Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Ярэмы 4 страница

Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

24 Але рука Агікам а Шафанёнка была за Ярэму, так што яны не аддал і яго ў руку люду зрабіць яму сьмерць.

27 На пачатку дзяржавы Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, было слова да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 Гэтак кажа СПАДАР імне: „Зрабі сабе гужы а йго і ўзлажы іх сабе на шыю; З І пашлі да караля Едомскага а да караля Моаўскага а да караля сыноў Амонавых а да караля Тырскага а да караля Сыдонскага пасламі, што прышлі да Ерузаліму да Сэдэкі, караля Юдэйскага; 4 І раскажы ім сказаць сваім гаспадаром:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гэтак скажыце вы гаспадаром сваім: 5 „Вялікаю сілаю Сваёю і выцягненым цаўём Сваім Я ўчыніў зямлю, чалавека а жывёлу, каторыя на віду зямлі, і даў яе таму, хто пасьцівы ў ваччу Маім. 6 І цяпер Я аддаў усі землі гэтыя ў руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугі Свайго; і таксама зьвяры палявыя Я аддаў яму, служыць яму. 7 І ўсі народы будуць служыць яму а сыну ягонаму а сыну сына ягонага, пакуль не настане час ягонай зямлі і таксама ягоны; і будуць служыць яму шмат народаў і вялікія каралі. 8 І станецца, што калі які народ або гаспадарства ня будуць служыць яму, Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і хто не падстанове шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, то мячом а галадоўю а ліпучкаю Я даведаюся да народу таго, агалашае СПАДАР, аж пакуль ня вынішчу іх рукою ягонага. 9 Затым вы ня слухайце сваіх прарокаў ані сваіх варажбітоў, ані сваіх сьненьнікаў, ані сваіх чараўнікоў, ані сваіх вяшчуноў, каторыя гукаюць вам, кажучы:,Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму'; 10 Бо ману яны праракаюць вам, каб адд а ліць вас із зямлі вашае, і каб Я выпіхнуў вас, і вы загінулі. 11 Але народ, што падстанове шыю сваю пад іго караля Бабілёнскага й будзе служыць яму, то Я пакіну яго ў зямлі ягонай, агалашае СПАДАР, і яны будуць рабіць яе й жыць у ёй" "'.

12 І Сэдэку, каралю Юдэйскаму, казаў я подле ўсіх гэтых слоў, кажучы: „Падстаноўце шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, і служыце яму а люду ягонаму, і жывіце. 1З Нашто паміраць табе а люду твайму ад мяча, галадові а ліпучкі, як казаў СПАДАР праз народ, што ня будзе служыць каралю Бабілёнскаму? 14 І ня слухайце словаў прарокаў, што праракаюць вам, кажучы:,Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму', бо ману яны праракаюць вам; 15 Бо Я не пасылаў іх, кажа СПАДАР, яны, адылі, манліва праракаюць імям Маім, каб Я выпіхнуў вас, і каб вы загінулі, вы а прарокі, што праракаюць вам". 16 І сьвятаром а ўсяму люду гэтаму казаў я, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР: ня слухайце слоў прарокаў сваіх, што праракаюць вам, кажучы:,Вось, спрат дому СПАДАРОВАГА неўзабаве будзе зьвернены з Бабілёну', бо ману праракаюць яны вам. 17 Ня слухайце іх, служыце каралю Бабілёнскаму й жывіце; нашто гэтаму месту стацца спустошаным? 18 Калі прарокі яны, і калі слова СПАДАРОВА ё зь імі, няхай прычыняцца ж у СПАДАРА войскаў, каб не пашоў да Бабілёну спрат, што застаўся ў доме СПАДАРОВЫМ, і ў доме караля Юдэйскага, і ў Ерузаліме;

19 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў праз стаўпы а праз мора а праз падстаноўкі а праз засталы спрат, што застаўся ў гэтым месьце, 20 Каторых ня ўзяў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, як ён перасяліў Ехоню Егояк і менка, караля Юдэйскага, і ўсіх паноў Юдэі а Ерузаліму да Бабілёну;

21 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, што да спрату, засталага ў доме СПАДАРОВЫМ а ў доме караля Юдэйскага а ў Ерузаліме: 22 Яны будуць перавезены да Бабілёну і там будуць датуль, пакуль Я даведаюся да іх, агалашае СПАДАР, тады Я ўзьвяду іх і зьвярну іх на гэтае месца".

