Читайте также: |
|
1. Дапамога народаў СССР Беларусі ў аднаўленні эканомікі рэспублікі ў пасляванны час.
2. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм у другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. XXст.
3. Жыццё і дзейнасць П. М. Машэрава.
4. Роля навукі ў развіцці прамысловай вытворчасці БССР у 60-пачатку 80-х гг.
5. Аграрны комплекс БССР ў 50-х – першай палове 80-х гг.
6. Вышэйшая адукацыя БССР у 50-х – першай палове 80-х гг.
7. Творчасць выдатных дзеячаў культуры БССР (З. Азгур, М. Савіцкі і інш.).
8. Развіццё архітэктуры БССР у 50-х – першай палове 80-х гг.
9. Асаблівасці развіцця беларускага тэатра ў 50-х – першай палове 80-х гг.
10. Беларуская музычная культура ў 50-х – першай палове 80-х гг.
Семінар 8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
План
1. Нарастанне крызіснай сітуацыі. Перабудова і яе вынікі.
2. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь. Асноўныя рысы яе сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця ў сучасных умовах.
3. Беларусь на міжнароднай арэне. Знешняя палітыка ў 90-я гг.
4. Беларусь на сучасным этапе. Змены ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці.
5. Беларускае замежжа. Эміграцыя і яе культура.
ХРАНАЛОГІЯ
1985 г., красавік – узяты курс на «паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця» у СССР.
1985-1991 гг. – правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.
1986 г., 26 красавіка – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
1989 г., чэрвень – заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
1990 г. – Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, “Аб мовах у Беларускай ССР”, аб уласнасці ў Беларусі, які прадугледжваў наяўнасць прыватнай, калектыўнай і дзяржаўнай уласнасці.
1990 г., 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Прыняты закон «Аб культуры ў Беларускай ССР».
1991 г., сакавік – усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7% ад усіх, хто прыняў удзел у рэферэндуме.
1991 г., 19–21 жніўня – утварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу (ДКНС), увядзенне надзвычайнага становішча ў СССР (спроба дзяржаўнага перавароту).
1991 г., 25 жніўня – прыняццё Вярхоўным Саветам БССР закона «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР».
1991 г., 26 жніўня – прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап – этап незалежнай дзяржавы.
1991 г., 17 – 19 верасня –сесія Вярхоўнага Саветапрыняла рашэнне перайменаваць БССР у “Рэспубліку Беларусь”, а ў скарочаных назвах – «Беларусь». Зацверджаны законы «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь».
1991 г., 8 снежня – падпісанне Пагаднення аб стварэнні СНД.
1992 г. – адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН; падпісанне Рэспублікай Беларусь у Хельсінкі Заключнага акта Савета па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь бяз’ядзернай зонай і дзяржавай, якая імкнецца да нейтралітэту. Канчатковы вывад ядзернай зброі за межы рэспублікі – 1996 г.
1992 г.– прыняцце закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».
1992 г.– пачатак правядзення ў г. Віцебску Беларуссю, Расіяй і Украінай фестывалю песні “Славянскі базар”.
1993 г.– уваходжанне Рэспублікі Беларусь у Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
1993 г. – увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
1993 г. – пачатак правядзення ў г. Маладзечне фестывалю маладых выканаўцаў беларускай песні.
1994 г., люты – Беларусь упершыню накіравала нацыянальную каманду на ХVІІ зімовую Алімпіяду ў Нарвегіі.
1994 г., 15 сакавіка– прыняцце Вярхоўным Саветам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.
1995 г., 14 мая– рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяржаўнага статуса беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй.
1995 г. – далучэнне Беларусі да Праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».
1996 г., 2 красавіка – падпісанне Дагавора аб стварэнні Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
1996 г., 24 лістапада – рэспубліканскі рэферэндум, які адобрыў унясенне дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і перанясенне Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.
1996 г. – Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на ХХVI Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША).
1997 г., 2 красавіка – утварэнне Саюза Беларусі і Расіі.
1996, 2001, 2006, 2010 гг. – першы, другі, трэці і чацвёрты Усебеларускія народныя сходы.
1999 г., 8 снежня – падпісанне паміж Беларуссю і Расіяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
2000 г. – заснаванне Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС).
2001, 2006, 2010 гг. – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перамогу на выбарах атрымаў А. Р. Лукашэнка.
2002 г. – зацвярджэнне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
2004 г., 17 кастрычніка – рэспубліканскі рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звязаных з парадкам правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2004 г., сакавік – прыняцце Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. (НСУР-2020).
2005 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 – 2010 гг.
2005 г. – падпісанне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій.
2006 г. – адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў новым будынку.
2007 г., сакавік – прыняцце Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
2010 г., верасень– уступіў у дзеянне закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, прыняты 23 ліпеня 2008 г.
2012 г., 1 студзеня – уступілі ў сілу 17 пагадненняў, якія фарміруюць дагаворна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі – стварэнне Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.
Дата добавления: 2015-10-30; просмотров: 279 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ТЭМЫ РЭФЕРАТАЎ | | | ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРСАНАЛІІ |