае дзявоцтва"; але во знак дзявоцтва дачкі мае'. I расьцеле адзежу перад старц а мі места. 18 I возьмуць старцы таго места мужа, і пакараюць яго, 19 I накладуць на яго сто срэбра кары, і аддадуць айцу дзеўкі, бо ён пусьціў няславу праз дзеўку ізраельскую; яна ж хай застанецца яго жонкаю, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.

20 „Калі ж праўдаю было гэта слова, і не знайшлося дзявоцтва ў дзяўчыны, 21 То дзеўку хай прывядуць да дзьвярэй дому айца ейнага, і ўкамянуюць яе жыхары места ейнага, і хай памрэць яна; бо яна зрабіла нягоднасьць у Ізраелю, бязуліўшы ў доме айца свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе.

22 „Калі каго засьпеюць лежачага із зам у жкаю, то хай памруць таксама абое, мужчына, што ляжаў із жонкаю, і жонка; і выкарані ліха з Ізраеля.

23 „Калі будзе дзеўка дзявушчая заручана мужу, і хто-колечы стрэнецца зь ёю ў месьце, і ляжа зь ёю, 24 То абаіх іх вывядзіце да брамы таго места, і ўкамянуйце, і хай памруць яны: дзеўка за тое, што яна ня крычэла ў месьце, а мужчына за тое, што паніжыў жонку прыяцеля свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе.

25 „Калі ж хто на полю знойдзе дзеўку заручаную, і, схапіўшы яе, тый чалавек ляжа зь ёю, то хай памрэць адзін мужчына, што ляжаў зь ёю; 26 А дзеўцы нічога не рабі: на дзеўцы няма грэху сьмяротнага; бо гэта, як калі б хто паўстаў на прыяцеля свайго й забіў яго на сьмерць, так гэта справа. 27 Бо на полю знайшоў яе, і дзяўчына заручаная крычэла, але ня было ратаўніка ў яе.

28 „Калі ж хто знойдзе дзеўку дзявушчую незаручаную, і схопе яе, і ляжа зь ёю, і засьпеюць іх, 29 То тый, што ляжаў зь ёю, мае даць айцу дзяўчыны пяцьдзясят срэбра, а яна хай будзе яго жонкаю, бо ён паніжыў яе; ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае.

30 „Ніхто ня мае браць жонкі айца свайго і адкрываць крыса айца свайго.

23 „Хай ня ўвыйдзе з расьцісьненымі шулятамі й адрэзаным сарамаценьням у грамад у СПАДАРОВУ, 2 Хай ня ўвыйдзе байструк у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ.

3 „Хай ня ўвыйдзе Амонец а Моаўлянін у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне іхнае ня можа ўвыйсьці ў грамад у СПАДАРОВУ да веку; 4 3 тае прычыны, што не перанял і вас з хлебам а вадою на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту, і за тое, што яны нанял і супроці цябе Валаама Веоронка зь Пефору, з Араму Нагараіму праклясьці цябе. 5 Але ня зычыў СПАДАР, Бог твой, слухаць Валаама, і абярнуў СПАДАР, Бог твой, кляцьбу ягоную на дабраславенства табе, бо любе цябе СПАДАР, Бог твой. 6 Ня шукай ім супакою ані дабра ўсі дні твае, на векі.

7 „Ня брыдзься Едомлянінам, бо ён брат твой; ня брыдзься Егіпцянінам, бо ты быў чужаземцам у зямлі ягонай; 8 Дзеці, каторыя ў іх народзяцца, у трэйцім пакаленьню могуць увыйсыці ў грамад у СПАДАРОВУ.

9 „Як пойдзеш у паход на варагоў сваіх, то сьцеражыся ўсяго ліхога.

10 „Калі ў цябе будзе хто нячысты ад тога, што прыгадзілася яму ночы, то ён мае выйсьці вон із табару й ня ўходзіць у нутр табару; 11 I будзе пры настаньню вечара: мае абмыць вадою, і па заходзе сонца можа ўвыйсьці да табару.

12 „Месца мае быць у цябе вонках табару, і выходзь туды вонкі. 13 I калок хай будзе ў цябе звыш зброі твае; і будзе, як будзеш садзіцца вонках, то выкапай і ўзноў закапай вышлае зь цябе; 14 Бо СПАДАР, Бог твой, ходзе сярод табару твайго, каб выбаўляць цябе й аддаваць варагоў тваіх табе; дык табар твой мае быць сьвяты, каб Ён не абачыў у цябе нічога саромнага й не адступіўся ад цябе.

15,,Не выдавай нявольніка спадару ягонаму, як ён уцячэць да цябе ад спадара свайго. 16 Хай ён жывець у цябе, сярод вас на месцу, каторае ён абярэць у якой-колечы з брамаў тваіх, ідзе ўпадабае; ня ўціскай яго.

17 „Ня мае быць бяз у лі з дачок Ізраелявых, і ня мае быць бязулі із сыноў Ізраелявых. 18 Ня ўнось платы бязулі а цаны сабакі ў дом СПАДАРА, Бога свайго, зь ніякае абятніцы, бо тое й другое ё брыд а перад СПАДАРОМ, Богам тваім. 19 Не пазычай брату свайму на працэнт срэбра, на працэнт еміны, на працэнт чаго іншага, што льга пазычаць на працэнт. 20 Чужаземцу аддавай на працэнт, а брату свайму не аддавай на працэнт, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусім, да чаго прыкладаеш рук у сваю, на зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе.

21 „Калі дасі абятніцу СПАДАРУ, Богу свайму, то без адвалокі споўні яе, бо спагоне яе СПАДАР, Бог твой, зь цябе, і будзе на табе грэх. 22 Калі ж ты ня даў абятніцы, ня будзе на табе грэху. 23 Што вышла з вуснаў тваіх, дзяржы а паўні так, як абяцаў ты СПАДАРУ, Богу свайму, самахотны аброк, праз каторы сказаў ты вуснамі сваімі.

24,,Калі ўвыйдзеш у вінішча прыяцеля свайго, можаш есьці ягады, подле жаданьня душы свае, дасыці, а ў судзін у сваю не кладзі.

25 „Калі прыйдзеш на жніво прыяцеля свайго, каласуй рукою сваёю, але сярпа ня нахінай на збожжа прыяцеля свайго.

24 Як возьме хто жонку і стане яе мужам, і будзе, што калі яна ня знойдзе ласкі ў ваччу ягоным, бо ён знаходзе ў ёй што-колечы саромнае, дык напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго, 2 I яна выйдзе з дому ягонага, і пойдзе, і выйдзе за другога мужа; 3 I зьненавідзе яе муж апошні, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго, альбо памрэць гэты апошні муж, што ўзяў яе сабе за жонку; 4 То ня можа першы яе муж, што выслаў яе, ізноў узяць яе, каб был а яму за жонку, просьле тога, як яна сплюгаўлена; бо агіда гэта перад СПАДАРОМ, і не прычыняй грэху зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак.

5 „Калі хто ўзяў жонку нядаўна, то хай ня выходзе на вайну, і нічога ня маюць ускладаць на яго: хай ён застанецца вольным у доме сваім адзін год і вяс е ле жонку сваю, каторую ўзяў.

6 „Ніхто ня мае берці ў заклад верхняга й сподняга жорна, бо таковы бярэць у заклад душ у.

7 „Калі знойдуць каго, што ён украў каго-колечы з братоў сваіх, із сыноў Iзраелявых, і паняволіў яго, і прадаў яго, то хай памрэць злодзей той; і выкарані ліха з пасярод сябе.

8 „Сьцеражыся ў больцы праказы, ув а жліва дзяржы, каб паўніць подле ўсяго, чаго наўчаць вас сьвятары Левіты; як я расказаў ім, рупіцца паўніць. 9 Памятуй, што зрабіў СПАДАР, Бог твой, Мірыяме на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту.

10 „Калі ты пазычыш прыяцелю свайму што-колечы, то не заходзь да дому ягонага, каб вымагаць у яго заклад; 11 Пастой на вуліцы, а тый, катораму ты пазычыў, вынясе табе заклад свой на вуліцу. 12 Калі ж ён чалавек бедны, то ты не кладзіся із закладам ягоным; 13 Канечне зьвярні яму заклад заходам сонца, каб ён лёг у вадзецьцю сваім і дабраславіў цябе: і будзе табе справядлівасьць перад СПАДАРОМ, Богам тваім.

14,,Ня крыўдзь найміта, беднага а ўбогага, з братоў сваіх альбо з чужаземцаў сваіх, каторыя ў зямлі тваёй, у браме тваёй: 15 Ягонага дня аддай плату ягоную пярвей, чымся сонца зойдзе, бо ён бедны, і жджэць яе душа ягоная, і каб ён ня гук а ў супроці цябе да СПАДАРА, і ня было на табе грэху.

16 „Айцове ня маюць быць караны сьмерцяй за дзеці, і дзеці ня маюць быць караны сьмерцяй за бацькоў; кажны за свой грэх хай памрэць.

17,,Не перакручуй суду чужаземца а сіраты; і не бяры ў заклад адзецьця ўдавы. 18 I п а мятуй, што ты быў нявольнікам у Ягіпце, і выкуіпіў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль; затым я расказую табе рабіць гэта.

19 „Як будзеш жаць жніво свае на полю сваім, і забудзешся сноп на полю, то не зварач а йся ўзяць яго: хай ён будзе чужаземцу, сіраце а ўдаве, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусіх работах рук тваіх.

20 „Як будзеш абіваць аліўкі свае, то не абірай за сабою: чужаземцу, сіраце а ўдаве хай будзе яна. 21 Калі будзеш здыймаць плады ў вінішчу сваім, ня зьбірай астачаў за сабою: чужаземцу, сіраце а ўдаве хай будуць яны. 22 I помні, што нявольнікам ты быў у зямлі Ягіпецкай; затым я й расказую табе рабіць гэта.

25 „Калі будзе сьпярэчка памеж людзёў, і яны дабліжацца да суду, дык хай судзяць іх, правага хай аправяць, а ліхога засудзяць. 2 I калі будзе варты біцьця ліхі, то судзьдзя хай раскажа пакласьці яго й біць перад сабою, подле ліхасьці ягонае, лікам. 3 Сорак вытняў можа біць яго, а не павяліча, каб ад павялічэньня вытняў звыш гэтага, ад шмат вытняў брат твой ня быў паніжаны перад ачыма тваімі.

4 „Не затыкай пыску валу, як ён малоце.

5,,Калі браты жывуць разам, і адзін ізь іх памрэць, а сына няма ў яго, то жонка памерлага ня мае выходзіць вонкі за чалавека чужога, але дзевер ейны мае ўвыйсьці да яе а ўзяць яе сабе за жонку а жыць ізь ёю, як дзевер. 6 I будзе, што пяршак, каторага яна народзе, установе імя брата ягонага памерлага, каб ня было сьцерта імя ягонае ў Ізраелю. 7 Калі ж не захоча тый чалавек узяць браціху сваю, то браціха ягоная ўзыйдзе да брамы, да старцоў, і скажа:,Адмовіўся дзевер мой устанавіць імя брата свайго ў Ізраелю, ня хоча жаніцца з імною, як дзевер; 8 Тады гукн у ць яго старцы места ягонага і будуць умаўляць; і калі ён стане й скажа:,Не хачу ўзяць яе'; 9 То дабліжыцца браціха ягоная да яго на ачох старцоў, і здыйме бот ягоны з нагі ягонае, і плюне ў від ягоны, і адкажа, і скажа:,Гэтак робяць із чалавекам, каторы ня будуе дому брату свайму'. 10 I назавуць імя ягонае ў Ізраелю:,Дом разутага'.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 54 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница| Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.018 сек.)