Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница

Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

 

1 Гэта ё словы, каторыя г у каў Масей усяму Ізраелю за Ёрданом на пустын і, на раўнін е супроці Суфа, меж Парану й Тофелу а Лавану а Гацэрофу а Ды-Загаву, 2 Адзінанцаць дзён дарогі ад Горыва па дарозе ад гары Сэір да Кадэш-Барні. 3 I сталася саракавога году, адзінанцатага месяца, на першы дзень месяца, што г у каў Масей сыном Ізраелявым подле ўсёга, што расказаў яму СПАДАР празь іх. 4 Па забіцьцю ім Сыгона, караля Аморэйскага, што жыў у Гэшбоне, і Оґа, караля Вашанскага, каторы жыў у Ашарофе ў Едрэі, 5 За Ёрданом, у зямлі Моаўскай, пачаў Масей зьясьняць права гэтае, кажучы:

6 „СПАДАР, Бог ваш, г у каў нам у Горыве, кажучы:,Досыць вам жыць на гары гэтай; 7 Зьвярніцеся, краніцеся, і пайдзіце на гару Аморэяў а да ўсіх суседзяў іхных, на раўнін у, на гару, на нізк і я месцы, на паўдня і да берагоў мора, да зямлі Канаанскае а да Лібану, аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату. 8 Гля, Я даў вам зямлю гэтую, прыйдзіце й вазьміц е на спадак зямлю, каторую СПАДАР із прысягаю абяцаў даць айцом вашым, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім а насеньню іхнаму просьле іх'. 9 I я сказаў вам у тым часе:,Не магу адзінюсенькі насіць вас; 10 СПАДАР, Бог ваш, размнажыў вас, і вось, вас сядні шмат, як гвездаў нябёсных; 11 СПАДАР, Бог айцоў вашых, хай дадасьць вам тысяча разоў, і хай дабраславе вас, як Ён казаў вам; 12 Як жа імне аднанаму насіць клопаты вашы, цяжары вашы а звады вашы? 13 Абярыце сабе мужоў мудрых, разумных а ўзумелых па плямёнах сваіх, і я пастанаўлю іх за галавы вашы'. 14 Вы адказалі імне й сказалі:,Добра гэта, што ты казаў рабіць'. 16 I ўзяў я галоўных із плямёнаў вашых, мужоў мудрых а ўзумелых, і ўстанавіў іх галавамі над вамі, князьмі тысячаў, і князьмі сотняў, і князьмі пяцёх дзесяткаў, і князьмі дзесяткоў і ўраднікамі па плямёнах вашых. 16 I расказаў я судзьдзям вашым у тым часе, кажучы:,Слухайце справы меж братоў сваіх і судзіце справядліва меж людзіны й брата ейнага й чужаземца. 17 Не зважайце на асобы на судзе, як малога, так вялікага выслухайце: ня бойцеся віду людзкога; бо суд справа Божая; а справу, каторая вам цяжк а я, перадавайце імне, І Я выслухаю яго'. 18 I расказаў вам у тым часе ўсе, што належа вам рабіць. 19 I падарожжавалі вы ад Горыва, і йшлі па ўсёй тэй вялікай а страшнай пустын і, каторую вы бачылі, па дарозе да гары Аморэйскае, як расказаў СПАДАР, Бог наш, і прышлі да Кадэш-Барні. 20 I сказаў я вам:,Вы прышлі аж да гары Аморэйскае, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам. 21 Гля, СПАДАР, Бог твой, даў табе зямлю гэтую, узыйдзі, вазьмі яе ў дзяржаньне, як казаў табе СПАДАР, Бог айцоў тва- іх, ня бойся а не палохайся'. 22 Вы ўсі дабліжыліся да мяне й сказалі:,Пашлем перад сабою людзёў, каб яны прасачылі нам зямлю й зьвярцуліся да нас ізь ведамкаю праз дарогу, па каторай нам узыходзіць, і празь месты, да каторых нам ісьці'. 