Читайте также: |
|
1. Крэўская ўнія і яе вынікі. Ягайла і Вітаўт.
2. Вялікі князь Вітаўт і яго дзяржаўна-палітычная дзейнасць.
3. Грунвальдская бітва і яе значэнне.
4. Адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у канцы XV – першай палове XVI стст.
5. Кнігадрукаванне: Ф. Скарына і яго паслядоўнікі.
6. Беларуска-літоўскія летапісы як гістарычна-літаратурныя творы.
7. Беларускае сярэднявечча – “краіна замкаў”.
8. Культавае будаўніцтва на Беларусі ў XIII – XVI стст.
9. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
Семінар 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. – канец ХVІІІ ст.)
1. Люблінская ўнія і стварэнне Рэчы Паспалітай.
2. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Унутраная і знешняя палітыка ў канцы ХVІ – пачатку ХVІІ стст. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі.
3. Рэлігійная сітуацыя на беларускіх землях.
4. Палітычны крызіс у Рэчы Паспалітай (канец ХVІІ – ХVІІІ ст. Прычыны і спробы рэформ. Падзелы Рэчы Паспалітай.
5. Культура Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ стст.
ХРАНАЛОГІЯ
1550 г. – пачатак распаўсюджання ў Беларусі ідэй Рэфармацыі.
1533 г. – заснаванне ў Брэсце кальвінісцкай абшчыны, першай пратэстанцкай абшчыны на тэрыторыі Беларусі.
1557 г. – прыняцё “Уставы на валокі”. Пачатак усталявання фальварка-паншчыннай сістэмы.
1557-1633 гг. – жыццё і дзейнасць Льва Іванавіча Сапегі, вядомага дзяржаўнага дзеяча ВКЛ.
1558–1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай – з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора.
1562 г. – Сымон Будны выдаў у г. Нясвіжы першую ў межах Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай мове – “Катэхізіс”.
1563 г., 15 лютага – войскі Івана Грознага захапілі г. Полацк.
1563 г. – Віленскі прывілей Жыгімонта ІІ Аўгуста аб ураўнані ў правах хрысціянскай шляхты ВКЛ незалежна ад веравызнаня.
1564 г., 26 студзеня – войска ВКЛ пад камандваннем гетмана Мікалая Радзівіла Рудога нанесла паражэнне рускім войскам пад камандваннем ваяводы Пятра Шуйскага ў бітве на р. Уле каля Чашнікаў.
1565 г. – адміністрацыйная і судовая рэформы ў ВКЛ. Дзяржава падзялялася на ваяводствы, паветы і воласці. Беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскага, Віцебскага, Берасцейскага, Менскага, Мсціслаўскага, Навагрудскага, Полацкага і Трокскага ваяводстваў. Уводзіліся павятовыя соймікі і павятовыя суды. На тэрыторыі Беларусі было 16 паветаў.
1566 г. – прыняцце Другога Статута ВКЛ.
1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая.
1569 г. – Віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч запрасіў ў ВКЛ 13 прадстаўнікоў ордэна езуітаў.
1572-1592 гг. – жыццё і дзейнасць Мяленція Сматрыцкага.
1573 г. – Акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнаня ў Рэчы Паспалітай.
1573-1574 гг. – княжэнне Генрыха Валуа (Валезы), сына французскага караля Генрыха ІІ Валуа. Першы выбраны кароль Рэчы Паспалітай. Падпісаў “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”.
1576-1586 гг. – кіраванне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
1577 г. – Пётр Скарга выдаў кнігу “Аб адзінстве царквы божай”, дзе прапагандаваў ідэю аднаўлення Фларэнційскай уніі 1439 г.
1579 г. – вызваленне г. Полацка войскамі Стэфана Баторыя.
1579 г. – заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі (Віленскага ўніверсітэта).
1582 г. – Ям-Запольскае перамір’е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай на 10 годоў, якім завяршалася Лівонская вайна.
