Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница

Кніга прарокі Ярэмы 1 страница | Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница | Галашэньне Ярэміна | Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

27 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі, завядзі пахоўную песьню па Тыру, З І скажы Тыру: о ты, што стаіш ля ўходу ў мора, купец людаў шмат якіх абтокаў, гэтак кажа СПАДАР: О Тыру, ты казаў:,Я супоўная харашыня'. 4 У сэрцу мораў граніцы твае, будаўнічыя твае зрабілі супоўнаю харашыню тваю. 5 Зь кіпрысаў сэнірскіх зрабілі ўсі шалёўкі табе, узялі кедры зь Лібану, зрабіць машты табе; б З дубоў вашанскіх зрабілі дрыг а лкі табе, лавы твае з буку абтокаў Кітымскіх прыбіралі сланёваю косьцю; 7 Цянюсенькага вышыванага палатна зь Ягіпту ўжывалі на вятрылы твае, на сьцяг твой; сінь а пурпура з абтокаў Еліскіх былі пакрыцьцям табе. 8 Жыхары Сыдону а Арваду былі тваімі плаўбітамі; мудрыцы, Тыру, былі ў цябе, і яны твае штырнікі; 9 Старцы Ґевалу й мудрыцы яго былі ў цябе шчытнікамі тваімі. Усі морскія караблі з маравікамі сваімі былі ў цябе, каб таргаваць таварамі тваімі. 10 З Пэрсі а Люду а Путу былі ў войску тваім воямі тваімі, шчыт а шолам вешалі ў цябе; яны дадавалі табе прыбору. 11 Сынове Арваду а Гэлеху былі навокал на сьценах тваіх; людзі з Грамаду былі ў вежах тваіх, вешалі шчыты свае навокал на сьценах тваіх, завяршалі харашыню тваю. 12 З Таршышу былі купцы твае з прычыны вялікага багацьця кажнага роду; срэбра, золата, цыяу а волава давалі за тавары твае. 1З Яван, Тувал а Мешэх - купцы твае; душы людзкія й мядзянае судзьдзе давалі за торг твой. 14 З дому Фоґарма коні, цялежкі а мулы давалі за тавары твае. 15 Сынове Дэдановы купцы твае. Шмат якія абтокі былі таварам рукі твае, менаю яны давалі табе сланёвую косьць а чорнае дзерва. 16 Арам быў купец твой з прычыны множасьці тавараў вырабу твайго; змарагд, пурлуру а вышываныя вырабы а цянюсенькае палатно а караль а аґат давалі за тавары твае. 17 Юда а зямля Ізраелява былі купцамі тваімі; пшонкаю мініфскаю а панаскаю а мёдам а аліваю а бальсамам плацілі за торг твой. 18 Дамашк - купцы твае множасьці вырабаў тваіх, з прычыны множасьці ўсялякага багацьця, віна з Гэлвону й белае воўны. 19 Дан а Яван із Узалу за тавары твае давалі вырабленае зялеза а касю а цынамон за торг твой. 20 Дэдан - купец твой дарагімі тканінамі да цялежак. 21 Араба а ўсі князі Кедару -- купцы рукі твае ягнятамі а баранамі а козамі, гэтым яны купцы твае. 22 Купцы Шэвы а Раавы - купцы твае, духмяныя закрасы й усялякае дарагое каменьне а золата давалі за тавары твае. 23 Гаран а Канне а Едэя, шэўскія купцы, Асур а Хілмад - купцы твае; 24 Гэта купцы твае найвыбарнейшымі рэчмі, сінімі тканінамі а вышыванымі вырабамі а прыборамі ў скрыначках, у завязаных аборамі сутніках, і кедровае дзерва было меж тавару твайго. 25 Таршыскія караблі прывозілі дараваны тавараў тваіх, і ты вельма напоўніўся а ўславіўся сярод мора. 26 У вялікія воды завезьлі цябе плаўбіты твае; усходні вецер разьбіў цябе сярод мораў. 27 Багацьці твае а тавары твае, торг твой, маравікі твае а штырнікі твае, шчытнікі твае а загаднікі таварамі тваімі а ўсі воі, што ў цябе, а ўвесь збор твой, што сярод цябе, загінуць сярод мораў у дзень упаду твайго. 28 Ад гуку крыку штырнікаў тваіх здрыгануцца перадмесьці. 29 І зыйдуць із караблёў сваіх усі вяслуючыя, маравікі, усі штырнікі морскія, стануць на зямлю. 30 І прычыню, што голас іхны будзе чутны па табе, і горка загалосяць, і пасыпяць пылам галавы свае, і будуць валяцца ў попеле, 31 І зробяць самы сабе супоўную лысіну па табе, і папяражуцца зрэбнінаю, і заплачуць па табе ў гарчэлі сэрца гаркім плачам. 32 У плачу сваім завядуць пахоўную песьню па табе, вылічаньне па табе:,Хто, як Тыр, сьцішаны сярод мора? 33 Як тавары твае выходзілі з мора, ты сыціў шмат якія люды; множасьцяй багацьця свайго й таварам сваім ты багаціў каралёў зямлі. 34 І ў часе, як ты патрышчаны морам у глыбіні водаў, тавар твой і ўвесь груд твой сярод цябе загінулі. 35 Усі жыхары абтокаў зумеліся зь цябе, і каралёве іхныя балюча зьлякаліся, і віды іхныя заклапаціліся. 36 Купцы іхных людаў засьвісталі празь цябе; ты быў жахам, і ніколі ня будзе цябе' ".

28 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! кажы князю Тырскаму: гэтак кажа Спадар СПАДАР:.За тое, што сэрца тваё загардзела, і ты сказаў:,Бог я, на седаве Божым я сяджу ў сэрцу мораў', ты, адылі, чалавек, а ня БОГ, дарм а што становіш сэрца сваё як сэрца Божае, З Гля, ты мудрэйшы за Данілу, усе тайнае не схавана ад цябе. 4 Сваёй мудрасьцяй а сваім розумам ты прыдбаў маемасьць і прыдбаў золата а срэбра да скарбаў сваіх; 5 Вялікай мудрасьцяй ты торгам павялічыў багацьці свае, і эагардзела сэрца тваё ад маемасьці";

б Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „За тое, што ты пастанавіў сэрца сваё як сэрца Божае, 7 Дык вось, Я прывяду на цябе чужаземцаў, найстрашнейшых із народаў, і яны аголяць мячы свае супроці харашыні мудрасьці твае, і збудзеняць бліск твой. 8 Зьвядуць цябе ў яму, і ты памрэш сьмерцяй забітых сярод мораў. 9 І нягож скажаш ты перад убіўцам сваім:,Я бог'? але ты чалавек, а ня БОГ у руццэ убіўцы свайго. 10 Сьмерцяй неабрэзаных памрэш ад рукі чужаземцаў; Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР".

11 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 12 „Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па каралю Тырскім і скажы яму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ты пячаць дасканалства, паўніня мудрасьці, супоўная харашыня. 1З Ты быў у Едэне, у садзе Божым; усялякім дарагім каменьням ты быў прыбраўшысн: рубінам, топазам а дыямэнтам, тарсысам, оніксам а ясьпісам, шафірам, гранатам, хрызолітам а золатам. Работа асадкаў тваіх у цябе зроблена ў дзень стварэньня твайго. 14 Ты памазаны херуў, што ахінае, і Я пастанавіў цябе; ты быў на сьвятой гары Божай, сярод палаючых камянёў ты хадзіў. 15 Ты быў дасканальным у дарогах сваіх ада дня, як ты быў створаны, аж пакуль не знайшлося бяспраўя ў цябе. 16 Ад множасьці торгу твайго нутр твой напоўніўся ўсілствам, і ты ізграшыў; за тое Я зрынуў цябе, як будзеннага, з гары Божае, зьнішчыў цябе, херуве ахінаючы, з памеж палаючых камянёў. 17 Загардзела сэрца тваё з харашыні твае, на ліха ты ўжыў мудрасьць сваю з пазору свайго; Я ськінуў цябе на зямлю, выставіў цябе перад каралямі, каб яны аглядалі цябе. 18 Множасьцяй бяспраўяў сваіх, бяспраўям торгу свайго ты збудзеніў сьвятыню сваю; за тое Я вазьму з пасярод цябе цяпло, і яно пажарэць цябе, і абярну цябе ў попел на зямлі на ачох усіх, што глядзяць на цябе. 19 Усі, што знаюць цябе меж людаў, зумеюцца зь цябе, ты будзеш жахам, і ўжо ніколі ня будзе цябе".

20 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 21 „Сыну людзкі! зьвярні від свой на Сыдон, і праракай празь яго, 22 І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Сыдоне, і ўслаўлюся сярод цябе, і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як Я зьдзею суды над ім і ўсьвячуся ў ім; 23 Бо Я пашлю на яго ліпучку а кроў на вуліцы ягоныя, і раненыя ў ім паваляцца ад мяча на яго адусюль; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 24 І наперад ён ня будзе бадзючым чупчыньнікам дому Ізраеляваму ані прыкрым церням над усіх, што навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я - Спадар СПАДАР.

25 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: як Я зьбяру дом Ізраеляў зь людаў, меж каторых яны расьцярушаныя, і ўсьвячуся ў іх на ачох народаў, тады яны будуць жыць у зямлі сваёй, што Я даў слузе Свайму Якаву; 26 І будуць жыць на ёй бясьпечна, і станавіць дамы, і садзіць вінішчы; і яны будуць жыць у бясьпечнасьці, як Я зьдзею суды на ўсіх тых навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР Бог іхны".

29 Дзясятага году, дзясятага месяца, двананцатага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой на фараона, караля Ягіпецкага, і праракай празь яго а праз увесь Ягіпет. З Г у кай а скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці цябе, фараоне, каролю Ягіпецкі, вялікі кракадзіле, што цікуеш сярод рэкаў сваіх, каторы казаў:,Рака мая - мая собская, і я ўчыніў яе'. 4 Я зацягну крук у шчэляпы твае І прычыню, што рыба рэк тваіх прыліпне да лускі твае, і выцягну цябе з пасярод рэк тваіх, і ўсю рыбу рэк тваіх, прыліплую да лускі твае. 5 І пакіну цябе на пустыні, цябе а ўсю рыбу рэк тваіх; ты навалішся на чыстым полю; цябе не пабяруць ані зьбяруць; зьвяром земным і птушкам нябёсным Я даў цябе на жыр. 6 І ўсі жыхары Ягіпту даведаюцца, што Я - СПАДАР, бо яны былі трысьніковаю падпораю дому Ізраеляваму. 7 Як яны браліся за цябе рукою сваёю, ты ламіўся й разьдзіраў усе плячо іхнае; і як яны апіраліся на цябе, ты ламіўся, дарма што падстанаўляў ім усі сьцёгны свае.

8 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я навяду на цябе меч і выгублю ў цябе людзін у й жывёлу. 9 І будзе зямля Ягіпецкая пустынёю а разьвярненьням за тое, што ён сказаў:,Рака мая, і я ўчыніў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 10 Затым, вось, Я супроці цябе а супроці рэк тваіх, і ўчыню зямлю Ягіпецкую чыстаю пустынёю, спустошанаю ад вежы Сыена аж да граніцаў Ефіопы. 11 Ня будзе праходзіць па ёй нага людзіны, ані нага статку ня будзе праходзіць па ёй, і ня будзе яна населена сорак год. 12 І ўчыню зямлю Ягіпецкую пустынёю сярод краёў спустошаных, і месты яе меж местаў пустых будуць спустошаныя сорак год; і расьцяруш у Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх.

1З „Гэтак кажа, адылі, Спадар СПАДАР: на канцу сараку год Я зьбяру Ягіпцян зь людаў, куды яны былі расьцярушаны; 14 І зьвярну палон ягіпецкі, і прычыню, што яны зьвернуцца да зямлі Пафрос, да зямлі нараджэньня свайго, і яны будуць невялічкім каралеўствам. 15 Яно будзе найніжшае з каралеўстваў і ўжо ня будзе вывышацца над народамі, бо Я зьменшу іх, каб ня р а дзілі народы. 16 І ня будзе ўжо спадзеваю дому Ізраеляваму, каторая прыпамінала б ім бяспраўе, як яны зварачаліся б да іх; і даведаюцца, што Я - Спадар СПАДАР".

17 І сталася дваццаць сёмага году, першага месяца, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ацяжарыў войска сваё цяжкою работаю супроці Тыру: кажнага галава вылысела, і кажнага плячо абмулена, і заплаты ня было ані яму, ані войску ягонаму ад Тыру за работу, каторую ён рабіў яму.

19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, я даю зямлю Ягіпецкую Невухадрэцару, каралю Бабілёнскаму, і ён панясець багацьце ейнае, і аглабае, і здабудзе здабытак ейны, і гэта будзе заплатаю войску ягонаму. 20 За работу ягоную, каторую ён рабіў супроці яго, Я даў яму зямлю Ягіпецкую, бо яны рабілі Імне, агалашае Спадар СПАДАР. 21 Таго дня прычыню, што вырасьце рог дому Ізраелявага, і дам табе адчыненьне вуснаў сярод іх; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

30 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! праракай і кажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: плачча, авохці дню! З Бо дзень блізк і, і блізкі дзень СПАДАРОЎ, хмарны дзень; настане пара народаў! 4 Прыйдзе меч на Ягіпет, і вялікая м у ка стрэне Ефіопу, як эабітыя будуць валяцца ў Ягіпце, і возьмуць багацьце ягонае, і абурацца поды ягоныя; 5 Ефіопа а Пут а Люд а ўсі м е шаныя люды а Хуб а люд зямлі, што ў змове, паваляцца зь імі ад мяча.

6 „Гэтак кажа СПАДАР: і тыя, што падпіраюць Ягіпет, паваляцца, і паніжыцца гордасьць сілы; ад вежы Сыеня загінуць у ім ад мяча, кажа Спадар СПАДАР. 7 І будуць спустошаны яны сярод краёў спустошаных, і месты ягоныя будуць сярод местаў пустых. 8 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, як Я зацеплю цяпло ў Ягіпце, і будуць патрышчаны ўсі памачнік і ягоныя. 9 Таго дня выйдуць на караблёх пасланцы Мае спалохаць нядбайных Ефіоплян, і вялікі боль стрэне іх, як у дзень Ягіпту; бо, гля, гэта станецца.

„Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я спыню множасьць Ягіпту рукою Невухадрэцара, караля Бабілёнскага. 11 Ён а люд ягоны зь ім, - найстрашнейшы з народаў, - будуць прыведзены зглуміць зямлю, і аголяць мячы свае на Ягіпет, і напоўняць зямлю забітымі. 12 І высушу рэкі, і прадам зямлю ў руку нягодных, і спустошу зямлю а ўсе, што ў ёй, рукою чужаземцаў; Я СПАДАР, вымавіў.

1З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я таксама зьнішчу балваны і спыню абразы Нофу, і ня будзе ўжо князя ізь зямлі Ягіпецкай, і навяду страх на зямлю Яґіпецкую. 14 І спустошу Пафрос, і зацеплю цяпло ў Цоане, і зьдзею суды ў Но. 15 І выльлю гнеў Свой на Сын, моц Ягіпту, і выгублю множасьць Но. 16 І зац е плю цяпло на Ягіпет, Сын будзе дрыжэць, дрыжэць, і Но будзе раськеплена, і Ноф будзе мець бяду ўдзень. 17 Маладзёны Авену а Пібесэту загінуць ад мяча, і жанкі пойдуць у палон. 18 У Тэґафнегесе дзень зьмеркне, як Я патрышчу там іго Ягіпту, і як гордасьць сілы ягонае перастаяе. Ён пакрыецца хмараю, а дачкі ягоныя пойдуць у палон. 19 І зьдзею суды ў Ягіпце, і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

20 І сталася адзінанцатага году, першага месяца, сёмага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 21 „Сыну людзкі! Я зламіў плячо фараону, каралю Ягіпецкаму, і гля, яно не завяз а на, каб гаіць, і ня будзе абкручана завязкаю, каб зрабіць яго моцным дзяржаць меч.

22 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці фараона, караля Ягіпецкага, патрышчу плячукі ягоныя - здаровыя й наломленыя, і прычыню, што меч вываліцца з рукі ягонае. 23 І расьцяруш у Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх. 24 І ўмацую плечы караля Бабілёнскага, і дам яму ў рукі меч Свой; фараону зламлю плячукі, і ён будзе якатаць перад ім ёкатам сьмяротна раненага. 25 Але, Я ўмацую плячукі караля Бабілёнскага, а плячукі фараонавы апусьцяцца; і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як дам меч Свой у рук у каралю Бабілёнскаму, і ён аголе яго на зямлю Ягіпецкую. 26 І расьцяруш у Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх сярод краёў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

31 І сталася адзінанцатага году, трэйцяга месяца, першага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! г у кай фараону, каралю Ягіпецкаму, і множасьці ягонай: да каго ты раўнуешся вяліччам сваім? З Вось, Асур - кедра на Лібан е з харошымі галузамі і зь лесавым сьценям, гонкі, з галавою меж булакоў. 4 Воды вырасьцілі яго, глеба падыймала яго на вышыню рэкамі сваімі, што цякуць навокал месца росту яго, і пасылала цуркі свае да ўсіх палявых дзерваў. 5 Затым вышыня ягоная перайшла ўсі палявыя дзервы, і памножылася сучча ягонае, і гольле стала даўгое ад множасьці водаў, як яно разрасталася. 6 На суччу ягоным усі птушкі нябёсныя мелі гнезды свае, і пад гольлям ягоным усі зьвяры палявыя прыводзілі дзеці свае, і пад сьценям ягоным жылі ўсі вялікія народы. 7 Затым ён быў харошы велічынёю сваёю й даўжынёю гольля свайго, бо карэнь яго быў ля вялікіх водаў. 8 Кедры не закрывалі яго ў садзе Божым, кіпрысы не раўнаваліся да галузаў ягоных, і ніякія кіпрысы ў садзе Божым ня былі падобныя да яго харашынёю сваёю. 9 Харошым ўчыніў Я яго множасьцяй гольля ягонага, і завідавалі яму ўсі дзервы едэнскія, што былі ў садзе Божым.

10 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што ён узьняўся высака, нясучы верх свой да булакоў, і ўзьнялося сэрца ягонае з вышыні свае, 11 За тое Я аддаў яго ў рук у дужога з народаў, каторы напэўна, абыйдзецца зь ім подле нягоднасьці ягонае; Я Сам выжану яго. 12 І чужаземцы, найстрашнейшыя з народаў, сьсякуць яго й кінуць яго; на горы й на ўсі даліны зваліцца гольле ягонае, і сучча ягонае будзе ламіцца ля ўсіх цур'ёў зямлі, і адыймуць з пад сьценя ягонага ўсі люды зямлі, і пакінуць яго. 1З На ім упалым будуць жыць усі птушкі нябёсныя, і меж гольля ягонага будуць усі зьвяры палявыя. 14 На тое, каб ніякія дзервы ля вады не вяльмув а ліся з прычыны вышыні свае й не падыймалі галоваў сваіх да меж булакоў, і вадой жывеныя дзервы не паказавалі вышыні свае; бо ўсі адданы на сьмерць, да дольніх часьцяў зямлі, сярод сыноў людзкіх, з тымі, што адышлі ў яму.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі ён зышоў да гробу, Я прычыніў жалобу па ім, зачыніў з прычыны яго бяздоньне, задзяржаў цуркі ягоныя, і вялікія воды былі запынены, і прычыніў, што зацьмеў па ім Лібан, і ўсі дзервы палявыя замлелі з прычыны яго. 16 Я ўчыніў, што народы задрыжаць на грукат паду ягонага, як зьвяду яго да шэолю з тымі, што зышлі ў яму, і пацешацца ў дольніх часьцях зямлі ўсі дзервы едэнскія, выборныя а найлепшыя лібанскія, усі, што п'юць ваду; 17 Яны таксама зышлі да шэолю зь ім, да забітых мячом, і тыя, што былі плячом ягоным, жылі пад сьценям ягоным сярод народаў. 18 Да каго меж дзерваў едэнскіх ты падобны славаю а вяліччам? ты, адылі, зьведзены зь дзервамі едэнскімі да дольніх часьцяў зямлі, ты ляжаш сярод неабрэзаных із забітымі мячом. Гэта фараон а ўся множасьць яго, агалашае Спадар СПАДАР".

32 І сталася двананцатага году, двананцатага месяца, першага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па фараону, каралю Ягіпецкім, і скажы яму: ты падобны да маладога лява меж народаў, і ты, як дзіўствы ў морах, і прарваўся рэкамі сваімі, і муціш воды нагамі сваімі, і брудзіш рэкі іх.

З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: І расьцягну сець Сваю на цябе ў грамадз е шмат якіх людаў, і яны выцягнуць цябе ў сеці Маёй. 4 Тады пакіну цябе на зямлі, кіну цябе на чыстае поле, і прычыню, што ўсі птушкі нябёсныя будуць перабываць на табе, і насычу табою жывёлу ўсяе зямлі. 5 І раськіну мяса твае па горах, і напоўню даліны здыхатою тваёю. 6 І напаю зямлю плаваньня твайго крывёю Тваёй аж да гор, і цур'і будуць поўныя цябе. 7 І, як Я згашу цябе, Я закрыю неба і зацямню гвезды яго, пакрыю сонца болкаю, і месяц ня дасьць сьвятліні свае. 8 Увесь бліск сьвятліні нябёснае зацямню над табою і навяду цямноту на зямлю, агалашае Спадар СПАДАР. 9 І засмучу сэрцы шмат якіх людаў, як агалашу ўпад твой меж народаў краёў, каторых ты ня знаў. 10 Але, Я ўчыню, што шмат якія люды зумяцца зь цябе, і каралі іхныя здрыгануцца із жаху, як Я замахаю мячом Сваім перад імі, і яны будуць трымцець што часіны, кажны за собскае жыцьцё свае ў дзень упаду твайго;

11 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: меч караля Бабілёнскага, прыйдзе на цябе. 12 Мячамі дужых, усіх найстрашнейшых із народаў, прычыню ўпад грудоў тваіх, яны зьнішчаць гордасьць Ягіпту, і ўвесь люд ягоны будзе выгублены. 1З І прычыню згубу ўсяе жывёлы ягонае ля вялікіх водаў, наперад нага людзкія ня будзе муціць іх, ані капыты жывёлы не замуцяць іх. 14 Тады зраблю воды іхныя глыбокімі і прычыню, што рэкі іхныя будуць цячы, як аліва, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Як абярну зямлю Ягіпецкую ў пустыню, і край будзе спустошаны з паўніні свае, як зр а жу ўсіх тых, што жывуць у ім, тады даведаюцца, што Я - СПАДАР. 16 Гэта пахоўная песьня, каторай будуць галасіць па ім; дачкі народаў будуць галасіць па ім, па Ягіпце і па ўсім людзе яго, агалашае Спадар СПАДАР".

17 І сталася двананцатага году, пятнанцатага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! плач па людзе ягіпецкім і паніж яго, яго а дачкі дужых народаў у дольнія часьці зямлі із зыходзячымі ў яму. 19 Каго ты перайшоў харашынёю? ісступі й ляж ізь неабрэзанымі. 20 Яны паваляцца сярод забітых мячом; ён адданы мячу; цягнуць яго і ўсі груды ягоныя. 21 Дужыя воі з нутра шэолю будуць г у каць яму а памачніком ягоным:,Зышлі й ляжаць ізь неабрэзанымі сярод забітых мячом'.

22 „Там Асур і ўся грамад а ягоная; навокал яго грабы ягоныя; усі яны забітыя, яны загінулі ад мяча. 23 Грабы ягоныя зроблены ў бакох ямы, груд ягоны навокал гробу ягонага, усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых.

24 „Там Елам а ўвесь люд ягоны навокал гробу ягонага; усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя зышлі далоў неабрэзаныя ў дольнія часьці зямлі, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму. 25 Пастанавілі ложак ягоны сярод забітых із усім людам ягоным; грабы іхныя навокал яго; усі яны неабрэзанын, забітыя мячом; каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму, і памешчаны памеж забітых.

26 „Там Мешэх, Тувал а ўвесь люд ягоны, грабы ягоныя навокал яго; усі яны неабрэзаныя, забітыя мячом, бо зрабілі жах на зямлі жывых. 27 І не ляжаць із дужасіламі, загінулымі зь неабрэзаных, што зышлі да шэолю з ваеннымі зброямі сваімі, і палажылі ўзгалоўям мячы свае; але бяспраўі іхныя будуць на касьцёх іхных, бо былі жахам дужых на зямлі жывых. 28 І ты будзеш патрышчаны сярод неабрэзаных і будзеш ляжаць із забітымі мячом.

29 „Там - Едом, каралі ягоныя а ўсі князі ягоныя, напярэк усяе моцы свае, паложаны ля забітых мячом; яны ляжаць ізь неабрэзанымі й зошлымі да ямы.

30 „Там князі поўначы, усі яны і ўсі Сыдоняне, што зышлі із забітымі із страхам сваім, саромячыся моцы свае, і ляжаць неабрэзаныя із забітымі мячом, і будуць несьці ганьбу сваю із зыходзячымі да ямы. 31 Фараон абача іх і ўсьцешыцца з усёга люду свайго, забіты мячом Фараон а ўсе войска ягонае, агалашае Спадар СПАДАР; 32 Бо Я навяду жах Свой на зямлю жывых, і яго паложаць сярод неабрэзаных із забітымі мячом, фараона а ўвесь люд ягоны, агалашае Спадар СПАДАР".

33 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! г у кай сыном люду свайго і скажы ім: калі я навяду меч на зямлю, возьме люд зямлі мужа зь ліку свайго, і пастанове яго за паночнага свайго, З І як ён бача, што меч прыходзе на тую зямлю, ён трубе ў трубу й перасьцерагае люд;

4 Калі хто чуе гук трубы, але ня прыйме перасьцярогі, калі меч прыйдзе й забярэць яго, кроў ягоная будзе на галаве ягонай. 5 Ён чуў гук трубы, і ня прыняў перасьцярогі - кроў ягоная будзе на ім; але тый, што паслухаў перасьцярогі, вывальне душ у сваю. 6 Але калі паночны бача, што меч прыходзе, і ня трубе ў трубу, і люд ня будзе перасьцярэжаны, то калі прыйдзе меч і возьме душ у з памеж іх, гэты будзе ўзяты ў бяспраўю сваім, але кроў ягоную Я спаганю з рукі паночнага.

7 „І ты, сыну людзкі! Я прызначыў цябе за паночнага дому Ізраеляваму, затым слухай слова з вуснаў Маіх і перасьцерагай іх ад Мяне. 8 Як Я скажу нягодпіку: нягодніча, ты сьмерцю памрэш, а ты ня будзеш гукаць, каб перасьцерагчы нягодніка ад дарогі ягонае; то гэны нягодны памрэць у бяспраўю сваім, але кроў ягоную Я спаганю з рукі твае. 9 Калі ты, адылі, перасьцерагаў нягодніка ад дарогі ягонае, каб адвярнуўся ад яе; калі ён не адвярнуўся ад дарогі свае, ён у бяспраўю сваім памрэць, але ты спас душ у сваю.

10,,І ты, сыну людзкі, кажы дому Ізраеляваму: гэтак вы г у каеце, кажучы:,Калі выступы нашы а грахі нашы на нас, і мы т а ім ад іх, дык як мы маглі б жыць?' 11 Кажы ім: жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР: Я ня маю прыемнасьці ў сьмерці нягодніка, але каб нягоднік адвярнуўся ад дарогі свае й жыў. Адвярніцеся, адвярніцеся ад благіх дарогаў сваіх, бо нашто вам паміраць, доме Ізраеляў?

12 „А ты, сыну людзкі, кажы сыном люду свайго: справядлівасьць справядлівага не спасець яго ў дзень выступу ягонага; што да нягоднасьці нягоднага, то ён не загіне пераз гэта ў дзень адвярненьня ад нягоднасьці свае, і справядлівы ня можа жыць за справядлівасьць сваю ў дзень, што ён грэша. 1З Калі скажу справядліваму, што ён канечне будзе жыць, а ён паспадзяецца на справядлівасьць сваю і ўчыне бяспраўе, уся справядлівасьць ягоная ня будзе прыпомнена, і ў бяспраўю сваім, што ён зрабіў, ён памрэць. 14 Ізноў, калі скажу нягоднаму:,Ты напэўна памрэш', а ён адвернецца ад грэху свайго й учыне суд а справядлівасьць: 15 Нягоднік зьверне заклад, заплаце за паглабанае, будзе хадзіць у вуставах жыцьця, каб не рабіць бяспраўя, - то ён напэўна будзе жыць, ён не памрэць. 16 Нішто з грахоў ягоных, што ён зьдзеяў, ня будзе менавана яму: ён чыніў суд а справядлівасьць, ён канечне будзе жыць. 17 Сынове люду твайго, адылі, кажуць:,Дарога Спадарова няправільная', прымеж тога дарога іхная няправільная. 18 Калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае і зьдзее бяспраўе, ён памрэць у ім; 19 Але калі нягодны адвернецца ад нягоднасьці свае і ўчыне суд а справядлівасьць, ён пераз гэта будзе жыць. 20 Вы, адылі, кажаце:,Няправільная дарога Спадарова'. Кажнага подле дарогаў ягоных Я буду судзіць вас, доме Ізраеляў".

21 І было двананцатага году палону нашага, дзясятага месяца, пятага дня месяца, што прышоў да мяне адзін уцеклы зь Ерузаліму, кажучы: „Места зражана". 22 І рука СПАДАРОВА была на імне ўвечары, і Ён адчыніў вусны мае, пакуль тый прышоў да мяне нараніцы, і мае вусны былі адчыненыя, і я ўжо ня быў немы.

23 Тады было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 24 „Сыну людзкі! жывучыя на тых пусташах зямлі Ізраельскае гутараць, кажучы:,Абрагам быў адзін, і яму спала зямля; але нас шмат, дык зямля дана нам на спадак'.

25 „Дык скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вы ясьце з крывёю і ўздыймаеце вочы свае да балваноў сваіх, і разьліваеце кроў; і вы маеце дзяржаць зямлю? 26 Вы апіраецеся на меч, робіце агіду і плюгавіце кажны жонку прыяцеля свайго, - і маеце дзяржаць зямлю? 27 Гэтак кажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: жыў Я: напэўна тыя, што ў пустынях, загінуць ад мяча; і таго, хто ў чыстым полю, Я аддам зьверанятам пажэрці, і тыя, што ў гарадох а ў пячорах памруць ад ліпучкі. 28 І абярну зямлю ў пустую а пустынную, і пыха сілы яе спыніцца, спустошаны будуць ізраельскія горы, ня будзе праходзячага. 29 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, як абярну зямлю ў пустую а пустынную за ўсі агіды, што яны ўчынілі.

30 „Што да цябе, сыну людзкі, то сынове люду твайго гу́каюць празь цябе ля сьценаў і ля ўходу дамоў і гутараць адзін аднаму, кажны брату свайму, кажучы:,Прыходзьце, калі ласка, і слухайце што за слова, каторае прыходзе ад СПАДАРА'. 31 І прыходзяць да цябе, як люд прыходзе, і садзяцца перад табою, люд Мой, і слухаюць словы твае, але ня поўняць іх; бо любосную песьню ў вуснах сваіх яны пяюць, але сэрца іхнае йдзець за прагавітасьцю сваёй. 32 І гля, ты ім, як любосная песьня, пяяная харошым голасам і добра граная на снадзі; бо яны слухаюць словы твае, але ня поўняць іх. 33 Але як гэта станецца, - а вось яно станецца, - тады даведаюцца, што быў прарока меж іх".

34 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! праракай праз пастыроў Ізраелявых, праракай і скажы ім, пастыром: гэтак кажа Спадар СПАДАР: Авохці пастыром Ізраелявым, што пасьвяцца самы! ці ня маюць пастыры пасьціць чараду? З Тук вы ясьце й воўнаю адзяіц е ся, рэжаце ўкормленых, але чарады ня пасьвіце. 4 Слабых вы не сіліце, хворага ня лечыце, зломаў не завязуеце, адпіхнёнага не зварачаеце, згубленага ня шукаеце, але сілаю р а дзіце іх, ды стродка. 5 І расьцярушыліся без пастыра, і сталі жырам усім зьвяром палявым, як былі расьцярушыўшыся. 6 Авечкі Мае блудзяць па ўсіх гарах і на кажным высокім узгорку; але, па ўсім відзе зямлі расьцяр у шаны авечкі Мае, і ніхто не сачыў і ня шукаў іх. 7 Затым, пастыры, слухайце слова СПАДАРОВА: 8 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, напэўна з тае прычыны авечкі Мае сталі глабаньням, і авечкі Мае сталі жырам кажнаму зьвяру палявому, што ня было пастыра, і пастыры Мае не сачылі авечак Маіх, але пастыры самы пасьвіліся, а авечак Маіх ня пасьвілі. 9 Затым, пастыры, слухайце слова СПАДАРОВА: 10 гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці пастыроў, і Я спаганю чараду Сваю з рукі іхнае, і адд а лю іх ад пашчаньня авец, і наперад пастыры ня будуць пасьвіцца самы, бо Я вывальню авечкі Свае ад роту іхнага, і ня будуць ежаю ім;

11 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я пасачу авечкі свае і разгледжу іх. 12 Як пастыр разглядае чараду сваю ў дзень, як ён меж расьцярушаных авец сваіх, так Я разгледжу авечкі Свае й вывальню іх із усіх мясцовасьцяў, куды яны былі расьцярушаны хмарнага а цемнага дня. 1З І вывяду іх із памеж людаў, і зьбяру іх із краёў, і прывяду іх да собскае зямлі іхнае, і буду пасьціць іх на гарах Ізраелявых ля рэк і на ўсіх заселеных мясцовасьцях краю. 14 На добрым пасьцьбішчу буду пасьціць іх, і на высокіх гарах Ізраелявых будзе з а гарадня іх, там яны будуць ляжаць у добрай з а гарадні і на сытым пасьцьбішчу будуць пасьціцца, на гарах Ізраелявых. 15 Я буду пасьціць чараду Сваю і зьдзею, што яны будуць супачываць, агалашае Спадар СПАДАР. 16 Згубленае буду шукаць, прагнаную зьвярну, і раненую абвяжу, і слаб у ю пасілю; але сыт у ю а дуж у ю зьнішчу: буду пасьціць іх судам. 17 І што да вас, авечкі Мае, гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я судзьдзя меж ягняці й ягняці, меж бараноў і казлоў. 18 Хіба мала вам пасьвіцца на добрым пасьцьбішчу, прымеж тога вы топчаце нагамі сваімі астачу свайго пасьцьбішча? і піць із чыстых водаў, прымеж тога астачу муціце нагамі сваімі? 19 І што да авец Маіх, то яны пасьвяцца на тым, што патаптана нагамі вашымі, і п'юць тое, што замучана нагамі вашымі.

20 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР ім: вось, Я буду судзіць меж ягняці сытога й ягняці худога; 21 Бо бакамі а плячыма піхаецеся і рагамі сваімі бадзіц е ўсіх няўздолеючых, пакуль не разжаніц е іх вон. 22 Затым Я спасу авечкі свае, і яны ўжо ня будуць глабаньням, і рассуджу меж ягняці й ягняці. 23 І пастанаўлю аднаго пастыр а над імі, і ён будзе пасьціць іх, слугу Свайго Давіда; ён будзе пасьціць іх і ён будзе ў іх за пастыра. 24 І Я, СПАДАР, буду вам Богам, і Мой слуга Давід князям у вас; Я, СПАДАР, казаў. 25 І ўчыню зь імі змову супакою, і адд а лю злога зьвера ізь зямлі, і будуць жыць бясьпечна на пустыні, і спаць у лясох. 26 І зраблю іх і аколіцы узгорку Свайго дабраславенствам, і зышлю дождж упару; дажджы дабраславенства будуць. 27 І дасьць палявое дзерва плод свой, і зямля дасьць ўрод свой, і будуць на зямлі сваёй бясьпечнымі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як патрышчу вязі йга іхнага, што паняволілі іх. 28 І ня будуць ужо гл а баняю народаў, і зьвер земны ня будзе жэрці іх, але будуць жыць бясьпечна, і няма страшучага. 29 І ўладжу ім славутую рошчу, ня будзе ўжо губіць іх галадоў у зямлі, і наперад ня будуць цярпець ганьбы ад народаў. 30 І даведаюцца, што Я, СПАДАР, Бог іх - ізь імі, і яны, дом Ізраеляў, люд Мой, агалашае Спадар СПАДАР. 31 А вы, авечкі мае, авечкі пасты Мае, людзі вы, а Я Бог ваш, агалашае Спадар СПАДАР".


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 79 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница| Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)