Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Ярэмы 2 страница

Пятая кніга Масеява – Другапраўе 5 страница | Прыказі Салямонавы | Казаньнік | Песьня над песьнямі | Відзень прарокі Ісаі 1 страница | Відзень прарокі Ісаі 2 страница | Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

1З „Я канечне зьнішчу іх, кажа СПАДАР, ня будзе ягадаў на віне ані фіґаў на фіґавым дзерве, і ліст зьвяне, і, што Я даў ім, мінець". 14 Чаго мы сядзім тут? зьбірайцеся, пойдзем да абаронных местаў і там змоўкнем; бо СПАДАР, Бог наш, прызначыў нас на маўчэньне і даў вам піць атрутнае вады, бо мы ізграшылі супроці СПАДАРА. 15 Жджэм супакою, але няма дабра, - часу ўздараўленьня, і вось жахі. 16 Ад самага Дана чутны хроп коні, і ад ірзаньня дужых коні дрыжыць уся зямля; яны йдуць глынуць зямлю і ўсе, што на ёй, места і жывучых у ім; 17 Бо вось, Я пашлю на вас гадзіны, базылішкі, ад каторых няма замовы, і яны будуць кусаць вас", агалашае СПАДАР.

18 Я сілаваўся ў не́марасьць але сэрца мае ў імне баліць. 19 Вось, голас крыку дачкі люду майго ізь зямлі далёкае: „Хіба СПАДАРА няма на Сыёне? хіба Караля яго няма там?" „Але чаму яны гнявілі Мяне выразанымі сваімі, чужымі марнасьцьмі?" 20 „Мінула жніво, скончылася лета, а нам няма спасеньня". 21 З прычыны патрышчаньня дачкі люду майго я патрышчаны; я шчарнеў, жах агарнуў мяне. 22 Ціж няма бальсаму ў Ґілеадзе? ціж няма там лекара? дык чаму ж не паправілася ўздараўленьне дачкі люду майго?

9 Хто дасьць галаве маёй вады і ачом маім - жарало сьлёзаў! дзень і ноч я плакаў бы па забітых дачкі люду майго. 2 О, каб я меў на пустыні гасподу падарожных! то я пакінуў бы люд свой і адышоў ад іх; бо ўсі яны чужаложнікі, збор ізраднікаў. З Як лук, яны напінаюць язык свой, лук іхны хвальшывы і ня дзеля вернасьці яны дужэюць на зямлі; бо пераходзяць ад ліха да ліха і ня знаюць Мяне, агалашае СПАДАР. 4 Кажны сьцеражыся прыяцеля свайго і на кажнага брата не здавайся, бо кажны брат надта аш у куе, і кажны прыяцель будзе хадзіць із абмовамі. 5 Адзін аднаго аш у куюць, а праўды ня кажуць; язык свой прывучылі г у каць ману, аж да стомы дзеюць бяспраўе. 6 Сяліба твая сярод ашукі; з прычыны ашукі яны адмаўляюцца знаць Мяне, агалашае СПАДАР.

7 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Вось, Я пералітую іх і спрабую іх, бо што маю зрабіць дзеля дачкі люду Свайго? 8 Язык іхны - сьмяротная страла, г у кае ашуку; вуснамі сваімі гукаюць прыяцелю свайму супакой, а ў сэрцу сваім гатуюць яму засаду.

9 „Ці не за гэта даведаюся да іх, агалашае СПАДАР, ці такому народу ня помсьціць душа Мая? 10 Па тых горах узьніму Я плач а галашэньне і па пасьцьбішчах пустыні галашэльную песьню; бо яны спалены так, што ніхто ня можа знайсьці, ня можа чуць гуку статку: ад птушкі нябёснае аж да зьвера разьбегліся, пайшлі. 11 І Я зраблю Ерузалім кучамі, логвам шакалаў, і месты юдэйскія аддам на спустошаньне, будуць бяз жыхараў".

12 Ці ё такі мудрэц, што сьцяміў бы гэта? І што кажуць яму вусны СПАДАРОВЫ - зьясьніў бы, за што загінуў край і спалены, як пустыня, што ніхто ня ходзе па ім?

13 І СПАДАР кажа: „Бо пакінулі Права Мае, што Я даў ім, і ня слухалі голасу Майго, і ня йшлі за ім; 14 І пайшлі за ўпорлівым сэрцам сваім і за Вааламі, каторых айцове іхныя навучылі іх.

15 „Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: вось, Я дам есьці ім, гэтаму люду, палын, і дам піць атрутную ваду; 16 І разьвею іх таксама меж народаў, каторых ня зналі яны, ані айцове іхныя, і пашлю за імі меч, аж пакуль ня выгублю іх".

17 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Разважча й гукніце галашэньніцы, каб яны прышлі; пашліце па мудрыя жанкі, каб яны прышлі. 18 Няхай яны пабарзьдзяць і падыймуць галашэньне па нас, каб із ачэй нашых паліліся сьлёзы, і з павеялак вашых цякла вада. 19 Бо голас галашэньня чутны із Сыёну:,Як мы аглабаны, вельма паганбены, бо мы пакінулі зямлю, бо яны раськінулі гасподы нашы'".

20 Але слухайце, жанкі, слова СПАДАРОВА, і няхай вуха вашае прыйме слова вуснаў Ягоных: вучыце дачкі вашы галашэньня і кажная суседку сваю - галашэльнае песьні; 21 Бо сьмерць узышла ў вокны нашы, прышла ў палацы нашы, каб адцяць сысуноў звонку, моладзеж із вуліцаў. 22 Гукай: „Гэтак кажа СПАДАР:,Трупы людзкія паваляцца, як гной на адкрытым полю, і як снапоўе адзаду жвяі, і няма каму зьбіраць іх' ".

23 Гэтак кажа СПАДАР: „Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца дужы дужасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца багаты багацьцям сваім. 24 Але гэтым хай хваліцца, хто хваліцца, што разумее а знае Мяне, што Я СПАДАР, Каторы чыне міласэрдзе, суд а справядлівасьць на зямлі; бо гэта Я любую, агалашае СПАДАР".

25 „Вось, дні прыходзяць, агалашае СПАДАР, што Я даведаюся да кажнага абрэзанага й неабрэзанага: 26 Да Ягіпту а Юдэі а Едому а да сыноў Амовавых а Моава а да ўсіх, із адцятымі б а камі; бо ўсі гэтыя народы неабрэзаныя, але ўвесь дом Ізраеляў неабрэзанага сэрца".

Доме Ізраеляў! слухайце слова, што СПАДАР кажа вам: 2 Гэтак кажа СПАДАР: „Дарогі народаў ня вучыцеся і знакоў нябёсных не лякайцеся, бо лякаюцца народы; З Бо звыча і людаў марныя; бо дзерва, у лесе сьсечанае, і работу рукі майстравае сякіраю, 4 Прыбіраюць золатам а срэбрам, адлі змацняюць яго кляўцом а гваздамі, каб ня хісталася. 5 Як вытачаная пальма яны, але ня гукаюць; мусяць насіць іх, бо ня ступаюць. Ня бойцеся іх, бо яны ня робяць ліха, і рабіць дабра ня дужы".

6 Няма падобнага да Цябе, СПАДАРУ; вялікі Ты, і вялікае імя Твае ў магутнасьці Тваёй. 7 Хто не збаіцца Цябе, Каролю народаў? бо Табе адзінаму належа гэта, бо меж усіх мудрыцоў народаў і ў вусіх каралеўствах іхных няма падобнага да Цябе. 8 Яны недасьціпныя а дурныя, нямаш чаго вучыцца ў дзярвянага балвана. 9 Бітае срэбра прывезена з Таршышу, а золата - з Уфазу, работа рамесьніка й рук літоўніка; шкарлат а пурпура адзецьце іхнае; выраб мудрыцоў усі яны. 10 А СПАДАР ё Бог праўдзівы; Ён ё Бог жывы й Кароль вечны; ад гневу Ягонага трасецца зямля, і народы ня могуць вытрываць ад абурэньня Ягонага.

11 Затым гэтак кажыце ім: „Багі, што не стварылі неба й зямлі, шчэзнуць ізь зямлі і спад нябёсаў".

12 А Ён учыніў зямлю сілаю Сваёю, умацаваў сьвет мудрасьцяй Сваёй і розумам сваім прасьцягнуў нябёсы. Як Ён выдаець голас Свой, ё гук вады ў нябёсах, прычыняе, што пара падыймаецца з канцоў зямлі, робе маланьню дажджу і выводзе вецер із скарбаў Сваіх. 14 Здурэў кажны чалавек ад знацьця свайго; ганьбе сябе кажны літоўнік рэзаным сваім, бо выліў ягоны - ашука, і няма ў ім духа. 15 Яны марнасьць, работа шкеляў; у часе даведаньня да іх яны загінуць. 16 Не такова Дзель Якава, бо Ён Стварыцель усяго, і Ізраель пакаленьне спадку Ягонага; СПАДАР войскаў імя Ягонае.

17 Зьбірай ізь зямлі свой тавар, жыхарка гораду; 18 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, Я гэтым разам пушчу жыхараў гэтае зямлі, як із пушчала, і сьцісну іх так, што яны пачуюць гэта".

19 Бяда імне з прычыны майго патрышчаньня; мая рана балючая; але я сказаў: „Пэўне гэта мая хвароба, і я буду насіць яе". 20 Будан мой аглабаны, і ўсі паварозы мае парваліся; дзеці мае пайшлі ад мяне, і няма іх; няма каму пастанавіць ізноў будан мой і расьцягнуць апоны мае; 21 Бо здурнелі пастыры і ня шукалі СПАДАРА, затым ня мелі дасьпеху, і ўсі стады іхныя расьцярушаныя.

22 Вось, голас дзейкі, вось, ён ідзець, і вялікае ўзрушэньне з паўночнага краю, зрабіць месты Юдэі пусташай, бярлогам ночных шакалаў. 23 Ведаю, СПАДАРУ, што дарога чалавека ня ў ім самым, не чалавеку належацца хадня а кіраваньне сігнёў сваіх. 24 Казьнер мяне, СПАДАРУ, але судам, ня ў гневе Сваім, каб Ты не паменшыў мяне. 25 Вылі гнеў свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на радзімы, што ня гук а юць імені Твайго; бо яны елі Якава, і паелі яго, і выгубілі яго, і спустошылі сялібу ягоную.

11 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы: 2 „Слухайце словы змовы гэтае, і кажыце іх мужом Юдэі а жыхарам Ерузаліму, З І скажыце ім: гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: праклятая людзін а, што ня слухае слоў змовы гэтае, 4 Каторую Я расказаў айцом вашым у дню, каторага Я вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, ізь зялезнае печы, кажучы: слухайце голасу Майго, і паўніце подле ўсёга, што Я расказаў вам, і будзьце Імне людам, а Я буду вам Богам, 9 Каб здойсьнілася прысяга, каторага Я прысягаў айцом вашым, даць ім зямлю, малаком а мёдам цякучую, як цяпер". І адказаў я, і сказаў: „Амін, СПАДАРУ!"

6 І сказаў імне СПАДАР: „Агаласі ўсі гэтыя словы ў местах Юдэі й на вуліцах Ерузаліму, кажучы: слухайце словы змовы гэтае й паўніце іх; 7 Бо зглыбока Я сьветчыў айцом вашым адгэнуль, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, аж дагэтуль, устаючы рана й сьветчачы, кажучы: слухайце голасу Майго. 8 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але хадзіў кажны ў вупорлівасьці ліхога сэрца свайго; і Я павёў на іх усі словы змовы гэтае, каторыя Я расказаў рабіць, але яны не рабілі".

9 І сказаў імне СПАДАР: „Змова знойдзена ў людзёў Юдэі а ў жыхараў Ерузаліму: 10 Яны зьвярнуліся да бяспраўяў прашчураў сваіх, каторыя адмовіліся слухаць слоў Маіх, і пайшлі за іншымі багамі, служыць ім. Дом Ізраеляў а дом Юдзін узрушылі змову, што Я зрабіў із айцамі іхнымі.

11 „Затым гэтак кажа СПАДАР: вось, Я навяду на іх ліха, ад каторага яны ня змогуць уцячы, і, дарма што яны загалосяць да Мяне, Я не пачую іх. 12 Тады месты юдэйскія а жыхары Ерузаліму пойдуць а загалосяць да багоў, каторым яны кадзілі; але яны ніколі ня выбавяць іх увесь час ліха іхнага; 1З Бо ў цябе, Юда, колькі местаў, толькі й багоў, і колькі вуліцаў у Ерузаліме, толькі ты наставіў аброчнікаў да ганебных рэчаў, аброчнікаў кадзіць Ваалу.

14 „І ты не маліся за гэты люд ані ўзьнімай галашэньня альбо малітвы за іх; бо Я не паслухаю, як яны будуць гук а ць да Мяне ў часе ліха свайго.

15 „Што любовай Маёй да дому Майго? Ты бязуліла із шмат кім, і мясы сьвятыя адышлі ад цябе; бо як ты робіш ліха, ты захапляешся. 16 СПАДАР менаваў цябе,3ялёным аліўным дзервам, харошым, з добраю садавіною', але пры гуку вялікае буры Ён раскладзець цяпло на ім і паломе галузы яго. 17 Бо СПАДАР войскаў, што пасадзіў цябе, вымавіў ліха на цябе за ліха дому Ізраелявага а дому Юдзінага, каторае яны ўчынілі сабе, квелячы Мяне да гневу кадзеньням Ваалу".

18 І СПАДАР даў імне веданьне, і я ведаю; тады Ты паказаў імне ўчынкі іхныя. 19 Але я, як баранчык альбо цялё-бычок, ведзены на зарэз, і я ня ведаў, што яны задумляюць змову на мяне, кажучы: „Зьнішчыма дзерва з пладамі яго і адатнем яго ад зямлі жывых, каб і наперад імя яго не менавалі". 20 Але Ты, СПАДАРУ, Божа множасьці, што судзіш справядліва, што прабуеш ныркі а сэрца, дазволь імне бачыць помсту Тваю на іх, бо Табе я абясьціў справу сваю.

Затым гэтак кажа СПАДАР празь людзёў Анафофу, што шукаюць жыцьця твайго, кажучы: „Не праракай імям СПАДАРОВЫМ, каб ты не памер ад рукі нашае".

Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: „Вось, Я даведаюся да іх: маладзёны памруць ад мяча; сынове іхныя а дачкі іхныя памруць з галадові. 23 І ня будзе астачы ад іх, бо Я навяду ліха на людзёў Анафофу ў годзе даведаньня да іх".

12 Справядлівы Ты, СПАДАРУ, як я адзываюся да Цябе; буду праз суды гутарыць із Табою: чаму дарогу нягодных робіш дасьпешнаю, і шчасьлівыя ўсі тыя, што дзеюць вельма ізрадліва? 2 Ты пасадзіў іх, і яны ўкараніліся, растуць і даюць плод; Ты блізка ў вуснах іхных, але далёка ад нырак іхных. З А мяне, СПАДАРУ, Ты знаеш; Ты бачыў мяне і выпрабаваў сэрца мае да Цябе. Пажані іх, як авечкі на зарэз, і акануй іх на дзень забіцьця.

4 Пакуль будзе зямля ў жалобе, і трава на ўсіх палёх сохці за нягоднасьць тых, што жывуць на ёй? зьвяры зьнішчаны і птушкі, бо яны казалі: „Ён ня бача нашага апошняга канца". 5 „Калі ты бяжыш ізь пяхотнымі, і яны стамавалі цябе, дык як будзеш супарстваваць із коньмі? І калі ў супакойнай зямлі ты бясьпечны, дык што будзеш рабіць у часе паводкі Ёрдану? 6 Бо нават браты твае й дом айца твайго, нават яны абходзяцца ізрадліва з табою; таксама яны зяваюць за табою. Нявер ім, дарма што яны гукаюць харошае табе". 7 „Я пакінуў дом Свой, кінуў спадак Свой, любовае душы Сваёй даў у руку не́прыяцеляў ейных. 8 Спадак Мой стаў Імне як леў у лесе, ён крычыць на Мяне; за тое Я зьненавідзіў яго. 9 Ці калярыстаю птушкаю ёсьць Імне спадак Мой? навокал яе птушкі на яе. Ідзіце, зьбярыцеся ўсі зьвераняты палявыя, прыйдзіце пажэрці. 10 Шмат якія пастухі спустошылі гарод Мой, патапталі нагамі дзель Маю, абярнулі Маю любовую дзель у запушчаную пустыню, 11 Спустошылі яе, спустошаная яна ў жалобе перад Імною, бо нікому не ляжыць на сэрцу. 12 Глабаньнікі прышлі на ўсі ўзгор'і пустыні, бо меч у СПАДАРА, і ён жарэць ад канца зямлі аж да канца зямлі; няма супакою ніякаму целу. 1З Яны сеялі пшонку, але пажалі цернь; без патрэбы высіляліся, а не скарысталі; і будзеце засарамочаны ад прыбыткаў сваіх, ад полаў гневу СПАДАРОВАГА".

14 Гэтак кажа СПАДАР праз усіх ліхіх суседзяў Маіх, што чапаюць спадак, каторы Я прызначыў спа́сьці люду Свайму Ізраелю: „Абач, Я вырву іх ізь зямлі іхнае і дом Ізраеляў вырву з памеж іх. 15 І станецца па вырваньню іх, што Я зьвярну й зжалюся над імі, і зьвярну кажнага на спадак ягоны й кажнага - на зямлю ягоную. 16 І станецца, калі яны будуць улегліва вучыцца дарогаў люду Майго, прысягаць імям Маім:,Жыў СПАДАР!' як яны вучылі люд Мой прысягаць Ваалам, - тады яны будуць умешчаны сярод люду Майго. 17 Калі ж ня будуць слухнянымі, я супоўна вырву а зьнішчу такі народ, кажа СПАДАР".

13 Гэтак кажа Імне СПАДАР: „Ідзі, спраў сабе лянны пояс, і паперажы ім сьцёгны свае, і ў ваду не кладзі яго". 2 Дык я справіў пояс, подле слова СПАДАРОВАГА, і паперазаў ім сьцёгны свае. З І было слова СПАДАРОВА да мяне другім наваратам, кажучы: 4 „Вазьмі пояс, каторы ты справіў, што на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрату, і схавай яго там у раськепіне ск а лы". 5 І пайшоў я, і схаваў яго ля Еўфрату, як расказаў імне СПАДАР. 6 І сталася пры канцу шмат якіх дзён, што СПАДАРкажа імне: „Устань, ідзі да Еўфрату й вазьмі пояс стуль, каторы я расказаў табе схаваць там". 7 Тады я пайшоў да Еўфрату, выкапаў і ўзяў пояс ізь месца, ідзе я схаваў яго, і вось, пояс папсаваўся, быў на нішто негадзячы.

8 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 9 „Гэтак кажа СПАДАР: гэтак Я папсую пыху Юдэі й вялікую пыху Ерузаліму: 10 Гэты благі народ, што адмовіўся слухаць слоў Маіх, што ходзе ў вупорлівасьці сэрца свайго і ходзе за іншымі багамі, каб слухаць іх а сьціць іх, станецца як гэты пояс, каторы на нішто ня годзіцца; 11 Бо як бліжыцца пояс да сьцёгнаў чалавека, так дабліжыў Я да Сябе ўвесь дом Ізраеляў а ўвесь дом Юдзін, агалашае СПАДАР, каб яны былі людам Маім, і дзеля імені, і дзеля хвалы, і дзеля пазору, але яны ня слухалі. 12 Затым кажы ім гэтыя словы:.Гэтак казаў СПАДАР, Бог Ізраеляў: „Кажны скураны мех напаўняюць віном"', і яны скажуць табе:,Хіба мы напэўна ня ведаем, што кажны скураны мех напаўняюць віном?' 1З Тады ты кажы ім:,Гэтак казаў СПАДАР: вось, Я напоўню п'янчаньням усіх жыхараў гэтае зямлі, і каралёў, што сядзяць на пасадзе Давідавым, і сьвятароў, і прарокаў, і ўсіх жыхараў Ерузаліму; 14 І разаб'ю іх адзін аб адзін, нават бацькоў і сыноў разам, агалашае СПАДАР, ня зьмілўюся, не пажалею й ня буду мець спагады, каб ня зьнішчыць іх' ".

15 Слухайце а ўважайце; ня будзьце пыхатыя, бо СПАДАР казаў. 16 Дайце хвал у СПАДАРУ, Богу свайму, уперад чымся сьцямнее, чымся ногі вашы спатыкаюцца на цемных горах; пакуль вы спадзяіц е ся сьвятліні, Ён аберне яе ў сьцень сьмерці, у вялікую цямноту. 17 Але, калі вы не паслухаеце гэтага, душа мая будзе плакаць у патайных месцах з прычыны пыхі, і плачма буду плакаць, і выльле вока мае сьлізу; бо ў палон ўзята чарада СПАДАРОВА. 18 Кажы караля а караліцы маці: „Паніжчася, сядзьце, бо зышла з галоў вашых карона пазору вашага". 19 Паўднявыя месты зачынены, і ніхто не адчыне; усю Юдэю завядуць у палон, чыста возьмуць у палон. 20 „Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго? 21 Што скажаш ты, як Ён пакарае цябе? бо ты прыўчыла іх за галоўных вайводцаў; ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху ў трудненьню? 22 І калі ты скажаш у сэрцу сваім:,3а што стрэла гэта мяне?' -- За велічыню бяспраўя твайго раскрыты крысы твае, і над пятамі тваімі зроблена ўсілства. 23 Ці можа Ефіоплнн і н адмяніць скуру сваю альбо леапард - плямы свае? ці таксама вы можаце рабіць добрае, калі вы прывучаны рабіць блага? 24 Расьцяруш у іх, як ўмецьце, разьвяванае ветрам пустыні. 25 Гэта доля твая, дзель, адмераная табе ад Мяне, агалашае СПАДАР, бо ты забылася Мяне й спадзявалася на ману. 26 Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой. 27 Чужалоства а ірзаньне твае, жадлівае бязулства твае на ўзгорках палёў, брыды твае я бачыў. О, бяда табе, Ерузаліме! Ці ты ачысьцішся? Калі ж яшчэ пасьлей?"

14 Было слова СПАДАРОВА Ярэме з прыгоды сухмяню. 2,,У жалобе Юдэя, і брамы яе кволеюць, шчарнелі як зямля, і галашэньне Ерузаліму ўзышло. З Панове іхныя пасылаюць сваю моладзеж вады; яны прыходзяць да ямаў, не знаходзяць вады; зварачаюцца з пустым судзьдзям сваім, яны засароміўшыся, і чырванеюць, і накрываюць галавы свае. 4 Затым што зямля патрэскалася, бо ня было дажджу на зямлі, ралейнікі засароміўшыся, яны накрываюць галавы свае. 5 Нават лань на полю родзе й пакідае, бо няма травы. 6 Дзік і я аслы стаяць на ўзгорках, глытаюць паветра, як шакалы; зацьмелі вочы іхныя, бо няма травы. 7 Хоць бяспраўі нашы сьветчаць на нас, СПАДАРУ, чыні дзеля імені Свайго; бо адступніцтваў нашых шмат, супроці Цябе ізграшылі мы. 8 Надзея Ізраелява й Спасе ягоных у часе бяды! чаму Ты, як чужы, на зямлі гэтай, як падарожны, што прытуліўся, каб пераначаваць? 9 Чаму Ты - як людзіна зумеўшыся, як дужасіл, каторы ня можа ратаваць? Ты, СПАДАРУ, адылі, сярод нас, і імям Тваім мы завемся: не пакідай нас".

10 Гэтак кажа СПАДАР люду гэтаму: „Яны любяць блудзіць і ня ўдзержуюць ног сваіх, за тое СПАДАР ня прыяе ім, і цяпер успамінае бяспраўе іхнае, і карае іх за грахі".

11 І сказаў імне СПАДАР: „Ты не маліся за гэты люд на дабро яму. 12 Як яны будуць поставаць, Я не паслухаю галашэньня іхнага; і як абракуць усепаленьні а хлебныя аброкі, Я не папрыяю ім, але мячом а галадоўю а ліпучкаю Я выгублю іх". 1З І я сказаў: „Ах Спад а ру СПАДАРУ! вось, прарокі кажуць ім:,Вы не абачыце мяча, і галадові ня будзе ў вас, бо запраўдны мір Я дам вам на гэтым месцу' ".

14 Тады СПАДАР сказаў імне: „Прарокі праракаюць ману імям Маім: Я не пасылаў іх, не расказаў ім ані г у каў да іх; яны праракаюць хвальшывыя відзені а варожбы а рэчы бязвартыя, хвальшы сэрца свайго яны праракаюць вам.

15 „Затым гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў: яны праракаюць імям Маім, як Я не пасылаў іх, і яны г у каюць:,Мяча а галадові ня будзе на гэтай зямлі': мячом а галадоўю будуць выгублены прарокі гэтыя. 16 І люд, катораму яны праракаюць, выкінены будзе на вуліцы Ерузаліму ад галадові а мяча, і ня будзе каму хаваць іх, - іх, жонкі іхныя, і сыноў іхных, і дачкі іхныя; бо Я выльлю на іх нягоднасьць іхную. 17 І кажы ім гэтае слова:.Вочы мае ліце сьлізу дзень і ноч і не пераставайце; бо вялікім патрышчаньням патрышчана дзеўка, дачка люду майго, вельма балючаю ранаю. 18 Калі йду на поле, во забітыя мячом; уходжу ў места, і во змоглыя з галадові; нават прарока а сьвятар цягаюцца па зямлі, ды ня ведаючы, што рабіць' ".

19 Хіба Ты чыста адхінуў Юду? хіба душа Твая збрыдзіла Сыён? Нашто Ты выцяў нас так, што няма ачуняньня? Спадзяемся супакою - і дабра няма; часу ачуняньня - і вось жах. 20 Ведаеш, СПАДАРУ, нягоднасьць нашу, бяспраўе айцоў нашых; бо мы ізграшылі перад Табою. 21 Дзеля імені Свайго не пабрыдзься і не засаром пасаду славы Свае: успомні, ня ўзрушай змовы Свае з намі. 22 Ціж ё меж марнот народаў, што могуць учыніць дождж? альбо могуць нябёсы даць лівуны? ці ня Ты гэта, СПАДАРУ, Божа наш? І мы спадзяемся на Цябе, бо Ты ўчыніў усе гэта.

15 І сказаў імне СПАДАР: „Хоць бы стаў Масей а Самуйла перад відам Маім, то й тады душа Мая ня будзе з гэтым людам; адашлі іх ад віду Майго, няхай адыймуць. 2 А калі яны скажуць табе:,Куды нам ісьці?' дык скажы ім:.Гэтак кажа СПАДАР: „Хто апанаваны на сьмерць, няхай ідзець на сьмерць; хто пад меч, - пад меч; хто на голад, - ва голад; і хто ў палон, - у палон". З І даведаюся да іх чатырма родамі, агалашае СПАДАР: мячом забіваць, сабакамі ірваць, птушкамі нябёснымі й зьвярмі земнымі, каб жэрці а нішчыць. 4 І Я аддам іх на дрыжэньне да ўсіх каралеўстваў зямлі за Манаса Гэзэчонка, караля Юдэйскага, за тое, што ёв зрабіў у Ерузаліме; 5 Бо хто пажалее цябе, Ерузаліме, альбо хто будзе спагадаць табе? альбо хто зьвернецца да цябе з пытаньням,,Як маецеся?' 6 Ты пакінуў Мяне, кажа СПАДАР, пайшоў назад; за тое Я выцягнуў руку Сваю на цябе, і зьнішчу цябе: Я прыстаў жалець. 7 І Я разьвею іх веялкаю па брамах зямлі, спабуду іх дзяцей, зьнішчу люд Свой; бо яны не зьвярнуліся з дарогаў сваіх. 8 Удоваў іхных у Мяне болей, чымся пяску морскага; Я прывяду на маткі маладзёнаў зьнішчэньне ў палудзень, ўчыню, каб напалі на іх зьнецікі гнеў а спалох. 9 Тая, што нарадзіла сямёра, скволела, выдыхнула дух свой; сонца зайшло яшчэ ўдзеяь; засарамочаная а паганбеная. І засталых ізь яе аддам пад меч перад не́прыяцельмі іхнымі, агалашае СПАДАР".

10 Бяда імне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам пярэчыстым а супорлівым з усёй зямлёю. Нікому не пазычаў я на працэнты, і ні ў кога не пазычаў на працэнты, але кажны зь іх мяне клінець.

11 СПАДАР сказаў: „Ці не пакінуў Я цябе на дабро і ці ня буду Я прычыняцца за цябе ў часе ліхім і ў часе ўціску перад н е прыяцелям тваім? 12 Ці можа зялеза патрышчыць паўночныя зялеза а медзь? 1З Маемасьць тваю а скарбы твае Я аддам на глабаньне дарма, за ўсі грахі твае ў вусіх граніцаў тваіх. 14 І перавяду варагоў тваіх да зямлі, каторае ты ня знаеш; бо цяпло, што ўгарэлася ў гневе Маім, будзе паляць на вас".

15 Ты знаеш, СПАДАРУ: успомні мяне і даведайся да мяне, і памсьці перасьледав а ньнікам маім за мяне. У даўгой цярплівосьці Сваёй не забірай мяне, ведай, што меў я вярненьне за Цябе. 16 Знойдзены словы Твае, і я ізьеў іх; і былі імне словы Твае радасьцяй а пацехаю сэрца майго; бо я названы імям Тваім, СПАДАРУ, Божа войскаў! 17 Я не сядзеў у збору насьміханьнікаў ані весяліўся; з прычыны рукі Твае я сядзеў адзінотным, бо Ты напоўніў мяне абурэньням. 18 Чаму боль мой кажначасны, і рана мая невылячальная, не паддаецца гаеньню? Ці Ты будзеш імне як зводны цурэй, як воды няпэўныя?

19 На гэта адказаў СПАДАР: „Калі ты навернешся, тады Я ізноў прывярну цябе, ты будзеш стаяць перад Імною; і калі ты вылучыш дарагое зь бескарысьця, ты будзеш як Мае вусны; яны зьвернуцца да цябе, але ня ты зьвернешся да іх. 20 І Я зраблю цябе супроці гэтага люду абароннаю мядзянаю сьцяною; яны будуць ваяваць із табою, але ня здолеюць цябе; бо Я з табою, спасець цябе і ратаваць цябе, агалашае СПАДАР. 21 І выбаўлю цябе з рукі нягодных, і адкуплю цябе з рукі страшных".

16 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Не бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў альбо дачок на месцу гэтым; З Бо гэтак кажа СПАДАР праз сыноў а праз дачкі, што нарадзіліся на месцу гэтым, і праз маткі іхныя, што нарадзілі іх у зямлі гэтай: 4 Балючымі сьмерцямі памруць яны; ня будуць па іх мець жалобы ані будуць іх хаваць, будуць як тый гной на відзе зямлі; і ад мяча а галадові загінуць яны, і трупы іхныя будуць жырам птуству нябёснаму і зьверу земнаму;

5 „Бо гэтак кажа СПАДАР: ня ўходзь да дому плачу і ня йдзі галасіць ані цешыць іх, бо Я адняў ад гэтага люду супакой Свой, агалашае СПАДАР, нават міласэрдзе а спагадлівасьць. 6 І памруць вялікія й малыя на гэтай зямлі; ня будуць пахаваны, і ня будуць плакаць па іх ані рэзацца, ані зробяць сабе лысіны па іх. 7 І ня будуць ім ламіць хлеб у жалобе, каб пацешыць яго па нябошчыку, і не пададуць ім піць чару пацяшэньняў па айцу ягоным і па маці ягонай. 8 Не хадзі таксама да дому чэсьці, каб сядзець ізь імі, есьці а піць;

9 „Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: Гля, Я зраблю, што перастане на месцу гэтым на ачох вашых і за дзён вашых голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое. 10 І будзе, як ты абесьціш люду гэтаму ўсі словы гэтыя, і яны скажуць табе:,3а што СПАДАР вымавіў на нас усе гэта вялікае ліха? альбо што за бяспраўе ваша? альбо што за грэх наш, каторым мы ізграшылі СПАДАРА, Бога нашага?' 11 І скажы ім:,3а тое, што айцове вашы пакінулі Мяне, прагалашае СПАДАР, і хадзілі за іншымі багамі, і служылі ім, і кланяліся ім, а Мяне пакінулі і Права Майго не дзяржалі. 12 А вы робіце горш, чымся айцове вашы, і вось, кажны з вас ходзе подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне. 1З І выкіну вас із гэтае зямлі да зямлі, што ня знаеце вы ані айцове вашы; і там будзеце служыць багом іншым дзень і ноч; там Я не зраблю вам ласкі'.

14 „Затым вось, настаюць дні, агалашае СПАДАР, і ня будуць казаць ужо:,Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае'; 15 Але:,Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых із паўночнае зямлі і із усіх земляў, куды Ён прагнаў іх'; бо Я зьвярну іх да зямлі іхнае, каторую Я даў айцом іхным.

16 „Вось, Я шлю шмат рыбнікаў, агалашае СПАДАР, і выдаваць іх; адл і пашлю шмат паляўнічых, і яны будуць паляваць на іх із кажнае гары, з кажнага узгорку і з раськепінаў скалаў; 17 Бо вочы Мае на ўсіх дарогах іхных: яны ня ўтоены ад віду Майго, і бяспраўе іхныя не схаваны ад аччу Маіх. 18 І перш удвая адплачу ім за бяспраўі іхныя а за грэх іхны, бо яны збудзенілі зямлю Маю трупамі брыдаў сваіх і агідамі сваімі напоўнілі спадак Мой".

19 СПАДАРУ, сіла мая а горад мой а прытулішча мае ў дзень н е марасьці! да Цябе прыйдуць народы з канцоў зямлі й скажуць: „Айцом вашым спала адно мана, марнасьць, і няма ў іх карысьці20 Ці можа чалавек сам сабе зрабіць багі? а яны не багі!" 21 „Затым, вось, Я паведамлю гэтым разам, зраблю, што яны пазнаюць рук у Маю а Сілу Маю, і яны пазнаюць, што імя Мае: СПАДАР".

17 „Грэх Юды напісаны зялезным пяром, войстрым канцом дыямэнту, выразаны на табліцах сэрца іхнага і на рагох аброчнікаў вашых; 2 Затым помняць сынове іхныя аброчнікі свае й гаі свае ля кажнага зялёнага дзерва на высокіх узгорках. З Гара Мая на полю, маемасьць тваю, усі скарбы твае на глабаньне аддам, узвышшы твае - за грахі ў вусіх граніцах тваіх. 4 І ты, нават ты сам аддасі спадак свой, каторы Я даў табе; і Я ўчыню, што ты будзеш служыць н е прыяцелям сваім у зямлі, каторай ты ня знаў; бо ўгарэлася цяпло гневу Майго, на векі будзе гарэць".

5 Гэтак кажа, СПАДАР: „Праклятая тая людзін а, што спадзяецца на чалавека і робе цела цаўём сваім, а ад СПАДАРА адварачаецца сэрца ейнае. 6 Яна будзе - як яленец на пустыні, і не абача прыходзячага дабра, і аселіцца на выпятралых месцах, на пустыні, у зямлі салонай а незаселенай.

7 „Дабраславёная людзін а, што спадзяецца на СПАДАРА, і каторае надзея СПАДАР; 8 Бо яна, як дзерва, пасаджанае ля вады й пускаючае карэньне свае ля цур'я, і не баіцца, як настане вар; лісьцё яго зелянее, і ў сухі год яно ня журыцца і не перастаець даваць плады". 9 Найзваднейшае за ўсе сэрца й небясьпечнае: хто пазнае яго? 10 „Я, СПАДАР, скумаю сэрца, правую ныркі, каб даць кажнаму подле дарогаў ягоных, подле пладоў учынкаў ягоных".

11 Курапата нясецца, але ня выседжуе, так тый, хто прыдба е ць багацьце ня згодна з правам: ён страце яго ў палавіцы дзён сваіх і дурням будзе на канцу сваім. 12 Славуты пасад на вышыні - здаўна ё месца сьвятыні нашае. 1З СПАДАРУ, надзея Ізраелява! усі, што пакідаюць Цябе, будуць засаромлены; тыя, што адвярнуліся ад Цябе, будуць запісаны на зямлі, бо яны пакінулі жарало жывых водаў, СПАДАРА.

14 Уздараві мяне, СПАДАРУ, і я буду здаровы; спасі мяне, і я буду спасёны; бо Ты хвал а мая. 15 Вось, яны кажуць імне: „Ідзе слова СПАДАРОВА? Хай жа яно прыйдзе". 16 Што да мяне: я не сьпяшаўся быць пастыром за Табою, не жадаў небясьпечнага дня, Ты ведаеш; тое, што вышла з вуснаў маіх, было перад Табою. 17 Ня будзь спалохам імне, надзея мая ў дзень ліха! 18 Няхай засаромяцца тыя, што перасьляд у юць мяне, а я не засаромлюся; няхай яны лякаюцца, а я ня буду лякацца; навядзі ва іх дзень ліха й патрышчы іх падвойным трышчаньням.

19 Гэтак сказаў імне СПАДАР: „Пайдзі й стань у браме сыноў люду, пераз каторую ўходзяць каралі Юдэйскія і пераз каторую яны выходзяць, і ў вусіх брамах Ерузалімскіх, 20 І скажы ім:.Слухайце слова СПАДАРОВАГА вы, каралі Юдэйскія, і ўся Юдэя, і ўсі жыхары Ерузаліму, што ўходзіце гэтымі брамамі: 21 Гэтак кажа СПАДАР: рупцеся праз душы свае і не насіце цяжараў у дзень сыботні ані ўносьце іх пераз брамы ерузалімскія; 22 І ня выносьце цяжараў з дамоў сваіх у дзень сыботні, і ніякае работы не рабіце, але сьвяціце дзень сыботні, як Я расказаў айцом вашым, 23 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але закалянілі завыек свой, каб ня чуць і ня прыймаць навукі. 24 І станецца: калі вы шчыра будзеце слухаць Мяне, агалашае СПАДАР, не насіць цяжараў пераз брамы гэтага места ў дзень сыботні, але будзеце сьвяціць сыботні дзень, каб не рабіць ніякае работы ў ім; 25 Тады будуць уходзіць у брамы гэтага места каралі а князі, што сядзяць на пасадзе Давідавым, езьдзіць цялежкамі а конна, яны а князі іхныя, мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму, і места гэтае застанецца на векі. 26 І будуць прыходзіць ізь местаў Юдэйскіх, з аколіцаў Ерузаліму, і ізь зямлі Веняміновае, і зь нізіны, і з гары, і з паўдня, прыносячы ўсепаленьне а аброкі а хлебныя аброкі а кадзіла а аброкі падзякі да дому СПАДАРОВАГА. 27 Але калі вы не паслухаеце Мяне, каб сьвяціць дзень сыботні і не насіць цяжару, і ня ўходзіць у брамы ерузалімскія ў сыботні дзень, тады Я зацяплю цяпло ў брамах яго, і яно пажарэць палацы ерузалімскія, і не пагасьне' ".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 50 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ярэмы 1 страница| Кніга прарокі Ярэмы 3 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.013 сек.)