Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі. | Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі. | Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. |


Читайте также:
  1. Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.
  2. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
  4. Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці
  5. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
  6. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
  7. Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг.

Прычыны ўзнікнення. Як вядома, на пачатку ХIII cтагоддзя беларускiя зем-лi ст. уяўлялi сабою каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Магутнае i адзiнае калiсьцi Полацкае княства перажывала час феадальнай раздробленасцi, з цяжкасцю процiстаяла нямецкiм крыжакам i не магло ўжо выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах гэты цэнтр перамясцiўся ў Наваградак – сталiцу ўдзельнага княства ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыялі –

Эканамічны фактар: (урадлівая глеба, добра развітае земляробства, развітае рамяство, замежны гандаль;

Палітычны фактар: выгаднае геаграфічнае становішча, адсутнасць пагрозы крыжакоў – мангола-татар).

Менавiта Наваградская зямля разам з суседнiмi ёй лiтоўскiмi стала ядром новай дзяржавы, якая пазней атрымала назву Лiтоўскае княства.

Варта адзначыць, што лiтва - гэта назва ўсходняга балцкага племенi, якое пражывала на паўднёвым усходзе сучаснай Рэспублiкi Лiтва i ў прылеглых ра-ёнах Беларусi, памiж рэкамi Нёманам i Вiлiяй. Вядома, што яшчэ Яраслаў Муд-ры ў 1040-1044 гг. разбіў літву на палях слонімскіх і заснаваў Новагародак. Ста-ражытная Літва, калі мець на ўвазе тэрыторыю, размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Заўважым таксама, што да часу апiсваемых намi падзей гэтае племя не асiмiлявалася ў вынiку славянскай каланiзацыi i захавала сваю самабытнасць.

Па ўзроўнi сацыяльнага развiцця лiтоўцы адставалi ад славян: не мелi дзяр-жаўнай арганiзацыi, монатэiстычнай рэлiгii, развiтай гаспадаркi. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю i яго войска часта скарыстоўвалася сусед-нiмi славянскiмi княствамi ў мiжусобнай барацьбе або ў заваёўных паходах. Ма-ла таго, з пачаткам перыяду феадальнай раздробленасцi апошнiх лiтоўцы здзяй-снялi супраць iх, а таксама супраць нямецкiх крыжакоў ваенныя паходы.

Невыпадкова таму, што ўтварэнне Лiтоўскай дзяржавы са сталiцай у Нава-градку прынята звязваць з iменем балцкага князя Мiндоўга (1195-1263). Да з’яў-лення ў Наваградку ён ва ўсiх крыніцах выступае ў ролi наёмнiка. У 1236 “Лiтва Мендога” знаходзiлася ў васальных або саюзных сувязях з галiцка-валынскiм князем Данiлам Раманавiчам у барацьбе супраць Конрада Мазавецкага. З Iпаць-еўскага летапiсу вядома, што прыкладна ў 1240-х гг. Мiндоўг парушыў ранейшы парадак кiравання лiтоўскiмi землямi i захапiў уладу ў свае рукi: “пачаў княжыцi адзiн ва ўсёй зямлi Лiтоўскай”. Крыху пазней яго ўлада распаўсюджваецца на сумежныя тэрыторыi Беларусi. Першай такой зямлёй стала Сярэдняе Панямонне – Чорная Русь з гара-дамi Наваградак, Ваўкавыск, Гародня, Здзiтаў i Слонiм. Якiм чынам яму ўдалося ўкня-жыцца ў Наваградку?

У 1246 г. ён быў запрошаны заходнебалцкiм племенем куршаў для барацьбы з Ордэнам, але пацярпеў паражэнне i быў вымушаны адступiць. Услед за iм кры-

жакi ўварвалiся ў яго ўладаннi i спусташылi іх. Гэта паражэнне аслабiла пазiцыi Мiн-доўга ў Лiтве, выклiкала супраць яго ўзброеную барацьбу, у вынiку чаго ён мусiў уцякаць “з многiмi сваiмi баярамi” у суседнi Наваградак.

Тут памiж Мiндоўгам i мясцовай знаццю была заключана дамова, паводле якой ён абiраўся князем i з дапамогай наваградскага войска ў 1248/ 1249 рушыў на Лiтву (“зане Лiтву”), расправiўся са сваiмi палiтычнымi працiўнiкамi (князямi Таўцвiлам, Эрдзiвiлам i Вiкiнтам) i далучыў свае землi да агульнай дзяржавы.

Такiм чынам, не Мiндоўг зрабiў Наваградак сваёй сталiцай, заваяваўшы яго, як гэта сцвярджаецца ў Гiстарычнай лiтаратуры (ЭГБ т. 5 с. 144), а Наваградак паставiў яго сваiм князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй важнейшай дзяржаўнай мэты – заваявання Лiтвы. Пасля таго, як Мiндоўгам была “поiмана вся земля Лi-товьская”, пачаўся працэс утварэння ВКЛ (Наваградскі перыяд).

Прыкладна ў тыя ж гады ў Полацку, дзе абарвалася мясцовая дынастыя (апошнi з вя-домых полацкiх Рагвалодавiчаў князь Брачыслаў згадваецца ў летапiсах за 1239 г.), быў паса-джаны на княжанне Мiндоўгаў пляменнiк Таўцвiл. Няма нiводнага сведчання пра падпарад-каванне Полацка сiлай, таму з улiкам ролi полацкага веча можна меркаваць, што лiтоўскага князя хутчэй за ўсё запрасiлi самi палачане. Падобны саюз адпавядаў iх iнтарэсам. Перад пагрозай крыжацкага i мангола-татарскага нашэсця аб’яднанне раздробленых зямель у адну дзяржаву было выгадна не толькi лiтоўскiм князям, але i ўсiм усходнеславянскiм землям.

Iншая справа, што ўзмацненне Мiндоўга не задавальняла лiтоўскую знаць, а таксама суседзяў Лiтоўскага княства - Галiцка-Валынскае княства. У Мiндоўга ад-быўся канфлiкт са сваiм васаламi – Таўцвiлам i iнш., якiя збеглi ў Галiцка-Валынскае княства i сталi з дапамогай яцвягаў i немцаў рыхтаваць паход супраць яго. Мiндоўг здолеў раскалоць каалiцыю подкупам Жамойцi i яцвягаў, i абяцаннем немцам аддаць iм Жамойць. Мала таго, у 1251 ён ахрысцiўся ў заходнiм абрадзе, атрымаўшы тытул прыкладнага сына Рымскага касцёла i карону. У 1251 г. было заснавана Лiтоўскае бiскупства. Улетку 1253 г. абылася ўрачыстая каранацыя Мiндоўга. Папа Iнакенцiй IV прыслаў яму карону. У вачах хрысцiянскай Еўропы гэты акт адразу ўзносiў Лiтву ў ранг каралеўства, якiм лiчылася вялiкая i незалежная дзяржава. Наладзiўшы адносiны з Захадам, сапсаваў iх з Усходам.

Галiцка-валынскi князь здзейснiў 2 паходы супраць Наваградка, iмкнучыся яго адмовiцца ад Лiтвы, на якую прэтэндаваў сам. Пацярпеўшы першую няўдачу, знаць Наваградка, аднак, не адмовiлася ад заваявання Лiтвы, ёй па-ранейшаму патрэбен быў князь-лiтвiн, якi б мог з’явiцца туды як законны гаспадар. Невы-падкова таму на княскi пасад у 1254 г. быў узведзены сын Мiндоўга - Войшалк. Пайшоў на замiрэнне з Данiлам Галiцкiм. Каб увайсцi да яго ў давер, аддаў Нава-градскую зямлю яго сыну Раману, а сам, вiдаць, у якасцi заложнiка, пайшоў у Га-лiцкую зямлю. Потым з дазволу Данiлы вярнуўся дадому, заснаваў “на реце Не-мане, межi Лiтвою i Новым городком” Лаўрышаўскi манастыр, дзе жыў нека-то-ры час [вось яна, летапiсная Лiтва; цяпер каля в. Лаўрышава на паўночны ўсход ад Навагародка. Памiж Наваградскiм i Менскiм княствамi].

Ужо ў 1258 г. пад час наезду хана Бурундая (з якiмi выступiлi i галiцка-ва-лынскiя князi), Войшалк разам з Таўцвiлам (кн. Полацкiм) захапiў Наваградак.

Неўзабаве Мiндоўг пайшоў на разрыў з Ордэнам, парваў з каталiцызмам i ўз-няў зброю супраць былых саюзнiкаў-крыжакоў. Але яго кiраванне выклiкала моцнае незадавальненне племянной знацi. У 1263 г. у вынiку змовы нальшчан-скага князя Даўмонта, жамойцкага Траняты, полацкага Таўцвiла Мiндоўг з дву-ма сынамi быў забiты.

Транята, абвясцiўшы сябе ўладаром Лiтвы, перш за ўсё забiў канкурэнта – полацкага князя Таўцвiла, але неўзабаве ў вынiку змовы быў забiты cам. Скары-стаўшы крызiс улады, Войшалквярнуўся з пiнскай дружынай у Наваградак i ад-навiў сваё княжанне (1264-67). У тымжа 1264 г. расправiўся з працiўнiкамi. Вы-ганяў i знiшчаў тых, хто працiвiўся ўладзе. З дапамогай галiцка-валынскай дру-жыны заваяваў балцка-лiтоўскiя землi Дзяволтву i Нальшчаны. Наваград-ская, Пiнская, Лiтоўская, Нальшчанская, Дзяволтваўская i Полацка-Вiцеб-ская землі сталi трывалым грунтам для ўтварэння ВКЛ, што i стала важнейшым дасягненнем Войшалка.

Праваслаўны па веравызнаннi князь Войшалк неўзабаве ўтварыў цесны саюз з Галiцка-Валынскiм княствам, а потым наогул перадаў свой пасад швагру – га-ліцка-валынскаму князю Шварну (1267-70) (сын князя Данiлы i зяць Мiндоўга), а сам вярнуўся ў манастыр. Аднак у 1267 Войшалк быў забiты паводле загаду кня-зя Льва Данiлавiча.

Энцыкл. гіст. Бел: Шварн (1267-1270), пераадольваючы сепаратызм лiтоў-скiх племянных сiл, працягваў аб’яднаўчы працэс i ўмацаванне дзяржавы.

Вялiкi князь Трайдзень (1270-1282) заснаваў новую дынастыю славянскага паходжання; меў падтрымку гарадоў Чорнай Русi – Наваградка, Гароднi, Ваўка-выска, Слонiма, Турыйска. Здолеў падпарадкаваць яцвягаў, даваў сховiшча прусам, якiх сялiў каля Гароднi i Слонiма. Але Полацк i Вiцебск адыйшлi ад Лiтоўскага кня-ства, абраўшы сваiх славянскiх князёў. Вёў барацьбу супраць нальшчанскiх феа-далаў i Галіцка-Валынскаага княства, якое iмкнулася замацавацца не толькi на Палессi, але i на Чорнай Русi. Таксама паспяхова змагаўся супраць мангола-татар i Лiвонскага ордэна.

Вялiкi князь Вiцень (1295-1316) працягваў умацоўваць дзяржаву. У 1294 па-давiў паўстанне ў Жамойцi. У гэтай вобласцi ў 1298 i 1305 адбылiся баi з кры-жакамi. У 1307 г. з яго ўдзелам да ВКЛ быў далучаны Полацк, якi дагэтуль ледзь не адыйшоў да крыжакоў. У 1314 пад Наваградкам у гэтай барацьбе вызначы-лася войска Давыда Гарадзенскага. У 1315 г. войска Вiценя здзейснiла паход супраць крыжакоў на тэрыторыi Прусii. Далучыў Берасцейскую зямлю. З Вi-ценем таксама звязваюць з’яўленне герба ВКЛ - “Пагонi”.

Княжанне Гедзiмiна (1316-1341) характарызуецца значным пашырэннем тэ-рыторыi дзяржавы за кошт галоўным чынам этнiчна беларускiх зямель. У 1318 г. сын Гедзiмiна Альгерд ажанiўся з дачкой вiцебскага князя Яраслава. Праз 2 гады цесць памёр, Віцебскае княства засталося Альгерду i ў 1320 г. увайшло ў склад ВКЛ. У 1315 г. намаганнямi Гедзiмiна ВКЛ павялiчылася за кошт адваяванай у ГВК Берасцейскай зямлi. А праз 10 год, у 1325 Любарт (Дзмiтры) Гедзiмiнавiч, ажанiўшыся з дачкой апошняга валынскага князя Льва Юр’евiча, атрымаў усю Валынь у спадчыннае валоданне.

У сярэдзiне 1320-х уладу Гедзiмiна прызналi князi Менска, Друцка, Луком-ля, Турава-Пiнскай зямлi.

1323 г. перанёс сталiцу з Наваградка блiжэй да крыжакоў, у Вiльню, магчы-ма, каб прадэманстраваць сваю рашучасць баранiць далучаныя землi да канца.

(Пачатак Віленскага перыяду ВКЛ)

Яшчэ пры жыццi Гедзiмiн раздаваў землi княства сваiм сынам ва ўдзельнае валоданне: Вiльню як сталiцу княства (з Ашмянамi, Браславам i Вiлькамiрам) – малодшаму Яўнуту (старэйшаму па апошняму шлюбу), Кернаву i Слонiм - cыну Манiвiду; Пiнск i Тураў – Нары-монту; Наваградак i Ваўкавыск – Карыяту; Валынь – Любарту; Крэва, Вiцебск i Менск – Альгерду; Трокi, Берасце i Гародню – Кейстуту. Полаччына засталася ў кiраваннi Гедзімiна-вага брата Воiна, а потым перайшла да Нарымонта.

Гедзімiнавы сыны прынялi праваслаў і славянскую культуру. Хоць сам Гедзiмiн заставаў-ся паганцам, ён паважаў рэлiгiю сваiх падданых, але заклікаў, “каб хрысцiяне паважалi ды славiлi бога па-свойму, Русь - па-свойму, палякi - па-свойму, а мы славiм па нашаму звычаю”. У мэтах супольнай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна Гедзiмiн пайшоў на зблiжэнне з Польшчай. У 1325 г. iх саюз быў замацаваны шлюбам сына поль-скага караля Казiмiра (Уладыслава Лакеткi) з дачкой Гедзiмiна - Альдонай-Ганнай. Найбольш значнай сумеснай акцыяй саюзнiкаў стаў iх паход на Брандэнбург (1326), у якiм вызначыўся “асаблiва блiзкi сябра” Гедзiмiна гарадзенскi стараста Давыд. Кiруючы Гарадзенскай зямлёй на правах лена, ён доўгi час паспяхова ба-ранiў ад крыжаносцаў усё Беларускае Панямонне.

Асаблiвых поспехаў Гедзiмiн дамогся сваёй усходняй палiтыкай, асноўным прынцыпам якой было негвалтоўнае далучэнне новых зямель Русi.

Аб’ядноўваючы ўсходнеславянскiя землi пад сваёй уладай, Гедзiмiн абыходзiўся, як пра-вiла, без заваёў i гвалту. За гады яго княжання ў склад ВКЛ увайшла не толькi ас-ноўная частка сучаснай Беларусi (за выключэннем раёнаў Нiжняй Прыпяцi); у арбiту яго ўплываў пачалi ўцягвацца i князi з далёкiх зямель Усходняй Русi. Ён першым з лiтоўскiх князёў пачаў называць сябе валадаром не толькi лiцвiнаў, але i русiнаў, а свае ўладаннi – каралеўствам лiцвiнаў i русiнаў.

Адным з галоўных фактараў, якi спрыяў поспеху ў iх “збiраннi” вакол лiтоў-скай дынастыi, стала антытатарская палiтыка, якой паслядоўна трымалiся лiтоўскiя князi. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хiлiлiся заход-нiя Русi, для якiх вялiкаўладзiмiрскi князь быў фактычна стаўленiкам Залатой Арды i ўвасабляў патрабаваннi татарскага хана

Другiм выiгрышным момантам палiтыкi вялiкага князя лiтоўскага была рэлi-гiйная палітыка. Намаганнямi Гедымiна для праваслаўных жыхароў ВКЛ у 1317 г. адкрылася асобная Лiтоўская мiтраполiя з цэнтрам у Наваградку, якая iсна-вала прынамсi да 1330 г. У яе ўваходзiлi Полацкая, Тураўская i Пiнская епархii. Ёсць звесткi, што у 1323 г. Гедзiмiн абяцаў папскаму легату гатоўнасць прыняць рымскае хры-сцiянства, але ўрэшце не пайшоў на гэта. Паводле чэшскай хронiкi, ён у 1340 г. прыняў хрысцiянства i рыхтаваў хрышчэнне ўсёй Лiтвы, але быў атручаны сваiмi ж наблiжанымi.

Гедзiмiн пакiнуў на карце Усходняй Еўропы вялiкую дзяржаву. Заснаваная ў сярэдзiне ХIII ст. лiтоўскiм князем Мiндоўгам, праз стагоддзе яна ўключала ў ся-бе i большую частку сучаснай тэрыторыi Беларусi. Манархiя Гедзiмiна склалася з трох асобных палiтычна-этнiчных тэрытарыяльных утварэнняў – Аўкштайцii, Жэмайцii (Жмудзi) i Беларусi. Ад самага пачатку вялiкая роля належала ўсходне-славянскаму элементу. Як адзначалася вышэй, Чорная Русь стала адной з тэры-тарыяльных асноў манархii Мiндоўга. Беларусы (русiны) уваходзiлi ў склад вай-сковых сiл ужо першых лiтоўскiх князёў. Вядома, што Войшалк, якi першым з iх цалкам пераняў “рускую” культуру, абапiраўся на беларускiя гарады i дружыны

Вызначальным пачаткам манархii лiтоўскiх князёў, што ўтваралася як двуэт-нiчная балта-славянская або (па сучаснаму) лiтоўска-беларуская дзяржава, быў узаемавыгадны саюз лiтоўскiх князёў з беларускiм баярствам i гарадамi... Прад-стаўнiкi мясцовай грамадскай элiты i пасля прызнання вярхоўнай улады лiтоў-скага князя ўдзельнiчалi ў вырашэннi важных пытанняў палiтычнага i гаспадар-чага жыцця сваёй зямлi. Таму ВКЛ як дзяржаву нiяк не выпадае лiчыць прадук-там заваявання Русi лiтоўцамi (Насевiч, Краўцэвiч). Сiла тут у кожным разе выконвала далёка не галоўную ролю. Сапраўды, новая дзяржава ўяўляла з сябе своеасаблiвую форму грамадска-палiтычнага сiнтэзу, у якiм раннефеадальныя iнстытуты Лiтвы спалу-чалiся з больш развiтай дзяржаўна-палiтычнай сiстэмай былых княстваў на тэры-торыi Беларусi (i найперш Полацкага), наследуючы традыцыю дзяржаўнасцi Кiеў-скай Русi. Iншымi словамi, палiтычная экспансiя Русi на ўсход прывяла да канструктыўнага ўтварэння фактычна лiтоўска-беларускай дзяржавы, у якой пры палiтычным дамiнаваннi лiтоўцаў азначэнне тэрытарыяльнага, дэмаграфiчнага i грамадска-культурнага патэнцыялу Беларусi яшчэ некалькi стагоддзяў узрастала. Як канстатаваў расiйскi гiсторык Аляк-сандр Праснякоў, ВКЛ утваралася лiтоўцамi, “аднак на тэрытарыяльнай, этна-графiчнай i культурнай аснове беларускай”.

Пасля смерцi Гедзiмiна вялiкакняскi трон заняў яго найменшы сын (ад дру-гога шлюбу) Яўнут, але яго знаходжанне на троне не было працяглым – (1341– 1345 г.). У вынiку змовы братоў – (старэйшага) Альгерда i Кейстута ён мусiў уцякаць у Маскву, там прыняў праваслаўе, праз 2 гады вярнуўся, памiрыўся з братамi i атрымаў княжанне ў Заслаўі.

Ёсць думка, што пасля гэтага ВКЛ было падзелена памiж Альгердам i Кейстутам, якiя дасталiся адпаведна ўсходняя (сталiца Вiльня) i заходняя (сталiца Трокi) часткi.

У плане ўмацавання дзяржавы больш паспяховай была палiтыка Альгерда (1345-1377). З яго iменем звязана далейшае павелiчэнне тэрыторыi ВКЛ i яго ўмацаванне. У сярэдзiне ХIV ст. увайшло Беларускае Падняпроўе (Мсцiслаў), Бранскае княства, у 60-70 гг. пасля разгрому татар на Сiнiх Водах у 1366 – Кiеў-ская зямля, Мазырская i Брагiнская воласцi, Чарнiгава-Северская, Падольская i Ва-лынская землi, а таксама падначалена Смаленскае княства. У склад ВКЛ увай-шлi таксама жамойцкiя землi.

Час Альгерда характарызуецца значнымi ваеннымi сутыкненнямi з крыжакамi, Польшчай i Маскоўскiм княствам. Адным з вынiкаў яго знешняй палiтыкi з’явi-лася значнае ўзрастанне моцы дзяржавы. Тэрыторыя ВКЛ павялiчылася ўдвая, амаль усе беларускiя землi былi ўключаны ў яго склад. Значную большасць на-сельнiцтва княства складалi этнiчныя беларусы, беларуская мова i культура былi пануючымi ў краiне. Лiтоўскiя феадалы, у тым лiку з дынастыi Гедземiнавiчаў, успрынялi беларускую культуру i перайшлi на карыстанне беларускай мовай у паўсядзённым ужытку.

Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель пры Альгердзе iстотна павялi-чыла вагу “рускага” (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве лiтоўскiх князёў. Менавiта пры ім “руская” мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай, у тым ліку пры двары. Гэта было абумоўлена культурнай перавагай русiнаў. Праваслаўныя святары i манахi з’яўлялiся тымi нешматлiкiмi падданымi рускага князя, якiя ўмелi чытаць i пiсаць. Сярод нашчадкаў самога Альгерда праваслаўных было намнога больш, чым паганцаў. Ёсць звесткi, што Альгерд i cам быў ахрышчаны ў праваслаўе, меў хрысцiянскае iмя Андрэй.

Каб нейтралiзаваць палiтычны ўплыў Масквы на праваслаўнае жыхарства дзяржавы, Альгерд дамагаўся ўтварэння асобнай лiтоўска-рускай мiтраполіі.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 152 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў| Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.021 сек.)