Читайте также: |
|
1 Слова СПАДАРОВА, што было да Ёеля Пефуе́ленка. 2 Слухайце гэта, старыя, і нахініце вуха, усі жыхары зямлі6 ці было гэта за дзён вашых альбо за дзён айцоў вашых? 3 Кажыце гэта дзяцём сваім, а дзеці вашыя - дзяцём сваім, а дзеці іхныя - наступному пакаленьню: 4 Засталае ад вусені ела шаранча, засталае ад шаранчы елі стрэлкі, засталае ад стрэлкаў даела мошка. 5 Прачхніцеся, п'яніцы, і плачча, і выйце ўсі, віно п'ючыя, па вінным соку, бо ён адцяты ад вуснаў вашых. 6 Бо прышоў на зямлю Маю народ дужы а няшчысьлёны, каторага зубы - зубы лявіныя, і шчэляпы - вялікага лява. 7 Спустошыў ён маё віно, акарыў фіґу, агаліў яе й адкінуў; галузы яе зьбялелі. 8 Галасі, як маладзіца, паперазаўшыся зрэбнінаю, па мужу маладосьці свае. 9 Адцяты хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому СПАДАРОВАГА; сьвятарове, слугі СПАДАРОВЫ, у жалобе, бо збожжа збузавана, вінны сок высах, аліўка зьвяла. 11 Саромцеся, ралейнікі, выйце, віньнікі, па пшонцы а па ячменю, бо жніво загінула ў полю. 12 Віно ссохла, і фіґа зьвяла, гранатовае дзерва, пальма таксама, і яблына, усі дзервы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць сыноў людзкіх.
13 Паперажыцеся й галасіце, сьвятарове, выйце, слугі аброчнікавы, ідзіце, начуйце ў зрэбніне, слугі Бога майго, бо ўзьдзержаны хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому Бога нашага. 14 Пасьвяціце дзень посту, згу́кайце ўрочысты збор, зьбярыце старых і ўсіх жыхараў зямлі гэтае да дому СПАДАРА, Бога нашага, і гу́кайце да СПАДАРА. 15 Бяда, бо дзень, бо дзень СПАДАРОЎ блізка, і прыходзе як зьнішчэньне ад Усемагучага. 16 Ці не перад ачыма нашымі адцята ежа, ад дому Бога нашага весялосьць а радасьць? 17 Згінула сяўба пад ськібамі сваімі, спусьцелі сьвірны, разбураны такі, бо збожжа ссохла. 18 Як стогне жывёла, мучыцца чарада статку! бо няма ім пашы, і чароды авец спустошаны. 19 Да Цябе, СПАДАРУ, гук а ю, бо цяпло пажэрла пасьбішча пустыні, і полымя спаліла ўсі палявыя дзервы. 20 Таксам жывёла палявае рыкае да цябе, бо рэкі водаў высахлі, і цяпло пажэрла пасьбішчы пустыні.
2 Затрубіце ў трубу на Сыёне, крычыце на сьвятой гары Маёй, няхай дрыжаць усі жыхары зямлі, бо настаець дзень СПАДАРОЎ, ён блізка, 2 Дзень цямноты а цемрадзі, дзень булак у а туману: як ранічная сьвятліня, пашыраецца па горах люд вялікі а дужы, якому падобнага ня было ад веку дый просьле яго ня будзе ніколі ад пакаленьня аж да пакаленьня. З Перад Ім, цяпло жарэць, а за Ім полымя пале; зямля як сад Едэнскі перад Ім, а за Ім спустошаны сьцеп, і нават ніхто не ўцячэць ад Яго. 4 Выгляд іхны, як выгляд коні, і, як коньнікі, так яны пабягуць; 5 Як грукат цялежак на вярхох гор, яны паскачуць, як трэскат полымя цяпла, што жарэць жнеўнік, як люд дужы ладзіцца да бітвы. 6 Ад віду Ягонага будуць дрыжэць люды, усі віды зьбялелі. 7 Як дужасілы пабягуць яны, узьлезуць на сьцяну як воі, і кажны йдзець сваёю дарогаю, і ня ўзрушаць радоў сваіх. 8 Адзін аднаго ня цісьне, кажны йдзець сваёю сьцежкаю, і як падаюць на зброю, ня бываюць раненыя. 9 Бягуць туды-сюды па месьце, узлазяць на сьцяну, узыходзяць у дамы, будуць улазіць пераз вокны, як злодзей. 10 Перад Ім затрасецца зямля, нябёсы задрыжаць, сонца а месяц зацьмеюць, і гвезды страцяць зьзяньне сваё. 11 І СПАДАР выдасьць голас Свой перад войскам Сваім, бо табар Ягоны вельма вялікі, бо дужы, хто паўніць слова Ягонае, бо дзень СПАДАРОЎ вялікі а вельма страшны, і хто можа вытрываць гэта? 12 „Затым і цяпер, агалашае СПАДАР, навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім, постуючы, з плачам і ў жалобе. 1З І ірвіце сэрца вашае, а не адзецьці вашыя", і навярніцеся да СПАДАРА, Бога вашага, бо Ён ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу а вельмі міласэрны і шкадуецца ліха. 14 Хто ведае, ці не пашкадуецца Ён, і не пажалее, і не пакіне дабраславенства за Сабою, хлебнага аброку а ўзьліваньня СПАДАРУ, Богу вашаму?
15 Затрубіце ў трубу на Сыёне, пасьвяціце дзень посту і зг у кайце ўрочысты збор. 16 Зьбярыце люд, пасьвяціце збор, пазавіце старых, зьбярыце дзеці а сысуноў; хай выйдзе князь малады з палацу свайго і княгіня маладая з пад бальдахіму свайго. 17 Меж ґанку й аброчніку няхай плачуць сьвятарове, слугі Божыя, і няхай кажуць: „Ашчадзі люд Свой, СПАДАРУ, і ня дай спадку Свайго на паганьбеньне, каб народы ня мелі ўлады над ім; нашто маюць казаць меж людаў:,Ідзе Бог іх?' " 18 Тады будзе рупатлівы СПАДАР празь зямлю Сваю і зьміл у ецца над людам Сваім. 19 Але, СПАДАР адказаў і сказаў люду Свайму: „Гля, Я пашлю вам збожжа а вінны сок а аліву, і вы насыціцеся імі, і наперад на паганьбеньне меж народаў не аддам вас. 20 І паўночнае войска зд а лю ад вас, і пражану яго да зямлі сухое а спустошанае, пярэдняе войска ягонае абернецца да ўсходняга мора, а задняе - да апошняга мора; і ўзыйдзе ад яго смурод, і гнільлё пойдзе ад яго, бо ён парабіў шмат. 21 Ня бойся, зямля, весяліся а цешся, бо СПАДАР зробе вялікае. 22 Ня бойцеся, палявая жывёла, бо ўрастуць пасьцьбішчы на сьцепе, бо дзервы дадуць плады свае, фіґа а віно выдадуць сілу сваю. 23 І вы, дзеці Сыёну, весяліцеся а цешчася ў СПАДАРУ, Богу вашым, бо Ён даў вам Наўчыцеля дзеля справядлівасьці, і ільлець на вас дождж, дождж раньні і дождж позны на пачатку. 24 І напоўняцца такі пшонкаю, і скл япы перапоўняцца вінным сокам а аліваю. 25 І адплачу вам за гады, што ела шаранча, стрэлкі а мошкі а вусень - Маё вялікае войска, каторае Я паслаў сярод вас. 26 І будзеце есьці шмат, і здаволіцеся, і будзеце выхваляць імя СПАДАРА, Бога свайго, Каторы чудоўна абходзіцца з вамі, і люд мой ніколі не асарамаціцца. 27 І даведаецеся, што сярод Ізраеля Я, і Я СПАДАР, Бог ваш, і няма іншага, і люд Мой ніколі ня будзе асарамочаны.
28 „І станецца просьле тога, што выльлю Дух Свой на кажнае цела, і будуць праракаць сынове вашыя а дачкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, дзяцюкі вашы будуць відзень відзені. 29 І таксама на слугаў а на служэбкі выльлю Дух Свой тых дзён. 30 І пакажу чудосы на нябёсах і на зямлі, кроў а цяпло а стаўпы дыму. 31 Сонца абернецца ў цемнь, а месяц - у кроў, перад тым, як настане дзень СПАДАРОЎ, вялікі а страшны. 32 І станецца, што кажны, хто будзе гук а ць імя СПАДАРОВА, будзе выбаўлены, бо на гары Сыёне а ў Ерузаліме будзе выбаўленьне, як СПАДАР сказаў, і ў вастачах, каторыя СПАДАР пагук а е;
3 „Бо вось, тых дзён і ў тым часе, калі Я зьвярну палон Юдэі а Ерузаліму, 2 Я зьбяру ўсі народы і зьвяду іх на далін у Ясапатаву, і буду зь імі прававацца там за люд Свой а спадак Свой, Ізраеля, каторы яны расьцярушылі меж народаў, і падзялілі зямлю Маю, З І кідалі на жэрабя празь люд Мой, і аддавалі дзяцюка за бязулю, і прадавалі дзеўку за віно, і пілі. 4 Але, і што вы маеце да Мяне, Тыру а Сыдоне і ўсі акругі пілісцкія? Ці адплачуеце Імне? А калі адплачуеце Імне, лёгка, борзда Я абярну адплату вашу на галаву вашу; 5 Бо срэбра Маё а золата Маё вы ўзялі, і Мае добрыя жаданьні перанесьлі да палацаў багоў сваіх, б І сыноў Юды а сыноў Ерузаліму прадавалі сыном грэцк і м, каб зд а ліць іх ад граніцаў іхных. 7 Вось, Я ўзьніму іх із тога месца, куды вы іх прадалі, і абярну плату вашу на галаву вашу. 8 І прадам сыноў вашых а дачкі вашыя ў рук у сыноў Юдзіных, і яны прададуць іх Савеям, люду далёкаму, бо СПАДАР казаў".
9 Абясьціце гэта меж народаў; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце дужасілаў; няхай дабліжацца, няхай узыйдуць усі воі; 10 Перакуйце нарогі вашы на мячы і сярпы вашы на дзіды; слабы няхай скажа:,,Я дужы". 11 Барзьдзіце й прыходзьце, ўсі народы, адусюль, і зьбярыцеся туды; прычыні, СПАДАРУ, зыйсьці дужых Сваіх. 12 Няхай прачхнуцца народы і ўзыйдуць на далін у Ясапатаву; бо там Я сяду судзіць усі народы навокал. 1З Пусьціце ў рух серп, бо жніво сьпелае; прыходзьце, спусьціцеся, бо таўчэльня поўная, із скляпоў пераліваецца, бо вялікая нягоднасьць іхная. 14 Грамады, грамады ў далін е рассудку, бо дзень СПАДАРОЎ бліжэе ў далін е рассудку. 15 Сонца а месяц зацьмеюць, і гвезды страцяць зьзяньне сваё. 16 І СПАДАР із Сыёну загрыміць, і выдасьць голас Свой зь Ерузаліму, і здрыгануцца нябёсы й зямля; але СПАДАР абароне люду Свайму і сіла сыном Ізраелявым. 17 „Тады даведаецеся, што Я СПАДАР, Бог ваш, што жывець на Сыёне, на сьвятой гары Сваёй; і будзе Ерузалім сьвятасьцяй, і наперад чужаземцы ня будуць праходзіць па ім.
18 „І станецца таго дня, што з гор будзе капаць вінны сок, і з узгоркаў пацячэць малако, і ўсі рэкі Юдзіны напоўняцца вадою, і жарало выйдзе з дому СПАДАРОВАГА, і напое даліну Шытымскую. 19 Ягіпет стане спустошаньням, і Едом будзе спустошаным сьцепам за ўціск сыноў Юдзіных, бо яны разьлівалі нявінную кроў у зямлі іхнай. 20 Але Юда трываць будзе на векі, і Ерузалім ад пакаленьня да пакаленьня: 21 Бо ачышчу кроў іхную, каторай не ачышчаў; і СПАДАР жывець на Сыёне".
Дата добавления: 2015-07-20; просмотров: 49 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кніга прарокі Госі | | | Кніга прарокі Амоса |