Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница

Другая кніга Масеява – Выхад 5 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 1 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

12 „I будзе: за тое, што вы слухалі судоў гэтых, і заховавалі іх, і дзяржалі іх, то захавае СПАДАР, Бог твой, табе змову й міласэрдзе, як Ён прысягнуў айцом тваім, 13 I будзе цябе любіць, і дабраславе цябе, і размножа цябе, і дабраславе плод жывага твайго й плод зямлі твае, хлеб твой, і вінны сок твой, і аліву тваю, прыплод ад буйнога статку твайго й прыплод ад стады авец тваіх, на тэй зямлі, каторую Ён прысягнуў айцом тваім даць табе. 14 Дабраславёны ты будзеш болей за ўсі люды; ня будзе ў цябе бясплоднага ані бясплоднае, таксама ў статку тваім. 15 I адхінець ад цябе СПАДАР усялякае няўздоленьне, і ніякія ліхія хваробы ягіпецкія, каторыя ты знаў, не навядзець на цябе, але навядзець іх на ўсіх ненавідзячых цябе. 16 I пажарэш усі люды, каторыя СПАДАР, Бог твой, даець табе; няхай не пажалее іх вока твае; і ня служы багом іхным, бо гэта пастка табе.

17 „Калі скажаш у сэрцу сваім:,Народы гэтыя чысьленшыя за мяне, як я магу выгнаць іх?' 18 Ня бойся іх, выр а зьліва ўспомні тое, што зрабіў СПАДАР, Бог твой, Фараону а ўсяму Ягіпту, 19 Тыя вялікія дазнаньні, каторыя бачылі вочы твае, і знак і, і чудосы, і рук у моцную, і цаўё выцягненае, зь якімі вывеў цябе СПАДАР, Бог твой. Гэтак зробе СПАДАР, Бог твой, усім людам, каторых відаў ты баішся. 20 I таксама шаршні пашлець СПАДАР, Бог твой, на іх, пакуль не загінуць тыя, што засталіся й схаваліся ад віду твайго. 21 Не лякайся іх, бо СПАДАР, Бог твой, сярод цябе, Бог вялікі а страшны. 22 I СПАДАР, Бог твой, выкіне гэтыя народы перад відам тваім памалу, памалу; ня можаш ты выгубіць іх борзда, каб не памнажыліся супроці цябе палявыя зьвяры. 23 I дасьць іх СПАДАР, Бог твой, табе, і прывядзець іх у вялікую замятню, пакуль ня выгубе іх. 24 I аддасьць каралёў іхных у рукі твае, і ты выгубіш імя іхнае з пад неба; ня вытрывае ніхто супроці віду твайго, пакуль ня выгубіш іх. 25 Балваны багоў іхных спаліце цяплом; не пажадай срэбра а золата, каторае на іх, каб узяць сабе, каб не спатыкнуўся імі, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму. 26 I ня ўнось агіды да дому свайго, бо будзеш аканаваны, як яна. Брыдою брыдзься ягонай і агідаю гідзься ягонай, бо аканаваны ён.

8,,Усе расказаньне, каторае я расказую табе цяпер, старайцеся спаўняць, каб вы жыл і, і размнажыліся, і прышл і, і апанавалі зямлю, праз каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым. 2 I памятуй усю дарогу, каторай вёў цябе СПАДАР, Бог твой, вось ужо сорак год па пустын і, каб укарыць цябе, каб выпрабаваць цябе, каб даведацца, што ў сэрцу тваім, ці будзеш дзяржаць расказаньні Ягоныя, ці не. 3 Ён карыў цябе, і тамаваў цябе голадам, і жывіў цябе маннаю, каторай ты ня знаў і ня зналі айцове твае, каб усьвядоміць цябе, што не адным хлебам жывець чалавек, але ўсім, што выходзе з вуснаў СПАДАРА, будзе жыць чалавек. 4 Адзецьце твае ня вяла на табе, і нага твая ня похла, вось ужо сорак год. 5 I знай у сэрцу сваім, што, як чалавек зыра сына свайго, СПАДАР, Бог твой, зыра цябе. 6 Дык заховуй расказаньне СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць дарогамі Ягонымі й баяцца Яго; 7 Бо СПАДАР, Бог твой, прыводзе цябе да зямлі добрае, да зямлі цур'ёў вады, жаролаў а азёраў, што выходзяць із даліны й гары, 8 Зямлі пшонкі, ячменю, віна, фіґаў і гранатовага дзярэўя, зямлі аліўкі, алею а мёду, 9 Зямлі, у каторай безь нястачы будзеш есьці хлеб, ня будзе ніякае нястачы табе ў ёй, зямлі, у каторай камяні - зялеза, і з каторай гораў будзеш кап а ць медзь. 10 I будзеш есьці а сыціцца, і дабраславіш СПАДАРА, Бога свайго, на добрай зямлі, каторую Ён даў табе. 11 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Бога свайго, не дзержачы расказаньняў Ягоных а судоў Ягоных а ўставаў Ягоных, каторыя я цяпер расказую табе; 12 Каб, як ты будзеш есьці, і насыцішся і пастановіш харошыя дамы, і як будзеш жыць у іх, 13 I як твой буйны й драбны статак, памножыцца, і срэбра а золата памножыцца ў цябе, і ўсе ў цябе памножыцца; 14 Не ўзьнялося сэрца твае, і не забыўся СПАДАРА, Бога свайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў; 15 Каторы вёў цябе па пустын і вялікай а страшнай, ідзе агняныя г а ды а скорпіёны а сухія месцы, на каторых няма вады; Каторы вытачыў табе вады із ск а лы гранітнае; 16 Каторы жывіў цябе на пустын і маннаю, каторае ня зналі айцове твае, каб укарыць цябе і каб выпрабаваць цябе, каб зрабіць табе дабро пры канцу тваім; 17 Дык калі скажаш у сэрцу сваім:,Мая сіла а моц рукі мае прыдбалі імне багацьце гэтае', 18 То п а мятуй СПАДАРА, Бога свайго, бо Ён даець табе сілу прыдбав а ць багацьце, каб споўніць змову Сваю, праз каторую Ён прысягаў айцом тваім, як цяпер.

