Читайте также: |
|
Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) – першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупаванай германскімі войскамі часткі Віленскай і Смаленскай губерняў, што ўтваралі Заходнюю вобласць, а таксама на Заходнім фронце. Дзейнічаў з 26 лістапада па 1 студзеня 1919 г. Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.
Беларуская Народная рэспубліка (БНР) – абвешчана 9 сакавіка 1918 г. ІІ Устаўной граматай. 25 сакавіка на пасяджэнні яе Рады ІІІ Устаўной граматай абвешчана незалежнасць БНР. Ініцыятары стварэння – члены БСГ (Луцкевіч А., Лёсік Я. і інш.). Урад БНР (Народны сакратыярат) абвяшчаў поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, адмену дэкрэтаў СНК Заходняй вобласці, дэмакратычныя свабоды. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка – існавала са студзеня 1919 г.да верасня 1991 г.у складзе СССР. Была абвешчана 01.01.1919 г. Маніфестам Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. У студзені 1919 г. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерніі ССРБ былі перададзены ў склад РСФСР. 27 лютага 1919 г. ва ўмовах пачаўшайся савецка-польскай вайны Мінская і Віленская губерніі аб'ядналіся з Літоўскай савецкай рэспублікай. Утварылася Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел). 31 ліпеня 1920 г. прымаецца «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ». Аднак як суверэнная дзяржава беларуская рэспубліка пасля другога абвяшчэння існавала да 1924 г. у межах шасці паветаў Мінскай губерніі (Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, часткова Мінскага і Слуцкага). Яе плошча складала 52,4 тыс. кв. км., а насельніцтва – 1 544 000 чалавек.
Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) – адзін з аддзелаў наркамнаца РСФСР. Створаны ў студзені 1918 г. Першы камісар – А. Чарвякоў. Друкаваны орган – газета «Дзянніца». Яго прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Часовага ўрада БССР. Ліквідаваны ў да сакавіку 1919 г. у сувязі з утварэннем ССРБ і ЛітБел.
Беларускія секцыі РКП (б) – арганізацыі, якія існавалі ў 1918 г. як часткі мясцовых партыйных арганізацый у розных гарадах РСФСР. Складаліся, пераважна, з бежанцаў-беларусаў – членаў РКП(б). Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе ў красавіку 1918. Распушчаны ў студзені 1919 г. Члены секцый прымалі ўдзел у стварэнні ССРБ.
Брэсцкі мірны дагавор (3 сакавіка 1918 г.) – трактат аб міры, заключаны савецкай Расіяй з Германіяй. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Беларусь згодна з мірным дагаворам была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Брэст. Неакупіраванымі заставаліся толькі 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У лістападзе 1918 г. Брэсцкія пагадненні былі ануляваны. Канчаткова скасаваны паводле Версальскіх мірных пагадненняў 1919 г.
Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК) – часовыя надзвычайныя органы ўлады пры вайсковых камітэтах у перыяд барацьбы за ўстанаўленне ўлады бальшавікоў. Дзейнічалi ў кастрычніку 1917 – сакавіку 1918 г. Галоўнымі задачамі ВРК былі: захоп улады бальшавікамі, звяржэнне Часовага ўрада і яго органаў на месцах, падаўленне апазіцыйных сіл.
«Лінія Керзана» – умоўная назва лініі, якую прапанавала тэрытарыяльная камісія Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919–1920 гг. як часовую ўсходнюю граніцу Польшчы. Праходзіла праз Гродна – Ялаўку – Няміраў – Брэст-Літоўск і далей ад Перамышля да Карпат. Атрымала назву ад імя Дж. Керзана – міністра замежных спраў Англіі, які 7 ліпеня 1920 г. накіраваў савецкаму ўраду ноту з патрабаваннем спыніць наступленне Чырвонай Арміі па гэтай лініі пад час савецка-польскай вайны.
Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел) – існавала ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (з лютага па ліпень 1919 г.) у складзе Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Адміністрацыйны цэнтр – Вільня. Плошча – 207 тыс. кв. км, насельніцтва – каля 4 млн. чалавек. Пасля падпісання мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР у ліпені 1920 г. і другога абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 г. ЛітБел юрыдычна спыніла існаванне.
Народны сакратарыят Беларусі – орган выканаўчай улады, сфарміраваны 21 лютага 1918 г. Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду (Савет) народных міністраў БНР.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР) – створана ў сакавіку 1918 г. як «найвышэйшая ўстанова края», якой «даручана ўся паўната улады на Беларусі». Дзейнічала ва ўмовах нямецкай, потым польскай акупацыі. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.
Рыжскі мірны дагавор (18 сакавіка 1921 г.) – дагавор паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай, з другога, пра спыненне савецка-польскай вайны і нармалізацыю адносін. Згодна з ім да Польшчы адыходзілаЗаходняя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс. кв. км, з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Дагавор дзейнічаў да пачатку другой сусветнай вайны і уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.
Часовы Рабоча-сялянскі Савецкі урад Беларусі – вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР з 01.01.1919 г. да 02.02.1919 г. Сфарміраваўся ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі ў форме суверэннай савецкай рэспублікі; спыніў існаванне ў перыяд работы І Усебеларускага з’езда Саветаў (02.02.1919 г. – 03.02.1919 г.), які прыняў Канстытуцыю Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1919 г. і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт.
Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 202 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | | | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК |