Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Песьня над песьнямі

Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 2 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 3 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 4 страница | Чацьвертая кніга Масеява – Лікі 5 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница | Прыказі Салямонавы |


 

1 Песьня над песьнямі Салямонава.

2 О, калі б ён цалаваў мяне цалаваньням вуснаў сваіх! бо любосьць твая лепшая за віно; З Масьці твае прыемныя нюхаць, імя твае - вылітая масьць; за тое дзявушчыя любяць цябе. 4 Цягні мяне за сабою. пабяжым; павёў мяне кароль да пакояў сваіх; мы радав а цца а цешыцца зь цябе будзем; успамінаем любосьць тваю болей як віно; пасьцівыя любяць цябе.

5 Чарнявая я, але харошая, дачкі ерузалімскія! як буданы кідарскія, як заслоны Салямонавы. 6 Не глядзіце на мяне, што я чарнявая, што загарэла ад сонца: сынове маці мае ўгневаліся на мяне, пастанавілі сьцерагчы вінішчы, свайго ж вінішча я не ўсьцерагла. 7 Скажы імне, любовы душою маёй: ідзе ты пасьвішся? ідзе супачываеш паўднём? чаму імне быці як аднэй, што круціцца памеж стадаў таварышаў тваіх?

8 Калі ня ведама тэ, найпазарнейшая із жанок, то йдзі сабе па сьлядох авец і пасьві казяняты свае ля сялібаў пастускіх. 9 Да жаробанькі свае ў цялежках фараонавых я прыраўнаў цябе, о прыяцелка мая! 10 Якія харошыя шчокі твае ў прыборах, шыя твая ў кралях. 11 Прыборы залатыя мы зробім табе із срэбнымі бодкамі.

12 Пакуль кароль узьлягае, нард мой выдаець пах свой. 1З Пучок міровы любовы мой у мяне, меж пелькаў маіх супачывае. 14 Гранка кіпра любовы мой у мяне, у вінішчах Енґедзкіх.

15 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя.

16 О, ты пазорны, любовы мой, і прыемны! і пасьцеля наша - зяленіва; 17 Балькі дамоў нашых - кедры, шалёўкі нашы - кіпрысы.

2 Я рожа шаронская, ліля далінаў!

2 Як ліля меж церняў, так прыяцелка мая меж дачок.

3 Як яблына меж лесавых дзерваў, так любовы мой мяж сыноў. Сьценю яе я жадаю й сяджу, і садавін а яе салодкая паднябеньню майму. 4 Ён прывёў мяне да віннога дому, і сьцяг ягоны над імною - любосьць. 5 Паддзяржыце мяне віннымі пернікамі, пасіліце мяне яблыкамі; бо я хворая зь любосьці. 6 Лявіца ягоная пад галавою ў мяне, а правіца ягоная абыймае мяне. 7 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія, сэрнамі й палявымі ланямі: не чапайце ані будзіце каханага, пакуль ён ня зыча.

8 Голас любовага майго: вось, ён ідзець, падскакуючы па горах, гайсаючы па ўзгорках. 9 Падобны любовы мой да сэрны альбо да аленяняці. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае ў вокны, цяміцца пераз краты.

10 Адказаў любовы мой і сказаў імне: „Устань, прыяцелька мая, харашуха мая, і выйдзі; 11 Бо, вось, зіма мінула, дождж перастаў, перайшоў; 12 Кветкі паказаліся на зямлі; пара пяцьця настала, і голас галубы чуваць у зямлі нашай; 1З На фізе сьпеюць раньнія фіґі, і пахнуць расквілыя вінныя розкі. Устань, прыяцелка мая, харашуха мая, і выйдзі.

14 „Гал у ба мая ў раськепіне ск а лы, у схове стромкае ск а лы, пакажы імне від свой, дай імне пачуць голас свой, бо голас твой салодкі, і від твой харошы.

15 „Лавіце нам лісы, лісяняты, што псуюць вінішчы; а вінішчы нашы ў квеце". 16 Любовы мой, а я ягоная, ён пасввіцца меж ліляў. 17 Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, абярніся, любовы мой, і будзь, як сэрна, альбо аленянё на горах Беферскіх.

3 На ложку сваім ночы шукала я любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго.

2 Устану ж я, пакружыняю па месьце, па таргох а па вуліцах, пашукаю любовага душою маёю; шукала я яго, але не знайшла яго. 3 Знайшлі мяне вартаўнікі, кружыняючы па месьце і „Ці ня бачылі вы любовага душою маёю?". 4 Крыху мінуўшы іх, якга знайшла я любовага душою маёю; ухапілася за яго й не адпусьціла, пакуль не прыняла яго да дому маці свае і да пакою тае, што зачала мяне.

5 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія, сэрнамі й палявымі ланям і: не чапайце ані будзеце каханага, пакуль ён ня зыча.

6 Хто гэта ўзыходзе з пустыні, як стаўпы дыму, ак у раваная мірам а кадзілам, усялякімі парашкамі прадаўніковымі?

7 Во ложак ягоны, Салямонаў, шасьцьдзясят дужасілаў навокал яго, найдужшых ізраельскіх; 8 Усі яны дзяржаць па мячу, дазнаныя ў бітв е; у кажнага меч свой ля сьцягна дзеля жахаў ночных.

Нашэльны ложак зрабіў сабе кароль Салямон зь дзерваў лібанскіх; 10 Стаўпцы яго зрабіў ён із срэбра, поручні яго із золата; накрыцьце яго з пурпуры; ўнутры ён усланы любосьцяй дачок ерузалімскіх.11 Выйдзіце й гляньце, дачкі сыёнскія, на караля Салямона ў кароне, каторага ўкаранавала яго маці ягоная, у дзень вясельля ягонага і ў дзень радасьці сэрца ягонага.

4 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя спад вэлену твайго; валасы твае, як стада козаў, што скаўзаюць із гары Гілеадзкае; 2 Зубы твае, як стада астрыжаных авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых у кажнай блізьняты, а бясплоднае памеж іх няма; З Вусны твае, як ніта шкарлату, і мова твая харошая; як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэленам тваім; 4 Шыя твая, як вежа Давідава, збудаваная да зброі; тысяча шчытоў вісіць на ёй, усі шчыты дужасілаў. 5 Дзьве пелькі твае, як двое алянят, як блізьняты лані, што пасьвяцца меж ліляў. 6 Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, я пайду на гару міровую й на ўзгорак кадзіла. 7 Уся ты пазорная, прыяцелка мая, і заганы няма ў табе.

8 З імною зь Лібану, княгіня маладая, з імною зь Лібану йдзі; глянь зь верху Аману, зь верху Сэніру а Гэрмону, з логваў лявіных, з гор леопардавых! 9 Апаланіла сэрца мае ты, сястра мая, княгіня маладая; апаланіла сэрца мае ты адным із аччу сваіх, аднымі з краляў навокал шыі свае. 10 Якая харошая любосьць твая, сястра мая, княгіня маладая! як шмат лепшая любосьць твая за віно і пах масьцяў тваіх за ўсе пахнючае карэньне. 11 Наўзавы мёд капае з вуснаў тваіх, княгіня маладая; мёд а малако пад языком тваім, і пах адзецьцяў тваіх, як пах ізь Лібану.

12 Замкнёны сад - сястра мая, княгіня маладая, замкнёная студня, запячатаванае жарало. 1З Галузы твае - із саду гранатовага з дарагога садавіною, кіпрысы з нардамі, 14 З нардам а шапраном, з пахнючым аірам а цынамонам, з усімі кадзільнымі дзервамі, зь мірам а алёям, з усімі галоўнымі пахнючымі каранямі; 15 Жарало садовае - студня водаў жывых, зь Лібану цякучых.

16 Прачхніся, ветру, з поўначы, і прыйдзі з паўдня, павей на гарод мой, пальлюцца пахі яго. Няхай любовы мой прыйдзе да саду свайго і есьць дарагую садавін у.

5 Прышоў я да гароду свайго, сястра мая, княгіня маладая; нарваў міры свае з пахнючымі каранямі сваімі; паеў наўзы свае зь мёдам сваім; напіўся віна свайго з малаком сваім. Ежча, прыяцель піце і ўпівайцеся любосьцяй!

2 Я сплю, але сэрца мае чуе. Гук! любовы мой стукае: „Адчыні імне, сястра мая, прыяцелка мая, гал у ба мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, сукры мае -- у ночнай вогкасьці". З Я ськінула адзежыну сваю; як я маю адзяваць яе? я памыла ногі свае; як жа імне пэцкаць іх? 4 Любовы мой выцягнуў рук у сваю перазь адтуліну, і нутр мой узрушыўся ў імне. 5 Устала я, каб адамкнуць любоваму свайму, і з рук маіх капала міра, і з палцаў маіх міра сьцякала на клямку замка. 6 Адамкнула я любоваму свайму, але любовы мой шчэз, прайшоў. Дух імне заняло, як ён г у каў; я шукала яго, і не знайшла яго; гук а ла яго, але ён не адказаў імне; 7 Знайшлі мяне вартаўнікі, кружыняючы па месьце; зьбілі мяне, зранілі мяне; зьнялі зь мяне вопратку сьцерагучыя сьцены. 8 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія: калі вы знойдзеце любовага майго, што скажаце яму? - Што я хворая зь любові.

9 Чым любовы твой нашы за іншага любовага, найвазарнейшая із жанок? чым любовы твой накшы за іншага любовага, што ты так заклінаеш вас?

10 Любовы мой бялюсеяькі а румены, найгалаўнейшы памеж дзесяцёх тысячаў. 11 Галава ягоная - чыстае золата; сукры ягоныя хвалююцца, чорныя, як ґруґан; 12 Вочы ягоныя - як галубы ля цур'ёў водаў, абмытыя малаком, дабрусенька асаджаныя; ІЗ Шчокі ягоныя - радкі духмяныя, лехі пахнючых расьлінаў; вусны ягоныя - лілі, капаюць цякучую міру; 14 Рукі ягоныя - залатыя кругліцы з усаджанымі топазамі; жывот ягоны - бліскучая сланёвая косьць, абкладзеяая шафірамі; 15 Галёнкі ягоныя - мрамарныя стаўпы, пастаноўленыя на подах із найчыстшага золата; выгляд ягоны - як Лібан, выборны, як кедры; 16 Паднябеньне яговае -- саладзіня; і ўвесь ён - любат а. Гэта любовы мой, і гэта прыяцель мой, дачкі ерузалімскія!

6 Куды пайшоў любовы твой, найпазарнейшая із жанок? куды павярнуўся любовы твой? і мы пашукаем яго з табою.

2 Любовы мой зышоў да гароду свайго, да радкоў духмяных, пасьціць у гародах і зьбіраць лілі. З Я любовага майго, а любовы мой, - мой, ён пасьвіць памеж ліляў.

4 Пазорная ты, прыяцелка мая, як Фірца, харошая, як Ерузалім, страшная, як войска ізь сьцяг а мі. 5 Адхіні вочы свае ад мяне, бо яны ўзрушаюць мяне. 6 Валасы твае, як чарада козаў, із Ґілеаду зыходзячых; зубы твае, як чарада авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых кажная коце блізьняты, а бясплоднае меж іх няма; 7 Як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэлевам тваім. 8 Шасьцьдзясят караліцаў, і асьмідзясят мамошкаў, і дзявушчых бязь ліку; 9 Адзіная яна галуба мая, беззаганная мая, адзіная яна ў маці сваёй, выборная ў тэй, што нарадзіла яе. Абачылі яе дачкі і мелі яе за шчасьлівую; караліцы а мамошкі, і хвалілі яе.

10 Хто гэта выглядаючая, як раньне, пазорная, як месяц, ясная, як сонца, страшная, як войска ізь сьцяг а мі?

11 Да арэхавага гароду я зышла паглядзець на зяленіва ля цур'я, паглядзець, ці распукалася вінная розка, ці расквілі гранатовыя яблыны; 12 Ня ведаю, як душа мая ськіравала мяне да цялежак майго ахвотнага люду.

І3 Зьвярнуся, зьвярніся, о Шуламіта; зьвярніся, зьвяряіся, і мы паглядзім на цябе. Што вы бачыце на Шуламіце? Быццам скокі двух табараў.

7 О, якія пазорныя ступы твае ў чаравіках, дачка княская! Кругласьць сьцёгнаў тваіх, як кралі работы рук умелага майстры; 2 Пуп твой - круглая чара, нястачы мешанага віна нямаючая; жывот твой - куча пшонкі, абкладзеная лілямі; З Дзьве пелькі твае, як двое алянят, блізьнят лані; 4 Шыя твая, як вежа із сланёвае косьці; вочы твае - азерцы Гэшбонскія, што ля брамы Батрабіму; нос твой, як вежа Лібанская, зьверненая відам да Дамашку; 5 Галава твая на табе, як Карміл, і каслаўкі валасоў на галаве тваёй, як пурпура: кароль апалонены сукрамі. 6 Якая ты пазорная й якая прыемная ты, каханая, раскошамі сваімі! 7 Гэты стан твой падобны да пальмы, і пелькі твае да гранак. 8 Сказаў я: узьлезу я на пальму, схаплюся за галузы яе; і хай будуць пелькі твае, як гранкі вінныя, і пах носу твайго, як яблыкаў; 9 Паднябеньне твае, як найлепшае віно: яно цячэць гладка любоваму, прычыняючы г у каць вусны сьпячых.

10 Я любовага майго, і да мяне - жаданьне ягонае.

11 Хадзі, любовы мой, пайдзіма ў поле, начуйма ў сёлах; 12 Устанем рана нараніцы да вінішчаў, паглядзім, ці распукалася вінная розка, ці зьявіўся квет, ці расквіцелі гранатовыя яблыны; там я выкажу табе любосьць сваю. 1З Мандрагоравыя яблыкі ўжо запахлі, і ля брамы нашае ўсялякая прыемная садавін а; новая й старая: я захавала табе, любовы мой.

8 О, калі б ты быў імне за брата, што ссаў пелькі маці мае! тады б я, стрэўшы цябе на вуліцы, цалавала б цябе, і імною ня грэбавалі б. 2 Павяла б я цябе, прывяла б цябе да дому маці свае. Ты вучыў бы мяне, і я давала б табе піць духмянае віно, сок гранатовых яблыкаў. З Левая рука ягоная ў мяне пад галавою, а правая абыймае мяне.

4 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія: не чапайце ані будзіце каханага, пакуль ён ня зыча.

5 Хто гэта ўзыходзячая з пустыні, што апіраецца на любовага свайго?

Пад яблынаю пабудзіла я цябе: там труднілася, родзячы, маці твая, там труднілася тая, што радзіла цябе.

6 Пакладзі мяне, як пячаць, на сэрца свае, як пячаць на рук у сваю; бо моцная, як сьмерць, любосьці цьвярдая, як шэоль, завісьць; жар яе - жар агняны, поламя шугаючае ад ЯГ. 7 Вялікія воды ня могуць загасіць любосьці, і рэкі не зальлюць яе. Калі б хто даў усе багацьце дому свайго за любосьці то ён быў бы чыста пагрэбаваны.

8 Сястра ў нас мал а я, і пелькаў у яе няма: што мы будзем рабіць ізь сястрою сваёй, як будуць сватацца да яе? 9 Калі б яна была сьцяна, то мы пабудавалі б на ёй вежу із срэбра; калі б яна была дзьверы, то мы ашалявалі б іх кедраваю дошкаю.

10 Я - сьцяна, і пелькі ў мяне, як вежы; затым я была ў ваччу ягоным, як тая, што знайшла супакой.

11 Вінішча было ў Салямона ў Ваал-Гамоне; ён аддаваў гэна вінішча ляндаром-вартаўніком; кажны меў даваць за плады яго тысяча срэбнікаў. 12 А мае вінішча ў мяне перад імною. Тысяча хай табе, Салямоне; а дзьвесьце - сьцерагучым плады яго.

Жыхарка гародаў! Сяброве слухаюць голас твой, дай і імне паслухаць.

Барзьдзі, любовы мой, і будзь ты падобны да сэрны, альбо будзь як аленянё на горах духмяных.

 

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 51 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Казаньнік| Відзень прарокі Ісаі 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)