Читайте также: |
|
1 Відзень Ісаі Амасёнка, каторую ён відзеў узглядам Юдэі а Ерузаліму, за дзён Узі, Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх.
2 Слухайце, нябёсы, і ўважай, зямля; бо СПАДАР казаў: „Сыноў узгадаваў Я й вывышыў, але яны зрабілі выступ супроці Мяне. З Вол знае собсьніка свайго, і асёл ясьлі спадара свайго; а Ізраель ня знае, люд Мой не разумее". 4 Гора народу грэшнаму, люду ацяжаранаму бяспраўям, насеньню ліхадзеяў, сыном згубцаў: яны пакінулі СПАДАРА, пагрэбавалі сьвятым Ізраелявым, адчураліся, пайшлі назад. 5 Чаму вы маеце быць біты болей? Дадаіц е бунт. Уся галаве хворая, і ўсе сэрца замлелае; б Ад ступы нагі аж да галавы ў яго няма нічога цэлага: раны а сінякі а загноеныя болькі, ня выцісьненыя ані завязаныя, ані зьмякчаныя масьцяй. 7 Край ваш пусты; месты вашыя спаленыя цяплом; зямля вашая, перад вамі жаруць чужнікі яе, - і запушчаная, як спустошаная чужнікамі.
8 І засталася дачка Сыёну, як будан у вінішчу, як начулішча ў гародзе, як абляганае места. 9 Калі б СПАДАР войскаў не пакінуў нам астачы, то мы сталі б трах а тым жа, чым Содома, сталі б падобныя да Ґоморы.
10 Чуйце слова СПАДАРОВА, дзяржаўцы Содомы; ўважай на права Бога нашага, людзе Ґоморы! 11 „Нашто Імне множасьць аброкаў вашых? кажа СПАДАР. Насычаны Я ўсепаленьнямі бараноў і тукам кормных, і крыві быкоў а баранчыкаў а казлоў не хачу. 12 Як прыходзіў бачыць від Мой, то хто вь і магае ад вас, каб вы тапталі панадворкі Мае? 1З Наперад ня прыносьце пустых дароў: кадзеньне агіда Імне; маладзіка а сыботы, згук а ньня збораў не магу цярпець: бяспраўе і - сьвяты збор! 14 Маладзікі вашы, прызначаныя поры вашы ненавідзе душа Мая: яны вялічныя Імне, Я стамаваўся насіў іх. 15 І як вы выцягнеце рукі свае, Я хаваю ад вас вока Свае; нават як вы павялічаеце малітву, Я ня чую: рукі вашы поўныя крыві. 16 Абмыйцеся, ачысьціўся; адд а льце ліха справаў вашых ад аччу Маіх, перастаньце рабіць ліха. 17 Наўчыцеся рабіць дабро: шукайце суду, будзьце пасьцівымі з уцісьненымі, судзіце с і рату, прычыняйцеся за справу ўдавы.
18 „Прыходзьце ж цяпер, і разважма разам, кажа СПАДАР: хоць грахі вашыя будуць, як шкарлат, яны зьбялеюў, як сьнег; калі яны будуць чырвоныя, як чырва, стануцца, як воўна. 19 Калі вы будзеце зычыць гэтага і будзеце паслухняныя, то паспытаецеся дабра зямлі; 20 Калі ж вы адмовіцеся й будзеце бунтоўныя, - меч зжарэць вас; бо вусны СПАДАРОВЫ вымавілі".
21 Як стала бязуляю сталіца верная! была поўная суду, справядлівасьць жыла ў ёй, а цяпер - убіўцы. 22 Срэбра твае стала шумаўём, віно твае зьмешанае з вадою. 23 (Князі твае ўпорлівыя й сябры зладзеяў; усі яны любяць лапаны й гоняцца за надгародамі; яны ня судзяць сіротаў ані справа ўдавы прыходзе да іх.
24 Затым агалашае Спадар, СПАДАР войскаў, Дужы Ізраеляў: „Бяда ім! Я пацешуся з праціўнікаў Сваіх і памшчуся варагом Сваім. 25 І ўзноў абярну рук у Сваю на цябе, і ачышчу жлуктаю шумаўё твае, і аддзялю ўсю цыну тваю; 26 І ўзноў пастанаўлю судзьдзяў табе, як уперад, і райцаў табе, як спачатку: просьле гэтага ты будзеш названы местам справядлівым, сталіцаю вернай". 27 Сыён выкупіцца судам і наверненыя яго - справядлівасьцяй. 28 Узрушыцелі ж права й грэшнікі разам будуць патрышчаны, і пакідаючыя СПАДАРА будуць выгублены; 29 Бо яны будуць засарамочаны за дубы, каторых вы жадалі, і засаромлены за гароды, што вы абралі; 30 Бо вы будзеце, як тый дуб, у каторага лісьцё зьвяла, і як гарод, у каторым няма вады; 31 І дужы будзе як рызьзё, і справа ягоная скрою; і будуць гарэць абое разам, і ніхто ня згасе.
2 3дарэньне, каторае відзеў Ісая Амасёнак узглядам Юдэі а Ерузаліму.
2 І станецца апошніх дзён: будзе ўстаноўлена гара дому СПАДАРОВАГА на чале гораў, і падыймецца над узгоркі, і пацякуць да яе ўсі народы. З І пойдуць шмат якія люды, і скажуць: „Хадзіце і ўзыйдзіма на гару СПАДАРОВУ, да дому Бога Якававага, і Ён навуча нас дарогаў Сваіх, і мы пойдзем дарогамі Ягонымі"; бо із Сыёну выйдзе права і слова СПАДАРОВА зь Ерузаліму. 4 І будзе судзіць меж народаў і згане шмат якія люды; і перакуюць мячы свае на нарогі, і дзіды свае на сярпы; не падыйме народ на народ мяча, і наперад ня будуць вучыцца ваяваць.
5 Доме Якаваў! Прыйдзіце й пайдзіма ў сьвятліні СПАДАРОВАЙ! 6 Але, Ты пакінуў люд Свой, дом Якаваў; бо яны шмат перанялі з усходу, і варажбіты, як Пілішчане, і даюць рукі дзяцём чужаземцаў. 7 І напоўнілася зямля ягоная срэбрам а золатам, і няма канца скарбам ягоным; і напоўнілася зямля ягоная коньмі, і няма канца цялежкам ягоным; 8 І напоўнілася зямля ягоная балванамі; вырабу рук сваіх яны кланяюцца, таму, што зрабілі палцы іхныя. 9 І загбаўся чалавек, і паніжыўся мужчына; і не даруй ім. 10 Ідзі на скалу й схавайся ў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага. Гордыя вочы чалавека будуць паніжаны, і высакосьць людзёў будзе паніжана, і будзе ўзьвялічаны СПАДАР адзін таго дня;
12 Бо дзень СПАДАРА войскаў на кажнага гордага а высокага а на кажнага павышанага, і ён будзе паніжаны, 1З І на ўсі кедры лібанскія, высокія а вывышаныя, і на ўсі дубы вашанскія, 14 І на ўсі высокія горы, і на ўсі ўзвышаныя ўзгоркі, 15 І на кажную высокую вежу, і на кажную ўмацаваную сьцяну, 16 І на ўсі караблі таршыскія, і на ўсі іх жаданыя мастацтвы. 17 І будзе паніжана гордасьць людзіны, і пыхатасьць людзёў спадзець, і будзе ўзьвялічаны Спадар адзін таго дня. 18 І балваны чыста шчэзнуць. 19 І пойдуць яны да пячораў ск а лаў а раськепінаў зямлі ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага, як Ён паўстане, каб затрэсьці зямлю. 20 Таго дня кіне чалавек кратом а кажаном свае срэбныя балваны, што зрабіў сабе кланяцца, 21 Каб увыйсьці ў вадтуллны ск а л а ў раськепіны скал ад страху СПАДАРОВАГА і ад славы вялічча Ягонага, як Ён паўстане, затрэсьці зямлю. 22 Адкасьніцеся ад людзіны, каторае дых у ноздрах ейных, бо за каго яна мае быць уважана?
3 Бо вось, Спадар, СПАДАР войскаў, аДыйме ў Ерузаліму а Юдэі пасіленьне а падпору: усе пасіленьне хлебам і ўсе пасіленьне вадою, 2 Дужасіла а ваеньніка, судзьдзю а прароку а варажбіта а старога, З Пяцьдзясятніка а пачэсьлівага а райцу а дасьціпнога майстру а ўмелага ў знахарстве. 4 І дам хлапцоў за князёў іхных, і сысуны р а дзіць будуць іх. 5 І люд будзе ўцісканы адзін адным, і кажны прыяцелям сваім; хлапец будзе гарэзьлівы да старога, і непаважаны будзе над пачэсьлівым; б Бо схопе людзіна ў доме айца свайго за адзецьце брата свайго: „Пайдзі, будзь нашым дзяржаўцам, і гэтае разбурэньне будзе пад рукою тваёю". 7 Таго дня ён падыйме голас, кажучы: „Не хачу быць дзяржаўцам, бо ў доме маім няма ані хлеба, ані адзецьця; не рабіце мяне дзяржаўцам люду". 8 Бо спаткнуўся Ерузалім, і Юдэя пала; бо язык іхны і ўчынкі іхныя супроці СПАДАРА, н е марасьціць вочы славы Ягонае.
9 Выгляд віду іхнага сьветча супроці іх, і агалашаюць грэх свой, як садома, не пярэчаць. Гора душы іхнай, бо яны самы адплацілі сабе ліхам. 10 Скажыце справядліваму, што будзе добра яму, бо плады ўчынкаў сваіх будуць есьці.,11 Гора нягодніку, блага, бо подле заслугі рук ягоных, будзе зроблена яму. 12 Людзе мой! уцісканьнікі яго - дзеці, і жанкі р а дзяць яго. Людзе мой! правадыры твае мыляць цябе і кірунак сьцежак тваіх псуюць.
13 СПАДАР устаў прававацца і стаіць, судзіць люды. 14 СПАДАР увыйдзе на суд із старц а мі люду Свайго і з князьмі Сваімі, бо вы спасьцілі вінішча; прыдбаньне беднага - у дамох вашых. 15 Нашто вы мяжджуліце люд Мой і від ўбогіх мелеце? агалашае Спадар, СПАДАР войскаў.
16 І сказаў СПАДАР: А затым што загардзелі дачкі Сыёну, і ходзяць із выцягненаю шыяю, і міргаюць ачыма сваімі, і йдучы падскакуюць, і нагамі сваімі звоняць; 17 То Спадар зробе шалудзівым цемя дачок Сыёну, і СПАДАР аголе сорам іхны.
18 Таго дня Спадар адкіне прыбор із ланцужкоў на вагах, зоркі а колцы, як месяц, 19 Завушніцы а кралі а чыпкі, 20 Галаўныя завязкі а бружлеты а паясы а пуздрэлікі з пахамі а чароўныя прывескі, 21 Жуковінкі а ўзносьніцы, 22 Вопраткі а пакрыцьці а хустмі а капшукі, 23 Прасьветныя тканіны а цянюсеньк і я палотны а каптуры а брыжавыя адзецьці; 24 І замест паху будзе смурод, і замест пояса - павароз, і замест заплеценых валасоў - лысіна, і замест шырокае сьвіткі - накінены мех, замест харашыні - плямы. 25 Сьмяротныя твае падуць ад мяча, і дужасілы твае - на вайне. 26 І будуць стагнаць а плакаць брамы яе, і яна будзе сядзець на зямлі спустошаная.
4 Таго дня ўхопяцца сем жанок за аднаго мужчыну, кажучы: „Мы будзем есьці хлеб свой,і будзем адзявацца ў вадзецьці свае, адно хай будзем звацца імям тваім: здыймі з нас сорам".
2 Таго дня пагон СПАДАРОЎ будзе харашынёю а сьцёю, і плод зямлі славаю а харашынёю тым, што ўратаваліся з Ізраелю. З І станецца: пакіненыя й засталыя ў Ерузаліме будуць названы сьвятымі, кажны ўпісаны жыць у Ерузаліме, 4 Як Спадар змые бруд із дачок Сыёну і кроў Ерузаліму аддале з нутра яго духам суду й духам гарэньня. 5 І СПАДАР створа над кажнага гасподаю гары Сыёну і над яе зборамі булак а дым у дзень і зьзяньне агвянога полымя ночы; бо над усім слаўным - пакрыцьце. 6 І будан будзе на сьцень удзень ад в а ду і на пакрыцьце а схоў ад лівуну а дажджу.
5 3апяю Любоваму свайму песьню Любовага свайго празь вінішча Ягонае. Вінішча было Любовага майго на версе вельма ўродлівае гары; 2 І агарадзіў яго, і ачысьціў яго ад каменьня, і пасадзіў у ім выборныя вінныя розкі, і пастанавіў вежу сярод яго, і таўчэльню вычасаў у ім, і ждаў, пакуль яно дасьць сьпелыя вінныя ягады; але яно дало дзікое віно. З І цяпер, жыхары Ерузаліму й мужы юдэйскія, рассудзіў Мяне зь вінішчам Маім. 4 Што можна было яшчэ зрабіць вінішчу Майму, чаго Я не зрабіў яму? чаму, як я ждаў, што яно дасьць сьпелыя вінныя ягады, яно дало дзікое віно? 5 Цяпер-жа Я паведамлю вам праз тое, што Я зраблю вінішчу Свайму: адыймецца ад яго жываплот, і яно будзе спалена; абурыцца агарожа, і яно будзе стаптана; б Пакіну яго спустошаным; ня будуць яго абразаць ані ўрабляць; і ўзыйдуць на ім бадзючыя расьліны а цернь, і раскажу булаком ня ліць на яго дажджу; 7 Бо вінішча СПАДАРА войскаў - дом Ізраеляў, і мужы юдэйскія-прыемныя саджэнікі Ягоныя; і Ён ждаў суду, але, вось - уціск; - справядлівасьці, але, вось - галашэньне.
8 Гора вам, прылучаючыя дом да дому, бліжачыя поле да поля, аж няма месца, каб вам адным жыць на зямлі. 9 У вушы імне сказаў СПАДАР войскаў: „Шмат якія дамы будуць спустошаны, вялікія а добрыя - бяз жыхара; 10 Бо дзесяць дзялёнак вінішча дадуць адзін бат, і гомер насеньня дасьць ефу".
