Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница

Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница | Галашэньне Ярэміна | Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

20 І сталася сёмага году, пятага месяца, дзясятага дня месяца, што некатрыя із старцоў Ізраелявых прышлі папытацца ў СПАДАРА й селі перад імною.

2 Тады было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: З „Сыну людзкі! гукай старцом Ізраелявым і скажы ім: гэтак кажа Спадар: ці вы прышлі папытацца ў Мяне? жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Я не дазволю вам пытацца ў Мяне. 4 Ці будзеш судзіць іх, судзіць, сыну людзкі? агіды айцоў іхных паведай ім. 5 І скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі Я абраў Ізраеля, і падняў руку сваю насеньню дому Якававага, і азнайміўся ім у зямлі Ягіпецкай, як Я падняў рук у ім, кажучы: Я - СПАДАР, Бог ваш, - б Таго дня Я падняў руку ім, вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі, што Я выглядзеў ім. што цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў. 7 Тады сказаў Я ім: кажны агіду аччу сваіх адкіньце й балванамі ягіпецкімі ня плюгаўцеся: Я - СПАДАР, Бог ваш! 8 Але яны збунтаваліся й не хацелі слухаць Мяне: ніхто не адхінуў агідаў аччу сваіх і не адхінуў балваноў ягіпепкіх. Тады Я сказаў: Я выльлю абурэньне Свае на іх, дакончу гнеў Свой на іх сярод зямлі Ягіпецкае. 9 Я ўчыніў, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, сярод каторых яны, на каторых ачох Я аб'явіўся ім, дзеяў, каб весьці іх ізь зямлі Ягіпецкае. 10 Дзеля таго вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае і прывёў іх на пустыню, 11 І даў ім уставы свае, і паведаміў ім суды Свае, каторыя, калі поўне чалавек, то будзе жыць імі; 12 І таксама Я даў ім сыботы Свае, каб былі знакам меж Мяне й іх, каб ведалі, што Я СПАДАР, Каторы ўсьвячае іх. 1З Але збунтаваўся супроці Мяне дом Ізраеляў на пустыні: у вуставах Маіх не хадзілі й судамі Маімі пагрэбавалі, каторыя, калі поўне іх чалавек, то будзе жыць імі; сыботы Мае яны вельмі збудзенілі. І маніўся выліць Я п а лкі гнеў Свой на іх на пустыні, каб выгубіць іх. 14 І дзеяў Я, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, на каторых ачох Я вывеў іх. 15 Але й таксама Я падняў руку Сваю ім на пустыні, што не прывяду іх да зямлі, каторую даў, каторая цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў; 16 Бо судамі Маімі яны пагрэбавалі, а што да ўставаў Маіх, то не хадзілі ў іх, але збудзенілі сыботы Мае, бо сэрца іхнае йшло за балванамі іхнымі. 17 І пашчаджала іх вока Мае, каб не загубіць іх, і ня ўчыніла зьнішчэньня ім на пустыні. 18 І Я сказаў дзяцём іхным на пустыні: у вуставах айцоў сваіх не хадзіце, судоў іхных не заховуйце й балванамі іхнымі ня плюгаўцеся. 19 Я - СПАДАР, Бог ваш: у вуставах Маіх хадзіце, суды Мае дзяржыце й паўніце іх. 20 І сыботы Мае сьвяціце, і будуць яны знакам меж Мяне й вас, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог Ваш. 21 І збунтаваліся супроці Мяне дзеці: у вуставах Маіх не хадзілі й судоў Маіх не дзяржалі, каб паўніць іх, каторыя, калі поўне іх чалавек, то жывець імі, сыботы Мае збудзенілі. І маніўся Я выліць палкі гнеў Свой на вас, спагнаць гнеў Свой на іх на пустыні. 22 Але Я зьвярнуў руку Сваю і ўчыніў дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася на ачох народаў, на чыіх ачох Я вывеў вас. 23 Таксама падняў Я руку Сваю ім на пустыні, каб рассыпаць іх меж народаў і разьвеяць іх па краёх 24 За тое, што не паўнілі судоў Маіх, але пагрэбавалі ўставамі Маімі, і збудзенілі сыботы Мае, і за балванамі айцоў іхных был і вочы іхныя. 25 Затым Я даў ім нядобрыя ўставы а суды, каторымі яны не маглі б жыць, 26 І сплюгавіў іх собскімі дарамі іхнымі, тым, што праводзілі перазь цяпло кажнага, што адчыняе ўлоньне, каб спустошыць іх, каб даведаліся, што Я - СПАДАР.

27 „Затым, сыну людзкі, г у кай дому Ізраеляваму й скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: яшчэ гэтым айцове вашы блявузґалі на Мяне, ізраджаючы Мяне ізрадаю: 28 Як Я прывёў іх да зямлі, праз каторую падняў руку Сваю даць яе ім, яны глянулі на кажны высокі ўзгорак і на кажнае рассахатае дзерва, і абракалі там аброкі свае, і там давалі квелячыя дары свае, і клалі там духмяныя пахі свае, і ўзьлівалі там узьліваньні свае. 29 І сказаў Я ім: што гэта за ўзвышша, на каторае вы ходзіце? І названа імя яго Бама дагэтуль. 30 Затым кажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці не дарогаю бацькоў вашых вы плюгавіцеся? і за агідамі іхнымі ці не бязуліце вы? 31 Бо як вы нясіц е дары, як праводзіце сыноў сваіх перазь цяпло, вы плюгавіцеся ўсімі сваімі балванамі аж дагэтуль; ці вы будзеце пытацца ў Мяне, доме Ізраеляў? жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, вы ня будзеце пытацца ў Мяне. 32 І таго, што прыходзе вам удум, ані ня будзе, што вы кажаце:,Будзем, як пагане, як радзімы краёў, служыць дзерву а каменю'. 33 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, напэўна дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам я буду радзіць вас; 34 І вывяду вас дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам ізь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаны, 35 І прывяду вас на пустыню людаў, і там буду прававацца з вамі від да віду. 36 Як прававаўся з айцамі вашымі на пустыні зямлі Ягіпецкае, так буду прававацца з вамі, агалашае Спадар СПАДАР. 37 І ўчыню, што вы пойдзеце пад розкаю, і прывяду вас у вязі змовы. 38 І вычышчу з памеж вас бунтаўнікоў а выступнікаў, і вывяду іх із краю, ідзе яны перабываюць, але ня ўвыйдуць яны ў зямлю Ізраельскую; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 39 Узглядам вас, доме Ізраеляў, гэтак кажа Спадар СПАДАР: ідзіце, служыце кажны балваном сваім і потым, бо вы ня слухаеце Мяне, але наперад сьвятога імені Майго ня будзеньце дарамі а балванамі сваімі; 40 Бо на сьвятой гары Маёй, на гары вышыні Ізраелявае агалашае Спадар СПАДАР, там будзе служыць Імне ўвесь дом Ізраеляў, увесь у зямлі; там буду прыяць і там буду пытаць узьн е сеньняў вашых і пачаткаў прыносаў вашых з усімі пасьвячэньнямі вашымі. 41 З прыемным пахам зычліва вас прыйму, як вывяду вас ізь людаў і зьбяру вас із краёў, куды вы былі рассыпаны; і ўсьвячуся ў вас у ваччу народаў. 42 І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як Я прывяду вас да зямлі Ізраелявае, да краю, праз каторы Я падняў рук у Сваю даць айцом вашым. 43 І ўспомніце там дарогі свае, каторымі вы сплюгавіліся, і вы будзеце брыдзіцца сабою ў вачох сваіх за ўсе ліха, што вы ўчынілі. 44 І даведаецеся, доме Ізраеляў, што Я СПАДАР, як Я ўчыню з вамі дзеля імені Свайго, ня подле нягодных дарогаў вашых ані подле згубных учынкаў вашых, агалашае Спадар СПАДАР".

45 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 46 „Сыну людзкі, зьвярні від свой на паўдня й кажы супроці паўдня, і праракай супроці лесу паўднявога поля, 47 І кажы паўднявому лесу: слухай слова СПАДАРОВА: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля! Я запалю цяпло ў цябе, і яно пажарэць кажнае вагкое дзерва й кажнае сухое дзерва; ня будзе пагашана палаючае полымя, і ўсі віды ад паўдня аж да поўначы згараць у ім. 48 І абача кажнае цела, што Я, СПАДАР, запаліў яго, яно ня будзе пагашана". 49 Тады сказаў я: „Ах, Спадару Божа! яны кажуць імне:,Ці ня г у кае ён прыпавесьці?' "

21 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі, зьвярні від свой да Ерузаліму й кажы празь сьвятыя месцы, і праракай празь зямлю Ізраеляву, З І скажы зямлі Ізраелявай: гэтак кажа СПАДАР: гля, Я на цябе, і агалю меч Свой із похвы яго, і адатну ад цябе справядлівага й нягоднага. 4 Дык затым, што Я адатну ад цябе справядлівага й нягоднага, дзеля таго меч Мой выйдзе з похвы яго на кажнае цела ад паўдня аж да поўначы. 5 І кажнае цела даведаецца, што Я, СПАДАР, агаліў меч свой з похвы яго, ён ня зьвернецца ўжо.

