Читайте также: |
|
1 Відзень Аўдава. Гэтак кажа Спадар Едому: дзейкі мы чулі ад СПАДАРА, і пасол меж народаў пасланы: „Устаньце й станьма на бітв у зь ім!" 2 Вось, малым даў цябе меж народаў, цябе вельма ўлегцы замелі. З Гордасьць сэрца твайго зьвяла цябе, о жывучы ў раськепінах ск а лы, што на вышыні гаспода ягоная, што кажа ў сэрцу сваім: „Хто зьвядзець мяне на зямлю?" 4 Калі ўзвышшыся, як арол, і калі меж гвездаў заўеш сабе гняздо, стуль Я зьвяду цябе, агалашае СПАДАР. 5 Калі б злодзеі прышлі да цябе, калі б ночныя глабаньнікі, дык як быў бы ты загублены? Ці ня ўкралі б яны, колькі ім даволі? Калі б абіраньнікі віна прышлі да цябе, то ці не пакінулі б яны недабіркі? 6 Як мы вышукалі Ісава, і як раскрыліся схаваныя ягоныя!
7 Аж да граніцы прагналі цябе ўсі мужы змовы твае, ашукалі цябе, перамаглі цябе, каторыя былі ў міру з табою; тыя, што елі хлеб твой, расьцягнулі сеці пад табою, няма цямлівасьці ў яго. 8 Ці ня будзе таго дня, агалашае СПАДАР, што Я загублю мудрых ізь Едому і цямлівасьць ад гары Ісавовае? 9 І зьлякаюцца дужасілы твае, Фемане, каб был а адцята людзіна ад гары Ісавовае ўбіўствам. 10 За ўсілства тваё да брата твайго Якава пакрые цябе сорам, і ты будзеш адцяты на векі. 11 Таго дня, як ты стаяў насупроці, дня, як чужаземцы забралі ў палон маемасьць ягоную, і чужыя ўвыйшлі брамамі ягонымі і на Ерузалім кідалі на жэрабя, то й ты быў як адзін ізь іх. 12 І ты ня бачыў у дзень брата свайго, у дзень, калі ён стаў чужым; і ты ня меў цешыцца із сыноў Юдзіных у дзень загубы іх, ты ня меў павялічыць роту свайго ў дзень бяды. 1З Ты ня меў увыйсьці ў брамы люду Майго ў дзень няшчасьця іхнага, ня меў і ты глядзець на ліха ягонае ў дзень няшчасьця ягонага, ты ня меў выцягнуў рукі свае па маемасьць ягоную ў дзень няшчасьця ягонага; 14 Ты ня меў стаяць на ростанях, каб заскочыць дарогу ўцекачом ягоным, Ты ня меў перадаваць засталых ягоных у дзень бяды; 15 Бо блізк і дзень СПАДАРОЎ на ўсі народы: як ты зрабіў, будзе зроблена табе, адплата зьвернецца на галаву тваю; 16 Бо як вы п'янчыліся на сьвятой гары Маёй, так будуць заўсёды п'янчыцца ўсі народы і будуць піць а глытаць; і яны будуць, бы ня былі. 17 А на гары Сыёне будзе прытулішча, і будзе сьвятая; і дом Якаваў адзяржыць спадак свой. 18 І будзе дом Якаваў цяплом і дом Язэпаў - поламям, а дом Ісавоў - умецьцям: і запаляць іх, і пажаруць іх, і ня будзе астачы дому Ісавоваму, бо СПАДАР кажа. 19 І спадзець паўднявым гара Ісавова, а далін е - Пілішчане; і спадзець поле Яхрэмскае й поле Самарскае, а Веняміну - Ґілеад. 20 І палону войска гэтага сыноў Ізраелявых спадуць Канааняне аж да Сарэфату, і палону Ерузаліму, што ў Сэфарадзе, спадуць месты паўднявыя. 21 І ўзыйдуць ратаваньнікі на гару Сыён, каб судзіць гару Ісавову, і будзе СПАДАРУ каралеўства.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 50 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кніга прарокі Амоса | | | Кніга прарокі Ёны |