Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Галашэньне Ярэміна

Відзень прарокі Ісаі 3 страница | Відзень прарокі Ісаі 4 страница | Відзень прарокі Ісаі 5 страница | Відзень прарокі Ісаі 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница |


 

1 Як стала сталіца адзінотнаю, поўная калісь люду! яна стала, як ўдава, яна, вялікая калісь сярод народаў, княгіня меж краінаў стала даньніцаю! 2 Яна плачма плача ночы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Нямаш пацяшыцеля ёй з памеж усіх, што любілі яе; усі прыяцелі ейныя ізрадзілі яе, сталі н е прыяцельмі яе. З Юдэя ўзята ў палон з прычыны гора й вялікае няволі, жывець меж народаў, не знаходзе супакою; усі перасьледав а ньнікі ейныя насьпелі яе ў цесных праходах. 4 У жалобе гасьцінцы Сыёну: ніхто ня прыходзе на ўрочыстасьці; усі брамы яго спусьцелі; сьвятары яго ўздыхаюць; дзеўкі яго гаруюць, і горка яму. 5 Праціўнікі ягоныя начэльнікамі, непрыяцелі ягоныя маюць дасьпех, бо СПАДАР зьн е марасьціў яго за множасьць выступаў ягоных; дзеці ягоныя йдуць у палон сьпераду непрыяцеля. 6 І адышла ад дачкі Сыёну ўся харашыня ейная; князі ейныя сталі як алені, што не знаходзяць пашы, і пашлі бязь сілы сьпераду гонячага. 7 За дзён гароты а н е марасьці свае, як люд яго ўпаў у руку непрыяцеля, і ніхто не паможа яму, н е прыяцелі бачаць яго й сьмяюцца із сыботаў ягоных, - ўспомнеў Ерузалім усю любат у сваю, што ён меў за дзён даўнейшых. 8 Грэхам ізграшыла дачка Ерузаліму, за тое зд а лілі яе як нячыстую; усі, што паважалі яе, грэбуюць ёй, бо яны бачылі голасьць яе; але, яна ўздыхае й адварачаецца. 9 Нечысьць ейная была на крысах ейных, яна ня думала праз свой апошні канец; ад тога цяжка ўпала, ня было пацяшыцеля ў яе. „Глянь, СПАДАРУ, на гароту маю, бо непрыяцель узьвяльмуваўся". 10 Праціўнік выцягнуў руку сваю на ўсі любовыя рэчы ейныя, яна бачыла, што пагане ўвыйшлі ў сьвятыню, праз каторых Ты расказаў, каб яны ня ўходзілі на збор Твой. 11 Увесь люд ейны ўздыхае, яны шукаюць хлеба, аддал і любовыя рэчы свае за еміну, каб ажывіць душ у. „Глянь, СПАДАРУ, і прыгледзься, бо я стала зьняважанаю". 12 „Ці гэта ня мае ўзрушаць вас, усі вы, праходзячыя міма? Прыгледзьцеся й паглядзіце, ці ё які боль, як мой боль, што зроблены імне, каторым СПАДАР зьн е марасьціў у дзень палкага гневу Свайго. 1З З вышы Ён паслаў цяпло ў косьці мае, і яно перамагло іх; расьцягнуў сетку пад ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю а мляваю ўвесь дзень. 14 Іго выступкаў маіх зьвяза́на рукою Ягонаю; яны скруціліся, узышлі на шыю маю; Ён прычыніў упадак сілы мае; СПАДАР аддаў мяне ў рукі, з каторых я не магу падняцца. 15 СПАДАР патаптаў усіх дужых сярод мяне, зг у каў на ўрочысты збор на мяне, каб патрышчыць дзяцюкоў маіх; як у таўчэльні, Спадар патоўк дзеўку, дачку Юдзіну. 16 З гэтае прычыны я плачу; вока мае, вока мае выцякае вадою; бо далёка ад мяне пацяшыцель, што ажывіў бы душ у маю; дзеці мае спустошаны, бо непрыяцель перамог". 17 Сыён выцягае рукі свае, няма каму пацешыць яго. СПАДАР расказаў празь Якава: праціўнікі ягоныя будуць навокал яго; Ерузалім памеж іх, як здаленая за нечысьць. 18 „СПАДАР справядлівы, бо я збунтаваўся супроці расказаньня Ягонага. Слухайце, малю вас, усі люды, і паглядзіце на мучэньне мае: дзеўкі мае й дзяцюкі мае пашлі ў палон; 19 Я гукаў тых, што любілі мяне, але яны зьвялі мяне; сьвятары мае а старцы мае каналі ў месьце, як шукалі ежы сабе, каб ажывіць душы свае. 20 Глянь, СПАДАРУ, бо н е марасна імне, нутр мой скорчыўся, сэрца мае перавярнулася ў імне, бо я надта збунтаваўся; вонках меч спабывае дзеці, ўнутры - як сьмерць. 21 Яны пачулі, што я ўздыхаю, і няма каму пацешыць мяне; усі вараг і мае пачулі празь н е марасьць маю, цешацца, што Ты ўчыніў; прывядзі дзень, менаваны Табою, і няхай ім будзе, як імне! 22 Няхай уся нягоднасьць іхная стане перад Табою, і ўчыні ім, як учыніў імне за ўсі выступкі мае, бо чысьленыя ўздыхі мае, і сэрца мае замлела".

2 Як ахінуў Спадар дачку Сыёнскую булаком гневу Свайго! ськінуў зь нябёс на зямлю пазор Ізраеля і ня ўспомнеў у дзень гневу Свайго на казульку пад ногі Свае. 2 Праглынуў Спадар, не пажалеў, усі гасподы Якававы; абурыў у гневе Сваім моцныя гарады дачкі Юдэйскае, зраўнаваў ізь зямлёю; збудзеніў каралеўства й князёў яго. З Адцяў у палкім гневе кажны рог Ізраеля, адняў правіцу Сваю ад н е прыяцеля й загарэўся на Якава, як палаючае цяпло, што жарэць навокал. 4 Напяў лук Свой, як непрыяцель, стаў з правіцаю Сваёю, як праціўн і к, і забіў усе любае воку; у будане дачкі Сыёнскае выліў гнеў Свой, як цяпло. 5 Спадар стаў - як непрыяцель: праглынуў Ізраеля, праглынуў усі палацы ягоныя, абурыў моцныя гарады ягоныя й пашырыў у дачкі Юдзінай журбу а смутак. 6 Зламіў будку Сваю, як будку саду, зьнікбіў месцы ўрочыстых Сваіх; СПАДАР прычыніў забыцьцё ўрочыстых а сыботаў на Сыёне і пагрэбаваў у вабурэньню гневу Свайго каралём а сьвятаром. 7 Спадар пакінуў аброчнік Свой, збрыдзіў сьвятыню Сваю, аддаў у рук у непрыяцеля сьцены палацаў яе; яны ўзьнялі голас у доме СПАДАРОВЫМ, як у дзень урочыстых. 8 СПАДАР думаў абурыць сьцяну дачкі Сыёнскае, выцягнуў павароз, не адцягнуў рукі Свае ад абурэньня, і прычыніў жалобу гораду а сьцяне, яны разам аслаблі. 9 Зап а лі ў зямлю брамы яе; Ён зьнішчыў а паламіў завалы іх; кароль а князі ейныя меж народаў: няма Права; прарокі ейныя таксама не адзержуюць відзені ад СПАДАРА. 10 Сядзяць на зямлі, маўчаць старцы дачкі Сыёнскае, пасыпалі попелам галавы свае, паперазаліся зрэбнінаю; апусьцілі далоў галавы свае дзеўкі ерузалімскія. 11 Выцяклі сьлязьмі вочы мае, нутр мой скорчыўся, печані мае вываліліся на зямлю ад патрышчаньня дачкі люду майго, бо дзецяняты а сысуны млеюць на вуліцах места.

12 Кажуць маткам сваім: „Ідзе збожжа а віно?" як млеюць, як раненыя, на вуліцах места, як душ у 13 сваю выліваюць на ўлоньне матак сваіх. 1З Што імне сьветчыць табе? што знайду падобнае да цябе, дачка Ерузалімская? да чаго прыраўную цябе, каб мог пацешыць цябе, дзеўка, дачка Сыёнская? бо вялікае, як мора, патрышчаньне твае; хто можа вылячыць цябе? 14 Прарокі твае відзелі табе марнасьць а хвальш, не адкрывалі бяспраўя твайго, каб адвярнуць пялон твой; але відзелі відзень табе марных цяжараў і выгнаньні. 15 Пляскаюць рукамі сваімі над табою ўсі, што праходзяць дарогаю, сьвішчуць а ківаюць галавамі сваімі праз дачку Ерузалімскую: „Ці гэта места, праз каторае казалі:,Дасканальнасьць харашыні, радасьць усяе зямлі'?". 16 Разявілі раты свае на цябе ўсі н е прыяцелі Твае, сьвішчуць а скрыгочуць зубамі, кажуць: „Мы праглынулі! напэўна гэта дзень, што мы чакалі, знайшлі яго, бачылі". 17 СПАДАР учыніў, што задумаў, спраўдзіў слова Свае, што расказаў за даўнейшых дзён: абурыў, не шчаджаў і зрабіў, што непрыяцелі цешацца зь цябе, узьняў рог праціўнікаў тваіх. 18 Сэрца іхнае гук а ла да Спадара свайго: сьцяна дачкі Сыёнскае! хай цякуць, як рака, сьлёзы дзень і ноч, ня дай сабе супакою, хай не высыхае зрэнка вока твайго. 19 Уставай, галасі ночы, на пачатку вартаў вылівай, як ваду, сэрца свае перад відам Спадара; узьнімі рукі свае да Яго за жыцьцё дзецянят, што млеюць з галадові на ростанях усіх вуліцах 20 Глянь, СПАДАРУ, і зваж, каму Ты ўчыніў гэта: ці будуць жанкі есьці плод свой, дзецяняты, кукобленыя на ўлонках? ці будзе сьвятар а прарока забіваны ў сьвятыні Спадаровай? 21 Ляжаць на зямлі на вуліцах маладыя й старыя; дзеўкі мае й дзяцюкі мае палі ад мяча; Ты забіў у дзень гневу Свайго, зарэзаў, не шчаджаў. 22 Ты прыгукаў, як на дзень урочыстага збору, страшных маіх адусюль. У дзень гневу СПАДАРОВАГА ніхто ня ўцёк ані застаўся; тых, што я кукобіў а гадаваў, н е прыяцелі мае выгубілі.

3 Я муж, што дазнаў гора ад посаха гневу Ягонага. 2 Ён вёў мяне і прывёў да цемрадзі, а не на сьвятліню. З Пэўне ад мяне Ён адвярнуўся. Ён абарачае рук у сваю на мяне ўвесь дзень.

4 Прычыніў, што цела мае а скура мая знасіліся, патрышчыў косьці мае. 5 Забудаваў мяне й абкружыў жоўцяй а гаротаю. 6 Пасадзіў мяне ў цемнае месца, як даўна памерлага.

7 Агарадзіў мяне, каб я ня вышаў; ацяжарыў мядзяныя путы мае. 8 Таксама, як я крычу й малю, загараджае малітву маю. Агарадзіў дарогі мае часаным каменьням, скрывіў сьцежкі мае.

10 Ён быў імне як мядзьведзь у засадзе, як леў у патайных месцах. 11 Зьвёў мяне з дарогаў маіх і разарваў мяне, спустошыў мяне. 12 Напяў лук свой і пастанавіў мяне за мэту страле.

1З Пусьціў у ныркі мае стрэлы із сагайдака Свайго. 14 Я стаў пасьмехам усяму люду свайму, песьняю іхнаю ўвесь дзень. 15 Напоўніў мяне гарчэляй, насыціў палыном.

16 Пакрышыў зубы мае жвірам, пакачаў мяне ў попеле. 17 І Ты адд а ліў душу маю ад супакою, я забыўся дабра. 18 І сказаў я: „Загінула сіла а спадзева мая ад СПАДАРА".

19 Успомні гора мае а м у ку маю, палын а жоўць. 20 Помне, помне і ўгбалася ў імне душа мая. 21 Вось, гэта я зварачаю да сэрца свайго, затым маю надзею.

22 Зь міласэрдзя Ягонага мы не загінем, бо жаласьць Ягоная не перастала. 23 Яна аднаўляецца кажнае раніцы; вялікая вернасьць Твая. 24 „СПАДАР дзель мая, казала душа мая, затым я маю надзею на Яго".

25 Добры СПАДАР да тых, што спадзяюцца на яго, да душы, што шукае Яго. 26 Добра спадзявацца й маўкліва чакаць сп а сеньня СПАДАРОВАГА. 27 Добры да чалавека, што носе йго ў маладосьці сваёй;

28 Гэткі сядзіць адзінотна й маўкліва, бо Ён узлажыў на яго; 29 Паложа вусны свае ў пыл, можа быць яшчэ надзея; 30 Падстанове шчаку б'ючаму яго, насычаны паганьбеньням;

31 Бо не пакідае назаўсёды Спадар. 32 А хоць прычыне немарасьць, адлі зжаліцца з множасьці міласэрдзя Свайго; 33 Бо не засмучае ад сэрца Свайго ані н е марасьце сыноў людзкіх.

34 Мяжджуліць пад нагамі сваімі ўсіх вязьняў зямлі, 35 Адхінаць права ў людзіны перад відам Навышняга, 36 Адмаўляць людзін е справядлівасьці ў судзе, - хіба Спадар ня бача гэтага?

37 Хто тый, што кажа: „І станецца", што Спадар не расказаў? 38 Ці ня з вуснаў Навышняга паходзе ліха й дабро? 39 Чаму наракае чалавек жывы, людзіна на грахі свае?

40 Скум а йма а прабуйма дарогі свае, і зьвярнімася ізноў да СПАДАРА. 41 Узьнясіма сэрца з далонямі сваімі да Бога на нябёсах:

42 Мы выступілі а збунтаваліся, Ты не дараваў.

43 „Ты накрыў Сябе гневам і перасьледав а ў вас, забіваў і не пажалеў. 44 Ты накрыўся булаком, каб не даходзіла малітва. 45 Ты ўчыніў нас шумецьцям а агідаю сярод людаў.

46 „Разявілі на нас раты свае ўсі непрыяцелі нашы. 47 Ляк а п а садка прышлі на нас, спустошаньне а, забурэньне. 48 Рэкі вады цякуць із вока майго па загубе дачкі люду майго.

49 „Вока мае цурчыць і не перасьціхае, бязупынку, 50 Пакуль СПАДАР гляне і абача зь неба. 51 Вока мае ўзрушае душ у маю па ўсіх дачках места майго.

52 „Надта ловяць мяне, як птушку, вараг і мае бяз прычыны. 53 Кінулі ў яму жыцьцё мае й закідалі мяне каменьням. 54 Воды паліліся на галаву маю, я сказаў:,Я адцяты'.

55 „Гук а ў імя Тваё, СПАДАРУ, з найніжшае ямы; 56 Ты чуў голас мой;,Не закрывай вуха Свайго ад уздыханьня майго, галашэньня майго'. 57 Ты бліжыўся ў дзень, як я прыгук а ў Цябе, Ты кажаш:,Ня бойся'.

58 „Ты, Спадару, прававаўся за справы душы мае, Ты адкупіў жыцьцё мае; 59 Ты, СПАДАРУ, бачыў крыўду маю, судзі справу маю. 60 Ты бачыў усю помсту іхную, усі падумкі супроці мяне.

61 „Ты чуў упікі іхныя, СПАДАРУ, усі падумкі іхныя супроці мяне, 62 Вусны тых, што паўсталі на мяне, і іх падумкі супроці мяне ўвесь дзень. 63 Глянь на іх сядаючых і на іх устаючых, я - прыпеўка ім.

64 „Адплаці ім заплатаю, СПАДАРУ, подле работы рук іхных. 65 Дай ім смутак сэрца, праклён свой на іх. 66 Перасьляд у й а выгубі іх у гневе з пад нябёс СПАДАРОВЫХ".

4 Як зацьмела золата, найчыстшае золата зьмянілася! камяні сьвятыні выкінены на ростані ўсіх вуліцаў. 2 Дарагія сынове сыёнскія, аднаважныя з чыстым золатам, як яны ўваж а ны за гліняныя судзіны, работу рук ганчаровых! З Нават дзіўствы морскія даюць іссаць, сояць дзецяняты свае; дачка люду майго неміласьц і ўная, як стравусы на пустыні. 4 Язык сысуна ліпне да паднябеньня ад смагі; дзецяняты просяць хлеба, няма, хто адломе ім.

5 Тыя, што жывіліся ласонікамі, гінуць на вуліцах; тыя, што адзяваліся ў шкарлат, абыймаюць кучы гною; б Бо павялічылася бяспраўе дачкі люду майго болей за грэх Содомы, што был а перакулена якга, і рукі не дакраналіся да яе. 7 Назарэі ейныя былі чыстшыя за сьнег, бельшыя за малако, харошшыя за рубіны; выгляд іх - шафіры складам сваім. 8 Выгляд іх чарнейшы за чарноту; іх не пазнаюць на вуліцах; скура іхная прыліпла да касьцей іхных, высахла, стала як дзерва. 9 Вал е й быць забітымі мячом, чымся забітымі галадоўю, бо гэныя канаюць прабітыя, а гэтыя зь нястачы палявых пладоў. 10 Рукі жаласьлівых жанок варылі собскія дзеці свае, яны сталі ім ежаю ў патрышчаньню дачкі люду майго. 11 СПАДАР скончыў гнеў Свой, выліў палкі гнеў Свой і запаліў цяпло на Сыёне, і яно пажэрла поды яго. 12 Ня верылі каралі земныя і ўсі жыхары сьвету, каб праціўнік а вораг увыйшоў у брамы Ерузаліму, 1З За грахі прарокаў яго, за бяспраўі сьвятароў яго, што разьлівалі сярод яго кроў справядлівых. 14 Сноўдаліся нявісныя па вуліцах, плюгавіліся крывёю; ніхто ня мог датыкацца да адзежы іхнае. 15 „Адыйдзіце, нячыстыя!" крычэлі на іх; „Адвярніцеся, адвярніцеся, не датыкайцеся!" яны ўцякалі й цягаліся; казалі меж народаў: „Яны больш ня будуць перабываць тут". 16 Від СПАДАРОЎ разьвеяў іх, ужо ня будзе глядзець на іх; відаў сьвятароў не паважаюць, не спагадаюць старым. 17 Што да нас, то выцяклі вочы нашы, дарм а чакаючы помачы; із спадзеваю глядзелі мы на народ, каторы ня мог вывальніць.

18 Яны палююць на сігні нашы, каб мы не маглі хадзіць па вуліцах нашых. Канец наш блізка, дні нашы выпаўніліся, прышоў наш канец. 19 Хіжшыя за паднебныя арлы был і перасьледав а ньнікі нашы, па гарах гналіся за намі, на пустыні рабілі засаду на нас. 20 Дых ноздраў нашых, памазанец СПАДАРОЎ злоўлены ў ямы іхныя, а мы казалі: „Пад сьценям ягоным будзем жыць меж народаў". 21 Цешся а весяліся, дачка Едомава, што жывеш у зямлі Уц! і да цябе дойдзе чара, уп'ешся й аголішся. 22 Скончылася бяспраўе твае, дачка Сыёнская: Ён ня будзе больш выганяць цябе ў палон. Ён даведаецца да бяспраўя твайго, о, дачка Едомава, адкрые грахі твае.

5 Успомні, СПАДАРУ, што сталася нам; разваж а глянь на паганьбеньне наша: 2 Спадак наш абернены да чужых, дамы нашы - да чужаземцаў. З Сіротамі мы сталі: няма айца, маці нашы - як ўдовы; 4 Ваду сваю п'ем за срэбра, дровы нашы прадаюць нам; 5 Перасьледав а ньнікі на шыі нашай, мы робім цяжка, ня маем супачынку; б Мы выцягнулі рук у сваю да Ягіпту, Асыры, каб мець досыць хлеба, 7 Айцове нашы грашылі; іх няма, і бяспраўі іхныя мы мусім насіць. 8 Слугі р а дзяць нас, і няма каму вывальніць нас із рукі іхнае. 9 Зь небясьпечнасьцю душы сваёй прыносім хлеб свой, з прычыны мяча пустыні. 10 Скура наша распаленая, як печ, ад пякучае галадові. 11 Яны ганьбілі жанк і на Сыёне, дзеўкі - у местах Юдэйскіх. 12 Князі засілены рукамі іхнымі, відаў старых не паважалі. 1З Узялі маладзёнаў да жорнаў, хлапцы валяцца пад дрыўмі. 14 Старыя перасталі сядзець у брамах, маладзёны не пяюць. 15 Перастала весялосьць сэрца нашага, скокі абярнуліся ў плач. 16 Вянок зваліўся з галавы вашае; бяда нам, што мы ізграшылі. 17 Ад гэтага баліць сэрца наша, ад гэтага прыцьмелі вочы нашы, 18 Бо па спусьцелай гары Сыёне лісы ходзяць. 19 Ты, СПАДАРУ, застаешся на векі, пасад Твой ад пакаленьня да пакаленьня. 20 Чаму забыўся нас назаўсёды, пакінуў нас на даўгія дні? 21 Навярні нас да Сябе, СПАДАРУ, і мы навернемся; аднаві дні нашы, як даўней. 22 Ці Ты супоўна адкінуў нас? ці надзвычайна ўгневаўся на нас?

 


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 56 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Ярэмы 7 страница| Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.019 сек.)