Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК. Адыходніцтва– часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або

Читайте также:
  1. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  2. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  3. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  4. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
  5. ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

Адыходніцтва – часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

Акцыянерныя таварыствы – прадпрыемствы, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся.

Буржуазія – клас уласнікаў сродкаў вытворчасці ў капіталістычным грамадстве, які жыве за кошт дадатковых сродкаў, атрымліваемых пры дапамозе прымянення наёмнай працы.

Двоеўладдзе – своеасаблівае перапляценне дзвюх улад у Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1917 г.): Часовага ўрада і Петрагарадскага Савета. На Беларусі двоеўладдзе праявілася ў адначасовым існаванні Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, часовых грамадскіх камітэтаў, якія ўзначальвалі камісары Часовага ўрада і ўлады ваенных.

Заходнерусізм – плынь грамадска-палітычнай думкі, адна з форм палітычнай свядомасці на Беларусі ў XIX – пачатку XX стст. Узніклаў 30-я гады XIX ст. пад уплывам рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. Канцэпцыя заходнерусізму грунтуецца на сцвярджэнні, што беларусы не самастойны этнас, а адгалінаванне рускага народа.

Земствы – выбарныя органы для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя.

Інвентары – дакументы, дзе ўтрымліваюцца апісанні феадальных уладанняў у Беларусі, Украіне, Літве і Польшы, запісаны нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з памерам і якасцю іх надзелаў.

Камітэт па справах Заходніх губерняў – дарадчы орган пры імператары Мікалаі I у 1831 – 1848 гг. Мэта яго дзейнасці – разгляд прапаноў дзяржаўных устаноў і дзеячаў, выпрацоўка рэкамендацый ураду, накіраваных на ўзмацненне пазіцый самаўладдзя на тэрыторыі Заходніх губерняў.

Канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці.

Капіталізм – грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам.

Латыфундыі – буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.

Люстрацыя – правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча.

Менталітэт – своеасаблівы спосаб мыслення асобнага чалавека ці якой-небудзь супольнасці людзей. Менталітэт уключае ўяўленні аб прасторы і чалавеку, адносіны чалавека да розных з’яў грамадскага жыцця, уяўленні аб праве, маралі, сям’і, жыцці і смерці.

Міравыя суды – асобы від суда са спрошчаным судаводствам для разгляду нязначных іскаў і дробных крымінальных злачынстваў.

Нацыя – гэта гістарычная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём і маюць адзіную мову, культуру і самасвядомасць.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі.

Пралетарыят – рабочы клас, клас наёмных працоўных, крыніцай існавання якіх з’яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўласнікам сродкаў вытворчасці.

Прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.

Прыгоннае права – форма феадальнай залежнасці сялян: прымацаванне іх да зямлі і падначаленне адміністрацыйнай і судовай уладзе феадала.

Разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непрадастаўленні дакументаў на дваранскае званне.

Разначынцы – людзі рознага чына і звання, катэгорыя насельніцтва Расіі канца XVIII – XIХ ст. Выхадцы з розных саслоўяў, якія атрымалі адукацыю і займаюцца разумовай працай, інтэлегенцыя, якая выйшла з народа.

Расслаенне сялянства – рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян; з аднаго боку колькасна павялічвалася сельская буржуазія, з другога – сельскі пралетарыят і паўпралетарыят.

Рыса аселасці – у Расіі ў 1794 – 1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям. Правы грамадзянства і мяшчанства ім дазвалялася мець толькі ў літоўска-беларускіх і ўкраінскіх губернях.

Секулярызацыя – канфіскацыя царкаўнай маёмасці на карысць дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі праведзена ў 1841 – 1843 гг., большай часткай у адносінах да каталіцкай царквы.

Сервітуты – абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.

Сіндыкаты – формы аб’яднання прадпрымальнікаў для рэгулявання аб’ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Устаўныя граматы – акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Фабрыка – форма арганізацыі вытворчасці; прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. былі вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часовааабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі – у 1882 г.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 210 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. | Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | Гістарычныя персаналіі | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ| ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)