Читайте также: |
|
43 І сталася, як скончыў Ярэма гукаць усяму люду ўсі словы СПАДАРА, Бога іхнага, дзеля каторых СПАДАР, Бог іхны, паслаў яго да іх, усі тыя словы;
2 Тады Азара Гошаёнак а Ёганан Карэажонак а ўсі гордыя людзі сказалі, кажучы Ярэме: „Ты кажаш ман у, СПАДАР Бог наш не паслаў цябе сказаць:,Ня йдзіце да Ягіпту, жыць там'; З Адно Борух Ніранок намаўляе цябе супроці нас, каб аддаць нас у рук у Хальдэяў, каб яны забілі нас альбо завялі нас палоненікамі да Бабілёну".
4 Дык не паслухалі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы а ўвесь люд голасу СПАДАРОВАГА, каб жыць у зямлі Юдэйскай. 5 І ўзяў Ёганан Карэажонак а вайводцы ўсю астачу Юдэяў, што зьвярнуліся ад усіх народаў, куды яны былі выпіхнены, каб жыць у зямлі Юдэйскай, б Мужчынаў а жанкі а дзецяняты а дачкі каралеўскія а кажную людзіну, што Невузар-Адан, начэльнік катаў, пакінуў з Ґедалям, сынам Агікама Шафанёнка, і Ярэму прароку, і Боруха Ніранка; 7 І прышлі да зямлі Ягіпецкае, бо не паслухалі голасу СПАДАРОВАГА, і дайшлі аж да Тагпангесу.
8 Тады прышло слова СПАДАРОВА да Ярэмы ў Тагпангесе, кажучы: 9 „Вазьмі ў руку сваю вялікія камяні і - перад ачыма мужоў юдэйскіх - схавай іх у гліне ў цагельні, што ля ўходу да фараонавага дому ў Тагпангесе, 10 І скажы ім:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я пашлю й вазьму Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і ён пастанове пасад свой над гэтымі камянямі, што Я схаваў, і ён разапнець каралеўскі будан свой на іх. 11 І, як ён прыйдзе, ён зр а зе зямлю Ягіпецкую: хто на сьмерць, таго на сьмерць; і хто ў палон, таго ў палон; і хто пад меч, таго пад меч. 12 І запалю цяпло ў дамох багоў ягіпецкіх, і яно спале іх, і панясець іх палоненікамі, і ён убярэцца зямлёю Ягіпецкаю, як пастух убіраецца ў вадзецьце свае, і пойдзе адгэнуль супакойна. 1З Патрышча таксама статуі Бефшэмішу, што ў зямлі Ягіпецкай, і дамы багоў ягіпецкіх спале цяплом' ".
44 Слова, што было да Ярэмы праз усіх Юдэяў, што жывуць у зямлі Ягіпецкай, што жывуць у Міґдоле а ў Тагпангесе а ў Нофе а ў краю Пафрос: 2 „Гэтак СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вы бачылі ўсе ліха, што Я навёў на Ерузалім а на ўсі месты Юдэйская; і вось, яны цяпер спустошаныя, і ніхто ня жывець у іх, З За нягоднасьць іхную, каторую яны зьдзеялі, каб гнявіць Мяне тым, што пашлі кадзіць а служыць іншым багом, каторых яны ня зналі, яны ані вы, ані айцове вашы.4 І пасылаў Я да вас усіх слугаў Сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы:,Ані не рабіце агіднае рэчы гэтае, каторае Я ненавіджу'. 5 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, каб адвярнуцца ад нягоднасьці, каб не кадзіць іншым багом. 6 І вылілася абурэньне Мае а гнеў Мой, і загарэўся ў местах Юдэі а на вуліцах Ерузаліму, і яны былі спустошаны а апушчаны, як цяпер.
7 „І цяпер гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: нашто вы дзееце вялікае ліха супроці душаў сваіх, каб адцяць у вас мужчын а жанкі, дзецяняты а сысуна з пасярод Юдэі, каб не засталося астачы? 8 Нашто вы гнявіц е Мяне ўчынкамі рук сваіх, кадзячы іншым багом у зямлі Ягіпецкай, куды вы прышлі жыць, каб загубіць самых сябе і каб вы былі праклёнам а ганьбаю ў вусіх народаў зямлі? 9 Ціж вы забыліся нягоднасьць айцоў сваіх і нягоднасьць каралёў Юдэйскіх, і нягоднасьць жонак іхных, і нягоднасьць сваю, і нягоднасьць жонак сваіх, каторую яны зьдзеялі ў зямлі Юдэйекай і на вуліцах Ерузаліму? 10 Яны не ўкарыліся дагэтуль, не пабаяліся, не хадзілі ў Праве Маім ані ў вуставах Маіх, што Я ўстанавіў вам а айцом вашым.
