Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница

Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

7 I на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; і марыце душы свае, і ніякае работы не рабіце. 8 I абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ на прыемны пах: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя няхай будуць яны ў вас; 9 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана аднаго, 10 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 11 Адно казянё на аброк за грэх, апрача аброку за грэх на ласкіўчыненьне, і ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.

12 I на пятнанцаты дзень сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце і сьвяткуйце сьвята СПАДАРУ сем дзён. 13 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: трынанцаць цялят-бычкоў, два бараны, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя хай яны будуць; 14 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на адно з трынанцацёх цялят-бычкоў, дзьве дзясятыя часьці на аднаго з двух бараноў, 15 I па дзясятай часьці на аднаго з чатырнанцацёх баранчыкаў, 16 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, хлебнага аброку яго і ўзьліваньня яго.

17 I на другі дзень: двананцаць цялят-бычкоў, два бараны, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 18 I іх аброк хлебны а ўзьліваньне іх да цялят-бычкоў, да бараноў, да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 19 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.

20 I на трэйці дзень: цялят-бычкоў адзінанцаць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 21 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 22 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

23 I на чацьверты дзень: цялят-бычкоў дзесяць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 24 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 25 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

26 I на пяты дзень: цялят бычкоў дзевяць, бараны два, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў, дасканальных, 27 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 28 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку, і ўзьліваньня яго.

29 I на шосты дзень: цялят-бычкоў восьмі, бараны два, аднагодніх баранчыкаў дасканальных чатырнанцаць, 30 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 31 I казяня адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

32 I на сёмы дзень: цялят сем, два бараны, баранчыкаў аднагодніх чатырнанцаць, дасканальных, 33 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы іх, 34 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня кажначаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

35 На восьмы дзень урочыстасьць хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: цялё-бычка адно, аднаго барана, баранчыкаў аднагодніх сем, дасканальных, 37 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цяляці-бычка, да барана а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 38 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і аброку хлебнага яго, і ўзьліваньня яго.

39 Гэта рабіце СПАДАРУ ў прызначаныя поры свае, апрача абятніцаў сваіх а самахотных аброкаў сваіх, на ўсепаленьні свае, на хлебныя аброкі свае, на ўзьліваньні свае а на супакойныя аброкі свае.

30 I сказаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсяго, што расказаў СПАДАР Масею. 2 I г у каў Масей галавам плямёнаў сыноў Iзраелявых, кажучы:,,Во слова, што расказаў СПАДАР: 3 Калі мужчына абяцае абятніцу СПАДАРУ, альбо прысягне прысягаю ўзяць зарок на душ у сваю, то ня мае збудзеніць слова свайго; подле ўсяго, што вышла з вуснаў ягоных, няхай зробе. 4 I калі жонка абяцае абятніцу СПАДАРУ, і зарокам зарачэцца ў доме айца свайго ў дзявоцтве сваім; 5 I пачуе ацец абятніцу ейную й зарок ейны, каторым яна заракла душ у сваю, і прамоўча ёй айцец ейны, то збудуцца ўсі абятніцы ейныя і ўсі зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца. 6 А калі забароне ён ацец ейны таго дня, каторага пачуў, то ўсі абятніцы ейныя й зарокі, каторымі яна заракла душ у сваю, ня збудуцца, і СПАДАР даруе ёй, бо забараніў ёй ацец ейны.

7 I калі яна зам у жка, а на ёй абятніца ейная альбо шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна зарок узяла на душ у сваю, 8 I пачуе муж ейны, і прамоўча ёй таго дня, каторага ён чуў, то збудуцца абятніцы ейныя й зарокі ейныя, каторымі яна заракла душ у сваю, збудуцца. 9 А калі муж ейны таго дня, каторага пачуў, забароне ёй, дык узруша абятніцу ейную, каторая на ёй, і шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна заракла душ у сваю, і СПАДАР даруе ёй.

10 Абятніца ж удавы а разьведзенай, чым заракла душ у сваю, збудзецца.

11 I калі ў доме мужа свайго зрабіла абятніцу, і заракла зарокам душ у сваю з прысягаю, 12 I муж ейны чуў, І прамоўчыў ёй праз тое, і не забараніў ёй, то збудуцца ўсі абятніцы, і кажны зарок, каторым яна заракла душ у сваю, збудзецца. 13 Каліж муж ейны чыста ўзрушыў іх таго дня, каторага чуў, то ўсе, што вышла з вуснаў ейных што да абятніцаў ейных, і зарок душы яе ня збудзецца; муж ейны ўзрушыў іх, і СПАД А Р даруе ёй. 14 Кажную абятніцу й кажнае з прысягаю абавязаньне, дзеля марэньня душы, муж ейны можа пацьвердзіць і муж ейны можа ўзрушыць. 15 І калі чыста прамоўчыў муж ейны ёй дзень у дзень, то ён пацьвердзіў усі абятніцы ейныя абоўсі зарокі ейныя, каторыя на ёй, ён пацьвердзіў іх, бо ён прамоўчыў ёй у дзень, як чуў гэта. 16 Калі ж чыста адхінуў іх, просьле тога як пачуў, то ён панясець на сабе бяспраўе яе.

17 Гэта ўставы, каторыя расказаў СПАДАР Масею меж мужа й жонкі ягонае, меж айца й дачкі ягонае ў дзявоцтве, у доме айца ейнага.

31 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Памсьці помстаю сыноў Ізраелявых Мідзянянам, а потым прылучаны будзеш да люду свайго".

3 I г у каў Масей люду, кажучы: „Узбройце з пасярод сябе людзёў да войска, каб был і яны супроці Мідзянян, зрабіць помсту СПАДАРОВУ над Мідзянянамі; 4 Па тысяча з плямені, па тысяча з плямені ад усіх плямёнаў Ізраелявых пашліце войска". 5 I перадал і з тысячаў Ізраелявых па тысяча з плямені, двананцаць тысячаў узброенага войска. 6 I паслаў іх Масей, па тысяча з плямені, на вайсковую прыгатову, іх а Фінегаса, сына Елеазара, сьвятара, у войска, і сьвятыя судзіны а трубы на трывогу ў руццэ ягонай. 7 I пайшлі паходам на Мідзяна, як расказаў СПАДАР Масею, і забілі кажнага мужчыну. 8 I каралём Мідзянскім зрабілі сьмерць, разам із забітымі іхнымі: Еву а Рэкему а Цуру а Гуру а Рэву, пяцём каралём Мідзянскім, і Валааму Веоронку зрабілі сьмерць мячом. 9 I ўзял і ў палон сынове Ізраелявы жанкі мідзянскія а дзецяняты іхныя, і ўвесь статак іхны, і ўсі стады іхныя, і ўсю маемасьць іхную разглабалі. 10 I ўсі месты іхныя ў дзяржавах іхных, і ўсі замкі іхныя спалілі цяплом. 11 I ўзял і ўсе захопленае і ўвесь здабытак, як ізь людзёў, так і статку. 12 I прывялі да Масея а Елеазара, сьвятара, а да збору сыноў Ізраелявых палоненікаў, і здабытак, і наглабанае да табару на раўніны Моаўскія, каторыя ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

13 I вышлі Масей а Елеазар, сьвятар, а ўсі князі збору напярэймы навонкі табару. 14 I ўгневаўся Масей на вайводцаў, на князёў тысячаў а князёў сотняў, каторыя прышлі з войска, з вайны, 15 I сказаў ім Масей:,,Вы пакінулі жывую кажную жонку? 16 Вось, яны был і сыном Ізраелявым, на слова Валаама, прычынаю выступу супроці СПАДАРА ў справе Пеора, і было паражэньне ў збору СПАДАРОВЫМ. 17 Дык цяпер зрабіце сьмерць кажнаму мужчыне зь дзецянят, і кажнай жонцы, што пазнала мужа ляжаньням самца, зрабіце сьмерць. 18 А ўсі дзецяняты жаноцкія, каторыя не пазналі ляжаньня самца, пакіньце жывыя сабе. 19 I вы разьляжчася вонках табару на сем дзён; кажны, што забіў чалавека, і кажны, што даткнуўся да забітага, ачысьціцеся на трэйці дзень і на сёмы дзень, вы а палоненікі вашыя. 20 I кажнае адзецьце, і кажную скуран у ю судзін у, і ўсе зробленае з казінае воўны, і ўсе дзярвянае судзьдзе ачысьціце".

21 I сказаў Елеазар сьвятар людзём войска, каторыя йшлі на вайну:,,Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР Масею. 22 Адно золата а срэбла, медзь, зялеза, цыну а волава, 23 Кажную рэч, што вытрывае ў цяпле, прапусьціце пераз цяпло, і яна ачысьціцца; а толькі адлучальнаю вадою ачысьціцца ўсе, што ня трывае ў цяпле, дык прапусьціце гэта пераз ваду. 24 I вымыйце адзецьці вашыя на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і просьле гэтага ўходзьце ў табар.

25 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 26,,Палічы колькасьць узятага палону, ад чалавека аж да статку, ты а Елеазар, сьвятар, а галавы з айцоў збору. 27 I падзялі папалам здабытак памеж вояў, што хадзілі на вайну, і ўсім зборам. 28 I аддзялі дань СПАДАРУ ад вояў, што пайшлі на вайну, па аднэй душы зь пяцьсот, зь людзёў а з буйнога статку а з аслоў а з драбнога статку. 29 I з палавіцы іхнае вазьмі, і аддай Елеазару, сьвятару, на ўзьн е сеньне СПАДАРУ. 30 I з палавіцы сыноў Ізраелявых вазьмі адну дзель ізь пяцьдзясят, зь людзёў, з буйнога статку, з аслоў а з драбнога статку з уяслякае статчыны, і аддай Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым.

31 I зрабіў Масей а Елеазар сьвятар, як расказаў СПАДАР Масею. 32 I было здабытку, засталага ад заглабанага, каторы разглабаў люд войска: драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць тысячаў, 33 I буйнога статку семдзясят дзьве тысячы, 34 I аслоў шасьцьдзясят адна тысяча, 35 А душ людзк і х із жанок, каторыя ня зналі ляжаньня самца, усіх душаў трыццаць дзьве тысячы. 36 I была палавіца, дзель тых, што хадзілі на вайну, подле разьліку была: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот; 37 I дань СПАДАРУ з драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць; 38 А буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ семдзясят два; 39 I аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, і дань ізь іх СПАДАРУ шасьцьдзясят адзін; 40 I душаў людзк і х шаснанцаць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ трыццаць дзьве душы.

41 I аддаў Масей дань, узьн е сеньне СПАДАРУ, Елеазару сьвятару, як расказаў СПАДАР Масею.

42 I з палавіцы сыном Ізраелявым, каторую аддзяліў Масей ад людзёў ваюючых, 43 Был а палавіца збору: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот, 44 Буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, 45 Аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, 46 I душаў людзк і х шаснанцаць тысячаў. 47 Узяў Масей з палавіцы сыноў Ізраелявых адну дзель ізь пяцьдзясят із чалавека а статчыны, і аддаў гэта Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым, як расказаў СПАДАР Масею.

48 I дабліжыліся да Масея вайводцы над тысячмі войска, князі тысячаў а князі сотняў, 49 I сказалі Масею: „Слугі твае палічылі лік ваенных людзёў, каторыя мы мелі пад загадам сваім, і ня было нестаючага ні воднага. 50 I мы прын е сьлі дар СПАДАРУ, кажны, каторы знайшоў із залатых рэчаў, ланцужкі, бружлеты, жуковіны, завушніцы а прывескі, на ласкіўчыненьне душам нашым у СПАДАРА. 51 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ў іх, кажную судзін у мастацкую. 52 I было ўсяго золата ўзьн е сеньня, каторае ўзьн е сьлі СПАДАРУ, шаснанцаць тысячаў сямсот пяцьдзясят сыкляў, ад князёў тысячаў і ад князёў сотняў. 53 Людзі вайсковыя глабалі кажны сабе. 54 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ад князёў тысячаў а сотняў, і прынесьлі яго да будану збору, на памятку сыноў Ізраелявых перад СПАДАРОМ.

32 I свойскае жывёлы было шмат у сыноў Рувінавых а ў сыноў Ґадовых - вельма шмат; і абачылі яны зямлю Язэр а зямлю Ґілеад, і вось, месца ё свойскай жывёле. 2 I прышлі сынове Гадовы а сынове Рувінавы, і сказалі Масею а Елеазару сьвятару а князём збору, кажучы: 3 „Атароф, Дывон а Язэр а Німра а Гэшбон а Елеале а Сэвам а Нева а Веон, 4 Зямля, каторую СПАДАР зр а зіў перад зборам Ізраелявым, зямля свойскае жывёлы яна, а ў слугаў тваіх ё свойская жывёла".

5 I сказалі:,,'Калі мы прыдбалі ласку ў ваччу тваім, хай дадзена будзе зямля гэтая слугам тваім у дзяржаньне; не пераводзь нас перазь Ёрдан".

6 I сказаў Масей сыном Ґадовым а сыном Рувінавым: „Браты вашы пойдуць на вайну, а вы застаніц е ся тут? 7 I чаму вы адхінаеце сэрца сыноў Ізраелявых ад пераходу да зямлі, каторую даў ім СПАДАР? 8 Гэтак учынілі айцове вашы, як Я пасылаў іх із Кадэш Барнеа агледзець зямлю. 9 I яны ўзышлі да даліны Ешкол, і бачылі зямлю, і адхінулі сэрца сыноў Ізраелявых, каб ня йшлі яны да зямлі, каторую СПАДАР даў ім; 10 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ таго дня, і прысяг Ён, кажучы: 11,Не абачаць людзі, што ўзышлі зь Ягіпту, ад дваццацёх год і вышэй, тае зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, бо яны ня йшлі супоўна за Імною, 12 Апрача Калева Ефунёнка Кенезяніна а Ігошуі Нунянк а, бо яны супоўна йшлі за СПАДАРОМ'. 13 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і прыс і ліў Ён іх валачыцца па пустын і сорак год, пакуль ня скончылася ўсе пакаленьне, што зрабіла ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 14 I вось, паўсталі вы замест айцоў вашых, плямя грэшнікаў, каб павялічыць яшчэ шпаркосьць гневу СПАДАРОВАГА на Ізраеля. 15 Калі вы адхініц е ся ад Яго, дык Ён далей пакіне вас на пустыні, і вы будзеце прычынаю загубы ўсяму люду гэтаму".

16 I дабліжыліся яны да яго, і сказалі:,,Мы збудуем тут авячыя хлявы свойскай жывёле сваёй і месты дзецянятам сваім; 17 А мы, узброіўшыся, пабарзьдзім перад сынамі Ізраелявымі, пакуль не прывядзеш іх да месцаў іхных; а дзецяняты хай жывуць у вабаронных местах, дзеля бясьпечнасьці ад жыхараў зямлі. 18 Ня зьвернемся да дамоў сваіх, пакуль не спадзець сыном Ізраелявым кажнаму спадак свой; 19 Бо мы ня возьмем ізь імі спадку на тым баку Ёрдану і далей, калі спадак нам будзе на гэтым баку Ёрдану, на ўсход".

20 I сказаў ім Масей: „Калі вы зробіце подле гэтага слова свайго, калі ўзброіцеся перад СПАДАРОМ на вайну, 21 I пойдзе кажны з вас збройна за Ёрдан перад СПАДАРОМ, пакуль ня выжане Ён варагоў Сваіх перад Сабою, 22 I паддана будзе зямля СПАДАРУ; то потым зьвернецеся й будзеце нявінны перад СПАДАРОМ і перад Ізраелям, і будзе зямля гэтая ў вас у дзяржаньню перад СПАДАРОМ. 23 Калі ж ня зробіце гэтак, то, вось, ізгрэшыце перад СПДАРОМ, і ведайце, грахі вашы знойдуць вас. 24 Будуйце сабе месты дзецянятам сваім і хлявы авечкам сваім, і рабіце, што вышла з вуснаў вашых".

25 I сказала плямя сыноў Ґадовых а сыноў Рувінавых Масею, кажучы:,,Слугі твае зробяць так, як расказуе спадар нам. 26 Дзецяняты нашыя, жонкі нашыя, свойская жывёла наша і ўвесь статак наш будуць там у местах Гілеаду; 27 А слугі твае ўсі пярэйдуць, як воін, кажны збройна перад СПАДАРОМ на вайну, як кажа спадар мой".

28 I расказаў празь іх Масей Елеазару сьвятару а Ігошуу Нунянку а галавам айцоў пакаленьняў сыноў Ізраелявых; 29 I сказаў Масей ім: „Калі пярэйдуць сынове Ґадовы а сынове Рувінавы з вамі за Ёрдан, кажны збройна на вайну перад СПАДАРОМ, і паддана будзе вам зямля, то аддайце ім зямлю Ґілеад у дзяржаньне. 30 Калі ж ня пойдуць яны збройна з вамі, то яны адзяржаць дзяржаву разам із вамі ў зямлі Канаанскай".

31 I адказалі сынове Ґадовы а сынове Рувінавы, кажучы: „Як казаў СПАДАР слугам тваім, так і зробім. 32 Мы пярэйдзем збройна перад СПАДАРОМ да зямлі Канаанскае, а дзяржава спадку нашага хай будзе наша на гэтым баку Ёрдану".

33 I аддаў Масей ім, сыном Ґадовым а сыном Рувінавым а палавіцы плямені Манаса Язэпенка каралеўства Сыгона, караля Аморэйскага, і каралеўства Оґа, караля Вашанскага, зямлю зь местамі яе ў граніцах местаў зямлі наўкола. 34 I збудавалі сынове Ґадовы Дывон а Атароф а Ароер 35 А Атароф-Шофая а Язар а Ёґбегу 36 А Беф-Німру а Беф-Гаран, месты абаронныя й хлявы авечкам. 37 I сынове Рувінавы збудавалі Гэшбон, Елеале, Кірафаім 38 А Нево а Ваал-Меон, каторых імёны зьменены, і Сыўму, і назвалі ймёнамі месты, каторыя яны збудавалі.

39 І пайшлі сынове Махіра Манасёнка да Ґілеаду, і перамаглі яго, і выгналі Аморэя, каторы ў ім. 40 I аддаў Масей Ґілеад Махіру Манасёнку, і ён асялўся ў ім.

41 I Яір Манасёнак пайшоў, і перамог сёлы іхныя, і назваў іх: Сёлы Яіровы.

42 I Новаг пайшоў, і перамог Кенаф а перадмесьці яго, і назваў яго сваім імям: Новаг.

33 I во падарожжы сыноў Ізраелявых, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае па войсках сваіх, лад рукою Масея а Аарона. 2 I апісаў Масей выхады ў падарожжы іхныя, подле слова СПАДАРОВАГА, і во падарожжы іхныя подле выхадаў іхных: 3 I кран у ліся яны з Рамесэсу першага месяца, на пятнанцаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі вышлі сынове Ізраелявы пад рукою высокай на ачох усяго Ягіпту. 4 А Ягіпцяне хавалі ўсіх першакоў, каторых зразіў СПАДАР. СПАДАР зрабіў суды над багамі іхнымі. 5 I крануліся сынове Ізраелявы з Рамесэсу, і разьлягліся табарам у Сукофе. 6 I крануліся із Сукофу, і разьлягліся табарам у Ефаме, што на краю пустын і. 7 I крануліся зь Ефаму, і зьвярнуліся да Пі-Гагірофу, каторы перад Баал-Цэфонам, і разьлягліся табарам перад Міґдолам. 8 I крануліся ад Гагірофу, і прайшлі сярод мора на пустыню, і йшлі тры дні дарогі пустынёю Ефам, і разьлягліся табарам у Меры. 9 I крануліся зь Меры, і прышлі да Еліму; у Еліме ж двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў, і разьлягліся там табарам. 10 I крануліся зь Еліму, і разьлягліся табарам ля Чырвонага мора. 11 I крануліся ад Чырвонага мора, і разьлягліся табарам на пустын і Сын.

12 I крануліся з пустыні Сын, і разьлягліся табарам у Дофцы. 13 I крануліся з Дофкі, і разьлягліся табарам ўв Алушы. 14 I крануліся з Алушы, і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады люду піць. 15 I крануліся з Рэфідыму, і разьлягліся табарам на пустыні Сынайскай. 16 I крануліся з пустыні Сынайскае, і разьлягліся табарам у Кіброт-Гатааве. 17 I крануліся з Кіброт-Гатаавы, і разьлягліся табарам у Гацэрофе. 18 I крануліся з Гацэрофу, і разьлягліся табарам у Рыфме. 19 I крануліся з Рыфмы, і разьлягліся табарам у РымнонПарэцу. 20 I крануліся з Рымнон-Парэцу, і разьлягліся табарам у Ліўне. 21 I крануліся зь Ліўны, і разьлягліся табарам у Рысе. 22 I крануліся з Рысы, і разьлягліся табарам у Кегелафе. 23 I крануліся з Кегелафы, і разьлягліся табарам на гары Шэфер. 24 I крануліся ад гары Шэфер, і разьлягліся табарам у Гарадзе. 25 I крануліся з Гарады, і разьлягліся табарам у Макелофе. 26 I крануліся з Макелофу, і разьлягліся табарам у Тагафе. 27 I крануліся з Тагафу, і разьлягліся табарам у Тэразе. 28 I крануліся з Тэрагу, і разьлягліся табарам у Міфцы. 29 I крануліся зь Міфкі, і разьлягліся табарам у Гашмоне. 30 I крануліся з Гашмоны, і разьлягліся табарам у Мосэрофе. 31 I крануліся з Мосэрофы, і разьлягліся табарам у Бене-Яакане. 32 I крануліся зь Бене-Яакану, і разьлягліся табарам у Гор-Гаґідґадзе. 33 I крануліся з Гор-Гаґідґаду, і разьлягліся табараім у Ётвафе. 34 I крануліся ад Ётвафы, і разьлягліся табарам у Аўроне. 35 I крануліся з Аўрону, і разьлягліся табарам у Ецон-Ґаверу. 36 I крануліся зь Ецон-Ґаверу, і разьлягліся табарам на пустын і Цын, яна ж Кадэш. 37 I крануліся з Кадэшу, і разьлягліся табарам на гары Гор, ля канца зямлі Едомскае. 38 I ўзышоў Аарон сьвятар на гару Гор подле слова СПАДАРОВАГА, і памер там саракавога году па выходзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, пятага месяца, на першы дзень месяца. 39 Аарону было сто дваццаць тры гады, як памер на гары Гор.

40 I пачуў Канаанян і н, кароль Арада, а ён жыў на паўдні ў зямлі Канаанскай, што йдуць сынове Ізраелявы. 41 I крануліся яны ад гары Гор, і разьлягліся табарам у Цалмоне. 42 I крануліся з Цалмону, і разьлягліся табарам у Пуноне. 43 I крануліся з Пунону і разьлягліся табарам у Овофе. 44 I крануліся з Овофу, і разьлягляліся табарам у Іім-Аварыме, на граніцах Моаву. 45 I крануліся з Ііму, і разьлягліся табарам у Дывон-Ґадзе. 46 I крануліся з Дывон-Ґаду, і разьлягліся табарам у Алмон-Дыўлафаіме. 47 I крануліся з Алмон-Дыўлафаіму, і разьлягліся табарам на горах Аварымскіх перад Нево. 48 I крануліся з гор Аварымскіх, і разьлягліся табарам на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, супроці Ерыхону. 49 Яны разьлягліся табарам ля Ёрдану ад Беф-Ешгімофу аж да Аве-Шытыму на раўнінах Моаўскіх.

50 I г у каў СІТАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, кажучы: 51 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскае, 52 То пражаніце ўсіх жыхараў зямлі ад віду свайго, і зьнішчыце ўсі хвіґуры іхныя, і ўсі літыя балваны іхныя зьнішчыце, і ўсі вышыні іхныя разбурыце. 53 I вазьміце ў дзяржаньне зямлю, асяліцеся на ёй, бо вам Я даў зямлю гэтую дзяржаць яе. 54 I возьмеце на спадак зямлю жэрабям подле радзімаў сваіх: чысьленаму павялічча спадак, а нячысьленаму паменшча спадак; на каторае месца каму падзець жэрабя, тое яму й будзе; подле плямёнаў айцоў сваіх вазьміце сабе спадкі. 55 Калі ж вы не пражаніц е жыхараў зямлі ад сябе, то будзе, што засталыя зь іх будуць цернямі ачом вашым і бадзюлькамі баком вашым, і будуць ціснуць вас на зямлі, на каторай вы жывіц е. 56 I тады, што Я думаў зрабіць ім, зраблю вам".

34 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, дык во зямля, каторая дастан е цца вам на спадак, зямля Канаанская подле граніцаў яе: 3 I будзе ў вас паўднявая старана ад пустыні Цын, ля Едому, і будзе ў вас паўднявая граніца ад берагу Салонага мора на ўсход, 4 I заверне вам з паўдня граніца да ўзгор'я Акравіму, і пярэйдзе аж да Цын, і будзе канец яе ад паўдня аж да Кадэш-Барні, і выйдзе да Гацар-Аддару, і пярэйдзе аж да Ацмону. 5 I ськіруецца граніца ад Ацмону да ракі Ягіпецкае, і будзе канец яе супроці мора. 6 I граніцаю заходняй будзе ў вас вялікае мора. I граніца гэта будзе вам граніцаю заходняй. 7 I гэта будзе вам граніца паўночная: ад вялікага мора азначча да гары Гор; 8 Ад гары Гор азначча да Гамафу, і будуць канцы граніцы ля Цэдад; 9 1 выйдзе граніца да Цыфрону, і будуць канцы яе ля Гацар-Енану. Гэта будзе ў вас граніца паўночная. 10 I азначча сабе граніцу ўсходнюю ад Гацар-Енану на Шэфам; 11 I зыйдзе граніца ад Шэфаму аж да Рыбля, з усходняга боку Аіна, потым зыйдзе граніца й даткнецца да боку мора Кінэрэф із усходняе стараны. 12 I зыйдзе граніца аж да Ёрдану, і будзе канец яе ля Салонага мора. Гэта будзе вам зямля па граніцах яе наўкола.

13 I расказаў Масей сыном Ізраелявым, кажучы: „Во зямля, каторую вы адзяржыц е на спадак жэрабям, каторую расказаў СПАДАР даць дзевяцём плямёнам і палавіцы плямені; 14 Бо плямя сыноў Рувінавых па дамох айцоў сваіх, і плямя сыноў Ґадовых па дамох айцоў сваіх, і палавіца плямені Манасавага ўзял і спадкі свае. 15 Два плямені а палавіца плямені ўзялі спадкі свае за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход, на ўсход сонца.

16 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Во ймёны мужоў, каторыя будуць даваць на спадак вам зямлю: Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок; 18 I па адным князю ад плямені вазьміце на дзяльню зямлі. 19 I во ймёны гэтых мужоў: з плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак; 20 I з плямені сыноў Сымонавых Самуйла Амігудзёнак; 21 I з плямені Веняміновага Елідад Кіслонёнак; 22 I з плямені сыноў Дановых князь Бук Ёґлянок; 23 I із сыноў Язэпавых: з плямені сыноў Манасавых князь Ганель Ефодзёнак; 24 I з плямені сыноў Яхрэмавых князь Кемуель Шыфтанёнак; 25 Iз плямені сыноў Завулонавых князьЕліцафан Парнашонак; 26 I з плямені сыноў Іссасхаровых князь Палтыель Азанёнак; 27 I з плямені сыноў Ашэровых князь Агігуд Шэламёнак; 28 I з плямені сыноў Неффалімовых князь Педагэль Амігудзёнак. 29 Гэта тыя, каторым расказаў СПАДАР падзяліць сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай".

35 I г у каў СПАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану супроці Ерыхону, кажучы:

2 „Раскажы сыном Ізраелявым, каб яны далі Левітам із спадку дзяржавы свае месты жыць; і аколіцы местаў дайце Левітам наўкола. 3 I будуць ім месты жыць, а полі іхныя будуць статку іхнаму, і маемасьці іхнай, і ўсёй жывёле іхнай. 4. I аколіцы ля местаў, каторыя дасьц е Левітам, маюць быць ад сьцяны места звонку на тысячы локцяў, наўкола. 5 I адмерайце вонках места на ўсходні бок дзьве тысячы локцяў, і на паўднявы бок дзьве тысячы локцяў, і на захад дзьве тысячы локцяў, і на паўночны бок дзьве тысячы локцяў, а места па сярэдзіне. Гэткія будуць у іх аколіцы ля местаў. 6 А месты, каторыя вы дасьц е Левітам, будзе шэсьць местаў на ўцёк, у каторыя вы дазволіце ўцякаць убіўцу; і звыш іх дайце сорак два месты. 7 Усіх местаў, каторыя вы дасьц е Левітам, сорак восьмі местаў з аколіцамі іх. 8 А што да местаў, каторыя дасьц е зь дзяржавы сыноў Ізраелявых, то з большае павялічча, а зь меншае паменшча: подле спадку кажнага, які адзяржаць мае даць ізь местаў сваіх Левітам.

9 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Г у кай сыном Ізраелявым і скажы ім: як вы пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскай, 11 То прызначча сабе месты - местамі ўцёку хай будуць яны вам, і ўцячэць туды ўбіўца, што выцяў чалавека няўмысьля. 12 I будуць у вас месты гэтыя на ўцёк ад сваяка, каб ня быў забіты ўбіўца, уперад чымся ён стане перад зборам на суд. 13 Местаў жа, каторыя вы дасьце, шэсьць местаў уцёку будуць яны вам. 14 Тры месты дайце на гэтым баку Ёрдану, і тры месты дайце ў зямлі Канаанскай; местамі ўцёку маюць быць яны. 15 Сыном Ізраелявым і чужаземцу, і жыхару меж вас будуць гэтыя шэсьць местаў на ўцёк, каб уцякаць туды кажнаму, хто заб'ець чалавека няўмысьля. 16 Калі хто ўдыра каго зялезным снадзівам і памрэць, то ён убіўца; сьмерцю памрэць тый убіўца. 17 I калі хто ўдыра з рукі каменям, ад каторага можна памерці, і памрэць тый, то ўбіўца ён; сьмерцю памрэць убіўца. 18 Або, калі дзярвяным снадзівам, ад каторага можна памерці, удыра з рукі, і тый памрэць, то ён убіўца; сьмерцю памрэць убіўца. 19 Сваяк, што памсьціцца за кроў, сам можа зрабіць сьмерць убіўцы; стрэўшы яго, там можа зрабіць яму сьмерць. 20 Калі хто штырхн е ць каго зь ненавісьці або, цікуючы, кіне што на яго, і памрэць, 21 Або ў непрыязьньстве ўдыра яго рукою, то сьмерцю памрэць тый, хто ўдырыў: убіўца ён; сваяк, што памсьціцца за кроў, можа зрабіць сьмерць убіўцы, стрэўшы яго. 22 А калі разам, бязь н е прыязьньства піхнець яго, альбо кіне на яго якую снадзь ня цікуючы, 23 I калі які камень, ад каторага можна памерці, ня бачачы ўпусьце на яго, і памрэць, але ён ня быў злосьнікам яго і ня шукаў яму ліха; 24 То збор мае рассудзіць меж тога, што ўдырыў, і сваяка, што імсьціцца за кроў подле гэтых судоў; 25 I выбаве збор убіўцу ад рукі сваяка, што імсьціцца за кроў, і зьверне яго збор да места ўцёку ягонага, куды ён уцёк, каб ён жыў там да сьмерці найвышшага сьвятара, каторы памазаны сьвятым алеям. 26 I калі ж убіўца выйдзе за граніцу места ўцёку свайго, да каторага ён уцёк, 27 I знойдзе яго сваяк, што імсьціцца за кроў, вонках граніцы места ўцёку ягонага, і заб'ець убіўцу тый сваяк, што імсьціцца за кроў, то ня будзе на ім віны крыві; 28 Бо ў месьце ўцёку свайго мае жыць да сьмерці найвышшага сьвятара; а па сьмерці вялікага сьвятара зьвернецца ўбіўца да зямлі дзяржаньня свайго. 29 I будуць гэтыя вам уставаю праўнай у роды вашы, у вусіх сялібах вашых. 30 Подле словаў сьветак хай будзе забіты ўбіўца кажны, што забівае кагось. Адна сьветка хай ня сьветча на душ у, каб забіць яго. 31 I не бярыце выкупу за душ у ўбіўцы, каторы заслужыў сьмерць, але сьмерцю памрэць. 32 I не бяры выкупу за ўцеклага да места ўцёку ягонага, каб яму зьвярнуцца жыць у зямлі сваёй да сьмерці сьвятара. 33 I ня плюгаўце зямлі, на каторай вы, бо кроў плюгаве зямлю, і зямлі ня будзе ласкіўчыненьня ад разьлітае на ёй крыві, як адно крывёю таго, хто разьліў яе. 34 Ня маеце брудзяніць зямлі, на каторай вы жывіц е, сярод каторае вітаю Я; бо Я, СПАДАР, вітаю сярод сыноў Ізраелявых".

36 I дабліжыліся галавы айцоў радзімы сыноў Ґілеада, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў сыноў Язэпавых, і г у калі перад Масеям а перад князьмі, галавамі айцоў сыноў Ізраелявых, 2 I сказалі: „Спадар у майму СПАДАР расказаў даць зямлюспадак жэрабям сыном Ізраелявым, і спадару майму расказаў СПАДАР даць спадак Салпагада, брата нашага, дачкам ягоным. 3 Калі ж яны будуць жонкамі якімсь із сыноў плямёнаў сыноў Ізраелявых, дык спадак паменшыцца ад спадку айцоў нашых і дадасца да спадку таго плямені, у каторым яны будуць, і паменшыцца ад адзяржанага жэрабям спадку нашага. 4 I як будуць у сыноў Ізраелявых пяцьдзясятыя ўгодкі, і тады спадак іхны дадасца да спадку таго плямені, у каторым яны будуць, і ад спадку плямені айцоў нашых адыймецца спадак іхны". 5 I расказаў Масей сыном Iзраелявым, подле слова СПАДАРОВАГА, і сказаў: „Добра кажа плямя сыноў Язэпавых. 6 Во слова, каторае расказаў СПАДАР праз Салпагадзянкі, кажучы:,Каго ўпадабаюць вочы іхныя, тых яны могуць быць жонкамі, адыл і маюць быць жонкамі ў радзіме плямені айцоў сваіх, 7 Каб не пераходзіў спадак сыноў Ізраелявых з плямені да плямені, бо кажны чалавек сыноў Ізраелявых хай ліпне да спадку плямені айцоў сваіх. 8 I кажная дачка, каторай спадае спадак із плямені сыноў Ізраелявых, то толькі мае з дому плямені айца свайго быць жонкаю, каб сыном Ізраелявым кажнаму спадаў спадак айцоў іхных, 9 I каб не пераходзіў спадак із плямені да плямені іншага; бо кажнае з плямені сыноў Ізраелявых мае ліпці да спадку свайго'. " 10 Як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі Салпагадзянкі. 11 I вышлі Салпагадзянкі Магла, Тырца, Гоґла, Мілка а Ноа замуж за сыноў дзядзькоў сваіх. 12 I ў радзіме сыноў Манаса Язэпенка яны был і жонкамі, і быў спадак іхны ў плямені радзімы айца іхнага. 13 Гэта ё расказаньні а суды, каторыя расказаў СПАДАР Масеям сыном Ізраелявым на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 80 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница| Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.025 сек.)