Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Ярэмы 3 страница

Прыказі Салямонавы | Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

18 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Устань і выйдзі да дому ганчаровага, і там дам табе пачуць словы Мае". З І зышоў я да дому ганчаровага, і вось, ён робе работу на камянёх. 41 папсавалася гліняная судзін а, што ён зрабіў, у руццэ ганчаровай; тады ён ізноў зрабіў судзіну другую, якую было зьлюб ганчару зрабіць.

5 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: б „Доме Ізраеляў, ці не магу Я зрабіці з вамі, як гэты ганчар? агалашае СПАДАР: вось, як гліна ў руццэ ганчаровай, так вы ў руццэ Маёй, доме Ізраеляў.

7 „Рэдчас Я скажу праз народ а праз каралеўства, каб вырваць а разьбіць а выгубіць; 8 А калі навервецца тый народ ад ліха свайго, праз каторае Я казаў, Я пажалею ліха, што Я маніўся зрабіць ім.

9 „Рэдчас Я скажу праз народ а каралеўства, каб збудаваць а пасадзіць яго; 10 Калі ён зробе ліха ў ваччу Маім, што не паслухае голасу Майго, тады Я пажалею дабра, праз каторае Я казаў, што зраблю яму.

11 „Дык цяпер гукай жа мужом Юды а жыхарам Ерузаліму, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР: вось, Я гатую вам няшчасьце і абдумую зам е р супроці вас; затым кажны зьвярніцеся зь ліхое дарогі свае і папраўце дарогі свае а ўчынкі свае'. 12 Але яны кажуць:,Нельга, бо мы будзем хадзіць за падумкамі сваімі, і кажны подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго дзеяць будзе'.

1З „Затым гэтак кажа СПАДАР: папытайцеся ж у народаў, хто чуў падобнае; вельма страшна зрабіла дзеўка Ізраелява. 14 Ці сьнег лібанскі пакіне палявыя ск а лы? хіба высахнуць сьцюдзёныя воды, з чужыны цякучыя? 15 А люд Мой забыўся Мяне, яны кадзілі марнасьці; і яны спатыкаліся на дарогах сваіх, сьцежках старавечных, і хадзілі сьцежкамі прыдарожнымі, дарогамі няўладжанымі, не гасьцінцамі, 16 Робячы жах із свае зямлі, кажначасны сьвіст; кажны, што пройдзе ля яе, зумеецца а паківае галавою сваёю. 17 Як усходнім ветрам, Я разьвею іх перад н е прыяцелям; завыйкам, а ня відам, пакажуся ім у дзень няшчасьця іхнага".

18 І сказалі яны: „Прыйдзіце, выдумайце штось на Ярэму; бо не загінула права ў сьвятара, ані рада ў мудрыца, ані слова ў прарокі; Прыйдзіце, і вытніма яго языком, і ня будзем зважаць на ніякія словы ягоныя". 19 Зваж на мяне, СПАДАРУ, і пачуй голас праціўнікаў маіх. 20 Ці плацяць ліхам за дабро? бо яны выкапалі яму на душ у маю. Успомні, што я стаў перад Табою, каб гукаць добрае за іх, адхінуць гнеў Твой ад іх. 21 За тое аддай сыноў іхных галадові і аддай іх мячу, і няхай жонкі іхныя будуць спабытымі дзяцей а ўдовамі, і няхай мужоў іхных стрэне сьмерць, маладзёны іхныя будуць забіты мячом у бітв е. 22 Няхай будзе чуць галашэньне з дамоў іхных, як Ты зьнецікі навядзеш на іх вятку за тое, што выкапалі яму, каб злавіць мяне, схавалі п а садку пад ногі мае. 23 Ты, адылі, СПАДАРУ, ведаеш усю іх ізраду на мяне, каб забіць мяне; не даруй бяспраўя іхнага ані вытры грэху іхнага перад відам Сваім, але няхай яны спатыкнуцца перад Табою, у часе гневу Свайго дзей ізь імі.

Гэтак кажа СПАДАР: „Ідзі й купі жбан ганчарнага вырабу, і вазьмі із старцоў люду і із старцоў сьвятарскіх, 2 І пайдзі на даліну сына Гінномавага, каторая ля брамы Гаршыт, і агаласі там словы, што Я скажу табе, З І скажы:.Слухайце слова СПАДАРОВА, каралі Юдэйскія а жыхары Ерузаліму: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, я навяду ліха на гэтае месца, каторае хто пачуе, зазьвініць яму ў вушшу; 4 Бо яны пакінулі Мяне і зрабілі чужым месца гэтае, кадзячы на ім іншым багом, каторых ня зналі ані яны, ані айцове іхныя, ані каралёве Юдэйскія, і напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных, 5 Збудавалі таксама ўзвышшы Ваалу, паліць сыноў сваіх цяплом на

ўсепаленьні Ваалу, чаго Я не расказаў ані казаў, ані прыйшло Імне ўдум.

6 „,3а тое, вось, настануць дні, кажа СПАДАР, што наперад гэтага месца ня будуць зваць Тофет ані даліною сына Пінномавага, але Даліною Забіўства. 71Я ў нішто абярну раду Юдэі а Ерузаліму на месцу гэтым, і ўчыню, што яны падуць ад мяча перад н е прыяцельмі сваімі і ад рукі тых, што шукаюць душаў іхных, і аддам трупы іхныя на жыр птуству нябёснаму а зьверу земнаму. 8 І ўчыню места гэтае зуменьням а сьвістам; кажны, што будзе праходзіць, зумеецца а сьвісьне з прычыны ўсіх болькаў яго. 9 І зраблю, што яны будуць есьці цела сыноў і цела дачок сваіх; і кажны будзе есьці цела прыяцеля свайго ў ваблозе а ў вуціску, каторым сьціснуць іх непрыяцелі іхныя і тыя, што шукаюць душаў іхных'. 10 Тады разьбі жбан на аччу мужоў, што пойдуць із табою, 11 І скажаш ім:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: гэтак Я разаб'ю люд гэты й места гэтае, як хто разьбівае судзін у ганчарову, каторае нельга сцаляваць, і будуць хаваць іх у Тофеце, бо няма месца хаваць. 12 Гэтак зраблю Я месцу гэтаму, агалашае СПАДАР, і жыхарам яго; і зраблю гэтае места, як Тофет. 1З І будуць дамы ерузалімскія і дамы каралёў юдэйскіх нячыстыя, як месца Тофет - усі дамы, на каторых стрэхах хадзілі ўсяму войску нябёснаму і ўзьлівалі ўзьліваньне чужым багом' ".

14 І прышоў Ярэма з Тофету, куды паслаў яго СПАДАР праракаць, і стаў на панадворку дому СПАДАРОВАГА, і сказаў усяму люду:

15 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я навяду на гэтае места а на ўсі местачкі яго ўсе ліха, што Я вымавіў на яго, бо 16 яны закалянілі завыйкі свае, каб не маглі чуць словаў Маіх".

20 І пачуў Пашгур Імеронак, сьвятар, каторы быў галоўным дамаверам дому СПАДАРОВАГА, што Ярэма праракаў гэтыя словы; 2 І біў Пашгур Ярэму прароку, і пасадзіў яго ў вязьніцу, што ў верхняй браме Веняміновай, каторая ля дому СПАДАРОВАГА. З І сталася назаўтрае, што Пашгур вывеў Ярэму зь вязьніцы, і сказаў яму Ярэма: „СПАДАР не назваў цябе Пашгуром, але Жахам Адусюль;

4 „Бо гэтак кажа СПАДАР: вось, Я ўчыню цябе жахам сабе самому і ўсім любячым цябе, і падуць яны ад мяча непрыяцеляў сваіх, і вочы твае будуць бачыць гэта; і ўсю Юдэю Я аддам у руку караля Бабілёнскага, і ён завядзець іх у палон да Бабілёну, і зр а зе іх мячом. 5 Я таксама перадам усе багацьце гэтага места і ўсю гарапашнасьць яго, і ўсі дарагія рэчы яго, і ўсі скарбы каралёў юдэйскіх у руку н е прыяцеляў іхных, каторыя паглабаюць іх, і возьмуць іх, і прывядуць іх да Бабілёну. 6 І ты, Пашгуру, і ўсі, што жывуць у доме тваім, пойдзеце ў палон; і прыйдзеш да Бабілёну, і памрэш там, і будзеш пахаваны там, ты а ўсі любячыя цябе, каторым ты праракаў ману".

7 Ты намаўляў мяне, СПАДАРУ, і я быў намоўлены; Ты дужшы за мяне, і Ты здужаў; я стаў пасьмехам увесь дзень, кажны сьмяецца зь мяне; 8 Бо, як толькі я заг у каю, я галашу, праз ўсілства а глабаньне гук а ю; з гэтае прычыны слова СПАДАРОВА стала імне вярненьням а пасьмехам кажнага дня. 9 Тады я сказаў: „Я ня буду менаваць Яго ані наперад гукаць імям Ягоным", але яно сталася ў сэрцу маім як палаючае цяпло, зачыненае ў касьцёх маіх, і я стамаваўся ўзьдзержаваньням і ня мог; 10 Бо я чуў шмат чые абмовы, пагрозы адусюль: „Скажыце, і мы ўдамо каралю". Усі, што жывуць із імною ў супакою, падглядаюць ст у пы мае: „Можа ён прамовіцца ў чым, і мы пераможам яго, і помсьцім яму". 11 Але з імною СПАДАР, як страшны дужасіл; затым перасьледав а ньнікі мае спатыкнуцца і ня здолеюць; яны будуць вельма паганбены, бо ня будуць мець дасьпеху; паганьбеньне будзе вечнае, ніколі ня будзе забытае. 12 Але, СПАДАРУ войскаў, Ты прабуеш справядлівых, бачыш ныркі а сэрца. Няхай я абачу помсту Тваю над імі, бо Табе адкрыў справу сваю.

13 Пяіце СПАДАРУ, хваліце СПАДАРА, бо Ён вывальняе душу беднага ад рукі ліхадзеяў.

14 Пракляты дзень, каторага я радзіўся; дзень, каторага нарадзіла мяне маці мая, няхай ня будзе дабраславёны. 15 Праклятая тая людзіна, што азнайміла айцу майму, кажучы: „Сын нарадзіўся ў цябе", робячы яму вялікую радасьць. 16 І няхай будзе з гэнаю людзіною, як ізь местамі, каторыя СПАДАР абурыў і не пажалеў: і няхай чуе яна галашэньне нараніцы і крыкню паўднём; 17 Бо яна не забіла мяне ў вулоньню, так што маці мая была б маім гробам, і ўлоньне ейнае заўсёды цяжарным. 18 Чаму я вышаў з улоньня, каб бачыць працу і смутак, і каратаць дні свае ў сораме?

21 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як кароль Сэдэка прыслаў да яго Пашгура Малшанка а Софоню Маасэенка, сьвятара, кажучы: 2 „Папыталіся, калі ласка, праз нас у СПАДАРА, бо Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ідзець на нас вайною; можа СПАДАР зьдзее штось такое, як усі Ягоныя чудосы, і тый адступе ад нас".

З І сказаў ім Ярэма: „Гэтак скажыце Сэдэку: 4.Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: гля, я абярну

назад ваенную зброю, што ў руках вашых, катораю вы ваюеце з каралём Бабілёвскім і з Хальдэямі, што аблягаюць вас вонках сьцяны, і зьбяру іх у сярэдзіне места гэтага; 5 І Я Сам буду ваяваць із вамі рукою выцягневаю і цаўём моцным, нават у гневе, пале і ў вялікім абурэньню; б І вытну жывучых у гэтым месьце, людзіну й статак: яны памруць ад вялікае ліпучкі. 7 І просьле гэтага, кажа СПАДАР, я аддам Сэдэку, караля Юдэйскага, а слугаў ягоных а люд а засталых у месьце гэтым ад ліпучкі, ад мяча а ад галадові, -- у рук у Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў рук у н е прыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць душаў іхных; і ён зр а зе іх лязом мяча, ён не пашчаджае іх, не пажалее альбо не паспагадае'. 8 А люду гэтаму скажы:,Гэтак кажа СПАДАР: гля, Я сулю вам дарогу жыцьця й дарогу сьмерці:

9 Хто застан е цца ў месьце гэтым, памрэць ад мяча а ад галадові а ад ліпучкі; а тый, што выйдзе й паддасца Хальдэям, што аблягаюць вас, будзе жыць, і душа ягоная будзе яму за здабытак; 10 Бо Я абярнуў від Свой супроці места гэтага, кажа СПАДАР, на ліха, а не на дабро, агалашае СПАДАР: яно будзе аддана ў рук у караля Бабілёнскага, і спале цяплом'.

11 „А што да дому караля Юдэйскага, то слухайце слова СПАДАРОВА: 12,Доме Давідаў! гэтак кажа СПАДАР: справуйце суд нараніцы і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, каб гнеў Мой не зьявіўся, як цяпло, і не запалаў, і няма гасячага, - за ліха ўчынкаў вашых'. 1З Гля, Я супроці цябе, жыхарка даліны, ск а ла раўніны, агалашае СПАДАР, каторыя кажаце:,Хто зыйдзе на нас? і хто ўвыйдзе ў гасподы нашы?' 14 Бо Я даведаюся да вас подле пладоў учынкаў вашых, агалашае СПАДАР, і запалю цяпло ў лесе тваім, і яно пажарэць усе навокал яго".

22 Гэтак кажа СПАДАР: „Зыйдзі да дому караля Юдэйскага, і моў там гэтае слова, 2 І кажы:,Слухай слова СПАДАРОВА, каролю Юдэйскі, што сядзіш на пасадзе Давідавым, ты а слугі твае а люд твой, што ўходзе пераз гэтыя брамы. З Гэтак кажа СПАДАР: чыніце суд а справядлівасьць і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, ня крыўдзьце, ня ўціскайце чужаземца, сіраты ані ўдавы, і крыві нявіннай не разьлівайце на гэтым месцу; 4 Бо калі вы запраўды споўніце гэтае слова, тады будуць уходзіць у брамы гэтага дому каралі, на пасадзе Давідавым седзячыя, цялежкамі а коньмі езьдзячыя, ён а слугі ягоныя а люд ягоны. 5 Але калі не паслухаеце слоў гэтых, то прысягаю Самым Сабою, агалашае СПАДАР, што дом гэты станецца разьвярненьням;

б „,Бо гэтак кажа СПАДАР праз дом каралёў Юдэйскіх: ты ў Мяне Ґілеад, галаве Лібан у; пэўна, адылі, што Я зраблю цябе пустынёю, месты незаселенымі. 7 І пасьвячу згубцаў супроці цябе, кажнага із зброяю ягонаю, і сьсякуць выборныя кедры твае, і кінуць у цяпло. 8 І пройдуць шмат якія народы па гэтым месьце, і скажуць адзін аднаму: „За што СПАДАР зрабіў так гэтаму вялікаму месту?" 9 Тады адкажуць: „За тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога свайго, і кланяліся іншым багом, і служылі ім"' ".

10 Ня плачча па памерлым і ня ківайце галавою; але горка плачча па тым, што адыходзе, бо ён ніколі ня зьвернецца ані абача роднага краю.

11 Бо гэтак кажа СПАДАР праз Шалума Ёсянка, караля Юдэйскага, што караляваў замест Ёсі, айца свайго, і вышаў зь месца гэтага: 12 „Ён ужо ня зьвернецца сюды, 12 Бо ў месцу, куды яго завялі палоненікам, там памрэць і наперад гэтае зямлі не абача".

1З „Бяда таму, хто станове дом свой без справядлівасьці і пакоі свае бяз суду, прыяцеля свайго прынукае рабіць дарма і не аддаець яму заробленае платы, 14 Хто кажа:,Я пастанаўлю сабе вялізны дом і прасторныя пакоі', і высякае сабе вокны, і шалюе кедрам, і малюе цынаборам. 15 Ці ты будзеш караляваць, што вяльмуешся кедрам? Айцец твой, ці ён ня еў і ня піў, але чыніў суд а справядлівасьць? Тады было добра яму. 16 Ён судзіў справу ўбогага а беднага тады добра. Ці ня гэта знача знаць Мяне? агалашае СПАДАР. 17 Але вочы твае а сэрца твае адно да г а льліваеьці, да разьліцьця нявіннае крыві і каб рабіць уціск а ўсілства".

18 Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага: „Ня будуць галасіць па ім:,Ах, мой браце!' альбо:,Ах, сястра!' ня будуць галасіць па ім:,Ах, спадару!' альбо:,Ах, слава ягоная!' 19 Асьліным паховам ён будзе пахаваны, выцягнены а ганены за брамы Ерузаліму".

20 „Узыйдзі на Лібан і галасі, і на Вашане пусьці голас свой, і галасі ўв Аварыме; бо ўсі любячыя цябе патрышчаны. 21 Я казаў табе за дабрабыту твайго, але ты казаў:,Не паслухаю'. Гэта дарога твая з маладосьці твае, што ты ня слухаеш голасу Майго. 22 Усіх пастыроў тваіх будзе пасьціць вецер, і любячыя цябе пойдуць у палон; напэўна тады ты будзеш засаромлены а паганбены за ўсі нягоднасьці свае. 23 Жыхарка Лібан у, што ў кедрах уеш гняздо свае! як ты будзеш стагнаць, як болі стрэнуць цябе, болі, як у родзячай!" 24 „Жыў Я, агалашае СПАДАР, хоць бы Хоня, сын Егоякім а, караля Юдэйскага, быў пячатнаю жуковінаю на правіцы Маёй, Я, адылі, стуль зарву цябе 25 І аддам цябе ў рук у тых, што шукаюць жыцьця твайго, і ў руку тых, чыіх відаў ты лякаешся, аж у руку Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, і ў руку Хальдзяў. 26 І выкіну цябе а маці тваю, што нарадзіла цябе, да іншага краю, ідзе вы яе радз і ліся, і там памрыц е. 27 А да зямлі, да каторае імкнецца душа іхная зьвярнуцца, туды яны ня зьвернуцца".

28 Нягож судзіна пагрэбаваная, патрышчаная чалавек гэты, Хоня? ці ён судзіна няпрыемная? за што ж яны выкінены, ён а насеньне ягонае, і ганены да зямлі нязнанай? 29 О зямля, зямля, зямля! слухай слова СПАДАРОВАГА. 30 Гэтак кажа СПАДАР: „Запішыце чалавека гэтага бязьдзетным, чалавекам, катораму не пашчасьце за дзён сваіх; бо наперад нікому з насеньня ягонага не пашчасьце сядзець на пасадзе Давідавым ды яшчэ радзіць Юдэю".

23 „Бяда пастыром, што губяць а распудж а юць авечкі пасты Мае", агалашае СПАДАР. 2 Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, на пастыроў, што пасьвяць люд Мой: „Вы расьцярушылі стаду, расп у дзілі іх і не давяд а ліся да іх; вось, Я дав е даюся да вас за ліхія ўчынкі вашыя, агалашае СПАДАР. З І Я зьбнру астачу чарады Свае з усіх краёў, куды Я расп у дзіў іх, і зьвярну іх да селішчаў іхных, і яны будуць плодныя, і будуць мнажыцца. 4 І пастанаўлю пастыроў над імі, што будуць пасьціць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца ані пужацца, ані губляцца, агалашае СПАДАР.

5 „Вось, настануць дні, агалашае СПАДАР, і ўзьніму Давіду Пагон справядлівы, і будзе караляваць Кароль, і дзеяць мудра, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі. 6 За

дзён Ягоных спасецца Юда, і Ізраель будзе жыць бясьпечна; і во імя Ягонае, каторым Яго назавуць:,СПАДАР - справядлівасьць наша'.

7 „Вось, настаюць дні, кажа СПАДАР, як ужо ня будуць казаць,Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягінецкае', 8 Але:,Жыў СПАДАР, Каторы ўзьвёў;і Каторы вёў насеньне дому Ізраелявага з паўночнага краю а з усіх краёў', куды Я расп у дзіў іх, і яны будуць жыць на зямлі сваёй".

9 Праз прарокаў. Разрываецца сэрца ў нутру маім, усі косьці мае калоцяцца; я - як п'яны, як людзіна, каторую разабрала віно, дзеля СПАДАРА, дзеля сьвятых слоў Ягоных; 10 Бо зямля поўная чужаложнікаў, бо ад праклёнаў зямля плача; высахлі пасьцьбішчы пустыні, і быў бег іхны ліхі, і моц іхная - няпраўда; 11 „Бо таксама прарока а сьвятар двудушныя, нават у доме Сваім Я знашоў нягоднасьць іхную, кажа СПАДАР. 12 За тое дарога іхная будзе, як коўзкія месцы ў цямноце; яны пакаўзнуцца а паваляцца там, бо Я навяду на іх ліха ў годзе даведаньня іхнага, агалашае СПАДАР.

1З „І ў прарокаў самарскіх бачыў Я дурноту: яны праракалі Ваалам і ўвялі ў вабмылу люд Мой Ізраеля. 14 І ў прарокаў ерузалімскіх Я бачу жахлівае: дзеючы чужалоства, ходзяць у мяне і паддзержуюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто зь іх не адварачаўся ад свае нягоднасьці; усі яны сталіся Імне - як Содома, і жыхары яго - як Ґомора". 15 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў праз прарокаў: „Вось, Я накармлю іх палыном і напаю іх жоўчнаю вадою, бо ад прарокаў ерузалімскіх пашыраецца двудушніцтва па ўсёй зямлі".

16 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Ня слухайце слоў прарокаў, што праракаюць вам: яны дурняць вас, г у каюць відзені сэрца свайго, ня з вуснаў СПАДАРОВЫХ. 17 Яны часта кажуць тым, што ўлегцы маюць Мяне:,Казаў СПАДАР: супакой будзе ў вас'. І кажнаму, хто ходзе подле ўпорлівасьці сэрца свайго, кажуць:,Ня стаяецца вам ліха;' " 18 Бо хто стаяў у радзе СПАДАРОВАЕ і бачыў і чуў слова Ягонае? хто уважаў на слова Ягонае і паслухаў яго?

19 Вось, віхор СПАДАРОЎ, вялікі гнеў ягоны вышаў, віхор цяжкі, на галаву нягодных зваліцца. 20 Гнеў СПАДАРОЎ ня суймецца, пакуль Ён ня зьдзее і пакуль ня споўне думкаў сэрца Свайго; у вапошнія дні вы зразумееце гэта дасканальна. 21 „Я не пасылаў прарокаў гэтых, яны, адылі пабеглі; Я не казаў ім, яны, адылі, праракалі. 22 Але калі б яны стаялі ў радзе Маёй і нахінулі люд Мой слухаць словы Мае, тады яны адвярнулі б іх ад благое дарогі й ад благіх учынкаў іхных.

23 „Ціж Бог толькі зблізку Я, агалашае СПАДАР, і ці ня Бог таксама зд а леку? 24 Ці прытоіцца людзіна ў патайных месцах, каб Я ня бачыў яе? агалашае СПАДАР, ці Я не напаўняю нябёсы й зямлю? агалашае СПАДАР. 25 Я чуў, што прарокі, каторыя праракаюць ману імям Маім, казалі, кажучы:,Я сьніў, я сьніў'. 26 Ці доўга гэта будзе ў сэрцу прарокаў, каторыя праракаюць ману? але, яны прарокі ашукі сэрца свайго, 27 Каторыя думаюць давесьці люд Мой, каб Забыўся імя Мае, сваімі сьненьнямі, каторыя яны павяд а юць адзін аднаму, як айцове іхныя забыліся імя Мае дзеля Ваала. 28 Прарока, каторы сьніў, няхай і азнаймляе сьненьне; а тый, што мае слова Мае ў сябе, няхай г у кае Мае слова верна. Што саломе да збожжа? агалашае СПАДАР. 29 Ці ня так слова Мае, як цяпло? агалашае СПАДАР, і як молат, што разьбівае ск а лу? 30 Затым, вось, Я супроці прарокаў, агалашае СПАДАР, каторыя крадуць словы Мае адзін у ваднаго. 31 Вось, Я супроці прарокаў, агалашае СПАДАР, каторыя ўжываюць мовы свае і кажуць:,Ён агалашае'. 32 Вось, Я на тых, што праракаюць манлівыя сьненьні агалашае СПАДАР, і што азнаймляюць іх, і зводзяць люд Мой маною сваёю і неразважным хваленьням; Я адылі, не пасылаў ані расказаў ім; затым яны ані ня будуць карысныя люду гэтаму, кажа СПАДАР. 33 І калі папытаецца ў цябе люд гэты альбо прарока, альбо сьвятар, кажучы:,Што за цяжар СПАДАРОЎ?' ты тады скажы ім:,Што за цяжар? Я нават пакіну вас, агалашае СПАДАР'. 34 А калі прарока а сьвятар а люд кажа:,Цяжар СПАДАРОЎ', то Я даведаюся да тога, чалавека і да дому ягонага. 35 Але гэтак кажыце адзін аднаму і брат брату:,Што адказаў СПАДАР?' або:,Што казаў СПАДАР?' 36 Але цяжар СПАДАРОЎ наперад не мянуйце, бо цяжарам будзе кажнай людзін е слова ейнае, бо вы перакручуеце словы Бога жывога, СПАДАРА войскаў, Бога вашага. 37 Гэтак кажы прароку:,Што СПАДАР адказаў табе?' і:,Што СПАДАР казаў?' 38 Але калі скажаце:,цяжар СПАДАРОЎ', то гэтак кажа СПАДАР:,3а тое, што кажаце гэтае слова „цяжар СПАДАРОЎ", хоць Я паслаў вам, кажучы: „Не кажыце,цяжар СПАДАРОЎ,' " 39 За гэта, вось, Я чыста вырву вас і адхіну ад віду Свайго вас і места, што Я даў вам і айцом вашым, 40 І палажу на вас вечныя ўпікі й вечную ганьбу, каторая не забудзецца' ".

24 СПАДАР паказаў імне: і вось, два кашы фіґаў пастаноўлены перад палацам СПАДАРОВЫМ, просьле тога як Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, павёў палоненіка Ехоню Егояк і менка, караля Юдэйскага, і князёў Юдэйскіх, цесьляў а кавалёў зь Ерузаліму і прывёў іх да Бабілёну. 2 Адзін кош вельма добрых фіґаў, як фіґі раньнія; другі кош вельма благіх фіґаў, каторых нельга есьці зь негадзячасьці. З Тады сказаў СПАДАР імне: „Што бачыш ты, Ярэма?" І я сказаў: „Фіґі: добрыя фіґі - вельма добрыя, а благія - вельма благія, што нельга есьці зь негадзячасьці".

4 Ізноў было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 5 „Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: як гэтыя добрыя фіґі, так Я прызн а ю выгнаньне Юдэі, каторую Я выслаў з гэтага месца да зямлі хальдэйскае, за дабро; б І зьвярну на іх вочы Свае на дабро, і зьвярну іх да гэтае зямлі, і збудую іх, а не абур у, і пасаджу, а ня вырву; 7 І дам ім сэрца знаць Мяне, што Я - СПАДАР; і яны будуць Імне людам, і Я буду ім Богам; бо яны зьвернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.

8 „Бо гэтак кажа СПАДАР: як благія фіґі, каторых нельга есьці зь негадзячасьці, так Я ўчыню із Сэдэкам, каралём Юдэйскім, і з князьмі ягонымі, і із засталымі зь Ерузаліму, што застаюцца ў зямлі гэтай, і з тымі, што жывуць у зямлі Ягіпецкай; 9 І Я даў іх на дрыжэньне да ўсіх гаспадарстваў зямлі, на ганьбу а прыказь, наругі а кляцьбу ў вусіх месцах, куды я выжану іх. 10 І пашлю на іх меч, галадоў а ліпучку, пакуль ня выгублю іх ізь зямлі, што Я даў ім а айцом іхным".

25 Слова, што было да Ярэмы праз увесь люд Юдэйскі чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, - гэта першы год Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, - 2 Каторае Ярэма прарока гукаў усяму люду Юдэйскаму а ўсім жыхарам Ерузаліму, кажучы: З „З трынанцатага году Ёсі Амонёнка, караля Юдэйскага, аж дагэтуль, гэта дваццаць тры гады, было слова СПАДАРОВА імне, і Я гукаў вам, рана ўстаючы, але вы ня слухалі. 4 І СПАДАР пасылаў да вас усіх слугаў сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, але вы ня слухалі ані нахіналі вуха свайго, слухаць. 5 І казалі:.Зьвярнуўся кажны з благое дарогі свае і ад благіх учынкаў сваіх і жываце на зямлі, што СПАДАР даў вам а айцом вашым ад веку да веку; б І не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім а кланяцца ім, і не гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, і я не зраблю вам ліха'. 7 Вы, адылі, ня слухалі Мяне, агалашае СПАДАР, каб гнявіць Мяне ўчынкамі рук сваіх, на ліха сабе.

8 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: за тое, што вы ня слухалі слоў Маіх, 9 Вось, Я пасылаю й вазьму ўсі радзімы поўначы, кажа СПАДАР, і Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхараў яе, і на ўсі гэтыя акалічныя народы; зьнішчу іх і ўчыню іх зумленьням, сьвістам а вечным разьвярненьням. 10 І ўчыню, каб загінуў у іх голас радасьці і голас весялосьці, голас князя маладога і голас княгіні маладое, гук жорнаў і сьветла сьвечкі. 11 І гэта цэлая зямля будзе разьвярненьням а зумленьням; і будуць служыць гэтыя народы каралю Бабілёнскаму семдзясят год. 12 І станецца, як выпаўніцца семдзясят год, што Я даведаюся да караля Бабілёнскага а да гэнага народу а да зямлі хальдэйскае, і абярну яе ў вечную пустыню за бяспраўе іхнае, агалашае СПАДАР. 1З І Я прывяду на гэную зямлю ўсі словы Свае, каторыя Я вымавіў супроці яе, усе, што напісана ў гэтай кнізе, што Ярэма праракаў праз усі народы; 14 Бо іх таксама паняволяць шмат якія народы й вялікія каралі; і я адплачу ім подле ўчынкаў іхных і подле справаў рук іхных".

15 Бо гэтак кажа імне СПАДАР, Бог Ізраеляў: „Вазьмі чару зь віном абурэньня гэтага з рукі Мае й дай піць народам, да каторых Я пасылаю цябе. 16 І будуць яны піць, і будуць хістацца, і ашалеюць ад мяча, што Я пасылаю меж іх". 17 І я ўзяў чару з рукі СПАДАРОВАЕ, і даў піць усім народам, да каторых мяне паслаў СПАДАР: 18 Ерузаліму а местам Юдэйскім а каралём яго, князём яго, каб аддаць іх на спустошаньне, зуменьне, сьвіст а праклён, як цяперака, 19 Фараону, каралю Ягіпецкаму, а слугам ягоным а ўсяму люду ягонаму 20 А ўсёй м е шаніне а ўсім каралём зямлі Уз а ўсім каралём зямлі Пілісцкае а Ашкелону а Ґазе а Экрону а астачы Айдоду, 21 Едому а Моаву а сыном Амонавым 22 А ўсім каралём Тыру а ўсім каралём Сыдону а каралём абтоку, што за морам, 23 Дэдану а Феме а Вузу а ўсім, што адцінаюць б а кі, 24 Усім каралём Арабы а ўсім каралём м е шаніны, што жывуць на пустыні, 25 А ўсім каралём Зымры а ўсім каралём Еламу а ўсім каралём Міды 26 А ўсім каралём поўначы, блізк і м і далёкім адзін ад аднаго, а ўсім каралеўствам сьвету, што на віду зямлі, а кароль Шэшах будзе піць просьле іх.

27 „І скажы ім:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: піце а ўпіцеся а вырыгайце а паваліцеся а ўжо ня ўстаньце ад мяча, каторы Я пасылаю меж вас'. 28 І будзе: калі яны будуць адмаўляцца ўзяць чару з рукі твае, каб піць, тады скажы ім:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вы канечне будзеце піць; 29 Бо гля, Я пачынаю наводзіць ліха на места, названае імям Маім, і ці вы будзеце сусім непакараны? Вы ня будзеце непакараныя, бо Я меч гукаю на ўсіх жыхараў зямлі, агалашае СПАДАР войскаў'. 30 А ты праракай ім усі гэтыя словы і скажы ім:,СПАДАР закрычыць із вышы і ізь сьвятое сялібы Свае падасьць голас Свой, магутна закрычыць на дамову Сваю, загук а е, як ціснучыя віно, адкажа ўсім жыхарам зямлі. 31 Прыйдзе гук аж да канцоў зямлі, бо СПАДАР мае справу з народамі, Ён ўходзе на суд із кажным целам, аддаець нягодных пад меч, агалашае СПАДАР'.

32 „Гэтак кажа СПАДАР войскаў: вось ліха йдзець ад народу, і вялікі віхор узьнімаецца ад краёў зямлі. 33 І таго дня забітыя СПАДАРОМ будуць ад канца зямлі аж да канца зямлі; ня будуць па іх плакаць ані забіраць, ані хаваць; гноям на віду зямлі яны будуць. 34 Выйце, пастыры, і галасіце; валяйцеся, правадыры стады; бо выпаўніліся дні вашыя на зарэз а разьвеяньне вашае, і зваліцеся, як жаданая судзіна. 35 І спабудуцца пастыры ўцекаў, і правадыры авец - уцёку. 36 Голас крыку пастыроў, і вык правадыроў авец, бо СПАДАР пустоша пасту іхную. 37 Супакойныя пасьцьбішчы спустошаны палкім абурэньням СПАДАРОВЫМ. 38 Ён пакінуў левянё, як будку сваю, зямля іхяая стала пустынёю ад гневу ўціснаньніка і ад палкага абурэньня Ягонага".

26 На пачатку дэяржавы Егоякіма Есянка, караля Юдэйскага, было слова ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Гэтак кажа СПАДАР: стань на панадворку дому СПАДАРОВАГА і кажы ўсім местам Юдэі, каторыя прыходзяць кланяцца ў доме СПАДАРОВЫМ, усі словы, што Я расказаў табе казаць ім; не адбаў ані слова. З Можа яны паслухаюць а зьвернуцца зь ліхое дарогі свае, і Я пажалею ліха, што думаю зрабіць ім за ліхія ўчынкі іхныя. 4 І скажы ім:,Гэтак кажа СПАДАР: калі вы не паслухаеце Мяне, каб хадзіць у праве Маім, каторае Я ўстанавіў перад вамі, 5 Слухаць словаў слугаў Маіх прарокаў, каторых Я пасылаю да вас, рана ўстаючы а пасылаючы, але вы ня слухалі; б Дык я зраблю гэтаму дому, як Шыле, і аддам места гэтае на праклён усім народам зямлі' ".

7 І слухалі сьвятарове а прарокі а ўвесь люд, як Ярэма мовіў гэтыя словы ў доме СПАДАРОВЫМ. 8 І сталася, як Ярэма скончыў мовіць усе, што СПАДАР расказаў мовіць да ўсяго люду, то схапілі яго сьвятарове а прарокі а ўвесь люд, кажучы: „Ты сьмерцю памрэш. 9 Чаму ты праракаў імям СПАДАРОВЫМ, кажучы:,Як Шыло, будзе дом гэты, і гэтае места будзе пустое, бяз жыхараў?'" І зьберся ўвесь люд да Ярэмы ў доме СПАДАРОВЫМ. 10 І пачулі князі юдэйскія гэтыя словы, і ўзышлі з дому каралеўскага да дому СПАДАРОВАГА, і селі ў варотах новае брамы СПАДАРОВАЕ. 11 І казалі сьвятарове а прарокі князём а ўсяму люду, кажучы: „Рассудак сьмерці людзіне гэтай, бо ён праракаў супроці места гэтага, як вы чулі сваімі вушамі".

12 І гукаў Ярэма да ўсіх князёў а да ўсяго люду, кажучы: „СПАДАР паслаў мяне праракаць супроці дому гэтага а супроці места гэтага ўсі словы, што вы чулі. 1З Дык цяпер папраўце дарогі свае а ўчынкі свае і слухайце голасу СПАДАРА Бога свайго, і СПАДАР пажалее таго ліха, што Ён вымавіў супроці вас. 14 Што да мяне, вось, я ў руццэ вашай, рабіце імне, што добра й што пасьціва ў вачох вашых. 15 Адно ведайце напэўна, што калі вы зробіце імне сьмерць, вы напэўна возьмеце нявінную кроў на сябе а на гэтае места а на жыхараў яго, бо запраўды СПАДАР паслаў мяне да вас мовіць усі гэтыя словы ў вушы вашы".

16 Тады сказалі князі а ўвесь люд сьвятаром а прарокам: „Ня мае быць гэтай людзіне рассудку сьмерці, бо ён мовіў нам імям СПАДАРА, Бога нашага".

17 Тады ўсталі некаторыя із старцоў зямлі і сказалі ўсёй грамадз е люду, кажучы: „Міхей Морэшэцянін праракаў за дзён Гэзэкі, караля Юдэйскага, і сказаў усяму люду юдэйскаму, кажучы:,Гэтак кажа СПАДАР войскаў: Сыён будзе ўзараны, як поле, і Ерузалім станецца кучамі, і гара дому - як вышыні лесавыя'. 19 Ці пасьмелі забіць яго Гэзэка, кароль Юдэйскі, і ўся Юдэя? ці ён не пабаяўся СПАДАРА? і маліў від СПАДАРОЎ, і СПАДАР пажалеў таго ліха, каторае вымавіў на іх. А мы дзеем вялікае ліха душам нашым".

20 І быў там таксама чалавек, што праракаў імям СПАДАРОВЫМ -- Ура Шэмаёнак із Кіраф-Еарыму; ён праракаў супроці места гэтага й супроці зямлі гэтае подле ўсіх словаў Ярэміных. 21 І пачуў кароль Егоякім, і ўсі дужасілы ягоныя, і ўсі князі словы ягоныя, і шукаў кароль, каб зрабіць яму сьмерць; і пачуў Ура, і зьлякаўся, і ўцёк, і прышоў да Ягіпту. 22 І Ягоякім кароль паслаў людзёў да Ягіпту - Елнафана Ахборонка і людзёў ізь ім да Ягіпту. 23 І вывялі Уру зь Ягіпту, і прывялі яго да караля Егоякіма, і ён паразіў яго мячом, і кінуў мертвае цела ягонае ў грабы сыноў люду.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 56 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ярэмы 2 страница| Кніга прарокі Ярэмы 4 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)