Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Відзень прарокі Ісаі 4 страница

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 1 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 2 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 3 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 4 страница | Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница | Прыказі Салямонавы | Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

9 Во пісаньне Гэзэкі, караля Юдэйскага, як захварэў і ачуняў ад свае хваробы: 10 „Я падумаў, што ў палавіцы дзён сваіх зыйду да брамаў шэолю, я маю спабыцца засталых год сваіх. 11 Я казаў, што не абачу ЯГА, СПАДАРА на зямлі жывых, не абачу ўжо чалавека меж жыхарыў сьвету, 12 Век мой ўцёк і перасяліўся ад мяне, як пастускі будан; я маю адрэзаць, як ткач, жыцьцё свае, - Ён адразае мяне ад асновы; сядні да ночы Ты зробіш імне канец. 1З Я крычэў помачы аж да раньня; як леў, Ён ламіў усі косьці мае; зраньня аж да ночы чакаў, што Ты зробіш імне канец. 14 Я крычэў, як жораў, шчабятаў, як ластаўка, стагнаў, як галуб; вочы мае былі падяяты да гары. СПАДАРУ! я ўцісьнены, будзь Ты імне зарукаю. 15 Што я скажу? Ён абяцаў імне, Ён і зрабіў. Я буду хадзіць лагодна ўсі гады свае ў н е марасьці душы свае. 16 СПАДАРУ! гэтым працягнуцца гады мае, і ў вусім гэтым - жыцьцё майго духа: Ты ўздаравіў мяне й пажвавіў мяне. 17 Вось, на дабро свае я меў вялікую гарчэль, і Ты зь любосьцяй выбавіў душ у маю ад згубы; бо Ты кінуў за плечы Свае ўсі грахі мае; 18 Бо шэоль ня славе Цябе, сьмерць ня хвале Цябе, не здаюцца зыходзячыя ў дол на праўду Тваю. 19 Жывы, жывы будзе вызнаваць Цябе, як я цяпер: айцец азнайме дзяцём сваім праўду Тваю. 20 СПАДАР тут, каб спасьці мяне; і мы будзем пяяць песьні на струнных снадзях усі дні жыцьця нашага ў доме СПАДАРОВЫМ".

21 І сказаў Ісая: „Хай прынясуць скрыль фіґаў, і хай прыложа да ск у лы, і ён ачуняе".

22 І Гэзэка сказаў: „Якое чуда, што я буду хадзіць да дому СПАДАРОВАГА!"

39 Таго часу паслаў Меродах-Валадан Валаданёнак, кароль Бабілёнскі, Гэзэку ліст а дары; бо чуў, што ён захварэў і ачуняў. 2 І ўзрадав а ўся Гэзэка зь іх, і паказаў ім скарбніцу сваю, срэбра а золата а пахі а добрыя масьці а ўсю зброю сваю а ўсе, што было ў скарбніцах ягоных; не засталося ні воднае рэчы, каторай бы не паказаў ім Гэзэка ў доме сваім і ў вусёй дзяржаве сваёй.

З І прышоў прарока Ісая да караля Гэзэкі, і сказаў яму: „Што сказалі гэтыя людзі? і скуль яны прышлі да цябе?" І Гэзэка сказаў: „З далёкае зямлі прышлі да мяне, з Бабілёну". 4 Але ён сказаў: „Што бачылі яны ў доме тваім?" І сказаў Гэзэка: „Бачылі ўсе, што ёсьць у

доме маім; ня было рэчы, каторай бы я не паказаў ім у скарбніцах сваіх". 5 Тады Ісая сказаў Гэзэку:,,Чуй слова СПАДАРА войскаў: б Вось, прыйдуць дні, што перанясуць да Бабілёну ўсе тое, што ў доме тваім і што айцове твае зьберлі дагэтуль; нічога не застанецца, кажа СПАДАР. 7 І возьмуць із сыноў тваіх, каторыя выйдуць ізь цябе, каторых ты народзіш, і будуць яны легчанцамі ў палацу караля Бабілёнскага". 8 Тады Гэзэка сказаў Ісаі: „Добрае слова СПАДАРОВА, каторае ты вымавіў", і сказаў: „Абы быў супакой а дабрабыт за дзён маіх".

40 Цешча, цешча люд Мой, кажа Бог ваш; 2 Кажыце да сэрца Ерузаліму й агалашайце яму, што час ходаньня ягонага скончыўся, што ё зычэньне дараваць бяспраўе ягонае; бо адзяржаў ён ад рукі СПАДАРОВАЕ ўдвая за ўсі грахі свае.

З Голас галосячага на пустыні: „Прыгатуйце дарогу СПАДАРОВУ, зраўнуйце ў сьцепе гасьцінец Богу нашаму. 4 Кажная далін а падыймецца, і кажная гара а ўзгорак паніжацца, і крывое выпрастаецца, і гаравы ланцуг будзе даліною. 5 І слава СПАДАРОВА будзе аб'яўлена, і ўсі целы заразом абачаць, бо вусны СПАДАРОВЫ вымавілі".

