Читайте также: |
|
44 I прышоў Масей, і г у каў усі словы песьні гэтае ў вушы люду, ён а Гошуа Нунянок. 45 I скончыў Масей г у каць усі словы гэтыя ўсяму Ізраелю, 46 I ён сказаў ім: „Палажыце сэрца вашае на ўсі словы, каторыя я сьветчу вам цяпер, каб расказаць іх дзяцём сваім, каб яны рупіліся паўніць усі словы права гэтага; 47 Бо гэта, ня пустое вам; але гэта жыцьцё вашае, і гэтым вы прадоўжыце дні на тэй зямлі, да каторае вы пераходзіце гэты Ёрдан, каб апанаваць яе".
48 I г у каў СПАДАР Масею таго самага дня, і сказаў: 49 „ўзыйдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нево, каторая ў зямлі Моаўскай, што перад Ерыхонам, і глянь ня зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым у дзяржаньне; 50 I памры на гары, на каторую ты ўзыйдзеш, і будзеш прылучаны да люду свайго, як памер Аарон, брат твой, на гары Гор, і быў прылучаны да люду Свайго, 51 За тое, што вы ізрадзілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых ля водаў Мэрывы ў Кадэшу, на пустын і Цын, за тое, што вы не пасьвяцілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых. 52 А насупроці ты абачыш зямлю, але туды ня ўвыйдзеш, у зямлю, каторую Я даю сыном Ізраелявым".
I во дабраславенства, каторым Масей, чалавек Божы, дабраславіў сыноў Ізраелявых перад сьмерцю сваёю; 2 I ён сказаў: „СПАДАР прышоў із Сынаю, узышоў ім із Сэіру, зазьзяў з гары Парану і йшоў зь дзесяцьма тысячамі сьвятых; з правае рукі Ягонае цяпло права. 3 Запраўды Ён любе люды; усі сьвятыя Ягоныя ў руццэ Тваёй, і яны палі ніцма да ног Тваіх, каб адзяржаць із словаў Тваіх. 4 Права расказаў нам Масей, спадак грамадз е Якававай. 5 I ён быў кароль Ешуруна, як зьбіраліся галавы люду Ізраеля, разам усі плямёны Ізраелявы.
6,,Хай жывець Рувін і хай не памірае, і хай ня будуць сьмяротныя ягоныя лічаныя".
7 А гэта празь Юду; і сказаў: „Пачуй, СПАДАРУ, голас Юдзін, і да люду Свайго прывядзі яго; рук ягоных досыць яму і памачнікомсупроці варагоў ягоных Ты будзь".
8 I празь Лева сказаў: „Туммім твае а урым твае на набожным мужу тваім, каторага Ты прабаваў у Масе, з каторым Ты сьперачаўся ля водаў Мерывы, 9 Каторы кажа айцу свайму а маці сваёй:,Я іх ня бачыў', і братоў сваіх не пазнаў, і сыноў сваіх ня знае; бо яны словы Твае заховуюць і змову Тваю дзяржаць, 10 Вучаць судоў Тваіх Якава і права Твайго Ізраеля, кладуць кадзіла перад ноздрамі Тваімі і ўсепаленьне на аброчнік Твой. 11 Дабраслаў, СПАДАРУ, сілу ягоную, а работу рук ягоных Ты зыч сабе, зламі сьцёгны паўсталых на яго й ненавідзячых яго, каб яны не маглі стаяць".
12 Веняміну сказаў: „Любы СПАДАРУ будзе жыць у яго бясьпечна; апякуецца ім увесь дзень, і памеж плеч Ягоных супачыне".
13 I Язэпу сказаў:,,Хай дабраславе СПАДАР зямлю ягоную дарагімі рэчмі неба, расою й бяздоньня, далавах ляжачага, 14 I дарагімі пладамі сонца, і дарагімі рэчмі месяцаў, 15 Найґалаўнейшымі рэчмі старавечных гораў, і дарагімі рэчмі вечных узгоркаў, 16 I дарагімі рэчмі зямлі й таго, што напаўняе яе. Зычлівасьць Таго, што жыў у кусьце, хай прыйдзе на галаву Язэпаву і на цемя адлучанага ад братоў ягоных. 17 Слава ягоная, як першароднага бычка, і рогі ягоныя, як рогі буйлы, імі збадзець ён народы разам аж да канца зямлі: гэта дзесяткі тысячаў Яхрэмавых і гэта тысячы Манасавы".
18 I Завулону сказаў: „Весяліся, Завулоне, у выхадах сваіх", і Іссасхару, у буданох сваіх. 19 Люды на гару згук а юць яны, там абракаюць аброкі справядлівасьці, бо яны ссуць вялізарнае багацьце мора й скарбы, схаваныя ў пяску".
20 I Ґаду сказаў: „Дабраславёны, хто пашырыў Ґада. Ён, як леў, супачывае і разрывае плячо і нават цемя. 21 Ён выглядзеў сабе першую часьць, бо там захаваў правадаўца дзель яму, і прышоў із князьмі люду, і справядлівасьць СПАДАРОВУ споўніў, і суды ягоныя з Ізраелям".
22 I Дану сказаў: „Дан, як левянё, што выбягае з Вашану".
23 I Неффаліму сказаў: „Неффалім досыць мае зычлівасьці й поўны дабраславенства СПАДАРОВАГА; захад і паўдня адзяржыш".
24 I Ашэру сказаў: „Дабраславеншы за сыноў Ашэр;ён будзе мець зычлівасьць у братоў сваіх і занура ў валіву нагу сваю. 25 Вобуй твой зялеза а медзь; як дні твае, сіла твая.
26 „Нямаш Бога падобнага да Ешуруновага, едзе на нябёбах на помач табе, у вялікасьці сваёй на булакох. 27 Прыстаньня Бог вечны, і далоўям тваім вечныя плячукі Ягоныя; і Ён пражанець варагоў ад віду твайго, і скажа:,Губі'. 28 I жыў Ізраель бясьпечна адзінотны, жарало Якава на зямлі збожжа а віннога соку, нават нябёсы ягоныя крапіць будуць рас у. 29 Шчасьлівы ты, Ізраелю! хто падобны да цябе, людзе выбаўлены СПАДАРОМ, Каторы шчыт помачы твае, і Каторага меч вялічча твае. Варагі твае паддаюцца табе, і ты на вышынях іхных топчаш іх".
34 I ўзышоў Масей з раўнінаў Моаўскіх на гару Нево, на верх Пізґі, каторая перад відам Ерыхону, і паказаў яму СПАДАР усю зямлю Ґілеад аж да Дану,2 I ўсю Неффалімову, зямлю Яхрэмаву а Манасаву, і ўсю зямлю Юдзіну аж да адзадняга мора, 3 I паўдня, і раўнін у аколіцы Ерыхоку, места пальмаў, аж да Цоару. 4 I сказаў яму СПАДАР: „Во зямля, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы:,Насеньню твайму дам яе'. Я даў табе абачыць яе ачыма сваімі, але туды не пярэйдзеш".
5 I памер там Масей, слуга СПАДАРОЎ, у зямлі Моаўскай, подле слова СПАДАРОВАГА. 6 I пахаваў яго у далін е ў зямлі Моаўскай супроці Веф-Пеору, і ніхто ня ведае магілы ягонае аж дагэтуль. 7 I Масею было сто дваццаць год, як ён памер; не пацямнела вока ягонае, і ня высілілася сьвежасьць ягоная. 8 I плакалі сынове Ізраелявы па Масею на раўнінах Моаўскіх трыццаць дзён. I скончыліся дні плачу а жалобы па Масею.
9 I Ігошуа Нунянок напоўніўся духа мудрасьці, бо Масей рукі свае ўзлажыў на яго, і слухалі яго сынове Iзраелявы, і рабілі так, як расказаў СПАДАР Масею. 10 I не паўстаў яшчэ ў Ізраелю прарока, падобны да Масея, каторага СПАДАР знаў відам у від, 11 Подле ўсіх знакоў а чудосаў, каторыя зрабіць паслаў яго СПАДАР у зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай, 12 I подле рукі дужое, і подле вялікага страху, каторыя Масей учыніў перад ачыма ўсяго Ізраеля.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 52 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | | | Прыказі Салямонавы |