Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя персаналіі. Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 Г.

Читайте также:
  1. Гістарычныя персаналіі
  2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  3. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  4. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  5. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. – адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі пасад. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, стварыў оперны тэатр і капэлу. Пісаў музыку (опера «Зменены філосаф» і інш.) і літаратурныя творы. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал.

Валовіч Я. Б. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната карысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г.

Вашчыла В. М. – кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1740 – 1744 гг., войт в. Селішча. Пасля падаўлення паўстання ўцёк у Расію, дзе быў арыштаваны і памёр у турме.

Касцюшка Т. – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік змагання паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць у 1776 г., кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі, Літве. Паходзіў з беларускай шляхты. За ўдзел у паўстанні 1794 г. быў зняволены, у 1796 г. амністыраваны Паўлам І. Выехаў спачатку ў ЗША, потым жыў у Францыі, Швейцарыі. Пахаваны ў Кракаве. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).

Кунцевіч І. – уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архіепіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцевіч быў кананізаваны каталіцкай царквой.

Панятоўскі С.А. – апошні польскі кароль і вялікі князь Літоўскі, паходзіў з Беларусі (маёнтак Волчын Брэсцкага павета), да 1764 г. – стольнік Вялікага княства Літоўскага.

Сапега Л.І. – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589–1623), гетман (1623–1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады.

Скарга П. – царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579 – 1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берэсцкай уніі. Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля.

Хмяльніцкі Б. – гетман Украіны. Бацькі – выхадцы з Беларусі. У 1648 г. узначаліў казацкі рух супраць Польшчы. Атрымаў шэраг перамог. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1654 г. падпісаў пагадненне з Рускай дзяржавай (Пераяслаўская Рада)

ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку XXI ст.: у 2 кн. / А.А. Каваленя [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2011. – Кн. 1.

2. Новик, Е. К., Качалов, И. Л., Новик, Н. Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

3. Белоруссия в эпоху капитализма: сб. документов и материалов: в 4 т. -Минск, 1983; 1990.

4. Белоруссия в эпоху феодализма: сб. документов и материалов: в 4 т. — Минск, 1959–1979.

5. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. – Мінск, 2003.

6. Гісторыя Беларусі: у 6 т. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХУІІ–ХУШ стст.). – Мінск, 2004.

7. Канфесіі на Беларусі (канец ХVІІІ – ХХ ст.). – Мінск, 1998.

8. Круталевич, В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922 гг.). – Минск, 2003.

9. Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. – Минск, 1977.

10. Цітоў, А.К. Краіна майстроў: рамесныя цэхі Беларусі, 16 – канец 18 ст. – Мінск, 2013.

11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993 – 2003.

12. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

13. Юхо, Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: у 2 ч. – Мінск, 2000; 2003.

 


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 126 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Эвалюцыя палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь | Эканамічныя пераўтварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да ўстойлівага росту. | Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. | Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | Гістарычныя персаналіі | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК| ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)