Читайте также: |
|
1 Трэйцяга году дзяржавы Егоякім а, караля Юдэйскага, прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, к Ерузаліму й аблёг яго. 2 І аддаў Спадар у рук у яму Егоякім а, караля Юдэйскага, з часьцяй судзьдзя дому Божага, і ён прывёз да зямлі Шынар да дому бога свайго, і ўнёс судзьдзе ў скарбніцу бога свайго.
З І казаў кароль Ашпеназу, начэльніку легчанцоў сваіх, каб ён прывёў із сыноў Ізраелявых, ды з насеньня каралеўскага, і з князёў 4 Дзяцюкоў бяз гану, добра выглядаючых, навытыраных да кажнае мудрасьці і кемных да навукі, і здольных да веды, і такіх, каб маглі стаяць у палацу каралеўскім, і каторых маглі б вучыць кніг а мовы хальдэйскае. 5 І прызначыў ім кароль на кажны дзень ежу каралеўскую й віно, каторае сам піў, і каб гадаваць іх так тры гады, каб у канцы іх маглі яны стаць перад каралём.
б І былі памеж іх із сыноў Юдзіных Данель, Гананя, Місайла а Азара, 7 Каторым князь легчанцоў даў імёны: Данеля назваў Велтэшазар, а Гананю - Шэдрах, а Місайлу - Мішах, а Азару - Аведнеґо.
8 Данель, адылі, пастанавіў у сэрцу сваім, каб яму ня сплюгавіцца ежаю каралеўскаю ані віном, каторае гэты піў; затым ён прасіў князя легчанцоў, каб магчы ня плюгавіцца. 9 І даў Бог Данелю ласку а спагаду ў князя легчанцоў. 10 І сказаў князь легчанцоў Данелю: „Я баюся спадара свайго, караля, каторы прызначыў вам ежы і напіткі, бо чаму меў бы ён бачыць віды вашы хмарнейшыя, чымся дзяцюкоў вашага веку? тады вы прычыніце ў караля небясьпечнасьць галаве маёй".
11 Тады сказаў Данель наглядніку, каторага князь легчанцоў пастанавіў над Данелям, Гананяю, Місайлам а Азараю: 12 „Спрабуй, калі ласка, слугаў сваіх, я малю цябе, дзён дзесяць: і няхай даюць нам гародніну, і будзем есьці, і ваду, і будзем піць; 1З Тады пабачыш віды нашыя і віды дзяцюкоў, што ядуць ежу каралеўскую; і подле б а чаньня свайго рабі із слугамі сваімі".
14 І паслухаў ён іх у гэтай справе, і прабаваў іх дзесяць дзён. 15 І ў канцы дзесяцёх дзён віды іхныя выглядалі харашэй а сыцей, чымся ў дзяцюкоў, што елі ежу каралеўскую. 16 І затым нагляднік забіраў ад іх ежу й віно, што яны мелі, і даваў ім гародніну.
17 Што да гэтых чатырох дзяцюкоў, то Бог даў ім веду а навытыранасьць у кажнай кнізе а ў мудрасьці, а Данель разумеў усялякія відзені а сны.
18 І на канцы дзён, што кароль казаў, каб ён прывёў іх, князь легчанцоў прывёў іх перад Невухаднецара. 19 І мужаваў ізь імі кароль, і з усіх іх не знайшлося, як Данель,
Гананя, Місайла а Азара; і стаялі яны перад каралём. 20 І ў вусіх справах мудрага разуменьня, што кароль пытаўся ў іх, ён знайшоў іх дзесяць разоў лепшымі за ўсіх чараўнікоў, гвездароў, што ў вусім каралеўстве ягоным. 21 І Данель заставаўся да першага году караля Кіра.
2 Другога году дзяржавы Невухаднецара сьніў Невухаднецар сны, ад чаго дух ягоны стрывожыўся, і выбіўся ён зо сну. 2 І расказаў кароль гукн у ць чараўнікоў а гвездароў а варажбітоў а Хальдэяў, зьясьніць каралю сьненьне ягонае. І яны прышлі, і сталі перад каралём. З І сказаў кароль ім: „Сьніў сон я, і дух мой стрывожыўся, каб ведаць сон.
4 І казалі Хальдэі каралю паарамску: „Каролю! жыві на векі! скажы сон слугам сваім, і значаньне яго мы зьясьнім". 5 Адказаў кароль і сказаў Хальдэям: „Справа адышла ад мяне. Але калі вы не абесьціце імне сьненьня й зн а чаньня, то на кавалкі будзеце пасечаны, і дамы вашы будуць абернены ў шуметнік. б Але калі сон і значаньне зьясьніц е, адзяржыце ад мяне дары, надгароду а вялікую пачэсьць. Дык сон і значаньне яго пакажыце імне".
7 Яны ўдругава адказалі й сказалі: „Хай скажа кароль слугам сваім сьненьне, і мы зьясьнім зн а чаньне яго".
8 Кароль адказаў і сказаў: „Ведаю напэўна, што вы ўмысьля адвалакаеце, бо бачыце, што адышла ад мяне справа. 9 Але калі вы не абесьціце імне сьненьня, адзін пастаноў ё на вас, бо вы прыгатавалі манлівыя а зводныя словы, казаць перад імною, пакуль зьменіцца час; затым скажыце імне сьненьне, і я даведаюся, што вы ўзумееце паказаць значаньне яго".
10 Хальдэі адказалі перад каралём і сказалі: „Нямаш на зямлі людзіны, што магла б абясьніць гэту справу каралеўскую; затым няма вялікага караля а дзяржаўцы, каторыя пыталіся б такога ў чараўніка, гвездара альбо Хальдэя; 11 І гэта радк а я справа, каторай кароль вымагае, і няма іншага, што мог бы паказаць яе перад каралём, з выняткам багоў, каторыя ня жывуць ізь целам".
12 За гэта кароль загневаўся а вельма зазлаваўся і расказаў выгубіць усіх мудрыцоў бабілёнскіх. 1З І пастаноў вышаў, каб мудрыцы былі забіты; і шукалі Данеля а сяброў ягоных, каб забіць іх.
14 Тады Данель адказаў радаю а мудрасьцю Арэху, начэльніку катаў каралеўскіх, каторы вышаў забіваць мудрыцоў бабілёнскіх; 15 Ён адказаў і сказаў Арэху, начэльніку каралеўскаму: „Чаму такое пасьпешнае права ад караля?" Тады Арэх абясьціў гэтую справу Данелю. 16 Тады Данель увыйшоў і папрасіў караля даць яму час, і ён дасьць зьясьненьне каралю.
17 Адлі прышоў да дому свайго і Ганані, Місайлу а Азары, сябром сваім, абясьціў справу гэтую, З 8 Каб яны прасілі спагады ў Бога нябёснага што да тайны гэтае, каб не загінулі Данель а сяброве ягоныя із засталымі мудрыцамі бабілёяскімі. 19 Тады Данелю ў вочнай відзені тайна была аб'яўлена, тады Данель дабраславіў Бога нябёснага.
20 Адказаў Данель і сказаў: „Будзь дабраславёна імя Божае ад веку да веку, бо мудрасьць і сіла ў Яго; 21 І Ён мяняе часы а поры; аддаляе каралёў і ўзносе каралёў; даець мудрасьць мудрым і веданьне тым, што маюць розум; 22 Ён аб'яўляе глыбокае а тайнае; ведае, што ў цемрадзі, і сьвятліня жывець ізь Ім. 23 Дзякую Табе й хвалю Цябе, Божа айцоў маіх, што мудрасьць і сілу даў імне і цяпер абясьціў імне, чаго прасілі мы ў Цябе, бо Ты абясьціў нам каралеўскую справу".
24 Тады Дакель пашоў да Арэха, катораму кароль загадаў выгубіць мудрыцоў бабілёнскіх; ён прышоў і сказаў яму гэтак: „Ня губі мудрыцоў бабілёнскіх; увядзі мяне да караля, і я пакажу каралю зьясьненьне".
25 Тады Арэх ўборзьдзе прывёў Данеля да караля і сказаў яму гэтак: „Я знайшоў людзіну із сыноў палону зь Юдэяў, каторы каралю зьясьненьне абесьце. 26 Кароль адказаў і сказаў Данелю, каторага імя Белтэшазар: „Ці можаш ты абясьціць імне сон, што імне аб'явіўся, і зьясьненьне яго?"
27 Данель адказаў каралю і сказаў: „Тайны, каторае кароль вымагаў, ня могуць мудрыцы, гвездары, чараўнікі, вяшчуны зьясьніць кара лю. 28 Але ё Бог на небе, што аб'яўляе тайны, і Ён абяшчае каралю Невухаднецару, што мае быць у вапошяія дні. Сон твой а в і дзень галавы твае на ложку гэткія:
29 „Што да цябе, каролю: думкі твае на ложку тваім прышлі, што мае быць просьле гэтага; і Тый, што аб'яўляе тайны, паказуе табе, што мае стацца. 30 Але што да мяне: тайна гэтая аб'яўлена імне ня з прычыны якое мудрасьці, што я меў бы болей за ўсіх жывучых, але дзеля таго, каб зьясьненьне каралю наказаць, і каб ты мог ведаць думкі сэрца свайго.
31 „Ты, каролю, глядзеў, і вось - вялікі выраз а ны абраз, каторага бліск быў надзвычайны, стаяў перад табою, і выгляд ягоны быў страшны. 32 Галава абраза з чыстага золата, грудзі а рукі яго із срэбра, жывот а сьцёгны яго зь медзі, 33 Галёнкі яго ізь зялеза, ступні яго часткава ізь зялеза, а часткава з гліны. 34 Ты глядзеў яшчэ, пакуль камень не адарваўся бяз рукі і ўдырыў у вабраз, у ногі яго зялезныя й гліняныя, і разьбіў іх на кавалк і. 35 Тады разьбілася на кавалкі зялеза, гліна, медзь, срэбра а золата разам і сталіся як ўмецьце летнае такаўні, вецер панёс іх, каб на ніякім месцу не знайшлі іх; а камень, што разьбіў абраз, стаў вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю.
36 „Гэта сон. Скажам і зьясьненьне яго перад каралём.
37 „Ты, каролю, кароль каралёў, бо Бог нябёсны даў табе каралеўства, моц, сілу а славу; 38 І ўсюдых, ідзе дзеці людзкія жывуць, Ён аддаў у руку тваю зьвера палявога і птуства нябёснае і пастанавіў цябе дзяржаўцаю над усімі імі. Ты - гэна залатая галава. 39 І просьле цябе паўстане іншае каралеўства, ніжшае за цябе, і іншае трэйцяе каралеўства, зь медзі, каторае будзе мець уладу над усёю зямлёю. 40 А чацьвертае каралеўства будзе моцнае, як зялеза; бо, як зялеза ломе й кволе ўсе, і як зялеза мяжджуле ўсе, так будзе яно ламіць а мяжджуліць. 41 Яшчэ, як ты бачыў, ногі а палцы часткава з ганчаровае гліны, а часткава ізь зялеза, - каралеўства будзе падзеленае, але там будзе ў ім штось із мацніні зялеза, бо, як ты бачыў, зялеза было зьмешанае з балотнаю глінаю. 42 І як палцы ног часткава ізь зялеза, а часткава з гліны, так каралеўства будзе часткава моцнае, а часткава крохкае. 43 І, як ты бачыў зялеза, зьмешанае з балотнаю глінаю, яны будуць злучаны насеньням людзкім, але ня будуць моцна дзяржацца адно з адным, як зялеза не мяшаецца з глінаю. 44 І за дзён тых каралёў Бог нябёсны ўзбудзе каралеўства вечнае, што ніколі ня будзе зьнішчана, і гэна каралеўства ня будзе пераходзіць да люду іншага; яно патрышча а абура ўсі гэныя каралеўствы, а само будзе стаяць на векі; 45 Бо, як ты бачыў, што ад гары адарваўся камень бяз рук і разламіў зялеза, медзь, гліну, срэбра а золата. Вялікі Бог наказаў каралю, што станецца просьле гэтага. І сьненьне пэўнае, і зьясьненьне яго пэўнае".
46 Тады кароль Невухаднецар паў на від свой і пакланіўся Данелю, і загадаў, каб прынесьлі яму дар а прыемныя пахі. 47 Кароль адказаў Данелю й сказаў: „Праўда, што Бог ваш - Бог багоў і Спадар каралёў, і аб'яўляе тайны, бо ты мог аб'явіць гэтую тайну".
48 Тады кароль учыніў Данеля вялікім і даў яму шмат вялікіх дароў, і прызначыў яго за дзяржаўцу над усім краям Бабілёнскім і галоўным начэльнікам над усімі мудрыцамі бабілёнскімі. 49 Тады Данель прасіў караля, і ён пастанавіў на службу каралеўства бабілёнскага Шадраха, Мішага а Авед-Неґо, але Данель застаўся ў браме каралеўскай.
3 Кароль Бабілёнскі зрабіў залаты абраз увышкі шасьцьдзясят локцяў, ушыркі шэсьць локцяў; пастанавіў яго на раўнін е Дуры ў краю Бабілёнскім. 2 Тады кароль Невухаднецар паслаў зьберці князёў, намесьнікаў а вайводаў, судзьдзяў, скарбных, райцаў, ураднікаў а ўсіх дзяржаўцаў краінаў, каб прышлі на пасьвячэньне абраза, каторы пастанавіў кароль Невухаднецар.
3 Тады зьберліся князі, намесьнікі а вайводцы, судзьдзі, скарбныя, райцы а ўсі дзяржаўцы краінаў на пасьвячэньне абраза, што кароль Невухаднецар пастанавіў, і сталі перад абразом, каторы Невухаднецар пастанавіў.
4 Тады віж голасна гукаў: „Вам расказ а на, люды, народы й мовы: 5 У часе, як пачуеце гук корнэту, жалейкі, гарпы, сакбута, псалтыра, цымбалаў і ўсялякіх музыцкіх снадзяў, падзіце а пакланіцеся залатому абразу, што кароль Невухаднецар пастанавіў. 6 А хто не падзець а не паклоніцца, тае ж гадзіны будзе кінены ўнутр палаючае цяплом печы". 7 Затым у часе, як усі людзі пачулі гук корнэту, жалейкі, гарпы, сакбута, псалтыра і ўсялякіх музыцкіх снадзяў, усі люды, народы й мовы палі, пакланіліся залатому абразу, што кароль Невухаднецар пастанавіў.
8 З гэтае прыгоды як стой дабліжыліся мужы хальдэйскія і абвінавалі Юдэяў. 9 Яны гукалі й сказалі каралю Невухаднецару: „Каролю, жыві на векі! Ты, каролю, выдаў загаду, каб кажная людзін а, што пачуе гук корнэту, жалейкі, гарпы, сакбута, псалтыра а цымбалаў а ўсялякіх музыцкіх снадзяў, пала а пакланілася залатому абразу. 11 А хто не падзець ані паклоніцца, тый мае быць укінены ў нутр печы, цяплом палаючае. 12 Ё Юдэі, каторых ты пастанавіў над справамі краю Бабілёнскага, Шадрах, Мішах а Авед-Неґо; гэтыя людзі, каролю, не паважаюць цябе, ня служаць багом тваім, ня кланяюцца залатому абразу, каторы ты пастанавіў".
1З Тады Невухаднецар у гневе і ў шалёнай злосьці казаў прывесьці Шадраха, Мішаха а Авед-Неґо. Тады іх прывялі да караля. 14 Невухаднецар адказаў і сказаў ім: „Ці наўмысьля, Шадраша, Мішаша а Авед-Неґо, вы ня служыце багом маім і залатому абразу, каторы я пастанавіў, ня кланяецеся? 15 Цяпер жа, у часе, калі пачуеце гук жалейкі, гарпы, сакбута, псалтыра а цымбалаў а ўсялякіх музыцкіх снадзяў, падзіц е а паклоніцеся абразу, каторы я зрабіў, то добра; але калі не паклоніцеся, тае ж гадзіны будзеце кінены ў нутр печы, цяплом палаючае; і які тый Бог, што вывальне вас із рук маіх?"
16 І адказалі Шадрах, Мішах а Авед-Неґо, і сказалі каралю: „О Невухаднецару! мы не патрабуем даць адказ табе ў гэтай справе. 17 Вось, з намі Бог, Катораму мы служым; Ён можа вывальніць нас ад нутра палаючае печы, і з рукі твае, каролю, вывальне. 18 Але калі не, няхай гэта будзе ведама табе, каролю, што мы ня будзем служыць багом тваім ані кланяцца залатому абразу, каторы ты пастанавіў".
19 Тады Невухаднецар быў поўны злосьці на Шадраха, Мішаха а Авед-Неґо, і выгляд віду ягонага адмяніўся; ён адказаў і загадаў, каб напалілі печ сем разоў болей, чымся было звычаем паліць. 20 І загадаў найбольшым дужасілам із войска свайго зьвязаць Шадраха, Мішаха а Авед-Нега і ўкінуць у палаючую цяплом печ.
21 Тады гэтыя мужы былі зьвязаны ў вахілімах сваіх, кашулях сваіх а ў турбанох сваіх а ў іншым адзецьцю сваім і кінены ў нутр печы, цяплом палаючае. 22 А як слова каралеўскае было стродкае, і печ надзвычайна напалена, то мужы тыя, што ўзялі Шадраха, Мішаха а Авед-Неґа, былі забіты поламям цяпла. 23 А гэтыя тры мужы, Шадрах, Мішах а Авед-'Него, палі зьвяз а ныя ў нутр печы, цяплом палаючае.
24 Тады Невухаднецар, кароль, зумеўся і ўстаў хапліва, адказаў і сказаў райцам сваім: „Ці ня трох мужоў зьвязаных кінулі ў нутр печы?" Яны адказалі й сказалі каралю: „Напэўна, каролю". 25 Ён адказаў і сказаў: „Гля, я бачу чатырох мужоў незьвяз а ных, сярод цяпла ходзячых, і пашкоджаньня няма на іх; а выгляд чацьвертага падобны да Сына Божага".
26 Тады дабліжыўся Невухаднецар да чалесьніку палаючае печы, адказаў і сказаў: „Шадраша, Мішаша а Авед-Неґо, слугі найвышшага Бога, выйдзіце й прыйдзіцэ''. Тады Шадрах, Мішах а Авед-Неґо вышлі з пасярод цяпла. 27 І князі, намесьнікі а вайводцы а скарбныя каралеўскія, зьбершыся, бачылі мужоў, над каторых целам цяпло ня мела ўлады, ані валасы галоў іхных не абсмыл е лі, ані ахілімы іхныя не адмяніліся, ані было паху цяпла на іх.
28 Адказаў Невухаднецар і сказаў: „Дабраславёны Бог Шадраха, Мішаха а Авед-Неґа! Каторы паслаў Ангіла Свайго і вывальніў слугаў Сваіх, што спадзяваліся на Яго, і не паслухалі слова каралеўскага, і выдалі целы свае, каб ня служыць ані кланяцца іншаму Богу, апрача свайго. 29 Затым я выдаю пастаноў, што кажны люд, народ і мова, каторыя скажуць што-колечы благое на Бога Шадраховага, Мішаховага а Авед-Неґавага, маюць быць пацяты на кавалкі, і дамы іхныя будуць абернены ў шуметнік, бо нямаш іншага Бога, каторы мог бы вывальняць гэтак". 30 Тады кароль вывышыў Шадраха, Мішаха а Авед-Нсґа ў краю Бабілёнскім.
4 Невухаднецар, кароль, усім людам, народам і мовам, што жывуць на ўсёй зямлі: супакой хай множыцца вам. 2 Уважаю за добрае агаласіць знакі а чудосы, што высокі Бог учыніў імне. З Якія вялікія знакі ягоныя, і якія магутныя чудосы Ягоныя! каралеўства вечнае і ўлада Ягоная - ад пакаленьня да пакаленьня.
4 Я, Невухаднецар, быў супакойны ў доме сваім і красаваўся ў палацу сваім. 5 Я меў відзень у сьне, што напалохала мяне, і думкі на ложку сваім, і ад відзені галавы свае я заклапаціў. 6 І ад мяне выдала загада прывесьці да мяне ўсіх мудрыцоў бабілёнскіх, каб яны маглі абясьціць імне зьясьненьне сну. 7 Тады ўвыйшлі чараўнікі, гвездары, Хальдэі а вяшчуны, і я сказаў ім сон, але яны не абясьцілі імне зьясьненьне яго. 8 Але наапошку ўвыйшоў да мяне Данель, каторага імя Велтэшазар подле імені бога майго,, і ў каторага дух сьвятых багоў, і яму я паведаў сьненьне, кажучы: 9 „Велтэшазару, начэльніча чараўнікоў! я ведаю, што ў цябе дух сьвятых багоў, і ніякая тайна не схавана ад цябе, абясьці імне відзені сну майго, што я відзеў, і зьясьненьне яго. Гэткія відзені галавы мае на ложку маім: я відзеў, вось, сярод зямлі дзерва, і вышыня яго вялікая. Дзерва вырасла й было моцнае, і вышыня яго дасягла неба, і было відаць яно аж да канца ўсяе зямлі. Лісьцё яго харошае, і пладоў у яго шмат, і ўсім ежа на ім; пад ім мелі сьцень зьвяры палявыя, і жылі ў гольлю яго птушкі нябёсныя, і ад яго жывілася ўсялякае цела.
1З „Я бачыў у відзенях галавы свае на ложку сваім, і вось, Назіраньнік а Сьвяты зышоў зь неба; 14 Голасна гу́каў і сказаў гэтак:,Сьсячыце гэтае дзерва й абатніце гольле яго, абтрасіце лісьцё яго й рассыпце плады яго; няхай зьвяры адыйдуць з-пад яго і птушкі нябёсныя з гольля яго. 15 Стаян, адылі, карэньня яго пакіньце ў зямлі ў зялезных а мядзяных ланцугох сярод травы палявое; і няхай раса нябёсная моча яго, і ізь зьвярмі дзель ягоная ў траве земнай. 16 Няхай сэрца людзкое адменяць у яго і сэрца зьв е равае дадуць яму, і мінець над ім сем пораў. 17 Пастаноў вартаўнікоў каз а ньне гэтае, і подле слова сьвятых вымаганьне гэтае станецца, каб жывучыя даведаліся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча, і найвіжшага меж людзёў садзе на яго'.
18 „Гэта сьненьне ў відзені меў я, кароль Невухаднецар. Дык ты, Велтэшазару, паведай зьясьненьне, бо ніхто з мудрыцоў у каралеўстве маім ня можа зьясьненьня абясьціць імне, а ты можаш, бо дух сьвятых багоў у табе".
19 Тады Данель, каторага імя Вэлтэшазар, быў гадзіну зумеўшыся, і думкі ягоныя н е марасьцілі яго.
Адказаў кароль і сказаў: „Велтэшазару, сон альбо зьясьненьне яго хай не палохае цябе".
Адказаў Велтэшазар і сказаў: „Спадару мой, няхай сон гэты тым, што ненавідзяць цябе, і зьясьненьне яго н е прыяцелям тваім. 20 Дзерва, што ты бачыў, каторае расло й было моцнае, каторага вышыня дасягла нябёс, і відаць было на ўсёй зямлі, 21 Каторага лісьцё харошае, і пладоў на ім шмат, і на ім ежа ўсім, пад каторым зьвяры палявыя жылі, і на каторага гольлю птушкі нябёсныя мелі сялібу, 22 Гэта - ты, каролю, што вырас а стаў магучым, бо вялікасьць твая вырасла й дасягла неба, і дзяржава твая да канца зямлі. 23 А што кароль бачыў Назіраньніка а Сьвятога, зь нябёс зыходзячага й кажучага:,Сьсячыце гэтае дзерва й зьнішчыце яго; Пакіньце, адылі, стаян карэньня яго ў зямлі ў зялезных а мядзяных ланцугох сярод травы палявое, і няхай раса нябёсная моча яго, і дзель ягоная ізь зьвярмі палявымі, аж пакуль сем пораў мінець над ім, - 24 Гэта зьясьненьне, каролю, і гэта пастаноў Навышняга, каторы прыйдзе на спадара майго, караля. 25 І пражануць цябе ад людзёў, і ізь зьвярмі палявымі будзе гаспода твая, і будуць даваць тэ есьці траву, як валом, і мачыць цябе расою нябёснага, і сем пораў мінець над табою, пакуль ты даведаешся, што Навышні радзе каралеўства людзкое й даець яго, каму хоча. 26 А што яны расказалі пакінуць стаян-карэнь дзерва - каралеўства твае будзе пэўнае табе просьле тога, як ты даведаешся, што нябёсы маюць уладу. 27 Затым, каролю, няхай рада мая будзе ў прыгодзе табе, і перарві грахі свае справядлівасьцяй і бяспраўе свае міласэрдзям да бедных; вось, чым прадоўжыцца красаваньне твае".
28 Усе гэта спраўдзілася на каралю Невухаднецару.
29 У канцы двананцацёх месяцаў ён праходжаваўся па палацу каралеўскім у Бабілёне. 30 Адказаў кароль і сказаў: „Ці не вялікі гэта Бабілён, каторы я пастанавіў на дом каралеўства моцаю сілы свае дзеля сьці вялічча свайго?".
31 Як яшчэ слова было ў вуснах каралеўскіх, паў голас ізь неба: „Табе кажацца, каролю Невухаднецару: каралеўства аднята ад цябе; 32 І пражануць цябе ад людзёў, і ізь зьвярмі палявымі гаспода твая, будуць даваць табе есьці траву, як валом, і сем пораў мінець над табою, пакуль ты даведаешся, што Навышні радзе каралеўства людзкое і даець яго, каму хоча".
33 Тае ж гадзіны выпаўнілася гэта над Невухаднецарам: і ён быў прагнаны ад людзёў, і еў траву, як валы, і цела ягонае мокла ад расы нябёснай, пакуль валасы ягоныя ня вырасьлі, як пер'е арла, і ногці, як капцюры птушак.
34 І ў канцу гэтых дзён я, Невухаднецар, узьняў вочы свае да неба, і розум мой зьвярнуўся імне, і я дабраславіў Навышняга, выхваляў а сьціў Таго, Каторы жывець на векі, чыя ўлада ё ўладаю вечнаю, і каралеўства ягонае ад пакаленьня да пакаленьня. 35 І ўсі жыхары зямлі нічога ня значаць, і Ён дзее подле волі Свае ў войску нябёсным і меж жыхараў зямлі; і ніхто ня можа задзяржаць рукі Ягонае альбо сказаць яму: „Што Ты робіш?" 36 У тым самым часе розум мой зьвярнуўся да мяне, і чэсьць наралеўства майго, вялічча маё а зьзяньне зьвярнуліся імне; і шукалі мяне райцы мае і панове мае, і я ўмацаваўся на каралеўстве сваім, і супоўнае вялічча было дадана імне. 37 Цяпер я, Невухаднецар, выхваляю, вывышаю а ўслаўляю Караля нябёс, Каторага ўсі ўчынкі праўдзівыя і дарогі Ягоныя - суд, і можа паніжаць Ён тых, што ходзяць пыхата.
5 Велшазар, кароль, справіў вялікую чэсьць тысяча паном сваім і піў віно перад тысяча. 2 Велшазар казаў, як ён паспытаўся віна, прыне́сьці залаты а срэбны спрат, што Невухаднецар, айцец ягоны, забраў з палацу Ерузалімскага, каб піць ізь яго каралю а князём а жонкам ягоным а мамошкам ягоным. З Тады прынесьлі залаты спрат, што быў забраны з палацу дому Божага ў Ерузаліме, і пілі зь іх кароль а князі ягоныя а жонкі ягоныя а мамошкі ягоныя. 4 Пілі віно й хвалілі багі залатыя а срэбныя, мядзяныя, зялезныя, дзярвяныя а каменныя. 5 Тае самае гадзіны зьявіліся палцы рукі людзкое й пісалі насупроці сьветача на тынку сьцяны каралеўскага палацу, і кароль бачыў часьць рукі, што пісала. 6 Тады кароль адмяніўся на відзе, і думкі ўзрушылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных скволелі, і калені біліся адно аб адно. 7 Крыкнуў кароль моцна, каб прывялі гвездароў, Хальдэяў а вяшчуноў. Адказаў кароль мудрыцом бабілёнскім і сказаў: „Кажны чалавек, што прачытае гэты напіс і і зьясьніць імне зн а чаньне яго, будзе адзеты ў шкарлат, і залаты ланцуг будзе на шыі ў яго, і трэйцім у каралеўстве будзе радзіць".
8 Тады прышлі ўсі мудрыцы каралеўскія, але не маглі напісу прачытаць і зн а чаньне яго абясьціць каралю. 9 Тады кароль Велшазар вельма заклапаціўся, і від быў адмяніўшыся ў яго, і панове ягоныя былі зумеўшыся.
10 З прыгоды гэтае караля а паноў ягоных караліца прышла да дому чэсьці; караліца г у кала й сказала: „Каролю, жыві на векі! няхай думкі твае ня ўзрушаюць цябе ані від твой меніцца! 11 Ё муж у каралеўстве тваім, у каторага дух сьвятых багоў; і за дзён айца твайго знойдзены былі ў ім асьвета а розум а мудрасьць, як мудрасьць багоў, і кароль Невухаднецар, айцец твой, каролю, айцец твой, быў прызначыўшы яго за начэльніка чараўнікоў, гвездароў, Хальдэяў, вяшчуноў, 12 Бо дасканальны дух а веданьне а цямленьне зьясьняць сны, разьвязаваць загадкі і разблытаваць вузлы былі знойдзены ў тым самым Данелю, каторага кароль назваў Велтэшазар. Дык цяпер няхай гукн у ць Данеля, і ён дасьць зьясьненьне".
1З Тады прывялі Данеля да караля. Кароль гукаў і сказаў Данелю: „Ці ты тый Данель, што із сыноў палону юдэйскага, каторага кароль, айцец мой, прывёў зь Юдэі? 14 Я чуў празь цябе, што дух багоў у табе, і асьвета а розум а дасканальная мудрасьць знойдзены ў табе. 15 І цяпер былі ўзьведзены да мяне мудрыцы, гвездары, каб прачыталі гэты напіс і зьясьнілі імне яго, але не маглі зн а чаньне гэтага слова зьясьніць імне. 6 І я чуў празь цябе, што ты можаш даваць зьясьненьні і разьвязаваць вузлы. Дык калі можаш прачытаць гэты напіс і абясьціць імне зьясьненьне, то ты будзеш адзеты ў шкарлат, і залаты ланцуг будзе на шыі ў цябе, і трэйцім у каралеўстве будзеш р а дзіць".
17 Тады Данель адказаў і сказаў каралю: „Няхай дары твае будуць табе, надгароду ж іншаму дай, усе ж напіс прачытаю каралю і абяшчу табе зьясьненьне. 18 Ты, каролю! найвышшы Бог даў Невухаднецару, айцу твайму, каралеўства а вялічча а славу а пазор. 19 І з прычыны вялічча, што Ён даў яму, усі люды, народы й мовы лякаліся а дрыжэлі перад ім: каго хацеў, забіваў, і каго хацеў, таго пакідаў жывога; і каго хацеў, таго вывышаў, і каго хацеў, таго паніжаў. 20 Але як сэрца ягонае ўзьнялося, і дух ягоны скалянеў у пысе, ён зьведзены з каралеўскага пасаду свайго, і слава ягоная адабрана ад яго; 21 І ад сыноў людзкіх быў прагнаны, і сэрца ягонае зраўнавалася ізь зьверавым, і зь дзік і мі асламі жыў; кармілі яго травою, як валы, і ад расы нябёснае цела ягонае мокла, пакуль ён не даведаўся, што радзе навышшы Бог каралеўства людзкое і каго хоча прызначае на яго.
22,,А ты, сыну ягоны Велшазару, не ўкарыў сэрца свайго, хоць ты ведаў усе гэта;
23 „Але супроці Спадара нябёс ты падняўся, і прынесьлі да цябе спрат дому Ягонага, і ты а панове твае, жонкі твае а мамошкі твае пілі віно зь іх, і ты хваліў багі срэбныя а залатыя, бранзовыя, зялезныя, дзярвяныя а каменныя, што ня бачаць ані чуюць, ані ведаюць; а Бога, у Каторага ў руццэ дых твой, і ў Каторага ўсі дарогі твае, ты ня ўславіў. 24 Тады была часьць рукі паслана ад Яго, і гэты напіс быў нарысаваны. 25 І гэта напіс, што напісаны:,Мене, Мене, Тэкел, Уфарсын'. 26 Гэта зьясьненьне словаў:,Мене' - палічыў Бог каралеўства тваё і скончыў яго; 27,Тэкел' -- ты зважаны на ваз е і знойдзены недастатным; 28,Перэс' - падзелена каралеўства тваё і дана Мідзянам а Пэрсам".
29 Тады расказаў Велшазар, і адзелі Данеля ў шкарлат, і ўзлажылі залаты ланцуг на шыю ягоную, і агаласілі ўзглядам яго, што ён будзе трэйцім параднікам у каралеўстве.
30 Тае ж ночы Велшазар, кароль Хальдэйскі, забіты.
31 І Дар Мід заняў караяеўства ў веку шасьцьдзясят двух год.
6 Зьлюб было Дару пастанавіць над каралеўствам сто дваццацёх князёў, каторыя былі б над цэлым каралеўствам; 2 А над гэтымі трох маршалкаў, з каторых Данель першы, каб гэтыя князі здавалі лічбы ім, і каб кароль ня меў ніякае страты. З Тады гэты Данель пераходзіў маршалкаў а князёў, бо ў яго быў дасканальны дух, і кароль думаў пастанавіць яго над цэлым каралеўствам. 4 Тады маршалкі а князі шукалі знайсьці прыклеп супроці Данеля ўзглядам каралеўства; але ніякага прыклепу ані заганы не маглі знайсьці, бо ён быў верны, і ня былі знойдзена ў ім ніякая абмыла альбо загана. 5 Тады сказалі гэныя людзі: „Мы ня знойдзем у Данелю гэтым якога-колечы прыклепу з выняткам, што знойдзем штось супроці яго ў праве Бога ягонага".
6 Тады гэтыя маршалкі а князі зьберліся да караля і гэтак сказалі яму: „Каролю Дару, жыві на векі! 7 Зрадзіліся ўсі маршалкі каралеўства, намесьнікі а князі, скарбныя а вайводцы ўставіць каралеўскую ўставу і зрабіць моцны пастаноў, каб калі хто да трыццацёх дзён будзе маліцца малітваю да якога Бога альбо да людзіны, а не да цябе, каролю, каб быў кінены ў лявіную яму. 8 Дык, каролю, устаў забарон і падпішы ліст, каб гэта ня было зьменена подле права Мідаў а Пэрсаў, каторае ня ўзрушаецца". 9 Затым кароль Дар падпісаў ліст а забарон. 10 І як Данель даведаўся, што ліст падпісаны, ён прышоў да дому свайго (а вокны ў пакою ягоным былі адчыненыя ў кірунку на Ерузалім), клякаў трэйчы ўдзень, і маліўся, і дзякаваў Богу свайму, як рабіў гэта калісь. 11 Тады людзі гэтыя зьберліся й засьпелі Данеля, як ён маліўся а пакорна прасіў Бога свайго. 12 Тады яны дабліжыліся й казалі каралю ўзглядам забарону каралеўскага: „Ці ня ты падпісаў забарон, што кажная людзіна, каторая будзе прасіць да трыццацёх дзён у якога-колечы Бога альбо ў людзіны, а ня ў цябе, каролю, будзе кінена ў лявіную яму?" Кароль адказаў і сказаў: „Праўдзівае гэта слова, каторае подле права Мідаў а Пэрсаў не мяняецца". 1З Тады яны адказалі й сказалі перад каралём: „Гэны Данель, што із сыноў палону Юдэйскага, не паважае цябе, каролю, ані пастанову, каторы ты падпісаў, але трэйчы ўдзень чыне малітву сваю". 14 Як кароль пачуў гэтыя словы, было яму вельмі няпрыемна, і пастанавіў у сэрцу сваім вывальніць Данеля, і стараўся аж да заходу сонца вывальніць яго. 15 Тады тыя людзі зьберліся да караля і сказалі каралю: „Ведай, каролю, што подле права Мідаў а Пэрсаў ніякі забарон ані ўстава, пастаноўленыя каралём, ня маюць быць зьменены". 16 Тады кароль расказаў, і прывялі Данеля, і кінулі ў лявіную яму. Кароль адказаў і сказаў Данелю: „Бог твой, Катораму ты служыш кажначасна, вывальне цябе". 17 І прын е сьлі камень, і палажылі на адтуліну ямы, і кароль запячатаваў яе жуковінаю сваёй і жуковінаю паноў сваіх, каб расказаньне ўзглядам Данілы не магло быць зьменена.
18 Адлі кароль адышоў да палацу свайго і правёў ноч постуючы, і ня прыносілі музыцкіх снадзяў да яго, і сон адышоў ад яго. 19 Тады кароль устаў золкам і хапліва пашоў да лявінае ямы. 20 І, падышоўшы да ямы, крыкнуў жаласным голасам Данелю, і адказаў кароль, і сказаў Данелю: „Данелю, слуга Бога жывога, ці Бог твой, Катораму ты кажначасна служыш, змог вывальніць цябе ад лявоў?" 21 Тады сказаў Данель каралю: „Каролю, жыві на векі! 22 Бог мой паслаў Ангіла Свайго і зачыніў ляпы лявоў, каб яны не пашкодзілі імне, бо як перад Ім нявіннасьць был а знойдзена ў імне, так і табе, каролю, я не зрабіў ніякае шкоды". 23 Тады кароль надзвычайна ўсьцешыўся зь яго і расказаў, каб вывялі Данеля зь ямы; дык Данель быў выняты зь ямы, і ніякае шкоды не знайшлі на ім, бо ён верыў у Бога свайго. 24 І кароль расказаў, і прывялі тых людзёў, што зьвінавалі Данеля, і кінулі ў лявіную яму, іх, дзеці іхныя а жонкі іхныя; і не дасяглі яны далоўя ямы, як апанавалі іх лявы і разарвалі ўсі косьці іхныя.
25 Тады кароль Дар напісаў усім людам, народам і мовам, што жылі на ўсёй зямлі: „Супакой хай множыцца вам! 26 Ад мяне выданы пастаноў, каб у кажнай дзяржаве каралеўства майго людзі дрыжэлі а баяліся Бога Данелявага, бо Ён Бог жывы, вечнаіснуючы, і каралеўства Ягонае ня будзе зьнішчана, і ўлада Ягоная аж да канца. 27 Ён вывальняе а выбаўляе, і дзее знакі а чудосы на небе й на зямлі, Ён вывальніў Данеля ад лявоў". 28 Дык гэты Данель меў дасьпех за дзяржавы Дара і за дзяржавы Кіра Пэрскага.
7 Першага году Велшазара, караля Бабілёнскага, Данель сьніў сон і відзеў відзені галавы свае на ложку сваім; тады ён запісаў гэны сон і расказаў істасьць справы.
2 Данель адказаў і сказаў: „Я відзеў у сваёй відзені ночы, і вось, чатыры вятры нябёсныя ваявалі на вялікім мору, З І чатыры вялізманыя зьвяры вышлі з мора, розныя адзін ад аднаго. 4 Першы як леў, але ў яго арліныя крылы. Як я глядзеў, крылы ягоныя былі адарваныя, і ён быў падняты ізь зямлі, і пастаноўлены на дзьве нагі, як людзіна, і сэрца людзкое было дана яму. 5 І во яшчэ другі зьвер, падобны да медзьвядзя, падняўся з аднаго боку, і тры скабы ў роце ў яго, меж зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму:,Устань, жары шмат мяса'. б Адлі я глянуў і бачу - яшчэ адзін, як леапард, у каторага на хрыбце чатыры птушыныя крылы; у зьвера былі таксама чатыры галавы, і ўлада была дана яму. 7 Потым я відзеў у ночных відзенях, і во - чацьверты зьвер, жахлівы а страшны а дужы надзвычайна; у яго вялікія зялезныя зубы; ён жэр а ірваў, астачу ж таптаў нагамі сваімі; ён быў накшы ад іншых зьвяроў, што былі перад ім, і дзесяць рог у яго. 8 Я назіраў рогі, і вось, адзін рог малы зьявіўся меж іх, перад каторым тры першыя рогі былі вырваны з карэньням, і вось, у гэтага рогу вочы, як вочы людзіны, і рот, што вымаўляў вялікія словы. 9 Назіраў я, аж пастаноўлены пасады, і Спрадвечны дзён сеў; адзецьце на Ім белае, як сьнег, і валасы на галаве Ягонай - як чыстая воўна; пасад Ягоны - агняное полымя, колы ягоныя - палаючае цяпло. 10 Агняны цурэй выцек а разьліўся перад Ім; тысяча тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысячаў дзесяткоў тысячаў стаялі перад Ім; суд сеў, і рашчыніліся кнігі. 11 У відзені відзеў я тады, што за вялікія словы, каторыя г у каў рог; відзень відзеў я, што зьвер быў забіты, і зьнішчана цела ягонае, і перадана полымені цяпла. 12 Што да засталых зьвяроў, то ўлада ў іх была адабрана, але жыцьцё іхнае працягнена да року а часу. 1З Бачыў я ў ночных відзенях, і вось, болкамі нябёсным! быццам Сын людзкі быў прышоўшы да Старога Днямі, да Яго. 14 І был а дана Яму ўлада а слава а каралеўства, каб усі люды, народы й мовы служылі Яму; ўлада Ягоная - ўлада вечная, каторая ня мінець, і каралеўства Ягонае ня будзе зьнішчана.
15 „Я, Дан е ль, зьн е марасьціўся ў духу сваім у целе, і відзені галавы мае пар у шыліі мяне. 16 Я дабліжыўся да аднаго з тых, што блізка стаялі, і папытаўся ў яго праўды праз усе гэта, і ён гутарыў з імною, і абясьціў імне значаньне гэтых рэчаў. 17,Гэтыя вялікія зьвяры, каторых чатыры - чатыры караля, што паўстануць ізь зямлі. 18 Але адзяржаць каралеўства сьвятыя Навышняга і будуць дзяржаці каралеўства на векі, на векі а векі'.
19 „Тады я хацеў даведацца праўды праз чацьвертага зьвера, што розьніўся ад усіх іншых, быў надзвычайна страшны, ізь зялезнымі зубамі а бранзовымі капцюрамі, жэр а трышчыў, астачу ж таптаў нагамі сваімі, 20 І зь дзесяцьма рагамі на галаве сваёй, і праз другога, што прышоў, і перад каторым палі тры, у каторага розе былі вочы й рот, што гу́каў вялікае, каторы выглядаў дужшым за сяброў сваіх.
21 „Я глядзеў, як гэны рог пачаў вайну ізь сьвятымі і перамагаў іх, 22 Пакуль ня прышоў Стары днямі, і суд быў даны сьвятым Навышняга, і настала пара, каб сьвятыя адзяржалі каралеўства.
23 „Гэтак ён сказаў:,Чацьверты зьвер - чацьвертае каралеўства будзе на зямлі, накшае ад усіх каралеўстваў, і будзе жэрці ўсю зямлю, і таптаць яе, і мяжджуліць. 24 А дзесяць рог значаць, што з гэнага каралеўства паўстане дзесяць каралёў, просьле іх паўстане адзін, накшы ад першых, і паніжа трох каралёў. 25 І будзе г у каць словы на Навышняга, і нікбіць сьвятых Навышняга, і падумае адмяніць поры а права, і яны будуць адданы ў рук у яму на час, часы а паў часу.
26 „,Але сядзе суд, і адыймуць у яго ўладу, каб згубіць а зьнішчыць да канца. 27 Каралеўства ж а ўлада а вялічча каралеўства пад цэлым небам будзе люду сьвятых Навышняга, Каторага каралеўства - каралеўства вечнае, і ўсі дзяржавы будуць служыць Яму і слухаць Яго'.
28 „Дагэтуль канец справе. Што да мяне, Данеля: думкі мае вельма палохалі мяне, і від мой адмяніўся ў імне; але я захаваў справу ў сэрцу сваім".
8 Трэйцяга году дзяржавы караля Велшазара відзень зьявілася імне, імне, Данелю, просьле гэнае, што зьявілася імне на пачатку. 2 І відзеў я ў відзені, і сталася, як я відзеў, што я ў Сусе, у палацу, каторы ў краіне Еламскай, і я відзеў у відзені, і я быў ля цур'я Улаю. 3 Тады я ўзьняў вочы свае і ўвідзеў: і вось, стаяў перад ракою баран; у яго рогі, ды рогі вялікія, але адзін большы за другі, і большы вырас пасьлей. 4 Я бачыў, што баран бадзецца на захад, і на поўнач, і на паўдня, ажно ніякі зьвер ня можа вытрываць перад ім, і нікога няма вывальніць ад яго; але ён рабіў подле волі свае і стаў вялікі. 5 І, як я разважаў, вось, казёл ішоў із захаду па відзе ўсяе зямлі і не датыкаўся зямлі; у гэтага казла тырчэў рог меж аччу. 6 І йшоў да рагатага барана, каторага я відзеў стаячага перад ракою, і пабег на яго ў шале сілы свае. 7 І я відзеў, што ён дабліжыўся да барана, і ўзлаваўся на яго, і боў яго, і зьбіў абодва рагі ягоныя; і ня было сілы ў барана ўстоіць супроці яго, але ён паваліў яго на зямлю і патаптаў яго; і ня было нікога вывальніць барана ад яго. 8 Затым казёл вырас вельма вялікі. І як ён падужэў, вялікі рог зламіўся, а вырасьлі выгляды чатырох замест яго на чатыры вятры нябёс. 9 І з аднаго зь іх вырас малы рог, каторы надзвычайна разросся на паўдня, на ўсход і да славутае зямлі. 10 І вырас аж да войска нябёснага, і ськінуў на зямлю з тога войска а з гвездаў, і патаптаў іх. 11 Нават із Князям войска раўнаваўся, Каторага штадзенныя аброкі былі аддалены, і месца сьвятыні Ягонае закінена. 12 І войска было дана яму супроці кажначаснага аброку з прычыны выступу, і ён к і нуў праўду на зямлю, дзеяў і меў дасьпех.
1З І пачуў я, як адзін сьвяты г у каў, і сказаў адзін сьвяты камусь, каторы г у каў: „Пакуль будзе відзень праз кажначасныя аброкі й выступ спустошаньня, пакуль сьвятыня а войска будуць таптаны нагамі?" 14 І сказаў імне: „Да дзьвюх тысячаў трыста вечароў і раніцаў; і аправена будзе сьвятыня".
15 І сталася, як я, Данель, відзеў відзень і шукаў зразуменьня, тады, вось, стала перад імною бы людзка́я хорма. 16 І я пачуў людзкі голас з пасярод Улал, што г у каў а сказаў: „Гаўрэлю! дай зразумець гэтаму відзень". 17 Ён падышоў блізка да тога месца, ідзе я стаяў, і як ён прышоў, я спалохаўся і паў на від свой; і сказаў ён імне: „Зразумей, сыну людзкі, што да часу канца гэта відзень". 18 І як ён г у каў з імною, я быў у глыбокім сьне зь відам сваім да зямлі; і ён даткнуўся да мяне, і пастанавіў мяне на месцу маім, 19 І сказаў: „Вось, абяшчу табе, што будзе на апошнім канцу абурэньня, бо канец станецца ў прызначаным часе.
20 „Баран, каторага ты відзеў з рагамі - каралі Мідзкі а Пэрскі. 21 А касматы казёл - кароль Грэцкі; а вялікі рог меж аччу ў яго - першы кароль. 22 Што ён зламіўся, замест яго паўсталі чатыры - чатыры каралеўствы паўстануць із народу, але ня ізь сілаю ягонаю.
23 „А ў вапошнім часе каралеўства іхнага, як выступнікі ўзыйдуць на верх, паўстане кароль гарэзнага віду, навытыраны ў падходах. 24 І ён умацуецца, але ня собскага моцаю, і на дзіва будзе нішчыць, і будзе дасьпяваць а дзеяць, і нішчыць будзе дужых а люд сьвяты. 25 І, дзякуючы розуму ягонаму, будзе дасьпешнаю ашука ў руццэ ягонай, і ўзьвялічыцца ён у сэрцу сваім, і ў часе міру шмат каго загубе, паўстане супроці Князя каралёў, але бяз рукі будзе зломлены. 26 І відзень празь вечар і раніцу, што сказана, праўдзівая; але ты заткні гэтую відзень, бо яна за шмат дзён''.
27 І я, Данель, заняўздолеў, і быў хворы колькі дзён, потым устаў і займаўся справамі каралеўскімі; і быў я зумеўшыся зь відзені, але ніхто гэтага не разумеў.
9 Першага году Дара Агасуеронка, з насеньня мідзкага, каторы караляваў над каралеўствам Хальдэйскім, 2 Першага году дзяржавы ягонае, я, Данель, уцяміў з кніг лік год, праз каторыя было слова СПАДАРОВА Ярэме прароку, што выпаўняцца семдзясят год спустошаньню Ерузаліму. З І зьвярнуў я від свой да Спадара Бога, каб шукаць малітваю а маленьнямі, у посьце а зрэбніне а попеле. 41 маліўся СПАДАРУ, Богу свайму, і спавядаўся, і сказаў: „Малю, Спад а ру, БОЖА вялікі а страшны, што заховуеш змову а міласэрдзе да тых, што любяць Цябе, і дзяржаць расказаньні Твае! 5 Ізграшылі мы і зрабілі бяспраўе, і зрабілі нягодна, і паўсталі, нават адступіўшы ад расказаньняў Тваіх і ад судоў Тваіх; б і ня слухалі мы слугаў Тваіх, прарокаў, каторыя г у калі імям Тваім каралём нашым, князём нашым а бацьком вашым а ўсяму люду зямлі. 7 У цябе, Спадару, справядлівасьць, а ў нас на відах сорам, як цяпер, у кажнага Юдэя, і ў жыхараў Ерузаліму, і ў вусіх Ізраялян, блізкіх і далёкіх, у вусіх краёх, куды Ты піхнуў іх за выступы іхныя, што яны выступілі супроці Цябе. 8 СПАДАРУ, сорам на відах у нас, у нашых каралёў, у нашых князёў, у нашых бацькоў, бо мы ізграшылі супроці Цябе. 9 У Спадара, Бога нашага, жаласьлівасьць а дараваньне, дарм а што мы паўсталі супроці Яго, 10 І ня слухалі голасу СПАДАРА, Бога нашага, каб хадзіць у пр а вах Ягоных, што Ён даў перад намі слугамі Сваімі, прарокамі. 11 І ўвесь Ізраель узрушылі права Твае і адвярнуліся, каб ня слухаць голасу Твайго; затым кляцьба вылілася на нас і прысяга, напісаныя ў праве Масея, слугі Божага, бо мы ізграшылі супроці Яго. 12 І споўніў Ён слова Свае, што казаў да нас а на судзьдзяў нашых, што судзілі нас, навёўшы на нас вялікае ліха; як дзеялася пад усім небам, як зьдзеялася над Ерузалімам. 1З Як напісана ў праве Масеявым, стрэла нас усе гэтае ліха; не маліліся мы, адылі, СПАДАРУ, Богу нашаму, каб адвярнуцца нам ад бяспраўя свайго і ўцяміць праўду Тваю. 14 Затым СПАДАР чукава глядзеў на гэта ліха і навёў яго на нас, бо СПАДАР, Бог наш, справядлівы ў вусіх учынках Сваіх, што Ён чыне, бо мы ня слухалі голасу Ягонага. 15 І цяпер, Спад а ру, Божа наш, што вывеў люд Свой ізь зямлі Ягіпецкае рукою моцнаю і зрабіў Сабе імя, як сядні, мы ізграшылі, мы нягодна зрабілі. 16 Спад а ру! подле ўсяе справядлівасьці Твае няхай жа адвернуцца гнеў Твой а абурэньне Твае ад места Твайго Ерузаліму, сьвятое гары Твае, бо за грахі нашы а за бяспраўі айцоў нашых Ерузалім а люд Твой у грэбаваньню ў вусіх, што навокал нас. 17 Дык цяпер, пачуй, Божа наш, малітву слугі Свайго а мальбу ягоную і зазьзяй відам Сваім на сьвятыню Сваю, што спустошана, дзеля Спадара. 18 Нахіні, Божа мой, вуха Сваё й пачуй, адчыні вочы Свае й глянь на спустошаньні нашы а на места, названае імям Тваім, бо ня дзеля нейкае справядлівасьці нашае кладзем перад Табою маленьні нашы, але дзеля вялікага міласэрдзя Твайго. 19 Спадару! пачуй; Спадару! даруй; Спадару! ўважай і чыні. не адвалакай дзеля Сябе, Божа мой; бо імя Твае мянуецца на месьце Тваім і на людзе Тваім".
20 І пакуль я г у каў а маліўся, і спавядаўся з грэху свайго а, з грэху люду свайго, і пакладаў мальбу сваю перад СПАДАРОМ, Богам сваім, за сьвятую гару Бога свайго, - 21 І пакуль я г у каў у малітве, муж тый Гаўрэль, каторага я бачыў у відзені спачатку, ўборзьдзе прыляцеў, даткнуўся да мяне каля часу вячэрнага аброку, 22 І даў імне разумець, і размаўляў з імной, і сказаў: „Данелю, цяпер я вышаў даць табе навытыраньне разуменьня. 23 На пачатку маленьня твайго вышла слова, і я прышоў абясьціць, бо ты жаданы; дык зразумей слова і разумее відзень.
24 „Семдзясят тыдняў прызначана люду твайму а месту Сьвятому твайму, каб скончыць выступ, і запячатаваць грэх, і ласку ўчыніць узглядам бяспраўя, і прынесьці вечную справядлівасьць, і запячатаваць відзені а прароку, і памазаць Сьвятое Сьвятых. 25 Дык ведай а разумей: ад выхаду слова аднавіць а збудаваць Ерузалім да Месіі Князя мінець сем тыдняў а шасьцьдзясят два тыдні, і будуць адноўлены а адбудав а ны вуліца а мур, нават у часох уціску. 26 І за шасьцьдзясят два тыдні жыцьцё Месіі будзе сьцята, але не за Самога Сябе, а места а сьвятыню зьнішча люд князя, каторы прыйдзе, і канец яго з паводкаю, і да канца вайны наканаваны спустошаньні. 27 І ўмацуе змову шмат каму пераз адзін тыдзень, і ў палавіцы тыдня спыне аброк а хлебны аброк, і на крыле агідаў будзе пустошыць, і аж да сканчэньня а накававаньвя выльлецца на спустошанае".
10 Трэйцяга году Кіра, караля Пэрскага, было аб'яўлена слова Данелю, каторага імя было Велтэшазар; і слова праўдзівае, і вайна вялікая; і ён зразумеў слова, і меў зразуменьне відзені. 2 Тых дзён я, Данель, быў у жалобе тры поўныя тыдні. З Хлеба ня еў, ані мяса, ані віно ня йшло ў рот мой, і ня м а сьціў сябе, пакуль ня выпаўніліся тры тыдні.
4 І дваццаць чацьвертага дня першага месяца, як я быў ля берагу вялікае ракі, каторая Тыгра, 5 І ўзьняў я вочы свае, і глядзеў, і ўвідзеў, і вось, людзіна, адзеўшыся ў ляньнін у, і сьцёгны ейныя паперазаныя шчырым золатам із Уфазу. 6 І цела ейнае - як бэрыл, і від ейны - як выгляд маланьні і вочы ейныя - як полымя цяпла, і цэўі ейныя, і ногі ейныя - колеру палерававае бронзы, і гук словаў ейных - як гук множасьці. 7 І я, Данель, адзін відзеў гэтую відзень, а людзі, што былі з імною, ня відзелі гэтае відзені; але вялікая дрыгота напала на іх, ажно яны ўцяклі, каб схавацца. 8 Дык я застаўся адзін і відзеў гэтую вялікую відзень, і ня стала сілы ў імне, бо ўрода мая адмянілася ў імне аж да зьнішчэньня. 9 І чуў я голас словаў ягоных; і як я пачуў голас словаў ягоных, тады я быў у глыбокім сьне на відзе сваім і на відзе сваім да зямлі. 10 І вось, рука даткнулася да мяне і закранула мяне па каленях маіх і па далонях рук маіх. 11 І сказаў ён імне: „Данелю, мужу жаданы, зразумей словы, што я скажу табе, і стань проста, бо да цябе я пасланы цяпер". І як ён казаў гэтае слова імне, я стаяў дрыжачы. 12 Тады сказаў ён імне: „Ня бойся, Данелю, бо зь першага дня, што ты пастанавіў сэрца свае да зразуменьня і паніжыўся перад Богам сваім, словы твае былі пачуты, і я прышоў дзеля словаў тваіх; 1З Але князь Пэрскага каралеўства стаяў супроці мяне дваццаць адзін дзень; гля, адылі, Міхайла, адзін ізь першых князёў, прышоў памагчы імне, і я заставаўся там каля князёў Пэрскіх. 14 Цяпер я прышоў даць табе зразумець, што прыгодзіцца люду твайму апошніх дзён, бо відзень на шмат дзён яшчэ.
15 І як ён г у каў гэткія словы, я спусьціў від свой далоў і занямеў. 16 І вось, бы падобнасьць сыноў людзкіх даткнулася да вуснаў маіх, і я адчыніў рот свой, і г у каў, і сказаў таму, хто стаяў супроці мяне: „Спадару мой, ад відзені болі мае абярнуліся на мяне, і я не задзяржаў сілы. 17 Бо як можа гэты слуга спадара майго размаўляць із гэтым спадаром маім? бо што да мяне, адразу не засталося сілы ў імне".
18 Тады йзноў даткнуўся на выгляд бы чалавек і пасіл і ў мяне, 19 І сказаў: „Ня бойся, жаданы мужу! супакой табе; мацуйся а мацуйся". І як ён казаў імне, я падужэў і сказаў: Кажы, спад а ру мой, бо ты пасіл і ў мяне". 20 І ён сказаў: „Ці ведаеш ты, чаму я прышоў да цябе? І цяпер я зьвярнуся ходацца з князям Пэрскім; і я выйду, і гля, прыйдзе князь Грэцкі. 21 Пакажу я, адылі, табе, што зацемлена ў Пісьме праўды; і ніхто ня с і ліцца з імною ў гэтым, адно Міхайла, князь вашы.
11 „Таксама я першага году Дара Мідзкага стаў, каб умацаваць а пасіліць яго. 2 І цяпер скажу табе праўду: абач, паўстануць яшчэ тры каралі ў Пэрсі; і чацьверты пярэйдзе ўсіх багацьцям сваім, і як ён умацуецца багацьцям сваім, узруша ўсіх на каралеўства Грэцкае. З І магутны кароль паўстане, што будзе радзіць зь вялікаю уладаю і будзе рабіць подле волі свае. 4 І як ён паўстане, каралеўства ягонае будзе зломлена й будзе падзелена на чатыры вятры нябёсныя, ды ня меж патомкаў ягоных ані з уладаю тых, што яго р а дзілі, бо каралеўства ягонае будзе вырвана з карэньням, нават да іншых побач гэтых.
5 „І ўмацуецца кароль паўднявы, і з князёў ягоных, і ён будзе дужшы за яго, і будзе мець уладу, і ўлада ягоная - ўлада вялікая.
6 „І ў канцу год яны пасваячацца, бо дачка паўднявога караля прыйдзе да караля паўночнага зрабіць паправу; але яна не адзяржыць сілы ў руццэ, і ён ня вытрывае ані цаўё ягонае, але яна будзе выдана, і прыданыя ейныя, і тый, каторага яна нарадзіла, і тый, што сіліў яе тых часоў.
7 „Але з атожылы карэньня ейнага паўстане на месца ягонае, каторы прыйдзе з войскам, і ўвыйдзе ў вумацаваньні паўночнага караля, і заладзе зь ім справу, і нераможа яго. 8 І перавязець таксама да Ягіпту ў палон багі іхныя з вылітымі балванамі іхнымі, з дарагім судзьдзям іхным, срэбным а залатым; і ён будзе трываць больш год, чымся кароль паўночны.
9 „Дык кароль паўднявы прыйдзе да каралеўства, зьвернецца да зямлі свае. 10 Сынове ягоныя, адылі, узброяцца і зьбяруць множасьць вялікіх сілаў, і адзін напэўна пойдзе, і разальлецца, і пройдзе, тады зьвернецца й будзе націскаць на ўмацаваньні ягоныя. 11 І ўзлуецца паўднявы кароль, і выступе, і будзе біцца зь ім, з каралём паўночным, і выставе вялікую множасьць, і множасьць будзе дана ў рук у ягоную. 12 Як зьбярэць тую множасьць, узьнімецца сэрца ягонае, і ён ськіне далоў шмат якіх дзесяць тысячаў, адылі, не падужэе;
1З „Бо кароль паўночны зьвернецца і выставе множасьць большую за ранейшую, і напэўна прыйдзе ў канцу часоў, нават год, зь вялікім войскам і зь вялікім багацьцям. 14 І тых часоў шмат якія паўстануць супроці караля паўднявога, і глабаньнікі зь люду твайго падыймуцца, каб выпаўнілася відзень, але яны паваляцца.
15 „Дык кароль паўночны прыйдзе, і насыпе вал, і пераможа абароннае места, і цэўі паўдня ня вытрываюць, ані выборны люд ягоны, ані дужасьць ня вытрывае. 16 Але тый, што прыйдзе на яго, будзе дзеяць самадумам, і ніхто не спрацівіцца яму; і стане ў пазорнай зямлі, што рукою ягонаю будзе зьнікбена. 17 І зьверне від свой, каб увыйсьці ізь сілаю ўсяго каралеўства, і пасьцівыя зь ім, гэтак зробе; і дасьць дачку жанок на згубу яе, але яна ня стане на баку ягоным ані будзе за яго.
18 „І зьверне від свой да абтокаў, і пераможа шмат якіх; але спыне князь зробленую ім ганьбу і нават зьверне ганьбу назад на яго самога. 19 Тады зьверне від свой да гораду собскае зямлі, але спатыкнецца а паваліцца, і ня знойдуць. 20 Тады паўстане на месца ягонае зьбіраньнік падачкаў у славе каралеўскай, але за колькі дзён будзе зломлены, не ад гневу ані ў бітв е.
21 „І на месца ягонае паўстане няслаўны, катораму не дадуць каралеўскае сьці; але ён ціха прыйдзе й лёсткамі ўмацуе каралеўства. 22 І цэўямі ягонымі, як паводкаю, заліты будуць ім і патрышчаны; але, таксама князь змовы. 23 І, пасябраваўшы зь ім, ён будзе тарнаваць ізрадзтва, бо ён узыйдзе а ўмацуецца з малым народам. 24 Увыйдзе ён на супакойныя а ўродлівыя месцы краю і зробе, чаго не рабілі айцове ягоныя ані айцове айцоў ягоных; здабытак а гл а бань а багацьце раськіне ім, і праз гарады задумае думкі, адно да часу.
25 „І ўзруша сілу сваю й сэрца сваё зь вялікаю сілаю на караля паўднявога, і кароль паўднявы выступе на бітв у зь вельма вялікім а дужым войскам, але ня ўстое, бо абдумаюць на яго думы. 26 Бо тыя, што ядуць дзель ежы ягонае, зломяць яго, і войска ягонае разальлецца, і шмат паваліцца забітых.
27 І сэрцы абодвых гэтых каралёў будуць рабіць ліха, і яны будуць гукаць ману за адным сталом, але ня будуць мець дасьпеху, бо канец яшчэ адкладзены на прызначаны час. 28 І зьвернецца ён да свае зямлі зь вялікім багацьцям, і сэрца ягонае супроці сьвятое змовы, і зробе, і зьвернецца да зямлі свае. 29 На прызначаны час зьвернецца і прыйдзе на паўдня; і ня будзе, як ранейшае і як апошняе;
30 „Бо прыйдуць супроці яго караблі Кітымскія, і ён зьн е марасьціцца, і зьвернецца, і будзе абурыўшыся на сьвятую змову; і зробе, і зьвернецца, і будзе мець разуменьне з тымі, што пакінулі сьвятую змову. 31 І паўстануць ад яго дужшыя, каторыя збудзеняць сьвятыню, гэты горад, аддаляць кажначасныя аброкі і пастановяць агіду спустошаньня. 32 І таковых, што нягодна дзеюць да змовы, ён улабуне лёсткамі, але люд, што знае Бога свайго, умацуецца й будзе дзеяць. 33 І разумныя меж люду дадуць разуменьне шмат каму, паваляцца, адылі, і ад мяча й ад полымені, у палоне а ў глабані шмат дзён. 34 І, як будуць валіцца, будуць спадзявацца малое памогі; шмат хто, адылі, прылучыцца да іх падлыжна. 35 І з тых разумных будуць валіцца, каб пералітаваць іх а ачысьціць а выбяліць аж да пары канца, бо яшчэ патрывае да прызначанага року.
36 „І кароль будзе дзеяць самадумам, і вывыш а цца, і ўзьвяліч а цца над кажным богам і над БОГАМ багоў, і будзе г у каць дзіўствавае, і будзе мець дасьпех, пакуль ня зьдзеецца абурэньне, бо накававанае станецца. 37 І на багоў айцоў сваіх ён ня будзе зважаць, ані на жаданьне жанок, ані на якога-колечы бога будзе зважаць, бо ўзьвялічыцца над усім. 38 Але бога гарадоў на месцу яго будзе сьціць, ды бога, каторага ня зналі айцове ягоныя, ён будзе сьціць золатам а срэбрам а дарагім каменьням а прыемнымі рэчмі. 39 І зробе з наймацнейшымі гарадамі, як із чужымі багамі; тым, што яго прызнаюць, ён памножа чэсьць, прызнача іх за дзяржаўцаў над шмат кім і падзеле зямлю за плату.
40 „І ў часе канчатку гэтага часу стыкнецца зь ім кароль паўднявы, і, як бура, пойдзе на яго кароль паўночны зь цялежкамі а коньнікамі а з чысьленымі караблямі, і ўвыйдзе ў землі, і зальле, і пярэйдзе. 41 І прыйдзе ён да пазорнае зямлі, і шмат якія спатыкнуцца; але гэтыя ўцякуць ад рукі ягонае: Едом а Моаў а галоўныя із сыноў Амонавых. 42 І выцягне рук у сваю на краі, і зямля Япіпецкая ня будзе на ўцекі. 43 І ён будзе мець уладу над залатымі а срэбнымі скарбамі і над жаданымі рэчмі Ягіпту; і Лібяне, і Ефіопляне пойдуць за ім. 44 Але ведамкі з усходу й поўначы зьн е марасьцяць яго, дык пойдзе ён у вялікай злосьці губіць а пустошыць шмат каго. 45 І разапнець палацовыя буданы свае меж мораў і пазорнае Сьвятое гары, і прыйдзе да канца свайго, і ня будзе яму памачнік а.
12 "І паўстане ў тым часе Міхайла, вялікі князь, што заступаецца за сыноў люду твайго; і настане гаротны час, якога ня бывала адгэнуль, як існуе народ, дагэтуль; і ў тым часе люд твой уцячэць, кажны знойдзены запісаным у кнізе.
2 „І шмат хто ізь сьпячых у пыле зямлі прачхнуцца, гэтыя да жыцьця вечнага, а гэныя на сорам, вечнае грэбаваньне. З І разумныя будуць зьзяць, як бліск нябёсны, і тыя, што прывядуць да праўды шмат каго - як зоры, на векі а векі.
4 „Але ты, Данелю, замкні словы гэтыя і запячатуй кнігу аж да часу канца; шмат хто прабяжыць туды-сюды, і памножыцца веданьне".
5 І глянуў я, Данель, і вось, стаяла іншых двух, адзін на гэтым баку берагу ракі, а другі на гэным баку берагу ракі. 6 І сказаў мужу ў ляньнін е, што над вадою ракі: „Калі будзе канец гэтым чудосам?"
7 І пачуў я мужа ў ляньнін е, што быў над вадою ракі, як ён падняў правіцу сваю й лявіцу сваю к небу і прысягнуў Жывучым вечна, што да часу, часоў а палавіцы, і як скончыцца расьцярушэньне сілы сьвятога люду, тады ўсе гэта будзе здойсьнена. 8 І я пачуў, але не зразумеў, тады сказаў: „Спадару мой! што за канец гэтаму?"
9 І ён сказаў: „Ідзі, Данелю, бо словы замкнёныя а запячатаваныя аж да часу канца. 10 Шмат хто будзе ачышчаны а выбелены а вылітаваны; нягодныя, адылі, будуць рабіць нягодна, і ніхто зь нягодных не зразумее, але разумныя зразумеюць. 11 І ад часу адд а леньня кажначаснага аброку і пастанаўленьня агіды спустошаньня мінець тысяча дзьвесьце дзевяцьдзясят дзён.
12 „Дабраславёны, хто дачакае а дойдзе да тысяча трыста трыццаць пятага дня.
13 „Але ты йдзі да канца, і супачынеш, і паўстанеш да свае долі ў канцу дзён".
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 60 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кніга прарокі Езэкіеля 6 страница | | | Кніга прарокі Госі |