Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя персаналіі

Читайте также:
  1. Гістарычныя персаналіі
  2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  3. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  4. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ
  5. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ

Бурдзейны А. – генерал, камандуючы танкавым корпусам, які вызваляў Мінск.

Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А. М., Наганаў А. Ф., Фамін Я. М. – кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці.

Заслонаў К. С. (партызанскі псеўданім – Дзядзька Косця) – адзін з кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза. У 1948 г. у г. Орша Віцебскай вобласці створаны мемарыяльны музей К. Засланава; яго імем названа дэпо ст. Орша.

Калінін П. З. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і дзеячаў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. У гады вайны другі сакратар ЦК КП(б)Б. З верасня 1942 г. начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. Аўтар кнігі “Партызанская рэспубліка”.

Корж В. З. – удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыіі і грамадзянскай выйны ў Іспаніі. Работнік Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, адзін з першых на Беларусі, які потым пераўтварыўся ў партызанскую брыгаду. У час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра.

Кубэ В. – са жніўня 1941 г. узначальваў акупацыйную адміністрацыю Генеральнай акругі Беларусь. Быў забіты ў 1943 г. мінскімі падпольшчыкамі. За гэты акт членам падполля Мазанік А. Р., Осіпавай М. Б. і Траян Н. В. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Купрыянава Н.Ф. – маці пяці сыноў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Стала правобразам Маці-патрыёткі ў скульптурнай кампазіцыі манумента, які пастаўлены ў 1975 г. у г. Жодзіна. Памерла ў 107-гадовым узросце. У 1980 г. у доме, дзе жыла Н.Ф. Купрыянава, быў адкрыты музей.

Машэраў П. М. – арганізатар Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, камандзір партызанскага атрада імя Шчорса, камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Віцебскай вобласці, сакратар Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза.

Панамарэнка П. К. – дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху. У Вялікую Айчынную вайну ўзначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху.

Паўлаў Дз. Р. – удзельнік грамадзянскай вайны, вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай вайны. З чэрвеня 1940 г. па чэрвень 1941 г. – камандуючы вайскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. 27 ліпеня 1941г. асуджаны і расстраляны. Рэабілітаваны 31.07. 1957 г.

Ракасоўскі К. К. – маршал Савецкага Саюза. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 16-й арміяй на Заходнім фронце, войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля.

Фролікаў Д. – камандзір танка, які першым уварваўся ў Мінск. Загінуў у 1844 г.

Чарняхоўскі І. Д. – ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944). З красавіка 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронта, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. У гонар Чарняхоўскага пас. Косіна Лагойскага раёна перайменаваны ў Чарняхоўскі, яго імем названы горад у Калінінградскай вобласці.

Шмыроў М. П. (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Акупанты, каб адпомсціць яму, узялі ў заложнікі чацвярых яго дзяцей і двух сваякоў і ў лютым 1942 г. расстралялі.

Якубоўскі І.І. – ураджэнец Горацкага раёна, двойчы Герой Савецкага Саюза, маршал Савецкага Саюза. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый і г.д. Яго імем названы Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, вуліцы ў Асіповічах, Бялынічах, Магілеве, Мінску, Горках.

ЛІТАРАТУРА

1. Беларусь: страницы истории / редсовет: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2011.

2. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций. – Минск, 2007.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учеб. пособие / Под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича. – Минск, 2004.

4. Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск, 2000; 2002.

5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.: у 2 кн. / М.У. Смяховіч [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. – Мінск, 2012. – Кн. 2.

6. Новик, Е.К., Качалов, И.Л., Новик, Н.Е. История Беларуси: с древнейших времен до 2012 г.: учебное пособие. — 3-е изд., испр. и доп. – Минск, 2012.

7. Гісторыя Беларусі: у 6 т.– Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007.


Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 320 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК| ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)