23 I ўпадабаў я слова гэтае, і я ўзяў з вас двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку ад плямені. 24 I яны павярнуліся, узышлі на гару й дайшлі аж да даліны Ешкол, і вышпегавалі яе. 25 I ўзялі ў рукі свае з пладоў зямлі, і зышлі да нас, і зьвярнуліся зь ведамкаю, і сказалі:,Добрая зямля, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам'. 26 Але вы не захацелі ўзыходзіць, і спрацівіліся слову СПАДАРА, Бога вашага, 27 I наракалі ў буданох сваіх, і казалі:,Ненавідзячы СПАДАР нас вывеў ізь зямлі Ягіпецкае, каб аддаць нас у рукі Аморэям выгубіць нас; 28 Куды мы ўзыйдзем? Браты нашыя раскволілі сэрца нашае, кажучы: „Люд тый большы а вышшы за нас, месты вялікія а ўмацаваныя аж да нябёсаў, дый Еначонкаў бачылі мы там". 29 I я сказаў вам:,Не палохайцеся а ня бойцеся іх; 30 СПАДАР, Бог ваш, Каторы йдзець перад вамі, ЁН будзе ваяваць за вас, як Ён рабіў із вамі ў Ягіпце перад ачыма вашымі, 31 I на пустыні гэтай, ідзе, як ты бачыў, што насіў цябе СПАДАР, Бог твой, як чалавек носе сына свайго, на ўсёй дарозе, каторай вы праходзілі, аж да прыходу вашага на гэтае месца. 32 Але й у гэтай справе вы ня верыце СПАДАРУ, Богу свайму, 33 Каторы хадзіў перад вамі дарогаю выглядаць вам месца, ідзе разьлегчыся табарам, ночы ў вагню, каб паказаваць вам дарогу, якой вам ісьці ёю, а ўдзень у булаку. 34 I СПАДАР пачуў голас словаў вашых, і ўгневаўся, і прысягнуў, кажучы: 35,Не абача ні водзін чалавек ізь людзёў гэтых, з гэтага ліхога роду, добрае зямлі, каторую Я прысягаў даць айцом вашым; 36 Апрача Калева Ефунёнка, ён абача яе; яму Я дам зямлю, па каторай ён праходзіў, і сыном ягоным, за тое, што супоўна йшоў за СПАДАРОМ'. 37 Таксама на мяне загневаўся СПАДАР за вас, кажучы: I ты ня ўвыйдзеш туды. 38 Ігошуа Нунянок, каторы стаіць перад табою, ён увыйдзе туды; яго ўмацуй, бо ён умагчыме Ізраелю адзяржаць яе на спадак. 39 Дзецяняты вашыя, праз каторыя вы казалі, што яны стануць здабыткам, і сынове вашыя, каторыя ня знаюць цяпер ані дабра, ані ліха, яны ўвыйдуць туды, ім дам яе, і яны возьмуць яе ў дзяржаву. 40 А вы завярніцеся й краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора'. 41 I вы адказалі й сказалі Імне: зграшылі мы перад СПАДАРОМ, мы ўзыйдзем і будзем ваяваць, подле ўсёга, як расказаў нам СПАДАР, Бог наш'. I паперазаліся вы кажны ваеннаю зброяю сваёю, і былі гатовыя ўзыйсьці на гару. 42 I сказаўСПАДАР імне:,Скажы ім: ня ўзыходзьце а не ваюйце, бо Я не сярод вас, і каб ня былі пабіты вараг а мі сваімі'. 43 I я казаў вам, але вы не паслухалі й спрацівіліся слову СПАДАРОВАМУ, але рабілі самадумам і ўзышлі на гару. 44 I выступіў супроці вас Аморэй, што жыў на гары тэй, і гналі вас так, як робяць пшчолы, і білі вас на Сэіру аж да Гормы. 45 I зьвярнуліся вы, і плакалі перад СПАДАРОМ; але СПАДАР не пачуў голасу вашага ані нахінуў вушшу сваіх да вас. 46 I прабылі вы ў Кадэшу шмат часу, колькі часу вы был і.

2 I завярнуліся мы, і крануліся дарогаю ЧЫРВОНАГА мора, як г у каў СПАДАР імне, і хадзілі наўкола горы Сэіру шмат дзён.

2,I г у каў імне СПАДАР, кажучы: 3,Досіць вам кружыняць навокал гэтае гары, зьвярн і цеся на поўнач; 4 А люду раскажы, кажучы: вы праходзіце граніцы братоў сваіх, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, і яны збаяцца вас; але вельмі сьцеражыцеся. 5 Не сьперачайцеся зь імі; бо я ня дам вам зямлі іхнае ані на ступ у нагі, бо ў дзяржаньне Ісаву даў Я гару. 6 Ежу купляйце ў іх за срэбра і ежча; і таксама ваду купляйце ў іх за срэбра і піце; 7 Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусялякай рабоце рук тваіх, знаў хадню тваю па гэтай пустыні вялікай; гэга ж сорак год СПАДАР, Бог твой, з табою; ты не цярпеў нястачы'. 8 I перайшлі мы ад братоў нашых, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, ад дарогі раўніны, ад Елафа а Ецон-Ґевера, і адхінуліся, і прайшлі дарогаю пустыні Моаўскай. 9 I сказаў імне СПАДАР:,Не атакуй Моава, і не квялі іх вайною, бо Я ня дам табе ізь зямлі ягонае ў дзяржаву, бо Я даў Ар у дзяржаву сыном Лотавым'. 10 Эмімы ўперад жыл і там, люд вялікі, чысьлены а высокі, як Енаковы. 11 За Рэфаімаў мелі іх, як Енаковых; Моаўляне ж завуць іх Імімамі. 12 А на Сэіру ўперад жылі Горэі; але сынове Ісавовы прагналі іх, і выгубілі іх ад відаў сваіх, і асяліліся замест іх так, як учыніў Ізраель ізь зямлёю спадку свайго, каторую даў ім СПАДАР. 13,Дык устаньце цяпер, і прайдзіце сабе цурэй Зэрэд'. I прайшлі мы цурэй Зэрэд. 14 А дзён, у каторыя мы прайшлі ад Кадэш-Барні, пакуль перайшлі цурэй Зэрэд, мінула трыццаць і восьмі год, пакуль ня зьвёўся з пасярод табару ўвесь род ваенных людзёў, як прысягнуў СПАДАР ім. 15 I таксама рука СПАДАРОВА был а на іх, каб выгубіць іх з пасярод табару, пакуль не зьвяліся яны. 16 „I было, як зьвяліся ўсі ваенныя людзі, памершы з пасярод люду, 17 Што г у каў імне СПАДАР, кажучы: 18,Ты праходзіш цяпер граніцаю Моава-Ара, 19 I дабліжыўся супроці сыноў Амонавых; неатакуй і не квялі іх; бо Я ня дамтабе нічога ізь зямлі сыноў Амонавых у дзяржаньне, бо Я аддаў яе ў дзяржаву сыном Лотавым'. 20 За зямлю Рэфаімаў мелі яе таксама; Рэфаімы ўперад жыл і на ёй; Амонцы ж завуць іх Замзумімамі; 21 Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным, 22 Як Ён зрабіў сыном Ісавовым, што жывуць на Сэіру, што Ён выгубіў перад відам іхным Горэяў, і яны выгналі іх, і жылі на месцу іхным дагэтуль. 23 I Авімаў, што жылі ў сёлах аж да Ґазы Кафторымы, каторыя вышлі з Кафтора, выгубілі, і жылі замест іх. 24. Устаньце, краніцеся й перайдзіце цурэй Арнон; гля, Я даў у рук у тваю Сыгона, караля Гэшбонскага, Аморэяніна, і зямлю ягоную; пачынай браць яе ў дзяржаньне і квялі іх вайною. 25 Гэтага дня Я пачну пушчаць страх а жах перад табою на люды пад усім небам; тыя, што пачуюць чуткі празь цябе, задрыжаць а зжахнуцца цябе'. 26 I паслаў я паслоў з пустыні Кедэмоф да Сыгона, караля Гэшбонскага, словамі міра, кажучы: 27,Прайду зямлёю тваёй; дарогаю, дарогаю я пайду, не зьвярну направа ані налева; 28 Ежу прадавай імне за срэбра, і я буду есьці, і ваду давай імне за срэбра, і я буду піць, адно нагамі сваімі прайду; 29 Так, як зрабілі імне сынове Ісавовы, што жывуць на Сэіру, і Моаўляне, што жывуць уў Ару, пакуль не перайду перазь Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам'. 30 I не хацеў Сыгон, кароль Гэшбонскі, каб мы праходзілі зямлёю ягонай, бо закаляніў СПАДАР, Бог твой, дух ягоны, учыніў упорлівым сэрца ягонае, каб аддаць яго ў рук у тваю, як цяпер.

31 „I сказаў імне СПАДАР: „Гля, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона а зямлю ягоную; пачынай браць у дзяржаньне, каб ты замеў яе за дзяржаву. 32 I вышаў Сыгон а ўвесь люд ягоны напярэймы нам на бітв у ў Ягацы. 33 I аддаў яго СПАДАР, Бог наш, нам, і мы зр а зілі яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, 34 I перамаглі таго часу ўсі месты ягоныя, і аканавалі кажнага места мужчын а жанкі а дзеціяняты, не пакінулі астачы. 35 Толькі статак узял і мы сабе загл а баньням і здабытак местаў, якія мы заваявалі. 36 Ад Ароіру, што на беразе цур'я Арнона, і ад места, каторае ля цур'я, аж да Ґілеаду ня было места лішне высокага нам: усе аддаў СПАДАР, Бог наш, нам. 37 Адно да зямлі Амонцаў ты ня бліжыўся, ані да ўсяго боку цур'я Явока, ані да местаў на гары, ані да ўсёга, што заказаў СПАДАР, Бог наш.