28 І сталася таго ж году, на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, чацьвертага году, пятага месяца, казаў імне ў доме СПАДАРОВЫМ Гананя Азуронак, прарока з Ґівеону, у прытомнасьці сьвятароў а ўсяго люду, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: Я патрышчыў іго караля Бабілёнскага; З За два гады Я зьвярну на гэтае месца ўвесь спрат дому СПАДАРОВАГА, каторы Навухаднецар, кароль Бабілёнскі, забраў з гэтага месца, і прывёз яго да Бабілёну. 4 І Ехоню Егояк і менка, караля Юдэйскага, з усім палонам Юдэйскім, што пайшлі да Бабілёну, Я зьвярну на гэтае месца, кажа СПАДАР, бо Я патрышчу йго караля Бабілёнскага".

5 І сказаў Ярэма прарока Ганані прароку ў прытомнасьці сьвятароў а ў прытомнасьці ўсяго люду, што стаяў у доме СПАДАРОВЫМ, - 6 І Ярэма прарока сказаў: „Амін! няхай СПАДАР зробе так, няхай здойсьне СПАДАР словы твае, што ты праракаў, зьвярнуць спрат дому СПАДАРОВАГА й прывесьці палоненікаў з Бабілёну на гэтае месца. 7 Паслухай жа, адылі, слова, што я скажу ў вушы твае а ў вушы ўсяго люду: 8 Прарокі, што былі перад імною і перад табою ад веку, таксама праракалі шмат якім землям і вялікім гаспадарствам вайну а ліха а ліпучку. 9 Прарока, што праракае супакой, тады будзе ведамы як прарока, каторага запраўды паслаў СПАДАР, калі слова прарокава спраўдзіцца".

10 І зьняў прарока Гананя йго із шыі прарокі Ярэмы, і зламіў яго. 11І сказаў Гананя ў прытомнасьці усяго люду, кажучы: „Гэтак кажа СПАДАР: гэтак зламлю за два гады йго Невухаднецара, караля Бабілёнскага, із шыі ўсіх народаў". І пашоў Ярэма прарока дарогаю сваёю. 12 І просьле тога, як Гананя прарока зламіў іго із шыі прарокі Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 1З „Пайдзі й скажы Ганані, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР: іго дзярвянае ты зламіў, але замест яго зробіш іго зялезнае; 14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: зялезнае йго Я ўзлажу на шыю ўсіх гэтых народаў, каб яны служылі Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і яны будуць служыць яму; і таксама зьвераняты палявыя Я даў яму' ". 15 Тады сказаў прарока Ярэма Гананю прароку: „Паслухай жа, Гананя! СПАДАР не паслаў цябе, а ты завяраеш люд гэты ў мане; 16 Затым гэтак кажа СПАДАР:,Вось, Я ськіну цябе зь віду зямлі; гэтага ж году ты памрэш за тое, што ты падвучаў да бунту супроці СПАДАРА' ". 17 І памер Гананя прарока таго ж году сёмага месяца.

29 Гэта словы лісту, што Ярэма прарока паслаў зь Ерузаліму засталым старцом а сьвятаром а прарокам а ўсяму люду, каторы Невухаднец і ар вывеў палоненікамі зь Ерузаліму да Бабілёну, - 2 Просьле тога, як вышлі зь Ерузаліму кароль Ехоня а караліца а легчанцы, князі юдэйскія а ерузалімскія а цесьлі а казалі, - З Елясаям Шафанёнкам а Ґемараю Гілчанком, каторых паслаў Сэдзка, кароль Юдэйскі, да Бабілёну да Невухаднецара, караля Бабілёнскага: 4 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, усім выведзеным палоненікам, каторых Я перавёў зь Ерузаліму да Бабілёну: 5 Стаўце дамы й жывіце, і садзіце сады й ежча садавін у іх; б Бярыце жонкі й радзіце сыноў а дачкі, і бярыце жонкі сыном сваім і дачкі свае выдавайце замуж, і хай родзяць сыноў а дачкі, і хай памножацца там, а не паменеюць. 7 І рупцеся праз супакой таго места, да каторага Я прывёў вас палоненікам! і маліцеся СПАДАРУ за яго, бо ў яго дабрабыце й вы будзеце мець дабрабыт.

8 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: хай ня зводзяць вас прарокі вашы а варажбіты вашы, што меж вас, і не зварачайце ўвагі на сьненьні свае, што вы сьніц е; 9 Бо манліва яны праракаюць імям Маім: Я не пасылаў іх, агалашае СПАДАР.

10 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як выпаўніцца Бабілёну семдзясят год, Я даведаюся да вас і здойсьню над вамі Свае добрае слова, каб зьвярнуць вас на месца гэтае; 11 Бо Я ведаю думкі ўзглядам вас, агалашае СПАДАР, думкі супакою, а не на ліха, каб даць вам канец а надзею. 12 І загуваеце да Мяне, і пойдзеце, і памоліцеся Імне, і Я пачую вас. 13 І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шукаць Мяне ўсім сэрцам сваім. 14 І Я прычыню, што вы знойдзеце Мяне, кажа СПАДАР, і зьвярну палон ваш, і зьбяру вас із усіх народаў і з усіх месцаў, куды Я выпіхнуў вас, агалашае СПАДАР, і прывяду вас ізноў на месца, скуль Я вывеў вас у палон. 15 Бо вы казалі:.Пастанавіў нам СПАДАР прарокаў у Бабілёне'.

16 „Гэтак кажа СПАДАР праз караля, што сядзіць на пасадзе Давідавым, і праз увесь люд, што жывець у гэтым месьце, праз братоў вашых, што ня вышлі з вамі да палону.

17 „.Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вось, Я пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, і ўчыню іх, як нягодныя фіґі, каторых нельга есьці зь негадзячасьці іх, 18 І буду перасьледав а ць іх мячом, галадоўю а ліпучкаю, і ўчыню іх жахам усім гаспадарствам зямлі, праклёнам, зуменьням, сьвістам а ганьбаю ў вусіх народаў, куды Я выпіхнуў іх; 17 Бо яны ня слухалі слоў Маіх, агалашае СПАДАР, што Я пасылаў ім слугамі Сваімі, прарокамі, рана ўстаючы й пасылаючы, але яны ня слухалі, агалашае СПАДАР'. 20 Дык слухайце вы слова СПАДАРОВА, увесь палон, каторых Я выслаў зь Ерузаліму да Бабілёну: 21.Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, праз Агава Коляёнка а Сэдэку Маасэенка, што праракаюць вам ману імям Маім: вось, Я аддам іх у рук у Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ён зр а зе іх перад ачыма вашымі. 22 І палон Юдэйскі, што ў Бабілёне, будзе ўжываць іх на праклён кажучы: „Няхай СПАДАР зробе вам, як Сэдэку а Агаву, каторых сьпёк кароль Бабілёнскі на цяпле", 23 Бо яны дзеялі дурноту ў Ізраелю, дзеялі чужалоства із жонкамі прыяцеляў сваіх і гукалі манлівыя словы імям Маім, чаго Я не расказаў ім; Я ведаю а сьветчу, агалашае СПАДАР' ".

24 І Шэмаі Негелямян і ну гукай, кажучы: 25 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: за тое, што ты пасылаў сваім імям лісты да ўсяго люду ў Ерузаліме, і да Софоні Маасэенка сьвятара, і да ўсіх сьвятароў, кажучы: 26,Спадар прызначыў цябе за сьвятара замест Егояды сьвятара, каб былі нагляднікі ў доме СПАДАРОВЫМ над кажным, што адыходзе ад розуму і выдаець сябе за прароку, каб ты садзіў яго ў вязьніцу а зялезы;

Дык чаму ж ты ня зганіш Ярэму з Анафофу, што праракае вам? Бо ён паслаў нам да Бабілёну, кажучы: „ Гэты палон даўгі: стаўце дамы й жывіце, і садзіце сады й ежча садавін у іх" ' ". 29 І Софоня сьвятар чытаў гэты ліст у вушы Ярэме прароку.

30 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 31 „Пашлі да ўсяго іх палону, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР узглядам Шэмаі Негелямян і на: за тое, што Шэмая праракаў вам, а Я не пасылаў яго, і ён завяраў вас у мане, 32 За тое гэтак кажа СПАДАР: вось, Я даведаюся да Шэмаі Негелямян і на а да насеньня ягонага: ён ня будзе мець людзіны, што жыл а б меж люду гэтага, і не абача дабра, што я зраблю люду Свайму, кажа СПАДАР, бо ён падвучаў да адвярненьня ад СПАДАРА' ".

30 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Гэтак СПАДАР, Бог Ізраеляў, кажучы: запішы сабе ў кнігу ўсі словы, што казаў Я табе; З Бо, гля, настаюць дні, агалашае СПАДАР, што Я зьвярну палон люду Свайго Ізраеля а Юды, кажа СПАДАР, і Я зраблю, што яны зьвернуцца да зямлі, каторую Я даў айцом іхным, і будуць дзяржаць яе".

41 гэта слова, што СПАДАР казаў праз Ізраеля а Юду: 5 „Дыкжэ гэтак кажа СПАДАР: мы чулі голас дрыготы а спалоху, і няма супакою. 6 Папытайцеся й глядзіце, ці трудніцца мужчына дзяцём? чаму Я бачу кажнага мужчыну з рукамі на сьцёгнах сваіх, як парадзіха ў трудненьню, і ўсі віды іхныя сталі блядыя? 7 О бяда! што за вялікі дзень, нямаш падобнага да яго; гэта - дзень гароты Якава, але ён спасецца зь яго. 8 І станецца таго дня, агалашае СПАДАР, што Я патрышчу йго із шыі іхнае й разарву паварозы іхныя; і наперад чужаземцы няволіць іх ня будуць; 9 Але яны будуць служыць СПАДАРУ, Богу свайму, і Давіду, каралю свайму, каторага Я ўстанаўлю ім.

10 „А ты ня бойся, слуга мой Якаве, агалашае СПАДАР, і не палохайся, Ізраелю; бо абач, Я выбаўлю цябе здалеку й насеньне твае ізь зямлі палону ягонага; і зьвернецца Якаў, і будзе ў супакою і ў цішыні, і ніхто ня будзе лякаць яго, 11 Бо Я з табою, кажа СПАДАР, выбаўляць цябе; дарма што Я зраблю супоўны канец усім народам, памеж каторых Я разьвеяў цябе, табе, адылі, не зраблю супоўнага канца; але буду казьнерыць цябе подле справядлівасьці і не пакіну цябе ані не пакараным;

12 „Бо гэтак кажа СПАДАР: невылячальнае патрышчэньне твае, балючая рана твая. 1З Ніхто ня прычыніцца, каб завязаць больку тваю, няма леку на загаеньне раны твае. 14 Усі любячыя цябе забыліся цябе, ня шукаюць цябе; бо Я раніў цябе ранаю н е прыяцельскаю, караю неміласьціўнаю, за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што грахі твае павялічыліся. 15 Чаго ты крычыш із гора свайго? болька твая невылячальная; Я ўчыніў гэта за множасьць бяспраўя твайго, за тое, што павялічылісн грахі твае. 16 Усі, адылі, што жаруць цябе, будуць пажэрты, усі праціўнікі твае, кажны зь іх пойдзе ў палон, і глабаньнікі твае будуць паглабаны, і тых, што робяць здабыткам цябе, Я аддам на здабытак. 17 Я ўзьніму здароўе табе і вылячу цябе з болькаў тваіх, агалашае СПАДАР; бо яны назвалі цябе Адпіхнёным, кажучы:.Гэта Сыён, праз каторы ніхто ня дбае'.

18 „Гэтак кажа СПАДАР: вось, Я зьвярну з палону буданы Якававы і буду спагадаць селішчам ягоным, і места будзе пастаноўлена на гараватцы сваёй, і палац застан е цца подле звычаю свайго. 19 І выйдзе зь іх дзякаваньне й голас тых, што вяселяцца; і памножу іх, і іх ня будзе менець; таксама ўслаўлю іх, і яны не парадзеюць. 20 Таксама сынове іхныя будуць, як уперад, і збор іхны будзе ўстаноўлены перад Імною, і Я даведаюся да ўсіх, што ўціскаюць іх. 21 І будзе князь ягоны з памеж яго самога, і дзяржаўца іхны выйдзе з пасярод іх; Я дабліжу яго, і ён прыступе да Мяне, бо хто паважыцца ў сэрцу сваім прыступіць да Мяне? кажа СПАДАР. 22 І вы будзеце Імне людам, і Я буду вам Богам".

23 Гля, віхор СПАДАРОЎ выйдзе з бураю, войстры віхор; ён зваліцца на галаву нягодных. 24 Не адвернецца п а лкі гнеў СПАДАРОЎ, пакуль Ён ня ўчыне й ня здойсьне зам е раў сэрца Свайго. У вапошнія дні вы зразумееце гэта.

31 „Таго часу, агалашае СПАДАР, Я буду Богам усім радзімам Ізраелявым, і яны будуць Маім людам". 2 Гэтак кажа СПАДАР: „Знашоў ласку на пустыні люд, засталы ад мяча, як Я пайшоў супакоіць Ізраеля". З Зд а леку СПАДАР зьявіўся імне, кажучы: „Але, Я палюбіў цябе вечнай любосьцяй, затым цягну цябе міласэрдзям. 4 Ізноў Я ўладжу цябе, і ты будзеш уладжана, дзеўка Ізраелява, ізноў ты будзеш прыбірацца тамбурынамі і йсьці ў скокі з тымі, што вяселяцца; 5 Ты яшчэ пасадзіш віны на гарах самарскіх, саджэньнікі будуць садзіць і есьці як звычайную еміну; б Бо настане дзень, калі вартаўнікі агалосяць на гары Яхрэмавай;,Уставайце, пойдзем на гару Сыён да СПАДАРА, Бога свайго' ".

7 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Пяіце з радасьцяй Якаву й гук а йце сьпераду народаў, агалашайце, хваліце й кажыце:,СПАДАР выбавіў люд Свой, астачу Ізраеля'. 8 Гля, Я прывяду іх із паўночнага краю і зьбяру іх із старонаў зямлі, зь імі нявісны а кульгавы, цяжарная а радзіха разам: вялікая грамад а зьвернецца сюды. 9 Яны пойдуць із плачам, і Я прывяду іх назад із малітвамі; ўчыню, што яны будуць ісьці ля цур'ёў водаў на простую сьцежку, на каторай яны не спатыкнуцца; бо Я быў айцец Ізраеля, і Яхрэм пяршак Мой.

10 „Слухайце слова СПАДАРОВА, о народы, і абясьціце далёкім абтокам, і скажыце:,Хто разьвеяў Ізраеля, Тый і зьбярэць яго і будзе сьцерагчы яго, як пастыр чараду сваю'; 11 Бо СПАДАР адкупіў Якава і выбавіў яго з рукі дужшага за яго. 12 І яны прыйдуць, і будуць

пяяць на вышыні Сыёну; і пабягуць да дабрыні СПАДАРОВАЕ, да збожжа а да віннога соку а да алівы а да ягнят а да буйнога статку; і душа іхная будзе, як наводнены гарод, і наперад смуціцца ані ня будуць. 1З Тады дзеўка будзе цешыцца ў скоках, разам маладзёны й старыя, бо абярну жалобу іхную ў радасьць, і пацешу іх, і ўчыню, што яны будуць цешыцца па смутку сваім. 14 І насычу душу сьвятароў тукам, і люд мой будзе здаволены з дабрыні Мае, агалашае СПАДАР''.

15 Гэтак кажа СПАДАР: „Голас чутны ў Раме, галашэньне, гарк і плач: Рахеля плача па сынох сваіх і адмаўляецца пацешыцца зь дзяцей сваіх, бо іх няма".

16 Гэтак кажа СПАДАР: „Зьдзяржы голас свой ад плачу і вочы свае ад сьлізы, бо за працу тваю будзе заплачана, кажа СПАДАР, і яны зьвернуцца ізь зямлі н е прыяцельскае. 17 І ё надзея на будучыню тваю, агалашае СПАДАР, і зьвернуцца сынове твае да граніцаў сваіх. 18 Я выразьліва чуў як Яхрэм каецца:,Ты зырыў мяне, і я зазыраны, як бычок ненавытыраны; навярні мяне, - і я навярнуся, бо Ты - СПАДАР Бог мой; 19 Бо просьле тога, як я навярнуўся, я пакаяўся, і просьле тога, як я быў навучаны, я біў сябе па сьцягне; я быў засаромлены, але, нават паганбены, бо насіў ганьбу маладосьці свае'. 20 Ці Яхрэм не дарагі сын Мой? ня любовае дзяцё? бо адгэнуль, як Я г у каў супроці яго, Я рупатліва ўспамінаў яго яшчэ, бо нутр Мой парушаецца па ім; Я спагадаю, паспагадаю яму, агалашае СПАДАР.

21 „Пастаў дарожныя показі, насып капцы, павярні сэрца свае на гасьцінец, на дарогу, каторай ты йшла; зварач а йся, дзеўка Ізраелява, зварачайся да гэтых местаў сваіх. 22 Пакуль ты будзеш хістацца, адпалая дачка? бо СПАДАР стварыў новую рэч на зямлі: жонка агорне мужа".

23 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Яшчэ будуць ужываць гэтага слова на зямлі Юды і ў местах ягоных, як Я зьвярну палон іхны:,СПАДАР дабраслаў цябе, сяліба справядлівасьці, гара сьвятасьці!' 24 І будуць жыць там разам Юда а ўсі месты ягоныя а ралейнікі а тыя, што пераганяюць народы. 25 Бо Я насычу стомленую душ у і нанава напоўню кажную выпятраную душу". 26 Пры гэтым я прачхнуўся, агледзеўся, і сон мой быў прыемны імне.

27 „Вось, настануць дні, кажа СПАДАР, калі Я засею дом Ізраеляў а дом Юдзін сяўбою людзіны й сяўбою статку. 28 І станецца: як Я меў чук а васьць над імі, каб выкараняць а трышчыць а ськідаць а нішчыць а н е марасьціць; так Я буду мець чукавасьць над імі, каб ладзіць а садзіць, агалашае СПАДАР. 29 Тых дзён ня скажуць болей:.Айцове елі кіслае віно, а ў дзяцей на зубах - аскома'; 30 Але кажны будзе паміраць за бяспраўе свае, кажны, што будзе есьці кіслае віно, нажане аскому на зубы свае.

31 „Абач, настаюць дні, агалашае СПАДАР, што Я ўчыню з домам Ізраелявым а з домам Юдзіным новую змову. 32 'Ня подле змовы, што Я ўчыніў із айцамі іхнымі ў дзень, калі Я ўзяў іх за рук у, каб вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае, каторую змову Маю яны ўзрушылі, дарма што Я быў Мужам да іх, агалашае СПАДАР; 33 Але во змова, што Я ўчыню з домам Ізраелявым просьле тых дзён, агалашае СПАДАР: Я ўлажу права сваё ў нутр іхны і на сэрцах іхных напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам. 34 І наперад вучыць ня будуць адзін аднаго і брат брата свайго, кажучы:,Пазнай СПАДАРА', бо ўсі яны будуць знаць Мяне, ад найменшага аж да найбольшага зь іх, кажа СПАДАР, бо Я дарую бяспраўе іхнае і наперад грэху іхнага ня ўспомню".

35 Гэтак кажа СПАДАР, што даець сонца на дзянную сьвятліню, загады месяцу а гвездам на сьвятліню ночы, што кратае моры, як хвалі іх равуць; СПАДАР Бог войскаў - імя Ягонае. 36 „Калі гэтыя загады аддаляцца ад віду Майго, агалашае СПАДАР, дык таксама насеньне Ізраелява перастане быць народам перад Імною на векі".

37 Гэтак кажа СПАДАР: „Калі можна памераць нябёсы ўгары і под зямлі скумаць далавах, то Я таксама адхіну ўсе насеньне Ізраелява за ўсе, што яны зрабілі, агалашае СПАДАР".

38 „Абач, настаюць дні, кажа СПАДАР, што места будзе збудав а на СПАДАРУ ад вежы Гананеля аж да Рагавое брамы, 39 І мерны шнюр пойдзе далей аж да ўзгорку Гарыва і акружа Гоаф, 40 І ўся далін а трупоў а попелу, і ўсі полі але да ручая Кідрону, аж да вугла Конскае брамы на ўсходзе будуць сьвятасьцю СПАДАРУ; яна болей не разбурыцца ані зьнішчыцца на векі".

32 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА дзясятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, каторы асьмінанцаты год Невухадрэцара. 2 Тады войска караля Бабілёнскага аблягала Ерузалім, і Ярэма прарока быў замкнёны на панадворку старожы, што ў доме караля Юдэйскага. 3 Сэдэка, кароль Юдэйскі, замкнуў яго, кажучы: „Нашто ты праракаеш а кажаш:,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддам гэтае места ў рук у караля Бабілёнскага, і ён пераможа яго; 4 І Сэдэка, кароль Юдэйскі, не ўцячэць з рукі Хальдэяў, але напэўна будзе адданы ў руку караля Бабілёнскага, і будзе г у каць ізь ім вусны ў вусны, і вока яго да вока пабачыць яго; 5 І ён завядзець Сэдэку да Бабілёну, і там ён будзе, пакуль Я даведаюся да яго, агалашае СПАДАР; хоць будзеце ваяваць із Хальдэямі, вы ня будзеце мець дасьпеху'?".

6 І сказаў Ярэма: „Было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 7 Гля, Ганамэль Шалумёнак, дзядзькавіч твой, прышоў да цябе, кажучы:,Купі сабе поле мае, што ўв Анафофе, бо з права выкупу належа табе купіць'. 8 І Ганамэль дзядзькавіч мой, прышоў, подле слова СПАДАРОВАГА, на панадворак старожы і сказаў імне:,Купі, калі ласка, поле мае, што ўв Анафофе, каторы ў краю Веняміновым, бо права спадку твае й выкуп твой, купі сабе'. Я ведаў, што гэта слова СПАДАРОВА. 9 І я купіў поле Ганамэлява, дзядзькавіча свайго, каторы ўв Анафофе, і адважыў яму срэбра сем сыкляў а дзесяць срэбнікаў. 10 І напісаў я ліст, і запячатаваў, і ўзяў сьветкі, і адважыў срэбра на ваз е. 11 І ўзяў я ліст куплі, запячатаваны подле права а звычаю, і адкрыты, 12 І даў я ліст купл і Боруху, сыну Ніры Маасэенка, на аччу Ганамэля, дзядзькі свайго, і на ачох сьветак, што падпісалі ліст куплі перад усімі Юдэямі, што сядзелі на панадворку старожы. 1З І абавязаў я Боруха перад імі, кажучы: 14,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вазьмі лісты гэтыя, - гэты запячатаваны ліст куплі і гэны адкрыты, - і палажы іх у гліняную судзіну, каб яны трывалі даўгія дні; 15 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: дамы а полі а вінішчы ізноў будуць купляны ў гэтай зямлі'.

16 „І маліўся я СПАДАРУ, як я падаваў ліст куплі Боруху Ніранку, кажучы: 17,Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты ўчыніў неба й зямлю вялікаю сілаю Сваёю й цаўём выцягненым, нямаш нічога немагчымага Табе; 18 Ты выказуеш дабрыню тысячамі і адплачуеш бяспраўі бацькоў у вулоньне дзяцей іхных просьле іх. БОЖА вялікі, магучы, СПАДАР войскаў імя Ягонае, 19 Вялікі ў радзе й магучы ў вучынках, бо вочы Твае адчынены на ўсі дарогі сыноў людзкіх, даваць кажнаму подле дарогаў ягоных і подле пладоў учынкаў ягоных; 20 Каторы зьдзеяў знакі а чудосы ў зямлі Ягіпецкай, і дагэтуль у Ізраелю і памеж людзёў, і ўчыніў сабе імя, як цяпер, 21 І вывеў люд Свой Ізраеля ізь зямлі Ягіпецкае знак а мі а чудосамі а рукою дужою а цаўём выцягненым а вялікім жахам; 22 І даў ім зямлю гэтую, каторую прысягнуў айцом іхным даць ім, зямлю, што цячэць малаком а мёдам. 23 І яны прышлі, і спала яна ім, але яны ня слухалі голасу Твайго і не хадзілі ў праве Тваім, - усяго таго, што Ты расказаў ім рабіць, яны не рабілі; за тое Ты ўчыніў, каб настала ўсе гэтае ліха ім. 24 Гля, нашы бліжэюць да места, узяць яго; і места аддана ў руку Хальдэяў, што ваююць ізь ім мячом, галадоўю а ліпучкаю; і, што Ты казаў, сталася, і вось, Ты бачыў гэта. 25 І ты сказаў імне, Спад а ру СПАДАРУ: „Купі сабе поле за срэбра й вазьмі сьветкі", хоць места аддана ў руку Хальдэяў' ".

26 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 27 „Вось, Я СПАДАР, Бог кажнага цела, ці ё што немагчымае Імне? 28 Затым гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддаю гэтае места ў рук у Хальдэяў і ў руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ён зваюе яго. 29 І прыйдуць Хальдэі, што ваююць із гэтым местам, запаляць гэтае места цяплом і спаляць яго з дамамі, на каторых стрэхах кадзілі Ваалу й рабілі ўзьліваньні іншым багом, каб гнявіць Мяне; 30 Бо дзеці Ізраелявы а дзеці Юдзіны толькі рабілі ліха ў ваччу Маім з маладосьці свае; бо дзеці Ізраелявы адно гнявілі Мяне ўчынкамі рук сваіх, агалашае СПАДАР; 31 Бо на гнеў Мой а на абурэньне Мае было гэтае места імне адгэнуль, як было збудавана, дагэтуль, каб Я адд а ліў яго ад віду Свайго, 32 За ўсе ліха дзяцей Ізраелявых а дзяцей Юдзіных, каторае яны рабілі, каб квяліць Мяне да гневу, яны, каралі іхныя, князі іхныя, сьвятары іхныя а прарокі іхныя а мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму. 33 І яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; дарма што Я навучаў іх, рана ўстаючы а навучаючы, яны, адылі, ня слухалі, каб прыняць навуку. 34 Але яны пастанавілі агіды свае ў доме, названым імям Маім, каб упаганіць яго. 35 І збудавалі ўзвышшы Ваалу, што ў далін е сына Гіномавага, каб вадзіць сыноў сваіх а дачкі свае Молоху, чаго Я не расказаў ім, ані ўдум Імне ня прышло, каб яны рабілі гэткую агіду, уводзячы Юду ў грэх.

36 „Цяпер, адылі, гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, узглядам гэтага места, праз каторае вы кажаце, што яно будзе аддана ў руку караля Бабілёнскага мячом, галадоўю а ліпучкаю: 37 Вось, Я зьбяру іх з усіх краёў, куды выпіхнуў іх у гневе Сваім, і ў палкім гневе Сваім, і ў вабурэньню Сваім, і прывяду іх назад на гэтае месца, і зраблю, што яны будуць жыць бясьпечна. 38 І яны будуць Імне людам, а Я буду ім Богам. 39 І дам ім адзінае сэрца і адзіную дарогу, каб баяліся Мяне ўсі дні дзеля дабра свайго, дзеля дзяцей сваіх просьле сябе. 40 І ўчыню вечную змову зь імі, подле каторай не адхінуся ад іх, каб рабіць ім дабро, але ўлажу боязьнь сваю ў сэрца іхнае, каб яны не адступалі ад Мяне. 41 І буду цешыцца ізь іх, робячы ім дабро; і пасаджу іх на гэтай зямлі ў праўдзе з усёга сэрца Свайго і з усяе душы Свае;

42 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як Я павёў на люд гэты ўсе гэтае вялікае ліха, так навяду на іх усе дабро, што Я сказаў ім. 43 І будуць купляны полі на зямлі гэтай, праз каторую вы кажаце:,Яна спустошаная, без чалавека й статку, аддана ў рук у Хальдэяў'; 44 Будуць купляць полі за срэбра й пісаць у кнігу, і пячатаваць яе, і браць сьветкі ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах Юдзйскіх, і ў местах гаравых, і ў местах далінных, і ў местах паўднявых, бо Я зьвярну палон іхны, агалашае СПАДАР".

33 І было слова СПАДАРОВА ўдругава да Ярэмы, кажучы (а ён яшчэ быў замкнёны на панадворку старожы): 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Каторы ўчыніў зямлю, СПАДАР, Каторы ўхармаваў яе, каб устанавіць яе, - СПАДАР імя Ягонае: З Гук а й да Мяне, і Я адкажу табе й пакажу табе вялікае а ўмацаванае, каторых ты ня знаў;

4 „Бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, праз дамы места гэтага а праз дамы каралёў Юдэйскіх, разьверненыя дзеля валаў а мяча 5 Тымі, што прышлі біцца з Хальдэямі і напоўніць іх трупамі людзк і мі, каторых Я зр а зіў у гневе Сваім а ў вабурэньню Сваім, і за каторых усі нягоднасьці Я схаваў від Свой ад гэтага места. 6 Вось, Я дам яму здароўе а лек, і вылячу іх, і аб'яўлю ім багацьце супакою а праўды, 7 І зьвярну палон Юдэйскі а палон Ізраельскі, і ўладжу іх, як на пачатку. 8 І ачышчу іх із усёга бяспраўя іхнага, каторым яны ізграшылі перад Імною, і дарую ім бяспраўі іхныя, каторымі яны ізграшылі мяне й каторымі выступілі супроці Мяне. 9 І гэта будзе Імне радасным імям, на пахвалу а пазор перад усімі народамі зямлі, каторыя пачуюць праз усе дабро, што я ўчыніў ім, і будуць баяцца а дрыжэць з усяго дабра і з усяго супакою, што Я ўчыню яму.

10 „Гэтак кажа СПАДАР: ізноў тут, на гэтым месцу, праз каторае вы кажаце:,Яно спусьцела, безь людзіны й бяз жывёлы', у местах юдэйскіх і на вуліцах ерузалімскіх, спусьцелых, безь людзіны а бяз жыхара й бяз жывёлы, будзе чуваць 11 Голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіяі маладое, голас тых, што скажуць:,Дзякуйце СПАДАРУ войскаў, бо СПАДАР добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае', тых, што абракуць аброкі падзякі ў доме СПАДАРОВЫМ; бо Я зьвярну палон зямлі, як на пачатку, кажа СПАДАР.

12 „Гэтак кажа СПАДАР: ізноў на гэтым месцу спустошаным, што безь людзіны й жывёлы, і ў вусіх местах яго будуць сялібы пастухоў, што будуць пасьціць чароды. 1З І ў местах гаравых, і ў местах нізінных, і ў местах паўднявых, і ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах юдэйскіх ізноў будуць праходзіць народы пад рукамі таго, хто ліча, кажа СПАДАР.

14 „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, калі Я спраўджу слова добрае, каторае Я казаў дому Ізраеляваму а праз дом Юдзін. 15 Тых дзён, у гэным часе Я вырашчу Давіду Пагон справядлівасьці, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі. 16 Тых дзён спасецца Юда, і Ерузалім будзе жыць бясьпечна. І гэтак назавуць Яго:,СПАДАР - справядлівасьць наша'.

17 „Бо гэтак кажа СПАДАР: ня будзе адцяты ад Давіда муж, што сядзіць на пасадзе дому Ізраелявага. 18 У сьвятароў Левавых ня будзе адцята людзіна ад віду Майго, што абракала б усепаленьні, і паліла хлебныя аброкі, і давала б аброкі ўсі дні".

19 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 20 „Гэтак кажа СПАДАР: калі ільга ўзрушыць уставу Маю празь дзень і ўставу Маю праз ноч, каб ня былі дзень і ноч упар у; 21 То можа быць таксама ўзрушана змова Мая з Давідам, слугою Маім, што ён ня будзе мець сына караляваць на пасадзе сваім, і зь Левітамі - сьвятарамі, паслугачымі Маімі. 22 Як нельга палічыць войска нябёснае ані памераць пясок морскі, так Я размножу насеньне Давіда, слугі Свайго, і Левітаў, паслугачых Імне".

23 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 24 „Ці не зацеміў ты, што гэты люд г у каў, кажучы: Дзьве радзімы, каторыя СПАДАР абраў, Ён адхінуў іх'? значыцца, яны пагрэбавалі людам Маім, каб наперад яны ня былі народам перад імі. 25 Гэтак кажа СПАДАР: калі б ня было змовы ў Мяне празь дзень і ноч, і ўставаў небу й зямлі Я ня прызначыў, 26 То Я адхінуў бы насеньне Якава а Давіда, слугі Свайго, што ня ўзяў бы з насеньня ягонага дзяржаўцаў насеньня Абрагамовага, Ісаковага а Якававага, бо Я зьвярну палон іхны,і паспагадаю ім".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 55 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ярэмы 3 страница| Кніга прарокі Ярэмы 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.014 сек.)