19 „I будзе, калі ты чыста забудзешся СПАДАРА, Бога свайго, і пойдзеш за багамі іншымі, і будзеш служыць ім а кланяцца ім, то я сьветчу супроці вас цяпер, што вы чыста загінеце. 20 Як народы, каторыя СПАДАР губе ад віду вашага, так загінеце за тое, што не паслухаеце голасу СПАДАРА, Бога свайго.

9 „Слухай, Ізраелю, ты цяпер пераходзіш Ёрдан, каб пайсьці і апанаваць народы, большыя а дужшыя за цябе, месты вялікія з умацаваньнямі аж да неба, 2 Люд чысьлены а высокі, сынове Енаковы, каторых ты знаеш і ты чуў:,Хто ўстое супроці сыноў Енаковых?' 3 Ведай жа цяпер, што СПАДАР, Бог твой, Ён, Каторы праходзе перад табою, як цяпло зьядаючае; Ён будзе губіць іх і Ён укора іх перад табою, і ты выжанеш іх, і загубіш іх борзда, як казаў табе СПАДАР. 4 Не кажы ў сэрцу сваім, як выжане СПАДАР, Бог твой, іх ад віду твайго, кажучы:,3а справядлівасьць маю прывёў мяне СПАДАР апанаваць гэтую зямлю', бо за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР выганяе іх ад віду твайго. 5 Не за справядлівасьць сваю і не за правасьць сэрца свайго прышоў ты адзяржаць на спадак зямлю іхную, але за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго, і каб споўніць слова, каторым прысягаў СПАДАР айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву. 6 I ведай, што не за справядлівасьць тваю СПАДАР, Бог твой, даець табе зямлю гэтую добрую, каб апанаваць яе, бо ты люд калянага завыйку. 7 П а мятуй, не забудзься тое, што ты гневаў СПАДАРА, Бога свайго, на пустыні: із самага таго дня, як вышаў ты ізь зямлі Ягіпецкае, і аж да прыходу свайго на месца гэтае, вы был і праціўнікамі СПАДАРУ. 8 I ля Горыву вы квялілі СПАДАРА, і загневаўся на вас СПАДАР, каб выгубіць вас, 9 Як я ўзышоў на гару, каб узяць табліцы кам е нныя, табліцы змовы, каторую ўчыніў СПАДАР із вамі, і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, 10 I даў імне СПАДАР дзьве табліцы кам е нныя, напісаныя палцам Божым;а на іх подле ўсіх словаў, каторыя г у тарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла ў дзень збору. 11 I было, што на канцу сараку дзён і сараку ночаў даў СПАДАР імне дзьве табліцы каменныя, табліцы змовы, 12 I смазаў імне СПАДАР:,Устань, зыйдзі барзьдзей адгэтуль, бо папсаваўся люд твой, каторы ты вывеў зь Ягіпту; адхінуліся яны борзда ад дарогі, каторую Я расказаў ім: яны зрабілі сабе літы балван'. 13 I сказаў СПАДАР імне, кажучы:,Бачу Я люд гэты, і вось, люд калянага завыйку ён. 14 Пакінь Мяне, і Я выгублю іх, і сьцяру імя іхнае з пад нябёсаў, і ўчыню цябе народам дужшым а чысленшым за іх'. 15 I я абярнуўся і зышоў з гары, гара ж гарэла цяплом;і дзьве табліцы змовы на абедзьвіх руках маіх. 16 I абачыў я, вось, вы ізграшылі супроці СПАДАРА, Бога свайго, зрабілі сабе літае цялё-бычка, адхінуўшыся борзда ад дарогі, каторую расказаў вам СПАДАР; 17 I схапіў я абедзьве табліцы, і кінуў іх із абедзьвіх рук сваіх, і разьбіў іх перад ачыма вашымі. 18 I паў я перад СПАДАРОМ, як уперад, сорак дзён і сорак ночаў хлеба ня еў і вады ня піў, з прычыны ўсіх грахоў вашых, каторымі вы ізграшылі, зрабіўшы гэта ліха ў ваччу СПАДАРА, угневаўшы Яго; 19 Бо я лякаўся гневу а палу, каторымі СПАДАР загневаўся на вас, каб згубіць вас. I паслухаў СПАДАР мяне таксама тым разам. 20 I на Аарона вельмі загневаўся СПАДАР, каб загубіць яго, але я маліўся таксама за Аарона тога часу. 21 I грэх ваш, каторы вы зрабілі, цялё-бычка я ўзяў, і спаліў яго ў цяпле, і разьбіў яго, і сьцер яго добра, ажно ён стаў ценкі, як пыл, і я кінуў пыл яго ў цурэй, што цёк із гары. 22 I ў Таверу, у Масе а Кіброт-Гатааве вы был і ўквяліўшы СПАДАРА. 23 І як пасылаў СПАДАР вас із Кадэш-Барні, кажучы:,Узыйдзіце, апануйце зямлю, каторую Я даў вам, то вы спрацівіліся слову СПАДАРА, Бога свайго, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага. 24 Вы был і бунтаўнікамі супроці СПАДАРА з тога самага дня, як я пазнаў вас. 25 I я быў упаўшы перад відам СПАДАРА тыя сорак дзён і сорак ночаў, як быў упаўшы ўперад, бо сказаў СПАДАР, што загубе вас. 26 I маліўся я СПАДАРУ, і сказаў:,Спад а ру СПАДАРУ, ня нішч люду Свайго а спадку Свайго, каторы Ты выкупіў вялікасьцю сваёй, каторы вывеў ты зь Ягіпту рукою дужой. 27 Успомні на слугі свае, на Абрагама, Ісака а Якава, не зважай на калянасьць люду гэтага й на ліхасьць ягоную й на грахі ягоныя, 28 Каб не сказалі ў зямлі, скуль Ты вывеў нас:,,3 тае прычыны, штоСПАДАР ня мог увесьці іх у зямлю, праз каторую казаў ім, дык, ненавідзячы, вывеў Ён іх, каб зрабіць ім сьмерць на пустыні". 29 А яныТвой люд, адыл і, і Твой спадак, каторы Ты вывеў сілаю Сваёй вялікай і цаўём Сваім выцягненым'.

 

10 „Гэнага часу сказаў імне СПАДАР:,Вычашы сабе дзьве табліцы, кам е нныя, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару, і зрабі сабе дзярвяную скрыню; 2 I Я напішу на табліцах тыя словы, каторыя был і на першых табліцах, каторыя ты разьбіў; і палажы іх у скрыню'. 3 I зрабіў я скрыню зь дзерва акацы, і вычасаў дзьве кам е нныя табліцы, як першыя, і ўзышоў на гару, і дзьве гэтыя табліцы ў руццэ маёй. 4 I напісаў Ён на табліцах, як было напісана ўперад, тыя дзесяць словаў, каторыя СПАДАР казаў вам на гары з пасярод цяпла ў дзень збору, і аддаў іх СПАДАР імне. 5 I абярнуўся я, і зышоў з гары, і паклаў табліцы ў скрыню, каторую я зрабіў, і яны там былі, як расказаў імне СПАДАР.

6 „I сынове Ізраелявы крануліся зь Беероф Бене-Яакану да Мозэры; там памер Аарон і пахаваны там, і пачаў сьвятарстваваць сын ягоны Елеазар замест яго. 7 Стуль крануліся да Ґудґоды, з Ґудґоды да Ётвафы, да зямлі, ідзе цур'і водаў. 8 Гэнага часу аддзяліў СПАДАР плямя Левага, каб насіць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, станавіцца перад СПАДАРОМ, служыць Яму й дабраславіць імям Ягоным аж дагэтуль. 9 Затым ня было Левіту дзелі а спадку з братамі ягонымі: Сам СПАДАР ё спадак ягоны, як казаў яму СПАДАР, Бог твой. 10 I я стаяў на гары, як і першыя дні, сорак дзён і сорак ночаў, і паслухаў мяне СПАДАР таксама тым разам; і не захацеў СПАДАР загубіць цябе. 11 I сказаў СПАДАР імне:,Устань, пайдзі, краніся перад людам; і няхай яны пойдуць і апануюць зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім.

