Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кніга прарокі Езэкіеля 5 страница

Кніга прарокі Ярэмы 2 страница | Кніга прарокі Ярэмы 3 страница | Кніга прарокі Ярэмы 4 страница | Кніга прарокі Ярэмы 5 страница | Кніга прарокі Ярэмы 6 страница | Кніга прарокі Ярэмы 7 страница | Галашэньне Ярэміна | Кніга прарокі Езэкіеля 1 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 2 страница | Кніга прарокі Езэкіеля 3 страница |


Читайте также:
  1. 1 страница
  2. 1 страница
  3. 1 страница
  4. 1 страница
  5. 1 страница
  6. 1 страница
  7. 1 страница

35 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да гары Сэір і праракай празь яе, З І кажы ёй: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, гара Сэір, і выцягну рук у Сваю на цябе, і зраблю цябе спустошанай а жахлівай. 4 Месты твае абярну ў разьвярненьне, і ты запусьцееш, і даведаешся, што - Я СПАДАР, 5 Бо ты мела кажначасную ненав і днасьць і перадавала сыноў Ізраелявых мячу ў часе няшчасьця іхнага, у часе канца бяспраўя іхнага. 6 За тое, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, да крыві Я прызначана цябе, і кроў будзе перасьледаваць цябе; за тое што не ненавідзіла. крыві, то будзе кроў перасьледав а ць цябе. 7 Я аддам гар у Сэір на зумленьне а спустошаньне, і адатну зь яе таго, хто прыходзе, і таго, хто зварачаецца, 8 І напоўню горы ейныя забітымі ейнымі: на ўзгорках тваіх, і на далінах тваіх, і ў цур'ёх тваіх будуць валіцца ў іх забітыя мячом. 9 Вечнаю пустынёю зраблю цябе, і месты твае ня будуць зьвернены, і даведаецеся, што Я - СПАДАР; 10 Бо ты казала:,Гэтыя два народы і гэтыя два краі будуць мае, і мы будзем дзяржаць іх', хоць Спадар быў там. 11 За тое, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Я ўчыню подле гневу твайго і подле эавіднасьці твае, каторую ты выказала зь ненавіднасьці да іх, і стану ведамным меж іх, як буду судзіць цябе. 12 І даведаешся, што Я - СПАДАР, і што Я пачуў усі блявузґаньні твае, каторыя ты г у кала на горы Ізраелявы, кажучы:,Яны спустошаны, яны даны нам пажэрці'. 1З Дык вуснамі сваімі вы вяльмуваліся перад Імною і мнажылі словы свае на Мяне; Я чуў.

14 „Гэтак Спадар СПАДАР: як уся зямля будзе цешыцца, Я спустошанаю зраблю цябе. 15 Як ты цешылася із спадку дому Ізраелявага, бо ён быў спустошаны, так Я зраблю табе: ты будзеш чыста спустошаная, гара Сэір а ўвесь Едом; і даведаюцца, што Я - СПАДАР.

36 „І ты, сыну людзкі, праракай праз горы Ізраелявы і скажы горам Ізраелявым: чуйце слова СПАДАРОВА. 2 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што н е прыяцель кажа праз вас:,Ага, старавечныя ўзвышшы ў нашым дзяржаньню'. З Дык праракай і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое а затое, што адусюль пустошылі а глыталі вас, каб вы сталі дзяржаваю засталым народам, і вы ўзятыя на вусны брахлоў і ў няславе ў людаў, - 4 За тое, горы Ізраелявы, слухайце, слова Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур'ём а далінам, запусьцелым разьвярненьням а пакіненым местам, што сталі здабыткам а пасьмехам засталым акалічным народам;

5 „За тое, кажа Спадар СПАДАР: напэўна Я буду гукаць у цяпле рупатлівасьці Свае на засталыя народы й на ўвесь Едом, каторы прысабечыў зямлю Маю сабе ў дзяржаньне з радасьцяй усяго сэрца, з грэбаваньням душы, каб выгнаньне абярнуць у гл а бань. 6 Затым праракай празь зямлю Ізраеляву й кажы горам а ўзгоркам, рэкам а далінам: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вось, Я гукаў у завісьці Сваёй і ў палкім гневе Сваім, бо вы насілі ганьбу ад народаў. 7 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я падняў рук у Сваю: канечне народы, што навокал вас, панясуць ганьбу сваю. 8 Але вы, горы Ізраелявы, распусьціце гольле свае й дайце плады люду Майму Ізраелю, бо яны борзда прыдуць; 9 Бо вось, Я да вас, і зьвярнуся да вас, і вас будуць урабляць а засяваць. 10 І Я памножу чалавека на вас, увесь дом Ізраеляў, усіх іх, і месты будуць заселены, і разьвярненьні адбудаваны. 111 памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 12 Але, Я прывяду чалавека на вас,

люд Мой Ізраеляў, і яны будуць дзяржаць цябе, і ты будзеш спадкам іхным, і адгэнуль ты ня будзеш спабываць іх дзяцей.

1З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што кажуць вам:,Ты, чалавеча, жарэш мяне і прычыняеш бязьдзетнасьць народам сваім', 14 За тое наперад жэрці людзёў ты ня будзеш ані прычыняць бязьдзетнасьць народам, агалашае Спадар СПАДАР, 15 І наперад слухаць вярненьні ад народаў не дапушчу цябе, і ня будзеш болей цярпець ганьбы ад людаў, ані будзеш прыводзіць да спаткненьня народы свае, агалашае Спадар СПАДАР".

161 было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 17 „Сыну людзкі! як дом Ізраеляў жыў у зямлі сваёй, яны плюгавілі яе дарогамі сваімі і ўчынкамі сваімі; дарога іхная была перад імною як нечысьць здаленае. 18 Затым Я выліў палкі гнеў свой на іх за кроў, што яны разьлівалі на гэтай зямлі, і за балваны іхныя, каторымі яны плюгавілі яе. 19 І расьцярушыў іх меж народаў, і разьвеяў па краёх; подле дарогі іхнае й подле ўчынкаў іхных Я судзіў іх. 20 І прышлі да народаў, куды яны прышлі, і збудзенілі сьвятое імя Маё, як казалі ім:,Гэта люд СПАДАРОЎ, і яны вышлі ізь зямлі Ягонае'. 21 Але я зжаліўся над сьвятым імям Сваім, каторае дом Ізраеляў збудзеніў меж народаў, куды яны прышлі.

22 „Затым скажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа СПАДАР: ня дзеля вас Я дзею, доме Ізраеляў, але дзеля сьвятога імені Свайго, каторае вы збудзенілі меж народаў, куды вы прышлі. 23 І Я ўсьвячу вялікае імя Сваё, каторае вы збудзенілі меж народаў, каторае вы збудзенілі сярод іх, і даведаюцца народы, што Я - СПАДАР, агалашае Спадар СПАДАР, як Я ўсьвячуся ў вас перад ачмі іхнымі. 24 І вазьму вас із памеж народаў, і зьбяру вас із усіх краёў, і прывяду вас да зямлі вашае. 25 Тады пакраплю вас чыстаю вадою, і вы ачысьціцеся; ад усяе брыды вашае і ад усіх балваноў вашых Я ачышчу вас. 26 І дам вам сэрца новае, і дух новы ўлажу ў вас, і адварву сэрца каменнае ад цела вашага, і дам вам сэрца цялеснае. 27 І ўлажу дух Мой у вас, і ўчыню, што ў вуставах Маіх будзеце хадзіць, і будзеце дзяржаць суды Мае і паўніць. 28 І будзеце жыць на зямлі, што Я даў айцом вашым, і будзеце Імне людам, а я буду вам Богам. 29 Я таксама вывальню вас ад усіх нечысьцяў вашых, прыг у каю збожжа, і памножу яго, і не дапушчу галадові да вас; 30 І памножу садавін у дзерва а прыбытак поля, каб вы ня мелі вярненьня ад народаў з прычыны галадові. 31 Тады ўспомніце благія дарогі свае і нядобрыя ўчынкі свае, і будзеце брыдзіцца самымі сабою ў вачох сваіх за бяспраўі свае а за агіды свае. 32 Ня дзеля вас Я ўчыню гэта, агалашае Спадар СПАДАР; хай будзе вам гэта ведама. Сараманіцеся а чырванейце за дарогі свае, доме Ізраеляў!

33 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, што Я ачышчу вас із усіх бязпраўяў вашых і насялю месты, і будуць адбудаваны разьвярненьні; 34 І зямля, што былі пакінена пустою, будзе ўрабляна на ачох усіх, што праходзяць міма, - 35 І яны скажуць:,Гэта зямля, што была спустошаная, сталася -як сад Едэяскі, і пустыя, і спустошаныя, і разьверненыя месты ўмацаваны а населены'. 36 І даведаюцца народы, што засталіся навокал вас, што Я, СПАДАР, адбудаваў абуранае, засадзіў запусьцелае. Я, СПАДАР, казаў і зраблю.

37 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: яшчэ гэта Я прычыню дому Ізраельскаму, ўчыню ім, памножу ў іх людзёў як авец. 38 Як пасьвячаныя авечкі, як авечкі ў Ерузаліме ва ўрочыстых порах, так разьверненыя месты будуць напоўнены людзьмі, як авечкамі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

37 Рука СПАДАРОВА была́ на імне і вывяла мяне ў духу СПАДАРОВЫМ, і пастанавіла мяне сярод даліны, а яна была поўная касьцей, 2 І абвёў мяне навокал, навокал, і гля, было іх вельма шмат на зьверху даліны, і гля, вельма сухія. З І сказаў імне: „Сыну людзкі! ці ажывуць гэтыя косьці?" І я сказаў: „Спад а ру СПАДАРУ, Ты ведаеш". 4 І сказаў імне: „Праракай праз гэтыя косьці і скажы ім: косьці сухія, слухайце слова СПАДАРОВА: 5 Гэтак кажа Спадар СПАДАР гэтым касьцём: вось, Я ўвяду дух у вас, і вы ажывіц е; б І дам на вас жылы, і аблажу вас целам, і абцягну вас скураю, і ўлажу дух у вас, і вы ажывіц е; і даведаецеся, што Я - СПАДАР". 7 Дык Я праракаў, як імне было расказ а на; і як Я праракаў, быў гук, і вось рух, і косьці бліжыліся, косьць да косьці свае. 8 І я глядзеў: гля, жылы а цела паказаліся на іх, і скура абцягнула іх зьверху; але ня было духу ў іх. 9 І сказаў імне: „Праракай да духа, праракай, сыну людзкі, і скажы духу: гэтак кажа Спадар СПАДАР: прыходзь ад чатырох вятроў, д у ша, і дыхай на гэтых забітых, і яны ажывуць. 10 Дык я праракаў, як расказ а на імне; і ўвыйшоў у іх дух; і яны ажыл і, і сталі на ногі свае - войска вельмі, вельмі вялікае.

11 І сказаў імне: „Сыну людзкі! гэтыя косьці - гэта цэлы дом Ізраеляў. Вось, яны кажуць:,Нашыя косьці высахлі, і надзея наша загінула, мы адарваныя'. 12 Затым праракай і скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: Абач, Я адчыню грабы вашы, і ўзьвяду вас із грабоў,

людзе Мой, і прывяду вас да зямлі Ізраелявае. 1З І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як Я адчыню грабы вашыя, людзе Мой, і ўзьвяду вас із грабоў вашых, 14 І ўлажу дух Мой у вас, і вы ажывіц е, і памяшчу вас у зямлі вашай; тады вы даведаецеся, што Я, СПАДАР, казаў і здойсьніў, агалашае СПАДАР".

15 Было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 16 „Ты ж, сыну людзкі, вазьмі сабе дзерва й напішы на ім:,Юду а сыном Ізраелявым, сябром ягоным'; тады вазьмі другі кавалак дзерва й напішы на ім:,Язэпу дзерва Яхрэмава і ўсяго дому Ізраелявага, сяброў ягоных'. 17 І дабліж іх адно да аднаго ў вадно дзерва, і яны стануць адным у руццэ Тваёй. 18 І як будуць г у каць табе сынове люду твайго, кажучы:,Ці не зьясьніш нам, што гэта ў цябе?' 19 Кажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: абач, Я бяру дзерва Язэпава, каторае ў руццэ Яхрэмавай і ў пакаленьняў Ізраелявых, сяброў Ягоных, і прылажу іх да яго, да дзерва Юдзінага, і ўчыню іх адным дзервам, і яны будуць адным у руццэ Маёй. 20 І будуць дзервы, на каторых ты напішаш, у руццэ Тваёй перад ачыма іхнымі; 21 І кажы ім: гэтак кажа спадар СПАДАР: гля, Я вазьму сыноў Ізраелявых з памеж народаў, куды яны пайшлі, і зьбяру іх зусюль, і прывяду іх да зямлі іхнае. 22 І ўчыню іх адным народам у зямлі, на горах Ізраелявых, і адзін кароль будзе каралём у іх, наперад яны ня будуць двума народамі ані будуць падзеленыя на два каралеўствы. 23 І наперад ня будуць плюгавіцца балванамі сваімі ані абрыднымі рэчмі сваімі, ані якімі-колечы выступамі сваімі, але Я вывальню іх із усіх мясцовасьцяў жыцьця іхнага, ідзе яны грашылі, і ачышчу іх, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам. 24 І Давід, слуга Мой, будзе каралём над імі, і адзін пастыр будзе ў вусіх іх; таксама будуць хадзіць у судох Маіх, і дзяржаць уставы Мае, і паўніць іх. 25 І будуць жыць на зямлі, што Я даў Якаву, слузе Свайму, на каторай жылі айцове вашы; яны будуць жыць на ёй, і дзеці іхныя, і дзеці дзяцей іхных на векі; і слуга Мой Давід будзе князям у іх на векі. 26 І ўчыню змову супакою зь імі, яна будзе змоваю вечнай зь імі; і памяшчу іх, і памножу іх, і пастанаўлю сьвятыню Сваю сярод іх назаўсёды. 27 І вітальня Мая будзе зь імі; але, Я буду ім Богам, а яны будуць Імне людам. 28 І даведаюцца народы, што Я, СПАДАР, пасьвячаю Ізраеля, як сьвятыня Мая будзе сярод іх на заўсёды".

