Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі.

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў | Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы. | Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне. | Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. |


Читайте также:
  1. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.
  2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі

Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія або сістэма метадаў яе вывучэння.

Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб’ектывісцкая і аб’ек-тыўна-ідэалістычная метадалогія. У першым выпадку гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў). У іншым выпадку рашаючая роля ў гістарычным працэсе ад-

водзілася не суб’ектыўным, а аб’ектыўным, але звышчалавечым сілам - Боскаму промыслу, Абсалютнай ідэі і інш. I толькі ў сярэдзіне XIX ст., як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.

Фармацыйны падыход К. Маркса (1818—1883). Вядомы нямецкі мы- сліцель і грамадскі дзеяч сфармуляваў канцэпцыю матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі. Паводле яго тэорыі, прагрэс чалавецтва ажыццяўля-ецца ў выглядзе заканамерных змен пяці асноўных грамадска-эканаміч-ных фармацый (першабытнаабшчыннай, рабаўладальніцкай, феадальнай, капіталістычнай, камуністычнай). Пераход да новай фармацыі, адпаведна гэтай мадэлі, ажыццяўляецца ў выніку сацыяльных рэвалюцый.

Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія не-дахопы папярэдняй ідэалістычнай метадалогіі, але не стаў агульнапры-мальным.

Па-першае, К. Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гіс-тарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еў-рапейскіх краін.

Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе вытворчыя адносіны і класавую барацьбу як рухаючую сілу гісторыі.

Урэшце, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам. Капіталістычная фармацыя працягвае існаваць і развівацца ў той час, як сацыялістычная фармацыя (СССР) завяршылася крахам.

 

Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным пады-ходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ве-даў. Рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека якраз і служыць штур-шком для грамадскага прагрэсу. Ужо першыя прафесійныя гісторыкі Гера-дот (481-425 гг. да н.э.), Палібій (201-120 гг. да н.э.), Сыма Цянь (145-86 гг. да н.э.), аль-Біруні (973-1050 гг.) імкнуліся падаць гісторыю сваіх краін у сувязі з гісторыяй усяго вядомага ім сусвету. Новы, цывілізацый-ны падыход у тлумачэнні гістарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з'яўлення фармацыйнай тэорыі. Яго заснавальнікамі можна лі-чыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзі-дро. Аднак канчатковае афармленне новага метаду адбылося ў канцы XIX – пачатку XX ст.

Вывучэнне гісторыі Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіяналь-нага развіцця патрабуе вызначэння зместу паняцця “цывілізацыя”. Цы-вілізацыя (ад лацінскага сivilis - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з найваж-нейшых паняццяў для абазначэння разнастайнасці ў развіцці чалавецтва. Яно мае шмат значэнняў. У сучаснай літаратуры, напрыклад, існуе больш за 100 вызначэнняў: сінонім культуры, ступень грамадскага развіцця пасля эпохі варварства, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі грамадска-эка-намічнай фармацыі і інш. На бытавым узроўні цывілізацыя часам атаясам-ліваецца з камфортам і ўладкаванасцю чалавечага жыцця.

Пры аналізе гісторыі “па вертыкалі” (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэо-рыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818—1881), паняццем “цывіліза-цыя” характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыя-культурнага раз-віцця.

Першы этап чалавечай гісторыі атрымаў назву “дзікасць”, калі пер-шабытныя людзі жылі родамі і карысталіся каменнымі прыладамі працы.

Другі этап гістарычнага развіцця чалавецтва, які пачынаўся з вына-ходніцтва ганчарнай вытворчасці, зваўся “варварства”.

I нарэшце, трэцяя стадыя – “цывілізацыя” - пачыналася ў выніку так званай “неалітычнай рэвалюцыі ”, падчас якой адбыўся пераход ад пры-свойваючай (збіральніцтва, паляванне, бортніцтва, рыбалоўства) да выраб-ляючай гаспадаркі (земляробства, жывёлагадоўля).

Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічац-ца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавар-таснае цывілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Тураўскае і інш).