12,,А цяпер, Ізраелю, чаго СПАДАР, Бог твой, вымагае ў цябе? Таго толькі, каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, хадзіў усімі дарогамі Ягонымі, і любіў Яго, і служыў СПАДАРУ, Богу свайму, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, 13 Каб дзяржаў расказаньні СПАДАРА й уставы Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб табе было добра. 14 Вось, у СПАДАРА, Бога твайго, неба а нябёсы нябёсаў, зямля й усе, шго на ёй; 15 Толькі айцоў тваіх зычыў СПАДАР палюбіць, і абраў насеньне іхнае просьле іх, вас, з усіх народаў, як цяпер. 16 Дык абрэжча канцавую скурку сэрца вашага і завыйкі вашы не каляньце наперад, 17 Бо СПАДАР, Бог ваш, Ён Бог багоў і Спадар спадароў, БОГ вялікі, дужы а страшны, Каторы не зважае на асобы і не бярэць лапаноў, 18 Каторы робе суд сіраце а ўдаве, і любе чужаземца, каб даць яму хлеб а адзежу. 19 I любіце чужаземца, бо вы был і чужаземцамі ў зямлі Ягіпецкай. 20 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, Яму служы, і да Яго прыліпні, і Ягоным імям прысягай. 21 Ён хвал а твая й Ён Бог твой, Каторы ўчыніў з табою тыя вялікія а страшныя справы, каторыя бачылі вочы твае. 22 У семдзясят душах зышлі бацькі твае да Ягіпту, а цяпер учыніў цябе СПАДАР, Бог твой, лікам як гвезды нябёсныя.

11 „Дык любі СПАДАРА, Бога свайго, і дзяржы паручэньне Ягонае, і ўставы Ягоныя, і суды Ягоныя, і расказаньні Ягоныя ўсі дні. 2 I ведайце цяпер, што я кажу вам, а ня сыном вашым, каторыя ня зналі й ня бачылі зыру СПАДАРА, Бога вашага, Ягонае вялікасьці, Ягонае моцнае рукі й высокага пляча Ягонага, 3 I знакоў Ягоных, і ўчынкаў ягоных, каторыя Ён учыніў сярод Ягіпту фараону, каралю Ягіпецкаму, і ўсёй зямлі ягонай, 4 I што Ён учыніў з войскам Ягіпецкім, з коньмі ягонымі і зь цялежкамі ягонымі, што Ён разьліў воды Чырвонага мора на віды іх, як яны гналіся за вамі, і загубіў іх СПАДАР аж дагэтуль, 5 I што Ён зрабіў вам на пустын і, пакуль вы не дайшлі да месца гэтага, 6 I што Ён зрабіў Дафану а Авіраму, сыном Елява, сына Рувінавага, што зямля рашчыніла вусны і глынула іх а дамы іхныя а буданы іхныя а ўсю маемасьць іхную, каторая была ля ног іхных, сярод усяго Ізраеля. 7 Бо вочы вашы бачылі ўсі справы СПАДАРА вялікага, каторыя Ён учыніў. 8 Дык дзяржыце ўсе расказаньне, каторае расказую вам цяпер, каб вы ўмацаваліся, і ўвыйшлі, і апанавалі зямлю, куды вы пераходзіце, каб апанаваць яе, 9 I каб вы працягнулі дні на зямлі, каторую прысягаў СПАДАР айцом вашым даць ім а насеньню іхнаму, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам;

10 „Бо зямля, да каторае ты прышоў, апанаваць яе, яна не такая, як зямля Ягіпецкая, з каторае вышлі вы, ідзе ты, пасеяўшы сяўбу сваю, і паліваў яе пры помачы ног сваіх, як гарод варыўны. 11 Але зямля, да каторае вы пераходзіце, каб апанаваць яе, ё зямля з гарамі й далінамі, і ад дажджу нябёснага навадняецца, 12 Зямля, праз каторую СПАДАР, Бог твой, рупіцца; кажначасна вочы СПАДАРА, Бога твайго, на ёй, з пачатку году і аж да канца году.

13 „I будзе, калі вы будзеце слухаць расказаньняў Маіх, каторыя расказую вам цяпер, любіць СПАДАРА, Бога свайго, і служыць Яму ўсімі сэрцамі сваімі і ўсімі душамі сваімі, 14 Дык дам дождж зямлі вашай упару, раньні й позны; і ты зьбярэш збожжа свае а вінны сок свой а аліву сваю; 16 I дам траву на полю тваім статку твайму; і будзеш есьці а сыціцца. 16 Сьцеражыцеся, каб не спадманулася сэрца вашае, і вы не адхінуліся, і не пачал і служыць іншым Багом, і не пакланіліся ім. 17 I ўзгарыцца гнеў СПАДАРА на вас, і Ён замкнець неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня дасьць пладоў сваіх; і вы загінеце борзда з добрае зямлі, каторую СПАДАР даець вам. 18 Дык палажыце гэтыя словы Мае на сэрцах сваіх і на душах сваіх, і завяжыце і х на знак на рукі свае, і хай будуць яны начэльнікам памеж ачоў вашых. 19 I вучыце іх дзеці свае, г у каючы празь іх, як ты сядзіш у доме сваім, і як ідзеш дарогаю, і як кладзешся, і як устаеш. 20 I напішы іх на вушакох дому свайго і ў брамах сваіх, 21 Каб на зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, памнажыліся дні вашы а дні дзяцей вашых, падобна да дзён нябёс над зямлёю.

22,,Бо калі вы будзеце стродка дзяржаць усе расказаньне гэтае, каторае я расказую вам паўніць, каб любіць СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць усімі дарогамі Ягонымі й ліпці да Яго, 23 То выжане СПАДАР усі народы гэтыя ад віду вашага, і вы апануеце народы, большыя а дужшыя за вас. 24 Усякае месца, на каторае ступе ступ а ног вашых, будзе ваша, ад пустыні й Лібану, ад ракі Еўфрату, аж да мора адзадняга будуць граніцы вашы. 25 Ня ўстое перад вамі ніякая людзін а: страх ваш а ляк ваш дасьць СПАДАР, Бог ваш, на від усяе зямлі, на каторую вы ступіце, як Ён казаў вам.

26,,Глянь, сулю вам цяпер дабраславенства й кляцьбу: 27 Дабраславенства, калі паслухаеце расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, каторыя я расказую вам цяпер, 28 А кляцьбу, калі не паслухаеце расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, і адхініц е ся ад дарогі, каторую расказую вам цяпер, каб ісьці за багамі іншымі, каторых вы ня знаеце. 29 „I будзе, як увядзець цябе СПАДАР у тую зямлю, у каторую ты ўходзіш, каб апанаваць яе, дык дай дабраславенства на гары Ґерызым, і кляцьбу на гары Гэвал. 30 Ці ня ё яны за Ёрданом, за дарогаю на захад сонца, у зямлі Канааняніна, што жывець на раўнін е, супроці Ґілґалу, ля дубровы Морэ? 31 Бо вы пераходзіце Ёрдан, каб увыйсьці апанаваць зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам, і апануеце яе, і будзеце жыць на ёй. 32 I рупцеся паўніць усі ўставы а суды, каторыя я вам даю цяпер.

12 „Во гэтыя ўставы а суды, каторыя вы маеце рупіцца паўн і ць у зямлі, каторую даў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе ў дзяржаньне, усі дні, каторыя вы будзеце жыць на тэй зямлі. 2 Супоўна разбурыце ўсі месцы, каторыя вы апануеце, ідзе служылі народы багом сваім, на высокіх горах а на ўзгорках і пад усякім рассахатым дзервам. 3 I разбурыце аброчнікі іхныя, і паламіце стаўпы іхныя, і спаліце цяплом гаі іхныя, і разьбіце балваны багоў іхных, і выгубіце імя іхнае зь месца таго. 4 Ня гэтак маеце вы рабіць СПАДАРУ, Богу свайму; 5 Але да месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, з усіх плямёнаў вашых, каб пакласьці імя Ягонае там, дзеля прабываньня Яго, таго шукайце і прыходзь туды, 6 I туды прыносьце ўсепаленьні свае, і аброкі свае, і дзесяціны свае, і ўзьн е сеньні рук сваіх, і абятніцы свае, і самахотныя аброкі свае, і першакі буйнога статку свайго й драбнога статку свайго; 7 I ежча там перад відам СПАДАРА, Бога свайго, і весяліцеся вы а дамы вашы з усёга, да чога вы прыкладалі рукі свае, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой. 8 Ня маеце рабіць подле ўсяго, што мы цяпер тут робім, кажны, што яму здаецца добрым; 9 Бо вы ня прышлі яшчэ да супачынку а да спадку, каторы СПАДАР, Бог ваш, даець табе. 10 I як пярэйдзеце Ёрдан, і ас е ліцеся на зямлі, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак, і як Ён супакое вас ад усіх варагоў вашых навокал вас, і будзеце жыць бясьпечна; 11 Дык будзе, што на месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, каб прабываць імені Ягонаму там, туды прыносьце ўсе, што я расказую вам: усепаленьні свае й аброкі свае, дзесяціны свае і ўзьн е сеньні рук сваіх, і ўсе выборнае з абятніцаў сваіх, што вы абяцалі СПАДАРУ; 12 I весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, вы а сынове вашы а дачкі вашы а слугі вашы а служэбкі вашы а Левіт, каторы ў брамаў вашых, бо няма яму дзелі а спадку з вамі. 13 Сьцеражыся, каб ня ўзносіць узьнесеньні свае на кажным месцу, каторае ты абачыш; 14 Але адно на тым месцу, каторае СПАДАР абярэць у вадным із плямёнаў тваіх, там узнось узьн е сеньні свае і там рабі ўсе, што расказую табе. 15 Адыл і, як толькі зажадае душа твая, можаш зарэзаць і будзеш есьці мяса ў вусіх брамах сваіх, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога свайго, каторае Ён даў табе ў вусіх брамах тваіх, нячысты й чысты могуць есьці гэта, як аленя а лань. 16 Адно крыві ня ежча; на зямлю выліце яе, як ваду. 17 Ня можна табе есьці ў брамах сваіх дзесяціны збожжа свайго, і віннога соку свайго, і алівы свае, і першакоў буйнога статку свайго й драбнога статку свайго, і ўсіх абятніцаў сваіх, каторыя ты абяцаў, і самахотных дароў сваіх, і ўзьнесеньня рукі свае. 18 Але перад СПАДАРОМ, Богам сваім, еж гэта на тым месцу, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, з усёга тога, да чога прыкладаеш руку сваю. 19 Сьцеражыся, не пакідай Левіта ўсі дні свае на зямлі сваей.

20 „Як пашыра СПАДАР, Бог твой, граніцу тваю, як казаў табе, і ты скажаш:,Паем я мяса, бо душа мая г а ліцца есьці мяса', тады, подле г а леньня душы свае, еж мяса. 21 Калі далёка будзе ад цябе тое месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць імені Ягонаму там, то рэж із буйнога й драбнога статку свайго, каторы даў табе СПАДАР, як я расказаў табе, і еж у брамах сваіх, подле г а леньня душы свае. 22 Адно, як ядуць аленя а лань, так ежча іх; нячысты, як і чысты могуць есьці гэта разам. 23 Толькі будзь станаўкі, каб ня есьці крыві, бо кроў ё душа; ня еж душы разам ізь мясам. 24 Ня ежча яе; на зямлю вылі яе, як ваду. 25 Ня еж яе, каб добра было табе а дзяцём тваім просьле цябе, калі будзеш рабіць справядлівае перад ачыма СПАДАРА. 26 Толькі сьвятасьці свае, якія будуць у цябе, і абятніцы свае ўзнось, і прыходзь на тое месца, каторае абярэць СПАДАР. 27 I абракай усепаленьне свае, мяса а кроў, на аброчніку СПАДАРА, Бога свайго, але кроў аброкаў тваіх мае быць вылівана на аброчніку СПАДАРА, Бога твайго, а мяса еж. 28 Сьцеражыся й слухай усіх словаў гэтых, которыя расказую табе, каб добра было табе а дзяцём тваім просьле цябе навекі, калі будзеш рабіць добрае а простае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго.

29 „Як выгубе СПАДАР, Бог твой, народы, куды ты прыдзеш, каб выгнаць іх ад віду твайго, і апануеш іх, і будзеш жыць у зямлі іхнай; 30 То сьцеражыся, каб ты ня л у чыў у сетку, ідучы за імі, па выгубленьню іх ад віду твайго, і каб ня шукаў багоў іхных, кажучы:,Як служылі народы гэтыя багом сваім, таксама й я буду рабіць'. 31 Не рабі гэтак СПАДАРУ, Богу свайму, бо ўсе, чым брыдзіцца СПАДАР, што ненавідзе Ён, яны робяць багом сваім; бо яны й сыноў сваіх і дачкі свае паляць на цяпле багом сваім. 32 Усе, што я расказую табе, рупся паўшць, не дадавай да гэтага й не адыймай ад гэтага.

13,,Калі б паўстаў сярод цябе прарока альбо сьненьнік, і дасьць табе знак альбо чуда, 2 I станецца тый знак альбо чуда, праз каторае ён г у каў табе, кажучы:,Пойдзем за багамі іншымі, каторых вы ня знаеце, і будзем служыць ім': 3 То ня слухай словаў прарокі таго альбо сьненьніка таго, бо спакушае вас СПАДАР, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы СПАДАРА, Бога свайго, з усяго сэрца свайго й з усяе душы свае. 4 За СПАДАРОМ, Богам сваім, хадзіце й яго бойцеся; і расказаньні ягоныя дзяржыце, і голасу ягонага слухайце; і Яму служыце, і да яго ліпніце. 5 А прарока тый альбо сьненьнік тый хай памрэць, бо ён намаўляў вас адступіцца ад СПАДАРА, Бога вашага, каб зьбіць цябе з дарогі, па каторай расказаў табе йсьці СПАДАР, Бог твой, Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае й выкупіў цябе з дому нявольнікаў; і гэтак аддаль ліха з пасярод сябе.

6 „Калі будзе намаўляць цябе ўт а йку брат твой, сын маці твае, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка ўлоньня твайго, альбо прыяцель твой, каторы табе, як душа твая, кажучы:,Пойдзем і будзем служыць багом іншым, каторых ня знаў ты а айцове твае, 7 3 багоў тых людаў, якія навокал вас, блізк і я да цябе альбо далёкія ад цябе, ад аднаго канца зямлі да другога канца зямлі; 8 То не згаджайся зь ім і ня слухай яго; і хай не шчадж а е яго вока твае, не жалей яго й не хавай яго; 9 Але канечне забі яго; твая рука ўперад мае быць на ім, каб забіць яго, і рука ўсяго люду апошняя. 10 I ўкамянуй яго, і ён памрэць, бо ён прабаваў адцягнуць цябе ад СПАДАРА, Бога твайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў. 11 I ўвесь Ізраель пачуе, і будзе баяцца, і ня будуць болей рабіць такога ліха пасярод цябе.

12 „Калі пачуеш празь якое зь местаў сваіх, ідзе СПАДАР, Бог твой, даець табе жыць, што кажуць: 13,Вышлі людзі, сыны веляла, з пасярод цябе й адцягнулі жыхараў места іхнага, кажучы: „Пойдзем і будзем служыць багом іншым", ' каторых вы ня зналі, 14 То прасачы, даведайся а добра распытай; і вось, гэта праўда, верна гэта слова, сталася брыда гэта сярод цябе: 15 Супоўна пабі жыхараў таго места лязом мяча і акануй яго а ўсе, што ў ім, і статак лязом мяча. 16 А ўвесь здабытак яго зьбяры на сярэдзіну вуліцы ягонай, і спалі цяплом места а ўвесь здабытак яго супоўна СПАДАРУ, Богу свайму; і хай яно будзе вечна ўзгоркам, не адбудавана яно ізноў. 17 I хай нішто ня прыліпне да рукі твае з аканаванага, каб адвярнуў СПАДАР гіж гневу Свайго, і зрабіў табе міласэрдзе, і зьмілав а ўся над табою, і размнажыў цябе, як прысягаў айцом тваім, 18 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы ўсі расказаньяі Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб рабіць пасьцівае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго.

14 „Вы сынове СПАДАРА, Бога вашага; не рабіце націнаў ані рабіце лысіны памеж аччу вашага па памерлым; 2 Бо ты народ сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму, і цябе абраў СПАДАР быць яму людам собскім із усіх людаў, каторыя на зямлі.

3,,Ня еж ніякае брыды. 4 Во статак, каторы вам можна есьці: валы, ягняты, казяняты, 5 Лань а алень а пярэсты алень а гаравая каза а антылёпа а буйла а дзік а я каза. 6 I кажны статак, у каторага падзелены капыт і раськеплены раськепам на два капыты, і каторы жвець жваку, із статку тый ежча. 7 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку альбо маючых падзелены раськепам капыт: вярблюда, зайца а труса, бо хоць яны жвуць жваку, але капыты іх не падзеленыя: нячыстыя яны вам; 8 I сьвіньні, бо капыты ў яе падзеленыя, але ня жвець жвакі: нячысгая яна вам; ня ежча мяса іхнага і да здыхаты іхнае не датыкайцеся.

9 „Гэта ежча з усёга, што ў вадзе: усі ежча, у каторых ё плавукі а луска; 10 А ўсіх тых, у каторых няма плавукоў а лускі, ня ежча: нячыстае гэта вам.

11 „Усялякую птушку чыстую ежча. 12 Але гэтых ня маеце есьці зь іх: арла, ґрыфіна а морскага арла 13 А каршун а, каршак а а крачота з пародаю іх 14 А ніякага гругана з пародаю яго 15 А стравуса а сакала а чайкі а зязюлі з пародаю яе 16 А ночнае савы а савы а пугача 17 А пэлікана а морскае вароны 18 А бусла а чаплі з пародаю іх а ўдода а кажана. 19 Усі крылатыя поўзаючыя нячыстыя вам: ня ежча іх. 20 Усялякую птушку чыстую ежча. 2І Ня ежча ніякае здыхляціны; чужаземцу, каторы ў брамах тваіх, аддай яе, і ён хай есьць яе, альбо прадай чужніку; бо ты люд сьвяты ў СПАДАРА, Бога свайго. Не вары казяняці ў малаццэ маці ейнае.

22,,Аддзяляй дзесяціну ад усёга прыбытку сяўбы свае, каторы прыходзе з поля што году, 23 I еж перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на тым месцу, каторае абярэць Ён, каб прабываць імені Ягонаму там, дзесяціну збожжа свайго, віннога соку свайго, і алівы свае, і першакі буйнога й драбнога статку свайго, каб ты наўчыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго ўсі дні, 24 А калі здоўжыцца табе дарога, ажно ты ня можаш несьці гэтага, бо далека ад цябе тое месца, каторае абярэць СПАДАР, Бой твой, каб пакласьці там імя Свае, бо дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой: 25 То памяняй гэта на срэбра, і завяжы срэбра ў руццэ сваёй, і прыходзь на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; 26 I дасі срэбра гэтае за ўсе, чаго зажадае душа твая, з буйнога й драбнога статку, віна, моцнага напітку і ўсяго, чаго сабе душа зычыла б твая; і еж там перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і весяліся ты а радзіма твая. 27 I Левіта, каторы ў брамах тваіх, не пакінь яго, бо няма яму дзелі а спадку з табою.

26,,Пры канцу трох год аддзяляй усі дзесяціны прыбыткаў сваіх таго году, і кладзі іх у брамах сваіх; 29 I прыйдзе Левіт, бо яму няма дзелі а спадку з табою, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя ў брамах тваіх, і хай ядуць а сілкуюцца, каб дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой, у вусялякай рабоце рук тваіх, каторую ты будзеш рабіць.

15 „На канцу сёмага году рабі дараваньне. 2 I во спосаб дараваньня: хай даруе кажны пазычэньнік, каторы пазычыў прыяцелю свайму, хай не спаганяе з прыяцеле свайго й з брага свайго; бо прагалошана дараваньне дзеля СПАДАРА. 3 3 чужаземца спаганяй, а што будзе твае ў брата твайго, хай даруе рука твая. 4 Хіба толькі ня будзе ў цябе ўбогага, бо шчодра дабраславе цябе СПАДАР на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб ты ўзяў яе на спадак, 5 Калі толькі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае, каторае цяпер расказую табе; 6 Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславе цябе, як Ён казаў табе, і ты будзеш пазычаць шгмат якім народам, а сам ня будзеш пазычаць; і панаваць будзеш над шмат якімі народамі, а яны над табою ня будуць панаваць.

7 „Калі ж будзе ў цябе ўбогі хто з братоў тваіх, у ваднэй з брамаў тваіх, у зямлі тваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, то не закалянь сэрца свайго і ня сьцісьні рукі свае ад убогага брата свайго. 8 Але шырака адчыні рук у сваю яму й шчодра пазыч яму, подле яго нястачы, чаго яму не стаець. 9 Сьцеражы, каб ня был а ў сэрцу тваім нягодная думка, кажучы:,Бліжыцца сёмы год, год дараваньня'; і станецца ліхое вока твае да ўбогага брата твайго, і ты не дасі яму, і ён загук а е супроці цябе да СПАДАРА, і будзе на табе грэх. 10 Дай шчодра яму, і хай ня мае немарасьціцца сэрца твае, як будзеш даваць яму, бо за тое дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх справах тваіх і ў вусім, што будзе рабіць рука твая. 11 Бо не перастане ўбогі сярод зямлі; затым я й расказую табе, кажучы: шырака адчыні руку сваю брату свайму, беднаму свайму а ўбогаму свайму на зямлі сваёй. 12,,Калі прадасца табе брат твой, Гэбрэй або Гэбрэйка, і будзе служыць табе шэсьць год, дык на сёмы год адпусьці яго вольным ад сябе. 13 I як будзеш адпушчаць яго вольным ад сябе, не адпусьці яго з пустым; 14 Надзялі яго шчодра із стадаў сваіх, з току свайго і з таўчэльні свае; чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой, даў яму. 15 I памятуй, што ты быў слугою ў зямлі Ягіпецкай, і выкупіў цябе СПАДАР, Бог твой; затым я расказую табе гэта цяпер.

16 „I будзе, калі ён скажа табе:,Не пайду я ад цябе, бо я люблю цябе а дом твой', бо добра яму ў цябе, 17 Дык вазьмі шыла й пракалі вуха ягонае ля дзвярэй; і будзе ён слугою тваім навекі; і нават гэтак рабі із служэбкаю сваёй. 18 Хай ня будзе цяжк і м у ваччу тваім, што ты маеш адпусьціць яго ад сябе вольным, бо ўдвая супроці платы найміту зарабіў табе за шэсьць год; і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусім, што будзеш рабіць.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 54 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница| Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)