б Голас кажа: „Агалашай!" І ён сказаў: „Што буду я агалашаць? Кажнае цела - трава, і кажная дабрачэсьць ягоная - як палявая кветка: 7 Трава сохне, кветка вяне, як вецер ад СПАДАРА падзьмець на яе; чыста так і люд, як трава. 8 Трава сохне, кветка вяне, але слова Бога нашага застанецца на векі".

9 Сыёне, што прыносіш добрыя ведамкі, узыйдзі сабе на гару высокую; Ерузаліме, што прыносіш добрыя ведамкі, моцна ўзьнімі голас свой, узьнімі, ня бойся; кажы местам Юдэйскім: „Во Бог ваш!" 10 Вось, Спадар СПАДАР прыходзе ізь сілаю, і плячо Ягонае будзе радзіць за Яго; во заплата Ягоная зь Ім, і праца Ягоная перад Ім. 11 Як пастыр стаду сваю, будзе пасьціць, плячом Сваім зьбярэць ягняты і на ўлоньню Сваім будзе насіць, ссучых будзе вадзіць. 12 Хто памераў ваду сваёю жменню, і азначыў неба пядзяю, і ўтоўпіў у меру пыл земны, і зважыў горы вагою, і ўзгоркі шалькамі? 1З Хто спатачыў Дух СПАДАРОЎ, і хто раду радзіў? 14 Зь кім р а дзіўся Ён, каб Яму даў разуменьне, вучыў Яго сьцежкі суду, і вучыў Яго веды, і дарогу розуму паказаў Яму? 15 Вось, народы - як капля зь вядра, і ўважаюцца як пылок на шальцы. Вось, Ён падыймае абтокі, як маленькую макулінку. 16 І Лібан у недаволі на цяпло, і жывёлы ягонае недаволі на ўсепаленьні.

17 Усі народы як нішто перад Ім; і меней як нішто, і за пусьціню Ён уважае іх. 18 І да каго ўважаеце падобным БОГА? і якую падобнасьць прыраўнуеце да Яго? 19 Умелы майстра адлівае выразанага балвана, і літаваньнік пацягне яго золатам і прылітуе срэбныя ланцугі. 20 Хто бедны на аброк, тый выбірае нябуцьвеючае дзерва, шукае мудрага майстру, зрабіць выразанага балвана, што ня хістаўся б. 21 Хіб а вы ня ведаеце? хіба вы ня чулі? хіба ня было азнаймлена вам спачатна? хіба вы не зразумелі подаў зямлі? 22 Ён тый, што сядз і ць над кругам зямлі, і жыхары яе - як шаранча; што прасьцягнуў нябёсы, як заслону, і расьцягнуў іх, як будан да жыцьця. 23 Ён абарачае князёў у нішто, судзьдзяў зямлі як марнасьць Ён робе. 24 Ледзь яны былі пасаджаны, ледзь яны былі пасеяны, і ці ледзь пень іхны ўкараніўся ў зямлі; як толькі ён дзьмухнуў на іх, яны высахлі, і бура, як салому, панесла іх.

25 Да каго ж, вы ўважаеце, падобны Я, да каго прыраўнуеце Мяне? кажа Сьвяты. 26 Падыйміце да гары вочы вашы і гляньце, хто стварыў гэта? - Тый, Хто выводзе лікам войска іхнае і завець іх усіх н а ймя велічынёю моцы Свае й дужасьцю сілы Свае. Усі ё.

27 Чаму кажаш ты, Якаве, і гукаеш ты, Ізраелю: „Схавана дарога мая ад СПАДАРА, і суд мой мінуў Бога?" 28 Хіба ты ня ведаеш? хіба ты ня чуў, што ё Бог вечны СПАДАР, Стварыцель канцоў зямлі? Ён не прыстаець, ня млее; няма скум а ньня розуму Ягонага. 29 Даець прысталаму сілу й слабога пасіляе. 30 Дзяцюкі могуць прыставаць а млець, і выборныя воі могуць часта спатыкацца; 31 А тыя, што спадзяюцца на СПАДАРА, адновяць сілу, распусьцяць крылы, як арлы, пабягуць і не замлеюць, пойдуць і ня прыстануць.

41 Маўчыце перад Імною, абтокі, а люды няхай адновяць сілу, няхай дабліжацца, тады няхай скажуць: „Станьма разам на суд". 2 Хто пабудзіў з усходу справядлівага, гукн у ў яго да нагі свае, даў народы яму і ўладу над каралямі? Ён даў іх, як пыл, пад меч ягоны, як разьвеяную салому, пад лук ягоны. З Ён перасьледаваў іх, прайшоў у супакою па дарозе, па каторай ногі ягоныя не хадзілі. 4 Хто дзеяў і зрабіў, прыгукаўшы спачатна пакаленьні? Я, СПАДАР, першы і з апошнімі Я Тый. 5 Абтокі бачылі й баяліся; канцы зямлі дрыжэлі, бліжыліся а прыходзілі. 6 Кажны памагаў Прыяцелю свайму й казаў брату свайму: „Мацуйся". 7 Умелы майстра мацуе літоўніка, тый, што выгладжуе кляўцом, таго, што куе на кавале, кажучы: „Гэта добра!" і мацуе гэта гваздамі, каб ня хісталася.