1587-1593 гг. – пабудова італьянскім архітэктарам Я. М. Бернардоні ў г. Нясвіжы касцёла Божага Цела – першага касцёла ў стыле барока на тэрыторыі ВКЛ.
1587-1632 гг. – княжэнне ў ВКЛ Жыгімонта ІІІ Вазы.
1588 г. – прыняцце ІІІ Статута ВКЛ.
1595-1596 гг. – казацкія выступленні пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі.
1596 г. – Брэсцкая царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
1600-1629 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Завяршылася заключэннем перамір’я ў г. Альтмарку (цяпер г. Новы Тарг у Польшчы) на 6 гадоў.
1604-1605 гг. – паходы Ілжэдзмітрыя І у г. Маскву.
1605 г., 27 верасня – Кірхгольмская бітва ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй 1600-1629 гг. каля вёскі Кірхгольм (цяпер г. Салалспілс, Латвія). Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманамі К. Радзівілам і Я. Хадкевічам разбіла шведскую армію Карла ІХ, якая страціла дзве трэці свайго складу.
1607-1610 гг. – паход Ілжэдзмітрыя ІІ на Маскву.
1609-1618 гг. – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай пасля заключэння Васілём Шуйскім ваеннага саюзу са Швецыяй.
1610 г. – гетман Станіслаў Жалкеўскі нанёс паражэнне расійска-шведскаму войску каля в. Клушына.
1610 г., восень – войскі Рэчы Паспалітай занялі г. Маскву, рускія баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы Уладзіслава ІV.
1612 г. – другое апалчэнне (першае – 1611 г.) пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага вызваліла Маскву ад шляхецкіх атрадаў.
1618 г. – Дэўлінскае пагадненне на 14,5 гадоў у выніку завяршэння вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1609-1618 гг. Да Рэчы Паспалітай адыйшлі г. Смаленск і Чарнігава-Северскія землі.
1623 г. – выступленне жыхароў г. Віцебска супроць гвалтоўнага ўвядзення ўніі. Забойства ўніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.
1632-1648 гг. – княжанне Уладзіслава ІV Вазы.
1632–1634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна). Завяршылася ў 1632 г. Палянаўскім мірам (на р. Палянаўка) тэрмінам на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV Ваза за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул. Смаленск вяртаўся ў склад ВКЛ.
1632 г. – аднаўленне Уладзіславам ІV Вазай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Кіеўскім мітрапалітам быў назначаны Пётр Магіла.
1634-1689 гг. – жыццё і дзейнасць Казіміра Лышчынскага – беларускага мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча і педагога, аўтара рукапіснага трактата “Аб неіснаванні Бога”. Паводле прыгавору сеймавага суда быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
1648–1651 гг. – антыфеадальная казацка-сялянская вайна ў Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага ва Украіне.
1649 г., студзень – паход па Палессю войск Януша Радзівіла. Узяты гарады Тураў, Мазыр, Бабруйск, Рэчыца.
1649 г., 31 ліпеня – першая Лоеўская бітва – шляхецкае войска пад камандваннем Януша Радзівіла разбіла казацкія атрады пад камандваннем Міхайлы Крычэўскага і Сцяпана Падбайлы.
1652 г. – упершыню выкарыстана права “ліберум вета” шляхціцам-паслом Уладзіславам Сіцынскім. За 1652-1764 гг. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай 48 былі сарваны.
1654 г. – Пераяслаўская рада. Казакі прынялі рашэннеаб пераходзе Украіны пад царскую “высокую руку”.
1654–1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну.
1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ г. Вільня.
1667 г. – Андрусаўскае перамір’е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў.
1668 г. – сейм Рэчы Паспалітай адыход ад каталіцтва прыраўняў да дзяржаўнага злачынства.
1696 г. – пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ.
1697 г. – прыняццё пастановы “Ураўнанне правоў”, паводле якой шляхта ВКЛ ураўноўвалася ў правах з польскай.
1700–1721 гг. – Паўночная вайна паміж Паўночным саюзам (Расія, Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая) і Швецыяй.
1708 г., 27 верасня – разгром расійскімі войскамі шведскага корпуса под командваннем А. Левенгаупта каля в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.), які ішоў з абозам з Рыгі на дапамогу Карлу ХII.
1709 г., 28чэрвеня – паражэнне шведскай арміі Карла ХII пад Палтавай.
1717 г. – першы “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Варшаўскі). Практычна пагадзіўся з пратэктаратам Расіі над Рэччу Паспалітай. Кароль павінен быў вывесці з Рэчы Паспалітай саксонскае войска, а шляхта – распусціць канфедэрацыі. Скарачалася войска: Польшча – 24 тыс., а ВКЛ – 6 тыс.
1719 г. – Аўстрыя, Саксонія і Прусія падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай. Петр І яго не падтрымаў. Дамовіліся аб так званай «абароне парадку» у Рэчы Паспалітай.
1730-я гг. – афармленне архітэктурнага стылю “віленскае барока”. Яго распрацаваў архітэктар Ян Глаўбіц.
1740-1744 гг. – паўстанне сялян у Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.
1764 г. – сейм Рэчы Паспалітай устанавіў смяротнае пакаранне за змену каталіцкага веравызнання.
1764-1795 гг. – княжанне Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы.
1764-1766 гг. – эканамічныя рэформы ў Рэчы Паспалітай (невыкарыстанне права “ліберум вета” пры разглядзе эканамічных пытанняў; стварэнне Скарбавай камісіі, якая кантралявала фінансы краіны; увядзенне адзінай мытнай пошліны; налог на яўрэяў).
1765 г. – пачатак аграрнай рэформы Антонія Тызенгаўза ў сталовых эканоміях.
1767 г. – утварэнне дысідэнцкіх канфедэрацый: Слуцкай праваслаўна-пратэстанцкай і Торуньскай пратэстанцкай. У г. Радам утварылася прарасійская канфедэрацыя на чале з Каралем Станіславам Радзівілам (Пане Каханку).
1768 г. – па патрабаванню Расіі Варшаўскі сейм ўраўняў ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі.
1768 г. – утварэнне антыдысідэнцкай Барскай канфедэрацыі.
1771 г., верасень – паражэнне канфедэрацкага войска на чале з Міхалам Казімірам Агінскім ад расійскага войска на чале з А. Суворавым каля мястэчка Сталавічы.
1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
1773-1775 гг. – трохгадовы сейм сазваны для зацвярджэння раздзела Рэчы Паспалітай. Супроць былі Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч.
1773 г. – заснаванне Эдукацыйнай камісіі – першага ў Еўропе міністэрства адукацыі.
1773 г. – расфарміраванне рымскім папам ордэна езуітаў.
1775-1784 гг. – будаўніцтва Каралеўскага (Днепра-Бугскага) канала.
1776 г. – пачатак выхаду “Газеты Гродзенскай” – першага перыядычнага выданя на тэрыторыі Беларусі.
1788–1792 гг. – Чатырохгадовы (“Вялікі”) сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аб правядзенні рэформ у краіне.
1791 г., 3 мая – прыняцце сеймам Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.
1792 г., май-верасень – стварэнне і дзейнасць Тарговіцкай канфедэрацыі, накіраванай супроць Канстытуцыі 3 мая.
1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй і Расіяй. Далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
1793 г., чэрвень-лістапад – другі “нямы сейм” у Рэчы Паспалітай (Гродзенскі) – апошні сейм Рэчы Паспалітай. Зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай.
1794 г. – усталяванне мяжы яўрэйскай аселасці.
1794 г., сакавік-верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Мэта паўстання – аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г.
1794 г., 7 мая – прыняццё “Паланецкага ўніверсала”.
1795 гг. – трэцці падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне ўсёй тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі.
Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 197 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ | | | ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК |