Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Ярэмы 5 страница

Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

34 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае, і ўсі каралеўствы зямлі, пад уладай рукі ягонае, і ўсі люды ваявалі зь Ерузалімам і з усімі местамі яго: 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: пайдзі й скажы Сэдэку, каралю Юдэйскаму, і скажы яму:,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддаю места гэтае ў руку караля Бабілёнскага, і ён спале яго цяплом. З І ты не ўцячэш ад рукі ягонае, але канечне будзеш схоплены й адданы ў рукў яму, і вочы твае будуць глядзець у вочы каралю Бабілёнскаму, і ён будзе г у каць вуснамі ў вусны,і ты пойдзеш да Бабілёну'. 4 Слухай, адылі, слова СПАДАРОВА, Сэдэка, каролю Юдэйскі: гэтак СПАДАР празь цябе:,Ты не памрэш ад мяча; 5 Ты памрэш у супакою, і як палілі айцом тваім, бытым каралём, што былі перад табою, так будуць паліць табе і галасіць будуць па табе: „Ах, гаспад а ру!" ' бо Я вымавіў гэтае слова, агалашае СПАДАР".

6 І казаў Ярэма прарока ўсі гэтыя словы Сэдэку, каралю Юдэйскаму, у Ерузаліме. 7 Прымеж тога войска караля Бабілёнскага ваявала зь Ерузалімам а з усімі местамі Юдэйскімі, што былі застаўшыся, з Лахішам а з Азэкаю, бо гэтыя засталіся зь местаў Юдэйскіх местамі абароннымі.

8 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА просьле тога, як Сэдэка ўчыніў змову з усім людам, каторы ў Ерузаліме, абясьціць волю ім, 2 Каб кажны адпусьціў на волю слугу свайго і кажны нявольніцу сваю, Гэбрэя альбо Гэбрэйку, каб ніхто зь іх не няволіў брата свайго, Юдэя. 10 І паслухалі ўсі князі а ўвесь люд, што ўступіў у змову, адпусьціць на волю кажны слугу свайго й кажны нявольвіцу сваю, каб балей не няволіць іх; і паслухалі і адпусьцілі.

11 Але просьле гэтага зьвярнуліся да пярэдняга і зьвярнулі да сябе слугаў а нявольнікі, каторых пусьцілі на волю, і прынук а лі іх быць слугамі а нявольвіцамі. 1З І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 1З „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: Я ўчыніў змову з айцамі вашымі таго дня, калі вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў, кажучы: 14,У канцу сямёх год адпушчайце кажны брата свайго, Гэбрэя, што праданы табе і служыў табе шэсьць год; ты адпусьці яго ад сябе на волю'; Прымеж тога айцове вашы не паслухалі Мяне й не нахінулі вуха свайго. 15 І вы цяпер пакаяліся, і справядліва зрабілі ў ваччу Маім, абясьціўшы кажны вольнасьць прыяцелю свайму, і ўчынілі змову перад Імною ў доме, пазваным імям Маім; 16 Але вы зьмяніліся, і збудзенілі імя Мае, і зьвярнулі кажны слугу свайго й кажны нявольніцу сваю, каторых вы адпусьцілі на волю подле жаданьня іх, і прысілілі іх быць вам за слугаў а за нявольніцы. 17 Затым гэтак кажа СПАДАР: вы не паслухалі мяне, каб абясьціць вольнасьць кажны брату свайму й кажны прыяцелю свайму: вось, Я абяшчаю вольнаеьць на вас, агалашае СПАДАР, мячу, ліпучцы а галадові, і ўчыню, што вы будзеце адд а лены да ўсіх каралеўстваў зямлі. 18 І Я аддам мужоў, каторыя ўзрушылі змову Маю, каторыя ня спраўдзілі слоў змовы, каторую яны зрабілі перад Імною, як яны расьціналі цялё папалам і праходзілі памеж часьцяў яго, - 19 Князёў юдэйскіх а князёў Ерузалімскіх, легчанцоў а сьвятароў а ўвесь люд зямлі, каторыя праходзілі памеж часьцяў цяляці, 20 І аддам іх у рук у прыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць жыцьця іхнага, і трупы іхныя будуць на жыр птуству нябёснаму і зьверу земнаму. 21 І Сэдэку, караля Юдэйскага, і князёў ягоных аддам у руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць душы іхнае, і ў руку войска караля Бабілёнскага, што адступіла ад вас. 22 Вось, Я раскажу ім, агалашае СПАДАР, і зьвярну іх да гэтага места, і яны будуць ваяваць ізь ім, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом, і месты юдэйскія абярну ў спусьценьне, бяз жыхара".

 

35 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА за дзён Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, кажучы: 2 „Пайдзі да дому Рэхавічаў, памужуй ізь імі і прывядзі іх да даму СПАДАРОВАГА, да аднаго з пакояў, і дай ім віна піць". З Тады я ўзяў Язаню, сына Ярэмы Гавас і ненка, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных, і ўвесь дом Рэхавічаў; 4 І прывёў іх да дому СПАДАРОВАГА, да пакою сыноў Ганана Іґдалёнка, чалавека Божага, што ля пакою князёў, каторы над пакоям Маасэі Шалумёнка, даглядніка парогу; 5 І пастанавіў перад сынамі дому Рэхавічаў глякі, поўныя віна, і чары, і сказаў ім: „Піце віно". 6 Але яны сказалі: „Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў Рэхавёнак, айцец наш, расказаў нам, кажучы: Ня піце віна вы ані сынове вашыя на векі; 7 І дамоў не станавіце, і сяўбы ня сейце, і віннага гароду не засаджайце ані майце, але ўсі дні вашы жывіце ў буданох, каб вы жылі шмат дзён на зямлі, ідзе вы падарожжуеце'. 8 І мы паслухалі голасу Ёнадава Рэхавёнка, айца нашага, у вусім, у чым ён абавязаў нас, каб усі дні нашы ня піць віна нам, жонкам нашым, сыном нашым ані дачкам нашым, 9 Ані ставіць дамоў сабе, каб жыць у іх, ані мець вінішчаў, ані поля, ані засеяньня, каб ня было ў нас; 10 І мы жылі ў буданох, і слухалі, і рабілі ўсе, што расказаў нам Ёнадаў, айцец наш. 11 Але сталася, як узышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, да зямлі, што мы сказалі:,Хадзіма, ідзіма да Ерузаліму ад войска Хальдэяў і ад войска Арамлян'; дык мы жывем у Ерузаліме". 12 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:

1З „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: пайдзі й скажы мужом Юдэйскім а жыхарам Ерузаліму: ці вы не ўзялі навукі слухаць слоў Маіх? агалашае СПАДАР. 14 Словы, каторыя Ёнадаў Рэхавёнак расказаў сыном сваім, каб ня пілі віна, споўненыя, і яны ня п'юць дагэтуль, бо паслухалі расказаньня айца свайго; Я, адылі, кажу вам, рана ўстаючы й кажучы, але вы

ня слухалі Мяне. 15 Я пасылаў да вас усіх слугаў Сваіх прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы:,Зьвярніцеся кажны зь ліхое дарогі свае і папраўце ўчынкі свае, і не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім, - і вы будзеце жыць у зямлі, каторую Я даў вам і айцом вашым;' але вы не нахінулі вуха свайго і ня слухалі Мяне. 16 Але, сынове Ёнадава Рэхавёнка споўнілі расказаньне айца свайго, каторае ён расказаў ім, але люд гэты не паслухаў Мяне.

17 „Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я навяду на Юдэю а на ўсіх жыхараў Ерузаліму ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, бо Я г у каў да іх, але яны ня слухалі, і Я гук а ў іх, але яны не адказалі".

18 А дому Рэхавічаў сказаў Ярэма: „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: за тое, што вы паслухалі расказаньня Ёнадава, айца свайго, і паўнілі ўсі навукі ягоныя, і рабілі подле ўсёга, што ён расказаў вам; 19 За тое гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: у Ёнадава Рэхавёнка ніколі ня будзе адцяты, каторы стаіць перад Імною".

36 І сталася чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, што гэтае слова было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Прыдбай сабе зьвіток кнігі й напішы на ім усі словы, што Я казаў табе праз Ізраеля а празь Юду а праз усі народы, адгэнуль, як Я пачаў казаць табе, зь дзён Ёсі аж дагэтуль. З Можа дом Юдзін пачуе праз усе ліха, каторае думаю ўчыніць ім, каб яны зьвярнуліся кажны зь ліхое дарогі свае, каб Я дараваў бяспраўе іхнае і грэх іхны".

4 Тады Ярэма гукн у ў Боруха Ніранка, і Борух напісаў на зьвіток із вуснаў Ярэмы ўсі словы СПАДАРОВЫ, якія Ён казаў яму. 5 І Ярэма расказаў Боруху, кажучы: „Я замкнёны, я не магу пайсьці да дому СПАДАРОВАГА; б Дык ты пайдзі і чытай ізь зьвітка, што ты напісаў з вуснаў маіх, словы СПАДАРОВЫ ў вушы люду ў доме СПАДАРОВЫМ посным днём, а таксама прачытай іх у вушы ўсіх Юдэяў, што прышлі зь местаў сваіх. 7 Можа падзець маленьне іхнае перад СПАДАРОМ, і зьвернуцца кажны зь ліхое дарогі свае, бо вялікі гнеў а абурэньне, каторае СПАДАР вымавіў супроці люду гэтага".

8 І Борух Ніранок зрабіў подле ўсёга, што Ярэма прарока расказаў яму, чытаючы ізь зьвітка словы СПАДАРОВЫ ў доме СПАДАРОВЫМ.