8 Але ты, Ізраелю, слуга Мой, Якаве, абраны мой, насеньне Абрагамова, любовага Майго, 9 Каторага Я няў з канцоў зямлі, і з найдальшых кутоў яе прыгукаў, і сказаў табе: „Ты слуга Мой, Я абраў цябе і не адхінуў цябе", 10 Ня бойся, бо Я -- з табою, не палохайся, бо я Бог твой; Я ўмацую цябе, нават Я памагу табе, нават Я паддзяржу цябе правіцаю справядлівасьці Свае. 11 Вось, будуць засарамочаны а паганбены ўсі, што былі ўзлаваўшыся на цябе, будуць як нішто; і загінуць тыя, што правуюцца з табою. 12 Будзеш шукаць іх, і ня знойдзеш іх, тых, што сьперачаліся з табою; будуць як нішто, і як чыстае нішто тыя, што ваююць із табою; 1З Бо Я СПАДАР, Бог твой, што дзяржыць правіцу тваю, кажучы табе: „Ня бойся, Я памагу табе".

14 Ня бойся, чарвяча Якаве, нячысьлены Ізраелю, Я памагу табе, агалашае СПАДАР а Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраеляў. 15 Вось, я зраблю цябе новаю войстраю малатарняю, войстраю з абодвых бакоў; Ты будзеш малаціць горы і пакрышыш, і ўзгоркі зробіш, як ўмецьце. 16 Ты будзеш веяць іх, і вецер разьнясець іх, і віхор расьцяруша іх; але ты будзеш цешыцца ў СПАДАРУ, у Сьвятым Ізраелявым будзеш хваліцца.

17 Ўбогія а бедныя шукаюць вады, але няма; язык іхны сохне ад смагі: Я, СПАДАР, адкажу ім, Бог Ізраеляў не пакіне іх. 18 Я адчыню рэкі на высокіх месцах і жаролы сярод далінаў; Я абярну пустыню ў копань і сухую зямлю ў вытокі вады. 19 Я пасаджу на пустыні кедру, акацу а мірту а аліўку; Я пастанаўлю ў сьцепе кіпрыс, явар а бук разам, 20 Каб абачылі а пазналі, пераканаліся а ўсі ўцямілі, што рука СПАДАРОВА зрабіла гэта, і Сьвяты Ізраеляў стварыў гэта.

21 Дабліжча справу вашу, кажа СПАДАР; дабліжча блізюсенька моцныя довады вашы, кажа Кароль Якаваў. 22 Няхай яны блізюсенька дабліжацца й скажуць нам тое, што будзе; зьясьніце нам, што значаць пачаткі здарэньняў, каб мы абярнулі сэрцы нашы і даведаліся канец іх; альбо азнайміце нам прыйдучыя. 23 Азнайміце нам здарэньні пасьлейшыя, і будзем ведаць, што багове вы; ці будзеце рабіць добрае ці благое, мы будзем дзівавацца і абачым з вамі разам. 24 Але вось, вы нішто, і справа вашая чыстае нішто; агіда тый, хто абірае вас.

25 Я ўзьняў, пабудзіў аднаго з поўначы, і ён прыйдзе; ад усходу сонца ён будзе гукаць імя Мае; ён прыйдзе на князёў, як на гліну, і патопча, як ганчар ліпк у ю гліну. 26 Хто сказаў гэта ўперад, каб мы даведаліся, і здаўн а, каб мы сказалі: „Ён справядлівы"? Але нават ніхто не сказаў, нават ніхто не абясьціў, і ніхто ня чуў словаў вашых. 27 Адно першы на Сыёне: вось, вось яны, і Я Ерузаліму дам прыносіць добрыя ведамкі. 28 І Я глянуў, і ня было нікога, і меж іх няма парадніка, каб Я мог папытацца ў іх, і каб яны адказалі. 29 Вось, яны ўсі ашука, справы іхныя нішто, вецер а нярад літыя балваны іхныя.

42 Во Слуга Мой, Каторага Я падпіраю, абраны Мой, Катораму прыяе душа Мая. Я даў Дух Свой на Яго; Ён аб е сьце суд народам. 2 Ён ня будзе крычэць ані гук а ць, ані вонках дасьць пачуць голас свой; З Не пераломе наломленае трысьціны й курачага лёну ня згасе. Да праўды прывядзець суд; 4 Ня скволее ані зьбезахоціцца, пакуль не ўмацуе на зямлі суду; і Права Ягонага чакаюць абтокі.

5 Гэтак кажа Бог СПАДАР, Ён стварыў нябёсы й расьцягнуў іх, прасьцягнуў зямлю й што вышла зь яе; Ён даець душ у люду на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй. 6 „Я, СПАДАР, прыг у каў Цябе ў справядлівесьці, і ўхаплю Цябе за руку Тваю, і буду сьцерагчы Цябе, і дам Цябе як змову люду, на сьвятло народам, 7 Каб адчыніць нявісныя вочы, вывесьці вязьняў зь вязьніцы, седзячых у цямноце - зь цямніцы. 8 Я СПАДАР, гэта - Мае імя, і Я сьці Свае іншаму ня дам ані хвалы Свае выразаным балваном, 9 Першыя, бач, збыліся, і новае я паведамлю; уперад, чымся вырастуць, дам пачуць вам".