38 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да Ґоґа зямлі Маґоґа, галоўнага князя Мешэха а Фувала, і праракай празь яго, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці цябе, Гожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала! 4 І зьвярну цябе назад, і зацягну кручкі ў шчэляпы твае, і вывяду цябе а ўсе войска тваё, коні а коньнікаў, усіх, што ўзлажыўшы поўную зброю, вялікую грамад у з панцырамі а шчытамі, усіх дзяржачых мячы:

5 Пэрсаў, Ефіоплян а Пуцян ізь імі, усіх із шчытамі і ў шоламах, 6 Ґомера а ўсі вяткі ягоныя, дом Фоґармы а ўсі паўночныя стараны ягоныя, а ўсі вяткі ягоныя, шмат якія люды з табою. 7 Гатуйся, гатуйся, ты а ўся грамада твая, што зьберлася да цябе, і будзь ім пярэднім войскам. 8 За шмат дзён да цябе даведаюцца; апошніх год ты прыйдзеш да зямлі, вывальненае ад мяча і зьбертае із шмат людаў, на горы Ізраелявы, што былі кажначаснаю пустынёю; і ён вышаў із шмат людаў, і будуць жыць у бясьпечнасьці ўсі. 9 Узьнімешся й прыйдзеш, як бура; як хмара пакрыеш зямлю, ты а ўсі вяткі твае і шмат людаў із табою.

10 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: і станецца таго дня, што справы прыйдуць тэ ўдум, і ты задумаеш благую думку, 11 І скажаш:,Пайду на зямлю адкрытых сёлаў, пайду на бязрупатлівых, што жывуць нядбайна, - усі яны жывуць бязь сьценаў, і няма ў іх ані завалаў, ані дзьвярэй', - 12 Каб паглабаць гл а бань і здабыць здабытак, налажыць рук у на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі. 1З Шэва а Дэдан а купцы таршыскія з усімі левянятамі сваімі скажуць табе:,Ці паглабаць гл а бань ты прышоў, ці здабыць здабытак ты зьбер грамад у сваю, забраць срэбра а золата, адабраць статак а маемасьць, наглабаць вялікую глабань?'

14 „Затым праракай, сыну людзкі, і скажы Ґоґу: гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі люд Мой Ізраель жывець бясьпечна, ты ня будзеш ведаць? 15 І прыйдзеш із свае мясцовасьці, з паўночных старон, ты а шмат якія люды з табою, усі зь іх езьдзячыя на конях, збор вялікі і войска шмат; 16 І ўзыйдзеш на люд Мой Ізраеля, як хмара, каб пакрыць зямлю; гэта будзе апошніх дзён; і Я прывяду цябе на зямлю Сваю, каб народы пазналі Мяне, як Я ўсьвячуся ў табе, Гожа, перад ачмі іхнымі.

17..Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці ня ты тый, праз каторага Я г у каў у старавеччу слугамі Сваімі прарокамі Ізраелявымі, каторыя праракалі гэных дзён тыя гады, калі Я прывяду цябе на іх?

18,.І станецца таго самага часу калі Ґоґ прыйдзе на зямлю Ізраеляву, агалашае Спадар СПАДАР, што гнеў Мой пакажацца на відзе Маім; 19 Бо ў з а вісьці Сваёй, у цяпле абурэньня Свайго Я казаў: канечне таго дня зьдзеецца вялікае здрыгненьне ў зямлі Ізраелявае 20 Ажно задрыжыць на прытомнасьць Маю рыба морская і птушкі нябёсныя і зьвяры палявыя, і ўсі паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі, што на відзе зямлі, і разваляцца горы, і зваляцца стромы, і кажная сьцяна зваліцца на зямлю. 21 І па ўсіх горах Маіх гукн у на яго меч, агалашае Спадар СПАДАР, меч кажнага чалавека супроці брата ягонага. 22 І буду прававацца зь ім ліпучкаю а крывёю а лівуном а каменным градам а цяплом а серкаю - пашлю дажджом на яго а на вяткі ягоныя а на шмат людаў, што зь ім. 23 Гэтак узьвялічуся а ўсьвячуся а абяшчуся ў вачох шмат народаў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР.

39 „І ты, сыну людзкі, праракай праз Гога і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Гожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала! 2 І зьвярну цябе, і павяду цябе, і вывяду цябе з паўночных старон, і прывяду цябе на горы Ізраелявы. З І выб'ю лук твой зь левае рукі твае, і выкіну стрэлы твае з правае рукі твае. 4 На горах Ізраелявых павалішся ты, ты а ўсі вяткі твае а люды, што з табою; усялякім дзярлівым птушкам а зьвяром палявым аддам цябе пажэрці. 5 Ты павалішся ў чыстым полю, бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР. 6 І прышлю цяпло на Маґога й меж тых, што жывуць нядбайна на абтоку; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 7 І ўчыню ведамым сьвятое імя Сваё сярод люду Свайго Ізраеля, і наперад не дазволю будзеніць сьвятога імені Свайго: і даведаюцца народы, што Я - СПАДАР. Сьвяты ў Ізраелю. 8 Вось, гэта прыйдзе й станецца, агалашае Спадар СПАДАР, таго дня, праз каторы Я казаў. 9 І выйдуць жыхары местаў ізраелявых, і раскладуць цяпло, і будуць паліць зброю, шчыты а панцыры, лукі а стрэлы, булавы а дзіды, і сем год будуць паліць іх цяплом. 10 І ня будуць берці дроў з поля ані сячы зь лясоў, бо будуць паліць зброю цяплом; і будуць глабаць тых, што гл а балі іх, і здабываць здабытак у тых, што здабывалі ў іх, кажа Спадар СПАДАР.

11,,І станецца таго дня: Я дам Ґоґу месца там пахову ў Ізраелю, далін у падарожных на ўсход ад мора, і яна будзе задзержаваць падарожных, і там пахаваюць Ґоґа а ўвесь люд ягоны, і назавуць яе даліною множасьці Ґоґавае. 12 І сем месяцаў будзе дом Ізраеляў хаваць іх, каб ачысьціць зямлю. 1З І будзе хаваць яго ўвесь люд зямлі, і будзе ім дзень славуты тым, што Я буду ўслаўлены, агалашае Спадар СПАДАР. 14 І людзёў кажначасных выдзяляць, па зямлі праходзячых, хаваць тых падарожных, што застануцца на зьверху зямлі, каб ачысьціць яе; як мінець сем месяцаў, яны будуць шукаць. 15 І пройдуць праходзячыя па зямлі, і абачаць косьць людзкую, і ўткнуць тычку ля яе, пакуль пахоўнікі не пахаваюць яе ў далін е множасьці Ґоґавае. 16 І таксама імя места будзе,Гамона'. Гэтак ачысьцяць зямлю.

17,,Ты ж, сыну людзкі, гэтак кажа Спадар СПАДАР: кажы птушкам кажнага пер'я й кажнаму зьвераняці палявому:,3ьбірайцеся й прыходзьце, зьбірайцеся з аколіцаў на Мой аброк, што абракаю вам, аброк вялікі на горах Ізраелявых, каб вы елі мяса й пілі кроў. 18 Мяса дужых будзеце есьці і піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят а казлоў, валоў, - усі зь іх укормленыя на Вашане. 19 І будзеце есьці тук, пакуль не пад'ясьц е досыць: і піць кроў, пакуль ня ўп'іц е ся з Майго аброку, каторы Я аброк вам. 20 Гэтак пад'ясьц е із столу Майго коні а цялежак дужасілаў а ўсіх вояў', кажа Спадар СПАДАР. 21 І Я зьяўлю славу Сваю меж народаў, і ўсі народы абачаць суд Мой, што Я ўчыніў, і рук у Маю, што Я палажыў на іх. 22 Дык даведаецца дом Ізраеляў, што Я СПАДАР, Бог іх, адгэтуль і далей. 23 І даведаюцца народы, што ў бяспраўю сваім быў забраны ў палон дом Ізраеляў; бо яны ізрадзілі Мяне, за тое Я схаваў від Свой ад іх і даў іх у рук у н е прыяцеляў іхных; гэтак яны ўсі паваліліся ад мяча. 24 Подле нечысьцяў іхных і подле выступаў іхных Я ўчыніў ім і схаваў від свой ад іх.

25 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: цяпер Я зьвярну палон Якава і паспагадаю ўсяму дому Ізраеляваму, і буду завідны за Сваё сьвятое імя. 26 І пачуюць ганьбу сваю а ізраду, што яны ізрадзілі Мяне, як жылі бясьпечна ў зямлі сваёй, і ніхто іх ня страшыў, 27 Як зьвярну іх ізь людаў і зьбяру іх ізь земляў н е прыяцеляў іхных, і ўсьвячуся ў іх на ачох шмат народаў; 28 Тады яны даведаюцца, што Я - СПАДАР, Бог іх, каторы прычыніў, што яны пайшлі ў палон меж народаў; зьбер іх, адылі, да собскае зямлі іхнае, і не пакінуў зь іх нікога там. 29 І ўжо ня буду хаваць віду Свайго ад іх, бо выльлю дух Свой на дом Ізраеляў, агалашае Спадар СПАДАР".

40 Дваццаць пятага году палону вашага, на пачатку году, дзясятага дня месяца, чатырнанцатага году па паразе места, таго самага дня, рука СПАДАРОВА был а на імне й прывяла мяне туды. 2 У відзені Божай Ён прывёў мяне да зямлі Ізраелявае і пастанавіў мяне на вельма высокай гары, на каторай бы будынкі месцкія на паўдні. З І прывёў мяне туды, і во муж, - выгляд ягоны, як выгляд медзі, -- зь лянным шнюром у руццэ сваёй і меральным прутом, - і стаяў ён у браме. 4 І гэты муж казаў імне: „Сыну людзкі! Глядзі сваімі ачыма, вушыма сваімі слухай і прылажы сэрца свае да ўсёга, што я пакажу табе; бо на тое, каб паказаць табе, ты прыведзены сюды; пакажы ўсе, што абачыш, дому Ізраеляваму. 5 І вось, сьцяна знадворку дому навокал, навокал, і ў руццэ мужа меральны прут удаўжкі шасьцёх локцяў, роўных локцю з даланёю; і намераў ён у гэтым будынку адзін прут ушыркі і адзін прут увышкі. 6 І падышоў да брамы, зьверненае на ўсход, і ўзышоў па ўступцох яе, і памераў парог брамы - адзін прут ушыркі, і другі парог - адзін прут ушыркі. 7 І камору - адзін прут удаўжкі і адзін прут ушыркі, а памеж камор пяць локцяў; і парог брамы ля ґанку брамы ў нутр - адзін прут. 8 Памераў таксама ґанак брамы ўнутры - адзін прут. 9 І намераў ён у ґанку брамы восьмі локцяў і ў стаўпох яе два локці; а ґанак брамы быў у нутр. 10 І каморы ля ўсходняе брамы тры на гэтым баку і тры на гэным баку: памера адна ў вусіх трох, і адна памера ў стаўпох на гэтым баку і на гэным баку. 11 І памераў шырыню ўходу брамы - дзесяць локцяў, і даўжыню брамы - трынанцаць локцяў. 12 І прамежак аднаго локця перад пакоямі, і аднаго локця прамежак на гэным баку; а пакоі шасьцёх локцяў адгэтуль і шасьцёх локцяў адгэнуль. 1З Тады ён памераў браму ад страхі аднае каморы да страхі другое - шырыня дваццаць пяць локцяў, дзьверы супроці дзьвярэй. 14 Зрабіў стаўпы шасьцьдзясят локцяў, і стоўп ля брамы панадворку. 15 І ад пярэдняе стараны брамы ля ўходу да пярэдняе стараны ґанку нутраное брамы пяцьдзясят локцяў. 16 І вузкія вокны да камор, і да стаўпоў ўнутры брамы навокал, навокал, і таксама да ґанкаў, і вокны навокал у нутр, і на стаўпох - пальмы. 17 І прывёў мяне на навонны панадворак; і гля, каморы а масткі зроблены да панадворку навокал, навокал; трыццаць камор мошчаных. 18 І масткі былі па бакох брамаў, а супроці даўжыні брамаў - масткі іншыя. 19 І памераў ён шырыню ад пераду дольняе брамы да пераду нутранога панадворку знадворку - сто локцяў на ўсход і поўнач. 20 І браму навоннага панадворку, зьверненую на поўнач, памераў удаўжкі і ўшыркі. 21 І каморы яе тры на гэтым баку і тры на гэным баку; а стаўпы яе а ґанкі яе былі подле меры першае брамы: удаўжкі пяцьдзясят локцяў, а ўшыркі дваццаць пяць локцяў. 22 І во і шы яе, і ґанкі яе, і пальмы яе подле меры брамы, зьверненае на ўсход; сяма ўступцамі ўзыходзяць на яе; і ґанкі яе перад імі. 23 І брама нутранога панадворку был а супроці брамы паўночнае і ўсходняе; і памераў ён ад брамы да брамы - сто локцяў. 24 І павёў мяне на паўдня; і во брама, зьверненая на паўдня; і памераў ён стаўшы яе і ґанкі яе подле гэтых мераў. 25 І вокны ў ёй, і ґанкі яе навокал, навокал, як тыя вокны: даўжыня пяцьдзясят локцяў і шырыня дваццаць пяць локцяў. 26 І ўсходы йсьці на яе, і ґанак яе перад імі, і пальмы - адна на гэтым баку і другая на гэным баку, на стаўпох іх. 27 І был а брама на паўдня да нутранога панадворку; і памераў ад брамы да брамы на паўдня - сто локцяў. 28 І прывёў мяне да нутранога панадворку пераз паўдняв у ю браму, і памераў паўднявўю браму подле тых мераў; 29 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе подле тых мераў; і вокны ў іх, і ґанкі ў іх навокал, навокал-пяцьдзясят локцяў удаўжкі і дваццаць пяць локцяў ушыркі. 30 І ґанкі навокал, навокал іх дваццаць пяць локцяў удаўжкі і пяць локцяў ушыркі. 31 І ґанкі яе да навоннага панадворку, і пальмы на стаўпох яе, і ўзыход на яе восьмі локцяў. 32 І прывёў мяне на нутраны панадворак на ўсход, і памераў браму подле тых мераў. 33 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе подле тых мераў; і вокны ў ёй, і ґанкі яе навокал, навокал - пяцьдзясят локцяў удаўжкі і дваццаць пяць локцяў ушыркі. 34 І ґанкі яе на навонны панадворак, і пальмы на стаўпох яе на. гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі ўступцоў. 35 І прывёў мяне да паўночнае брамы, і памераў подле тых мераў. 36 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе, і вокны да яе навокал, навокал удаўжкі - пяцьдзясят локцяў і ўшыркі дваццаць пяць локцяў. 37 І стаўпы яе на навонным панадворку, і пальмы на стаўпох яе на гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі локцяў.

38 І каморы і ўходы яе ля стаўпоў брамаў, ідзе абмывалі аброк на ўсепаленьне. 39 І на ґанку брамы два сталы на гэтым баку і два сталы на гэным баку, рэзаць на іх усепаленьне, і аброк за грэх, і аброк за віну. 40 І ля знадворнага боку, як уходзіш у ўход паўночнае брамы, два сталы, і на другім баку, каторы ля ґанку брамы, два сталы. 41 Чатыры сталы на гэтым баку і чатыры сталы на гэным баку ля боку брамы: восьмі сталоў, яны да зарэзу. 42 І чатыры сталы з часанага каменя да ўсепаленьня паўтара локця ўдаўжкі і паўтара локця ўшыркі і адзін локаць увышкі; на іх кладуць снадзі да зарэзу ўсепаленьня а аброку. 43 І крукі з даланю ўшыркі, прымацаваныя ўнутры навокал, навокал, і на сталох мяса на аброкі.

44 І знадворку нутраное брамы былі каморы пяюноў у нутраным панадворку, каторы на баку паўночнае брамы, зьверненыя на паўдня; адна на баку ўсходняе брамы, зьверненая на поўнач. 45 І сказаў ён імне: гэта камора, зьверненая на паўдня, ё сьвятаром, што стаяць на варце дому; 46 А камора, зьверненая на поўнач, сьвятаром, што стаяць на варце ля аброчніка: гэта сынове Садокевы меж сыноў Левавых, каторыя дабліжыліся да СПАДАРА, служыць Яму. 47 І памераў ён панадворак - сто локцяў удаўжкі і сто локцяў ушыркі, чатыракутні; а аброчнік перад домам. 48 І прывёў мяне да ґанку дому, і памераў стоўп ґанку - пяць локцяў на гэтым баку і пяць локцяў на гэным баку, і шырыня брамы тры локці на гэтым баку і тры локці на гэным баку. 49 Удаўжкі ґанак двеццаць локцяў, а ўшыркі адзінанцаць локцяў; і прывёў мяне ўступцамі, каторымі ўходзяць де яго; і былі падпоры ля стаўпоў, адна на гэтым баку а другая на гэным баку.

41 І прывёў мяне да палацу, і памераў стаўпы - шэсьць локцяў ушыркі на адным баку і шэсьць локцяў ушыркі на другім баку, подле шырыні будану. 2 І шырыня дзьвярэй дзесяць локцяў, і па бакох дзьвярэй пяць локцяў з аднае стараны і пяць локцяў з другое стараны; і намераў удоўжкі сорак локцяў, і ўшыркі - дваццаць локцяў. З Тады ўвыйшоў у нутр і памераў стаўпы ля дзьвярэй - два локці, і дзьверы - шэсьць локцяў, і шырыня дзьвярэй сем локцяў. 4 І адмераў у ім удаўжкі двацца.ць локцяў і ўшыркі дваццаць локцяў, і сказаў імне: гэта Сьвятое Сьвятых. 5 І памераў сьцяну дому -- шэсьць локцяў, а шырыню бакавога ходу - чатыры локці навокал, навокал дому, навокал. 6 І бакавыя пакоі адзін над адным трох пятраў, трыццаць на кажнай пятры; датыкаліся да сьцяны, што ля дому дзеля бакавых пакояў, каторыя навокал, каб яны маглі дзяржацца, але яны не апіраліся на сьцяну дому. 7 І яна болей а болей пашыралася й кружыняла навокал да гары, да гары бакавымі пакоямі, бо акружына дому падыймалася вышэй а вышэй наўкола дому, і затым шырыня дому ўгары была большая, і з дольняе пятры ўзыходзілі на верхнюю пераз сярэднюю. 8 І я бачыў верх дому навокал, навокал; поды бакавых пакояў былі ўвелькі з цэлы прут - шэсьць локцяў да злучэньня. 9 Таўшчыня сьцяны, што была вонках ля бакавых пакояў, пяць локцяў, і, што засталося, было токам ля бакавых пакояў ля дому. 10 І памеж пакояў воддаль дваццаць локцяў навокал дому, навокал, навокал. 11 І дзьверы бакавых накояў зьвернены на засталы ток, адныя дзьверы на поўнач і другія дзьверы на паўдня, а шырыня засталага току пяць локцяў навокал, навокал. 12 Будоўля перад аддзеленым токам на захад семдзясят локцяў ушыркі; а сьцяна будоўлі была пяцёх локцяў таўшчыні навокал, навокал, а даўжыня яе дзевяцьдзясят локцяў.

1З І памераў ён дом - сто локцяў, і аддзелены ток, і будоўля ізь сьценамі яе сто локцяў удаўжкі. 14 І шырыня пярэдняе стараны дому і аддзеленага току, зьверненага на ўсход - сто локцяў. 15 І памераў даўжыню будоўлі супроці аддзеленага току, каторы за ёю, і калідоры яе на адным баку і на другім баку, і было сто локцяў з нутраною сьвятыняю й ґанкамі панадворку. 16 Дзьверныя вушакі а вузк і я вокны а калідоры навокал на трох пятрах супроці парогу ашаляваны дзервам навокал, навокал і ад далоўя аж да акон, і вокны былі прыкрытыя. 17 Ад верху дзьвярэй аж да нутраное й знадворнае стараны дому, па ўсёй сьцяне навокал, навокал, ўнутры й знадворку было сумерна.

18 І было зроблена з херувамі а пальмамі, так што пальма была меж херува й херува, і ў херува былі два віды. 19 І від людзіны, зьвернены да пальмы на адным баку, і пыск левяняці, зьвернены да пальмы на другім баку; гэта зроблена ў вусім доме навокал. 20 Ад далоўя аж да верху дзьвярэй былі намаляваныя херувы а пальмы, і на ўсёй сьцяне палацу. 21 Вушакі палацу чатыракутнія, і ў пярэдняй стараны сьвятыні выгляд, як я бачыў. 22 Дзярвяны аброчнік быў трох локцяў увышкі, а ўдаўжкі два локці; рагі яго а сьцены яго дзярвяныя; і сказаў ён імне:,,Гэта стол, што перад СПАДАРОМ". 23 Па двое дзьвярэй у палацу і ў Сьвятыні. 24 У дзьвярох былі па дзьве дзьвярыны, па дзьве рухомыя дзьвярыны: дзьве дзьвярыны ў вадных дзьвярох і дзьве дзьвярыны ў другіх. 25 І былі намаляваныя на іх, на дзьвярох палацу, херувы а пальмы, падобныя, як намаляваныя на сьценах; і былі таўстыя дошкі на пярэдняй старане ґанку знадворку. 26 І былі вузк і я вокны а пальмы на адным баку й на другім баку, на бакох ґанку а на баку пакояў дому.

42 І вывеў мяне да навоннага панадворку паўночнаю дарогаю, і прывёў мяне да пакою, што супроці аддзеленага току, і каторы перад будоўляю, зьверненаю на поўнач. 2 На вока даўжыня паўночных дзьвярэй сто локцяў, а ўшыркі пяцьдзясят локцяў. З Насупроці току дваццацёх локцяў, што належыў да нутранога панадворку, і насупроці масткоў, каторыя належылі да навоннага панадворку, быў калідор супроці калідору ў трох пятрах. 4 Перад пакоямі быў тачок дзесяцёх локцяў ушыркі ўнутры, ход да яго аднаго локця, і дзьверы яго зьверненыя на поўнач. 5 Верхнія пакоі вужшыя, бо калідоры забіралі ў іх болей, чымся ад дольняе й сярэдняе пятраў. 6 Бо яны трох пятраў, але ня было ў іх стаўпоў, як стаўпы панадворку, затым яны былі паменшаны супроці дольніх і сярэдніх, пачынаючы ад далоўя. 7 А знадворная агарожа супроці пакояў, зьверненая да навоннага панадворку, был а пярэдняю стараною пакояў, даўжыня яе пяцьдзясят локцяў; 8 Бо даўжыня пакояў, што на навонным панадворку, пяцьдзясят локцяў, і вось, перад палацам сто локцяў. 9 А далавах да гэтых пакояў быў ход із усходу, каб падходзіць да іх із навоннага панадворку. 10 Ушыркі гэтага панадворку - агарожа на ўсход супроці аддзеленага точышча, а супроці будоўлі - пакоі. 11 І ход перад імі, як выгляд уходу ў тых пакояў, што на паўночнай старане, і такая ж даўжыня іх, такая шырыня іх, і ўсі выхады іх, і як хорма іх, і як дзьверы іх. 12 І подле дзьвярэй пакояў, што на паўдня, дзьверы на пачатку дарогі, дарогі перад сьцяною проста на ўсход, як уходзіш да іх. 1З І сказаў ён імне: „Паўночныя пакоі і паўднявыя пакоі, што перад аддзеленым токам - пакоі сьвятыні, ідзе ядуць сьвятары, што бліжацца да СПАДАРА, найсьвятшыя рэчы; там яны будуць класьці вайсьвятшыя рэчы, і хлебны аброк, і аброк за грэх, і аброк віны, бо месца сьвятое. 14 Як сьвятары ўвыйдуць у яго, то яны ня маюць выходзяць ізь сьвятога месца на навонны панадворак, але там маюць пакінуць адзецьці свае, у каторых правілі, бо яны сьвятыя; і адзенуць іншыя адзецьці, і дабліжацца да месца, каторае люду. 15 І, як скончыў мераньне нутранога дому, ён вывеў мяне брамаю, зьверненаю на ўсход, і памераў яго навокал, навокал. 16 Ён памераў меральным прутом усходнюю старану, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом навокал. 17 Памераў паўночную старану, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом навокал. 18 Ён памераў паўднявую старану, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом. 19 Зьвярнуўшыся да заходняе стараны, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом. 20 З чатырох бакоў памераў яго; сьцяна яго навокал, навокал была пяцьсот прутоў удаўжкі і перак пяцьсот прутоў, каб аддзяліць сьвятое ад будзеннага месца.


Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 63 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Кніга прарокі Езэкіеля 4 страница| Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.017 сек.)