9 І сталася пятага году Егоякіма, Есянка, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, што абясьцілі пост перад СПАДАРОМ усяму люду ў Ерузаліме і ўсяму люду, што прышоў да Ерузаліму зь местаў юдэйскіх. 10 І прачытаў Борух із кнігі словы Ярэміны ў доме СПАДАРОВЫМ, у пакою Ґемары Шафанёнка, пісара, на вышшым панадворку, у варотах новае брамы дому СПАДАРОВАГА ў вушы ўсяго люду. 11 І пачуў Міхей, сын Ґемары Шафанёнка, усі словы СПАДАРОВЫ з кнігі, 12 І зышоў ён да дому каралеўскага, да пакою пісаравага, і во, усі князі сядзелі там: Елішама, сакратар, а Дэлая ІПэмаёнак а Ельнафан Ахворонак а Гемара Шафанёнак а Сэдэка Гананёнак а ўсі князі. 1З І паведаміў ім Міхей усі словы, што ён чуў, як Борух чытаў кнігу ў вушы люду. 14 Тады ўсі князі паслалі да Боруха Юду, сына Нефані, сына Шэлемі Хушанка, сказаць: „Вазьмі ў руку сваю зьвітак, што ты чытаў у вушы люду, і пайдзі". І Борух Ніранок узяў зьвітак у руку сваю і прышоў да іх. 15 І сказалі яму: „Сядзь жа й прачытай у вушы нам". І Борух чытаў у вушы ім. 16 І сталася, як яны выслухалі ўсі словы, што зжахнуліся адзін перад адным і сказалі Боруху: „Мы канечне маем паведаміць каралю ўсі гэтыя словы". 17 І яны папыталіся ў Боруха, кажучы: „Скажы ж нам, як ты запісаў усі гэтыя словы з вуснаў ягоных?" 18 Тады Борух сказаў ім: „Ён вымаўляў усі гэтыя словы імне вуснамі сваімі, а я запісаваў іх чэрняю ў кнігу".

19 Тады сказалі князі Боруху: „Ідзі, схавайся, ты а Ярэма, і няхай ніхто ня ведае, ідзе вы". 20 І прышлі да караля да палацу, але зьвіток пакінулі ў пакою Елішамы, пісара, і сказалі ў вушы караля ўсі словы. 21 Кароль паслаў Юду прынесьці зьвіток, і ён узяў яго зь Елішамы, пісара, пакою. І Юда чытаў яго ў вушы каралю і ў вушы ўсіх князёў, што стаялі ля караля. 22 Кароль сядзеў у зімовым доме дзявятага месяца, а перад ім гарэла на вогнішчу. 23 І сталася, як Юда прачытаваў тры-чатыры лісты, што ён адцінаў іх складанчыкам і кідаў у цяпло, што на вогнішчу, пакуль увесь зьвіток ня быў зьнішчаны ў цяпле, што на вогнішчу. 24 Яны, адылі, не спалохаліся ані разьдзерлі адзецьці свае, кароль ані хто-лень із слугаў ягоных, што слухалі ўсі гэтыя словы. 25 Дарм а што Елнафан а Дэлая а Ґемара прычыняліся ў караля, каб ён не паліў зьвітка. ён не паслухаў іх. 26 І расказаў кароль Ерагмелю, каралевічу, а Сэраі Азрэелёнку а ПІэлеме Аўды е ленку ўзяць Боруха, пісара, а Ярэму прароку; але СПАДАР схаваў іх.

27 Просьле тога, як кароль спаліў звьіток а словы, што Борух запісаў з вуснаў Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы: 28 „Вазьмі сабе ізноў другі зьвіток і напішы ў ім усі словы першыя, што былі ў зьвітку першым, каторы Егояк і м, кароль Юдэйскі, спаліў. 29 А празь Егоякім а, караля Юдэйскага, скажы:,Гэтак кажа СПАДАР: ты спаліў гэны зьвіток, кажучы: „Чаму ты напісаў у ім, кажучы: канечне прыйдзе кароль Бабілёнскі, і разбура зямлю гэтую, і зьвядзець на ёй чалавека й жывёлу?"

30,Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякім а, караля Юдэйскагага: ён ня будзе мець нікога седзячага на пасадзе Давідавым, і труп ягоны будзе выкінены ўдзень на вар і ночы на мароз; 31 І Я даведаюся да яго а да насеньня ягонага а слугаў ягоных за бяспраўе іхнае; і навяду на іх, і на жыхараў Ерузаліму, і на мужоў юдэйскіх ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, але яны ня слухалі' ".

32 І ўзяў Ярэма другі зьвіток, і даў яго Боруху Ніранку, пісару, каторы напісаў на ім з вуснаў Ярэмы ўсі словы зьвітка, што Егоякім, кароль Юдэйскі, спаліў на цяпле; і, апрача тога, былі даданы да іх шмат якія падобныя словы.

37 І замест Хоні Егоякіменка загаспадарстваваў Сэдэка Ёсянок, каторага Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, прызначыў за караля ў зямлі Юдэйскай. 2 І ня слухаў ён, ані слугі ягоныя, ані люд зямлі слоў СПАДАРОВЫХ, што Ён казаў прарокам Ярэмам. З Паслаў, адылі, кароль Сэдэка Егухала Шэлемёнка а Софоню Маасэенка, сьвятара, да прарокі Ярэмы, кажучы: „Памаліся за нас СПАДАРУ, Богу нашаму". 4 А Ярэма ўходзіў да люду й выходзіў зь люду, бо ён ня быў пасаджаны ў вязьніцу.