10 Пяіце СПАДАРУ новую песьню, хвалу ягоную з канца зямлі, вы, што зыходзіце на мора, і ўсе, што напаўняе яго, абтокі а жыхары іх. 11 Няхай пустыня а месты яе падыймуць голас, сёлы, ідзе Кідар жывець; няхай пяюць жыхары скалаў, зь вярхоў гор няхай гук а юць. 12 Хай аддадуць чэсьць СПАДАРУ і хвал у Ягоную на абтоках хай абяшчаюць. 1З СПАДАР, як дужасіл, выйдзе, як ваеньнік узруша рупатлівасьць, падыйме ваенны крык, будзе гук а ць голасна; здужае н е прыяцеляў Сваіх.

14 Я ад веку заставаўся супакойны, быў ціх і, узьдзержаваўся; цяпер буду крычэць, як родзячая жонка. Зьнішчу а праглыну разам: 15 Я спустошу горы а ўзгоркі, і высушу ўсі расьліны іх, і абярну рэкі ў вабтокі, і ставы высушу. 16 І павяду нявісных па дарозе, ім няведамай, Я прыс і лю іх ісьці па сьцежках, каторых яны ня знаюць; цемрадзь абярну перад імі ў сьвятліню, крывыя дарогі - ў простую: во, што Я зраблю ім і не пакіну іх. 17 Яны адступяць назад, вельма асарамацяцца, што спадзяюцца на выразанага, што кажуць выліванаму: „Вы нашы багове".

18 Слухайце вы, глухія, і глядзіце вы, нявісныя, каб абачыць. 19 Хто нявісны, як ня слуга Мой, і глухі, як пасланец Мой, што Я паслаў? хто нявісны так, як дасканальны, і нявісны, як слуга СПАДАРОЎ? 20 Ты бачыў шмат, але не назіраў; вушы твае былі адчынены, але ты ня слухаў. 21 СПАДАР вельма жадаў дзеля справядлівасьці Свае, Ён узьвялічыў Права й зрабіў яго пачэсьлівым. 22 Але ён люд разбураны а аглабаны; яны ўсі зьвязаны ў пячорах і схаваны ў цямніцах; яны сталі глабаньням, і няма выбавіцеля; яны аглабаны, і ніхто ня кажа: „Аддай назад". 23 Хто меж вас нахінець вушы да гэтага? прысл у хаецца й пачуе прыйдучае? 24 Хто даў Якава на разбурэньне і Ізраеля гл а баньнікам? ці ня быў гэта СПАДАР, супроці Каторага мы ізграшылі, не хацелі йсьці па дарогах Ягоных і не паслухалі права Ягонага? 25 І Ён выліў на яго вялікі гнеў Свой і злосьць вайны, і запаліла ўсе навокал яго, але ён ня ведаў, палала ў ім, але ён ня прыняў гэтага да сэрца.

43 Але цяпер гэтак кажа СПАДАР, што стварыў цябе, Якаве, і ўхармаваў цябе, Ізраелю: „Ня бойся, бо Я спас цябе; Я прыгу́каў цябе на ймя; ты Мой. 2 Як ты будзеш пераходзіць пераз воды, Я буду з табою, і - пераз рэкі, яны не зальлюць цябе; як ты ўвыйдзеце у цяпло, не апячэшся, і полымя ня спале цябе; З Бо Я СПАДАР, Бог твой, Сьвяты Ізраеляў, Спас твой; Я аддаў на выкуп за цябе Ягіпет, Ефіопу а Сэву за цябе. 4 Як ты быў дарагі ў ваччу маім, ты быў паважаны, і Я любіў цябе, дык аддам чалавека за цябе і люды - за душ у тваю. 5 Ня бойся, бо Я з табою; з усходу павяду насеньне твае, і із захаду зьбяру цябе, б Я скажу поўначы: аддай і - паўдню: не задзержуй; прывядзі сыноў Маіх здалеку і дачкі Мае з канцоў зямлі, 7 Кажнага, што завецца імям Маім, бо Я стварыў яго дзеля славы Свае, Я ўхармаваў яго, нават Я ўчыніў яго". 8 Вывядзіце люд нявісны, а вочы ён мае, і глухіх, а вушы ёсьць у іх. 9 Усі народы хай зьбяруцца разам, і зыйдуцца люды. Хто памеж іх мог бы агаласіць гэта? і першае хай дасьць пачуць нам; няхай прывядуць сьветкі свае, каб аправіцца; альбо хай слухаюць і кажуць: Праўда! 10 „Вы сьветкі Мае, агалашае СПАДАР, і слуга Мой, каторага Я абраў, каб вы даведаліся і паверылі Імне, зразумелі, што гэта Я: перад Імною ня быў ухармаваны Бог, і просьле Мяне ня будзе.

11 „Я, Я СПАДАР, і апрача Мяне няма Спаса. 12 Я паведаміў, Я спас, Я абясьціў; і няма чужога Бога памеж вас; вы - сьветкі Мае, агалашае СПАДАР, і Я БОГ. 1З Але, перад днём Я Ён, і ніхто ня выбаве ад рукі Мае: Я буду дзеяць, і хто адверне гэта?"

14 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраеляў: „Дзеля вас Я паслаў да Бабілёну і зьвёў усіх уцекачоў, і Хальдэяў у караблёх радасьці іхнае. 15 Я СПАДАР, Сьвяты ваш, Стварыцель Ізраеля, Кароль ваш".

16 Гэтак ка жа СПАДАР, Каторы праклаў дарогу ў мору і сьцежку па магучых водах, 17 Каторы вывеў цялежкі й каня, войска а сілу; разам яны лягуць, ня ўстануць, яны зьнішчаны, згасьлі, як лён. 18 „Не ўспамінайце бытае ані разважайце справаў мінуласьці. 19 Вось, Я раблю новае; цяпер яно вырасьце. Ціж вы ня ведаеце гэтага? Але, нават Я пракладу дарогу ў сьцепе й рэкі на пустыні. 20 Усьцяць Мяне палявыя зьвяры, шакалы а стравусы, бо Я дам у сьцепе ваду, рэкі на пустыні, каб даць піць люду Свайму, абранаму Свайму. 21 Люд гэты Я ўхармаваў Сабе; хвал у Маю будуць абяшчаць яны. 22 Але ты, Якаве, ня гукаў да Мяне; ты, Ізраелю, стамаваў Мяне. 23 Ты ня прыводзіў Імне ягнят на ўсепаленьне, аброкамі сваімі ня сьціў Мяне. Я не няволіў цябе аброкам ані тамаваў цябе кадзеньням. 24 Ты ня купляў імне

за срэбра трысьціну і туку аброкаў сваіх не даваў Імне піць, але быў вялічны Імне грахамі сваімі і тамаваў мяне бяспраўямі сваімі. 25 Я, Я Тый, што сьцірае выступы твае дзеля Самога Сябе, і грахоў тваіх ня ўспомню. 26 Прыпомні Імне; будзем прававацца разам; гу́кай ты, каб табе аправіць сябе. 27 Праайцец твой ізграшыў, і абароньнікі твае зрабілі выступ супроці Мяне. 28 За тое Я збудзеніў князёў сьвятыні і даў Якава на аканаваньне і Ізраеля на г а неньне.

44 „А цяпер слухай, Якаве, слуга Мой, і Ізраелю, абраны Мой: 2 Гэтак кажа СПАДАР, што ўчыніў цябе і ўхармаваў цябе, ад улоньня памагаю табе: ня бойся, Якаве, слуга Мой, і ты, Ешуруне, абраны Мой; 3 Бо Я выльлю ваду на ўсьмяглага і цур'і на сухую зямлю, выльлю Дух Свой на насеньне твае і дабраславенства Свае на пагоны твае, 4 Каб яны расьлі меж травы, як вербы ля цур'ёў водаў. 5 Гэты скажа:.Я СПАДАРОЎ'; і гэны назавецца імям Якава; і гэны напіша рукою сваёю:,ДА СПАДАРА' і дасьць сабе мянушку,Ізраель' ".

6 Гэтак кажа СПАДАР, Кароль Ізраеля, і Адкупіцель яго, СПАДАР войскаў:,,Я першы, і Я апошні, і апрача Мяне няма Бога. 7 І хто як Я? Хай ён назавець а азнайме а выкладзе з парадку Імне; бо Я ўладзіў старавечны люд і прыйдучыя, і, што будзе, хай скажуць яму. 8 Ня бойцеся а не палохайцеся: хіб а Я не паведамляў здаўн а і не абяшчаў? Вы мае сьветкі. Ці ё Бог апрача Мяне? Але, нямаш гораду, ніякага ня ведаю". 9 Тыя, што робяць выразаныя, усі яны марнасьць, і дарагія рэчы іхныя бескарысныя, і яны самы сьветкі сабе; яны ня бачаць, ня ведаюць, каб маглі сароміцца. 10 Хто зрабіў бога й выліў выразанага, што бескарысны? 11 Вось, усі сябры ягоныя будуць засаромлены, і ўмелыя майстры - яны зь людзёў; няхай яны ўсі зьбяруцца, няхай стануць: яны будуць баяцца, усі разам засаромлены будуць. 12 Майстра зялезнае снадзі майструе і абрабляе яго на вугальлю, і абрабіў яго кляўцамі, і робе яго сілаю рук сваіх; ён выгаладніўся а высіліўся, ня піў вады й замлеў. 13 Сталяр нацягнуў шнюр і пазначыў яго алавянікам, ухармаваў яго долатам, абрысаваў яго цыркулям і зрабіў яго подле хвігуры людзіны, подле харашыні чалавека, каб мог быць у доме. 14 Ён насячэць сабе кедраў, і возьме кіпрыс а дуб, і выбяра сабе найшчытнейшае з памеж лесавых дзерваў; пасадзе кедру, а дождж вырасьце. 15 І будзе чалавеку на п а ліва, бо возьме зь іх і грэецца, таксама ён пале й пячаць хлеб; ён робе таксама бога й кланяецца, робе выразанага й падае перад ім. 16 Палавіцу пале ў цяпле, з палавіцаю яго есьць мяса, пячаць пячонку і, пад'еўшы, нават ён грэецца й кажа:,,Ага, я ўгрэўся, я бачыў цяпло!" 17 І з астачы яго робе бога, выразанага свайго, падае перад ім, і сьціць, і моліцца да яго, і кажа: „Выбаў мяне, бо ты бог мой". 18 Яны ня ведалі ані разумелі, залепленыя вочы іхныя, каб не маглі бачыць, і сэрцы іхныя, каб не маглі цяміць. 19 І ніхто не разважае ў сэрцу сваім, нямаш веданьня ані цямленьня сказаць: „Палавіцу яго я спаліў у цяпле; нават таксама сьпёк хлеб на вугальлю яго, усмажыў мяса й зьеў; і з астачы яго зраблю агіду? ці буду падаць да калоды дзерва?" 20 Ён гоніцца за пылам; ашуканае сэрца зьвярнула яго на бок, каб ён ня мог выбавіць душы свае ані сказаць: „Ці не мана ў правай руццэ маёй?"

21 П а мятуй гэта, Якаве а Ізраелю, бо ты слуга Мой; Я ўхармаваў цябе: ты Імне слуга; Ізраелю, Я не забудуся цябе. 22 Я выцер, як туман, выступкі твае і, як хмару, - грахі твае; зьвярніся да мяне, бо Я адкупіў цябе. 23 Пяіце, нябёсы, бо СПАДАР зьдзеяў; гукніце, нізіны зямлі; выбухніце, горы; пяіце, лесе й кажнае дзерва ў ім, бо СПАДАР адкупіў Якава і ўславіўся ў Ізраелю.

24 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель твой, што ўхармаваў цябе ад улоньня: „Я СПАДАР, што чыне ўсе, што адзін расьцягуе нябёсы, што расьцілае зямлю сам сабою, 25 Што нішча знакі манюкаў і ўводзе ў шал варажбітоў, што адкідае мудрых і робе веду іхную дурной, 26 Што зацьвярджае слова слугі Свайго, што дойсьніць раду пасланцоў Сваіх, што кажа Ерузаліму:,Ты будзеш заселены', і местам Юдэйскім:,Вы будзеце пастаноўлены, і Я аднаўлю разьвярненьне яго', 27 Што бяздоньню кажа:,Высахні, і рэкі твае Я высушу', 28 Што кажа праз Кіра:,Пастыр Мой, і ён выпаўне ўсі зычэньні Мае', кажучы Ерузаліму:,Ты будзеш збудаваны', і палацу:,Ты будзеш закладзены' ".

 

45 Гэтак кажа СПАДАР памазанцу Свайму Кіру, каторага правіцу Я дзяржу, каб услышыць народы перад ім, і Я расьперажу сьцгны каралёў, каб адчыніць перад ім дзьверы, і брамы ня будуць замкнёны: 2 „Я пайду перад табою і зраўную ўзгоркі, паламлю мядзяныя дзьверы і парэжу зялезныя завалы. З Я аддам табе скарбы цямноты і схаваныя багацьце каб ты пазнаў, што Я СПАДАР, Каторы завець цябе на ймя, Бог Ізраеляў. 4 Дзеля Якава, слугі Свайго, і Ізраеля, абранага Свайго, Я назваў цябе імям тваім, дадаў табе імя, а ты Мяне ня знаеш, б Я СПАДАР, і няма іншага; апрача Мяне няма Бога: Я паперазаў цябе, дарма што ты Мяне ня знаеш, б Каб пазналі ад усходу сонца і ад захаду, што апрача Мяне няма, Я СПАДАР, і няма яшчэ нікога. 7 Я хармую сьвятліню і твару цемрадзь, раблю супакой і твару ліха; Я, СПАДАР, раблю ўсе гэта.

8 „К а пайце нябёсы зьверху, і няхай булак і ільлюць справядлівасьць; няхай адчыніцца зямля і няхай родзе сп а сеньне, і няхай справядлівасьць разам пушчае пагоны. Я, СПАДАР, стварыў гэта.

9 „Бяда таму, хто сьперачаецца з тым, хто яго ўхармаваў, чэрап ізь земных чарапоў. Ці скажа гліна ганчару:,Што ты робіш?' альбо:,Чаму выраб твой ня мае рук?'

10 „Бяда таму, хто кажа айцу:,Што ты родзіш?' альбо жонцы:,Што ты труднішся родамі?' "

11 Гэтак СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў, і Каторы яго ўхармаваў: „Вы пытаецеся ў Мяне праз будучыню, праз сыноў Маіх і праз справы рукі Мае, вы хочаце расказаваць Імне? 12 Я ўчыніў зямлю і стварыў чалавека на ёй; Я рукою Сваёю расьцягнуў нябёсы і прызначыў усе войска іх. 1З Я пабудзіў яго ў справядлівасьці і ўсі дарогі ягоныя выпрастаю; ён пастанове места Мае й адашлець Маіх палоненікаў не за выкуп ані за лапан", кажа СПАДАР войскаў.

14 Гэтак кажа СПАДАР: „Гарапашнасьць Ягіпцян і тавары Ефіоплян а Савеан, мужоў самавітых, пярэйдуць да цябе і будуць твае; яны пойдуць за табою; у ланцугох яны пройдуць і табе паклоняцца, будуць маліць цябе:,Адно ў цябе Бог, і няма іншага Бога' ". 16 Запраўды Ты БОГ таямнічы, Бог Ізраеляў, Спас. Яны будуць засаромлены а паганбены, усі зь іх; разам ізь імі зганьбяцца дзельнікі балваноў. 17 Ізраель будзе спасёны вечным сп а сеньням у СПАДАРУ; але, вы ня будзеце паганбены а засаромлены на векі вякоў.

18 Бо гэтак кажа СПАДАР, Каторы стварыў нябёсы, Ён ё Бог: ухармаваў зямлю і ўчыніў яе; і ўладзіў яе; стварыў яе не на пустыню; ухармаваў яе, каб был а заселена: „Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага. 19 Я не казаў пат а й, у цемным месцу зямлі; Я не сказаў насеньню Якававаму: Дарма шукаеце Мяне'. Я СПАДАР кажу справядлівасьць, агалашаю рэчы пасьцівыя. 20 Зьбярыцеся й прыйдзіце, дабліжчася, уцеклыя народы. Ня маюць веданьня тыя, што носяць дзерва, выразаных балваноў сваіх, і моляцца богу, што ня можа спасьці. 21 Скажыце й дабліжчася, парадзьцеся разам: хто абясьціў із старавечнага часу, сказаў гэта здаўн а? ці ня Я, СПАДАР? і няма іншага Бога апрача Мяне; Я Бог справядлівы й спасаючы; няма апрача Мяне. 22 Зьвярніцеся да Мяне, і вы будзеце спасёныя; бо Я БОГ, і няма іншага. 23 Самым Сабою Я прысягаў, слова справядлівасьці вышла з вуснаў Маіх, і ня зьвернецца, што Імне паклоніцца кажнае калена, прысягае кажны язык. 24 Адно ў СПАДАРА, скажа ён Імне, справядлівасьці сіла; да Яго прыйдуць, і будуць засаромленыя ўсі, што ўзлаваліся на Яго. 25 У СПАДАРА аправіцца а ўславіцца ўсе насеньне Ізраелявае".

46 Віл укляк, Нево сьхінаецца,балваны іхныя пераданы зьвяром а статку; наклады вашы былі цяжк і я, цяжар стомленаму. 2 Яны сьхінаюцца, яны клякаюць разам, яны не маглі ўратаваць накладу, самы пайшлі ў палон.

З „Сл у хайце Мяне, доме Якаваў і ўся астача дому Ізраелявага, прынятыя ад жывата, ношаныя ад дзетніцы: 4 І аж да старасьці вашае Я тый, і аж да сівізны Я буду цягаць; Я ўчыніў і Я буду насіць, нават Я буду цягаць і выбаўлю.

5 „Да каго, будзеце ўважаць, падобны Я, і раўнаваць, і прыраўнуеце Мяне, каб мы былі падобныя? 6 Яны шчодра высыпаюць золата з капшука, важаць срэбра на ваз е, наймаюць літоўніка, і ён робе зь яго бога; яны падаюць і нават кланяюцца. 7 Носяць яго на плячох, цягаюць яго й становяць яго на сваім месцу; і ён стаіць, із свайго месца ня кратаецца; нават крычаць яму, але ён не адказуе і яго зь бяды не вывальняе.

8 „Памятуйце гэта й пакажыце сябе мужамі; зьвярніцеся вы, выступнікі, да сэрца; 9 Успомніце бытае ад веку, бо Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага, Бог, і няма падобнага да Мяне. 10 Абяшчаю з пачатку канец і з даўнейшых часоў, што ня зроблена, кажучы:,Мае пастановы стануцца, і ўсе Свае жаданьне Я зраблю'. 11 Гука́ю з усходу дзярлівую птушку, і з далёкага краю мужа радаў Сваіх. Але, як казаў, так здойсьню; Я хармаваў і так зраблю гэта.

12 „Слухайце Мяне, дужыя сэрцам, што далёкія да справядлівасьці. 1З Я дабліжыў справядлівасьць Сваю, каб яна ня была далёка, і сп а сеньне Мае не зацягнецца; і Я дам у Сыёне спасеньне, Ізраелю славу Сваю".

47 Зыйдзі й сядзь на пыл, дзеўка, дачка Бабілёну; сядзь на зямлю; без пасаду, дачка Хальдэяў; наперад ня будуць зваць цябе лагоднай а кунежнай. 2 Вазьмі жорны й мялі муку; адкінь запінашку сваю, падыймі крысы, адкрый сьцёгны і пераходзь пераз рэкі. З Адкрый голасьць сваю, нават хай будзе відзён сорам твой. Я буду імсьціцца і не пажалею чалавека.

4 Адкупіцель наш - СПАДАР войскаў імя Ягонае, Сьвяты Ізраеляў. 5 Сядзі моўчыкам і ўвыйдзі ў цемрадзь, дачка Хальдэяў, бо наперад ня будуць зваць цябе спадарыняю каралеўстваў. 6 Я ўгневаўся на люд Свой, Я збудзеніў спадак Свой і аддаў іх у рук у тваю; а ты ня выказала над імі міласэрдзя: на старога ты наклала вельма цяжкое йго сваё; 7 І сказала: „На векі буду спадарыняю", значыцца ты не ўзяла́ гэтага да сэрца свайго і ня помнела канца свайго.

8 Затым слухай цяпер, скунежаная, што жывеш бязрупатліва, што кажаш у сэрцу сваім: „Я, і няма іншае, апрача мяне; я ня буду сядзець удавою і ня буду дазнаваць страты дзяцей". 9 І прыйдзе на цябе адно й другое ўраз, аднаго дня страта дзяцей і ўдавінае быцьцё ў поўнай меры прыйдуць на цябе, і на множасьць чараўнікоў тваіх, і на вялікую моц чараў тваіх. 10 І ты спадзявалася на злосьць сваю, казала: „Ніхто мяне ня бача". Мудрасьць твая а знацьцё твае перакруцілі цябе, і ты г у кала ў сэрцу сваім: „Я, і няма іншае, апрача мяне". 11 І прыйдзе на цябе ліха, каторага выхаду ня ведаеш; падзець на цябе няшчасьце, ад каторага ты не адкупішся, і зьнецікі прыйдзе на цябе загуба, каторае ты ня знаеш. 12 Заставайся ж сабе з чарамі сваімі і з рознымі чараўнікамі сваімі, над каторымі ты цяжка працавала з маладосьці свае: можа ўзумееш скарыстаць ізь іх, можа пераможаш. 1З Ты стамавалася ад множасьці радаў сваіх; няхай жа стануць мернікі неба, гвездары а месячныя вяшчуны, і выбавяць цябе ад тога, што прыйдзе на цябе. 14 Вось, яны, як салома; цяпло спаліла іх; яны ня выбавілі душы свае ад полымені; не засталося вугальля, каб пагрэцца, ані цяпла, каб пасядзець перад ім. 15 Такімі табе сталіся тыя, з каторымі ты цяжка працавала й таргавала з маладосьці свае. Кажны пойдзе, блудзячы, у свой бок; ніхто ня выбаве цябе.

48 Слухайце гэта, доме Якаваў, што завіце́ся імям Ізраеля, і вышлі з водаў Юдзіных, што прысягаеце імям СПАДАРА і мянуеце Бога Ізраелявага, ня ў праўдзе ані ў справядлівасьці; 2 Бо ад сьвятога места яны завуцца й на Бога, Ізраелявага апіраюцца, СПАДАР войскаў імя Ягонае.

З „Здаўн а даўнейшыя здарэньні Я абяшчаў, і яны выходзілі з вуснаў Маіх, і Я даў чуць іх, рабіў зьн е цейку, і яны ставаліся. 4 Бо Я ведаў, што ты цьвярды, і завыек твой - зялезныя жылы, і лоб твой-мядзяны; 5 Затым абяшчаў табе здаўна, перад тым, як гэта ставалася, Я даў табе чуць, каб ты не сказаў:,Мой балван зрабіў іх'. 6 Ты чуў гэта, назіраў усе гэта; ці вы не прызнаіц е гэтага? Я даў табе чуць адгэнуль новае, нават схаванае, і вы яе пазналі.

7 „Цяпер яны створаныя, а не даўно, нават перад гэтым вы ня чулі празь іх, каб ты ня мог сказаць:,Вось, я ведаў празь іх'. 8 Таксама ты ня чуў, таксама ты ня ведаў, таксама адгэнуль вуха твае ня было адчынена; бо Я ведаў, што ты абходзішся вельма ізрадліва, і ад улоньня цябе завуць выступнікам. 9 Дзеля імені Свайго Я адвалакаю гнеў Свой, і дзеля хвалы Свае Я ўзьдзержую Сябе што да цябе, каб Я не адцяў цябе. 10 Вось, Я зьлітаваў цябе, але ня ў срэбру; выпрабаваў цябе ў горне гароты. 11 Дзеля Сябе, дзеля Самога Сябе Я дзею, бо як бы імя Мае магло быць будзенена? І ня дам славы Свае другому.

12 „Слухай Мяне, Якаве а Ізраелю, пагук а ны Мой: гэта Я; Я першы, нават Я апошні; 1З Адно рука Мая паклала под зямлі, і правіца Мая расьцягнула нябёсы; загук а ю Я да іх, і яны стануць разам. 14 Зьбярыцеся ўсі вы й слухайце: каторы памеж іх абясьціў гэта? СПАДАР улюбіў яго, ён споўне жаданьне свае на Бабілёне, і плячо ягонае на Хальдэях. 15 Я, Я гу́каў, нават Я пагук а ў яго, прывёў яго й зрабіў дарогу ягоную дасьпешнаю. 16 Дабліжчася да Мяне, слухайце гэта: нават на пачатку Я не казаў пат а й; адгэнуль, як справа пачал а ся, Я быў там;" і цяпер Спадар СПАДАР паслаў Мяне і Дух Ягоны.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 82 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Відзень прарокі Ісаі 3 страница| Відзень прарокі Ісаі 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)