Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ. 1. Л. Сапега – дзяржаўны дзеяч сярэдневечнай Беларусі.

Читайте также:
  1. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
  2. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
  3. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
  4. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
  5. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ
  6. ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

1. Л. Сапега – дзяржаўны дзеяч сярэдневечнай Беларусі.

2. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх уплыў на гісторыю Беларусі.

3. Брэсцкая царкоўная ўнія 1596 г. Уніяцкая царква.

4. Дзейнасць ордэна езуітаў (палітыка, адукацыя).

5. Абарончыя і культавыя збудаванні другой паловы XVI–XVIII ст.у Беларусі.

6. Палацы і палацава-паркавыя ансамблі другой паловы XVI–XVIII ст. у Беларусі.

7. Магнацкія тэатры на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст..

8. ПаўстаннепадкіраўніцтвамТ. Касцюшкі ў Польшы, Беларусі і Літве.

Семінар 4. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы(1795-1917 гг.)

1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі (першая палова ХІХ ст.). Тайныя таварыствы.

2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Рэформа дяржаўнай вёскі.

3. Адмена прыгоннага права. Іншыя буржуазныя рэформы ў Беларусі.

4. Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ ст. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі.

5. Культура Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст.

ХРАНАЛОГІЯ

1802 г. – адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа беларускіх зямель. Стварэнне 5-ці губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай.

1803 г. – рэарганізацыя Галоўнай Віленскай школы (1796-1803 гг.) у Віленскі ўніверсітэт.

1803-1804 гг. – рэформа сістэмы адукацыі, стварэнне Віленскай вучэбнай акругі на чале з князем Адамам Чартарыйскім.

1803 г. – у г. Свіслач адчынена першая на тэрыторыі Беларусі гімназія.

1807 г. – пачатак будаўніцтва Бабруйскай крэпасці па праекту Тэадора Нарбута – уражэнца Беларусі, ваеннага інжынера, гісторыка і археолага.

1811 г. – складанне па даручэнню цара Аляксандра І “плана Агінскага”.

1812 г., чэрвень – пераправа французскай арміі Напалеона праз р. Нёман.

1812 г., ліпень – стварэнне па загаду Напалеона Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага.

1812 г., ліпень – бітва каля в. Салтанаўка пад г. Магілёвам. Подзвіг генерала М. М. Раеўскага.

1812 г., ліпень – бітва паміж французскімі і расійскімі войскамі пад Клясціцамі каля г. Полацка. Подзвіг генерала Я. П. Кульнёва.

1812 г., 26 жніўня – Барадзінская бітва.

1812 г., лістапад – бітва паміж французскімі і расійскімі войскамі пры пераправе праз р. Беразіну каля в. Студзёнка.

1812-1820 гг. – дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.

1817 г. – у Віленскім універсітэце створана тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (аматараў навук).

1819 г. – адкрыццё ў г. Гомелі, у маёнтку графа М. П. Румянцава, першай у Расійскай імперыі ланкастэрскай школы – школы ўзаемнага навучання.

1820 г. – у Віленскім універсітэце створана тайнае студэнцкае таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннасці).

1823 г. – распрацоўка дзекабрыстамі С. І. Мураўёвым-Апосталам і М. П. Бестужавым-Руміным “Бабруйскага плана” паўстання.

1824 г. – на р. Сож прайшоў выпрабаванне першы параход, пабудаваны ў гомельскім маёнтку графа М. П. Румянцава англійскім механікам А. Смітам.

1825 г., 14 снежня – спроба групы дваранскіх рэвалюцыянераў (дзекабрысты) пачаць узброенае выступленне ў г. Пецярбургу на Сенацкай плошчы ў дзень прысягі новаму імператару Мікалаю І.

1820-е гг. – з’яўленне першых фабрык на тэрыторыі Беларусі. Гродзенская губ. мяст. Хомск Кобрынскагапаветаі мяст. Косова Слонімскага павета.

1830-я гг. – пачатак прамысловага пераварота ў Беларусі.

1830-1831 гг. – шляхецкае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Полшчы, Літве і Беларусі.

1831 г. – скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях і ўвядзенне расійскага заканадаўства.

1831-1848гг. – дзейнасцьКамітэта па справах Заходніх губерняў.

1831 г. – указ “Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб уладкаванні гэтага роду людзей”.

1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830-1831 гг.

1836 г. – перавод выкладання ўсіх вучэбных прадметаў на рускую мову.

1836-1839 гг. – дзейнасць у г. Вільні заснаванага Францам Савічам “Дэмакратычнага таварыства”.

1839 г. – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берэсцкай царкоўнай уніі і далучэнне ўніятаў да Рускай праваслаўнай царквы.

1840 г. – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных дакументах назвы «Северо-Западный край».

1840 г. – адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы.

1840-1857 гг. – правядзенне рэформы П.Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы.

1840 г. – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці.

1840-я гг. – з’яўленне ў Беларусі тэлеграфа.

1840-1900 гг. – жыццё і дзейнасць Францішка Багушэвіча, беларускага паэта і публіцыста.

1842 г. – заснаванне ў Лагойску па ініцыятыве Канстанціна Тышкевіча першага ў Беларусі гістарычнага музея.

1844-1857 гг. – правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы.

1848 г. – стварэнне земляробчага інстытута ў Горы-Горках – першай ў Расійскай імперыі вышэйшай навучальнай установы, дзе рыхтаваліся аграномы і заатэхнікі.

Другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст. – час станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы.

1857 г., 20 лістапада – рэскрыпт імператара Аляксандра ІІ віленскаму генерал-губернатару У. І. Назімаву аб падрыхтоўцы праектаў “паляпшэння быту памешчыцкіх сялян”.

1861 г., 19 лютага – Маніфест Аляксандра ІІ аб адмене прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

1860-1870 гг. – правядзенне буржуазных рэформ у Расійскай імперыі (земская рэформа, судовая, школьная, гарадскога самакіравання).

1860-1870 гг. – спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі на вытворчасці збожжа: жыта, асўа, ячменю.

1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская.

1862-1863 гг. – выйшла 7 нумароў першай нелегальнай беларускай дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”.

1863-1864 гг. – паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

1863 г. – ліквідацыя часоваабавязаннага становішча памешчыцкіх сялян у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях (а пазней ў Віцебскай і Магілёўскай губернях).

1864 г. – адкрыццё першай у Расійскай імперыі настаўніцкай семінарыі ў Маладзечне.

1872-1882 гг. – правядзенне судовай рэформы ў Беларусі.

1875 г. – правядзеннегарадской рэформыў Беларусі.

1897 г. – першы Усерасійскі перапіс насельніцтва.

1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага электрычнага трамвая ў Віцебску.

1882-1942 гг. – жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).

1882-1956 гг. – жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча).

1884 г. – стварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы “Гоман” у г. Пецярбургу.

1897 г. – стварэнне ў г. Вільні Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

1898 г. – І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у г. Мінску.

1902 г. – утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

1903 г. – падзел РСДРП на бальшавікоў і меньшавікоў.

1903 г. – афармленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

1905 г., 17 кастрычніка – Маніфест цара Мікалая ІІ аб увядзенні палітычных свабод (свабода слова, сходаў, друку, саюзаў) і стварэнні парламента – Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

1905 г., 18 кастрычніка – “Курлаўскі растрэл у Мінску”.

1906 г. – указ аб выхадзе сялян з абшчыны. Пачатак аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна.

1906-1915 гг. – выданне ў г. Вільні газеты “Наша ніва”.

1907 г., 3 чэрвеня – роспуск ІІ Дзяржаўнай думы царом Мікалаем ІІ. Завяршэнне першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

1910-1913 гг. – дзейнасць першага нацыянальнага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам Ігната Буйніцкага – “бацькі беларускага тэатра”.

1911 г. – увядзенне выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

1914 г., ліпень (жнівень) – пачатак Першай сусветнай вайны. Увядзенне ваеннага становішча ў Беларусі.

1917 г., 27 лютага – перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.

1917 г., сакавік, ліпень – правядзенне з’ездаў беларускіх нацыянальных арганізацый.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 171 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту. | Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. | Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | Гістарычныя персаналіі | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ| ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)