11 Гора тым, што ўстаюць рана нараніцы, каб гнацца за хмельным напіткам, застаюцца да познага вечара, пакуль віно распале іх. 12 І был а гарпа а гусьлі, тымпан а дудка, і віно на чэсьцях іхных; але на справу СПАДАРОВУ не глядзяць і дзейнасьці рук Ягоных ня бачылі. 1З Затым люд Мой быў палонены з прычыны няведаньня, і шчасьлівыя іхныя памруць із голаду, і множасьць іх ссохне ад смагі. 14 За тое пашырыў шэоль душу сваю і надзвычайна рашчыніў ляпу сваю; і зыйдуць да яго слава іхная, і груд іхны, і гом іхны, і тый, што цешыцца зь яго. 15 І чалавек загбаецца, і людзін а паніжыцца, і вочы пыхатых будуць паніжаны; 16 І будзе ўзьвялічаны на судзе СПАДАР войскаў, і БОГ сьвяты ўсьвяціцца ў справядлівасьці. 17 Тады ягняты будуць пасьціцца подле звыч а ю, і пустыя месцы ўродлівае зямлі будуць есьці чужнікі.
18 Гора тым, што прыцягаюць бяспраўе паварозамі марнасьці і грэх бы цялежкавымі паварозамі, 19 Каторыя кажуць: „Хай Ён пабарзьдзіць, прысьпяшыць справу Сваю, каб мы бачылі, і хай дабліжыцца, і хай прыйдзе рада Сьвятога Ізраелявага, і пазн а ем".
20 Гора тым, што завуць ліха дабром і дабро ліхам, што маюць цямноту за сьвятліню і сьвятліню за цямноту, маюць гаркое за салодкае і салодкае за гаркое.
21 Гора мудрым у вачох сваіх і разумным перад самымі сабою.
22 Гора тым, што дужыя піць віно і моцныя мяшаць хмельны напітак, 23 Каторыя праўдзяць нягоднага за лапан і ў справядлівых адбіраюць справядлівасьць.
24 Затым, як цяпло жарэць жнеўнік, і поламя нішча ўмецьце, так карэнь іхны будзе, як гнільлё, і квет іхны, як пыл, падыймецца; бо яны адкінулі Права СПАДАРА войскаў і пагрэбавалі словам Сьвятога Ізраелявага. 25 І затым загарэўся гневам СПАДАР на люд Свой, і выцягнуў рук у Сваю на яго, і зр а зіў яго; і здрыгануліся горы, і трупы іх сталі як нечысьць сярод вуліцаў; пры ўсім тым гнеў Ягоны яшчэ ня сьціх і рука Ягоная яшчэ выцягнена. 26 І падыйме сьцяг народам зд а леку, і сьвісьне ям у ад краю зямлі, і вось, ён борзда а лёгка стане. 27 Ня будзе ў ім стомленага ані таго, што спатыкаецца; ён ня будзе дрымаць і ня будзе спаць; пояс ня здыймецца ізь сьцёгнаў ягоных, і рэмень не адарвецца ад чаравікаў ягоных; 28 Стрэлы ягоныя з а йстраны, і ўсі лукі ягоныя напяты; капыты коні ягоных, як крэмень уважаць будуць, і цялежкі - як віхор; 29 Равеньне іхнае, як лявінае; яны будуць раўсьці, як левяняты; але, яны будуць вьтць, і схопяць здабытак, і ўцячэць, і ніхто ня вывальне. 30 І будуць выць на яго таго дня, як вык мора; і як гляне на зямлю, во цямнота, уціск, і сьвятліня сьцямнела на булакох яе.
6 Году сьмерці караля Узі я відзеў Спадара, на пасадзе высокім а паднятым седзячага, і крысы Ягоныя напоўнілі палац. 2 Серахімы стаялі над ім; па шэсьць крылаў, па шэсьць крылаў у кажнага зь іх: двума закрываў від свой, і двума закрываў ногі свае, і двума лётаў. З І гук а ў адзін да аднаго, і казаў: „Сьвяты, сьвяты, сьвяты СПАДАР войскаў; поўная ўся зямля славы Ягонае". 4 І захісталіея вушакі дзьверныя ад гуку гукаючага, і дом напоўніўся дымам. 5 І сказаў я: „Авохці імне, бо я загінуў; бо людзін а зь нячыстымі вуснамі я, і сярод люду нячыстых вуснаў я жыву, бо Караля, СПАДАРА войскаў, бачылі вочы мае". 6 Тады прыляцеў да мяне адзін із Сарахімаў, і ў руццэ ў яго жарын а, узятая абцужкамі з аброчніку, 7 І даткнуўся да вуснаў маіх, і сказаў: „Гля, гэта даткнулася да вуснаў тваіх, і бяспраўе твае адд а лена, і грэх твой прыкрыты".
8 І чуў я голас Спадара, што казаў: „Каго пашлю? і хто нам пойдзе?" Тады я сказаў: „Во я, пашлі мяне". 9 І Ён сказаў: „Пайдзі й скажы гэтаму люду:,Пачуць пачуеце, але не зразумееце, і абачыць абачыце, але не пазнаеце; 10 Зрабі сытым сэрца гэтага люду, ацяжары вушы ягоныя, адвярні вочы ягоныя, каб ён ня бачыў ачыма сваімі, і ня чуў вушыма сваімі, і ня цяміў сэрцам сваім, і не навярнуўея, і ня быў уздароўлены'". 11 І сказаў: „Пакуль, Спад а ру?" І Ён сказаў: „Пакуль ня спусьцеюць месты ад няменьня жыхараў, і дамы ад бязьлюдзьдзя, і зямля не абернецца ў пустыню. 12 І адд а ле СПАДАР чалавека, і будзе вялікае спусьценьне сярод краю. 1З Але застанецца яшчэ ў ім дзясятая часьць, і яна зьвернецца, і будзе спалена, як ліп а і як дуб, каторыя, хоць яны ськінулі лісты свае, але пень у іх". Так сьвятое насеньне будзе пнём ягоным.
7 І было за дзён Агаза, сына Ёфама Узянка, караля Юдэйскага: узышоў Рэцын, кароль Арамскі, і Пека Рэмалёнак, кароль Ізраельскі, на Ерузалім, каб ваяваць ізь ім; але не маглі заваяваць яго. 2 І было наказана дому Давідаваму, кажучы: „Арам аблёг разам ізь Яхрэмам". І захісталася сэрца ягонае й сэрца люду ягонага, як хістаюцца лесавыя дзервы ад ветру.
З І сказаў СПАДАР Ісаі: „Ідзі ж наўпярэймы Агазу, ты а сын твой Шэар-Яшуў, на канец вадаводу вышняе копані, па дарозе да валельнага поля, 4 І скажы яму:,Сьцеражыся й будзь супакойны; ня бойся й хай ня кволее сэрца твае ад двух хвастоў гэтых курачых галавешак, ад палкага гневу Рэцына а Арама а Рэмалёнка. 5 Затым што зраджаюцца на ліха супроці цябе Арам, Яхрэм а Рэмалёнак, кажучы: б „Зыйдзем на Юдэю, уцісьнем яе, і расьсячэм сабе, і пастановім за караля Тавеленка"; 7 Дык гэтак кажа Спадар СПАДАР: ня станецца, ня будзе; 8 Бо галава Араму Дамашк, і галаве Дамашку Рэцын, і ўжо за шасьцьдзясят пяць год Яхрэм перастаў быць народам; 9 І галава Яхрэма Самара, і галаве Самары Рэмалёнак. Калі вы ня верыце, то затым, што вы ня верныя".
10 І казаў далей СПАДАР Агазу, кажучы: 11 „Прасі сабе знаку ў СПАДАРА, Бога, свайго; прасі сабе альбо глыбокага, альбо высокага". 12 Але Агаз сказаў: „Ня буду прасіць і ня буду спакушаць СПАДАРА". 1З І сказаў: „Слухайце ж, доме Давідаў: мала вам таго, што вы тамуеце людзёў, вы тамуеце Бога майго; 14 Затым Спадар Сам дасьць вам знак: вось, тая Дзявушчая зачнець а народзе Сына, і назавець імя Ягонае: Імануель. 15 Маслам а мёдам Ён будзе жывіцца, пакуль ня прыдб а е веды адкідаць благое й абіраць добрае. 16 Але ўперад, чымся Хлопчык прыдбае веду адкідаць благое й абіраць добрае, будзе пакінена тая зямля, каторай ты баішся, двума каралямі яе. 17 Прывядзець СПАДАР на цябе а на люд твой а на дом айца твайго дні, якая ня прыходзілі з часу адпаду Яхрэма ад Юдэі, - караля Асырскага".
18 І будзе таго дня: засьвішча СПАДАР мусе, што ў канцу азёраў Ягіпецкіх, і пшчале, што ў зямлі Асырскай; 19 І прылятуць, і сядуць усі ў спустошаных далінах, і ў раськепінаў скалаў, і на ўсіх бадзючых кустох, і на ўсіх пасьцьбішчах. 20 Таго дня Спадар аголе галяком, нанятым на тым баку ракі, каралём Асырскім, галаву а валасы на нагах і спабудзе нават барады;
21І будзе таго дня: людзіна будзе карміць адну цяліцу і дзьве авечкі; 22 І гэта станецца, бо зь лішніцы малака, што яны дадуць, ён будзе есьці маела, бо маслам а мёдам будуць жывіцца ўсі, засталыя на зямлі. 23 І будзе таго дня: кажнае месца, ідзе был а тысяча вінных розкаў на тысяча срэбнікаў, будзе пад церням а бадзючым кустоўям. 24 Зь дзідамі а стрэламі прыйдуць туды, бо ўся зямля абернецца ў церневае а бадзючае кустоўе. 25 І на ні водную гару, што капалася нарогам, ты ня ўзыйдзеш, баючыся церневага а бадзючага кустоўя; і будзе гэта на выган валом і на таптаньне авечкам.
8 І сказаў імне СПАДАР: „Вазьмі сабе вялікі зьвітак і напішы на ім людзкім пяром:,Сьпяшаюцца на здабытак, борзда гл а баньне'". 2 І я ўзяў сабе верныя сьветкі: Уру сьвятара а Захару Еверэшанка. З І дабліжыўся я да прарокі, і яна зачал а й нарадзіла сына.
I сказаў імне СПАДАР: „Назаві імя яго: Магер-шалал-гашбаз (Сьпяшаюцца на здабытак, борзда глабаньне); 4 Бо ўперад, чымся дзяцё будзе ўмець вымаўляць:,Айцец мой' і,Маці мая', панясуць багацьце Дамашку й здабытак Араму перад каралём Асырскім".
5 І далей яшчэ СПАДАР казаў таксама імне, кажучы: б „Затое, што гэты люд улегцы замеў воды Шылоаскія, ціха цякучыя, і цешыцца з Рэцына а Рэмалёнка, 7 Дык вось, затым Спадар навядзець на іх дужыя а вялікія воды Ракі, караля Асырскага І ўсю славу ягоную; і падыймецца яна на ўсі яго цур'і, і пойдзе на ўсі берагі яго; 8 І зальлець Юдэю, разальлецца, і надзвычайна падыймецца, і дойдзе аж да шыі; і, разьліўшыся, цур'і напоўняць увесь прасьцяг зямлі Твае, Імануеле!"
9 Адзіноччася, людзі, але вы будзеце патрышчаны; і слухайце, усі далёкія краі! паперажыцеся, але вы будзеце патрышчаны; паперажыцеся, але вы будзеце патрышчаны; 10 Зраджайцеся, але гэта дарма; змаўляйцеея, але ня станецца; бо з намі Бог;
11 Бо гэтак сказаў СПАДАР імне, як рука Ягоная была моцная, і перасьцерагаў мяне, каб я не хадзіў дарогаю гэтага люду, кажучы: 12 „Не завіце змоваю ўсяго таго, што гэты люд завець змоваю; і ня бойцеся таго, чаго ён баіцца, і ня лякайцеся. 1З СПАДАРА войскаў - Яго сьвяціце, Ён - страх вашы й ляк вашы. 14 І Ён будзе сьвятыняю, і каменям спатыкненьня, і скалаю ўразу абодвым дамом Ізраеля, сілом а п а садкаю жыхару Ерузаліму. 15 І шмат хто спатыкаецца на іх, і паваліцца, і разаб'ецца, і ўсіліцца, і будзе ўзяты".
16 Завяжы сьветчаньне, запячатуй права ў Маіх вучанікаў. 17 І я буду спадзявацца СПАДАРА, Каторы схаваў від Свой ад дому Якававага, і буду здавацца на Яго. 18 Во я й дзеці, даныя імне СПАДАРОМ на знакі а чудосы ў Ізраелю ад СПАДАРА войскаў, Каторы жывець на гары Сыёне.
19 І калі скажуць вам: „Папытайся ў выгук а ньніваў памерлых і ў чараўнікоў, што пішчаць і што мармочуць"; ціж люду ня пытацца ў Бога свайго? праз жывых зварачацца да памерлых? 20 Да Права а сьветчаньня! Калі яны ня скажуць подле гэтага слова, то няма у іх ранічнае сьвятліні. 21 І будзе хадзіць па ёй неміласьціўна ўцісьнены а галодны; і ў часе галадові будзе сердаваць а праклінаць караля свайго а Бога свайго; і зьвернецца да гары; 22 І на зямлю гляне, і во немарасьць а цемнь, стома, уціск а цямнота будзе пашырацца.
9 Але ня будзе такое стомы ёй, уцісьненай. Мінулы час паніжыў зямлю Завулонаву а зямлю Наффалімову; наступны ж ўславе ўзморскую дарогу, Заёрданскі край, Ґалілею паганскую. 2 Люд, што хадзіў у цемні, абачыў вялікую сьвятліню; на тых, што жылі ў зямлі сьмяротнага сьценю, зазьзяла сьвятліня. З Ты памножыў народ, павялічыў радасьць ягоную; яны радав а ліся перад Табою, як рад у юцца ў жніво, як вяселяцца ў часе падзелу здабытку; 4 Бо йго цяжару ягонага, кій на плячу ягоным, дубец уцісканьніка ягонага Ты зламіў, як у дзень Мідзянскі; 5 Бо кажны ваенны вобуй, што моцна шоргае, і адзецьце, што валялася ў крыві, будуць спалены - жыр цяплу; б Бо Дзяцё нарадзілася нам, Сын даны нам, і будзе ўлада на плячу Ягоным, і будзе названа імя Ягонае: 7 Дз і ўны, Райца, БОГ дужы, Айцец вечнасьці, Князь супакою. 7 Павялічэньню ўлады а супакою ня будзе канца на пасадзе Давідавым і ў каралеўстве ягоным, аж пакуль іх уладзе і ўмацуе ў судзе а справядлівасьці адгэтуль аж на векі. Завісьць СПАДАРА войскаў учыне гэта.
8 Слова паслаў Спадар Якаву, і яно пала ў Ізраелю. 9 І пазнае ўвесь люд, Яхрэм а жыхар Самары, што кажуць із гордасьцяй а з пыхатым сэрцам: 10,,Цэгла звалілася, але мы пастановім із часаных камянёў; сыкаморы пасечаныя, але мы адменім кедрамі". 11 Затым СПАДАР узьніме праціўнікаў Рэцынавых на яго і не́прыяцеляў ягоных узруша, 12 Арамлян сьпераду і Пілішчан адзаду, і пажаруць Ізраеля поўным ротам. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суйм е цца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая; 1З Бо люд не наварачаецца да Тога, Хто разе яго, і СПАДАРА войскаў ня шукае.
14 І адатнець СПАДАР у Ізраеля галаву а хвост, вярхі пальмаў а трысьнік, за адзін дзень. 15 Стары а пачэсьлівы - гэта галава; прарока, што вуча м а ны - гэта хвост. 16 І правадыры гэтага люду ўводзяць у поблуд, і воджаныя імі загінуць. 17 І затым із маладзёнаў Сваіх не пацешыцца Спадар, і сіротам а ўдовам Сваім не паспагадае; бо кажны двудушнік а ліхадзей, і кажнага вусны г у каюць дурноту. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая; 18 Бо гарыць, як цяпло, нягоднасьць, жарэць бадзючае а церневае кустоўе, і палае ў лесавых гушчарох, і яны разьвяваюцца, як разьвяваецца дым. 19 Ад гневу СПАДАРА войскаў загарыцца зямля, і люд будзе жырам цяплу; яіхто брата свайго не пажалее. 20 І будуць рэзаць з правага боку, і будуць галодныя; і будуць есьці зь левага боку, і не насыцяцца; кажная людзіна будзе есьці цела собскага пляча:
21 Манас Яхрэма, і Яхрэм Манаса, яны разам супроці Юды. Пры ўсім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая.
10 Бяда тым, што робяць несправядлівыя пастановы, і пісарам, уціск пішучым, 2 Каб адхінуць бедных ад рассудку і каб адабраць суд у ўбогіх люду Майго, каб ўдовы сталі іх здабыткам і каб аглабаць сіроты. З Але што будзеце рабіць у дзень даведаньня а загубы, што йдзець здалеку? Да каго ўцячыц е помачы? І йдзе пакінеце славу сваю? 4 Безь Мяне ўклякнуць меж палоненікаў і паваляцца меж забітых. У вусім гэтым гнеў Ягоны ня суймецца, і рука Ягоная яшчэ выцягненая.
5 Бяда Асыры, дубцу гневу Майго, кій у руках іхных - абурэньне Мае. 6 Я пашлю яго на народ двудушны і на люд гневу Майго, дам яму расказаньне ўзяць здабытак, глабаньне і патаптаць яго, як балота на вуліцы. 7 Але ён ня так разумее, і сэрца ягонае ня так думае, бо ў сэрцу ягоным - выгубіць а зьнішчыць ня мала народаў; 8 Бо кажа: „Ці ж князі мае ня ё таксама каралямі? 9 Ці Кально не як Кархеміш? Ці Гамаф не як Арпад? Самара ня тое, што Дамашк? 10 Як рука мая дасягла каралеўствы балваноў, і выразаных балваноў у іх болей, чымся ў Ерузаліме а Самары; 11 Дык ці ня так, як я зрабіў із Оамараю а балванамі яе, зраблю зь Ерузалімам а абразам і яго?"
12 І будзе як Спадар справе ўсю справу Сваю над гарою Сыёнам а Ерузалімам, Ён скажа: Я даведаюся да плоду пыхатага сэрца караля Асырскага і да славы высокага пагляду ягонага; 1З Бо ён сказаў: „Сілаю рукі свае зрабіў я гэта і мудрасьцю сваёю, бо я разумны; аддаляю граніцы людаў і глабаю скарбы іхныя, я ськінуў, як дужасіл, жыхараў; 14 І рука мая знайшла, як гнезды, багацьці люду; і, як зьбіраньнік пакіненых яец, я зьбер усю зямлю; і ніхто не крануў крылом, не адчыніў роту, ня піснуў". 15 Ці можа сякіра хваліцца перад тым, хто сячэць ёю? Ці можа піла гардзіцца перад тым, хто пілуе ёю? Як бы пруток пачаў махаць над тым, хто падыймае яго! як бы кій падыймае сябе, бы ня будучы дзервам!
16 І затым пашлець Спадар, СПАДАР войскаў, сухарлявасьць на сытых ягоных, і пад славаю ягонаю ўзгарыцца полымя, як полымя цяпла. 17 І будзе Сьвятліня Ізраеля цяплом, і Сьвяты яго полымям, і спале, і пажарэць цернь ягоны а бадзючае кустоўе ягонае за адзін дзень. 18 І слава лесу ягонага і плоднага поля ягонага, ад душы аж да цела, будзе зьнішчана; і станецца, як высілены сьцяганоша. 19 Астача лесавога дзярэўя ягонага будзе нячысьленая, і малец яго запіша.
20 І станецца таго дня: і ня будуць болей астача Ізраеля і ўцеклыя з дому Якававага апірацца на б'ючага іх, але запраўды абапруцца на СПАДАРА, Сьвятога Ізраелявага. 21 Засталыя навернуцца, засталыя ад Якава да БОГА Моцнага; 22 Бо хоць бы люд твой, Ізраелю, быў, як пясок морскі, астача яго навернецца. Наканаванае зьнішчэньне - паводка справядлівасьці; 23 Бо Спадар, СПАДАР войскаў, учыне наканаванае выгубленьне сярод усяе зямлі.
24 Затым гэтак кажа Спадар, СПАДАР войскаў: „Ня бойся, людзе Мой, на Сыёне жывучы, Асура. Ён б'ець цябе дубцом і падыймае кій свой на цябе подле звычаю Ягіпту; 25 Бо яшчэ вельма мала, і гнеў суймецца, і гнеў Мой на згубу ім. 26 І Спадар войскаў узруша на іх розку, як зр а зіў Мідзянян ля ск а лы Орывы, і як прут Ягоны на мору, і падыйме яго, як на Ягіпет. 27 І таго дня цяжар ягоны адыймецца з плеч тваіх, і йго ягонае - із шыі твае, і йго зьнішчыцца ад сыціні. 28 Ён прыходзе да Аяфу, пераходзе да Міґрону, у Міхмасе ён станове снасьц і свае, 29 Пераходзе праход Ґева - начулішча наша; Рама дрыжэла, і Ґівеа Саўлава ўцякла. 30 Узьнімі голас свой, дачка Ґаліма; ўважай Лаіша, бедны Анафоф! 31 Мадмена бадзяецца, жыхары Ґевіма закалянелі. 32 Яшчэ дзень застанецца ён у Нове; падыйме руку́ сваю на гару дачкі Сыёну, на ўзгорак Ерузаліму.
33 Вось, Спадар, СПАДАР войскаў, ломе голі із страшнаю сілаю; тыя, што высака падняліся, буд у ць адцяты, і пыхатыя будуць паніжаны; 34 І Ён адатнець лесавыя гушчары зялезам, і Лібан паваліцца ад Моцнага.
11 І ўвыйдзе Атожыла з пня Есэвага, і Голь з карэньня ягонага будзе пладовая; 2 І супачыне на Ім дух СПАДАРОЎ, дух мудрасьці а розуму, дух рады а моцы, дух веды а боязьні Божае; З І любат а Ягоная ў боязьні СПАДАРА, і не на пагляд аччу Сваіх будзе судзіць, і ня подле чутасьці вушшу Сваіх будзе ганіць; 4 Але будзе судзіць галечаў подле справядлівасьці, і подле пасьцівасьці ганіць лагодных зямлі; і зр а зе зямлю дубцом вуснаў Сваіх, духам вуснаў Сваіх зробе сьмерць нягоднаму. 5 І будзе справядлівасьць поясам на сьцёгнах Ягоных, і вернасьць - поясам на лядзьвях Ягоных. 6 І будзе жыць воўк ізь ягнём, і леопард із казянём будзе ляжаць; і цялё, і левянё, і ўпашчаны будуць разам, і малы хлопчык павядзець іх. 7 і карова, і мядзьведзь будуць пасьціцца разам, і дзецяняты іхныя будуць ляжаць разам, і леў, як статак, будзе есьці салому. 8 І будзе гуляць ссучае дзецянё над нарою гада, і на гняздо базылішка адвучанае ад пелькаў выцягне рук у сваю. 9 Ня будуць дзеяць ліха ані бур а ць на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо напоўніцца зямля веданьням СПАДАРА, як морскае дно пакрыта вадою.
10 І будзе таго дня, што карэнь Есэў будзе стаяць за харугаў людзём, яго будуць шукаць народы, і супачынак ягоны - слава.
11 І станецца таго дня: Спадар другі раз падыйме рук у Сваю, каб прыдбаць Сабе астачу люду Свайго, што застаўся ад Асыры а ад Ягіпту а ад Пафросу а ад Ефіопы а ад Еламу а ад Шынару а ад Гамафу а ад абтокаў морскіх; 12 І падыйме харугаў народам, і зьбярэць выгнаных Ізраялян, і злуча расьцярушаных Юдэяў з чатырох канцоў зямлі. 1З І адвернецца з а віднасьць Яхрэмава, і праціўнікі Юды адцяты будуць: Яхрэм ня будзе завідаваць Юдзе, і Юда ня будзе ўціскаць Яхрэма; 14 Але палятуць на плячо Пілішчан да мора, разам аглабаюць сыноў усходу, накладуць руку сваю на Едома а Моава, і сынове Амонавы будуць слухаць іх. 15 І высуша СПАДАР затоку Ягіпецкага мора, і падыйме рукў Сваю на Раку ў вялікім Сваім ветру, і падзеле яе на сем цур'ёў, і можна будзе перайсьці іх у чаравіках.16 І будзе гасьцінец астачы люду Ягонага, што застаўся ад Асыры, падобна да тога, як было з Ізраелям, як ён узышоў ізь зямлі Ягіпецкае.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 83 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Песьня над песьнямі | | | Відзень прарокі Ісаі 2 страница |