3,,І завярнуліся, і ўзышлі дарогаю Вашану; і вышаў Оґ, кароль Вашанскі, напярэймы нам, на вайну, ён а ўвесь люд ягоны ваяваць у Едрэі. 2 I сказаў імне СПАДАР:,Ня бойся яго, бо ў рук у тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а ўсю зямлю ягоную, і ты ўчыніш ізь ім так, як учыніў із Сыгонам, каралём Аморэйскім, што жыў у Гэшбоне'. 3 I аддаў СПАДАР, Бог наш, у рукі нашы таксама Оґа, караля Вашанскага, а ўвесь люд ягоны; і мы зр а зілі яго, так што нікога не засталося ў яго астачы. 4 I зваявалі мы таго часу ўсі месты ягоныя; ня было места, каторага мы не ўзял і б у іх: шасьцьдзясят местаў, усю акругу Арґоў, каралеўства Оґа ў Вашане. 5 Усі гэтьія месты ўмацаваныя был і высокай сьцяною, брамамі а заваламі, апрача местаў неабгароджаных, вельмі шмат якіх. 6 I аканавалі мы іх, як учынілі із Сыгонам, каралём Гэшбонскім, аканаваўшы кажнае места з мужчынамі, жанкамі а дзецянятамі. 7 А ўвесь статак а ўвесь здабытак местаў мы заглабалі сабе. 8 I ўзял і мы таго часу зямлю з рукі двух каралеў Аморэйкіх, каторая на гэтым баку Ёрдану, ад цур'я Арнона да гары Гэрмона 9 (Сыдоняне Гэрмон завуць Сыронам, а Аморэі завуць яго Сэніром), 10 Усі месты раўніны а ўвесь Ґілеад а ўвесь Вашан аж да Салекі а Едрэі, месты каралеўства Оґа Вашанскага. 11 Бо толькі Оґ, кароль Вашанскі, заставаўся з астачы Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак зялезны, ці ня ёсьць ён у Раўве, у сыноў Амонавых: удаўжкі ён дзевяць локцяў, а ўшыркі ён чатыры локці, локцяў чалавека. 12 I зямлю гэтую, каторую ўзял і мы ў дзяржаньне таго часу, ад Ароіру, каторы ля цур'я Арнона, і палавіцу гары Ґілеад ізь местамі яе аддаў я Рувіну а Ґаду; 13 А астачу Ґілеаду а ўвесь Вашан, каралеўства Оґава, аддаў я палавіцы плямені Манасавага, усю аколіцу Арґоў усяго Вашану. I гэту зямлю завуць зямлёю Рэфаімаў.

14 „Яір Манасёнак узяў усю гэтую аколіцу Арґоў, аж да граніцаў Ґешурскіх а Маакацкіх, і назваў сваім імям Вашан сёламі Яіровымі дагэтуль. 15 I Махіру даў я Ґілеад; 16 А плямені Рувінаваму а Ґадоваму даў я ад Ґілеаду да цур'я Арнона, памеж цур'я і граніцы, аж да цур'я Явока, граніцы сыноў Амонавых, 17 I раўнін у, і Ёрдан, і граніцу, ад Кінэрэфа аж да мора раўніны, мора Салонага, ля поду Пісґі на ўсход. 18 I даў я вам у тым часе расказаньне, кажучы:,СПАДАР, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў дзяржаньне; усі ваенныя, узброіўшыся, ідзіце сьпераду братоў вашых, сыноў Ізраелявых; 19 Адно жонкі вашы а дзецяняты вашы і статак ваш, бо я ведаю, што статку ў вас шмат, хай застануцца ў местах вашых, каторыя я даў вам, 20 Пакуль ня дасьць СПАДАР супакою братом вашым, як вам, і не адзяржаць таксама яны ў дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам за Ёрданом; тады зьвернецеся кажны да свае дзяржавы, каторую я даў вам'. 21 Ігошуу расказаў я таго часу, кажучы:,Вочы твае бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР, Бог ваш, двум каралём гэным; тое ж зробе СПАДАР усім каралеўствам, каторыя ты будзеш праходзіць. 22 Ня бойцеся іх, бо СПАДАР, Бог ваш, сам ваюе за вас.

23 „I мал і ўся я СПАДАРУ таго часу, кажучы: 24,Спадару СПАДАРУ, Ты пачаў паказаваць слузе Свайму вялікасьць Сваю й моцную рук у Сваю; бо які Бог ё на нябёсах і на зямлі, каторы дзеяў бы подле ўчынкаў Тваіх і моцы Твае? 25 Дай імне перайсьці й абачыць тую добрую зямлю, што за Ёрданом, і тую пазорную гару а Лібан'. 26 Але СПАДАР гневаўся на мяне за вас, і не паслухаў мяне, і сказаў СПАДАР імне:,Досыць табе, не кажы Імне болей праз гэта. 27 Узыйдзі на верх Пісґі, і ўзьнімі вочы свае на захад а на поўнач а на паўдня а на ўсход, і паглядзі ачыма сваімі; бо ты не пярэйдзеш гэтага Ёрдану. 28 I раскажы Ігошуу, і ўмацуй яго, і пацьвярдзі яго; бо ён пярэйдзе перад людам гэтым, і ён дасьць ім адзяржаць спадкі, зямлю, на каторую ты паглядзіш'. 29 I прабывалі мы ў далін е, насупроці Веф-Пеору.

4 „I цяпер, Ізраелю, прыслухайся да ўставаў а судоў, каторых я вучу вас рабіць, каб вы был і жывы, і прышлі, і спала вам зямля, каторую СПАДАР, Бог айцоў вашых, даець вам.

2 Не дадавайце да тога, што я расказую вам, ані адыймайце ад тога, каб дзяржаць расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, каторыя я вам расказую. 3 Вочы вашы бачылі, што зрабіў СПАДАР із Ваал-Пеорам; бо кажнага чалавека, што пайшоў за Ваал-Пеорам, выгубіў СПАДАР, Бог твой, з пасярод цябе; 4 А вы, што прылшлі да СПАДАРА, Бога вашага, жывы ўсі дагэтуль. 5 Гля, я наўчыў вас уставаў а судоў, як расказаў імне СПАДАР, Бог мой, каб вы чынілі ў тэй зямлі, у каторую вы ўходзіце туды, каб апанаваць яе. 6 I заховуйце а паўніце іх; бо ў гэтым мудрасьць ваша а розум ваш перад ачыма людаў, каторыя пачуюць усі гэтыя ўставы й скажуць:,Адно гэты люд ё мудры а разумны, гэты вялікі народ'; 7 Бо хто ё вялікі народ, да каторага Багі был і б такія блізк і я, як СПАДАР, Бог наш, у вусім гук а ньню нашым да Яго? 8 I які вялікі народ, у каторага такія справядлівыя ўставы а суды, як гэтае права, каторае я сулю вам цяпер? 9 Толькі сьцеражыся й вельмі сьцеражы душ у сваю, каб табе не забыцца тых справаў, каторыя бачылі вочы твае, і каб яны не адд а ліліся ад сэрца твайго усі дні жыцьця твайго; і ўсьведамі іх сыном сваім а сыном сыноў сваіх, 10 Праз тый дзень, як ты стаяў перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на Горыве, і як СПАДАР сказаў імне:,3ьбяры да Мяне люд, і Я ім дам пачуць словы Мае, з каторых яны навучацца баяцца Мяне ўсі дні, што яны жывуць на зямлі, і сыноў сваіх навучаць. 11 Вы дабліжыліся а сталі пад гарою, а гара гарэла цяплом аж да сэрца нябёсаў, цемнь, бул а к а цемрадзь. 12 I г у каў СПАДАР да вас з пасярод цяпла; голас словаў вы чулі, але абраза ня бачылі, а толькі голас. 13 I паведаміў Ён вам змову Сваю, каторую расказаў вам паўніць, дзесяць словаў, і напісаў іх на дзьвюх кам е нных табліцах. 14 А расказаў імне СПАДАР у тым часе наўчыць вас уставаў а судоў, каб вы паўнілі іх у зямлі, да каторае вы пераходзіце, каб апанаваць яе. 15 I вельмі сьцеражыце душы свае, бо вы ня бачылі ніякага абраза таго дня, як г у каў да вас СПАДАР у Горыве з пасярод цяпла, 16 Каб вы не папсаваліся і не зрабілі сабе балвана, абраза якое-колечы хвіґуры, зразы мужчыны альбо жонкі, 17 Падобнасьці якое-колечы статчыны, каторая на зямлі, падобнасьці якое-колечы птушкі крылахае, што лётае пад нябёсамі, 18 Падобнасьці якога-колечы паўзуна на зямлі, падобнасьці якое-колечы рыбы, каторая ў водах ніжэй зямлі; 19 I каб, узьняўшы вочы на нябёсы й абачыўшы сонца, месяц а гвезды, усе войска нябёснае, цябе ня штырхнула, і не пакланіўся ім, і ня служыў ім, бо СПАДАР, Бог твой, надзяліў іх усім людзём пад усім небам. 20 А вас узяў СПАДАР і вывеў вас із горна зялезнага, зь Ягіпту, каб вы был і Яму людам спадку, як гэта цяпер. 21 I СПАДАР загневаўся на мяне з прычыны вас, і прысягаў, што я не перайду за Ёрдан і што ня ўвыйду да тае добрае зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак; 22 Бо я памру ў гэтай зямлі, я не перайду Ёрдан, а вы пярэйдзеце і апануеце тую добрую зямлю. 23 Сьцеражыціся, каб не забыцца вам змовы СПАДАРА, Бога свайго, каторую Ён учыніў із вамі, і каб не рабіць табе балваноў, абраза чаго-колечы, як расказаў габе СПАДАР, Бог твой; 24 Бо СПАДАР, Бог твой, ё цяпло зьядаючае, Ён БОГ завіднік.

25 „А як родзяцца ў цябе сынове а сынове сыноў, і застараецеся на зямлі, вы папсуіц е ся й зробіце сабе балваны, абраз чаго-колечы, і зробіце ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго, гневаючы Яго; 26 То гук а ю за сьветкі супроці вас цяпер неба й зямлю, што вы нямінуча борзда загінеце ізь зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб адзяржаць яе: не прадоўжыце дні на ёй, але нямінуча загінеце. 27 I расьцяруша вас СПАДАР у людаў, і застаніц е ся ў малым ліку памеж народаў, куды завядзець вас СПАДАР. 28 I будзеце там служыць багом, вырабу рук людзк і х, дзерву а каменю, каторыя ня бачаць ані чуюць, ані ядуць, ані нюхаюць. 29 Але калі будзеш шукаць стуль СПАДАРА, Бога свайго, дык знойдзеш, калі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй. 30 Як будзеш у ўціску, і як нойдзе на цябе ўсе гэта ў вапошнія дні, то зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу Ягонага; 31 Бо спагадлівы Бог ё СПАДАР, Бог твой: ЁН не пакіне цябе й не загубе цябе, і не забудзецца змовы з айцамі тваімі, што Ён прысягаў ім; 32 Бо папытайся ў часоў пярэдніх, што был і перад табою, з тога дня, каторага стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад канца неба і аж да канца неба: ці бывала, як гэтая вялікая рэч, і ці чута падобная да яе? 33 Ці чуў люд голас Бога, г у каючы з пасярод цяпла, як ты чуў і жывеш? 34 Альбо ці прабаваў Бог пайсьці ўзяць сабе народ з памеж народу дазнаньнямі, знак а мі а чудосамі а вайною а рукою моцнай а цаўём выцягненым а вялікімі жахамі, як усе тое, што ўчыніў вам СПАДАР, Бог ваш, у Ягіпце перад ачыма тваімі? 35 Табе дана бачыць, каб ты ведаў, што СПАДАР ё Ён Бог, няма яшчэ апрача Яго. 36 Зь неба даў Ён чуць табе голас Свой, каб зырыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікае цяпло Свае, і ты чуў словы Ягоныя з пасярод цяпла. 37 I затым, што Ён любіў бацькоў тваіх, і абраў патомства іхнае просьле іх, то й вывеў цябе перад відам Сваім вялікаю сілаю сваёю зь Ягіпту, 38 Каб прагнаць народы, большыя а дужшыя за цябе, ад віду твайго, увесьці цябе, даць табе зямлю іхную на спадак, як гэта цяпер. 39 Дык ведай цяпер і хіні да сэрца свайго, што СПАДАР ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах, і няма яшчэ апрача Яго. 40 I заховуй уставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, каб добра было табе а сыном тваім просьле цябе, каб ты працягнуў дні на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе назаўсёды".

41 Тады аддзяліў Масей тры месты за Ёрданом на ўсход сонца, 42 Каб уцякаў туды ўбіўца, штозаб'ець прыяцеля свайго нясьведама, і ён ня быў злосьнікам ягоным ані ўчорах, ані заўчора, і каб уцёкла аднаго з гэтых местаў і жыў: 43 Бецэр на пустын і, на роўнай зямлі Рувінавай, і Рамоф у Ґілеадзе ў Ґадовай, і Ґолан у Вашане ў Манасавай. 44 I гэта права, каторае пастанавіў Масей перад сынамі Ізраелявымі; 45 Гэта сьветчаньні, уставы а суды, каторыя казаў Масей сыном Ізраелявым, па выхадзе іх ізь Ягіпту, 46 За Ёрданом на далін е супроці Веф-Пеору, у зямлі Сыгона, караля Аморэйскага, што жыў у Гэшбоне, каторага зр а зіў Масей із сынамі Ізраелявымі, па выхадзе іх ізь Ягіпту; 47 I спала ім зямля ягоная а зямля Оґа, караля Вашанскага, двух каралёў Аморэйскіх, каторыя за Ёрданом на ўсход сонца, 48 Ад Ароеру, каторы на беразе цур'я Арнона, і аж да гары Сырон, яна ж Гэрмон, 49 I ўся раўнін а за Ёрданом на ўсход, аж да мора раўніны ля поду Пісґі.

5 I зг у каў Масей усяго Ізраеля, і сказаў ім: „Слухай, Ізраелю, уставы а суды, каторыя я цяпер кажу ў вушы вашы, і наўчыцеся а рупцеся паўніць іх. 2 СПАДАР, Бог наш, учыніў із намі змову на Горыве. 3 Не з айцамі нашымі ўчыніў СПАДАР змову гэтую, але з намі. Мы тыя, каторыя тут цяпер, мы ўсі жывы. 4 Відам у від г у тарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла; 5 Я ж стаяў прамеж СПАДАРА й вас таго часу, каб пераказаваць вам слова СПАДАРОВА, бо вы баяліся цяпла й ня ўзыходзілі на гару. Ён сказаў:

6 „,Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў.

7 „, Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім. 8 Не рабі сабе выразанага балвана, ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далав а х, і што ў водах ніжэй зямлі. 9 Ня кланяйся імі ня служы ім, бо Я СПАДАР, Бог твой, БОГ завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей аж да трэйцяга і аж да чацьвертага пакаленьня ненавідзячых Мяне, 10 I чыне міласэрдзе тысячам любячых Мяне й дзяржачых расказаньні Мае. 11 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога свайго, здарм а, бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя Ягонае здарма. 12 Дзяржы дзень сыботні, каб сьвяціць яго, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой. 13 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работы свае; 14 А дзень сёмы- сыбота СПАДАРУ, Богу твайму. Не рабі ніякае рамеснае работы ты, ані сын твой, ані дачка твая, ані слуга твой, ані служэбка твая, ані вол твой, ані асёл твой, ані ўсялякі статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх, каб супачыў слуга твой а служэбка твая, як і ты. 15 I п а мятуй, што слугою ты быў у зямлі Ягіпецкай, і вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль рукою моцнай і цаўём выцягненым, затым і расказаў табе СПАДАР, Бог твой, чыніць дзень сыботні. 16 Сьці айца свайго й маці сваю, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, каб працягнуліся дні твае, і каб добра табе было на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе. 17 Не забівай. 18 I не чужалож. 19 I не крадзі. 20 I ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым. 21 I не жадай жонкі бліжняга свайго, і не жадай дому бліжняга свайго, поля яго, ані слугі яго, ані служэбкі, вала яго, ані асла яго, ані нічога, што ў бліжняга твайго'.

22 „Словы гэтыя вымавіў СПАДАР да ўсёга збору вашага на гары з пасярод цяпла, булак у а цемры, голасам вялікім, і болей не дадаваў, і напісаў іх на дзьвюх кам е нных табліцах, і даў іх імне. 23 I было, што як вы пачулі голас із пасярод цемры, і гара гарэла цяплом, то дабліжыліся да мяне ўсі галавы плямёнаў вашых і старцы вашы, 24 I сказалі:,Вось, паказаў нам СПАДАР, Бог наш, славу Сваю а вялікасьць Сваю, і голас ягоны чулі мы з пасярод цяпла; гэтага дня бачылі мы, што Бог гутара з чалавекам, і гэты застаецца жывы. 25 Але цяпер нашто нам паміраць? Бо зжарэць нас гэтае вялікае цяпло; калі мы яшчэ болей будзем чуць голас СПАДАРА, Бога нашага, то памрэм; 26 Бо хто з усіх целаў, каторы чуў бы голас Бога жывога, што г у кае з пасярод цяпла, як мы, ізастаўся б жывым? 27 Дабліжся ты й слухай усе, што скажа СПАДАР, Бог наш, і ты г у кай нам усе, што будзе казаць табе СПАДАР, Бог наш, і мы будзем слухаць і рабіць'. 28 I пачуў СПАДАР голас словаў вашых, як вы гутарылі з імною, і сказаў імне СПАДАР:,Чуў Я голас словаў люду гэтага, каторыя яны казалі табе; усе, што казалі яны, добра. 29 О калі б хто даў, каб былі гэтыя сэрцы іхныя да тога, каб баяцца Мяне й дзяржаць усі расказаньні Мае ўсі дні, каб добра было ім а сыном іхным навекі! 30 Пайдзі, скажы ім: „Зьвярніцеся сабе да буданоў сваіх". 31 А ты стой з Імною, і Я буду табе казаць усе расказаньне а ўставы а суды, каторых ты маеш наўчыць іх, і каб яны рабілі на тэй зямлі, каторую Я даю ім у дзяржаньне'. 32 I каб рупіліся рабіць так, як расказаў вам СПАДАР, Бог ваш; не адхінайцеся ані направа, ані налева. 33 Па ўсёй дарозе, па каторай расказаў вам СПАДАР, Бог ваш, хадзіце, каб вы былі жывы, і добра было вам, і працягнуліся дні вашыя ў зямлі, каторую апануеце.

6 „І гэта расказаньне, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог ваш, наўчыць вас рабіць у зямлі, да каторае вы пераходзіце туды, каб апанаваць яе; 2 Каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, каб дзяржаў усі ўставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе а сыну твайму а сыну сына твайго на ўсі дні жыцьця твайго, і каб працягнуліся дні твае. 3 Дык слухай, Ізраелю, і заховуй, каб паўніць, каб табе было добра, і каб вы вельмі размнажыліся, як казаў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе, у зямлі, што цячэць малаком а мёдам.

4 „Слухай, Ізраелю: СПАДАР, БОГ наш, СПАДАР адзін. 5 I любі СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім, і ўсёй душою сваёй, і ўсёй сілаю сваёй. 6 I хай будуць словы гэтыя, каторыя я расказую табе цяпер, на сэрцу тваім. 7 I р у патліва вучы іх дзеці свае, і г у кай празь іх, седзячы ў доме сваім, і йдучы дарогаю, і кладучыся, і ўстаючы. 8 I завяжы іх на знак на рук у сваю, і будуць як начэльнік памеж аччу твайго, 9 I напішы іх на вушакох дому свайго і брамах сваіх.

10 „I будзе, як увядзець цябе СПАДАР, Бог твой, у тую зямлю, каторую Ён прысягаў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку, а Якаву, каб даць табе вялікія а харошыя месты, каторых ты не будаваў, 11 I дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, каторых ты не напаўняў, і студні, высечаныя, каторых ты не высякаў, і вінішчы а аліўнікі, каторых ты не садзіў, і будзеш есьці й пад'ясі; 12 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў. 13 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, і Яму служы, і імям Ягоным прысягай. 14 Ня йдзіце за іншымі багамі, з багоў тых людаў, каторыя наўкола вас; 15 Бо БОГ завідны СПАДАР, Бог твой, Каторы сярод цябе, каб не ўзгарэўся гнеў СПАДАРА, Бога твайго, на цябе, і ня выгубіў Ён цябе зь віду зямлі.

16 „Не спакушайце СПАДАРА, Бога свайго, як вы спакушалі Яго ў Масе. 17 Цьверда дзяржыце расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, а сьветчаньні ягоныя а ўставы ягоныя, каторыя Ён расказаў табе. 18 I рабі справядлівае а добрае перад ачыма СПАДАРА, каб добра табе было, і каб ты ўвыйшоў, і спала табе добрая зямля, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом тваім, 19 Каб Ён выпіхнуў усіх варагоў тваіх ад віду твайго, як казаў СПАДАР.

20 „Калі папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы:,Што за сьветчаньні, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог наш, нам?' 21 То скажы сыну свайму:,Слугамі был і мы ў Фараона ў Ягіпце, і вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою моцнай, 22 I даў СПАДАР знак і а чудосы вялікія й ліха ў Ягіпце на Фараона а на ўвесь дом ягоны перад ачыма нашымі; 23 А нас вывеў, каб прывесьці нас, каб даць нам зямлю, праз каторую прысягаў айцом нашым. 24 I расказаў нам СПАДАР паўн і ць усі ўставы гэтыя, каб мы баяліся СПАДАРА, Бога свайго, на дабро нам усі дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер. 25 I справядлівасьцю будзе нам, калі мы будзем рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае перад відам СПАДАРА, Бога свайго, як Ён расказаў нам'.

7 „Як увядзець цябе СПАДАР, Бог твой, у зямлю, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе, і выкіне ад віду твайго чысьленыя народы, Гэціча а Ґерґесэя а Аморэя а Канааняніна а Ферэзэя а Гэвеяў а Евусэяў, сем народаў, чысьленшых а дужшых за цябе, 2 I аддасьць іх табе СПАДАР, Бог твой, перад табою, тады, паразіўшы іх, чыста акануеш іх; ня ўчыні зь імі змовы і ня зьмілуйся над імі. 3 I не сваячся зь імі: дачкі свае не аддавай за сына ягонага і дачкі ягонае не бяры за сына свайго; 4 Бо ён адхінець сына твайго, каб ня йшоў за Імною, і будуць служыць іншым багом, і ўзгарыцца на вас гнеў СПАДАРА, і Ён борзда выгубе цябе. 5 Але гэтак зрабіце зь імі: аброчнікі іхныя разбурыце, стаўпы іхныя паламіце, і гаі іхныя высячыце, і балваны іхныя спаліце цяплом; 6 Бо ты люд сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму; цябе абраў СПАДАР, Бог твой, з усіх народаў, каторыя на відзе зямлі, каб ты быў Яму собскім людам. 7 Не затым, каб вы был і чысьленшыя за ўсі люды, пажадаў вас СПАДАР і абраў вас, бо вы меншыя, чымся ўсі люды; 8 Але затым, што любе вас СПАДАР, і затым, што заховуе прысягу, каторай Ён прысягаў айцом вашым, вывеў вас СПАДАР рукою моцнай і выкупіў цябе з дому нявольнікаў, з рукі Фараона, караля Ягіпецкага. 9 I ведай, што СПАДАР, Бог твой, Ён Бог, БОГ верны, Каторы заховуе змову й міласэрдзе да тысячнага пакаленьня любячых яго і заховуючых расказаньні Ягоныя, 10 I адплачуе ненавідзячым Яго ў від, каб загубіць яго; ня будзе адвалакаць ненавідзячаму Яго, у від ягоны адплаце яму. 11 Дык заховуй расказаньне а ўставы а суды, каторыя цяпер расказую табе паўніць.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 59 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница| Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)