Читайте также: |
|
12 І скажаш таго дня: „Я дзякую Табе, СПАДАРУ, бо Ты ўгневаўся на мяне, але гнеў Твой адышоў, і Ты пацешыў мяне. 2 Вось, БОГ - спа́сеньне мае: я спадзяюся і не баюся; бо Сіла мая а песьня ЯГ, СПАДАР; Ён стаў імне спасеньням". З І будзеце сіляць ваду з радасьці із жаролаў спасеньня. 4 І скажаце таго дня: „Дзякуйце СПАДАРУ; гук а йце імя Ягонае; павядайце меж людаў справы Ягоныя; мянуйце, што ўзьвялічана імя Ягонае. 5 Пя і це СПАДАРУ, бо Ён стварыў вялікае; гэта ведама па ўсёй зямлі. 6 Гук а й а пяі, жыхарка Сыёну, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраеляў".
13 Цяжар узглядам Бабілёну, што відзеў Ісая Амасёнак. 2 На гары высокай падыміце харугаў; пусьціце голас да іх; кіўніце рукою, і прыйдуць у брамы дабрародных. З Я расказаў пасьвячаным Сваім, Я таксама гук а ў дужых Сваіх да гневу Свайго, тых, што цешацца з узвышаньня Майго. 4 Шум множасьці на гарах, падобна, як вялікага люду; галасьлівы шум каралеўства зьбертых народаў. Спадар войскаў робе перагляд баявога войска. 5 Прыходзяць із далёкага краю, ад канца нябёсаў, СПАДАР і зброя абурэньня Ягонага, зьнішчыць усю зямлю. 6 Галасіце, бо блізкі дзень СПАДАРОЎ, прыйдзе, як зьнішчэньне ад Усемагучага. 7 Затым усі рукі скволеюць, і сэрца кажнае людзіны замлее. 8 Яны жахаюцца; сударгі а болі схопяць іх; яны чуюць болі, як жонка родзячы; із зуменьням глядзяць адзін на аднаго; як выгляд поламя віды іхныя. 9 Вось, прыходзе дзень СПАДАРОЎ, неміласьціўны а гнеўны, з палкім гневам, каб абярнуць зямлю ў пустыню і грэшнікаў ейных выгубіць ізь яе; 10 Бо нябёсныя зоры а сузор'і не дадуць свае сьвятліні; сонца пацямнела ўсходам сваім, і месяц ня будзе зьзяць сьвятлінёю сваёй. 11 І Я пакараю сьвет за ліха і нягодных за бяспраўе іхнае; зраблю, каб перастала пыхатасьць гордых і вяльмуваньне гвалтоўнікаў паніжу; 12 Я ацаную людзіну даражэй за чыстае золата, чалавека за золата Офірскае. ІЗ І затым Я захістаю нябёсы, і зямля затрасецца на сваім месцу ў вабурэньню СПАДАРА войскаў, у дзень палкага гневу Ягонага. 14 І будзе, як алень, за каторым гоняцца, і як авечкі, безь зьбіраючага, кажны паверне да люду свайго, і ўцячэць кажны да краю свайго; 15 Кажны знойдзены будзе прабіты, і кажны, што прылучыцца да іх, падзець ад мяча; 16 І дзецяняты іхныя будуць разьбіты перад ачыма іхнымі; дамы іхныя будуць аглабаны, і жонкі іхныя будуць паганбены. 17 Вось, Я падыйму на іх Мідзян, што ня важаць срэбра й ня любуюць золата. 18 І лукі іхныя зломяць дзяцюкоў, і ня зьміл у юцца над плодам жывата; вока іхнае не пажалее дзяцей. 19 І Бабілён, слава каралеўстваў, харашыня вялічча Хальдэяў, станецца як разбураныя Богам Садома а Ґамора. 20 Ён ніколі ня будзе населены, і ня будуць у ім жыць ад пакаленьня аж да пакаленьня. Арабаве не пастановяць там буданоў сваіх, і пастухі ня будуць ляжаць там; 21 І будуць ляжаць там дзікія зьвяры, і напоўняцца дамы іхныя пугачамі, і будуць жыць там стравусы, і касматыя скакаць там будуць, 22 І шакалы будуць выць там у багатых дамох, і смокі ў прыемных палацах. І блізк і час прыходу ягонага, і дні ягоныя не працягнуцца.
14 Бо СПАДАР паспагадае Якаву, і ўзноў выбяра Ізраеля, і аселе іх на зямлі іхнай. І чужаземцы злучацца зь імі, і прылучацца да дому Якававага. 2 І люды возьмуць іх, і прывядуць іх на месца іхнае; і дому Ізраеляваму спадуць яны на зямлі СПАДАРОВАЙ за слугаў а нявольніцы. Яны зробяць палоненікамі тых, што апаланялі іх, і будуць панаваць над уцісканьшкамі сваімі.
З І станецца таго дня, што СПАДАР супакое цябе ад смутку а ад дрыжэньня а ад цяжкое работы, каторую ты мусіў рабіць, 4 Ты вымавіш прыказь гэтую праз караля Бабілёнскага і скажаш:,,Як мінуўся ўцісканьн і ік, мінуліся вымагаючыя золата! 5 СПАДАР зламіў кій нягодных, ськіпетру дзяржаўцаў; б Тый, што біў люды ў гневе кажначасным біцьцём, тый, што р а дзіў народы ў гневе, ё перасьледаваны, і ніхто не задзержуе. 7 Уся зямля супачывае й ціх а я, але прарвалася пяцьцём. 8 Нават кіпрысы цешацца зь цябе, і кедры лібанскія:.Адгэнуль, як ты ляжыш, не падыймаўся сякач над намі'. 9 І шэоль падыспадам дрыжыць дзеля цябе, каб сустрэць прыход твой; дзеля цябе прачхнуліся ўсі сьмяротныя сьцені, усі правадыры зямлі, падняў з пасадаў усіх каралёў народаў. 10 Усі яны адказалі й сказалі табе гэтак:,І ты стаў кволы, як мы, з намі ты зраўнаўся!' 11 Да шэолю ськінена пыха твая, гук гусьляў тваіх; чарвяк пасьцеля твая, і чырва накрыцьце твае. 12 Як зваліўся ты зь неба, дзяньніца, сыну раньня, разьбіўся воб зямлю ты, што кволіў народы! 1З Ты сказаў у сэрцу сваім:,Узыйду на неба, вышэй гвездаў Божых падыйму пасад свой і сяду на гары збору, на старанах поўначы; 14 Узыйду на вышыню булакоў, буду Падобны да Навышняга'. 15 Ты, адылі, ськінены будзеш далоў да шэолю, да бакоў ямы! 16 Бачачыя цябе ўцямяцца ў цябе, ўважліва будуць глядзець на цябе:,Ці гэта муж, што прысіліў дрыжэць зямлю, трэсьці каралеўствы, 17 Што абярнуў сьвет у пустыню і разбурыў месты яго, што ня пушчаў двору вязьняў сваіх?' 18 Усі каралёве народаў, усі яны супачываюць у славе, кажны ў доме сваім; 19 Але ты выкінены з гробу, як аг і дны пагон, пакрыты забітымі, прабітымі мячом, апушчанымі меж каменьня ямы, як труп таптаны. 20 Ты ня злучышся зь імі ў маґіле, бо ты спустошыў зямлю сваю, забіў люд свой; ніколі ня будзе менавана насеньне ліхадзеяў. 21 Прыгатуй зарэз сыном ягоным за бяспраўе айцоў іхных, каб яны не паўсталі, ня спала ім зямля, і не напоўнілі віду сьвету местамі. 22 „І Я паўстану на іх, агалашае СПАДАР войскаў, і адатну імя Бабілёну, і астачу, і сына, і ўнука, агалашае СПАДАР; 23 І зраблю таксама яго дзяржаваю ежыкаў і воднаю багнаю, і зьмяту яго мятлою зьнішчэньня", агалашае СПАДАР войскаў.
24 Прысягаў СПАДАР войскаў, кажучы: „Напэўна, як Я думаў, так будзе; і як Я плянаваў, так станецца, 25 Каб зламіць Асыра ў зямлі Маёй і патаптаць яго на горах Маіх; тады йго ягонае будзе зьнята зь іх, і цяжар здыймецца з плеч іхных". 2'6 Гэта рассудак да ўсяе зямлі, і гэта рука, выцягненая на ўсі вароды; 27 Бо СПАДАР войскаў зам е рыў, і хто ўзруша? і рука Ягоная выцягнена, і хто адверне Яе?
28 Году сьмерці караля Агаза быў гэт'кі цяжар: 29 „Ня цешся ўся Піліста, што зломлены прут б'ючага цябе, бо ад гадавага караня выйдзе базылішк, і плодам ягоным - агняны лятучы смок. 30 І будуць пасьвіцца першакі галечаў, і бедныя будуць супачываць у бясьпечнасьці; і Я заб'ю карэнь твой галадоўю, і яна заб'ець астачу тваю. 31 Вый, брама, крычы, места, уся таючая Піліста; бо пойдзе дым з поўначы, і няма ні воднага ў збору іх". 32 І што тады адкажуць паслове народу? - што СПАДАР заклаў Сыён, і ў ім схаваюцца бедныя зь люду Ягонага.
15 Цяжар узглядам Моава. - Бо ночы агл а баны Ар моаўскі, спустошаны; бо ночы агл а баны Кір моаўскі і зьнішчаны. 2 Ён узышоў да Байту а Дывону на ўзвышшы, плакаць. Па Нево а па Медэве Моаў плача; на кажнай галаве там лысіна, і барада астрыжана. З
На вуліцах ягоных папераз а ныя зрэбнівнаю; на стрэхах ягоных і на вуліцах ягоных кажны вые, аж заходзіцца. 4 І Гэшбон будзе галасіць і Елеяла; аж да Ягацы будзе чуваць голас іхны; затым узброеныя Моававы будуць галасіць: душа не́марасьціцца ў ім. 5 Сэрца мае загалосе
па Моаву; уцекачы ягоныя уцякаюць да Цоару і да трэйцяга Еґлафу; бо, плачучы, яны паднял і ся ўсходамі да Лугіфу, на дарозе да Горонаіму паднялі крык зьнішчэньня; б Бо воды Німрыму высахнуць; бо трава ссохла, і новая трава скончылася, няма зяленіва. 7 Затым лішніца, якая была зьберта, і тое, што было ашчаджана, будуць перанесены пераз раку даліны; 8 Бо галашэньне навокал граніцаў Моава, вык яго аж да Еґлаіму і вык яго аж да Беер-Еліму; 9 Бо вада Дывону поўная крыві; бо Я навяду на Дывон яшчэ дадаткавае, - лявы на тога, хто ўцякае з Моаву, і на астачу зямлі.
16 Пашліце ягнё дзяржаўцу зямлі із Сэлы на пустыні, на гару дачкі Сыёну; 2 Бо будзе: як выкіненая з гнязда птушка туляецца, будуць дачкі Моава на брадох Арнону: З „Зьбяры раду, рассудзі; зрабі серадня сьцень, як ночы, схавай выгнаных, ня ізрадзь таго, хто туляецца. 4 Няхай мае выгнаныя Моаўляне жывуць у цябе; будзь іх абаронаю ад глабаньніка, пакуль не перастануць уціскі, ня скончыцца ўсілства, ня шчэзьне ізь зямлі топчучы.
5 „І міласэрдзям устаноўлены пасад, і сядзіць на ім у праўдзе ў будане Давідавым, судзячы а шукаючы суду а сьпяшаючыся да справядлівасьці". 6 Мы чулі праз пыху Моававу, вельма горды, праз пыхатасьць ягоную а начэпнасьць, вялікую злосьць ягоную, хвальшывыя выдумкі ягоныя. 7 Затым Моаў будзе выць па Моаву, кажны будзе выць; па подах Кір-Гарэсэфа будзеце плакаць, кажучы: „Напэўна зражаныя"; 8 Бо полі гэшбонскія зьвялі, віно сыўмаскае; панове народаў зламілі галоўныя расьліны яго, яны дасяглі аж да Языра, расьлі па пустыні; голі яго выцягнуліся, пераходзілі за мора. 9 Затым я буду плакаць плачам Языра па вінішчу сыўмаскім; напаю сьлязьмі цябе, Гэшбоне а Елеяла; бо ўпалі радасныя крыкі ў часе збору віна твайго і ў часе жніва твайго. 10 І аднята радасьць а весялосьць ад плоднага поля; і ў вінішчах ня будзе ані весялосьці, ані крыкаў радасьці; і віна ў таўчэльнях ня будуць таўчы таўкучыя: Я суняў радасныя крыкі. 11 Затым нутр Мой гучыць, як гарпа, па Моаву, і нутр Мой па Кір-Герэсе. 12 І станецца: як відавочна будзе, што стамаваўся Моаў на ўзвышшу, і ўвыйдзе ў сьвятыню сваю, каб памаліцца, ня ўзумее.
1З Гэта слова, каторае вымавіў СПАДАР праз Моава здаўн а. 14 Цяпер жа СПАДАР кажа, кажучы: „За тры гады, роўныя гадом найміцкім, улегцы замеюць славу Моававу з усёй вялікай множасьцяй, і будзе астача вельма мал а я, драбн а я, нядужая".
17 Цяжар узглядам Дамашку. - Вось, Дамашк перастане быць местам, а будзе кучаю друзу. 2 Пакінены месты Ароеру, - стадам яны будуць, і будуць ляжаць, і ніхто іх ня спудзе. З І перастане быць горад Яхрэмаў, і каралеўства Дамашку, і астача Араму будзе, як слава сыноў Ізраельскіх, агалашае СПАДАР войскаў.
4 І станецца таго дня: згалее чэсьць Якавава, і сытое цела ягонае схудае. 5 І будзе тое ж, што па жніве збожжа жнеяю, і па зжацьцю рукою яе каласоў, і просьле тога, як зьбяруць каласы ў далін е Рэфаімскай. 6 І застан у цца на ім зярняты чыста так, як пры трасеньню аліўкаў: дзьве-тры аліўкі на версе высокіх галінаў, чатыры-пяць на плодных голях, агалашае СПАДАР, Бог Ізраеляў. 7 Таго дня аберне людзіна пагляд да Стварыцеля свайго, і вочы ейныя Сьвятога Ізраелявага абачаць. 8 І не аберне пагляду да аброчнікаў работы рук сваіх, і на тога, што зрабілі палцы ейныя, ня будзе глядзець ані на гаі альбо на сонечныя абразы.
9 І таго дня ўмацаваныя месты ягоныя будуць, як пакіненыя месцы лесавых вышыняў а гаравых вярхоў, пакіненыя з прычыны сыноў Ізраелявых, і будзе спустошаньне; 10 Бо ты забыўся Бога сп а сеньня свайго і ск а лы моцы свае ня п а мятаваў; затым ты пасадзіў раскошныя расьліны і прышчапіў іх чужымі прышчэпамі. 11 Ўдзень, як ты садзіў сваю расьліну, ты рупіўся празь яе рост, і нараніцы, як ты сеяў, ты рупіўся празь яе квет; але ў дзень прыбытку копка жніва й сьмяротны боль. 12 Бяда груду шмат якіх людаў, што равуць, як равеньне мора, і напіраньню народаў; як напіраньне магучых водаў, яны напіраюць. 1З Народы, як напор вялікіх водаў, напіраюць; але Ён пачнець га́ніць іх, і яны ўцякуць далёка, і будуць гнаныя, як ветрам гаравыя пасеі і як умецььце ад віхр у. 14 Увечары, глянь - жах; перад раньням яго ня будзе. Такая доля тых, што гл а баюць нас, і кон тых, што пустошаць нас.
18 Бяда зямлі ў сьценю крылаў, каторая за ракамі Ефіопскімі, 2 Што пасылае паслоў па мору і ў трысьніковых караблёх па вадзе! Ідзіце, лягк і я пасланцы, да народу падгалага і з бліскучаю, да люду страшнага ад пачатку дагэтуль, народу мераючага а топчучага, каторага зямлю перанялі рэкі. З Усі жыхары сьвету й жывучыя на зямлі, глядзіце, як харугва падыймецца на горах, як трубнае граньне пачуеце;
4 Бо так сказаў імне СПАДАР: „Я буду ціх і й буду глядзець у сялібе Сваёй, як прасьветны вад на сьвятліні, як булак расы ў часе ва́ду ў жніво"; 5 Бо перад зборам, калі скончылася квіценьне, і квет стаў сьпелаю ягадаю, Ён адатнець розкі сярпамі, адатнець голі і кіне іх. 6 Усі разам будуць пакінены дзярлівым гаравым птушкам і зьвяром земным; і дзярлівыя птушкі будуць там л е таваць, і ўсі зьвяры земныя будуць там зімав а ць. 7 Таго часу прынясець дар СПАДАРУ войскаў люд падгалы і з бліскучаю, і люд страшны ад пачатку дагэтуль, народ мераючы а топчучы, каторага зямлю перанялі рэкі, на месца імені СПАДАРА войскаў, на гару Сыён.
19 Цяжар узглядам Ягіпту.-Вось, СПАДАР, сеўшы на лягк і м булаку, прыбудзе да Ягіпту. І будуць дрыжэць балваны ягіпецкія перад відам Ягоным, і сэрца Ягіпту стае ў нутру сваім. 2 І Я ўзброю Ягіпцян супроці Ягіпцян, і будуць ваяваць людзіна з братам сваім і людзіна з прыяцелям сваім, места зь местам, каралеўства з каралеўствам. З І дух Ягіпту шчэзьне ў нутру сваім, і зьнішчу раду ягоную, і будуць шукаць балваноў а чараўнікоў а выгук а ньнікаў памерлых а варажбітоў. 4 І Я перадам Ягіпцян у рук у цьвярдых валадароў, і дужы кароль будзе ра́дзіць іх, агалашае Спадар, СПАДАР войскаў. 5 І вады ня стане ў мору, і рэкі спустошацца а высахнуць, б І рэкі засьмярдзяць і зьбяднеюць, і высахнуць вялікія рэкі; чарот а трысьнік зьвянуць; 7 Лугі ля ракі, на беразе ракі, і ўсе, пасеянае ля ракі, высахне, шчэзьне й няма. 8 І будуць гараваць рыбнікі, і будуць галасіць усі, што закідаюць вуду ў цур'і, і тыя, што расьцягуюць сеці на водах, будуць кволець; 9 І будуць засаромлены тыя, што вырабляюць цянюсенькае валакно, і што ткуць бавоўну. 10 І будуць поды яго зьмяжджулены, і ўсі, за плату робячыя, будуць зьне́марашчаны. 11 Але, князі цоанскія дурні; рада мудрых параднікаў фараонавых - дурнота. Як скажаце вы фараону:,,Я сын мудрых, сын старавечных каралёў"? 12 Ідзе ж, ідзе ж мудрыцы твае? і хай скажуць жа табе і пазнаюць, што пастанавііў СПАДАР войскаў Ягіпту. 1З Здурнелі князі Цоанскія, ашукаліся князі Мемфіскія і ізьвялі Ягіпет, начэльніка плямёнаў ягоных. 14 СПАДАР пусьціў духа абмылы ў нутр яго, так што Ягіпет цяпер блудзе ў ірвакох сваіх, як ківаецца п'яны ў часе ірвакоў сваіх. 15 Ня будзе ў Ягіпце чаго-колечы, што мела б зрабіць галава. альбо хвост, альбо пальмовая голь, альбо трысьцін а. 16 Таго дня Ягіпцяне будуць як жанкі, і будуць дрыжэць а баяцца ківу СПАДАРА войскаў яму. 17 І зямля Юдэйская будзе жахам Ягіпту; хто ўспомне яе, зьлякаецца пастанову СПАДАРА войскаў, каторы Ён пастанавіў празь яе.
18 Таго дня будзе пяць местаў у зямлі Ягіпецкай г у каць моваю канаанскаю і прысягаць СПАДАРОМ войскаў; места Зьнішчэньня будуць казаць на адно.
19 Таго дня будзе аброчнік СПАДАРУ сярод зямлі Ягіпецкае, і помнік СПАДАРУ - ля граніцы яе. 20 І будзе ён на знак а сьветчаньне СПАДАРУ войскаў у зямлі Ягіпецкай; бо яны гукаць будуць да СПАДАРА з прычыны ўцісканьнікаў, і Ён пашлець ім спаса а вялікага аднаго, выбаве іх. 21 І аб'явіцца СПАДАР Ягіпцянам, і Ягіпцяне пазнаюць СПАДАРА таго дня, і абракуць аброк а дар, і абяцаюць абятніцы СПАДАРУ, і споўняць. 22 І зр а зе СПАДАР Ягіпет; зразе і ўздарове; і навернуцца да СПАДАРА, і Ён дасца ім умаліць Сябе, і ўздарове іх.
23 І таго дня будзе гасьцінец ізь Ягіпту да Асыры, і Асыране прыйдуць да Ягіпту, і Ягіпцяне будуць служыць разам із Асыранамі.
24 І таго дня Ізраель будзе трэйці зь Ягіптам а Асыраю; дабраславенства будзе сярод зямлі; 25 СПАДАР войскаў падабраславе, кажучы: „Дабраславёны люд мой Ягіпет, і работа рук Маіх Асыра, і спадак Мой Ізраель".
20 Таго году, калі Тартон прышоў да А і ндоду, як паслаў яго Оарґон, кароль Асырскі, і ваяваў з Ашдодам, і перамог яго, 2 У тым самым часе казаў СПАДАР Ісаям Амасёнкам, кажучы: „Ідзі й здыймі зрэбніну ізь сьцёгнаў сваіх, і разуй вобуй з ног сваіх". І ён зрабіў так, ходзячы голы а босы.
З І сказаў СПАДАР: „Як слуга Мой Ісая хадзіў голы а босы тры гады на знак а чуда ўзглядам Ягіпту а Ефіопы, 4 Так кароль Асырскі павядзець вязьняў Ягіпцян і палоненікаў Ефіоплян, дзяцюкоў і старых, голых а босых, нават із аголенымі сьцёгнамі, на сорам Ягіпту. 5 І будуць баяцца а сароміцца за Ефіопу, спадзеву сваю, і за Ягіпет, славу сваю. 6 І таго дня скажуць жыхары таго ўзьбярэжжа: „Гля, такая наша спадзева, куды ўцякалі помачы на вывальненьне ад караля Асырскага; і як мы ўцячэм?"
21 Цяжар узглядам пустыні ля мора. Як віхры, што веюць з паўдня, ідзець яно з пустыні, з краю страшнага. 2 Цяжк а я відзень был а паведамлена імне: гл а баньнік глабае, і пустошнік пустоша. Узыходзь, Еламе, аблягай, Мідзе! я суняў усі ўздыхі. З Затым напоўніліся сьцёгны мае болям, трудненьні схапілі мяне, як трудненьні парадзіхі. Я ў такіх сударгах, што ня чую; я так спалохаўшыся, што ня бачу. 4 Сэрца мае трывожыцца; я спалохаўшыся; вечар, радасьць мая, абярнулася імне ў страх. 5 Стол прыгатаваны, вартаўнік вартуе; ядуць, п'юць. Устаньце, князі, мажча шчыт.
6 Бо Спадар сказаў імне: „Ідзі, пастаў вартаўніка; хай скажа ён, што абача". 7 І бачыў ён цялежкі з паркамі коні, цялежкі, цягненыя асламі, цялежкі цягненыя вярблюдамі; і ўслух а ўся з увагаю, зь вялікаю ўвагаю. 8 І закрычэў, бы леў: „Спад а ру мой! я стаю бязустанку на вартавой вежы ўдзень, і на месцу варты свае я стаяў усі ночы. 9 І вось, прыехалі цялежкі зь людзьмі паркамі коні". І адказаў: „Устаў, упаў Бабілён, і ўсі выразаныя багі ягоныя разьбіліся воб зямлю". 10 О малацьба мая, сыну току майго! я паведаміў вам тое, што чуў ад СПАДАРА войскаў, Бога Ізраелявага.
11 Цяжар узглядам Думы. - Да мяне хтось крычыць із Сэіру: „Вартаўніча! што ночы? вартаўніча! што ночы?" 12 Вартаўнік сказаў: „Настала раніца, і таксама ноч. Калі хочаце пытацца, то пытайцеся, зьвярніцеся".
1З Цяжар узглядам Арабы. - У лесе Арабскім начуйце, караваны Дэдановы! 14 Наўпярэймы ўсьмягламу выносяць ваду жыхары краю Фемінага, з хлебам пераймаюць валацугу; 15 Бо валочацца ад мячоў, ад н а йстранага мяча, і ад напятага лука, і ад цяжару вайны.
16 Бо гэтак Спадар сказаў імне: „Яшчэ за год, як гады найміцкія, і шчэзьне ўся слава Кіцарова: 17 І астача ад ліку лучнікаў, дужасілаў сыноў кідарскіх зьменшыцца, бо СПАДАР, Бог Ізраеляў, казаў".
22 Цяжар узглядам даліны відзені. - Што табе цяпер, што ты ўвесь вышаў на стрэхі? 2 Места поўнае гому, вераску, места весялосьці, забітыя твае не забітыя мячом ані памерлі ў бітв е; З Усі дзяржаўцы твае патуляліся разам, іх зьвязалі лучнікі; усі, знойдзеныя ў цябе, зьвяза́ны разам, уцеклыя зд а леку. 4 Затым я сказаў: „Адвярніцеся ад мяне, я буду горка плакаць; не хапайцеся цешыць мяне ў вупадзе люду майго"; 5 Бо дзень зямятні а патаптаньня а сумятні ў далін е відзені ад Спадара, СПАДАРА войскаў, разбурэньне сьценаў а крыкня „На гару!" 6 І Елам возе сагайдак, людзі ў цялежках а коньнікі, і Кір агаляе шчыт. 7 І станецца, што найвыбарнейшыя даліны твае будуць поўныя цялежак, і коньнікі будуць ладзіцца ў браме. 8 І Ён адкрыў запону Юды; і вы глядзелі таго дня зброі ў лесавым доме. 9 І раськепіны места Давідавага бачылі, што шмат іх, і зьберлі воды дольняе копані; 10 І дамы Ерузаліму палічылі, і разбурылі дамы, умацаваць сьцяну; 11 Выкапалі таксама копань памеж дзьвюх сьценаў да вады старога, стаяў. Але не аглядаліся на ўчыніцеля яго і ня бачылі Стварыцеля здаўна гэтага. 12 І гукнўў Спадар, СПАДАР войскаў, таго дня плакаць а галасіць, лысець а паперазацца зрэбнінаю. 1З І во радасьць а весялосьць; забіваюць буйны статак і рэжуць драбны статак, ядуць мяса і п'юць віно: „Будзем есьці й піць, бо заўтра памрэм!" 14 І аб'явіў у вушы імне СПАДАР войскаў: „Напэўна не адзяржыце ласкі ўчыяеньня за гэта бяспраўе аж да сьмерці", кажа Спадар, СПАДАР войскаў.
15 Гэтак Спадар, СПАДАР войскаў: „Ідзі, прыйдзі да гэнага дамавера, да Шэўны, што над домам, і кажы: 16 Што ў цябе тут, і хто ў цябе тут, што ты высек сабе тут гроб, як тый, што высякае сабе гроб на вышыні, што выразае гасподу сабе ў ска́ле? 17 Вось, СПАДАР ізь сілаю пусьце цябе, дужы чалавеча, супоўна схопе цябе; 18 Моцна скруціўшы цябе ў клубок, пусьце цябе, як апуку, у край вялізарны; там ты памрэш, і там цялежкі славы твае, о сораме дому спадара свайго! 19 Я сьпіхну цябе з ураду твайго, і зь месца стаяньня твайго зарвець цябе. 20 І станецца таго дня, што Я гукн у слугу Свайго Елякіма Гілчавка, 21 І надзену на яго вопратку тваю, і паперажу яго поясам тваім, і ўладу тваю Я нерадам у рукі ягоныя; і ён будзе айцом жыхарам Ерузаліму й дому Юдзінаму. 22 І ўзлажу на плячо ягонае ключ ад дому Давідавага; і ён адамкнець, і ніхто не замкнець; і ён замкнець, і ніхто не адамкнець. 23 І ўмацую яго, як гвозд у верным месцу; і будзе ён пасадам славы дому айца свайго. 24 І павесяць на ім усю славу дому айца ягонага, пагоны а патомства, усе малое судзьдзе, ад чараў аж да жбаноў. 25 Таго дня, агалашае СПАДАР войскаў, захістаецца гвозд, убіты на верным месцу, і будзе адсечаны, і зваліцца, і зьнішчыцца цяжар, быты на ім; бо СПАДАР сказаў".
23 Цяжар узглядам Тыру. - Плачча, караблі Таршышу; бо ён абураны, бо няма ані дамоў, ані ўходаў. Ізь зямлі Кітымскае абешчана ім. 2 Маўчыце, жыхары абтоку! купцы сыдонскія, па мору плаваючыя, напоўнілі цябе. З Па вялікіх водах насеньне Шыгору, жніво ракі, прыносілі да яго; ён быў месцах гандлю народаў. 4 Саромся, Сыдоне, бо мора г у кала, моц мора, кажучы: „Ня тр у днілася я, і не радзіла, і ня жывіла дзяцюкоў ані гадавала дзяўчаты". 5 Як дойдуць галасы да Ягіпту, будуць дрыжэць на ведамку праз Тыр. 6 Пераходзьце да Таршышу, плачча жыхары абтоку! 7 Ці гэта вясёлае места вашае? Зь дзён старавечных век яго. Ногі ягоныя нясуць яго далёка жыць. 8 Хто прызначыў гэта праз Тыр карануючы, каторага купцы - князі, каторага таргачы - пачэсьлівыя зямлі? 9 СПАДАР войскаў прызначыў гэта, каб засарамаціць пыхатасьць кажнае славы, каб паніжыць усіх значных зямлі. 10 Прайдзі зямлю сваю, як рака, дачка Таршышу нямаш болей пояса. 11 Ён выцягнуў руку сваю на мора, патрос каралеўствы; СПАДАР даў расказаньне да Канаана, зьнішчыць гарады ягоныя. 12 І сказаў: „Ты наперад ня будзеш цешыцца, зганьбеная дзеўка, дачка Сыдону! Устань, перайдзі да Кітымлян; і там ня будзеш мець супакою". 1З Вось зямля Хальдэяў. Гэтага люду ня было; Асыран і н заклаў яго тым, што жывуць на пустыні. Яны пастанавілі абложныя вежы, разбурылі яго палацы, абярнулі яго ў разьвярненьні. 14 Плачча, каралі таршыскія, бо ваша сіла разбурана.
15 І станецца таго дня, што Тыр будзе забыты семдзясят год, подле дзён аднаго караля; на канцу семдзясят год, будзе Тыру, як у песьні празь бязулю: 16 „Вазьмі гарпу, абыйдзі места, забытая бязуля; грай прыемна, пяі шмат песьняў, каб ўспомнелі цябе". 17 І станецца, як мінець семдзясят год, што СПАДАР даведаецца да Тыру, і ён зьвернецца да свае бязульнае платы, і будзе бязулстваваць із усімі каралеўствамі сьвету на відзе зямлі. 18 І тавар ягоны, і прыдбаньне ягонае будуць пасьвячаны СПАДАРУ, ня будуць зьбіраны да скарбніцы ані хаваны; бо тавар ягоны будзе дзеля жывучых перад СПАДАРОМ, каб досыць пасілкаваліся, і на трывалк і я ўборы.
24 Вось, СПАДАР парожне зямлю, і пустоша яе, і адмяняе выгляд яе, і цяруша вонкі жыхараў яе. 2 І будзе як ізь людам, так ізь сьвятаром; як із слугою, так із гаспадаром ягоным; як ізь нявольніцаю, так із гаспадыняю ейнай; як із купаўніком, так із прадаўніком; як із даўжбітом, так із пазычэньнікам; як із пазычаючым на працэнты, так із квотнікам. З Чыста спустошана будзе зямля і супоўна агл а бана, бо СПАДАР сказаў гэтае слова. 4 Плача й вяне зямля, адцяты й зьвяў сьвет, адцяты пыхаты люд зямлі. 5 І зямля сплюгаўлена пад жыхарамі сваімі, бо яны выступілі з права, адмянілі ўставы, зламілі вечную змову. 6 Затым праклён пажэр зямлю, і сталі віннымі жывучыя на ёй; затым жыхары зямлі сьпятрэлі, і засталося мала людзёў. 7 Плача вінны сок, аднята вінішча, уздыхаюць усі вясёлага сэрца. 8 Радасьць тамбурыны перастала; гом тых, што вяселяцца, канчаецца; перастала радасьць гарпы. 9 Ня будуць піць віна зь песьнямі; хмельны напітак будзе гарк і п'ючым яго. 10 Разбурана запусьцелае места; усі дамы замкнёны, нельга ўвыйсьці. 1І Плачуць па віне на вуліцах; уся радасьць зацьмела; весялосьць краю выгнана. 12 Засталося ў месьце спустошаньне, у разьвярненьню разьбітыя брамы. 13 Бо так будзе сярод усяе зямлі, памеж людаў, як пры трасеньню аліўкаў, як пры зьбіраньню віна, як віназбор зроблены. 14 Яны падыймуць голас свой і будуць весяліцца ў вяліччу СПАДАРА, будуць голасна крычэць з мора. 15 Затым услаўце СПАДАРА ў краёх сьвятліні, на абтоках морскіх імя СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
16 Ад канцоў зямлі мы чулі песьні: „Слава Справядліваму!" І я сказаў: „Гора імне, гора імне, бяда імне! глабаньнікі глабаюць, і глабаюць глабаньнікі дзеля глабаньня". 17 Страх, і яма, і п а садка на цябе, жыхару зямлі! 18 І станецца, што ўцякаючы ад вераску страху зваліцца ў яму, і выходзячага з нутра ямы схопе п а садка; бо вокны вышыні адчынены, і трасуцца поды зямлі. 19 Зямля супоўна разьбітая, зямля чыста пакрышаная, зямля надзвычайна захістаная. 20 Зямля надта хістаецца, як п'яны, і ківаецца, як начулішчны будан; выступ яе вял і чны ёй; і падзець, і ня ўстане болей.
21 І станецца таго дня: даведаецца СПАДАР да войска высокага на вышы і да каралёў земных на зямлі. 22 І будуць зьберты, як бываюць зьбіраныя вязьні, да ямы, і замкнёны ў вязьніцы, і за шмат якіх дзён да іх даведаюцца. 28 Тады месяц зачырванеецца, і сонца засароміцца; бо СПАДАР войскаў будзе караляваць на гары Сыёне ў Ерузаліме, ды славута перад старц а мі Сваімі.
25 СПАДАРУ! Ты Бог мой; я буду ўзьвялічаць Цябе, я буду выхваляць імя Твае, бо Ты ўчыніў чудоснае, рады здаўна, вернасьць учыніў Ты верны; 2 Бо Ты абярнуў места ў кучу, вялікае абароннае места ў разьвярненьне; палацы чужаземцаў ня ё места, яно ніколі ня будзе адбудав а на. З Затым люд дужы будзе ўслаўляць Цябе, вялікае места страшных народаў будзе баяцца Цябе; 4 Бо Ты быў моцаю галечы, моцаю патрабуючаму ў гароце ягонай, прытулішчам ад буры, сьценям ад в а ду; бо выбух страшных быў, як бура на сьцяну. 5 Як вад на сухой мясцовасьці, Ты ўслышыш вераск чужаземцаў; як вад сьценям булаку́, пяцьцё страшных будзе паніжана.
6 Справе СПАДАР войскаў усім людам на гэтай гары чэсьць із сытых ежаў, чэсьць ізь вінаў захаваных, сытых шпікоў, зь вінаў захаваных, добра ачышчаных. 7 І глынець на гэтай гары запінашку віду, запінашку, што на ўсіх людах, і запон, што пакрывае ўсі народы. 8 Праглынена будзе сьмерць у перамозе; і вытра Спадар СПАДАР сьлёзы з усіх відаў і ганьбу люду Свайго адверне з усяе зямлі, бо СПАДАР сказаў.
9 І скажуць таго дня: „Вось, гэта Бог наш; мы спадзяваліся на Яго, і Ён спас нас; гэта СПАДАР; мы спадзяваліся на Яго; будзем весяліцца а цешыцца ў сп а сеньню Ягоным", 10 Бо будзе супачываць рука СПАДАРОВА на гэтай гары. І будзе патаптаны Моаў на сваім месцу, як топчуць салому на кучы гною. 11 І выцягне рукі свае сярод іх, як плаваючы выцягуе, каб плаваць; і Ён паніжа гордасьць іхную разам із глабаньням рук іхных. 12 І высокія ўмацаваньні сьценаў тваіх ён абура, ськіне, кіне на зямлю ў пыл.
26 Таго дня будуць гэтую песьню пяяць у зямлі Юдэйскай: „У нас моцнае места; сп а сеньне дасьць Ён, як сьцены а вал. 2 Адчын і це брамы, і ўвыйдзе народ справядлівы, што заховуе вернасьць. З Станаўкога ў думках сваіх Ты заховуеш у падвойным супакою, бо ён спадзяецца на цябе. 4 Спадзявайцеся на СПАДАРА заўсёды, бо ў ЯГУ СПАДАРУ вечная ск а ла; 5 Бо Ён угбаў жылых на вышы, паднятае вялікае места, паваліў яго, паваліў яго на зямлю, кінуў яго ў пыл", б Патопча яго нага, ногі бедных, ступы галечаў. 7 Дарога справядлівага - пасьцівасьць; Ты, Найпасьціўшы, раўнуеш сьцежку справядлівага. 8 Але, на дарозе судоў Тваіх, СПАДАРУ, мы спадзяваліся на Цябе; да імені Твайго й да ўспамінаў Цябе жаданьне душы. 9 Душа мая жадае Цябе ночы, нават духам сваім ўнутры сябе я шукаю Цябе золкам; бо, як суды Твае на зямлі, жыхары сьвету вучацца справядлівасьці. 10 Няхай ласка будзе зроблена нягоднаму, ён ня н а ўчыцца справядлівасьці: у краю пасьцівасьці ён будзе дзеяць несправядліва, і ня будзе глядзець на вялічча СПАДАРОВА.
11 СПАДАРУ! паднята рука Твая; яны ня бачаць; яны абачаць рупатлівасьць Тваю празь люд і засаромяцца; але, цяпло не́прыяцеляў Тваіх пажарэць іх самых. 12 СПАДАРУ! Ты накануеш супакой нам, бо нават усі справы нашыя Ты спраўляеш нам. 1З СПАДАРУ, Божа наш! панавалі над намі панове, апрача Цябе; але адно ў Табе мы будзем успамінаць імя Твае. 14 Памерлыя не ажывуць; сьмяротныя цені ня ўстануць; бо Ты даведаўся а выгубіў іх, і прычыніў, каб загінула ўся памятка празь іх. 15 Ты памножыў народ, СПАДАРУ, Ты памножыў народ, уславіўся, пашырыў усі канцы зямлі.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 66 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Відзень прарокі Ісаі 1 страница | | | Відзень прарокі Ісаі 3 страница |