6 „І ты, сыну людзкі, уздыхай ломячы рукі, і ў гарчэлі ўздыхай перад ачыма іхнымі. 7 І будзе, як яны скажуць табе:,Чаму ты ўздыхаеш?' то скажы:,Ад ведамкі, бо яна прыходзе, і кажнае сэрца растае, і ўсі рукі скволеюць, і кажны дух зьнемарасьціцца, і ўсі калені зацякуць вадою. Гля, яна прыходзе й станецца'", агалашае Спадар СПАДАР.

8 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 9 „Сыну людзкі, праракай а кажы: гэтак кажа СПАДАР: кажы: меч, меч н а йстраны а выпаліраваны: 10 Найстраны, каб добра цяў, і паліраваны, каб блішчэў. Дык ці можаш цешыцца, што прут сына Майго грэбуе кажным дзервам. 11 І даў паліраваць яго, каб можна было няць даланёю; гэты меч н а йстраны а паліраваны, каб даць яго ў рук у ўбіўцы. 12 Галасі а вый, сыну людзкі, бо ён будзе на люд Мой, на ўсіх князёў Ізраелявых: яны даны пад меч зь людам Маім; дык бі сябе па лядзьвях. 1З Бо гэта спроба; і што калі нават ськіпетра пагрэбаваны - гэтак ня будзе", агалашае Спадар СПАДАР.

14 „Дык ты, сыну людзкі, праракай і плясьні ў ладкі, і няхай меч падвоіцца, патроіцца, меч забіваньня, меч вялікага забіваньня, каторы ўходзе ў патайныя пакоі іхныя. 15 Я пастанаўлю бліскучы меч, каб сэрца замлела і спатыкненьня памножыліся ля ўсіх брамаў іхных; Я дам лязо мяча, ах, зробленае бліскучым і н а йстранае на забіваньне. 16 Задзіночся направа альбо зьвярніся налева, куды від твой уцемлены. 17 Я таксама плясну ў ладкі й спаганю палкі гнеў Свой; Я, СПАДАР, сказаў".

18 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 19 „Таксама ты, сыну людзкі, прызнач сабе дзьве дарогі, каторымі мае прыйсьці меч караля Бабілёнскага; із аднае зямлі абедзьве выйдуць; нарысуй месца, нарысуй на пачатку дарогі да места. 20 Прызнач дарогу, каторай мае прыйсьці меч да Раўвы Амонскае а да Юдэі, да ўмацаванага Ерузаліму; 21 Бо адзяржаўся кароль Бабілёнскі на ростанях на пачатку дзьвюх дарог, дзеля варажбы: зрабіў стрэлы бліскучымі, трасець, радзіцца ў тэрафіма, разглядае печані. 22 У правую рук у ягоную пала жэрабя варажбітова на Ерузалім, каб выставіць тараны, адчыніў вусны на ўбіўства, узьняць галосную крыкню, прызначыў тараны супроці брамаў, пасылаць вал, збудаваць абложныя вежы. 22 І гэта ў вачох іхных будзе ім як хвальшывая варажба, бо ўрочыстая прысяга ў іх, але ён прыпомне бяспраўе, каб яны былі ўзяты.

24 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: як вы напомнелі бяспраўе свае, чым адкрылі выступы свае, каб паказаць грахі свае ў вусіх учынках вашых; як вы напомнелі, вы будзеце ўзяты рукою.

25 „І ты, збудзенены, вягодны княжа Ізраельскі, чый дзень прышоў, як бяспраўя канец! 26 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: здыймі й падыймі карону, яна ня будзе такой: нізкое павышыцца, а высокае паніжыцца. 27 У разьвярненьні, разьвярненьні, разьвярненьні Я абярну яго, і наперад яго ня будзе, пакуль ня прыйдзе Тый, Каторага права гэта, і Я аддам яго Яму.

28 „І ты, сыну людзкі, праракай і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР праз сыноў Амонавых і празь вярненьне іх, і скажы: меч, меч аголены ва сьцяцьце, паліраваны, каб жэр, каб зіхцеў, як маланка, 29 Бачаць марнасьць табе, варожаць ману табе, каб палажыў цябе на шыі забітых нягоднікаў, каторых дзень прышоў, як бяспраўю іхнаму канец. 30 Ці Я маю зьвярнуць у похву яго? Я буду судзіць цябе на месцу, ідзе ты быў створаны, у зямлі нараджэньня твайго. 31 І выльлю на цябе абурэньне Свае, цяплом гневу Свайго дыхну на цябе і аддам цябе ў руку́ неразумных, людзёў - майстроў губеньня. 32 Ты будзеш пал і вам цяплу; кроў твая будзе ў зямлі; ня будуць успамінаць цябе, бо Я, СПАДАР, казаў".

22 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі, ці будзеш судзіць, ці будзеш судзіць крывавае места? і азнаймі яму ўсі агіды ягоныя, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: места разьлівае кроў сярод сябе, каб настала пара́ яго, і робе сабе балваны, каб плюгавіцца. 4 За кроў, што ты разьлівала, ты стала вінна, і балванамі, што ты зрабіла, ты сплюгавілася, і дабліжыліся дні твае, і прышло да год сваіх. За тое Я ўчыню цябе ганьбаю ў народаў і пасьмехам усім землям. 5 Блізк і я й далёкія ад цябе будуць сьмяяцца зь цябе, вельмі клопатная, што сплюгавіла імя. 6 Гля, князі ізраельскія, кажны подле сілы свае, былі ў цябе, каб разьліваць кроў. 7 Айца й маці ўлегцы мелі ў цябе, чужаземцу рабілі ўціск у цябе, дакучалі, сірату а ўдаву крыўдзілі ў цябе. 8 Сьвятасьцямі Маімі ты грэбавала й сыботы Мае будзеніла. 9 У цябе людзі, што ўдаюць, каб разьліваць кроў, і ў цябе ядуць на горах, і сярод цябе бязуляць. 10 Голасьць айца ў цябе адкрывалі, адлучаную з прычыны нечысьці паніжылі ў вас. 11 Іншы із жонкаю прыяцеля свайго робе агіду, іншы сплюгавіў бязулствам нявестку сваю, іншы ў цябе паніжыў сястру, дачку айца свайго. 12 Лапаны бяруць у цябе, кааб разьліваць кроў; працэнты зь лішніцаю ты бярэш, непасьцівай карысьцяй уціскаеш прыяцеля свайго, а Мяне забылася, агалашае Спадар СПАДАР. 1З Вось, затым Я лясну даланёю Сваёю на непасьцівы здабытак, што ты мела, і на кроў, што был а сярод цябе. 14 Ці можа вытрывае сэрца тваё альбо можа рукі твае будуць моцныя тых дзён, калі Я займуся табою? Я, СПАДАР, казаў і ўчыню. 15 І рассыплю цябе меж народаў, і разьвею цябе па краёх, і здыйму нечысьць ізь цябе. 16 І ты будзеш будзеніць сябе на ачох народаў і даведаешся, што Я - СПАДАР".

17 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! дом Ізраеляў стаў Імне выгаркамі: яны ўсі медзь а цына а зялеза а волава ў горне, срэбра стала выгаркамі.

19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: За тое, што вы ўсі сталі выгаркамі, гля, Я зьбяру вас да Ерузаліму. 20 Як зьбіраюць да горна срэбра а медзь а зялеза а волава а цыну, каб разьдзьмухаць цяпло на іх, пералітаваць; так Я зьбяру ў гневе Сваім, у палкім гневе Сваім, і пакіну, і пералітую вас. 21 Але, Я зьбяру вас і хукну на вас цяплом гневу Свайго, і будзеце пералітаваны сярод яго. 22 Як літуецца срэбра ў горне, так вы будзеце пералітаваны ў ім; і даведаецеся, што Я, СПАДАР, выліў гнеў Свой на вас".

23 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 24 „Сыну людзкі! скажы ёй: ты зямля, неачышчаная й ненаводненая дажджом у дзень абурэньня. 25 Змова прарокаў ейных сярод яе, як равучы леў, разьдзіраючы здабытак; яны жаруць душы, яны бяруць скарбы а дарагія рэчы, памнажаюць ўдовы сярод яе. 26 Сьвятарове ейныя ўзрушылі права Мае й збудзенілі сьвятасьці Мае, не адрозьнююць сьвятога ад будзеннага й не паказавалі розьніцы меж нячыстага й чыстага, і хавалі вочы свае ад сыботаў Маіх, і Я збудзенены сярод іх. 27 Князі ейныя сярод яе, як ваўкі, здабытак разрываючыя, каб разьліваць кроў, губіць душы, прыдбаваць непасьцівую карысьць. 28 І прарокі ейныя мазалі іх нямернаю вапеннаю рашчынаю, бачачы марнасьць і вяшчуючы ману ім, кажучы:,Гэтак кажа Спадар СПАДАР', як СПАДАР не казаў. 29 І люд зямлі ўціскалі ўціскам, і глабалі глабаньням і ўбогага і беднага, і ашукавалі; чужаземца ўціскалі бяз суду. 30 І шукаў Я людзіны меж іх, каторая бы агарадзіла агарожу й стала ў праломе перад Імною за зямлю, каб Я не загубіў яе; але не знайшоў. 31 Дык Я выліў абурэньне Свае на іх і ў цяпле гневу Свайго выгубіў іх, дарогі іхныя абярнуў на галавы іхныя, прагалашае Спадар СПАДАР".

23 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! дзьве жонкі, дачкі аднае маці былі. З І бязулілі яны ў Ягіпце, бязулілі ў маладосьці сваёй; там уцісьнены грудзі іхныя, і там зьмяты пелькі дзявоцтва іхнага. 4 І ймёны іхныя: Агола - старшай, і Аголіва - сястра ейная. І былі яны Мае, і радз і лі сыноў а дачкі; і ймёны іхныя: Самара - Агола, а Ерузалім - Аголіва. 5 І бязуліла Агола пры Імне, і шалела за каханкамі сваімі, Асурам, блізк і м, б Што адзяваўся ў сінь, вайводцы а дзяржаўцы, усі яны жаданыя маладзёны, усі яны коньнікі, коньмі езьдзячыя. 7 І бязуліла зь імі, - выборныя сынове Асуру ўсі яны, - і з усімі імі яна шалела, усімі балванамі іхнымі сплюгавілася. 8 І бязулства свайго зь Ягіпцянмі не пакінула яна, бо ў маладосьці яе яны ляжалі зь ёю, і зьмялі дзявушчыя пелькі ейныя, і вылілі сваё бязулства на ёй. 9 За тое я аддаў яе ў рук у кавалкаў ейных, у руку сыноў Асуру, за каторымі яна шалела. 10 Яны адкрылі голасьць ейную, сыноў ейных і дачкі ейныя ўзялі, а яе забілі мячом. І яна адзяржалі благое імя меж жанок, бо яны суд над ёй.

11 „І бачыла сястра ейная Аголіва, і болей за яе папсавалася ў сваім надзвычайным шале, і бязулства ў яе было болей, чымся бязулства сястры ейнае. 12 І за сынамі Асуравымі яна шалела, за блізкімі вайводцамі а дзяржаўцамі, што пазорна адзяваліся, за коньнікамі, коньмі езьдзячымі; усі яны жаданыя маладзёны. 1З І Я бачыў, што яна был а сплюгаўлена, у іх абедзьвіх адна дарога. 14 І яна павялічыла бязулствы свае, бо як яна бачыла мужчынаў, выразаных на сьцяне, абразы Хальдэяў, яамаляваныя хварбамі, 15 Што былі паперазаўшыся паясамі па сьцёгнах сваіх, з хварбаванымі турбанамі на галавах сваіх, усі яны князі на пагляд, падобныя да сыноў Бабілёну, Хальдэя зямля нараджэньня іхнага, - 16 Дык шалела за імі ад пагляду ачыма сваімі і паслала паслоў сваіх да іх да Хальдэі. 17 І прышлі сынове Бабілёну на ложак любові, і сплюгавілі яе бязулствам сваім, і яна сплюгавілася зь імі, і душа ейная зьбезахоцілася імі. 18 Як яна адкрыла бязулства сваё й адкрыла голасьць сваю, тады Мая душа зьбезахоцілася ёю, як Мая душа зьбезахоцілася сястрою яе; 19 Нават яна памножыла бязулствы свае, успамінаючы дні маладосьці свае, калі яна бязуліла ў зямлі Ягіпецкай; 20 Бо яна шалела за каханкамі сваімі, каторых цела - цела асьлінае, а вытак коні - вытак іх. 21 Дык ты ўспомнела распусту маладосьці свае, калі Ягіпцяне любіліся з табою дзеля пелькаў дзявоцкасьці твае".

22 Затым, Аголіва, гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Гля, Я падыйму каханкаў тваіх супроці цябе, каторымі зьбезахоцілася душа твая, і прывяду іх з адусюль навокал супроці цябе: 23 Сыноў Бабілёну а ўсіх Хальдэяў, Пекоду а Шоа а Коа, усіх Асыран ізь імі, усі яны жаданыя маладзёны, вайводцы а дзяржаўцы, усі князі й славутыя, усі яны езьдзяць коньмі. 24 І прыйдуць на цябе із снасьцяй, з коньнікам і колам і з грамадою людзёў, і абступяць цябе навокал у панцырах, шчытох а шоламах; і дам ім суд, і будуць судзіць цябе подле судоў сваіх. 25 І ськірую гнеў Свой на цябе, і яны абыйдуцца з табою ў палкім гневе: скрывяць нос твой а вушы твае, а засталыя твае падуць ад мяча; яны возьмуць у цябе сыноў тваіх і дачкі твае, а засталыя твае будуць пажэрты цяплом. 26 І зьдзяруць ізь цябе адзецьці твае, і адбяруць прыборы пазорнасьці твае. 27 Гэтак Я зраблю канец распусьце Тваёй і бязулству твайму ізь зямлі Ягіпецкае, дык ты не падыймеш аччу сваіх да іх і ўжо ня ўспомніш Ягіпту.

28 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я аддам цябе ў рук у тых, каторых ты ненавідзіш, у рук у тых, каторымі зьбезахоцілася душа твая. 29 І абыйдуцца з табою ненавідна, і адбяруць усі працы твае, і пакінуць цябе непакрытаю а голаю, і голасьць бязулства твайго будзе адкрыта, і распуста твая а бязулства твае. 30 Гэта будзе зроблена табе за тое, што ты бязуліла з народам й сплюгавілася балванамі іхнымі. 31 Па дарозе сястры свае хадзіла ты, за тое Я дам чару ейную ў рук у тваю.

32 „Гэтак кажа Спадар Бог: чару сястры свае ты будзеш піць, глыбокую а шырокую, будзеш пасьмехам а шкелямі, бо яна зьмяшчае шмат. 33 П'янчаньням а смуткам будзеш напоўнена, чараю зуменьня а спустошаньня, чараю сястры свае Самары. 34 Ты вып'еш яе і высьсеш яе, і чарапкі яе абліжаш, і грудзі свае разарвеш; бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР. 35 Затым гэтак казаў Спадар СПАДАР: за тое, што ты забылася Мяне й адкінула мяне за плечы свае, дык і ты мусіш цярпець за распусту сваю а бязулства сваё".

36 І сказаў імне СПАДАР: „Сыну людзкі! ці будзеш судзіць Аголу а Аголіву? дык азнаймі ім агіды іхныя; 37 Бо яны чужаложылі, і кроў на руках іхных, і з балванамі сваімі чужаложылі, і таксама сыноў сваіх, каторых яны радз і лі Імне, праводзілі ім, каб пажэрлі. 38 Яшчэ гэта яны рабілі Імне: сплюгавілі сьвятыню Маю таго самага дня, і збудзенілі сыботы Мае; 39 Бо яны рэзалі дзеці свае балваном сваім і прыходзілі да сьвятыні Мае таго самага дня будзеніць яе; і гля, гэтак яны рабілі пасярод дому Майго. 40 І звыш тога, яны пасылалі да людзёў, каб прыходзілі здалеку, паслоў пасылалі да іх; і гля, яны прыходзілі; дзеля іх ты ўмывалася, сініла вочы свае і прыбіралася прыборамі. 41 І садзілася на пачэсны ложак, і стол прыгатаваны перад ім, і кадзіла Мае а алей Мой ты пастанавіла на ім. 42 Гом нядбайнага груду зь ёй, і да людзёў вялікага груду прывялі Савеяў з пустыні, каторым узлажылі бружлеты на рукі іхныя й пазорныя вянкі на галавы іхныя. 43 Тады Я сказаў застарэлай у чужалостве: ці яны будуць бязуліць ізь ёю, і яна зь імі? 44 Прыступілі, адылі, яны да яе; як прыступаюць да жонкі-бязулі, так падышлі яны да Аголы а Аголівы, распусных жанок. 45 Але мужы справядлівыя засудзяць іх судам чужаложніцаў і судам разьліваючых кроў; бо яны чужаложніцы, і кроў на руках у іх;"

46 Бо гэтак казаў Спадар СПАДАР: „Я прывяду грамаду на іх і аддам іх на дрыжэньне а гл а баньне. 47 І грамада ўкамянуе іх, і патнець іх мячамі сваімі, і сыноў іхных і дачкі іхныя заб'юць, і дамы іхныя спаляць цяплом. 48 Гэтак спыню распусту на зямлі, каб усі жанкі мелі навуку не рабіць подле распусты вашае. 49 І абернуць распусту вашу на вас, і вы пацерпіце за грахі з балванамі сваімі, і даведаецеся, што Я - СПАДАР Бог".

24 І было імне слова СПАДАРОБ А дзявятага году, дзясятага месяца, дзявятага дня месяца, кажучы: 2 „Сыну людзкі! запішы сабе назоў гэтага дня, гэтага самага дня; абляжа кароль Бабілёнскі Ерузалім гэтага самага дня. З Пасул і прыпавесьць бунтоўнаму дому й скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: пастанаві гаршчок, пастанаві й таксама налі вады ў яго. 4 Зьбяры кавалкі яго ў яго, кажны добры кавалак, сьцягняк а лапатку; выборнымі косьцьмі напоўні яго. 5 Выборнае драбнога статку вазьмі, таксама кучу касьцей палажы пад ім, і вары добра, і няхай косьці разварацца ў ім.

6 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: авохці крываваму месту, гаршку, гаршку, каторага шумаўё ў ім, і каторага шумаўё ня выходзе зь яго; выбірай зь яго кавалак па кавалку, няхай жэрабя не падзець на яго; 7 Бо кроў яго сярод яго; ён пастанавіў яго на голай ск а ле; не вылівай зь яго на зямлю, каб пыл не пакрыў яго. 8 Каб выклікаць гнеў і надта памсьціцца, Я пастанаўлю кроў ягоную на голай скале, каб ня был а пакрыта.

„Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: авохці крываваму месту! Я павялічу вогнішча. 10 Павяліч дровы, кладзі цяпло, вары мяса й палажы закрасы, і няхай косьці перагараць. 11 І пастанаві яго пусты на вугальле, каб медзь стала гарачай, і каб гаршчок журэў, і бруд а яго распусьцілася ў ім, каб шумаўё яго шчэзла. 12 Ён стамаваўся сіленьням, і вялікае шумаўё яго ня выходзе зь яго, шумаўё яго ў цяпле. 1З У нечысьці тваёй распуста, бо Я чысьціў цябе, і ты не ачысьціўся; наперад ад нечысьці свае не ачысьцішся, пакуль Я не спаганю на табе гневу Свайго. 14 Я, СПАДАР, вымавіў гэта, гэта станецца; і ўчыню гэта, не адступлю ані пашчаджаю, ані пажалею; подле дарогаў тваіх і подле ўчынкаў тваіх будуць судзіць цябе, агалашае Спадар СПАДАР".

15 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 16 „Сыну людзкі! вось, Я адбяру ў цябе болькаю жаданьне аччу тваіх, ты, адылі, ня будзь у жалобе ані плач, і няхай не пакоціцца сьліза Твая. 17 Уздыхай моўчыкам, не рабі жалобы па памерлай, турбан свой завяжы на сябе, абуй вобуй на ногі свае, і не закрывай вуснаў, і хлеба людзкога ня еж".

18 Затым я г у каў люду нараніцы, а жонка мая памерла ўвечары; назаўтрае нараніцы я зрабіў, як імне было расказ а на. 19 І сказаў імне люд: „Ці ня скажаш нам, што гэта знача нам, што ты робіш?" 20 І я адказаў ім: „Слова СПАДАРОВА было імне, кажучы: 21,Г у кай дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я збудзеню сьвятыню Сваю, гордасьць сілы вашае, жаданьне ачоў вашых, і чаго шкадуе душа ваша; а сынове вашы а дачкі вашы, каторых вы пакінулі, загінуць ад мяча. 22 І вы будзеце рабіць, як Я раблю: вуснаў ня будзеце закрываць ані есьці хлеба людзкога; 23 І турбаны вашы будуць на галавах вашых, і вобуй ваш на нагах вашых; ня будзеце ў жалобе ані плакаць, але растаеце ў бяспраўях сваіх і будзеце наракаць адзін перад адным. 24 І Езэкіель будзе вам знакам: подле ўсёга, што ён рабіў, вы будзеце рабіць; і як гэта станецца, вы даведаецеся, што Я - Спадар СПАДАР'.

25 „А што да цябе, сыну людзкі, ці ня будзе гэта дня, калі Я адыйму ў іх сілу іхную, радасьць пазору іхнага, жаданьне ачоў іхных і вялікае жаданьне сэрца іхнага, сыноў іхных а дачкі іхныя, - 26 Таго дня ўцеклы прыйдзе да цябе, прынесьці ведамку вушом тваім; 27 Таго дня адчыніцца рот твой уцекламу, і ня будзеш немы, і будзеш знакам ім; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

25 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да сыноў Амонавых і праракай ім, З І скажы сыном Амонавым: выслухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што ты кажаш:,Ага!' празь сьвятыню Маю, як яна збудзенена, і празь зямлю Ізраеляву, як яна спустошана, і праз дом Юдзін, як ён пайшоў у палон, 4 За тое гля, я аддам цябе дзяцём Усходу ў дзяржаныя, і пастановяць вежы свае ў цябе і закладуць сялібы свае ў цябе, і будуць есьці плады твае й піць малако твае. 5 І ўчыню Раўву стайняю вярблюдом, і месты сыноў Амонавых пасьцьбішчам драбному статку, і даведаецеся, што Я - СПАДАР;

б „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што ты ляскала рукамі й тупала нагою й цешыліся ў душы з усёй тваёй злосьцю да зямлі Ізраелявае, 7 Вось, за тое Я выцягну рук у Сваю на цябе, і аддам цябе на глабаньне народам, і ўчыню, што ты будзеш адцята ад людаў, і выгублю цябе ізь земляў, вынікблю цябе; і ты даведаешся, што Я - СПАДАР.

8 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што Моаў а Сэір кажуць:,Гля, як усі народы, дом Юдзін',

9 За тое, вось, Я адкрыю плячо Моава ад местаў, ад местаў на паграніччу ягоным, славы краю, ад Беф-Ешымофу, Ваал-Меону а Кірафаіму, 10 І аддам іх на спадак разам із сынамі Амонавымі людзём Усходу, каб Сыноў Амонавых не менавалі меж народаў, 11 І зьдзею суды над Моавам; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 12 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што дзеяў Едом, помсьцячыся помстаю супроці дому Юдзінага, і завініліся віною, і памсьціліся ім, 1З За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: выцягну руку Сваю на Едом і адатну людзіну й жывёлу зь яго, і аддам на спустошаньне: ад Феману аж да Дэдану яны паваляцца ад мяча; 14 І зьдзею помсту Сваю над Едомам рукою люду Майго Ізраеля, і зробяць у Едоме подле гневу Майго й подле палкага гневу Майго; і яны пазнаюць помсту Маю, агалашае Спадар СПАДАР.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што Пілішчане дзеялі памсьліва і памсьціліся помстаю із злосьцяй душы свае, зь нян а віднасьці вечнае, 16 За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: абач, Я выцягну рук у Сваю на Пілішчан і выгублю Крыцян, і зьнішчу астачу іх ва беразе мора. 17 І зьдзею над імі вялікія помсты зь вельмі гнеўнымі казьнераньнямі; і даведаюцца, што Я -

СПАДАР, як зьдзею помсту Сваю над імі".

26 І сталася адзінанцатага году, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! за тое, што кажа Тыр празь Ерузалім:,Ага! ён, брамы людаў, патрышчаны; нахінены да мяне; я папоўнюся, ён спустошаны; -

З „За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Тыру, і ўзьвяду на цябе шмат народаў, як мора падыймае хвалі свае. 4 І яны абураць сьцены Тыру й разбураць вежы яго; Я таксама заскрабу пыл ягоны зь яго й зраблю яго голаю скалаю. 5 Будзе расьцягненьне сецяў сярод мора, бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР, і ён стане здабыткам народам. 6 І дачкі ягоныя, што на полю, будуць забіты мячом; і даведаюцца, што Я -СПАДАР.

7 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля! Я прывяду з поўначы на Тыр Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, караля каралёў, з коньмі а зь цялежкамі а з коньнікамі, і груд і шмат люду. 8 Ён заб'ець мячом дачкі твае ў полю і збудуе ўмацаваньні супроці цябе, і насыпе наспы супроці цябе, і выставе шчыт супроці цябе; 9 І тараны пастанове супроці сьценаў тваіх, і сякірамі сваімі абура вежы твае. 30 Ад множасьці коні ягоных пыл іх пакрые цябе; ад грукату коньнікаў а колаў а цялежак затрасуцца сьцены твае, як увыйдзе ў места пераз пралом. 11 Капытамі коні сваіх ён стопча ўсі вуліцы твае, заб'ець люд твой мячом і моцныя стаўпы твае выверне далоў. 12 І пагл а баюць багацьці твае, і абернуць у здабытак тавары твае, і абураць сьцены твае, і разломяць любовыя дамы твае, і камяні твае і дзерва твае, і пыл кінуць у ваду. 1З І спыню гук песьняў тваіх, граньня гарпаў тваіх ужо ня будзе чуваць. 14 І зраблю цябе, як голую ск а лу, і будзеш на расьцягненьне сецяў, ня будзеш ізноў будаваны; бо Я, СПАДАР, казаў, кажа Спадар СПАДАР.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР Тыру: ці ад грукату ўпаду твайго, калі раненыя будуць уздыхаць, калі зьдзеецца забіцьцё сярод цябе, не здрыгануцца абтокі? 16 І зыйдуць із пасадаў сваіх усі князі морскія і зьдзенуць уборы свае, і ськінуць вышываныя адзецьці свае, адзенуцца ў дрыготу, сядуць на зямлю, і што часіны будуць здрыгацца а зумлявацца зь цябе. 17 І завядуць па табе пахоўную песьню, і скажуць табе:,Як загінула ты, населенае маравікамі, славутае места, дужое на мору, яно а жыхары яго, каторае палохала ўсіх жыхараў сваіх! Цяпер здрыгануцца абтокі ў дзень упаду твайго, і спалохаюцца абтокі, што ў мору, ад адыходу твайго';

19 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: як Я ўчыню цябе местам спусьцелым, як месты незаселеныя, узьніму глыбіні на цябе, і пакрыюць цябе вялікія воды; 20 То зьвяду цябе з тымі, што адышлі ў яму, зь людам даўнейшага. часу, пасаджу цябе ў нізк і я часьці зямлі, у вечныя разьвярненьні, з тымі, што адходзяць у яму, каб ты ня было населенае; і дам харашыню зямлі жывых. 21 І ўчыню цябе жахам, і ня будзеш; і будуць шукаць цябе, і ўжо ніколі ня знойдуць цябе, агалашае Спадар СПАДАР".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 55 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница| Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)