Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Сохоні

Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница | Кніга прарокі Данеля | Кніга прарокі Госі | Кніга прарокі Ёеля | Кніга прарокі Амоса | Кніга прарокі Аўда | Кніга прарокі Ёны | Кніга прарокі Міхея | Кніга прарокі Нагума |


Читайте также:
  1. Відзень прарокі Ісаі 1 страница
  2. Відзень прарокі Ісаі 2 страница
  3. Відзень прарокі Ісаі 3 страница
  4. Відзень прарокі Ісаі 4 страница
  5. Відзень прарокі Ісаі 5 страница
  6. Відзень прарокі Ісаі 6 страница
  7. Другая кніга Масеява – Выхад 1 страница

 

1 Слова СПАДАРОВА, што было да Сохоні, сына Хусі, сына Ґедалі, сына Аморы Гэзэчонка за дзён Ёсі Амонёнка, караля Юдэйскага. 2 „Супоўна зьнішчу ўсе зь віду зямлі", агалашае СПАДАР: З „Зьнішчу людзіну й статак; зьнішчу птушкі нябёсныя і рыбу морскую, і спадманы нягоднікаў; і адатну чалавека ізь зямлі", агалашае СПАДАР. 4 „І выцягну руку Сваю на Юдэю і на ўсіх жыхараў Ерузаліму; і адатну 3 гэтага месца астачу Ваала, і імя службітоў балвановых ізь сьвятарамі, 5 І тых, што кланяюцца на стрэхах войску нябёснаму, і тых, што кланяюцца і што прысягаюць СПАДАРОМ, і што прысягаюць каралём сваім, б І тых, што адвярнуліся ад СПАДАРА, і тых, што ня гук а лі СПАДАРА ані пыталіся празь Яго". 7 Змоўкні ў прытомнасьці Спадара СПАДАРА, бо блізка дзень СПАДАРОЎ, бо прыгатаваў СПАДАР аброк, пасьвяціў пазваных сваіх.

8 І станецца ў дзень аброку СПАДАРОВАГА: „Я даведаюся да князёў а да сыноў каралеўскіх а да таковых, што адзяюцца ў вадзецьце чужаземскае; 9 Таго самага дня даведаюся да ўсіх тых, што скачуць пераз парог, што напаўняюць дамы гаспадара свайго ўсілствам а ашукаю".

10 „І станецца таго дня", агалашае СПАДАР, „гук галашэньня ад Рыбнае брамы, і вык ад другое, і вялікі грукат ад узгоркаў. 11 Выйце, жыхары Мактэшу, бо ўвесь канаанскі люд будзе сьцяты, усі абешаныя срэбрам выгублены.

12 „І станецца ў тым часе, што Я ізь сьвечкамі прасачу Ерузалім і даведаюся да людзёў, што ськісьлі на буз е сваёй, што кажуць у сэрцу сваім:,СПАДАР ня робе ані дабра, ані ліха'. 1З І маемасьць іхная стане здабыткам, а дамы іхныя - спусьценьням; пастановяць дамы, але ня будуць жыць у іх; і пасадзяць вінішчы, але ня будуць піць віна зь іх". 14 Блізка вялікі дзень СПАДАРОЎ, блізка й вельма барзьдзіць; чуваць голас дня СПАДАРОВАГА; дужасіл там горка загалосе. 15 Дзень гневу дзень тый, дзень н е марасьці а гароты, дзень выгубленьня а спустошаньня, дзень болак а туман у, 16 Дзень трубы а гуку на ўмацаваных местах а на высокіх вежах. 17 І прывяду гароту на людзёў, і яны будуць хадзіць, як нявісныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА; і кроў іхная будзе выліта, як пыл, і цела іхнае, як гной. 18 Ані срэбра іхнае, ані золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА, але агнём завісьці Ягонае пажэрта будзе ўся зямля, бо канец, ды борзды, зробе ўсім жыхарам гэтае зямлі.

2 Зьбярыцеся а зьбярыцеся, бессаромны народзе, 2 Уперад чымся народзіцца права - як ўмецьце мінець дзень - уперад чымся палкі гнеў СПАДАРОЎ прыйдзе на вас, уперад чымся прыйдзе на вас дзень гневу СПАДАРОВАГА. З Шукайце СПАДАРА, усі лагодныя на зямлі, што поўніце суд Ягоны; шукайце справядлівасьці, шукайце лагоднасьці, можа вы схаваецеся ў дзень гневу СПАДАРОВАГА; 4 Бо Газа будзе пакінена, і Ешкелон спустошаны, Ашдод у палудзень выгнаны, і Екрон будзе выкаранены.

5 Бяда жыхарам морскага ўзьбярэжжа, народу Крыцкаму! Слова СПАДАРОВА на вас, Канааняне, зямля Пілішчан! Я эагублю цябе, и ня будзе там жыхара. 6 І будзе морскі бераг селішчам, пячорамі пастухом і абораю чародам. 7 І будзе ўзьбярэжжа астачы дому Юдзінага, будуць п а сьціць на ім, у дамох Ашкелону будуць супачываць ўвечары, як даведаецца да іх СПАДАР, Бог іхны, і верне палон іхны. 8 „Чуў Я наругі Моававы і вярненьні сыноў Амонавых, каторымі яны наругаліся люду Майму і вяльмуваліся на граніцы іхнай. 9 Затым жыў Я, агалашае СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, канечне Моаў будзе, як Содома, і сынове Амонавы - як Гомора, месцам крапівы а сольнаю ямаю а пустынёю на векі; астача люду Майго аглабае іх, і засталым люду Майго спадуць яны". 10 Гэта ім за пыху іхную, за тое, што наругаліся й вяльмуваліся перад людам СПАДАРА войскаў. 11 Страшны будзе СПАДАР ім, бо схудаюць усі багі зямлі, і Яму паклоніцца кажны на сваім месцу, нават усі абтокі народаў. 12 І вы, Ефіопляне, выбіты будзеце мячом Маім. 1З І Ён выцягне рук у Сваю на поўнач, выгубе Асыру і спустоша Ніневу, зробе сухой, як пустыню. 14 І чароды будуць класьціся сярод яе, і ўсі зьвяры народаў, і пэлікан а сава на абсадах яе будуць начаваць, у вокнах голас іхны будзе разьлягацца; спустошаньне будзе ў парогах, бо адарвуць кедравую шалёўку іх. 15 Во места, што цешыцца, што жывець нядбайна, што кажа ў сэрцу сваім: „Я, і няма нікога побач мяне". Як яно стала спустошаным, месцам жывёле! Кажны, праходзячы ля яго, сьвісьне і махнець рукою.

3 Бяда нячыстаму а сплюгаўленаму, месту ўціскаючаму: 2 Ня слухала голасу, ня прыймала навукі, на СПАДАРА не спадзявалася, да Бога свайго ня бліжылася. З Князі ягоныя сярод яго - равучыя лявы, судзьдзі ягоныя - вячэрныя ваўкі, ня кід а юць аж да раньня. 4 Прарокі ягоныя - людзі распусныя а ізрадлівыя, сьвятарове ягоныя сплюгавілі сьвятыню, узрушылі закон. 5 СПАДАР справядлівы сярод яго, ня будзе рабіць бяспраўя; кажнае раніцы выносе суд Свой на сьвятліню, бесьперастанку; але несправядлівы ня знае сораму. 6 „Я сьцяў народы; абурыў вежы іхныя; зрабіў пустымі вуліцы іхныя, ніхто не праходзе па іх; зьнішчыў месты іхныя, ажно там няма людзіны, няма жыхара, 7 Я казаў:,Напэўна будзеш баяцца Мяне, прыймеш навуку, дык ня былі б аднята сяліба твая, чым бы Я ні пакараў іх;' але яны ўсталі рана, папсавалі ўсі ўчынкі свае". 8 „Затым чакайце мяне, агалашае СПАДАР, да тога дня, калі Я паўстану на здабытак, бо суд Мой - зьберці народы, загарнуць каралеўствы, каб выліць на іх абурэньне Сваё, увесь Свой палкі гнеў, бо цяплом рупатлівасьці Мае будзе пакрыта ўся зямля. 9 Бо тады Я зьвярну люду гэтаму чыстую мову, каб усі прыгук а лі імя СПАДАРОВА, служылі яму поплеч. 10 Із-за рэкаў Ефіопы сьц і целі Мае - дачка разьвеяных Маіх - прынясуць Імне аброк Мой. 11 Таго дня ты ня будзеш паганьбена за ўсі ўчынкі свае, каторымі ты выступіла супроці Мяне, бо тады Я адыйму з пасярод цябе тых, што цешацца ў гордасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вяльмувацца на сьвятой гары Маёй. 12 Пакіну сярод цябе люд бедны а ўбогі, і яны будуць здавацца на імя СПАДАРОВА. 1З Астача Ізраеля ня будзе рабіць бяспраўя ані г у каць маны, ані знойдзецца ў вуснах іхных язык ашукны, бо яны будуць п а сьціцца а супачываць, і ніхто не зьлякае".

14 Пяі, дачка Сыёну! гукай, Ізраелю! весяліся а цешся з усёга сэрца, дачка Ерузаліму! 15 СПАДАР адцяў суды твае, выкінуў н е прыяцеляў тваіх; кароль Ізраеляў, СПАДАР, сярод цябе: ужо ня будзеш баяцца ліха.

16 Таго дня скажуць Ерузаліму: „Ня бойся, Сыёне, няхай ня млеюць рукі твае". 17 СПАДАР, Бог твой, сярод цябе, дуж вывальніць; будзе цешыцца зь цябе ў радасьці, спыніцца на любосьці да цябе, пяцьцём будзе цешыцца зь цябе. 18 „Тужачых па прызначаных зборах Я зьбер; ад цябе яны былі, цяжар сораму на табе. 19 Во што Я зраблю з усімі м у карамі тваімі ў тым часе: захаваю кульгавую і зьбяру выгнаную, і зраблю іх хвалою а славаю на кажнай зямлі, ідзе былі ў сораме. 20 У тым часе прывяду вас, нават у тым часе зьбяру вас; бо Я ўчыню вам імя а хвал у меж усіх людаў зямлі, як зьвярну назад палон ваш перад ачыма вашымі", кажа СПАДАР.

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 75 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Гавакука| Кніга прарокі Гаґея

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)