Читайте также: |
|
1 Слова СПАДАРОВА, што было Госі Беронку за дзён Узі, Ёфама, Агаза, Гэзэкі, каралёў Юдэйскіх, і за дзён Еровоама Ёашонка, караля Ізраельскага. 2 Пачатак слова СПАДАРОВАГА Госям.
І сказаў СПАДАР Госі: „Ідзі, вазьмі сабе жонку зь бязуляў і дзеці зь бязулства, бо зямля надта бязулствавала, адыходзячы ад СПАДАРА". 3 І пайшоў ён, і ўзяў Гомер Дыў-Лаімішку; і яна зачала́, і нарадзіла яму сына. 4 І сказаў СПАДАР яму: „Назаві імя ягонае Езрэель, бо яшчэ крыху, і Я спаганю кроў Езрэеля на доме Егавым, і спыню каралеўства дому Ізраелявага. 5 І станецца таго дня, што я патрышчу лук Ізраеляў у даліне́ Езрэелявай".
6 І зачала́ яна ізноў, і сказаў яму: „Назаві імя ейнае: Ло-Ругама, бо наперад Я ня буду спагадаць дому Ізраеляваму, каб, даруючы, дараваў ім. 7 А дом Юдзін я пажалею а выбаўлю іх СПАДАРОМ, Богам іхным, а ня выбаўлю іх лукам, ані мячом, ані бітвою, ані коньмі, ані коньнікамі".
8 Адвучыўшы Ло-Ругаму, яна зачала а нарадзіла сына. 9 І сказаў: „Назаві імя ягонае: Лоамі, бо вы ня люд Мой, і я ня буду вашым".
10 яшчэ будзе лік сыноў Ізраелявых, як пясок морскі, каторага нельга памераць ані палічыць; і станецца, замест тога, што казалі ім: „Вы ня люд Мой", скажуць ім: „Вы сынове БОГА жывога". 11 І зьбяруцца разам, і прызначаць сабе аднаго за галаву, і ўзыйдуць ізь зямлі; бо вялікі дзень Езрэеляў.
Кажыце братом вашым: „Аммі" і сёстрам вашым: „Ругама". 2 Правуйцеся з маткаю вашаю, правуйцеся, бо яна ня жонка Імне, ані Я муж ёй, каб яна адда́ліла бязулства ізь віду свайго і чужалоства з памеж пелькаў сваіх. 3 Каб Я ня выставіў яе аголенаю і не пастанавіў яе як у дзень, калі яна нарадзілася, і не зрабіў яе, як пустыню і не абярнуў яе ў сухую зямлю, і не замарыў яе смагаю. 4 І сыноў ейных не пажалею, бо яны сыны бязулства; 5 Бо маці іхная бязулствавала; тая, што радзіла іх, зрабіла ганебна; бо яна казала:,Пайду за палюбоўнікамі сваімі, што даюць хлеб імне й ваду імне, воўну імне а лён імне, аліву імне а напіткі імне', б Затым, вось, Я загараджу дарогу тваю цернямі і агараджу агарожаю яе, і сьцежак сваіх яна ня знойдзе. 7 І пажанецца за палюбоўнікамі сваімі, але не дажанець іх; і будзе шукаць іх, але ня знойдзе і скажа:,Пайду й зьвярнуся да свайго першага мужа, бо тады было імне лягчэй, чымся цяпер'. 8 Бо яна ня ведала, што Я даваў ёй збожжа а вінны сок а аліву, і памножыў ёй срэбра а золата, з каторага яны зрабілі аброк Ваалу. 9 Затым зьвярнуся і адбяру збожжа Сваё часу яго, і вінны сок Свой упару яго, і выратую воўну Сваю а лён Свой, даны
накрываць голасьць ейную. 10 І цяпер адкрыю сорам ейны на ачох палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня вывальне яе з рукі Мае. 11 І спыню ўсю весялосьць ейную, сьвяты ейныя, маладзікі ейныя а сыботы ейныя а ўсі ўрочыстыя поры ейныя. 12 І спустошу віны ейныя а фіґі ейныя, праз каторыя яна кажа:,Гэта заплата мая, што далі імне палюбоўнікі мае'; а Я абярну іх у лес, і зьвяры палявыя зьядуць іх. 1З І даведаюся да яе за дні Ваалам, калі яна кадзіла ім, і прыбіралася завушніцамі а кралямі, і хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а Мяне забылася, агалашае СПАДАР.
14 „Затым, вось, і Я прынаджу яе, і павяду яе на пустыню, і буду гукаць да сэрца ейнага. 15 І дам ёй стуль вінныя народы і далін у Ахор дзеля дзьвярэй надзеі; і яна будзе пяяць там, як за дзён маладосьці свае і як у дзень, як узышла ізь зямлі Ягіпецкае.
16 „І будзе таго дня, агалашае СПАДАР, будзеш гук а ць Мяне:,Мужу мой', але ня будзеш гук а ць Мяне:,Ваале'. 17 І адд а лю ймёны Ваалаў з вуснаў ейных, і яны ня будуць болей менаваныя ймёнамі сваімі. 18 І таго дня ўчыню змову ім ізь зьвярмі палявымі, і з птушкамі нябёсным! і з паўзунамі земнымі; і лук, і меч, і бітв у патрышчу ізь зямлі, і дам ім супачываць бясьпечна. 19 І заручу цябе із Сабою на векі; але, заручу цябе із Сабою справядлівасьцяй а судам а міласэрдзям а спагадаю. 20 І заручу цябе із Сабою вернасьцяй, і ты пазнаеш СПАДАРА.
21 „І станецца ў тым часе, што Я буду адказаваць, агалашае СПАДАР, буду адказаваць нябёсам; а яны будуць адказаваць зямлі; 22 А зямля будзе адказаваць збожжу а а вінному соку а аліве; а яны будуць адказаваць Езрэелю. 23 І пасею яе Сабе ў зямлі, і пажалею Ло-Ругаму, і буду казаць не Свайму люду:,Ты люд Мой', а ён скажа:,Бог мой' ".
3 І сказаў СПАДАР імне: „Ідзі яшчэ, пакахай жонку, каханую прыяцелям сваім, але чужаложніцу, падобна да любові СПАДАРА да сыноў Ізраелявых, а яны абарачаюцца да багоў іншых і любяць віны". 2 Затым купіў я сабе яе за пятнанцаць срэбнікаў і за гомер ячменю, і за паўгомеру ячменю; З І сказаў ёй: „Заставайся з імною шмат дзён; не бязуль і ня будзь іншаму; дык я таксама буду да цябе"; 4 Бо даўгія дні сынове Ізраелявы застануцца без караля а бяз князя, і без аброку, і без выразанага, і без наплечніка, і бяз хатніх балваноў. 5 Потым навернуцца сынове Ізраелявы і будуць шукаць СПАДАРА, Бога свайго, і Давіда, караля свайго, і з боязьню абернуцца да СПАДАРА а дабрыні Ягонае ў вапошніх днёх.
4 Слухайце слова СПАДАРОВА, сынове Ізраелявы; бо ў СПАДАРА сьпярэчка із жыхарамі гэтае зямлі, бо нямаш праўды ані міласэрдзя, ані пазнаньня Бога на зямлі. 2 Прысяганьням а перачэньням а ўбіўствам а зладзействам а чужалоствам яны выбухлі, і кроў даганяе кроў. З Затым зямля будзе ў жалобе, і кажны, што жывець на ёй, скволее ізь зьвярмі палявымі й птушкамі нябёснымі, нават і рыбы морскія будуць забраны. 4 Але ніхто не пярэч ані гань другога, бо люд твой як тыя, што сьперачаюцца ізь сьвятаром, б І спатыкнешся серадня, і прарока таксама паваліцца з табою ночы, і адатну маці тваю. 6 Люд Мой адцяты за нястачу веданьня, бо ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе, каб ты не сьвятарстваваў Імне; а што ты забыўся права Бога свайго, Я таксама забудуся сыноў тваіх. 7 Чым болей яны мнажыліся, тым балей грашылі супроці Мяне; славу іхную абярну ў сорам. 8 Жывяцца грэхам люду Майго, і да бяспраўя іхнага імкнецца душа іхная. 9 І станецца як люду, так сьвятару; і пакараю яго за дарогі ягоныя, і ўчынкі ягоныя абярну на яго. 10 Бо будуць есьці - і не насыцяцца, будуць бязуліць - і не размножацца; бо пакінулі зважаць на СПАДАРА. 11 Бязулства а віно а вінны сок забіраюць сэрца. 12 Люд Мой пытаецца ў пня свайго, і кій ягоны зьясьняе яму; бо дух бязулства прычыніў абмылу, і ад Бога свайго ішлі ў бязулства. 1З Абракаюць на вярхох гор і кадзяць на ўзгорках, пад дубамі а таполямі а вязамі, бо добры сьцень іх. Затым дачкі вашыя будуць бязуліць, і нявесткі вашыя - чужаложыць. 14 Я не пакараю дачок вашых за бязулства ані нявестак вашых за чужалоства, бо яны бываюць ізь бязулямі і абракаюць ізь сьвятарамі бязулства; але люд, што не разумее, упадзець. 15 Калі ты, Ізраелю, бязуліш, няхай бы Юда не выступаў; і не хадзіце да Гілґалу ані ўходзьце да Бет-Авену, ані прысягайце: „Жыў СПАДАР!" 16 Бо, як цяліца ўпорлівая, быў упорл і івы Ізраель; цяпер СПАДАР будзе п а сьціць іх, як баранчыка на прасторным месцу. 17 Яхрэм злучыўся з балванамі; пакінь яго. 18 Упорлівымі іх робе напітак іхны, яны бязуляць кажначасна; вельма любяць сорам абароньнікі іх. 19 Вецер ахопе іх крыламі сваімі, і засаромяцца яны аброкаў сваіх.
5 Слухайце гэта, сьвятарове, і прыслух а йцеся, доме Ізраеляў, і нахіні вуха, доме каралеўскі, бо суд супроці вас, бо вы былі п а садкаю Міцпе і расьцягненаю сецьцю на Табору. 2 І бунтаўнікі жадаюць забіваць, хоць Я г а ню іх усіх. 3 Знаю Яхрэма, і Ізраель не схаваны ад Мяне; бо цяпер, Яхрэме, ты бязуліш, Ізраель сплюпаўлены. 4 Не даюць учынкі іхныя навярнуцца да Бога свайго, бо дух бязулства ўнутры ў іх, і яны ня знаюць СПАДАРА. 5 І пыха Ізраелява сьветча на відзе ягоным; за тое Ізраель а Яхрэм спатыкнуцца ў бяспраўю сваім; Юда таксама спатыкнецца зь імі. 6 З авечкамі сваімі а з народамі сваімі пойдуць шукаць СПАДАРА, але ня знойдуць: Ён зд а ліўся ад іх. 7 СПАДАРА яны ізрадзілі, бо нарадз і лі чужыя дзеці; цяпер зжарэць іх месяц зь дзельмі іхнымі.
8 Трубіце ў рог у Ґівеі і ў трубу ў Раме, трубіце ў Бет-Авене, па табе, Веняміне! 9 Яхрэм будзе спустошаны ў дзень г а неньня; меж пакаленьняў Ізраелявых я абяшчу, што канечне будзе. 10 Князі Юдзіны былі, як тыя, што перасуваюць граніцу: як ваду, выльлю на іх гнеў свой. 11 Яхрэм уцісьнены, патрышчаны судам, бо адно ў вахвоту хадзіў подле расказаньня. 12 А Я буду як моль Яхрэму, і дому Юдзінаму як гнільлё. 1З Як Яхрэм абачыў хваробу сваю і Юда - рану сваю, тады пашоў Яхрэм да Асура й паслаў караля Ярэву; але ён ня можа ўздаравіць вас ані вылячыць рану вашу; 14 Бо Я як леў Яхрэму і як левянё дому Юдзінаму: Я, Я разарву й адыйду; панясу, і ніхто ня вывальне. 15 Пайду й зьвярнуся на месца Сваё, пакуль яны ня прызнаюць выступу свайго і ня будуць шукаць віду Майго; у гароце сваёй будуць шукаць Мяне рана.
6 „Пайдзіма й зьвярн і мася да ° СПАДАРА, бо Ён разьдзер і Ён ўздарове нас, выцяў і завяжа нам. 2 За два дні ажыве нас, на трэйці дзень ускрэсе вас, і мы будзем жыць перад відам Ягоным. З Тады пазнаем, пажанемся пазнаць СПАДАРА; прыход Ягоны прыгатаваны як раньне, і Ён прыйдзе да нас як дождж, як вяснушчы й восенскі дождж на зямлю". 4 Што Імне рабіць із табою, Яхрэме? што Імне рабіць із табою, Юда? бо міласэрдзе ваша як ранічны туман, і мінае як раса нараніцы. 5 Затым Я часаў іх прарокамі і забіваў іх словамі вуснаў Сваіх, і суды твае, як сьвятліня выйдуць; б Бо Я жадаў міласэрдзя, а не аброку, і знацьця Бога болей, чымся ўсепаленьняў. 7 Але яны, як Адам, узрушылі змову, тым ізрадзілі Мяне. 8 Гілеад места іхнае, каторае робе бяспраўе, сплюгаўлены крывёю. 9 Як чарада глабаньнікаў цікуе на чалавека, так груд сьвятароў забівае на дарозе да Шыхему, бо яны бязуляць. 10 У доме Ізраелявым Я бачыў жахлівае: там бязулства Яхрэма, сплюгавіўся Ізраель. 11 І нават, Юда, прызначана жніво табе, як Я зьвярну палон люду Свайго.
7 Як Я лячыў Ізраеля, тады адкрылася бяспраўе Яхрэмава, і нягоднасьць Самары; бо тарнуюць ману, і ўходзе злодзей, і народы глабаньнікаў глабаюць вонках. 2 І ня кажуць яны ў сэрцу сваім, што Я помню ўсі нягоднасьці іхныя; цяпер абступаюць іх учынкі іхныя; яны перад відам Маім былі. З Вяселяць караля нягоднасьцьмі сваімі і князёў - маною сваёй. 4 Яны ўсі чужаложны, як печ, нацепленая пекаром, што перастаець падкладаць ад замесу да закісу цеста. 5 У дзень караля нашага князі задалі яму хваробу бутлямі віна, ён выцяг а е руку сваю із скалазубамі; б Бо да свайго цікаваньня яны прытарнавалі сэрцы свае, як печ: усю ноч сьпіць пякар іхны, а нараніцы яна гарыць як палаючае цяпло. 7 Усі яны распаленыя, як печ, і пажэрлі судзьдзяў сваіх; усі каралёве іхныя ўпалыя, ніхто зь іх ня гук а е да Мяне. 8 Яхрэм, ён зьмяшаўся зь людамі, Яхрэм - неперавернены сачэнь. Чужаземцы жэрлі сілу ягоную а ён ня ведае; але, сівыя валасы выскачылі на ім, адылі ён ня ведае. 10 І пыха Ізраелнва сьветча ў вочы супроці яго, і яны не зварачаюцца да СПАДАРА, Бога свайго, ані шукаюць яго з усім гэтым. 11 Яхрэм як дурная галуба бяз сэрца: гук а юць Ягіпет, ідуць да Асыры. 12 Калі яны пойдуць, Я расьцягну на іх сець Сваю; як птушкі нябёсныя, зьвяду іх далоў; пакараю іх, як збор іхны чуў.
1З Авохці ім, бо яны пабадзяліся ад Мяне; зьгінота ім, бо яны выступілі супроці Мяне. Я адкупіў іх, а яны гукалі на Мяне манлівае. 14 І ня гукалі да Мяне ў сэрцу сваім, як былі на ложках сваіх; зьбіраюцца дзеля збожжа а віннога соку, паўстаюць супроці Мяне. 15 Хоць Я зазырыў, умацаваў цэўі іхныя, яны, адылі, задумляюць ліха супроці Мяне. 16 Наварачаюцца не да Навышняга; яны - як ізрадлівы лук; князі іхныя паваляцца ад мяча за гарэзны язык свой; гэта будзе пасьмехам ім у зямлі Ягіпецкай.
8 Трубу да вуснаў сваіх! Бы арол ляціць на дом СПАДАРОЎ, бо яны выступілі із змовы Мае і ізрадзілі права Маё. 2 Да Мяне гук а юць яны: „Божа мой! мы зваем, Цябе, мы - Ізраель". З Адкінуў Ізраель дабро; н е прыяцель будзе перасьледав а ць яго. 4 Яны станавілі каралёў, але яе ад Мяне; прызначалі князёў, але без Мае ведзі; із срэбра свайго а золата свайго рабілі сабе балваны - на адцяцьце. 5 Цялё тваё, Самара, пакінула цябе! загарэўся гнеў Мой на іх; пакуль ня будуць магчы яны асягчы нявіннасьць? 6 Бо гэта таксама ад Ізраеля: работнік зрабіў яго, затым ён ня Бог; бо патрышчанымі кавалкамі будзе цялё оамарскае. 7 Як пасеялі яны вецер, дык пажнуць буру; збожжа на пню ня будзе ў яго; краса ня дасьць мукі; калі дасьць, чужаземцы глынуць яе. 8 Глытаюць Ізраеля; цяпер ён меж народаў, як непатрэбная судзін а.
9 Бо яны зышлі да Асура, як дзікі асёл адзінотны; Яхрэм наймаў каханкаў. 10 Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, каб крыху палягчыць ім ад цяжару караля князёў. 11 Яхрэм зрабіў сабе шмат аброчнікаў, каб грашыць, - на грэх будуць яму аброчнікі! 12 Напісаў Я ім найважнейшыя рэчы ў праве Сваім, яны мелі гэта за чужое. 1З Яны абракаюць аброкі, абракаюць мяса й ядуць яго; СПАДАР ня прыймае іх; цяпер Ён успомне бяспраўе іхнае і даведаецца да грахоў іхных: яны зьвернуцца да Ягіпту. 14 І забыўся Ізраель Учыніцеля свайго, і пастанавіў палацы; і Юда памножыў абаронныя месты; але Я пашлю цяпло на месты ягоныя, і яно пажарэць з а мкі ягоныя.
9 Не весяліся, Ізраелю, да захапленьня, як люды; бо ты адышоў, бязулячы, ад Бога свайго; ты палюбіў заплату на кажнай малатаўн і збожжа. 2 Малатаўня а таўчэльня ня будуць жывіць іх, і віннны сок адмовіцца ад яго. З Ня будуць яны жыць на зямлі СПАДАРОВАЙ, але Яхрэм зьвернецца да Ягіпту і будзе есьці нячыстае ўв Асыры. 4 Ня будуць узьліваць віна СПАДАРУ ані будуць прыемныя Яму. Аброкі іхныя будуць ім, як хлеб жалобы, усі, што ядуць яго, будуць сплюгаўлены, бо хлеб за душу іхную ня ўвыйдзе ў дом СПАДАРОЎ. 5 Што вы будзеце рабіць у дзень прызначанага сьвята і ў дзень сьвята СПАДАРОВАГА? Бо, гля, яны адходзяць ад зьнішчэньня; Ягіпет зьбярэць іх; Мэмфіс пахавае іх; жаданае імі срэбра спадзець крапіве; цернь будзе ў буданох іхных. 7 Прышлі дні даведаньня, прышлі дні адплаты; даведаецца Ізраель, што прарока дурны, натханы муж здурнелы з прычыны множасьці бяспраўя твайго й вялікае ненавіднасьці. 8 Яхрэм - вартаўнік ля Бога майго, прарока - п а садка паляўнічага на птушкі на ўсіх дарогах ягоных, нян а віднасьць у доме Бога ягонага. 9 Глыбака папсаваліся, як за дзён Ґівеа; Ён успомне бяспраўе іхнае, даведаецца да грахоў іхных.
10 Як віно на пустыні, знайшоў Я Ізраеля; як першую садавін у на фізе на пачатку яе, Я бачыў айцоў вашых; яны прышлі да Ваал-Пеора і адлучыліся да сораму, і сталі абрыдамі, як тыя, каго яны любілі. 11 Слава Яхрэмава адляцела, як птушка: ані нараджэньня, ані цяжарнасьці, ані зачацьця. 12 Хоць яны й выкукабяць дзеці свае, Я. адылі, спабуду іх выросласьці; бо й ім бяда, як Я адступлю ад іх. 1З Яхрэм, як Я бачу, пасаджаны, як Тыр, на прыемнай мясцовасьці; Яхрэм, адылі, павядзець дзеці свае да ўбіўцы. 14 Дай ім, СПАДАРУ! што дасі? дай ім ўлоньне, плод ськідаючае, і засохлыя пелькі. 15 Уся нягоднасьць іхная ў Ґілґале, і там Я зьненавідзіў іх за нягоднасьць учынкаў іхных; выжану іх із дому Свайго; ня буду болей любіць іх; усі князі іхныя бунтаўнікі. 16 Яхрэм выцяты; карэнь іхны ссох; ён ня дасьць плоду; але, хоць і родзе, Я заб'ю любовага ўлоньня іхнага. 17 Бог мой адкіне іх, бо яны ня слухалі Яго, і будуць бадзякамі меж народаў.
10 Ізраель - пустое віно, даець плод самому сабе; подле множасьці пладоў сваіх, множа аброчнікі; подле дабрыні зямлі свае, яны прыгожа робяць выразаныя свае. 2 Дзеліцца сэрца іхнае, вось, цяпер яны в і нныя; Ён патрышча аброчнікі іхныя, паглабае выраз а ныя іхныя. З Бо цяпер яны кажуць: „Нямаш у нас караля, бо мы не баімся СПАДАРА! а які-колечы кароль, - што ён нам зробе?" 4 Гу́каюць словы, прысягаюць хвальшыва, робячы змову; дык будзе квіцець суд, як атрутная трава на барознах поля. 5 За цяляты Бет-Авену баяцца жыхары самарскія, бо люд яго заплача па ім, і сьвятарове (паганскія) яго, што цешыліся зь яго, па славе яго, бо яна адышла ад яго. 6 Яно таксама прывезена будзе да Асыры - на дар каралю Ярэву; Яхрэм будзе мець сорам, і Ізраель асарамаціцца радаю сваёю. 7 Самара, кароль яе будзе адцяты, як шумаўё на зьверху вады. 8 Таксама будуць выгублены ўзвышшы Авену, грэх Ізраеля; цернь а дзядоўнік абыйдуць на аброчніках іхных, і скажуць яны горам: „Накрыйце нас", і ўзгоркам: „Зваліцеся на нас".
9 Ад дзён Ґівеі грашыў ты, Ізраелю; там яны вытрывалі: бітв а ў Ґівеі не насьпела сыноў бяспраўя.
10 Подле зычэньня Свайго пакараю іх, і зьбяруцца люды супроці іх, як Я зьвяжу іх за два выступы іхныя. 11 Ды Яхрэм - вучаная цяліца, што любе малаціць, але Я ўзлажу йго на прыгожую шыю ейную; услышу Яхрэма, каб езьдзіць конва на ім; Юда будзе араць, Якаў скарадзіць. 12 Сейце сабе на справядлівасьць, пажніце на міласэрдзе; арыце дзірв а н, бо пара шукаць СПАДАРА, пакуль Ён прыйдзе й дажджом пальлець справядлівасьць на вас. 1З Вы аралі нягоднасьць, жалі бяспраўе, елі плод маны, бо ты спадзяваўся на дарогу сваю, на множасьць дужасілаў сваіх, 14 За гэта сумятня паўстане ў людзе тваім, і гарады твае будуць аглабаны, як Шалман аглабаў Бет-Арбел у дзень бітвы: маці зь дзецьмі пацята был а на кавалкі. 15 Гэтак зробе вам Бэт-Эль за вялікую нягоднасьць вашу. Нараніцы кароль Ізраельскі супоўна будзе сьцяты.
11 Як Ізраель быў малцам, Я ўлю біў яго і зь Ягіпту гукн у ў сына Свайго. 2 Гук а л і іх, дык яны йшлі ад іх; абракалі Ваалам і кадзілі выразаным. З Я таксама вучыў Яхрэма хадзіць, бяручы іх за рукі іхныя, але яны ня ведалі, што Я лячыў іх. 4 Паварозамі людзкімі Я цягнуў іх, вязямі любосьці; і быў Я ім як тый, што здыймае йго із шыі іхнае, і жывіў іх. 5 Ён ня зьвернецца да зямлі Ягіпецкае, бо Асур будзе каралём ягоным, бо яны адмовіліся ад к а яты. 6 І зваліцца меч на месты ягоныя, і зглуме галузы ягоныя, і зжарэць за рады іхныя. 7 І люд Мой уграз у вадвярненьню ад Мяне; хоць гук а лі іх да Навышняга, разам не падыймаюцца. 8 Як аддам цябе, Яхрэме? як Я перадам цябе, Ізраелю? як зрабіць табе, як Адме, зраўнаваць цябе із Сэвоімам? Сэрца Маё перавярнулася ў Імне; узгарэлася ўся жаласьлівасьць Мая. 9 Ня дам дзеяць полымені гневу Свайго, ізноў ня буду губіць Яхрэма; бо Я БОГ, а не людзін а, Сьвяты сярод цябе, і ня ўвыйду ў места. 10 За СПАДАРОМ пойдуць яны; Ён заравець як леў; бо Ён заравець, і затрымцяць дзеці захаду. 11 Будуць трымцець, як птушка, зь Ягіпту і, як галуб, ізь зямлі Асырскае, і пасаджу іх у дамох іхных, агалашае СПАДАР.
12 Абступіў Мяне Яхрэм із маною і дом Ізраеляў - із ашукаю, але Юда яшчэ радзе з БОГАМ і верны із сьвятымі.
12 Яхрэм пасьвіць вецер і гоніцца за ўсходнім ветрам; што дзень множа ману а спустошаньне; робе змову з Асурам і аліву прынёс да Ягіпту. 2 І ў СПАДАРА сьпярэчка зь Юдаю, і пакрые Якава подле дарогаў ягоных, подле ўчынкаў ягоных зьверне яму. З У жываце за пяту дзяржаў брата свайго і моцаю сваёю пакняску ставіўся да БОГА. 4 Але, дужаўся з Ангілам - і здужаў, плакаў і маліў Яго; у Бэт-Элю знайшоў Яго і там г у каў з намі; 5 А СПАДАР - Бог войскаў; СПАДАР памятка Ягоная. 6 Затым і ты навярніся да Бога свайго; заховуй міласэрдзе а суд і жджы Бога свайго кажначасна. 7 Канаанец, ашукная ваг а ў руццэ ягонай; ён любе ашукаць; 8 І Яхрэм кажа: „Я забагацеў, я прыдбаў сабе маемасьць, у вусіх працах маіх ня знойдуць бяспраўя ў імне, што было б грэхам". 9 І Я, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; яшчэ асялю цябе ў буданох, як за дзён прызначанага сьвята. 10 Г у каў Я таксама прарокамі, і мнажыў відзені, і ўжываў падобнасьці рукамі прарокаў. 11 Бяспраўе ў Гілеадзе, напэўна яны марнасьць; абракаюць цяляты ў Гілґале; нават аброчнікі іхныя як кучы ў барознах поля. 12 І Якаў ўцёк да поля арамскага, і Ізраель служыў за жонку, і сьцярог за жонку. 1З І прарокам вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту, і прарокам Ён сьцярог яго. 14 Горка квяліў Яхрэм да гневу, за тое кроў сваю пакіне на сабе, і ганьбу ягоную аберне СПАДАР на яго.
13 Як г у каў Яхрэм, дрыжэлі: ён вывышаўся ў Ізраелю; як завініўся Ваалам, ён памер. 2 І цяпер далей грэшаць, зрабілі сабе выліваныя із срэбра свайго подле разуменьня свайго; усе гэта работа рук рамесьнікаў, каторыя кажуць ім: „Няхай абракаючыя цалуюць цяляты". З За тое яны будуць - як ранешні туман, і як раса, што рана чэзьне, як ўмецьце, несенае віхром із такаўн і, і як дым із коміну. 4 Я, адылі, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; і, апрача Мяне, ты ня маеш знаць ніякага бога, і Спаса няма, апрача Мяне. 5 Я знаў цябе на пустыні, у зямлі сухмянёў. 6 Подле пасьцьбішча свайго яны сыцелі; як упасьціліся, сэрца іхнае ўзьнялося, і затым яны забыліся Мяне. 7 Затым Я буду ім як леў, як леапард ля дарогі буду цікаваць на іх. 8 Перайму іх, як мядзьведзіца, спабытая медзьведзянят сваіх, і разарву месца сэрца іхнага, і пажару іх, як леў; польны зьвер будзе ірваць іх. 9 Ты загубіў сябе, Ізраелю, але ў Імне помач твая. 10 Ідзе ж кароль твой? ідзе, каб выбавіць цябе ў вусіх местах тваіх? І судзьдзі твае, каторым ты казаў: „Дайце імне караля а княэёў"? 11 Я даў табе караля ў гневе Сваім і адабраў у цябе ў вабурэньню Сваім.
12 Зьвяз а на бяспраўе Яхрэмава, грэх ягоны захаваць! 1З М у кі парадзіхі настануць яму; ён -- сын нямудры, накш ён не заставаўся б доўга ў палажэньню дзяцей, што родзяцца. 14 Ад улады шэолю Я вывальню іх, ад сьмерці адкуплю іх. Я буду болькаю Тваёй, сьмерць, буду зьнішчэньням тваім, шэолю; каяньне будзе схавана ад аччу Маіх. 15 Хоць плодны ён меж братоў; усходні вецер прыйдзе, вецер СПАДАРОЎ узыйдзе з пустыні, і высахне жарало ягонае, перасохне крыніца; ён аглабае скарбніцу ўсяго жаданага судзьдзя. 16 Самара будзе спустошана, бо яна паўстала супроці Бога: ад мяча паваляцца яны, дзецяняты іхныя будуць разьбіты, і цяжарныя іхныя будуць распораны.
14 Навярніся, Ізраелю, да СПАДАРА, Бога свайго, бо ты спатыкнуўся з прычыны бяспраўя свайго. 2 Вазьміце із сабою словы й навярніцеся да СПАДАРА; кажыце Яму: „Даруй кажнае бяспраўе й прыймі ласк а ва, дык мы заплацім цялём вуснаў нашых. З Асур ня выбаве нас; мы ня будзем езьдзіць конна на конях і наперад ня скажам рабоце рук нашых:,Багове нашы', бо ў Цябе сірата знаходзе спагаду".
4 Вылячу адвярненьне іхнае, ахвотна буду любіць іх, бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх. 5 Я буду расою Ізраелю; ён заквіціць, як ліля, і пусьце карэньне сваё, як Лібан. 6 Разрастуцца галузы ягоныя, і харашыня ягоная будзе, як аліўнага дзерва, і пах, як лібанскі. 7 Зьвернуцца тыя, што жылі пад сьценям ягоным, ажывуць, як збожжа, і вырастуць, як віно, памятка ягоная будзе, як віна лібанскага. 8 Яхрэм скажа: „Што я маю рабіць із балванамі?" Я адказаў і назіраў яго; Я як зялёны кіпрыс; зь Мяне знойдзены плады твае. 9 Хто мудры і зразумее гэта? разумны і даведаецца? бо дарогі СПАДАРОВЫ правільныя, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, але выступнікі паваляцца на іх.
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 55 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кніга прарокі Данеля | | | Кніга прарокі Ёеля |