Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Тэрміналагічны слоўнік

Читайте также:
  1. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  2. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  3. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  4. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  5. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Апсiда ― Паўкруглы выступ у сцяне хрысцiянскiх царкоўных будынкаў.

Асiмiляцыя ― Працэс далучэння пэўных этнiчных груп да асноўнага этнаса.

Бранзалет — Аздабленне круглай формы з металу (бронза, жалеза або срэбра) жалезнага веку з круглага дроту таўшчынёй 1 см.

Бронзавы век ― Перыяд ў гiсторыка-культурным развiццi чалавецтва, для якога ўласцiвы ўзнiкненне i актыўнае пашырэнне металургii, апрацоўкii выкарыстання бронзы.

Вал ― Доўгi i высокi земляны насып абарончага прызначэння.

Верв ― Сельская абшчына ў усходнiх славян.

Веча ― Найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады ў усходнiх славян, якi прадстаўляў сабою агульны сход дарослых свабодных мужчын.

Вялес — Бог жывёлагадоўлi i гандлю ўсходнiх славян.

Гарадзiшча — Асноўны тып паселiшча на Беларусi жалезнага веку.

Дажбог ― Бог дабрабыту, урадлiвасцi ўсходнiх славян.

Даніна ― Форма феадальнай эксплуатацыi залежнага насельнiцтва ў выглядзе натуральнага падатка.

Дзесяцiна — Збор у карысць царквы ў выглядзе данiны цi грошай.

Дзяцiнец ― Цэнтральная ўмацаваная частка славянскага горада феадальных часоў.

Дружына ― Аб’яднанне прафесiйных воiнаў часоў ранняга сярэднявечча, якiя страцiлi сувязь са сваiмi родамii абшчынамi, пабудаваннае на прынцыпе асабiстай адданасцi правадыру i зацiкаўленнасцi у яго поспехах.

Духi ― Надзвычайныя iстоты ў язычнiцтве, якiя валодаюць незвычайнымi здольнасцямii сiлай.

Жалезны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, якi характэрызуецца з’яўленнем i шырокiм распаўсюджваннем металургii жалеза, вырабам з яго розных прылад працы i зброi.

Жрэц ― Служыцель язычнiцкага культу.

Жыжаль — Бог агню, апякун рамяства ўсходнiх славянаў.

Закупы ― Катэгорыя сялян, якiя не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на зямлi феадала, атрымлiвалi ад яго пазыку i павiнны былi працаваць да выплаты доўгу.

Збiральнiцтва ― Форма гаспадарчай дзейнасцi старажытных людзей, заснаваная на збiраннi прыроднага харчу.

Знiч ― Бог пахавальнага агню ўсходнiх славянаў.

Зюзя — Бог холаду ўсходнiх славянаў.

Каменны век ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi першабытныя людзi пачынаюць вырабляць прылады працы i зброi з каменю, косцii дрэва, узнiкненне радавога грамадства, прымiтыўных мiфалагiчных уяўленняў аб прыродным асяроддзi, мастацтва.

Купа ― Пазыка, якую сяляне атрымлiвалi ад феадала, калi яны не мелi магчымасцi весцi гаспадарку на абшчынным надзеле i сялiлiся на яго зямлi.

Купалле ― Старажытнае свята дахрысцiянскага паходжання, якое святкуецца кожны год з вечара 6 па 7 лiпеня.

Леднiковы перыяд ― Перыяд гiсторыка-культурнага развiцця чалавецтва, калi большая частка еўрапейскага кантынэнту была пакрыта магутным ледавiком, а клiматычныя ўмовы прыледавiковай зоны былi вельмi суровыя i неспрыяльныя для жыцця чалавека.

Лёля ― Багiня вясны i кахання ўсходнiх славянаў.

Летапiсанне ― Запiс падзей па гадах у храналагiчнай паслядоўнасцi.

Луннiца ― Металiчнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца.

Матрыярхат — Перыяд генэзiсу радавой абшчыны, характэрнай рысай якога з’яўляецца вядучая роля жанчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн.

Мезалiт ― Перыяд каменнага веку, калi чалавек iстотна ўдасканальвае прылады працы i зброi, вырабленыя з крэменю, косцii дрэва, стварае лук i стрэлы, значна палепшыўшы яго магчымасцi.

Неалiт ― Перыяд каменнага веку, характэрнымi рысамi якога з’яўляюцца павялiчэнне ролi рыбалоўства у жыццi чалавека, вынаходства глiнянага посуду i новых прылад працы з крэменю, косцii дрэва, ў апрацоўцы якiх чалавек дасягае значных поспехаў.

Неандэртальцы ― Першабытныя людзi, якiя мелi невялiкi рост (155-165 см), галовы з пакатым iлбом, выступаючымi надвочнымi валiкамii скошанай нiжняй скiвiцай, аб’ёмам галаўнога мозга ў сярэднiм 1500 куб. см.

Павучэнне ― Царкоўны твор, прысвечаны розным бiблейскiм сюжэтам, якi прызначаўся для казанняў у царкве.

Палеалiт ― Перыяд у гiсторыi чалавецтва, характэрнымi рысамi якога на тэрыторыi Беларусi выступаюць з’яўленне першых людзей, якiя пачалi вырабляць прылады працы з крэменю, i займалiся збiральнiцтвам, паляваннем i рыбалоўствам.

“Палеалiтычная Вянера” ― Вырабленая з касцi, пераважна маманта, фiгурка жанчыны, якая сведчыла аб паяўленнi ў чалавека каменнага веку прымiтыўных рэлiгiйных уяўленняў.

Палюддзе — Збор данiны са свабоднага насельнiцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыi.

Патрыярхат — Перыяд генэзiсу радавой абшчыны ў часы жалезнага веку, характэрнай рысай якога з’яўляецца вядучая роля мужчыны ў гаспадарчым жыццi, у сiстэме сямейна-шлюбных адносiн.

Пацеркi ― Аздабленне жалезнага веку круглай, кольцападобнай, верацёнападобнай цiiншай формы дыяметрам ад 0,5 прыкладна да 2 см, зробленае з металу, бурштыну, шкла, якiя маглi насiць ў каралях або прышываць да вопраткi.

Пераплут ― Бог хмельнага вяселля ўсходнiх славянаў.

Племя — Трывалае аб’яднанне некалькiх родаў, якiя звязаны агульнасцю паходжання.

Прашча ― Старажытная зброя-рэмень, з дапамогай якой кiдалi камень цi металiчны шар.

Прытча ― Iншасказальнае апавяданне з павучальнай высновай, часцей рэлiгiйнага зместу.

Пярсценак ― Аздабленне жалезнага веку круглай ці спiралепадобнай формы дыяметрам ад 1,5 да 2 см, зробленае з металiчнай пласцiны шырынёй ад 0,3 да 0,5 см.

Пярун ― Бог грому, маланкi, вайны, вярхоўнае бажаство ўсходнiх славян.

Радавая абшчына — Аб’яднанне кроўных сваякоў, якiя мелi агульную ўласнасць i вялi калектыўную гаспадарку.

Радовiч ― Свабодны, але збяднелы смерд у ўсходнiх славян, якi на дагаварных ўмовах працаваў у гаспадарцы феадала.

Род — Аб’яднанне людзей аднаго паходжання, якое лічылалася спачатку па мацярынскай лiнii ад адной родапачынальнiцы, i з’яўлялася ўласнiкам пэўнай тэрыторыi.

Род ― Бог неба ўсходнiх славянаў, якi спарадзiў усё на зямлi.

Саюз плямёнаў ― Тып часовага аб’яднання плямёнаў, заснаваны на дагаворы i пэўных абавязках iх у адносiнах адзін другога.

Сварог ― Бог агню ўсходнiх славян.

Святавiт ― Бог вайны ўсходнiх славян.

Свяцiлiшча ― Язычнiцкае культавае збудаванне, месца правядзення абрадаў i ахвярапрынашэнняў.

Смерды ― Несвабодныя цi паўсвабодныя княскiя даннiкi ва ўсходнiх славян ў IX — XI стст., якiя сядзелi на зямлii неслi павiннасцi на карысць князя.

Стаянка ― Пасяленне першабытнага чалавека перыяду каменнага веку.

Стрыбог ― Бог вятроў усходнiх славян.

Сукаватка ― Прымiтыўная цяглавая прылада для рыхлення глебы i згортвання ў яе насення.

Суседская абшчына ― Тып абшчыны, для якой былi ўласцiвы прыватная ўласнасць i iндывдуальная гаспадарка.

Удзел ― Састаўная частка буйных вялiкiх княстваў, якой кiраваў хто-небудзь з членаў вялiкакняскай сям’i.

Фрэска ― Роспiс вадзянымi фарбамi па свежай тынкоўцы, звычайна ў культавым будынку.

Халопы ― Катэгорыя людзей ў складзе чэлядзi, вядомая ва ўсходнiх славян ў XI — XIII стст., якая была пазбаўлена асабiстай свабоды.

Хорс ― Славянскае бажаство сонечнага святла.

Чурынгi ― Пласцiны з бiўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымi арнаментамi (паралельныя лiнii, зiгзагi, шасцiвугольнiкi), якiя выкарыстоўвалiся ў магiчных мэтах.

Чэлядзь ― Катэгорыя насельнiцтва ў усходнiх славян, якая знаходзiлася ў залежнасцi ад феадала, працавала на яго i палажэнне якой было вельмi цяжкiм.

Язычнiцтва ― Сiстэма рэлiгiйных вераванняў, для якой уласцiвы адухатварэнне розных прыродных з’яў i пакланенне iм.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 453 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў | Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў | Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. | Тэма 7.1. Беларусь у 1945 – 1991 гг. | Эканамічнае развіццё БССР | Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР | Адукацыя, навука і культура ў БССР | Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь | Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту. | Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь.| Гістарычныя персаналіі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)