Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница

Трэцяя кніга Масеява – Левіт 2 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 3 страница | Трэцяя кніга Масеява – Левіт 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

11 „Як б'юцца мяжсобку мужчыны, чалавек і брат ягоны, і жонка аднаго дабліжыцца, каб уратаваць мужа свайго з рук б'ючага яго, і выцягнуўшы рук у сваю, схопе яго за сарамаценьне; 12 Дык адсячы рук у ейную; хай не пажалее вока твае.

13 „Хай ня будзе ў мяху тваім дваякіх камянёў, вялікі й малы. 14 Хай ня будзе ў доме тваім дваякая ефа, вялікая й малая. 15 Ваг а дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, мера дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе; 16 Бо агідны перад СПАДАРОМ, Богам тваім, кажны робячы няпраўду.

17 „П а мятуй, што зрабіў табе Амалік на дарозе, як выйшлі зь Ягіпту; 18 Як ён пераняў цябе на дарозе, і пабіў усіх млявых адзаду цябе, як ты здарожыўся а прыстаў, і не пабаяўся ён Бога. 19 I будзе, як СПАДАР, Бог твой, супакое цябе ад усіх варагоў тваіх навокал зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб апанаваць яе, вытры памятку Амаліка з пад нябёсаў, не забудзься.

26,,І будзе, як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і апануеш яе, і аселішся ў ёй; 2 То вазьмі зь першых усіх пладоў зямлі, каторыя ты адзяржыш ізь зямлі свае, што СПАДАР, Бог твой, даець табе, і пакладзі ў сутнік, і пайдзі на тое месца, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, каб прабывала там імя Ягонае; 3 I прыйдзі да сьвятара, каторы будзе тых дзён, і скажы яму:,Асьвятчаю сядні СПАДАРУ, Богу свайму, што я ўвыйшоў у тую зямлю, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом нашым даць нам'. 4 I возьме сьвятар сутнік із рукі твае, і паложа яго перад аброчнікам СПАДАРА, Бога твайго. 5 Ты ж адказуй а скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім:,Ацец мой, Арамлянін гінучы, зышоў да Ягіпту, і асяліўся там із малым лікам людзёў, і стаўся там ізь яго народ вялікі, дужы а чысьлены; 6 I блага абходзіліся з намі Ягіпцяне, і ўціскалі нас, і накладалі на нас цяжкія работы; 7 I галасілі мы да СПАДАРА, Бога айцоў нашых, і пачуў СПАДАР голас наш, і абачыў гароту нашу, цяжкія працы нашы й уціскі нашы; 8 I вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою дужою а цаўём выцягненым, вялікім жахам а знак а мі а чудосамі, 9 I прывёў нас на месца гэтае, і даў нам зямлю гэтую, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд. 10 I цяпер вось, я прынёс першыя плады зямлі, каторыя Ты, СПАДАРУ, даў імне'. I палажы іх перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і пакланіся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, 11 I весялісзя з усёга дабра, каторае СПАДАР, Бог твой, даў табе а дому твайму, ты а Левіт, і чужаземец, каторы будзе ў цябе.

12 „Як ты скончыш аддзяляць усі дзесяціны прыбытку свайго трэйцяга году, году дзесяцінаў, і аддасі Левіту, чужаземцу, сіраце а ўдаве, і будуць яны есьці ў брамах тваіх, і сыціцца; 13 То скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім:,Я сусім чыста вынес сьвятасьць із дому і таксама даў подле ўсіх расказаньняў Тваіх, каторыя Ты расказаў імне; я ня выступіў з расказаньняў Тваіх і не забыўся. 14 Я ня еў зь яе ў смутку сваім, ані ўзяў зь яе ў нечысьціні, ані даваў зь яе на Дзяды: я слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, рабіў подле ўсёга, што Ты расказаў імне. 15 Глянь далоў ізь сьвятога месцабыцьця Свайго, зь нябёс, і дабраслаў люд Свой, Ізраеля, і зямлю, каторую Ты даў нам, як Ты прысягаў айцом нашым, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'.

16 „Гэтага дня СПАДАР, Бог твой, расказуе табе паўніць уставы гэтыя а суды: дзяржы а паўні іх усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй. 17 СПАДАРУ сказаў ты цяпер, каб Ён быў тваім Богам, і каб хадзіць табе дарогамі Ягонымі й паўніць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя, і слухаць голасу Ягонага. 18 I СПАДАР урочыста сказаў табе гэтага дня, каб ты быў собскім людам Ягоным, як Ён казаў табе, каб ты дзяржаў усі расказаньні Ягоныя, 19 I што Ён дасьць табе быць вышэй за ўсі народы, каторыя Ён стварыў, у славе славутнасьці а харашыні, і каб табе быць сьвятым людам у СПАДАРА, Бога свайго, як Ён сказаў".

27 I расказаў Масей а старцы Ізраелявы люду, кажучы:,,Дзяржыце ўсе расказаньне, каторае расказую вам цяпер. 2 I будзе таго дня, калі пярэйдзеце Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, тады пастанаві сабе вялікія камяні й пабяліце іх вапнаю; 3 I напішы на іх усі словы права гэтага, як пярэйдзеш, каб ты ўвыйшоў у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як казаў табе СПАДАР, Бог айцоў тваіх. 4 I будзе, як пярэйдзеце Ёрдан, пастановіце камяні тыя, як я расказую вам цяпер, на гары Гевал, і пабяліце іх вапнаю. 5 I збудуй там аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, аброчнік із камянёў, не нахінаючы на іх зялеза. 6 3 камянёў суцэльных збудуй аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, і ўзнось на ім аброкі, усепаленьні СПАДАРУ, Богу свайму. 7 I абракай аброкі супакойныя, і еж там, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім. 8 I напішы на камянёх усі словы права гэтага вельмі выр а зьліва".

9 I г у каў Масей а сьвятары Левіты ўсяму Ізраелю, кажучы:,,Уважай а слухай, Ізраелю: гэгага дня ты стаў людам СПАДАРА, Бога свайго. 10 Дык слухай голасу СПАДАРА, Бога свайго, і паўні расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер".

11 I расказаў Масей народу таго дня, кажучы: 12 „Гэтыя маюць стаць, каб дабраславіць народ на гары Герызым, як пярэйдзеце Ёрдан: Сымон, Леў, Юда, Іссасхар, Язэп а Венямін. 13 А гэтыя маюць стаяць, каб праклінаць на гары Гевал: Рувін, Гад, Ашэр, Завулон, Дан а Неффалім. 14 А Левіты адкажуць і скажуць кажнаму мужу Ізраелцу вялікім голасам:

15 „,Пракляты чалавек, што зробе выразаны й літы абраз, брыду перад СПАДАРОМ, работу рук майстры, і пастанове яго патай'. I адкажа ўвесь люд і скажа:,Амін'.

16 „,Пракляты, хто ўлегцы мае айца свайго а маці сваю'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

17 „,ІІракляты, хто ўзрушае межы прыяцеля свайго'. I скажа ўвесьлюд:,Амін'.

18 „,Пракляты, хто нявіснога зьбівае з дарогі'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

19 „,Пракляты, хто адхінае суд чужаземца, сіраты а ўдавы'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

20 „,Пракляты, хто ляжа із жонкаю айца свайго, бо ён адкрыў крысо айца свайго'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

21 „,Пракляты, хто ляжа зь якім-колечы статкам'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

22 „,Пракляты, хто ляжа ізь сястрою сваёю, з дачкою маці свае'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

23 „,Пракляты, хто ляжа зь цешчаю сваёю'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

24 „, Пракляты, хто бярэць лапаны, каб забіць душ у, кроў нявінную'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

25 „,Пракляты, хто ўт а йку забівае прыяцеля свайго'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

26 „, Пракляты, хто ня выпаўне словаў права гэтага, каб іх паўніць'. I скажа ўвесь люд:,Амін'.

28 „I будзе, калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, рупіцца паўніць усі расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер; то СПАДАР, Бог твой, дасьць быць табе над усі народы зямлі. 2 I прыдуць на цябе ўсі дабраславенствы гэтыя, і дасягнуць цябе, калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго: 3 Дабраславёны ты ў месьце, і дабраславёны ты на полю. 4 Дабраславёны плод жывата твайго, і плод зямлі твае, і плод статку твайго, і прыбытак валоў тваіх, і ягняты авец тваіх. 5 Дабраславёны кош твой а дзяжа твая. 6 Дабраславёны ты ўходзячы і дабраславёны выходзячы. 7 Дасьць СПАДАР, што варагі твае, каторыя паўстануць на цябе, будуць зр а жаны перад табою; аднэй дарогаю яны выступяць супроці цябе, а сяма дарогамі ўцякуць ад цябе. 8 Раскажа СПАДАР табе дабраславенства ў сьвірнах тваіх і ў вусім, да чаго ты прыкладаў рук у сваю; і дабраславе цябе на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе. 9 Пастанове цябе СПАДАР людам сьвятым Сваім, як Ён прысягаў табе, калі ты будзеш дзяржаць расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, і будзеш хадзіць дарогамі Ягонымі. 10 I абачаць усі народы зямлі, што імя СПАДАРА мянуецца на табе, і будуць баяцца цябе. 11 I перапоўне цябе СПАДАР дабром у плодзе жывата твайго, і ў плодзе статку твайго, і ў плодзе зямлі на зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом тваім даць табе. 12 Адчыне табе СПАДАР добрую скарбніцу Сваю, неба, каб яно давала дождж зямлі тваёй упару яе, і каб дабраславіць усю работу рукі твае: і будзеш пазычаць шмат якім народам, а сам ня будзеш пазычаць. 13 I дасьць СПАДАР быць табе галавою, а не хвастом, і будзеш толькі на гарыні, а ня будзеш далавах, калі будзеш прыслух а цца да расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, каторыя расказую табе сядні, дзяржаць а паўніць, 14 I не адвернешся ад усіх словаў, каторыя расказую вам сядні, ані направа, ані налева, каб пайсьці за іншымі багамі служыць ім.

15 „I будзе, калі не паслухаеш голасу СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіцца паўніць усі расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, то прыйдуць на цябе ўсі кляцьбы гэтыя і насьпеюць цябе: 16 Пракляты ты ў месьце, і пракляты ты на полю. 17 Пракляты кош твой а дзяжа твая. 18 Пракляты плод жывата твайго й плод зямлі твае, прыбытак валоў тваіх і ягняты авец тваіх. 19 Пракляты ты ўходзячы й пракляты выходзячы. 20 Пашлець СПАДАР на цябе кляцьбу, замятню а няшчасьце ў вусім, да чаго прыкладаў ты рук у сваю, што ты рабіў, пакуль ня будзеш выгублены, і ты борзда загінеш за ліхія ўчынкі свае, за тое, што ты пакінуў Мяне. 21 СПАДАР прылепе да цябе мор, пакуль не зьвядзець Ён цябе ізь зямлі, да каторае ты ўходзіш, каб апанаваць яе. 22 Зр а зе цябе СПАДАР сухотамі, трасцаю, гаручкаю, запаленьняю, мячом, палячым ветрам, сухмянём а іржою; і яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль не загінеш. 23 I будуць нябёсы твае, каторыя над галавою тваёю, медзьдзю, і зямля пад табою зялезам. 24 Дасьць СПАДАР дождж зямлі тваёй пылам, і попел ізь неба будзе зыходзіць на цябе, пакуль ня будзеш выгублены. 25 Аддасьць цябе СПАДАР на паразу перад відам варагоў тваіх; аднэй дарогаю выступіш супроці іх, а сяма дарогамі ўцячэш ад іх; і будзеш дрыготаю па ўсіх каралеўствах зямлі. 26 I будзе труп твой ежаю ўсім птушкам нябёсным і зьвяром зямлі, і ня будзе пужаючага іх. 27 Зразе цябе СПАДАР скульлям ягіпецкім, ґемороям, каростаю а сьвербам, ад каторых ты ня зможаш вылячыцца. 28 Зр а зе цябе СПАДАР шалам, нявісносьцяй а зуменьням сэрца. 29 I ты будзеш вошчупкам хадзіць паўднём, як нявісны вошчупкам ходзе ўцямне, і ня будзеш мець дасьпеху ў дарогах сваіх, і будзеш адно ўцісканы а крыўджаны ўсі дні, і няма выбавіцеля. 30 Із жонкаю заручышся, і другі будзе ляжаць ізь ёю; дом пастановіш, і ня будзеш жыць у ім; вінішча насадзіш, і ня будзеш пратаць ягад яго. 31 Вала твайго зарэжуць на аччу тваім, ня будзеш есьці яго; асла твайго заглабаюць у цябе і ня зьвернуць табе; авечкі твае аддадуць варагом, і няма ў цябе ратаўніка. 32 Сынове твае а дачкі твае будуць адданы другому люду; і вочы твае будуць бачыць і будуць кволець празь іх цэлы дзень, і ня будзе сілы ў руках тваіх. 33 Плады зямлі твае і ўсю працу тваю будзе есьці люд, каторага ты ня знаў, і ты будзеш адно ашуканы а разьбіты ўсі дні. 34 I адыйдзеш ад разуму ад бачаньня аччу твайго, што ты пабачыш. 35 Зр а зе цябе СПАДАР скульлям ліхім на каленях а галёнках, ад каторага ты ня зможаш вылячыцца, ад падашвы нагі твае аж да цемені твайго. 36 Завядзець цябе СПАДАР і караля твайго, каторага ты пастановіш над сабою, да народу, каторага ня знаў ты ані айцове твае, і будзеш служыць там іншым багом, дзерву й каменю; 37 I будзеш жахам, прыпавесьцю а прымазьзю ў вусіх людаў, да каторых завядзець цябе СПАДАР. 38 Сяўбы шмат вынясеш у поле, а зьбярэш мала, бо паесьць яе шаранча. 39 Вінішчы будзеш садзіць і ўрабляць, але віна ня будзеш піць і не зьбярэш, бо паесьць іх чырва. 40 Аліўныя дзервы будуць у цябе ў вусіх граніцах тваіх, але аліваю не памажашся, бо асыпяцца аліўкі твае. 41 Сыноў а дачкі народзіш, але іх ня будзе ў цябе, бо пойдуць у палон, 42 Усі дзервы твае й плады зямлі твае апануе іржа. 43 Чужаземец, каторы сярод цябе, будзе падыймацца над табою вышэй а вышэй, а ты спушчацца будзеш ніжэй а ніжэй. 44 Ён будзе пазычаць табе, а ты ня будзеш пазычаць яму; ён будзе галавою, а ты будзеш хвастом. 45 I прыйдуць на цябе ўсі кляцьбы гэтыя, і будуць перасьледаваць цябе, і дасягнуць цябе, пакуль ня будзеш выгублены, бо ты ня слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзяржаць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя Ён расказаў табе. 46 I яны будуць знакам і дзівам на табе а на насеньню тваім навекі. 47 За тое, што ты ня служыў СПАДАРУ, Богу свайму, зь весялосьцяй а дабрынёю сэрца, пры множасьці ўсяго, 48 Дык будзеш служыць ворагу свайму, каторага пашлець на цябе СПАДАР, у галадові а смазе а голасьці а ў вусялякай нястачы; і ён узложа на шыю тваю зялезнае йго, пакуль ня выгубіць цябе. 49 Падыйме на цябе СПАДАР народ зд а леку, з канца зямлі; як арол наляціць народ, каторага мовы ты ня будзеш цяміць, 50 Народ із гарэзным відам, каторы ня ўсьціць віду старога і над маладым ня зьмілуецца. 51 I будзе ён есьці плод статку твайго й плод зямлі твае, пакуль ня зьнішча цябе, ажно не пакіне табе збожжа ані віннога соку, ані алівы, ані прыбытку валоў тваіх, ані ягнят авец тваіх, пакуль не загубе цябе. 52 I будзе аблягаць цябе ў вусіх брамах тваіх, пакуль не наваляцца высокія а моцныя сьцены твае, на каторыя ты спадзеешся, па ўсёй зямлі сваёй; ён будзе аблягаць цябе ў вусіх брамах тваіх, па ўсёй зямлі тваёй, каторую СПАДАР, Бог твой, даў табе. 53 I ты будзеш есьці плод жывата свайго, цела сыноў сваіх а дачок сваіх, каторых СПАДАР, Бог твой, даў табе, у ваблозе а ў сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой. 54 Чалавек, раскунежаны ў цябе і ў вялікай раскошы ўзгадаваны, будзе мець благое вока на брата свайго, і на жонку ўлоньня свайго, і засталых сыноў сваіх, каторыя застануцца, 55 I ня дасьць ні воднаму зь іх цела дзяцей сваіх, каторыя ён будзе есьці, бо ў яго не застан е цца нічога ў ваблозе а ў сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой у вусіх брамах тваіх. 56 Раскунежаная, у раскошы ўзгадаваная жонка ў цябе, каторая не прабавала ступы нагі свае станавіць на зямлю з прычыны раскошы а скунежанасьці, будзе мець благое вока на мужа ўлоньня свайго а на сына свайго а на дачку сваю 57 А на пасьцелю, што выходзе з памеж ног ейных, а на дзеці, каторыя яна народзе; бо зьесьць іх зь нястачы ўсяго, патай у ваблозе а сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой у брамах тваіх. 58 Калі ня будзеш рупіцца паўніць усі словы Права гэтага, напісаныя ў кнізе гэтай, і ня будзеш баяцца гэтага славутнага а страшнага імені СПАДАРА, Бога свайго; 59 Дык дзіўнымі зробе СПАДАР болькі твае а болькі насеньня твайго, болькі вялікія а кажначасныя, і хваробы ліхія а кажначасныя. 60 I прыверне на цябе ўсі хваробы ягіпецкія, каторых ты баяўся, і яны прыліпнуць да цябе. 61 Таксама ўсялякую хваробу і ўсялякую больку, якая не запісана ў кнізе права гэтага, СПАДАР узьвядзець на цябе, пакуль ня будзеш вгублены. 62 І застан е цца вас людэёў малы лік, замест тога, што вы былі, як зоры нябёсныя, бо ты ня слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго. 63 I будзе, што як радав а ўся СПАДАР із вас, робячы вам дабро й множачы вас, так будзе радавацца СПАДАР із вас, губячы вас а нішчачы вас, і вырваны будзеце ізь зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе. 64 I разьвее цябе СПАДАР па ўсіх людах, ад канца зямлі аж да канца зямлі, і будзеш там служыць іншым багом, каторых ня знаў ты ані айцове твае, дзерву а камяню. 65 I памеж тых народаў ты несупакоішся, і ня будзе месца супачынку ступе нагі твае, і СПАДАР дасьць табе там ляклівае сэрца, і цьмяныя вочы, і бядунлівую душ у. 66 I будзе жыцьцё твае вісець перад табою, і будзеш жахацца ўдзень і ночы, і ня будзеш пэўны жыцьця свайго. 67 Нараніцы ты скажаш:,О, калі б настаў вечар!' а ўвечары скажаш:,О, калі б настала раньне!' зь ляку сэрца свайго, каторым ты будзеш абняты, і з бачаньня аччу сваіх. 68 I зьверне цябе СПАДАР да Ягіпту на караблёх тэй дарогаю, праз каторую я сказаў табе:,Ты болей не абачыш яе'; і там будуць прадаваць вас варагом вашым за нявольнікаў а за нявольніцы, і ня будзе купляючага".

29 Гэта словы змовы, каторую СПАДАР расказаў Масею зрабіць із сынамі Ізраелявымі ў зямлі Моаўскай, апрача змовы, каторую СПАДАР зрабіў ізь імі на Горыве.

2 I зг у каў Масей усяго Ізраеля, і сказаў ім:,,Вы бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР перад ачыма вашымі ў зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай: 3 Тыя вялікія дазнаньні, каторыя бачылі вочы вашы, знакі а чудосы вялікія тыя; 4 Але ня даў вам СПАДАР сэрца, каб цяміць, і ачоў, каб бачыць, і вушоў, каб чуць, дагэтуль. 5 I вадзіў сорак год па пустыні, і адзецьці вашы на вас ня зьвялі, і вобуй твой ня зьвяў на назе тваёй. 6 Хлеба вы ня елі, і віна а напітку хмельнага ня пілі, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог ваш. 7 I вы прышлі на месца гэтае, і выступіў Сыгон, кароль Гэшбонскі, і Оґ, кароль Вашанскі, на пярэймы нам на вайну, і мы іх пабілі, 8 I мы ўзялі зямлю іхную, і аддалі яе на спадак Рувінам а Ґадам а палавіцы плямені Манасавага. 9 Дзяржыце ж словы змовы гэтае, і паўніце іх, каб вам мець дасьпех у вусім, што будзеце рабіць.

10 „Усі вы цяпер стаіц е перад відам СПАДАРА, Бога свайго, галавы плямёнаў вашых, старцы вашы, ураднікі вашы, усі мужы Ізраелявы, 11 Дзецяняты вашы, жонкі вашы і чужаземец твой, што сярод табару твайго, ад секача дроў тваіх да сіляча вады твае, 12 Каб увыйсьці табе ў змову СПАДАРА, Бога свайго, і ў прысягу Яго, каторую СПАДАР, Бог твой, чыне з табою сядні, 13 Каб пастанавіць цябе цяпер сабе за люд, і Ён будзе табе Богам, як Ён казаў табе й як прысягаў айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву. 14 I не з аднымі толькі вамі я ўчыню гэтую змову й гэтую прысягу, 15 Але як із тымі, каторыя цяпер тут із намі стаяць перад відам СПАДАРА, Бога нашага, так і з тымі, каторых няма тут із намі цяпер; 16 Бо вы ведаеце, як мы жылі ў зямлі Ягіпецкай, і як мы праходзілі пасярод народаў, пераз каторыя вы прайшлі, 17 I бачылі агіды іхныя й балваны іхныя, дзярвяныя й кам е нныя, срэбныя й залатыя, каторыя ў іх. 18 Каб ня было памеж вас мужчыны або жонкі, або радзімы, або плямені, каторага сэрца адхінулася б цяпер ад СПАДАРА, Бога нашага, каб хадзіць служыць багом тых народаў, каб ня было памеж вас караня, што родзе жоўць а палын; 19 I калі б было, што, як пачуеш словы кляцьбы гэтае, то дабраславіш у сэрцу сваім, кажучы:,Супакой будзе імне, хоць бы хадзіў подле ўпорлівасьці сэрца свайго', каб знішчыць таго, што напіўшыся, і ўсьмяглага. 20 Ня будзе зычыць СПАДАР дараваць яму, але тады задыміцца гнеў СПАДАРА й завісьць Яго на такога чалавека, і будзе цікаваць на яго ўся кляцьба, напісаная ў гэтай кнізе, і вытра СПАДАР імя ягонае з пад нябёсаў; 21 I аддзеле яго СПАДАР на ліха ад усіх плямёнаў Ізраелявых, подле ўсіх кляцьбаў змовы, напісаных у гэтай кнізе права гэтага. 22 I скажа апошні род, дзеці вашыя, што будуць просьле вас, і чужаземец, што прыйдзе ізь зямлі далёкае, абачыўшы болькі зямлі гэтае й хваробы, каторымі заразе яе СПАДАР: 23,Серка а соль, пажарышча - уся зямля; не засяецца й ня родзе яна, і ня ўзыйдзе зь яе ніякая трава, як па выгубленьню Содомы, Ґоморы, Адмы а Сэвоіму, каторыя вывярнуў СПАДАР у гневе Сваім а ў вабурэньню сваім'; 24 I скажуць усі народы:,3а што СПАДАР так учыніў з гэтаю зямлёю? які вялікі гэты ґіж гневу Ягонага!' 25 I скажуць:,3а тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, каторую Ён учыніў зь імі, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, 26 I пайшлі й пачалі служыць іншым багом, і кланяцца ім, багом, каторых яны ня зналі, і каторых Ён ня ўдзяліў ім, 27 Узгарэўся гнеў СПАДАРОУ на зямлю гэтую, каб навесьці на яе ўсю кляцьбу, напісаную ў гэтай кнізе; 28 I вырваў іх СПАДАР ізь зямлі іхнае ў гневе, пале і ў вялікім абурэньню, і кінуў іх на іншую зямлю, як цяпер'. 29 Тайныя належаць СПАДАРУ, Богу нашаму, а яўныя нам а сыном нашым аж навекі, каб мы паўнілі ўсі словы права гэтага.

30,,I будзе як насьпее цябе ўсе гэта дабраславенства й улегцыменьне, каторыя я выклаў табе, і ты прымеш іх да сэрца свайго сярод усіх народаў, куды выпіхнуў цябе СПАДАР, Бог твой; 2 I зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу ягонага подле ўсёга, што Я расказую табе цяпер, ты а сынове твае з усёга сэрца свайго і з усяе душы свае; 3 То зьверне СПАДАР, Бог твой, паланеньне твае, і зжаліцца над табою, і ўзноў зьбярэць цябе з усіх народаў, куды рассыпаў цябе СПАДАР, Бог твой. 4 Хоць бы ты быў выпіхнены аж да канца неба, і стуль зьбярэць цябе СПАДАР, Бог твой, і стуль возьме цябе, 5 I прывядзець цябе СПАДАР, Бог твой, да зямлі, каторую дзяржалі айцове твае, і адзяржыш яе ў дзяржаньне, і добра зьдзее табе, і размножа цябе болей за айцоў тваіх; 6 I абрэжа СПАДАР, Бог твой, сэрца твае а сэрца насеньня твайго, каб ты любіў СПАДАРА, Бога свайго, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, каб жыць табе. 7 I дасьць СПАДАР, Бог твой, усі кляцьбы гэтыя на варагоў тваіх і ненавідзячых цябе, каторыя перасьледав а лі цябе. 8 А ты зьвернешся й будзеш слухаць голасу СПАДАРА й паўніць усі расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер. 9 I перапоўне цябе СПАДАР, Бог твой, у ўсялякай рабоце рук тваіх, у плодзе жывата твайго, у плодзе статку твайго, у плодзе зямлі твае на дабро, бо ізноў радав а цца будзе СПАДАР ізь цябе, на дабро, як Ён радав а ўся з айцоў тваіх, 10 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, напісаныя ў гэтай кнізе права, калі зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.

11,,Бо расказаньне гэтае, каторае я расказую табе цяпер, ня лішне дзіўное табе і не далёка яно. 12 Не на небе яно, каб казаць:,Хто ўзышоў бы дзеля нас на неба, і прынёс бы яго нам, і даў нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?' 13 I не за морам яно, каб казаць:,Хто перайшоў бы нам за мора, і ўзяў бы яго вам, і даў бы нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?' 14 Але вельма блізка да цябе слова гэтае: у вуснах тваіх і ў сэрцу тваім, каб паўніць яго.

15 „Глянь, я паклаў перад табою сядні жыцьцё а дабро, і сьмерць а ліха, 16 У тым, што я расказую табе сядні - любіць СПАДАРА, Бога свайго, хадаіць па дарогах Ягоных і паўніць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя а суды Ягоныя: і будзеш жыць а мнажыцца, і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, на зямлі, да каторае ты прыходзіш, каб апанаваць яе. 17 Калі ж адвернецца сэрца твае, і ня будзеш слухаць, і адхінешся, і будзеш кланяцца іншым багом, і будзеш служыць ім; 18 То я агалашаю вам сядні, што вы напэўна загінеце, і не працягнеце дзён на зямлі, да каторае пераходзіш перазь Ёрдан, каб увыйсьці туды, каб апанаваць яе. 19 За сьветкі перад вамі гук а ю сядні неба й зямлю: жыцьцё й сьмерць паклаў я перад табою, дабраславенства й кляцьбу. Абяры жыцьцё, каб жыў ты а насеньне твае, 20 Каб любіў СПАДАРА, Бога свайго, каб слухаў голасу й каб ліп да Яго; бо Ён жыцьцё твае й даўжыня дзён тваіх, каб жыць табе на зямлі, каторую СПАДАР прысягнуў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім".

31 I пайшоў Масей, і г у каў словы гэтыя ўсяму Ізраелю, 2 I сказаў ім: „Сто а дваццаць год цяпер імне, я не магу ўжо выходзіць і ўходзіць, і СПАДАР сказаў імне:,Ты не пярэйдзеш Ёрдан гэты'. 3 СПАДАР, Бог твой, Ён пойдзе перад табою; Ён выгубе народы гэтыя ад віду твайго, і ты апануеш іх; Ігошуа, ён пойдзе перад табою, як казаў СПАДАР. 4 I ўчыне СПАДАР ім, як ЁН учыніў Сыгону а Оґу, каралём Аморэйскім, і зямлі іхнай, каторых ЁН выгубіў. 5 I аддасьць іх СПАДАР вам, і вы ўчынеце зь імі подле ўсёга расказаньня, што я расказаў вам. 6 Будзьце дужыя а адважныя, ня бойцеся а не лякайцеся віду іх; бо СПАДАР, Бог твой, Ён тый, што йдзець із табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе".

7 I гукн у ў Масей Ігошуу, і сказаў яму перад ачыма ўсіх Ізраелцаў: „Будзь дужы а адважны, бо ты прывядзеш люд гэты да зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, і ты прычынішся, каб яна стала спадкам іхным. 8 I СПАДАР, Ён, Каторы йдзець перад табою, Ён будзе з табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе, ня бойся а не палохайся".

9 I напісаў Масей Права гэтае, і аддаў яго сьвятаром, сыном Левавым, што носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, і ўсім старцом Ізраелявым. 10 I расказаў ім Масей:,,Пры канцу сямёх год, у прызначаным часе, у год дараваньня, у сьвята будак, 11 Як увесь Iзраель прыйдзе бачыць від СПАДАРА, Боґа свайго, на месца, каторае абярэць, чытай гэтае Права перад усім Ізраелям у вушы іхныя. 12 Зьбяры люд, мужчынаў а жанкі а дзецянаты а чужаземца свайго, каторы ў брамах тваіх, каб яны слухалі; і каб яны вучыліся, і каб баяліся СПАДАРА, Бога вашала, і рупіліся паўніць усі словы Права гэтага. 13 I сынове іхныя, каторыя ня ведалі, пачуюць і навучацца, каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні, пакуль вы жывіце на зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб апанаваць яе".

14 I сказаў СПАДАР Масею:,,Вось, дні твае дабліжыліся, каб памерці; пагук а й Ігошуу і станьце ля будану збору, і Я яму раскажу". I пайшоў Масей а Ігошуа, і сталі ля будану збору. 15 I зьявіўся СПАДАР у будане ў стаўпе болачным, і стаў стоўп болачны ля ўходу будану. 16 I сказаў СПАДАР Масею:,Вось, ты ляжаш із айцамі сваімі, і ўзьнімецца гэты люд, і будзе будна хадзіць за чужымі багамі тае зямлі, у каторай нутр ён уходзе, і пакіне Мяне, і ўзруша змову Маю, каторую Я ўчыніў зь ім. 17 I ўзгарыцца гнеў Мой на яго таго дня, і Я пакіну іх, і схаваю від Свой ад іх, і ён будзе на жыр, і стрэне яго шмат ліха а н е марасьць, і скажа ён таго дня:,Ці не за тое, што няма Бога майго сярод мяне, стрэла мяне гэтае ліха? 18 І Я чыста схаваю від Свой таго дня за ўсе ліха ягонае, каторае ён зрабіў, бо да іншых багоў зьвярнуўся. 19 А цяпер запішы сабе песьню гэтую, і навучы яе сыноў Ізраелявых, улажы яе ў вусны іхныя, каб был а Імне песьня гэтая за сьветку на сыноў Ізраелявых; 20 Бо Я ўвяду іх у зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як Я прысягаў айцом іхным, і ён будзе есьці а сыціцца, і ўесца, і зьвернецца да іншых багоў, і будзе служыць ім, а Мяне адкіне а ўзруша змову Маю. 21 I будзе, як стрэне іх шмат ліха а н е марасьці, дык будзе сьветчыць песьня гэтая, будзе супроці іх, бо яна не забудзецца на вуснах насеньня ягонага, Бо Я ведаю думкі ягоныя, каторыя ён мае цяпер, уперад чымся Я увёў яго ў зямлю, праз каторую Я прысягаў".

22 I напісаў Масей песьню гэтую таго дня, і навучыў яе сыноў Ізраелявых. 23 I расказаў СПАДАР Ігошуу Нунянку, і сказаў: „Будзь дужы а адважны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраелявых у зямлю, праз каторую Я прысягаў ім, і Я буду з табою".

24 I сталася, як скончыў Масей упісаваць у кнігу ўсі словы права гэтага, у кнігу, пакуль ня скончыў, 25 Што расказаў Масей Левітам, каторыя носяць скрыню змовы Спадаровае, кажучы: 26 „Вазьміце гэтую кнігу права й палажыце яе ў баку скрыні Змовы СПАДАРА, Бога вашага, і яна там будзе сьветчаньням супроці цябе; 27 Бо я ведаю бунт твой і каляны завыек твой; вось, і цяпер, як я яшчэ жыву з вамі, вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА; ці ня болей па сьмерці маей. 28 Зьбярыце да мяне ўсіх старцоў плямёнаў сваіх і ўраднікаў вашых, і я буду г у каць у вушы іхныя словы гэтыя, і пагук а ю за сьветку супроці іх неба й зямлю; 29 Бо я ведаю, што па сьмерці маёй вы чыста папсуіц е ся й адвернецеся ад дарогі, каторую я расказаў вам, і стрэне вас ліха ў вапошнія дні, бо вы будзеце рабіць ліха перад ачыма СПАДАРА, гневаючы Яго работаю рук сваіх".

30 I г у каў Масей у вушы ўсяго збору Ізраелцаў словы песьні гэтае аж да канца:

32 „Нахініце вуха, нябёсы, я буду г у каць; і слухай, зямля, словы вуснаў маіх. 2 Зак а пае, як дождж, навука мая, як раса, ападзець мова мая, як брызок на зял е ніва, як спорны дождж на траву. 3 Бо імя СПАДАРОВА выхваляю; уздайце вялічча Богу нашаму. 4 Ён ск а ла, Ягоныя справы дасканальныя, бо ўсі дарогі Ягоныя справядлівыя. Бог верны і без бяспраўя; справядлівы а шчыры Ён. 5 Ён папсаваўся перад Ім, яны ня дзеці Ягоныя подле сваіх ганаў, крутадушнае а хвальшывае пакаленьне. 6 Ці гэта ўздасьц е вы СПАДАРУ, людзе шалёны а нямудры? Ці ня Ён бацька твой, прыдбаў цябе? Ён учыніў цябе і ўладзіў цябе. 7 Успомні дні вечныя, уцям гады роду за родам; папытайся ў вайца свайго, і ён паведаме табе, старых сваіх, і яны скажуць табе. 8 Як Навышні даваў дзелі народам і аддзяляў сыноў людзкіх, прызначыў граніцы народаў подле ліку сыноў Ізраелявых; 9 Бо дзель СПАДАРОВА люд Ягоны; Якаў павароз дзелі Ягонае. 10 Ён знайшоў яго ў зямлі пустыннай, у сьцепе выючае дзічы; ён абводзіў яго, навучаў яго, сьцярог яго, як зрэнка вока свайго. 11 Як арліца б у дзе гняздо свае, пырхае над арлянятамі сваімі, распушчае крылы свае, бярэць іх, носе іх на канцох крылаў сваіх; 12 Так СПАДАР Сам адзін вадзіў яго, і няма зь Ім чужога бога. 13 Ён узьвёў яго на вышыні зямлі, карміў яго пладамі палёў, і паіў яго мёдам із ск а лы, і аліваю зь цьвярдое скалы, 14 Маслам каровім а малаком авячым а тукам баранчыкаў а бараноў вашанскіх а казлоў з тукам зярнят пшонных, і вінную кроў ты піў ня зьмешаную. 15 I ўеўся Ешурун, і брыкаўся, растаўсьцеў, аброс тукам і стаў гладкі; і пакінуў Ён Бога, Каторы ўчыніў яго, і ўлегцы замеў ск а лу сп а сеньня свайго. 16 Чужымі прывялі Яго да завісьці, агідамі разгневалі Яго. 17 Абракалі дзяблам, ня Богу, багом, каторых яны ня зналі, новым, што прышлі з блізіні, каторых не баяліся айцове вашыя. 18 Скалу, каторая радзіла цябе, ты ня помнеў, і забыўся Бога, што стварыў цябе. 19 I абачыў СПАДАР, і ўлегцы замеў за квеленьне Яго сынамі а дачкамі сваімі. 20 I сказаў:,Схаваю від Свой ад іх, абачу, які будзе канец іх, бо яны род вельма крутадушны, дзеці, у каторых няма вернасьці. 21 Яны ўквялілі Мяне да завісьці тым, што ня ё Бог, пустынёй сваёй зьн е марасьцілі Мяне: і Я ўквялю іх да завісьці тымі, што ня люд, народам шалёным Я ўзлую іх; 22 Бо цяпло ўгарэлася ў гневе Маім, пячэць аж да найніжшае пеклы, і зьесьць зямлю а плады яе, і запале поды гораў. 23 I зьбяру на іх ліха, і стрэлы мае ўсі выстралю ва іх; 24 Будуць высілены голадам і выгублены гаручкаю, гаркім вынішчэньням; і пашлю на іх зубы зьвяроў з атрутаю поўзаючых у пыле. 25 Звонку іх будзе бязьдзетніць меч, а з нутра жах, таксама маладзёна, таксама дзеўку, і ссучага разам із чалавекам сівым. 26 Я сказаў бы: „Аддзьмухну іх, і зраблю канец памятцы іх сярод людзёў, 27 Калі б ня гневу н е прыяцеля Я сьцярогся, каб не пазналі варагі ягоныя, каб не сказалі:,Нашая рука высокая, і не СПАДАР зрабіў усе гэта'; 28 Бо яны народ, каторы згубіў раду, і няма зразуменьня ў іх. 29 О, калі б яны былі мудрыя, яны зразумелі б гэта й уважалі б на свой апошні канец! 30 Як бы мог адзін гнацца за тысячай і два гналі дзесяць тысячаў, калі б ск а ла іхная яе прадал а іх, і СПАДАР не запер іх! 31 Бо ня як ск а ла наша, ск а ла іхная, і варагі нашы судзьдзі ў гэтым. 32 Бо зь вінное розкі содомскае іхная вінная розка і з палеў ґоморскіх, бо ягады іхныя - ягады жоўці, гранкі іхныя гаркія ў іх; 33 Атрута смокаў віно іхнае і лютая атрута найядавітшых гадаў. 34 Ці не схавана гэта ў Мяне? не запячатавана ў сховах Маіх? 35 У Мяне помста й надгарода, упару, як захістаецца нага іхная; бо блізк і дзень загубы іх, і борзда настане прыгатаванае ім. 36 Бо СПАДАР будзе судзіць люд Свой, і над слугамі сваімі зжаліцца; бо Ён абача, што рука іхная скволела, і ня стала ані ўвязьненых, ані засталых. 37 Тады скажаСпадар:,Дзе багі ягоныя, ск а ла, на каторую ён спадзяваўся, 38 Каторыя ядалі тук аброкаў іхных, півалі віно ўзьліваньняў іхных? Хай яны паўстануць і памогуць вам, хай будуць вам абаронаю. 39 Бачыце цяпер, што гэта Я, Я - і няма Бога, апрача Мяне; Язабіваю й ажыўляю, Я раню і Я ўздараўляю; і ніхто ня збаве ад рукі Мае. 40 Бо Я падыйму да нябёс рук у Сваю й кажу: „Жыву Я на векі!" 41 Як найстру зіхацеючы меч Свой, і рука Мая схопе суд, то аддам помстаю варагом Сваім і ненавідзячым Мяне адплачу. 42 Упаю крывёй стрэлы Свае, і меч Мой будзе жэрці мяса, упаю крывёй забітых а палоненых і з галавы начэльнікаў ворага'. 43 Весяліцеся, народы, зь людам Ягоным, бо кроў слугаў Сваіх ён помсьце, і помсту аддасьць варагом Сваім, і залашчыцца да зямлі Свае - люду Свайго".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 66 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница| Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)