11 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я зьвярну від Свой супроці вас на ліха й адатну ўсю Юдэю. 12 І вазьму астачу Юдэяў, каторыя зьвярнулі віды свае, каб ісьці да Ягіпту жыць там, і яны будуць усі вынішчаны, загінуць у зямлі Ягіпецкай, падуць ад мяча, загінуць з галадові; ад найменшага аж да найбольшага ад мяча а з галадові памруць і стануць брыдою а жахам а праклёнам а ганьбаю. 1З Бо Я пакараю жывучых у зямлі Ягіпецкай, як пакараў Ерузалім, мячом, галадоўю а ліпучкаю, 14 Ажно ня будзе ўцеклага ані засталага з астачы Юдэяў, каторыя прышлі да зямлі Ягіпецкае жыць там, каб зьвярнуцца да зямлі Юдэйскае, да каторае лятуціць душа іхная, каб зьвярнуцца жыць там; бо ніхто ня зьвернецца, адно ўцеклыя".
15 Тады ўсі мужы, каторыя ведалі, што жонкі іхныя кадзяць багом іншым, і ўсі жонкі, што стаялі вялікім грудам, нават увесь люд, што жыў у зямлі Ягіпецкай у Пафросе, адказалі Ярэме, кажучы: 16 „Слова, што ты гукаў нам імям СПАДАРОВЫМ, мы ня слухаем у цябе; 17 Але мы канечне будзем рабіць усе, што выходзе з вуснаў нашых, кадзіць караліцы нябёс і рабіць узьліваньні ёй, як мы рабілі, мы а айцове нашы, каралі нашы а князі нашы ў местах Юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму; мы тады сыціліся хлебам, і нам было добра, і не дазвавалі ліха. 18 Бо адгэнуль, як мы перасталі кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй, не стаець нам усяго, і гінем ад мяча а галадові. 19 І як мы кадзілі караліцы нябёс і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй, то ці бяз нашых мужоў рабілі мы гэта ёй: пяклі перапечкі з абразом ейным і ўзьлівалі ўзьліваньні ёй?"
20 Тады Ярэма сказаў усяму люду, мужом а жанкам а ўсяму люду, што даў яму гэты адказ, кажучы: 21 „Ці ня гэна кадзеньне, што кадзілі ў местах юдэйскіх а на вуліцах Ерузаліму вы а айцове вашы, каралі вашы а князі вашы а люд зямлі, ўспомнеў СПАДАР, ці яе яно прышло Яму ўдум? 22 І ня мог СПАДАР даўжэй цярпець з прычыны нягоднасьці ўчынкаў вашых і аґідаў, што вы рабілі; затым зямля ваша стала пустынёю, жахам а праклёнам, бяз жыхара, як цяпер. 23 За тое, што вы хадзілі а грашылі супроці СПАДАРА, і ня слухалі голасу СПАДАРОВАГА, і не хадзілі ў Праве Ягоным, ані ў вуставах Ягоных, ані ў сьветчаньнях Ягоных, за тое й стрэла вас ліха, як цяпер".
24 І сказаў Ярэма ўсяму люду а ўсім жонкам: „Слухайце слова СПАДАРОВА, уся Юдэя, што ў зямлі Ягіпецкай: 25 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: вы а жонкі вашы г у калі вуснамі сваімі й паўнілі рукамі сваімі, кажучы:,Мы канечне будзем праўдзіць абятніцы свае, каторыя мы абяцалі, каб кадзіць караліцы нябёс і ўзьліваць узьліваньні ёй': вы напэўна споўніце абятніцы вашыя й супоўна досыць учыніце ім.
26 „Затым, усі Юдэі, што жывіц е ў зямлі Ягіпецкай: вось, Я прысягнуў вялікім імям Сваім, кажа СПАДАР, што наперад імя Мае ня будзе менавана вуснамі людзіны Юдэі ў вусёй зямлі Ягіпецкай, кажучы:.Жыў Спадар СПАДАР!' 27 Гля, Я буду чукавы ўзглядам іх на ліха, а не на дабро; і ўсі мужы Юдэі, што ў зямлі Ягіпецкай, загінуць ад мяча а галадові, пакуль ня будуць зьнішчаны. 28 Малы лік уцеклых ад мяча зьвернецца ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі Юдэйскае, і даведаюцца ўсі засталыя Юдэі, што прышлі да зямлі Ягіпецкае, жыць там, чые словы спраўдзяцца, Мае ці іхныя. 29 І во, агалашае СПАДАР, знак вам, што Я даведаюся да вас на гэтым месцу, каб вы даведаліся, што словы Мае напэўна спраўдзяцца на ліха вам:
30 „Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я аддам фараона Гофра, караля Ягіпецкага, у руку н е прыяцеляў ягоных і ў руку тых, што шукаюць жыцьця ягонага, як Я аддаў Сэдэку, караля Юдэйскага, у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, непрыяцеля ягонага, каторы таксама шукаў жыцьця ягонага".
45 Слова, што Ярэма, прарока, казаў Боруху Ніранку, як ён напісаў з вуснаў Ярэмы ў кнігу словы гэтыя, чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, празь цябе, Боруша: З Ты сказаў:,Бяда ж імне! бо СПАДАР дадаў смутак да болю майго; я стамаваўся стагнаньнямі сваімі і не знайшоў супакою' 4 Гэтак ты скажы яму: гэтак кажа СПАДАР: гля, Я бур а ю тое, што будаваў, і выкараняю, што пасадзіў, і ўсю зямлю гэтую, б А ты шукаеш вялікіх рэчаў сабе? ня шукай, бо гля, Я навяду ліха на кажнае цела, кажа СПАДАР, але душу тваю дам табе замест здабытку на ўсіх месцах, куды ты пойдзеш".
46 Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, праз народы: 2 Празь Ягіпет а праз войска фараона Нехо, караля Ягіпецкага, каторы быў ля ракі Ёўфрату ў Кархемішу, каторага Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, зр а зіў чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага: З „Прыгатуйце панцыр а шчыт і бліжчася да бітвы. 4 Запрагайце коні і ўсьсядайце конна, коньнікі, выступайце із шоламамі, паліруйце дзіды й адзявайце панцыры. 5 Чаму бачу Я, што яны зьлякаліся й бягуць назад? і дужасілы іхныя разьбіты, і борзда ўцяклі, і не азіраюцца; страх навокал, кажа. СПАДАР. 6 Не ўцячэць шыбкі, не ўратуецца дужасіл; на поўначы, ля рэкі Еўфрату, спатыкнуцца а паваляцца. 7 Хто гэта ўзьнімаецца, як паводка, чые воды хвалююцца, як рэкі? 8 Ягіпет узьнімаецца, як паводка, і воды яго хвалююцца, як рэкі, і кажа: узьнімуся, пакрыю зямлю, зьнішчу места й жыхараў яго. 9 Усьсядайце на коні, і шалейце, цялежкі, няхай выйдуць дужасілы, Ефіопляне а Пуцяне, што дзяржаць шчыты, і Людзяне, што дзяржаць і напінаюць лук; 10 Бо дзень гэты ў СПАДАРА, Бога войскаў, дзень помсты, каб памсьціцца праціўнікам Сваім, і меч будзе жэрці, і насыціцца, і ўп'ецца крывёю іхнаю, бо аброк Спадара СПАДАРА войскаў у паўночным краю, ля ракі Еўрату. 11 Узыходзь да Гілеаду й вазьмі бальсаму, дзеўка, дачка Ягіпту; дарма ты ўжываеш шмат лекаў, ўздараўленьня няма табе. 12 Народы пачулі ганьбу тваю, і вык твой напоўніў зямлю, бо дужасіл стыкнуўся з дужасілам, і абодва загінулі разам".
1З Слова, што казаў СПАДАР Ярэме, прароку, як Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, прыйдзе зр а зіць зямлю Ягіпецкую: 14 „Накажыце ў Ягіпце й агаласіце ў Міґдоле, і агаласіце ў Нофе а ў Тагпангесе, скажыце:,Стань і прыгатуйся, бо меч пажарэць навокал цябе'. 15 Чаму твой адважнік вымецены? - Не стаіць, бо СПАДАР адпіхнуў яго. 16 Ён памножыў падаючых; але, валяцца адзін на аднаго й кажуць:,Устань, зьвярнімася да люду свайго й да роднае зямлі свае ад мяча ўцісканьніка'. 17 Крычаць там:,Фараон, кароль Ягіпецкі, крыксун, ён прапусьціў прызначаны час'. 18 „Жыў Я, агалашае Кароль - СПАДАР войскаў імя Ягонае: напэўна, як Табор меж гораў і як Карміл ля мора, прыйдзе ён. 19 Снадзі палону зрабі сабе, жыхарка, дачка Ягіпту, бо Ноф стане пустынёю, спалены, бяз жыхара.
20 „Ягіпет - пазорная цяліца; але зыкаўка з поўначы лётма прыляцела на яе. 21 Таксама найміты сярод яго, як укормленыя валы, але яны - таксама зьвярнуліся назад, уцяклі разам, не стаялі, бо дзень няшчасьця іхнага прышоў на іх, пар а даведаньня да іх. 22 Голас ягоны будзе сіпець, як г а дзіны, бо яны йдуць із войскам, ізь сякірамі прыйдуць на яго, як секачы. 23 Высякуць лес яго, агалашае СПАДАР, дарма што нельга яго палічыць, бо іх болей чымся шаранчы, няма ім ліку. 24 Паганьбена дачка Ягіпту, аддана ў руку люду паўночнага". 25 Кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Гля, Я даведаўся да Амона з Но а да фараона а да Ягіпту з багамі іхнымі і з каралямі іхнымі, да фараона й тых, што спадзяюцца на яго. 26 І аддам іх у руку тых, што шукаюць душаў іхных, і ў руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў руку слугаў ягоных; а просьле гэтага ён будзе населены, як у дні старыя, агалашае СПАДАР.
23 „А ты ня бойся, слуга мой Якаве, і не лякайся, Ізраелю, бо вось, я вывальню цябе зд а леку і насеньне твае ізь зямлі палону іхнага; і Якаў зьвернецца, і сьцішыцца, і супакоіцца, і няма палохаючага. 28 Ня бойся ты, слуга Мой Якаве, агалашае СПАДАР; бо Я з табою, бо Я ўчыню канец усім народам, куды Я выгнаў цябе, але ня ўчыню канца табе, але мерна буду казьнерыць цябе, але за ані нявіннага ня буду мець цябе".
47 Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, празь Пілішчан, уперад чымся фараон зр а зіў Газу. 2 „Гэтак кажа СПАДАР: абач, падыймаюцца воды з поўначы і стануць цур'ём, што разьліваецца, і зальлюць зямлю і ўсе, што напаўняе яе, места а жыхараў яго; тады закрычаць людзі, і завыюць усі жыхары зямлі. З Ад тупату капытоў дужых коні, драганьня цялежак, грукату колаў айцове не аглядаюцца на сыноў, бо рукі апусьціліся 4 З прычыны настаючага дня, каб аглабаць усіх Пілішчан, выгубіць ля Тыру а Сыдону ўсіх памачнікоў, што засталіся, бо СПАДАР аглабае Пілішчан, астачу абтоку Кафтор. 5 Лысіна прыходзе на Ґазу, Ашкелон гіне, астача даліны іхнае. Пакуль ты будзеш рэзацца? 6 О бяда, мечу СПАДАРОЎ, пакуль ты не супакоішся? увыйдзі ў похву сваю, супакойся а змоўкні. 7 Як можа ён супакоіцца, калі СПАДАР расказаў яму? На Ашкелон а на ўзмор'е, туды Ён прызначыў яго".
48 Праз Моава гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: „Бяда Неву, бо яно аглабана; паганьбены а ўзяты Кірафаім; паганьбены Місґаў і патрышчаны. 2 Няма болей хвалы Моаву; у Гэшбоне задумляюць ліха на яго, кажучы: Прыходзьце й вынішчыма яго з быцьця народам'. І ты, Мадмене, занямееш, меч пойдзе за табою. З Слухай! крык із Горонаіму, глабаньне а вялікае патрышчаньне. 4 Моаў патрышчаны, ўзьнялі крык дзецяняты ягоныя. 5 Бо на ўзыходзе на Луґіф плачма плачуць, бо на зыходзе да Горонаіму ўцісканьнікі будуць чуць крык патрышчаньня. 6 Уцякайце, ратуйце душы свае й будзьце, як яленец на пустыні. 7 За тое, што ты спадзяваўся на гарады свае а на скарбы свае, то ты таксама будзеш узяты, і Хемош пойдзе ў палон ізь сьвятарамі а князьмі сваімі разам. 8 І прыйдзе гл а баньнік на кажнае места, і ніякае места не ўцячэць, і загіне далін а, і раўнін а будзе зьнішчана, як СПАДАР сказаў. 9 Дайце крылы Моаву, каб ён лётма паляцеў, бо месты ягоныя будуць спустошаны, бязь нікога, хто жыў бы у іх. 10 Пракляты, хто робе работу СПАДАРОВУ ізрадліва, і пракляты, хто ўдзержуе меч свой ад крыві. 11 Моаў чуўся супакойным з маладосьці свае й сядзеў на дражджах сваіх, і ня быў пераліваны із судзіны да судзіны, і не хадзіў у палон; затым у ім застаўся смак ягоны, і пах ягоны не зьмяніўся.
12 „Затым, гля, настаюць дні ягоныя, агалашае СПАДАР, што Я пашлю на яго спаражняньнікаў, каторыя спарожняць яго, спарожняць судзьдзе ягонае й разаб'юць бутлі іхныя. 1З І асарамаціцца Моаў за Хемош, як дом Ізраеляў быў асарамочаны за Бэт-Эль, надзею сваю. 14 Як вы кажаце: Мы людзі адважныя й дужыя да вайны'? 15 Моаў разгл а баны, і ўзяты месты ягоныя, і выборныя дзяцюкі ягоныя пашлі на зарэз, агалашае Кароль, - СПАДАР войскаў імя Ягонае. 16 Блізка да прыходу няшчасьце Моава, і ліха ягонае дужа барзьдзіць. 17 Плачча па ім усі, што каля яго, і ўсі вы, што знаеце імя ягонае, кажыце:,Як паломлены кій моцны, палка пазору ягонага!'. 18 Зыйдзі ізь сьці й сядзь на выпраглую зямлю, жыхарка-дачка Дывону, бо гл а баньнік Моава прыйдзе на цябе, абура моцныя гарады твае. 19 Стой ля дарогі й назірай, жыхарка Ароіру, пытайся ў тога, хто ўцякае, і ў тога, хто ратуецца, кажы:,Што прыгадзілася?' 20 Моаў асарамочаны, бо патрышчаны; галасіце й крычыце, накажыце гэта ўв Арноне, што Моаў паглабаны. 21 І суд прыходзе на край раўніны, на Голон а на Ягзу а на Мефааф 22 А на Дывон а на Нево а на Бет-Дыўлафаім 23 А на Кірафаім а на Бет-Ґамул а на БетМеон 24 А на Кероф а на Воцру а на ўсі месты зямлі Моава, далёкія й блізкія. 25 Адцяты рог Моаву, і патрышчана. плячо ягонае, кажа СПАДАР. 26 Дайце напітку яму, каб упіўся, бо ён вяльмуваўся супроці СПАДАРА; і Моаў будзе валяцца ў ірвакох сваіх, і станецца пасьмехам таксама. 27 Бо ці ня быў Ізраель пасьмехам табе? ці ён апынуўся меж злодзеяў, бо як толькі заг у каеш празь яго, ты ківаеш. 28 Пакіньце месты й жывіце на ск а лах, жыхары Моаву, і будзьце як гал у ба, што віець гняздо свае на бакох узыходу ў пячору. 29 Мы чулі гордасьць Моава - ён вельма горды - пыху ягоную а пыхатасьць ягоную а гордасьць ягоную а веляг у рыстасьць сэрца ягонага. 30 Я ведаю, агалашае СПАДАР, гнеў ягоны, але ён несправядлівы; зам е ры ягоныя, але яны нічога справядлівага не зрабілі. 31 Затым Я буду галасіць па Моаву, крычэць па ўсіх Моаўлянах; па людзёх Кір-Гэрэсу буду стагнаць. 32 Болей за плаканьне па Языру Я плачу па табе, о віно сыўмаскае; пагоны твае пусьціліся за мора, дасяглі аж да мора Языру, гл а баньнік напаў на летныя плады твае й на віназбор твой. 33 І радасьць, і весялосьць адабраны ад уродлівага поля й ад зямлі Моаўскае; і віно ў таўчэльні суняў, ніхто не таўчэць яго з гук а ньням, гук а ньне ня ё гук а ньням. 34 Ад галашэньня Гэшбону аж да Елеялы, але да Ягаза яны ўзьнялі голас, ад Цоару аж да Горонаіму, да трэйцяга Еґлафу, бо таксама воды Німрымскія стануць пустынямі. 35 І Я спыню, агалашае СПАДАР, абраканьне на ўзвышшах і кадзеньне багом іхным. 36 Затым сэрца Мае па Моаву, як дуда, дудзець будзе; і сэрца Мае па людзёх Кір-Гэрэсу, як дуда, дудзець будзе, бо множасьць, прыдбаная ім, загінула. 37 Бо ў кажнага галава лысая і кажнага барада астрыжана, на руках у ўсіх нарэзы і на сьцёгнах зрэбніна. 38 На ўсіх стрэхах у Моава й на ўсіх вуліцах яго жалоба, бо Я патрышчыў Моава, як судзіну нялюбую, агалашае СПАДАР. 39 Як ён патрышчаны й выюць! Як Моаў адвярнуў завыек у сораме! Гэтак Моаў стаў пасьмехам а жахам усім, што навокал яго";
40 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Гля, ён паляціць, як арол, і распусьце крылы свае над Моавом. 41 Кіроф будзе ўзяты, і гарады захоплены. Сэрца адважных Моаўлян будзе таго дня, як сэрца хворае жонкі. 42 І Моаў будзе вынішчаны зь людаў, бо вяльмуваўся супроці СПАДАРА. 43 Страх а яма а п а садка на цябе, жыхару Моава, агалашае СПАДАР. 44 Хто ўцячэць із страху, - уваліцца ў яму; а калі вылезе зь ямы, - луча ў п а садку, бо Я навяду на яго, на Моава, год кары на іх, агалашае СПАДАР. 45 Уцякаючыя адзярж а ліся з высіленьня пад сьценям Гэшбону, бо вышла цяпло з Гэшбону й поламя з пасярод Сыгону, і пажарэць бак і Моававы й цемя сыноў вераску. 46 Бяда табе. Моаве, люд Хемоша гіне; бо сынове твае ўзяты палоненікамі й дачкі твае - у палон. 47 Але зьвярну палон Моаваў у вапошнія дні, кажа СПАДАР". Дагэтуль рассудак праз Моава.
49 Праз сыноў Амонавых гэтак кажа СПАДАР: „Ціж няма сыноў у Ізраеля? ціж спадкаемцы няма ў яго? Чаму ж Мілхому сп а ла зямля Ґад, і люд ягоны жывець у местах яе? 2 Затым, гля, настаюць дні, агалашае СПАДАР, калі Я прычыню чуць ваенны крык у Раўве сыноў Амонавых, і яна будзе спустошанаю гараваткаю, і дачкі яе будуць спалены цяплом, і спадуць Ізраелю тыя, каторым быў стаўшы Ізраель, кажа СПАДАР. З Вый, Гэшбоне, бо Ай аглабаны. Крычыце, дачкі Раўвіны, паперажыцеся зрэбнінаю, будзьце ў жалобе й туляйцеся меж платоў, бо кароль іхны пойдзе ў палон ізь сьвятарамі сваімі а князьмі сваімі разам. 4 Што ты хвалішся дал і намі? далін а твая сьцякае, ізрадлівая дачка, што спадзявалася на скарбы свае, кажучы:,Хто прыйдзе на мяне?' 5 Гля, Я навяду страх на цябе, кажа Спадар СПАДАР, Бог войскаў, з усяе аколіцы твае, і вы будзеце выпіхнены адзін за адным, і ня будзе каму
зьбіраць тулякоў. 6 Але просьле гэтага. Я зьвярну з палону сыноў Амонавых, агалашае СПАДАР".
7 Узглядам Едома гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Ці няма ўжо мудрасьці ў Фемане? загінула рада ў разумных? змарнела іхная мудрасьць? 8 Уцякайце, абярніцеся назад, хавайцеся глыбака жыць, жыхары Дэдану, бо няшчасьце Есавава навяду на яго ў часе даведаньня да яго. 9 Калі б абіраньнікі вінных ягадаў прышлі да цябе, ці не пакінулі б некатрага неабабранага віна? Калі б злодзеі прышлі ночы, яны зьнішчылі б толькі, колькі ім досыць. 10 Але Я абгаліў Есава, адкрыў патайныя месцы ягоныя, і ён ня можа схавацца; паглабана насеньне ягонае а браты ягоныя а суседзі ягоныя, і яго няма. 11 Пакінь усі дзеці - сіроты свае: Я захаваю жывыя; і няхай ўдовы твае спадзяюцца на Мяне";
12 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, калі тыя, што не заслужылі піць чары, канечне будуць піць яе, ціж ты застан е шся непакараны? Ты не застанешся непакараны, але канечне будзеш піць; 1З Бо Сабою Самым прысягнуў, агалашае СПАДАР, што Воцра стане пустынёю, ганьбаю а разьвярненьням а праклёнам, і ўсі месты яе будуць разьвярненьням вечным". 14 Я чуў ведамку ад СПАДАРА, і пасол пасланы да народаў, кажучы: „Зьбярыцеся й ідзіце на яе, і станьце да бітвы; 15 Бо, гля, Я ўчыніў цябе малым меж народаў і грэбаваным меж людзёў. 16 Ляк цябе зьвёў цябе, пыха сэрца твайго, о ты, што жывеш у раськепінах ск а лы, што займаеш верх узгорку, хоць бы ты зьвіў гняздо свае так высака, як арол, Я зрыну цябе далоў адгэнуль, агалашае СПАДАР. 17 Таксама Едом будзе спустошаны; кажны, што пройдзе ля яго, зумеецца а сьвісне з прычыны ўсіх болькаў ягоных. 18 Як зрыненыя Содома а Ґомора а суседзі іхныя, кажа СПАДАР, так ні водная людзіна ня вытрывае там, і сын людзкі ня будзе жыць у ім. 19 Гля, ён увыйдзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваня сялібы; але зараз Я прыс і лю яго адбегчы ад яго, і хто абраны, таго Я прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто можа прызначыць рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне? 20 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Едома, і думкі Ягоныя, што Ён задумаў на жыхараў Феману: ці ня выцягнуць іх найменшыя з чарады? ці ня спустошаць ім дамовы іхнае? 21 Ад грукату паду іхнага страсянулася зямля, гук галашэньня іхнага чуваць ля Чырвонага Мора. 22 Гля, ён, як арол, узьнімаецца і распусьце крылы свае над Воцраю, і таго дня сэрца адважных Едомлян будзе, як сэрца жонкі ў хваробе ейнай".
23 Праз Дамашак. „Гамаф а Арпад засаромленыя, бо яны пачулі благія ведамкі, яны замлелі, яны ўзрушаны, як мора, ня могуць супакоіцца. 24 Дамашк кволее, абярнуўся ўцякаць, і дрыгота ахапіла яго, н е марасьць а болі схапілі яго, як парадзіху. 25 Быццам ня мела застацца места славутае, места радасьці Мае! 26 Затым паваляцца дзяцюкі ягоныя на вуліцах ягоных, і ўсі ваюны выгублены будуць таго дня, агалашае СПАДАР войскаў. 27 І запалю цяпло на сьцяне Дамашку, і пажарэць палацы Вен-Гадада".
28 Праз Кідар а каралеўствы Гасорскія, каторыя зр а зіў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, гэтак сказаў СПАДАР: „Уставайце, ідзіце на Кідар і аглабайце сыноў усходу. 29 Буданы іхныя й стады іхныя адбяруць, іхныя апоны й усе судзьдзе іхнае, і вярблюды іхныя возьмуць сабе, і будуць крычэць ім:,Страх адусюль!' 30 Уцякайце, цягніцеся далёка, жывіце глыбака, жыхары Гасору, агалашае СПАДАР, бо нараджаецца радаю супроці вас Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, і думае дум у на вас.31 Уставайце, узыйдзіце да народу здаволенага, што жывець нядбайна, агалашае СПАДАР, што ня мае брамаў ані загадаў, што жывець адзінотна. 32 І вярблюды іхныя будуць адданы на здабытак, і множасьць статку на глабаньне, і Я разьвею на кажны вецер тых, што абцінаюць б а кі, і адсюль навяду на іх няшчасьце, агалашае СПАДАР. 33 І будзе Гасор пячораю шакалаў, спустошаньням навекі; не аселіцца там людзіна, і ня будзе жыць там сын людзкі".
34 Тое слова СПАДАРОВА, што было да Ярэмы, прарокі, празь Елам на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, кажучы: 35 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Гля, я патрышчу лук Еламу, галоўную моц яго. 36 І навяду на Елам чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і разьвею іх на ўсі тыя вятры, і ня будзе народу, куды выпхненыя Еламцы ня прыйдуць. 37 І Я напалохаю Елам перад н е прыяцельмі ягонымі й тымі, што шукаюць душы іхнае; і навяду ліха на іх, палкі гнеў Свой, агалашае СПАДАР, і пашлю меч за імі, пакуль ня выгублю іх. 38 І пастанаўлю пасад Свой у Еламе, і выгублю стуль караля а князёў, агалашае СПАДАР. 39 Але станецца ў вапошнія дні, што Я зьвярну палон Елама, агалашае СПАДАР".
50 Слова, што казаў СПАДАР Ярэмам прарокам праз Бабілён, празь зямлю Хальдэяў: 2 „Абясьціце меж народаў і агаласіце, і пастанавіце сьцяг, агаласіце, не таіце, кажыце:,Бабілён узяты, Віл паганьбены, Меродах патрышчаны, балваны яго паганьбены, абразы патрышчаны', З Бо з поўначы ўсходзе народ на яго, каторы надта спустоша зямлю ягоную, не аселіцца там у ёй ніхто ад чалавека да статку, пацягнуцца, пойдуць. 4 Тых дзён а, таго часу, агалашае СПАДАР, сынове Ізраелявы прыйдуць, яны а сынове Юдзіны разам, ідучы й плачучы, прыйдуць і будуць шукаць СПАДАРА, Бога свайго. 5 Будуць пытацца дарогі да Сыёну зь відамі, зьверненымі туды, кажучы:,Ідзіма а прылучымася да СПАДАРА змоваю вечнаю не забыванаю'.
6 „Люд Мой - згубленыя авечкі; пастыры іхныя зьвялі іх на бездараж, зьвярнулі іх на горы; яны йшлі з гары на ўзгорак, забыліся пасьцьбішча свае. 7 Усі, што знаходзілі іх, жэрлі іх, і праціўнікі іх казалі:,Мы ня вінныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА. Сяліба справядлівасьці, надзея айцоў іхных СПАДАР'. 8 Падарожжуйце з пасярод Бабілёну і выходзьце ізь зямлі Хальдэйскае, будзьце, як казлы перад стадамі; 9 Бо гля, Я ўзрушу й прывяду на Бабілён збор вялікіх народаў з паўночнага краю, і зладзяцца супроці яго, адгэнуль ён будзе ўзяты; стрэлы ягоныя як навытыраны дужасіл, не зварачаюцца дарма. 10 І Хальдэя станецца здабыткам, усі, што будуць глабаць яе, здаволяцца, агалашае СПАДАР; 11 Бо вы весяліліся, бо вы цешыліся, нікбеньнікі спадку Майго, бо вы сыцелі, як цяліца на траве, і раўлі, як быкі. 12 Вельмі будзе засаромлена маці ваша, спалатнее радзіха вашая; вось, найнегаднейшы з народаў будзе пустынёю, сухою зямлёю а сьцепам; 1З Бо ад гневу СПАДАРОВАГА яна будзе незаселенаю, але чыста спустошанаю: кажны, што пройдзе ля Бабілёну, зумеецца і сьвісьне на ўсі болькі яго. 14 Зладзьцеся на Бабілён навокал яго; усі, што напінаеце лук, страляйце ў яго, не шчаджайце стрэлаў; бо ён ізграшыў супроці СПАДАРА. 15 Навокал крычыце на яго; ён апусьціў рукі свае, под ягоны разваліўся, сьцены ягоныя абураны, бо гэта помста СПАДАРОВА.; памсьціцеся яму: як ён рабіў, зрабіце яму. 16 Выгубіце сяўбіта з Бабілёну й таго, хто дзяржыць серп у жніво; бо ад згубнага мяча хай кажны зьвернецца да люду свайго й кажны хай уцячэць да зямлі свае.
17 „Авечка рассыпаная Ізраель; лявы разарвалі яе; перш кароль Асырскі жэр яе, а наапошку гэты Невухадрэцар патрышчыў ёй косьці.
18 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я даведаюся да караля Бабілёнскага й да зямлі ягонае, як Я даведаўся да караля Асырскага. 19 І зьвярну Ізраеля да сялібы ягонае, і ён будзе пасьціцца на Карміле а на Воцры, і на гары Яхрэмавай і ў Ґілеадзе насыціцца душа ягоная. 20 Тых дзён і таго часу, агалашае СПАДАР, будуць шукаць бяспраўя Ізраелявага, і ня будзе, і грэх Юдзін, і ён ня будзе знойдзены; бо Я дарую тым, каторых пакіну.
21 „Узыйдзі на зямлю Мерафаім а на жыхараў Пекоду, спустош а акануй усе за імі, агалашае СПАДАР, і зрабі подле ўсёга, што Я расказаў табе. 22 Гук бітвы на зямлі і вялікае забурэньне. 23 Як адсечаны а разьбіты молат усяе зямлі! як Бабілён стаў спустошаньням меж народаў! 24 Я пастанавіў п а садку на цябе, і ты злоўлены, Бабілёне, і ты ня ведаў; ты знойдзены а таксама схоплены, бо ты ходаўся із СПАДАРОМ. 25 Адчыніў СПАДАР скарб свой і вынес зброю абурэньня Свайго, бо справа ў Спадара, СПАДАРА войскаў, у зямлі Хальдэйскай. 26 Ідзіце на яе з канца, адамкніце сьвірны ейныя, тапчыце яе, як стагі, і зьнішчыце яе, хай ня будзе ў яе астачы. 27 Забіце ўсі валы ейныя, няхай яны йдуць на зарэз; бяда ім! бо прышоў дзень іхны, пара даведаньня да іх. 28 Чутны голас тых, што ўцякаюць і ратуюцца ізь зямлі Бабілёнскае, наказаць у Сыёне помсту СПАДАРА, Бога нашага, помсту за палац Ягоны. 29 Зг у кайце на Бабілён шмат, усіх, што напінаюць лук, аблягайце яго навокал, хай ня будзе ўцекаў; адплаціце яму подле ўчынку ягонага; подле ўсёга, што ён рабіў, зрабіце яму; бо ён быў пыхаты да СПАДАРА, да Сьвятога Ізраелявага. 30 За тое маладзёны падуць на вуліцах, і ўсі мужы-воі загінуць таго дня, кажа СПАДАР.
31 „Гля, Я на цябе, пыхаты, агалашае СПАДАР, Бог войскаў, бо настаў дзень твой, час даведаньня да цябе. 32 І спатыкнецца пыхаты, і паваліцца, і ніхто не падыйме яго; і запалю цяпло ў местах ягоных, і яно пажарэць усе навокал яго.
33 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: уцісьненыя сынове Ізраелявы а сынове Юдзіны разам, і ўсі, што ўзялі іх палоненікамі, моцна дзяржаць іх, адмаўляюцца выпусьціць іх. 34 Іх адкупіцель моцны: СПАДАР войскаў імя Ягонае; канечне абароне справу іхную, каб супакоіць зямлю, і выжане жыхараў Бабілёну. 35 Меч на Хальдэяў, агалашае СПАДАР, і на жыхараў Бабілёну, і на князёў, і на мудрыцоў ягоных. 36 Меч на хвалькоў, і яны здурнеюць; меч на дужасілаў ягоных, і яны зьлякаюцца; 37 Меч на коні іхныя, і на цялежкі іхныя, і на ўвесь мешаны люд, што сярод яго, і яны стануць жанк а мі; меч на скарбы ягоныя, і яны будуць паглабаны. 38 Сухмень на воды ягоныя, і яны высахнуць; бо гэта зямля выраз а ных, і балванамі сваімі яны хваляцца. 39 За тое будуць жыць там дзік і я зьвяры пустыняў а абтокаў, і савяняты будуць жыць на ёй, і ня будзе ўжо населена навекі, і ня будуць жыць на ёй ад пакаленьня аж да пакаленьня. 40 Як СПАДАР абурыў Содому а Ґомору а суседнія месты іх, агалашае СПАДАР, так ні водная людзін а ня вытрывае там, і ніякі сын людзкі ня будзе жыць у ёй. 41 Гля, з поўначы прыходзе люд, і вялікі народ, і шмат якія каралі ўзрушаны з украінаў зямлі. 42 Лук а дзіду яны будуць дзяржаць; яны неміласьціўныя і не пажалеюць; голас іхны будзе раўсьці, як мора; будуць езьдзіць конна, зладзяцца, як муж на вайну, супроці цябе, дачка Бабілёну. 43 Пачуў кароль Бабілёнскі ведамку празь іх, і рукі ягоныя скволелі; мука схапіла яго, боль, як трудненьне парадзіхі. 44 Гля, узыходзе як леў ад узьнятага Ёрдану на, ўмацаваныя сялібы; але якга Я прыс і лю іх адбегчы ад яго, і абранага прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто прызнача рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне? 45 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Бабілён, і зам е ры Ягоныя, што Ён зам е рыў на зямлю Хальдэяў: ці ня выцягнуў іх найменшыя з чарады? ці ня спустоша ім дамовы іхнае? 46 Ад гуку пры ўзяцьцю Бабілёну зямля здрыганулася, і галашэньне пачута меж народаў".
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 76 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | | | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница |