Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Казаньнік

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 1 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница |


 

1 Словы К а заньніка, сына Давідавага, караля ў Ерузаліме. 2 Марнасьць марнасьцяў, сказаў К а заньнік, марнасьць марнасьцяў, усе марнасьць. З Якая перавага чалавеку з усяе гарапашнасьці ягонае, што ён гарапашнічае пад сонцам? 4 Пакаленьне адыходзе, і пакаленьне прыходзе, але зямля трывае на векі. 5 Таксама сонца ўзыходзе, і сонца заходзе, і сьпяшаецца да месца свайго, ідзе яно ўзышло. 6 Вецер вее на паўдня і кружыняе на поўнач, кружыняе, кружыняе, дзьмець і на кругі свае зварачаецца вецер. 7 Усі рэкі цякуць у мора, мора, адылі, ня поўнае; да тога месца, скуль рэкі цякуць, яны зварачаюцца.

8 Усі рэчы поўныя працы; ня можа людзін а выказаць; не насыціцца вока глядзеньням, ані вуха напоўніцца слуханьням. 9 Што было, тое й будзе; і што дзеялася, тое й будзе дзеяцца; і няма нічога новага пад сонцам. 10 Бывае штось, праз што кажуць: „Глянь гэта навін а "; але было яно ўжо ад веку, што быў перад намі. 11 Няма памяці пярэдняга, дый апошнія, што будуць, не застануцца ў памяці тых, што прыйдуць наапошку.

12 Я, К а заньнік, быў каралём над Ізраелям у Ерузаліме. І3 І я наважыў у сэрцу сваім сачыць а скум а ць розумам усе, што дзеецца пад нябёсамі. Гэты цяжк і занятак даў Бог сыном людзкім, каб мучылі сябе ім. 14 Бачыў я ўсі справы, якія робяць пад сонцам: і вось, усе - марнасьць а тамаваньне духа. 15 Скрыўленага нельга выпрастаць, і нестаючага нельга лічыць. 16 Мужаваў я із сэрцам сваім, кажучы: „Я, гля, я ўзьвялічыўся а прыдбаў болей мудрасьці, чымся ўсі, што былі перад імною ў Ерузаліме, і сэрца мае бачыла шмат мудрасьці а веды". 17 І я даў сэрцу свайму пазнаць мудрасьць а веду, шал а дурноту; і я ведаю, што таксама гэта н е марасьць духа; 18 Бо ў шмат мудрасьці, шмат і гневу, і хто павялічае веду, павялічае боль.

2 Я сказаў у сэрцу сваім: „Хадзі ж цяпер, я спрабую цябе веселатою, наглядзіся на дабрыню": і вось, гэта таксама марнасьць. 2 Празь сьмех я сказаў „Дурнота!" і празь веселат у: „Што даець яна?" 3 Я прабаваў у сэрцу сваім цешыць віном цела свае, а сэрца свае ўводзіць у мудрасьць, няцца й дурноты, пакуль не абачу, што добрае сыном людзкім, што рабілі б яны пад нябёсамі ў ліках дзён жыцьця свайго. 4 Я ўчыніў вялікія справы: пастанавіў сабе дамы, пасадзіў сабе вінішчы, 5 Уладзіў сабе гароды а сады, і пасадзіў дзервы ўсялякае садавіны ў іх; б Зрабіў сабе копані водаў, каб навадняць гаі, ідзе растуць дзервы; 7 Прыдбаў слугаў а нявольнікі, і чэлядзь был а ў мяне; і былі ў мяне таксама стады буйнога й драбнога статку - балей, чымся ў вусіх, былых перад імною ў Ерузаліме; 8 Зьбер сабе таксама срэбра а золата і асаблівы скарб із каралёў а краінаў; замеў сабе пяюноў а пяюльлі і раскошы сыноў людзкіх - караліцу а караліцы; 9 Значыцца, я быў вялікі і ўзьвялічыўся болей за ўсіх, былых перад імною ў Ерузаліме; таксама мудрасьць мая была з імною. 10 І чаго б не прасілі вочы мае, я не задзержаваў ад іх; не адмаўляў сэрцу свайму ніякае радасьці, бо сэрца мае цешылася з усяе гарапашнасьці мае; і гэта было маёй дзеляй з усяе гарапашнасьці мае. 11 І глянуў я на ўсі работы свае, што зрабілі рукі мае, і на гарапашнасьць, што я дазнаваў робячы: і вось, усе марнасьць а н е марасьць духа, і няма перавагі пад сонцам.

12 І зьвярнуўся я пабачыць мудрасьць і шал а дурноту; бо што можа зрабіць тый, што прыходзе па каралю, на тое, што ўжо зроблена? ІЗ І абачыў я, што ё перавага мудрасьці над дурнотаю, як перавага сьвятліні над цямнотаю; 14 У мудрага вочы ў галаве ягонай, а дурны ходзе ў цямноце. І пазнаў я, таксама я, што адна прыгода прыгаджаецца ўсім ім. 15 І сказаў я ў сэрцу сваім: „Як прыгодзіцца неразумнаму, так прыгодзіцца й імне: дык нашто ж я быў мудрэйшы?" І сказаў я ў сэрцу сваім, што гэта таксама марнасьць; 16 Бо мудрага ня будуць п а мятаваць вечна, як, і неразумнага; у прыйдучыя дні ўсе чыста забудзецца, і як памрэць мудры, так памрэць неразумны. 17 І зьненавідзіў я жыцьцё; бо ліхая імне справа, спраўляная пад сонцам, бо ўсе марнасьць а н е марасьць духа. 18 І зьненавідзіў я ўсю гарапашнасьць сваю, што я рабіў пад сонцам; бо я пакіну яе чалавеку, што будзе просьле мяне. 19 І хто ведае, будзе ён мудры ці дурны? ён, адылі, будзе мець уладу над усёй маёй гарапашнасьцяй, што я рабіў, і паказаў сябе мудрым пад сонцам. Гэта таксама марнасьць. 20 Дык я абярнуўся, каб абезнадзеіць сэрца свае з усяе гарапашнасьці, што я меў пад сонцам; 21 Бо бывае чалавек, што працуе з мудрасьцю, зь ведаю а ўменьням, прымеж тога людзіне, што не працавала ў тым, мае аддаць яе на дзель. Гэта таксама марнасьць а вялікае ліха. 22 Бо што будзе чалавеку з усяе гарапашнасьці, зь н е марасьці сэрца свайго, што ён рабіў пад сонцам? 23 Бо ўсі дні ягоныя - болі а гнеў, а ўсі заняткі ягоныя, нават ночы, не супачывае сэрца ягонае. І гэта марнасьць. 24 Нічога няма лепшага людзіне, як есьці й піць і дазваляць душы сваёй бачыць дабро з гарапашнасьці свае. Таксама гэта бачыў я, што яно ад рукі Божае; 25 Бо хто можа есьці альбо хто можа чуць болей як я? 26 Бо людзін е, што добрая ў ваччу Бога, Ён даў мудрасьць а веду а радасьць; але грэшніку даець клопат зьбіраць а ашчаджаць, каб даць добраму перад Богам. Гэта таксама марнасьць а немарасьць духа.

3 Усяму пара, і час кажнаму зычаньню пад небам: 2 Пара радзіцца, і пара паміраць; пара садзіць, і пара вырываць пасаджанае; З Пара забіваць, і пара лячыць; пара бур а ць, і пара будаваць; 4 Пара плакаць, і пара сьміяцца; пара галасіць, і пара скакаць; 5 Пара к і даць каменьне, і пара зьбіраць каменьне; пара абыймаць, і пара здаляцца ад абыймаў; б Пара шукаць, і пара губляць; пара шчаджаць, 2 і пара раськідаць; 7 Пара ірваць, і пара сшываць; пара маўчэць, і пара г у каць; 8 Пара любіць, і пара ненавідзіць; пара вайны, і пара міру.

9 Што за перавага працуючаму з тога, што ён працуе? 10 Бачыў я дзейнасьць, каторую даў Бог сыном людзкім, каб яны спраўляліся зь ёю. 11 Усе ўчыніў Ён харошым упару сваю, таксама ўлажыў Ён сьвет у сэрца іхнае так, што ня можа людзіна адкрыць справаў, каторыя Бог спраўляе ад пачатку аж да канца. 12 Ведаю, што нямаш ім іншага дабра, як весяліцца й рабіць дабро ў жыцьцю сваім. ІЗ І калі якая людзіна есьць а п'ець а бача дабро з гарапашнасьці свае, то гэта дар Божы. 14 Ведаю, што ўсе, што робе Бог, застаецца на векі; да яго няма чаго дабаўляць і ад яго няма чаго адыймаць; і Бог зрабіў так, каб баяліся Яго. 15 Што было, даўно яно; і што мае быць, ужо было; і Бог спаганяе зь мінуласьці.

16 Яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там нягоднасьць; і месца справядлівасьці - нягодны там. 17 Я сказаў у сэрцу сваім: „Справядлівага й нягоднага будзе судзіць Бог, бо пар а там на кажнае зычаньне й на кажны ўчынак там".

18 Быў сказаўшы я ў сэрцу сваім праз справы сыноў людзкіх, што Бог спрабаваў іх і паказаў, што яны жывёла самы па сабе; 19 Бо тое, што прылуч а ецца сыном людзкім, прылучаецца жывёле, і адна прылука ўсім: як адныя паміраюць, так паміраюць і другія; але, усі маюць адзін дух; і ня мае людзін а перавагі над жывёлаю; бо ўсе марнаеьць. 20 Усе йдзець у вадно месца: усе паўстала з пылу, і ўсе абернецца ў пыл. 21 Хто ведае, ці дух сыноў людзкіх узыходзе ўгару і ці дух жывёлы зыходзе далоў, да зямлі? 22 Дык я бачыў, што нічога няма лепшага, як што людзіна цешылася б з працаў сваіх; бо гэта дзель ейная; бо хто прывядзець яе пабачыць, што будзе просьле яе?

4 Ізноў я зьвярнуўся й разважаў усі ўціскі, што бываюць пад сонцам: і во сьлёзы ўцісканых, і няма ў іх пацяшыцеля; і на баку ўцісканьнікаў іхных сіла, і няма ў іх пацяшыцеля. 2 І пахваліў я памерлых, што даўно памерлі, больш за жывых, што яшчэ жывуць; З Але ляпей за гэтых двух таму, хто яшчэ ня быў, хто ня бачыў благое дзейнасьці, што дзеюць пад сонцам. 4 Ізноў я разважаў усі натугі і ўсі ўменьні, што дзеля гэтага людзіна завідуе прыяцелю свайму. Гэта таксама марнасьць а н е марасьць духа. 5 Дурны шчапляе рукі свае і зьядае цела свае. 6 Валей жменя пацехі, як прыгоршчы натугі а немарасьці духа.

7 І я зьвярнуўся, і бачыў марнасьці пад сонцам: 8 Ё адзін, і няма другога, ані сына, ані брата няма ў яго; прымеж тога няма канца ўсёй натузе ягонай, і вока ягонае не насыціцца багацьцям. „На каго ж я натужуюся і спабываю душу сваю дабра?" Гэта таксама марнасьць;,і. благая дзейнасьць гэта. 9 Двум ляпей, чымся аднаму, бо яны маюць добрую надгароду за натугу сваю; 10 Бо калі яны паваляцца, то адзін падыйме сябру свайго. Але бяда аднаму, як ён паваліцца, бо няма другога падняць яго. 11 Таксама, як лягуць два, дык цёпла ім; а аднаму як угрэцца? 12 І калі хтось дужае яго, два супроцьставяцца яму. І павароз у тры столкі ня борзда парвецца. ІЗ Валей беднае, але мудрае дзяцё, чымся стары, але неразумны кароль, каторы ня можа быць жураны. 14 Бо іншы зь вязьніцы выходзе караляваць, прымеж тога тый, што радзіўся ў каралеўстве сваім, бяднее. 15 Я бачыў усіх жывучых, што ходзяць пад сонцам ізь дзяцём - другім, што стане на месцу ягоным. 16 Няма канца ўсяго люду, усяго, што быў перад ім, таксама й апошнія не пацешацца зь яго. Напэўна й гэта марнасьць а немарасьць духа.

5 Уважай на нагу сваю, як пойдзеш да дому Божага, і будзь гатоўшы слухаць, чымся даваць аброк дурных, бо яны ня ведаюць, што блага робяць. 2 Не хапайся вуснамі сваімі, і сэрца твае хай не барзьдзіць вымавіць слова перад Богам; бо Бог на небе, а ты на зямлі; затым хай у цябе мала будзе словаў; З Бо сьненьне прыходзе ад множасьці дзейнасьці, а голас неразумнага ад множасьці словаў. 4 Як абяцаеш абятніцу Богу, то не адвалакай споўніць яе; бо няма зычлівасьці да неразумных; а ты, як абяцаў, споўні. 5 Валей, каб ты не абяцаў, чымся, каб абяцаў і ня споўніў. б Не дазваляй вуснам сваім уводзіць у грэх цела, твае і не кажы перад ангілам: „Гэта абмыла". Нашто меў бы Бог гневацца на голас твой і нішчыць работу рук тваіх? 7 Бо ў множасьці сьненьняў ё шмат і марнасьці і слоў; але ты бойся Бога.

8 Калі ўцісканьне беднага й спабыцьцё суду а справядлівасьці абачыш у краю, ня дзівуйся з гэтага; бо вышшы за высокага назірае і найвышшыя над імі; 9 Перавага ж у вусім у тэй зямлі, ідзе кароль служа полю. 10 Хто любе срэбра, не насыціцца ім; і хто любе множасьць, ня будзе мець прыбытку. І гэта марнасьць. 11 Як павялічаецца дабро, павялічацца й ядучыя яго; і якая карысьць собсьнікам яго? хіба тая, каб глядзець ачыма сваімі. 12 Салодкі сон у працуючага, ці шмат, ці мала ён ізьесьць; але пярэсыць у багатага не даець яму спаць.

ІЗ Ё балючае ліха, я бачыў пад сонцам: багацьце, дзяржанае на шкоду собсьнікам яго; 14 Але тое багацьце гіне з прычыны благое прыгоды: і народзіцца сын у яго, і нічога няма ў руках ягоных. 15 Як вышаў ён із улоньня маці свае, так голым і адходзе ўзноў, як прышоў; і нічога ня вынясе з гарапашнасьці свае, што мог бы ён панесьці ў руццэ сваёй. 16 І гэта таксама балючае ліха, што, як прышоў ён, так і адыйдзе. І што за карысьць яму з тога, што ён працаваў на вецер? 17 Таксама ўсі дні свае есьць у цямноце із шмат якім гневам а хваробаю, із злосьцяй сваёй.

18 Во што я бачыў: ё харошае дабро есьці а піць а бачыць дабро з усяе гарапашпнасьці свае, каторую меў пад сонцам увесь лік дзён жыцьця свайго, што Бог даў яму; бо гэта дзель ягоная. 19 І калі якой людзін е даў Бог багацьце а маемасьць, і даў сілу есьці з гэтага, і браць дзель сваю, і цешыцца з гарапашнасьці свае, то гэта дар Божы. 20 Бо ён ня доўга будзе памятаваць дні жыцьця свайго, бо Бог адказуе на радасьць сэрца ягонага.

6 Ё ліха, каторае я бачыў пад сонцам, і шмат яго сярод людзёў: 2 Чалавеку даў Бог багацьце, маемасьць а чэсьць, і няма нястачы душы ягонай ні ў чым, чаго душа ягоная жадае; не даець, адылі, Бог яму сілы есьці з гэтага, але чужнік есьць гэта: гэта марнасьць, і благі боль. З Калі народзе сто дзяцей, і будзе жыць шмат год, так што дні год ягоных будуць чысьленыя, але душа ягоная не насыціцца дабром, і таксама ня будзе ён мець пахову, то я скажу: ськідышу ляпей, як яму; 4 Бо ён прыходзе ў марнасьці і адыходзе ў цямноту, і цямнотаю імя ягонае пакрыецца; 5 Таксама сонца ён ня бачыў ані знаў: у гэтага болей супакою, чымся ў гэнага. б Але, хоць бы ён жыў двойчы тысяча год, ня бачыў, адылі, дабра, ці ня ўсе пойдзе ў вадно месца? 7 Уся гарапашнасьць людзіны дзеля роту ейнага, і ўсё ж душа яе не напаўняецца. 8 Якая перавага мудрага над неразумным, беднага, што ўмее абыходзіцца, перад жывучымі?

9 Валей бачаньне ачыма, чымся лятунак душы. Гэта таксама марнасьць а немарасьць духа. 10 Што было, даўно названа імя яго, ведалі, што гэта - чалавек, і што ён можа прававацца з тым, хто дужшы за яго. 11 Гэта ж шмат рэчаў, што павялічаюць марнасьць: якая ж перавага людзін е? 12 Бо хто ведае, што добрае чалавеку ў жыцьцю, у ліку дзён жыцьця марнасьці ягонае, каторыя ён каратае, як сьцень? Бо хто можа сказаць людзін е, што будзе пад сонцам просьле яе?

7 Вал е й добрае імя, чымся добрая масьць, і дзень сьмерці, чымся дзень нараджэньня. 2 Вал е й хадзіць да дому жалобы, чымся да дому чэсьці, бо там канец кажнага чалавека, і жывы возьме гэта да сэрца свайго. З Вал е й н е марасьць, чымся сьмех, бо ад марнасьці віду лепшае сэрца. 4 Сэрца мудрых у доме жалобы, а сэрца неразумных у доме радасьці. 5 Валей чалавеку слухаць упікі мудрага, чымся чалавеку слухаць песьню неразумных; б Бо як трэск церняў пад гаршком, так сьмех неразумнага. І таксама гэта марнасьць. 7 Уціск напэўна дурн і ць мудрага, і падарак губе сэрца. 8 Валей канец рэчы, чымся пачатак яе; цярплівы духам лелшы за гордага духам. 9 Не сьпяшайся ў духу сваім гневацца, бо гнеў у грудзёх неразумных супачывае. 10 Не кажы: "Чаму гэта пярэднія дні лепшыя за гэтыя?" бо ня з мудрасьці ты пытаешся праз гэта. 11 Мудрасьць добрая із спадкам, але карысьнейшая тым, што бачаць сонца; 12 Бо мудрасьць абарона, срэбра абарона, але пераваге веды ў тым, што мудрасьць даець жыцьцё тым, хто мае яе. 1З Глядзі на дзела Божае, бо хто можа выпрастаць, што Ён скрывіў? 14 У дзень добры карыстай з дабра, але ў дзень няшчасьця зважай: адно супроці другога ўладзіў Бог; бо ня знойдзе чалавек просьле сябе нічога.

15 Усяго нагл е дзеўся я ў дні марнасьці свае: бывае справядлівы гіне ў справядлівасьці сваёй, і нягодны далей жывець у нягоднасьці сваёй. 16 Ня будзь лішне справядлівы і ня мудрагель лішне: нашто табе нішчыць самога сябе? 17 Ня будзь лішне нягодны і ня будзь дурны: нашто табе паміраць не ўпару? 18 Добра, каб ты дзяржаўся гэтага і таксама з гэтага ня здыймай рукі свае, бо хто баіцца Бога, пройдзе ўсе. 19 Мудрасьць мацуе мудрага болей, як дзесяцёх валадароў, што былі ў месьце; 20 Бо няма чалавека, нават справядлівага, на зямлі, што рабіў бы дабро й не грашыў; 21 Затым не на ўсі словы, што кажуць, зварачай увагу, каб ня чуць табе слугі свайго, што клінець цябе; 22 Бо сэрца твае дазнала шмат разоў, што й сам ты кляў іншых.

23 Усе спрабаваў я мудрасьцю; я сказаў: „Я буду мудры", але яна далёка ад мяне. 24 Далёка тое, што было, і глыбака, глыбака: хто можа знайсьці яго? 25 Зьвярнуўся я із сэрцам сваім, каб пазнаць а скум а ць а вышукаць мудрасьць а вылічэньне, і пазнаць нягоднасьць дураты а дурноту шалу. 26 І знаходжу я, што гарчэйшая за сьмерць жонка, каторай сэрца п а садкі а сеткі, рукі ейныя, як зялезьзе; каторага падабае Бог, тый уцячэць ад яе, але грэшніка ўхопе яна. 27 Гля, гэта знайшоў я, сказаў Казаньнік: кідаючы адно да аднаго, каб знайсьці лічбу, 28 Каторай яшчэ шукала душа мая, але я не знаходзіў: аднаго мужчыну сярод тысяча я знайшоў; але жонкі сярод усіх іх я не знайшоў. 29 Гля, гэта толькі я знайшоў, што Бог учыніў чалавека пасьцівым, але яны вынайшлі шмат вынаходаў.

8 Хто -- як мудрэц, і хто ведае зьясьненьне рэчаў? Мудрасьць людзіны робе від ейны сьветлым і гарэзасьць віду ейнага мяняецца. 2 Я раджу: дзяржы расказаньне каралеўскае, ды дзеля прысягі Богу. 3 Не барзьдзі адыходзіць ад віду ягонага, не дзяржыся ўпорліва благое справы, бо ён зробе, што падабае. 4 Ідзе слова каралёва, там ўлада, і хто скажа яму: „Што ты робіш?" 5 Хто дзяржыць расказаньне, не дазнае ніякага ліха; і час і суд знае сэрца мудрага; б Бо кажнаму зычаньню ё пара й суд; а ліха чалавечае вялікае на ім, 7 Што ён ня ведае, што будзе; і хто можа сказаць яму, як яно будзе? 8 Ніхто ня мае ўлады над духам, каб удзяржаць дух, і нямаш улады над днём сьмерці, і няма адпуску на вайне, і ня выбаве нягоднасьць нягоднага. 9 Усе гэта я бачыў, і зварачаў увагу на кажную дзейнасьць, што дзеецца пад сонцам, на час, калі людзіна мае ўладу над людзіною на шкоду ёй.

10 Гэтак я бачыў, што хавалі нягодных, і яны ўвыйшлі, і пахоўнікі вышлі зь месца сьвятога, і іх забыліся ў месьце, што яны гэтак зрабілі. І гэта марнасьць.

11 Затым, што ня борзда чыняць адправу рассудку над благімі ўчынкамі, сэрца сыноў людзкіх нахінаецца рабіць ліха. 12 Дарма што грэшнік сто разоў дзее ліха й далей жывець, я ведаю, адылі, напэўна, што будзе добра тым, каторыя баяцца Бога, каторыя баяцца віду Ягонага; 1З Але ня будзе добра нягодніку, ані доўга пацягнуцца дні, каторыя, як сьцень; бо ён ня мае боязьні перад відам Бога. 14 Ё марнасьць, каторая дзеецца на зямлі: ё справядлівыя, каторых стрэне доля як за ўчынкі нягодных; і ё нягодныя, каторых стрэне доля як за ўчынкі справядлівых. І сказаў я: і гэта марнасьць. 15 І пахваліў я радасьць; бо нямаш лепшага чалавеку пад сонцам, як есьці, піць а весяліцца, бо гэта застан е цца зь ім у гарапашнасьці дзён жыцьця ягонага, каторыя даў яму Бог пад сонцам.

16 Як я зьвярнуў сэрца свае на тое, каб спатачыць мудрасьць і абачыць справы, што дзеюцца на зямлі, ад каторых ані ўдзень, ані ночы ня бача людзіна сну на аччу сваім; 17 І бачыў я ўсялякі ўчынак Божы, то знашоў, што ня можа чалавек спатачыць справы, што дзеецца пад сонцам; хоць людзіна сілуецца вышукаць, не знаходзе, адылі; нават балей: хоць мудрэц спадзяецца п азнаць, ня можа, адылі, спатачыць.

9 Вось усе тое, на што я зьвярнуў сэрца свае і ясна зразумеў усе гэта, што справядлівыя а мудрыя і дзейнасьць іхная ў руццэ Божай, як любоў, так ненавіднасьць; ня ведае чалавек усяго, што перад ім наперадзе; 2 Усяму й усім адно: адна доля справядліваму й нягоднаму, добраму а чыстаму й нячыстаму, абракаючаму й неабракаючаму, як добраму, так і грэшніку, як прысягаючаму, так і таму, што баіцца прысягі. З Во, што блага ў вусім, што дзеецца пад сонцам, што адна доля ўсяму, і сэрца сыноў людзкіх поўнае ліха, і шал у сэрцу іхным у жыцьцю іхным; а просьле гэтага, адыходзяць да памерлых. 4 Таму, хто злучаны з усімі жывымі, ё надзея, бо й сабаку жывому ляпей чымся здохламу ляву. 5 Гэтаж жывыя ведаюць, што памруць, але мертвыя нічога ня ведаюць, і ўжо няма ім заплаты, бо ў забыцьцё пашла памятка празь іх. б Як любосьць іхная, так і ненавіднасьць іхная, і завіднасьць іхная даўно шчэзьлі, і няма ўжо ім дзелі на векі ні ў чым, што дзеецца пад сонцам.

7 Пайдзі, еж із радасьцяй хлеб свой і пі віно свае зь вясёлым сэрцам, бо даўно Богу прыемныя ўчынкі твае. 8 Няхай заўсёды адзецьці твае будуць белыя, і масьці на галаве Тваёй хай стаець. 9 Зажывай жыцьця із жонкаю сваёю, каторую ты любіш, усі дні жыцьця марнасьці свае, каторую Ён даў табе пад сонцам на ўсі дні марнаеьці твае; бо гэта дзель твая ў жыцьцю і ў гарапашнасьці тваёй, каторую ты гарапашнічаеш пад сонцам. 10 Усе, што знойдзе рука твая рабіць, рабі сілаю сваёю; бо няма работы ані вылічэньня, ані веды, ані мудрасьці ў шэолю, куды ты йдзеш.

11 Я павярнуўся й бачыў пад сонцам, што не лягк і м бег ані дужым бітв а, ані мудрым хлеб, ані разумным багацьце, ані ведамцам зычлівасьць; але час а прылучай прылучыцца ўсім ім. 12 Бо таксама ня ведае людзіна долі свае: як рыба, злоўленая ў ізрадлівую сетку, і як птушкі, заблытаўшыся ў сіло, так сыноў людзкіх ловяць у ізрадлівым часе, ён неўспадзеўкі паходзе на іх.

1З Во яшчэ якую мудрасьць бачыў я пад сонцам, і вялікая яна была імне: 14 Места маленькае, і людзёў у ім мала; да яго падступіў вялікі кароль, і абкружыў яго, і пабудаваў навокал яго вялікія гарады; 15 І ў ім знайшлася бедная мудрая людзіна, і яна ўратавала места мудрасьцяй сваёй; ніхто, адылі, не ўспамінаў гэнае беднае людзіны. 16 І сказаў я: розум лепшы за сілу, мудрасьцяй беднага, адылі, грэбуюць і словаў ягоных ня слухаюць.

17 Валей словы мудрых, супакойна выслуханыя, чымся крык дзяржаўцы на неразумных.

18 Мудрасьць лепшая за ваенную зброю; але адзін грэшнік згубе шмат дабра.

10 Здохлыя мухі прычыняюць, што масьць аптакарская сьмярдзіць; так дарагая мудрасьць а чэсьць церпяць ад малое дурноты.

2 Сэрца мудрага на правым баку ў яго, але сэрца неразумнага на левым. З І ў дарозе, што неразумны ходзе, у яго не стаець мудрасьці, і кажнаму ён кажа, што ён дурань. 4 Як дух дзяржаўцы паўстане на цябе, не пакідай месца, бо паддаўкосьць сьцішае вялікія грахі. 5 Ё ліха, я бачыў пад сонцам, бы абмыла, што паходзе ад дзяржаўцы: б Дурноты становяць на вялікай вышыні, а багатыя сядзяць нізка. 7 Бачыў я слугаў на конях, а князёў ходзячых, як слугі, па зямлі. 8 Хто капае яму, тый уваліцца ў яе; і хто ломе плот, таго ўкусе гад. 9 Хто кратае камяні, можа падарвацца імі; хто сячэць дровы, тый бывае ў небясьпечнасьці ад іх. 10 Як зялеза ступіцца, а ён ня н а йстра ляза, гады мусіць натужыцца; але перавага мудрасьці прыгатаваць. 11 Як гад укусе без замаўляньня, тады ўжо няма карысьці замаўляньню. 12 Словы з вуснаў мудрага зычлівыя, а вусны неразумнага губяць яго ж: ІЗ Пачатак слоў з вуснаў ягоных - дурнота, і канец гаворкі ягонае - благі шал; 14 І дурны множа словы, дарма што чалавек ня можа сказаць, што будзе; і што будзе просьле яго, хто скажа яму? 15 Гарапашнасьць неразумных высіляе кажнага зь іх, бо ён ня ведае, як ісьці да места. 16 Бяда табе, зямля, калі кароль твой хлапец, і князі твае ядуць рана. 17 Дабраславёная зямля, калі кароль твой сын дабрароднага, і князі твае ядуць упару, каб пасіліцца, а ня дзеля п'янчаньня. 18 Ад ляноты валіцца столь, а калі апусьціць рукі, дык працячэць дом. 19 Дзеля радасьці спраўляюць чэсьці, і віно вяселе жыцьцё; а срэбра адказуе за ўсе. 20 Нават у думках сваіх ня кліні караля, і ў спальных пакоях сваіх яе вайцяй багатага; бо птушка нябёсная можа перанесьці голас і крылатая - пераказаць слова.

11 Пушчай хлеб свой на зьверх водаў, бо па якімсь часе знопдзеш яго. 2 Давай дзель сямём і таксама асьмём, бо ня ведаеш, ці ня станецца што благое на зямлі. З Як булакі будуць поўныя, то яны пальлюць на зямлю дождж; і як паваліцца дзерва на паўдня альбо на поўнач, то на месцу, ідзе паваліцца дзерва, там яно й будзе. 4 Хто назірае вецер, таму ня сеяць; і хто глядзіць на булакі, таму ня жаць. 5 Як ты ня ведаеш дарогі духа ані касьцей у жываце цяжарнай, так ты ня ведаеш учынкаў Божых, Каторы робе ўсе. 6 Нараніцы сей насеньне свае, і ўвечары хай не супачывае рука твая, бо ты ня ведаеш, што ўродзе, адно ці другое, ці абодва аднолькава добрыя. 7 Салодкая сьвятліня, і добра ачом бачыць сонца. 8 Хай бы людзіна пражыл а множасьць год, то няхай усі тыя вяселіцца яна і хай п а мятуе праз дні цемныя, каторых будзе шмат: усе, што будзе, марнасьць!

9 Цешся, маладзёне, у маладосьці сваёй, і хай сэрца твае вяселе цябе ў дні маладосьці твае, і хадзі па дарогах сэрца свайго і подле відзеньня аччу сваіх; адно ведай, што за ўсе гэта Бог прывядзець цябе на суд. 10 Адганяй гнеў ад сэрца свайго і здаляй благое ад цела свайго, бо маленства а маладосьць - марнасьць. 10 І п а мятуй Стварыцеля свайго за дзён маладосьці свае, пакуль ня прышлі цяжкія дні, і не насталі гады, празь якія ты скажаш: „Нямаш імне любаты ў іх"; 2 Пакуль не зацьмелі сонца а сьветла а месяц а гвезды, ані булакі не зьвярнуліся па дажджу; З У дзень, калі задрыжаць дамаверы, і скрывяцца дужасілы, і мелючыя перастануць, бо іх мала, і пацямнеюць выглядаючыя з акна; 4 І замкнёныя дзьверы будуць ад вуліцаў, як і змоўкне гук жорнаў; і ўстануць на крык птушкі, і будуць паніжаны гукі песьняў; 5 Таксама будуць баяцца вышыняў і страхаў на дарогах; і мігдаль заквіціць, і казельчык пацяжэе; і шчэзьне зычаньне, бо людзіна адыходзе да вечнага дому свайго, і плачучыя абходзяць вуліцы; б Аж пакуль срэбны ланцуг ня скволее, і залатая чара не патрышчыцца, і жбан не разаб'ецца ля жарала, і ня зломіцца кола ў студні. 7 І абернецца парахно ў зямлю, як яно было, а дух зьвернецца да Бога, Каторы быў даўшы яго. 8 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Казаньнік, усе марнасьць.

9 Апрача тога, што Казаньнік быў мудры, ён вучыў яшчэ люд веды. Ён уважаў, скумаў, склаў шмат прыказяў. 10 Казаньнік стараўся знайсьці жаданыя словы, і напісаў пасьціва словы праўды. 11 Словы мудрых падобныя да дзідаў, і да ўбітых гваздоў падобныя словы складаньнікаў; даны ад адзінага пастыр а.

12 Звыш усёга гэтага, сыну мой, сьцеражыся: складаць шмат кнігаў - няма канца і шмат занятку - стома целу.

13 Канец усяго паслухаем: бойся Бога й расказаньні Ягоныя дзяржы, бо ў гэтым усе чалавеку; 14 Бо кажны ўчынак Бог прывядзець на суд, кажную патайную рэч, добрая яна ці благая.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 66 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Прыказі Салямонавы| Песьня над песьнямі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)