5 Тады войска фараонава вышла зь Ягіпту, і як Хальдэі, што аблягалі Ерузалім, пачулі ведамку праз гэта, яны адступілі ад Ерузаліму.

6 Тады было слова СПАДАРОВА да прарокі Ярэмы, кажучы: 7 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: гэтак кажыце каралю Юдэйскаму, што паслаў вас да Мяне папытацца ў Мяне:,Абач, войска Фараонава, 7 што йдзець памагаць вам, зьвернецца да свае зямлі, да Ягіпту. 8 І зьвернуцца Хальдэі, і будуць ваяваць ізь местам гэтым, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом.

9,,Гэтак кажа СПАДАР: Ня зводзьце душы вашы, кажучы: „Хальдэі канечне адыйдуць ад нас", бо яны не адыйдуць; 10 Бо хоць бы вы разьбілі ўсе войска хальдэйскае, што ваюе з вамі, і засталіся раненыя з памеж іх, яны ўсталі б кажны з будану свайго і спалілі б гэтае места цяплом'". 11 І сталася, што, як войска хальдэйскае адступіла ад Ерузаліму, бо баялася войска фараонавага,

12 Ярэма вышаў зь Ерузаліму, ісьці да зямлі Веняміновае, каб выкаўзнуцца стуль памеж люду. 1З Але як ён быў у браме Веняміновай, быў там вартаўнічы імям Ірыя, сын Шэлемы Гананёнка; і няў Ярэму прароку, кажучы:,,Да Хальдэяў ты пераходзіш". 14 Ярэма сказаў: „Мана: я не пераходжу да Хальдэяў". Але тый не паслухаў, і Ірыя няў Ярэму, і прывёў яго да князёў. 15 І гневаліся князі на Ярэму, яны білі яго й пасадзілі яго да вязьніцы ў доме Ёнафана. пісара, бо зь яго зрабілі вязьніцу. 16 І вось, Ярэма лу́чыў да лёху да каморак, і заставаўся там Ярэма шмат дзён. 17 Тады Сэдэка, кароль, паслаў і ўзяў яго, і папытаўся кароль пат а й у доме сваім, і сказаў: „Ці ё слова ад СПАДАРА?" І Ярэма сказаў: „Ё". Тады ён сказаў: „Ты будзеш адданы ў руку караля Бабілёнскага". 18 Адлі Ярэма сказаў каралю Сэдэку: „Чым я ізграшыў супроці цябе альбо супроці слугаў тваіх, альбо супроці люду гэтага, што ты пасадзіў мяне ў вязьніцу? 19 Ідзе цяпер прарокі вашы, што праракалі вам, кажучы:,Кароль Бабілёнскі ня прыйдзе на вас ані на зямлю гэтую'? 20 Дык цяпер слухай жа, малю цябе, спад а ру мой, каролю, хай падзець жа маленьне мае перад табою: не зварачай мяне да дому Ёнафана пісара, каб я не памер там". 21 Тады расказаў кароль Сэдэка, каб пасадзілі Ярэму на панадворак вязьніцы, і каб давалі яму ўдзень кавалак хлеба з вуліцы пекароў, пакуль ня высіліцца ўвесь хлеб у месьце. Гэтак Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.

38 І пачулі Шэфата Матфанёнак а Ґедаля Пашгуронак а Юхал Шэлемёнак а Пашгур Малшанок словы, што Ярэма мовіў да ўсёга люду, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР: тый, што застанецца ў гэтым месьце, памрэць ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі; але хто выйдзе да Хальдэяў, будзе жыць, і будзе яму душа ягоная за здабытак, і будзе жыць.

З „Гэтак кажа СПАДАР: канечне гэтае места будзе аддана ў руку войска караля Бабілёнскага, каторы возьме яго". 4 І сказалі князі каралю: „Хай памрэць жа гэта людзіна, бо гэтак ён славе рукі вояў, што засталіся ў гэтым месьце, і рукі ўсяго люду г у каньнямі такіх словаў ім; бо гэтая людзіна ня рупіцца праз дабро гэтаму люду, але празь ліха". 5 І сказаў кароль Сэдэка: „Вось, ён у руках вашых, бо кароль ня можа нічога зрабіць напярэк вам". 6 Тады ўзялі Ярэму й кінулі яго ў лёх Малхіі каралевіча, што на панадворку вязьніцы, і спусьцілі Ярэму на паварозах; а ў лёху ня было вады, але балота; дык Ярэма ўграз у балоце.

7 І пачуў Евед-Мелех, Ефіоплян і н, легчан е ц, каторы быў у доме каралеўскім, што яны ўкінулі Ярэму ў лёх; кароль жа сядзеў у браме Веняміновай. 8 Евед-Мелех вышаў з каралеўскага дому і гукаў каралю, кажучы: 9 „Гаспад а ру мой, каролю! ліха зрабілі гэтыя людзі ўсім тым, што зрабілі Ярэме прароку, каторага ўкінулі ў лёх: ён жа памрэць там, ідзе ён ёсьць, з голаду, бо няма ўжо хлеба ў месьце". 10 Тады кароль расказаў Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы: „Вазьмі адгэтуль трыццацёх чалавекаў із сабою і выцягні Ярэму прароку зь лёху, пакуль не памер". 11 Дык Евед-Мелех узяў людзёў із сабою, і пайшоў да дому каралеўскага пад скарбніцу, і ўзяў стуль старое кіненае адзежы а старога збуцьвелага рызьзя, і спусьціў іх паварозамі Ярэме да лёху. 12 І сказаў Евед-Мелех, Ефіоплянін, Ярэме: „Палажы ж стар у ю кіненую адзежу й мяккое рызьзё пад пахі рук сваіх пад паварозы". І Ярэма зрабіў гэтак. 1З Дык пацягнулі Ярэму паварозамі і ўзьвялі яго зь лёху, і Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.

14 Тады кароль Сэдэка паслаў, і ўзяў Ярэму прароку да сябе, да трэйцяга ўходу дому СПАДАРОВАГА, і сказаў кароль Ярэме: „Папытаюся ў цябе штось, не таі нічога ад мяне". 15 Тады Ярэма сказаў Сэдэку: „Калі я скажу табе, ці ты напэўна ня зробіш імне сьмерці? і калі я дам табе раду, ты не паслухаеш мяне". 16 Дык Сэдэка кароль прысягаў Ярэме пат а й кажучы: „Жыў СПАДАР, Каторы ўчыніў нам душ у гэту, я не зраблю табе сьмерці і не аддам цябе ў рук у тых людзёў, што шукаюць душы твае".

17 І сказаў Ярэма Сэдэку: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: калі ты самахоць выйдзеш да князёў караля Бабілёнскага, тады душа твая будзе жыць, і гэтае места ня будзе спалена цяплом, і будзеш жыць ты а дом твой. 18 Але калі ты ня выйдзеш да князёў караля Бабілёнскага, тады места гэтае будзе аддана ў руку Хальдэяў, і яны спаляць яго цяплом, і ты не ўцячэш ад рукі іхнае".

19 І сказаў Сэдэка кароль Ярэме: „Я баюся Юдэяў, што перайшлі да Хальдэяў, каб яны не аддал і мяне ў руку іх, і кааб тыя не насьміяліся зь мяне".

20 І сказаў Ярэма: „Не аддадуць; паслухай жа голасу СПАДАРОВАГА, што я кажу табе, дык будзе добра табе, і душа твая будзе жыва. 21 Але калі ты адмовішся выйсьці, во слова, што аб'явіў імне СПАДАР: 22 І вось, усі жонкі, засталыя ў доме караля Юдэйскага, будуць выведзены да княэёў караля Бабілёнскага, і скажуць яны:,Спадманулі цябе й перамаглі цябе хаўрусьнікі твае; угразьлі ногі твае ў балота, яны адвярнуліся назад'. 23 І ўсі жонкі твае а дзеці твае вывядуць да Хальдэяў, і ты не ўцячэш ад рукі іхнае, але будзеш схоплены рукою караля Бабілёнскага, і ты прычыніш, што места гэтае будзе спалена цяплом".

24 Тады сказаў Сэдэка Ярэме: „Няхай ніхто ня ведае гэтыя словы, і ты не памрэш. 25 А калі князі пачуюць, што я мужаваў із табою, і прыйдуць да цябе, і скажуць табе:,Азнаймі нам, што ты казаў каралю, не таі ад нас, і мы ня зробім табе сьмерці, - і таксама, што казаў кароль табе'; 26 Тады скажы ім:,Я выказаў сваю просьбу каралю, каб ён не зьвярнуў мяне да дому Ёнафановага, каб не памерці там' ".

27 І прышлі ўсі князі да Ярэмы, і папыталіся ў яго, і ён сказаў ім подле ўсіх тых словаў, што кароль расказаў. Дык яны пакінулі гаворку зь ім, бо справы не пачулі.

29 Дык заставаўся Ярэма на панадворку вязьніцы да тога дня, калі быў узяты Ерузалім, і ён быў, як Ерузалім быў узяты.

39 Дзявятага году Сэдэкі, караля Юдэйскага, дзясятага месяца, прышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае на Ерузалім, і абляглі яго. 2 Адзінанцатага году Сэдэкі, чацьвертага месяца, дзявятага дня месяца, быў зроблены пралом у месьце; З І ўвыйшлі ўсі князі караля Бабілёнскага, і селі ў сярэдняй браме: Нерґал-Шарэцэр, Самґар-Нево, Сарсэхім Рабсарыс, Нерґал-Шаэцэр Раб-маґ із усімі засталымі князьмі караля Бабілёнскага. 4 І сталася, як Сэдэка, кароль Юдэйскі, а ўсі воі абачылі іх, тады ўцякалі й вышлі зь места ночы дарогаю каралеўскага гароду, брамаю падвойнага муру, і вышаў на дарогу, каторая ў далін е. 5 Але войска хальдэйскае пагналася за імі; і насьпела Сэдэку ў даліне Ерыхонскай, і ўзялі яго, прывялі яго да Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, да Рыўлы ў зямлі Гамаф, ідзе ён выдаў рассудак на яго. 6 І зарэзаў кароль Бабілёнскі ў Рыўле сыноў Сэдэчыных перад ачыма ягонымі, і ўсіх паноў Юдэйскіх зарэзаў кароль Бабілёнскі; 7 І асьляпіў вочы Сэдэку, і слугаў яго зялезьзям, каб завесьці яго да Бабілёну. 8 І дом каралеўскі і дамы люду спалілі Хальдэі цяплом, і сьцены Ерузалімскія абурылі. 9 І засталых ізь люду, што засталіся, вывеў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у палон да Бабілёну. 10 А зь люду бедных, што нічога ня мелі, пакінуў Невузар-Адан, начэльнік катаў, у зямлі Юдэйскай і даў ім таго дня вінішчы а пол і. 11 І расказаў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, Невузар-Адану, начэльніку катаў, узглядам Ярэмы, кажучы: 12 „Вазьмі яго й май вока над ім, і не рабі яму ніякага ліха, але, як ён скажа табе, так і рабі зь ім". 1З Дык паслаў Невузар-Адан, начэльнік натаў, а Невушазван Рабсарыс а Нерґал-Шарэцэр Рабмаг а ўсі князі караля Бабілёнскага, 14 Нават яны паслалі і ўзялі Ярэму з панадворку вязьніцы, і паручылі яго Ґедалі, сыну Агікам а Шафанёнка, завесьці яго двору; дык ён жыў сярод люду.

15 А да Ярэмы было слова СПАДАРОВА, як ён быў замкнёны на панадворку вязьніцы, кажучы: „Пайдзі й г у кай Евед-Мелеху, Ефіопляніну, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я спраўджу словы Свае над гэтым местам на ліха, а не на дабро, і яны будуць перад табою таго дня. 17 Але цябе выбаўлю тады, агалашае СПАДАР, і ты ня будзеш адданы ў руку людзёў, каторых ты баішся; 18 Бо я напэўна выбаўлю цябе, і ты не загінеш ад мяча, і будзе душа твая за здабытак, бо ты спадзяваўся на Мяне, агалашае СПАДАР' ".

40 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА просьле тога, як адпусьціў яго Невузар-Адан, начэльнік катаў, з Рамы, як ён быў узяўшы яго скаванага зялезьзям памеж усіх выведзеных палоненікаў зь Ерузаліму а Юдэі, як палон выведзеных да Бабілёну. 2 І начэльнік катаў узяў Ярэму, і сказаў яму: „СПАДАР, Бог твой, казаў гэтае ліха на гэтае месца; З Цяпер СПАДАР навёў і спраўдзіў подле тога, як Ён казаў; бо вы ізграшылі супроці СПАДАРА і ня слухалі голасу Ягонага, - і спраўдзілася над вамі гэтае слова. 4 Дык вось, Я вывальніў цябе цяпер ізь зялезьзя, што на руках тваіх: калі хочаш ісьці з імною да Бабілёну, ідзі, і я буду мець вока свае над табою; але калі блага ў ваччу тваім ісьці з імною да Бабілёну, ня йдзі. Во, уся зямля перад табою: куды табе любя і куды ты падабаеш ісьці, туды йдзі. 5 (Але ён яшчэ не адказаваў) або зьвярніся да Ґедалі, сына Агікам а Шафанёнка, каторага прызначыў кароль Бабілёнскі да местаў Юдэйскім, і жыві зь ім памеж люду; альбо куды толькі падабаеш ісьці, туды йдзі". І даў яму начэльнік катаў еміны а падарак, і пусьціў яго.

6 І пашоў Ярэма да Ґедалі Агік а менка да Міцпы, і жыў ізь ім памеж люду, што застаўся ў зямлі.

8 І пачулі ўсі вайводцы войскаў, каторыя былі ў полю, яны а людзі іхныя, што кароль Бабілёнскі прызначыў Ґедалю Агікаменка за дзяржаўцу ў зямлі і паручыў яму мужчын а жанкі а дзеці а бедных зямлі з тых, што ня былі выведзеныя як палон да Бабілёну,

9 Тады прышлі яны да Ґедалі да Міцпы, н а ймя Ізмайла Нефанёнак а Ёганан а Ёнафан Карэажонкі а Сэрая Фангум е фенак а Ефаёнкі зь Нетафафы а Езаня Маахафян і н, яны а людзі іхныя. 9 І прысягаў ім а людзём іхным Ґедаля, сын Агікама Шафанёнка, кажучы: „Ня бойцеся служыць Хальдэям; жывіце ў зямлі й служыце каралю Бабілёнскаму, і будзе добра вам. 10 Што да мяне, вось, я буду жыць у Міцпе, каб служыць Хальдэям, каторыя будуць прыходзіць да нас; але вы зьбірайце віно а летныя плады а аліву, і кладзіце іх у судзьдзе свае, і жывіце ў местах сваіх, што вы завялі". 11 Падобна і ўсі Юдэі, што былі ў Моаве а меж сыноў Амовавых а ў Едоме а што былі ў вусіх краёх, пачулі, што кароль Бабілёнскі пакінуў астачу Юдэі й прызначыў над імі Ґедалю сына Агікам а ІІІафанёнка; 12 І ўсі Юдэі зьвярнуліся з усіх месцаў, куды яны былі выпіхнены, і прышлі да зямлі Юдэйскае да Ґедалі да Міцпы, і вельма шмат зьбіралі віна а летных пладоў. 1З Адлі Ёганан Карзэажонак а ўсі вайводцы, бытыя ў полю, прышлі да Ґедалі да Міцпы, 14 І сказалі яму: „Ці ты добра ведаеш, што Вааліс, кароль сыноў Амонавых, паслаў Ізмайлу Нефанёнка, забіць цябе?" Але Ґедаля Агік а менак не паверыў ім. 15 І Ёганан Карэажонак патай казаў Ґедалі ў Міцпе, кажучы: „Дазволь, калі ласка, імне пайсьці й забіць Ізмайлу Нефанёнка, і ніхто ня будзе ведаць: чаму ён мае забіць цябе, і разьвеецца астача Юдэі, што зьберліся да цябе,і загіне астача Юдэі?" 16 Але Ґедаля Агік а менак сказаў Ёганану Карэажонку: „Не рабі гэтага, бо ты гутарыш непраўдзіва праз Ізмайлу".

41 І сталася сёмага месяца: Ізмайла, сын Нефані Еліш а менка, з каралеўскага насеньня, і князі каралеўскія, ажно дзесяцёх чалавекаў зь ім, прышлі да Гедалі Агік а менка да Міцпы, і разам елі хлеб там у Міцпе. 2 І ўстаў Ізмайла Нефавёнак і дзесяцёх чалавекаў, што былі зь ім, і выцялі Ґедалю, сыяа Агікама Шафанёнка мячом, і забілі таго, каго кароль Бабілёнскі быў прызначыўшы за дзяржаўцу ў зямлі. З І зр а зіў Ізмайла ўсіх Гэбрэяў, што былі зь ім, з Ґедалям, у Міцпе, і Хальдэяў, што апынуліся там, вояў.

4 І сталася, назаўтрае па забіцьцю Ґедалі, і ніхто ня ведаў, 5 І прышлі людзі із Шыхему, із Шыла а із Самары, асьмідзясят чалавекаў, з аголенымі барад а мі й разьдзертым адзецьцям, і парэзаўшыся, з дарамі а кадзілам у руках, каб прын е сьці да дому СПАДАРОВАГА. 6 І вышаў Ізмайла Нефанёнак зь Міцпы наўпярэймы ім, і, ідучы, плакаў, і, як стрэў іх, сказаў ім: „Ідзіце да Ґедалі Агік а менка". 7 І, як яны прышлі ў сярэдзіну места, Ізмайла Нефанёнак зарэзаў іх і кінуў у сярэдзіну ямы, ён а людзі, што былі зь ім.

8 Было, адылі, меж іх дзесяцёх чалавекаў, што сказалі Ізмайлу: „Не забівай, бо мы маем скарбы ў полю, пшонку а ячмень а аліву а мёд"; дык ён узьдз е ржаўся й не забіў іх памеж братоў іхных.

9 Яма ж, у каторую Ізмайла ўкінуў трупы забітых ім людзёў дзеля Ґедалі, был а тая, каторую кароль Аса выкапаў ад Ваашы, караля Ізраельскага; Ізмайла Нефанёнак напоўніў яе забітымі. 10 І захапіў Ізмайла ў палон усю астачу люду, што ў Міцпе, дачкі каралеўскія і

10 ўвесь люд, што застаўся ў Міцпе, каторых Невузар-Адан, начэльнік катаў, паручыў Ґедалі Агік а менку; дыкжэ іх узяў у палон Ізмайла Нефанёнак і пашоў, каб перайсьці да сыноў Амонавых.

11 І пачуў Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы, што зь ім, праз усе ліха, што зрабіў Ізмайла Нефанёнак, 12 І ўзялі ўсіх людзёў, і пайшлі біцца з Ізмайлам Нефанёнкам, і знайшлі яго ля вялікіх водаў, што ў Ґівеоне. 1З І сталася, як увесь люд, што быў зь Ізмайлам, абачыў Ёганана Корэажонка а ўсіх вайводцаў зь ім, тады яны ўзрадав а ліея. 14 Дык увесь люд, што Ізмайла ўзяў у палон зь Міцпы, адвярнуўся ад яго, і навярнуліся й пашлі да Ёганана Карэажонка. 15 Але Ізмайла Нефанёнак ўцёк ад Ёганана з асьма чалавекамі і пайшоў да сыноў Амовавых.

16 І ўзяў Ёгаван Карэажонак а ўсі вайводцы, што былі зь ім, астачу люду, каторую ён зьвярнуў ад Ізмайлы Нефанёнка зь Міцпы, просьле тога як ён забіў Ґедалю Агік а менка: дужасілаў, людзёў ваенных а жанкі а дзеці а легчанцоў, каторыя ён зьвярнуў зь Ґівеону. 17 І пашлі, і жылі ў сялібе Хімгам ля Бэтлеему, каб ісьці а прысьці да Ягіпту 18 Ад Хальдэяў, бо баяліся іх, бо Ізмайла Нефанёнак забіў Ґедалю Агік а менка, каторага кароль Бабілёнскі прызначыў за дзяржаўцу ў зямлі.

42 І дабліжыліся ўсі вайводцы а Ёганан Карэажонак а Езаня Гошаёнак а ўвесь люд ад найменшага аж да найбольшага, 2 І сказалі Ярэме прароку: „Хай падзець жа маленьне наша перад табою, і памаліся за нас СПАДАРУ, Богу свайму, за ўсю гэту астачу, бо з множасьці мала нас засталося, як во вочы твае бачаць нас, З Каб СПАДАР, Бог твой, паведаміў нам дарогу, па каторай мы маем ісьці, і што маем рабіць". 4 І сказаў ім Ярэма прарока: „Чую, вось, я памалюся СПАДАРУ, Богу вашаму, подле слоў вашых; і станецца, што СПАДАР адкажа вам, Я паведамлю вам, не схаваю нічога ад вас". 5 Яны ж сказалі Ярэме: „Няхай СПАДАР будзе праўдзіваю а вернаю сьветкаю памеж нас, калі мы ня зробім подле кажнага слова, дзеля каторага СПАДАР, Бог твой, пашлець цябе да нас: б Ці добра, ці блага, мы паслухаем голасу СПАДАРА, Бога нашага, да Каторага пасылаем цябе, каб нам было добра, бо мы паслухалі голасу СПАДАРА, БОГА нашага".

7 І сталася за дзесяць дзён, што было слова СПАДАРОВА да Ярэмы; 8 І пагук а ў Ёганана Карэажонка а ўсіх вайводцаў, што былі зь ім, а ўвесь люд ад найменшага аж да найбольшага, 9 І сказаў ім: „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, да Каторага вы пасылалі мяне пакласьці ваша маленьне перад Ім: 10 Калі вы будзеце жыць, жыць у зямлі гэтай, дык Я ўладжу вас, а не разбур у, і засаджу вас, а ня выкараню, бо Я жалею ліха, каторае Я ўчыніў вам. 11 Ня бойцеся караля Бабілёнскага, каторага вы баіц е ся, ня бойцеся яго, агалашае СПАДАР, бо Я з вамі, каб выбавіць вас і вывальніць вас із рукі ягонае. 12 І Я прычыню, каб вы знайшлі жаласьць у ваччу ягоным, і ён пажалее вас, і верне вас да зямлі вашае. 1З Але, калі б вы сказалі:,Ня будзем жыць у зямлі гэтай', каб ня слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, 14 Кажучы:,Не, мы пойдзем да зямлі Ягіпецкае, ідзе ня будзем бачыць вайны ані чуць гуку трубы, ані галадаваць бяз хлеба; там будзем жыць'; 15 Дык выслухайце цяпер слова СПАДАРОВА, засталыя Юдэі: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: калі вы станаўко зьвернеце віды свае, каб ісьці да Ягіпту, і прыйдзеце, каб жыць там, 16 Тады станецца, што меч, каторага вы баіц е ся, насьпее вас там, у зямлі Ягіпецкай, і галадоў, каторае вы лякаецеся, дажанець вас там, у Ягіпце, і там вы памрыц е. 17 Гэтак будзе ўсім людзём, што зьвярнулі віды свае йсьці да Ягіпту, каб жыць там, -- памруць ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, і ніхто зь іх не застан е цца ані ўцячэць ад ліха, што Я навяду на іх; 18 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: як гнеў Мой а абурэньне Мае вылілася на жыхараў Ерузаліму, так Мае абурэньне выльлецца на вас, калі вы прыйдзеце да Ягіпту, і вы будзеце брыдою, жахам, праклёнам а ганьбаю, і ўжо не абачыце месца гэтага. 19 Праз вас, засталыя Юдэі, вымавіў СПАДАР:,Ня прыходзьце да Ягіпту'; ведайце напэўна, што я сьветчыў вам сядні, 20 Што вы заблудзілі супроці душаў вашых, бо вы паслалі мяне да СПАДАРА, Бога свайго, кажучы:,Малі за нас СПАДАРА, Бога нашага, і подле ўсёга, што СПАДАР, Бог наш, скажа, паведалі нам, і мы зробім'. 21 І я цяпер паведаміў вам, але вы не паслухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго, і ўсяго, дзеля чаго Ён паслаў мяне да вас. 22 Дык ведайце напэўна, што памрыце ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі на тым месцу, куды вы жадаеце йсьці жыць".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 62 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ярэмы 4 страница| Кніга прарокі Ярэмы 6 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.027 сек.)