Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница

Другая кніга Масеява – Выхад 2 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 3 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 4 страница | Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

17 Тады пяяў Ізра е ль гэтую песьню: „Падыймайся, студня, пя і це празь яе. 18 Студню капалі начэльнікі, капалі яе дабрародныя люду з правадаўцам пасах а мі сваімі". I з пустыні да Матаны, 19 3 Матаны да Нагалелю, з Нагалелю да Вамофу, 20 I з Вамофу да даліны, каторая ў полю Моава, на версе Пісґі, і глядзіць далоў на пустыню.

21 I паслаў Iзраель паслоў да Сыгона, караля Аморэйскага, кажучы: 22 „Перайду перазь зямлю тваю, не адхінуся ў полі а ў вінішчы, ня будзем піць вады із студняў, дарогаю каралеўскаю пойдзем, пакуль не пярэйдзем граніцы твае". 23 I ня даў Сыгон Ізраелю прайсьці сваю граніцу; і зьбер Сыгон увесь люд свой, і вышаў суйроці Ізраеля на пустыню, і прышоў да Ягацы, і ваяваў із Ізраелям. 24 I зр а зіў яго Iзраель лязом мяча, і ўзяў у дзяржаньне зямлю ягоную ад Арнона аж да Явока, аж да граніцаў сыноў Амонавых, бо моцная был а граніца сыноў Амонавых. 25 I ўзяў Ізраель усі месты гэтыя, і жыў Ізраель у вусіх местах Аморэйскіх, у Гэшбоне й у вусіх перадмесьцях яго; 26 Бо Гэшбон, места Сыгонава, караля Аморэйскага яно; і ён ваяваў зь пярэднім каралём Моаўскім, і ўзяў усю зямлю ягоную з рукі ягонае аж да Арнона. 27 Затым г у калі прыпавесьнікі: „Прыйдз і це да Гэшбону, і хай збудуюць а ўмацуюць места Сыгонава; 28 Бо цяпло вышла з Гэшбону, поламя зь места Сыгонавага, пажэрла Ар-Моаў а дзяржачых вышыні Арнонавы. 29 Бяда табе, Моаве! загінуў ты, людзе Хамосаў! Разьбегліся сынове ягоныя, а дачкі ягоныя сталі палоненіцамі Аморэйскага караля Сыгона. 30 I мы стралялі ў іх; загінуў Гэшбон аж да Дывона, і мы спустошылі іх аж да Нофы, каторая ля Медэвы".

31 I прабываў Ізраель у зямлі Аморэйскай.

32 I паслаў Масей выглядзець Язэр, і перамаглі перадмесьці яго, і прагналі Аморэяў, каторыя там. 33 I павярнуліся, і пайшлі дарогаю Вашану. I выступіў Оґ, кароль Вашанскі, супроці іх, сам а ўвесь люд ягоны на вайну да Едрэі. 34 I сказаў СПАДАР Масею: „Ня бойся яго, бо ў рук у тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а зямлю ягоную, і ўчыніш яму, як учыніў Сыгону, каралю Аморэйскаму, што жыў у Гэшбоне". 35 I пар а зілі яны яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, так што не засталося астачы, і адзяржалі на спадак зямлю ягоную.

22 I кран у ліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам на раўнін е Моава, на гэтым баку Ёрдану, супроці Ерыхону.

2 I бачыў Валак Сэпоронак усе, што зрабіў Ізраель Аморэю; 3 I вельмі баяўся Моаў віду люду гэтага, бо ён быў чысьлены, і быў зьн е марашчаны з прычыны сыноў Ізраелявых. 4 I сказаў Моаў старцом Мідзянскім: „Гэтая грамад а аб'ядае цяпер усе наўкола нас, як вол аб'ядае траву палявую". А Валак Сэпоронак быў каралём Моаўскім у тым часе.

5 I паслаў ён паслоў да Валаама Веоронка да Пефору, каторы ля ракі, у зямлі сыноў народу ягонага, пазваць яго, кажучы: „Вось, люд вышаў зь Ягіпту, вось, пакрывае відзеньне зямлі, і жывець ён супроці мяне. 6 Дык цяпер прыйдзі ж, пракліні імне люд гэты, бо ён дужшы за мяне: можа я гады буду магчы пар а зіць яго й выгнаць яго ізь зямлі. Я ведаю, што каго ты дабраславіш, тый дабраславёны, і што каго ты праклінеш, тый пракляты".

7 I пайшлі старцы моаўскія й старцы мідзянскія, і падаркі за чары ў руках, і прышлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валаковы. 8 I сказаў ён ім: „Пераначуйце тут гэту ноч, і зьвярну вам слова, якое скажа імне СПАДАР". I прабывалі старцы моаўскія ў Валаама. 9 I прышоў Бог да Валаама, і сказаў:,,Хто гэта людзі ў цябе?" 10 I сказаў Валаам Богу:,,Валак Сэпоронак, кароль Моаўскі, прыслаў іх да мяне, кажучы: 11,Вось, люд вышаў зь Ягіпту й пакрыў відзеньне зямлі; дык ідзі, пракліні імне яго: можа я тады змагу ваяваць ізь ім і выгнаць яго' ". 12 I сказаў Бог Валааму:,,Не хадзі зь імі, ня кліні люду, бо ён дабраславёны". 13 I ўстаў Валаам нараніцы, і сказаў начэльнікам Валаковым: „Пайдзіце да зямлі свае, бо адмаўляе СПАДАР даць імне йсьці з вамі". 14 I ўсталі начэльнікі моаўскія, і прышлі да Валака, і сказалі: „Адмаўляецца Валаам ісьці з намі".

15 I ўдр у гава Валак паслаў начэльнікаў шмат, і славутшых за гэтых. 16 I прышлі яны да Валаама, і сказалі яму: „Гэтак кажа Валак Сэпоронак:,Не адмоўся йсьці да мяне, 17 Бо ўчсьціць учшу цябе вельмі, і ўсе, што скажаш імне, зраблю. Дык прыйдзі, калі ласка, пракліні імне люд гэты' ". 18 I адказаваў Валаам, і сказаў слугам Валаковым: „Каб Валак даваў імне поўны свой дом срэбла а золата, ня змог бы я пераступіць расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, каб зрабіць што-колечы малое альбо вялікае. 19 А цяпер прабывайце тут і вы гэту ноч, і я даведаюся, што дадасьць, гутарачы з імною, СПАДАР". 20 I прышоў Бог да Валаама ночы, і сказаў яму: „Калі гук а ць цябе прышлі людзі гэтыя, то ўстань, пайдзі зь імі; але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое рабі". 21 I ўстаў Валаам нараніцы, і асядлаў асьліцу сваю, і пайшоў з начэльнікамі моаўскімі. 22 I ўзгарэўся гнеў Божы за тое, што ён пайшоў зь імі, і стаў Ангіл СПАДАРОЎ на дарозе, каб пераказіць яму; а ён ехаў на асьліцы сваёй, і ізь ім два маладзёны ягоныя. 23 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, Каторы стаяў на дарозе, і меч Ягоны на гал і ў руццэ ягонай, зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; і біў Валаам асьліцу, каб зьвярнуць яе на дарогу. 24 I стаў Ангіл СПАДАРОЎ на вузкой селавой дарозе меж вінішчаў, з аднаго боку плот і з другога боку плот. 25 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і прыціснулася да сьцяны, і прыціснула нагу Валаамаву да сьцяны, і ён ізноў біў яе. 26 I Ангіл СПАДАРОЎ ізноў перайшоў, і стаў у цесным месцу, ідзе няма куды зьвярнуць, ані направа, ані налева. 27 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і лягла пад Валаамам. I ўзгарэўся гнеў Валаамаў, і ён біў асьліцу кіям. 28 I адчыніў СПАДАР вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: „ІІІто я табе зрабіла, што ты б'еш мяне вось ужо трэйці раз?" 29 I сказаў Валаам асьліцы: „Бо ты наругалася імне; калі б у мяне ў руццэ быў меч, то я цяпер жа забіў бы цябе". 30 I сказала асьліца Валааму:,,Ці ня я твая асьліца, на каторай ты езьдзіў конна спачатку дагэтуль? ці прызвычкаю прывыкла гэтак рабіць із табою?" Ён сказаў:,,Не". 31 I адчыніў СПАДАР вочы Валааму, і абачыў ён Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў на дарозе, і меч ягоны на гал і ў руццэ ягонай, і скланіўся, і пакланіўся відам сваім. 32 I сказаў яму Ангіл СПАДАРОЎ: „За што ты біў асьліцу сваю вось ужо трэйчы? Я вышаў, каб пераказіць, бо дарога крутні перад Імною. 33 I абачыла асьліца Мяне, і зьвярнула ад мяне вось ужо трэйчы. Калі б яна не зьвярнула ад Мяне, то Я нават цябе забіў бы, а яе пакінуў бы жывую". 34 I сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: „Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся". 35 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Валааму: „Пайдзі зь людзьмі гэтымі, але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое кажы". I пайшоў Валаам із начэльнікамі Валаковымі.

36 I пачуў Валак, што прышоў Валаам, вышаў на пярэймы яму да места моаўскага, што на граніцы Арнона, каторы ля канца граніцы. 37 I сказаў Валак Валааму:,,Ці не станаўко пасылаў я да цябе зваць цябе? Чаму ты ня йшоў да мяне? Няго ж я запраўды не магу ўцьсьціць цябе?" 38 I сказаў Валаам Валаку:,,Вось, Я прышоў да цябе, але ці магу я што сказаць? Слова ўложа Бог у вусны мае, тое й буду г у каць". 39 I пайшоў Валаам із Валаком, і прышлі да Кіраф-Гуцоф. 40 I зарэзаў Валак буйны а драбны статак, і паслаў Валааму а начэль нікам, што ізь ім. 41 I было нараніцы: і ўзяў Валак Валаама, і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавы, каб ён абачыў стуль часьць люду.

23 I сказаў Валаам Валак у: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў, і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 2 I зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьн е сьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку. 3 I сказаў Валаам Валаку: „Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР вьійдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб'яве імне, то я скажу табе". I пайшоў на высокае месца. 4 I сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: „Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку". 5 I ўлажьгў СПАДАР слова ў вусны Валаамавы, і сказаў: „Зьвярніся да Валак а і гэтак г у кай". 6 I зьвярнуўся да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня свайго, ён а ўсі начэльнікі моаўскія.

7 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „3 Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх:,Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля'. 8 Як пракліну я? БОГ не пракляў яго. 9 Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца. 10 Хто паліча пясок Якаваў і лік чацьвертае часьці Ізраеля? Хай памрэць душа мая сьмерцю справядлівых, і хай будзе апошні канец мой падобны да яго".

11 I сказау Валак Валааму:,,Што ты імне робіш? Я ўзяў цябе праклясьці варагоў маіх, а ты, вось, дабраславенствам дабраславіш?" 12 I адказаў ён, і сказаў: „Ці ня тое, што ўложа СПАДАР у вусны мае, ці ня тое маю рупіцца казаць?"

13 I сказаў яму Валак: „Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і пракліні імне яго стуль". 14 I ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку. 15 I сказаў Валаку: „Пастой тут ля ўсепаленьня свайго, а я сустрэну там СПАДАРА. 16 I стрэўся СПАДАР із Валаамам, і ўлажыў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: „Зьвярніся да Валак а й гэтак кажы".

17 I прышоў да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня, і начэльнікі моаўскія зь ім. I сказаў яму Валак:„Што казаў СПАДАР?"

18 Ён узьняў прыпавесьць сваю і сказаў:,,Устань, Валача, і паслухай, сьхіні вуха да мяне, Сэпоронку. 19 Не чалавек Бог, каб яму маніць, і ня сын людзк і, каб яму каяцца. Ці Ён скажа, і ня ўчыне? I будзе казаць, і ня дойсьніць? 20 Вось, дабраславіць прыняў я, бо Ён дабраславе, і я не магу перастанавіць. 21 Бо Ён не назірае бяспраўя ў Якаву, і ня бача крутадушша ў Ізраелю; СПАДАР, Бог яго, зь ім, і трубны каралеўскі гук у яго. 22 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня аднарога ў яго. 23 Няма чараў у Якаву і няма варажбы ў Ізраелю. У пар у скажуць празь Якава а праз Ізраеля:,Во што твора Бог!' 24 Вось, люд, як лявіца ўстаець, і як леў падыймаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабытку і ненап'ецца крыві забітых".

25 I сказаў Валак Валааму: „Ані клясьці ня кліні, ані дабраславіць не дабраслаў яго". 26 I адказаў Валаам, і сказаў Валаку: „Ці не казаў я табе, кажучы:,Усе, што СПАДАР кажа, я маю рабіць'?"

27 I сказаў Валак Валааму:,,Пайдаі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імяе стуль".

28 I ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні. 29 I сказаў Валаам Валак у: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 30 I зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.

24 I Валаам абачыў, што люба ў ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні. 2 I ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.

3 I падняў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 4 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, каторы бача відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ў яго. 5 Якія пазорныя буданы твае, Якаве, вітальні твае, Ізраелю! 6 Як дал і ны, пашырыліся яны, як сады ля ракі, як алёйныя дзервы, пасаджаныя СПАДАРОМ, як кедры ля водаў. 7 Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае. 8 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня адзінарога ў яго; зжарэць народы, праціўныя яму, і косьці іхныя пакрыша, і стрэламі сваімі паразіць. 9 Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты!"

10 I ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: „Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы. 11 Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што учшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці". 12 I сказаў Валаам Валаку:,,Ці не таксама паслом тваім, каторых ты паслаў да мяне, г у каў я кажучы: 13,Калі б даваў імне Валак поўны свой дом срэбла а золата, не магу пераступіць слова СПАДАРОВАГА, каб зрабіць добрае альбо ліхое ад сэрца свайго: што скажа СПАДАР, тое й буду г у каць'. 14 Дык, вось, я йду да люду свайго; хадзі, я накажу табе, што зробе люд гэты люду твайму апошніх дзён".

15 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 16 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, ведае веду Навышняга, каторы мае відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ягоныя. 17 Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых. 18 I будзе Едом дзяржаваю, і Сэір будзе дзяржаваю варагоў сваіх, а Ізраель будзе дзеяць адважна. 19 I апануе паходзячы зь Якава, і выгубе астачы зь места".

20 I абачыў ён Амаліка, і ўзьняў прыпав е сьць сваю, і сказаў: „Першы з народаў Амалік, але наапошку навекі загіне". 21 I абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на ск а ле. 22 Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон".

23 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Гора, хто застан е цца жывы, як навядзець гэта Бог! 24 I прыйдуць караблі з Кітыму, і будуць мучыць Асура, і будуць мучыць Евера, але й самы навекі загінуць". 25 I ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.

25 I жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі. 2 I звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным. 3 I ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора. 4 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля". 5 I сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым:,,3аб і це кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора".

6 I вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.

I абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў рук у сваю. 8 I ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых. 9 I было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.

10 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй. 12 Затым скажы:,Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой;13 I будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым'". 14 А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага. 15 А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.

16 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Уціскай Мідзянян, і біце іх, 18 Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вае у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора.

26 I было просьле гэтага паражэньня, і сказаў СПАДАР Масею а Елеазару Ааронку, сьвятару, кажучы: 2 „Палічыце колькасьць усяго збору сыноў Ізраелявых ад дваццацёх год і вышэй, па дамох айцоў іхных, кажнага ўходзячага ў войска ў Ізраелю". 3 I г у каў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы: 4 „Палічыце ад дваццацёх год і вышэй, як расказаў СПАДАР Масею а сыном Ізраелявым, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае.

5 Рувін, пяршак Ізраеляў. Сынове Рувінавы: ад Ганоха радзім а Ганохава, ад Фалу радзіма Фалава, 6 Ад Хецрона радзіма Хецронава, ад Хармі радзіма Хармава. 7 Гэтыя пакаленьні Рувінавы; і было палічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццацёх. 8 I сын Фалаў Еляў. 9 Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэга Дафан а Авірам, гук а ныя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ. 10 I рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.

11 Але сынове Корыны не памерлі. 12 Сынове Сымонавы па радзімах сваіх: ад Немуеля радзіма Немуелява, ад Яміна радзіма Ямінава, ад Ахіна радзіма Яхінава, 13 Ад Зары радзіма Зарына, ад Саўлы радзіма Саўлава. 14 Гэтыя радзімы Сымонавы: дваццаць дзьве тысячы і дзьвесьце.

15 Сынове Ґадавы па радаімах сваіх: ад Цэфона радзіма Цэфонава, ад Гаґґі радзіма Гаґґава, ад Шуні радзіма Шунева, 16 Ад Озьні радзіма Озьнева, ад Эры радзіма Эрава, 17 Ад Арода радзіма Ародава, ад Арэлі радзіма Арэлява. 18 Гэтыя радзімы сыноў Ґадавых, подле лічэньня іх: сорак тысячаў і пяцьсот.

19 Сыны Юдзіны: Гір а Онан; і памерлі Гір а Онан у зямлі Канаанскай. 20 I был і сынове Юдзіны па радзімах сваіх: ад Шэлы радзіма Шэліна, ад Фарэса радзіма Фарэсава, ад Зары радзіма Зарына. 21 I был і сынове Фарэсавы: ад Гэцрома радзіма Гэцромава, ад 'Гамула радзіма Тамулава. 22 Гэтыя радзімы Юдзіны, подле лічэньня іх: семдзясят шэсьць тысячаў і пяцьсот.

23 Сынове Іссасхаровы па радзімах сваіх: ад Толы радзіма Толіна, ад Фувы радзіма Фувіна, 24 Ад Яшува радзіма Яшувава, ад Шымрона радзіма ІІІымронава. 25 Гэтыя радзімы Іссасхаровы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы трыста.

26 Сынове Завулонавы па радзімах сваіх: ад Сэрэда радзіма Сэрэдава, ад Елона радзіма Е лонава, ад Яглееля радзіма Яглеелява. 27 Гэтыя радзімы Завулонавы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят тысячаў і пяцьсот.

28 Сыны Язэпавы па радзімах сваіх: Манас а Яхрэм. 29 Сынове Манасавы: ад Махіра радзіма Махірова, і Махір радзіў Гілеада, ад Гілеада радзіма Ґілеадава. 30 Гэтыя сынове Ґілеадавы: Езэр радзіма Езэрава, ад Гелека радзіма Гелекава, 31 I Асрэль - радзіма Асрэлява, ад Шэхема радзіма Шэхемава, 32 I Шэміда - радзіма Шэмідзіна, ад Гэфера радзіма Гэферава, 33 I Салпагад Гэферонак ня меў сыноў, а толькі дачкі. Імёны Салпагадзянак: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца. 34 Гэтыя радзімы Манасавы; і палічаных іхных пяцьдзясят дзьве тысячы і сямсот.

35 Гэтыя сынове Яхрэмавы па радзімах сваіх: ад Шутэлы радзіма Шутэліна, ад Бехера радзіма Бехерава, ад Тагана радзіма Таганова. 36 I гэтыя сынове Шутэліны: ад Ерана радзіма Еранава. 37 Гэтыя радзімы сыноў Яхрэмавых, подле лічэньня іх: трыццаць дзьве тысячы і пяцьсот. Гэта сынове Язэпавы па радзімах сваіх.

38 Сынове Веняміновы па радаімах сваіх: ад Белы радзіма Беліна, ад Ашбела радзіма Ашбелава, ад Агірама радзіма Агарамова, 39 Ад Шэфуфама радзіма Шэфуфамова, ад Гуфама радзіма Гуфамова. 40 I был і сыны Беліны: Ард а Гааман. Радзіма Ардова, ад Наамана радзіма Нааманова. 41 Гэтыя сынове Веняміновы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў і шасьцьсот.

42 Гэтыя сынове Дановы па радзімах сваіх: ад Шугама радзіма Шугамова. Гэта радзімы Дановы па радзімах сваіх. 43 I ўсіх радзімаў Шугамовых, подле палічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы і чатырыста.

44 Сынове Ашэравы па радзімах сваіх: ад Імны радзіма Імніна, ад Ішвы радзіма Ішвіна, ад Бэры радзіма Бэрына. 45 Ад сыноў Бэрыных: ад Гэвера радзіма Гэверава, ад Малхіеля радзіма Малхіелява. 46 Імя дачкі Ашэравае Сэраг. 47 Гэтыя радзімы сыноў Ашэравых, подле палічэньня іх: пяцьдзясят тры тысячы і чатырыста.

48 Сынове Неффалімовы па радзімах сваіх: ад Ягцэеля радзіма Ягцэелява, ад Ґуня радзіма Ґунева, 49 Ад Ецэра радзіма Ецэрава, ад Шылема радзіма Шылемава. 50 Гэтыя радзімы Неффалімовы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў чатырыста. 51 Гэтыя палічаныя сынове Ізраелявы: шасьцьсот адна тысяча сямсот і трыццацёх.

52 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 53 „Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў: 54 Чысьленшаму памнож дзель; а нячысьленаму зьменш дзель; кажнаму сумерна зь лікам палічаных ягоных мае быць дана дзель. 55 Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоўсваіх маюць яны адзяржаць на спадак. 56 Жэрабям маюць падзяліць ім спадак іхны як меж чысьленых, так і нячысьленых.

57 I гэта палічаныя Левіты подле радзімаў сваіх: ад Ґірсона радзіма Ґірсонава, ад Когафа радзіма Когафова, ад Мерары радзіма Мерарава. 58 Гэтыя радзімы Левавы: радзіма Ліўнева, радзіма Гэўронава, радзіма Маглева, радзіма Мушава, радзіма Корына. I Когаф радзіў Амрама. 59 Імя жонкі Амрамовае Ёхаведа Левянка, каторую нарадз і ла маці яе Леву, а яна нарадз і ла Амраму Аарона а Масея а Мірыям, сястру іхную. 60 I нарадзіліся ў Аарона Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 61 I памер Надаў а Авігу, як абраклі цяпло чужое перад СПАДАРОМ. 62 I было іх палічаных дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй; бо яны ня был і палічаныя памеж сыноў Ізраелявых, бо яны не адзяржалі спадку сярод сыноў Ізраелявых.

63 Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Юрдану, супроці Ерыхону. 64 І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустын і Сынайскай; 65 Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянк а.

27 I дабліжыліся дачкі Салпагада, сына Гэферавага, сына Ґілеадавага, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў Манаса Язэпенка, і во ймёны дачок ягоных: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца; 2 I сталі перад Масеям а перад Елеазаром, сьвятаром, а перад князьмі, а ўсёй грамадою ля ўходу будану збору, і сказалі: 3,,Айцец наш пам е р на пустын і, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што был і зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было. 4 Чаму мае не ставаць імені айца нашага з пасярод радзімы ягонае, затым што ў яго няма сына? Дай нам дзяржаву сярод братоў айца нашага". 5 I дабліжыў Масей справу іхную СПАДАРУ.

6 I сказаў СПАДАР Масею: 7,,Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім. 8 I сыном Ізраелявым г у кай, кажучы:,Калі людзін а памрэць, ня маючы ў сябе сына, то перадайце дзяржаву ягоную дачцэ ягонай. 9 I калі ж няма ў яго дачкі, перадайце дзяржаву ягоную братом ягоным. 10 Калі ж няма ў яго братоў, дык аддайце дзяржаву ягоную братом айца ягонага. 11 I калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. I хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею' ".

12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым. 13 I абачыш яе, і прылучышся да люду свайго таксама ты, як прылучыўшыся Аарон, брат твой; 14 Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі". Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустын і Цын.

15 I г у каў Масей СПАДАРУ, кажучы: 16 „Хай прызнача СПАДАР, Бог духоў усялякага цела, над грамадою гэтаю чалавека, 17 Каторы выходзіў бы перад імі і каторы ўходзіў бы перад імі, і каторы выводзіў бы іх і каторы прыводзіў бы іх, каб не застал а ся грамад а СПАДАРОВА, як авечкі, у каторых янма пастыр а ". 18 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе Ігошуу Нунянк а, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго рук у сваю, 19 I пастанаві яго перад Елеазаром, сьвятаром, а перад усім зборам, і дай яму расказаньне перад ачыма іхнымі, 20 I дасі яму із славы свае, каб слухаў яго ўвесь збор сыноў Ізраелявых. 21 I перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамад а ".

22 I ўчыніў Масей, як расказаў яму СПАДАР: і ўзяў Ігошуу, і пастанавіў яго перад Елеазаром, сьвятаром, і перад усім зборам, 23 I ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.

28 I г у каў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім:,Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару'. 3 I скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае. 4 Аднаго баранчыка абрачы нараніцы, а другога баранчыка абрачы адвячоркам. 5 I на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценкае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна. 6 Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ. 7 I ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ. 8 А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьлів а ньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.

9 А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго. 10 Сыботняе ўсепаленьне кажнае сыботы, звыш усепаленьня штачаснага а ўзьліваньня.

11 I на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 12 I тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адяо цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана, 13 I на аброк хлебны па дзясятай часьці ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка - аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ. 14 I ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году. 15 I адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.

16 I першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ. 17 I на пятнанцаты дзень гэтага месяца - сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі, 18 На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 19 I абракайце агняны аброк, усепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя яны маюць быць у вас. 20 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце, 21 I па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 22 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам. 23 Апрача ранічнага ўсепаленьня, каторае ёсьць усепаленьне штачаснае, зрабіце гэга. 24 Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць. 25 I сёмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас, ніякае рамеснае работы не рабіце.

26 I ў дзень першых пладоў, як даруеце новы аброк хлебны СПАДАРУ ў тыдні вашыя, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякіае рамеснае работы не рабіце. 27 I абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў, 28 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьц і на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана, 29 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 30 I адно казянё дзеля ласкіўчыненьня вам. 31 Апрача штачаснага ўсепаленьня й хлебнага аброку яго, зрабіце іх; бяз гану маюць быць яны ў вас, і іх узьліваньне.

29 I сёмага месяца, на першы дзень месяца, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце; дзень трубнага гуку хай будзе ў вас. 2 I абрачыце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 3 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана, 4 I адну дзясятую часьць на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 5 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам, 6 Апрач а маладзіковага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і штачаснага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і ўзьліваньняў іх, подле ўставы, на прыемны пах, на агняны аброк СПАДАРУ.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 72 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница| Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.016 сек.)