 

Пры вывучэнні гісторыі “па гарызанталі” (параўнаўчы аналіз міну-лага нацый, дзяржаў, кантынентаў у адны і тыя ж эпохі) пад цывілізацыяй разумеюцца вялікія, якасна розныя і самадастатковыя грамадствы, разме-шчаныя ў розных кутках сусвету.

Эпоха рамантызму першай паловы XIX ст. выявіла разнастайнасць культур і нораваў роз-ных народаў, адметнасці іх гістарычнага развіцця. Расійскі сацыёлаг і публіцыст М. Данілеўскі (1822—1885) у працы “Расія і Еўропа” (1869) адмаўляў існаванне адзінага чалавецтва і адзінай цывілізацыі. Ён прызнаваў у якасці рэальных суб’ектаў гісторыі толькі асобныя народы з іх самабытнымі цывілізацыямі, якіх налічыў 11 тыпаў. Такі падыход стаў асабліва прадукцый-ным для этнографаў, а таксама гісторыкаў, якія займаліся параўнаўчым аналізам гісторыі розных краін і народаў. Аднак да гэтага часу няма агульнапрынятых крытэрыяў вылучэння лакальных цывілізацый. Таму ў залежнасці ад даследчыцкіх задач вучоныя ўжываюць лакаль-ны тэрмін “цывілізацыя” ў сэнсе — асобны народ ці супольнасць народаў, асобная краіна, асобная культура, асобны кантынент і нават зямная цывілізацыя ў адрозненне ад гіпатэтычных паза-зямных.

У апошні час усе цывілізацыі прынята дзяліць на два вялікія класы — традыцыйныя і тэхнагенныя. Цывілізацыі першага тыпу характарызуюцца натуральнасцю, залежнасцю ад прыроды і запаволенасцю тэмпаў сацыяль-нага развіцця. Цывілізацыі другога тыпу пачалі ўзнікаць у Еўропе ў XV — XVII стст., па меры ўваходжання ў жыццё людзей дасягненняў навукі і тэхнікі. Пры ўмове вылучэння асобнай уеходнеславянскай цывілізацыі Бела-русь, безумоўна, трапляе ў яе склад.

У XX ст. і на сучасным этапе пры вывучэнні гісторыі пераважае кам-бінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889-1975). Сусветная гісторыя разгляда-ецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізава-ных у часе і прасторы). Ён налічвае ў свеце 13 самастойных цывілізацый, якія праходзяць адны і тыя ж фазы.

Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса было дадзена ў працах нямецкага філосафа і гіс-торыка О. Шпенглера (1880— 1936) у пачатку XX ст. На прыкладзе культуры ён даказваў, што яна ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад; інакш — прыроднага цыклу — вясна, лета, восень, зіма. Такой жа думкі прытрым-ліваўся і расійскі даследчык Л. Гумілёў. У гістарычным працэсе англійскі гісторык А. Той-нбі, у адрозненне ад марксісцкіх грамадска-эканамічных фармацый, вылу-чае некалькі цывілізацыйных стадый: аграрна-традыцыйная (рабаўладаль-ніцкае і феадальнае грамадства), індустрыяльная (капіталізм), пост-інду-стрыяльная, ці інфармацыйная, якая ўзнікла ў другой палове XX ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Відавочна, што разнастайнасць па гарызанталі (у прасторы) спалучаецца, такім чынам, у яго вучэнні са змен-лівасцю па вертыкалі (у часе).

Такім чынам, цывілізацыя пры комплексным і ўсебаковым да яе пады-ходзе будзе азначаць вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці лю-дзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы; выпрацава-лі свае характэрныя і ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы, культуры і якія ў працэсе эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнік-нення, станаўлення, росквіту, надлому і пагібелі.

Новы цывілізацыйны падыход да вывучэння мінулага мае шэраг пераваг:

прыдатны да гісторыі кожнай краіны або групы краін; арыентуе на пазнан-не гісторыі як шматварыянтнага працэсу; у той жа час забяспечвае разу-менне цэласнасці і адзінства чалавечай гісторыі; нарэшце, надае важную ролю ў грамадскім развіцці чалавечаму фактару і тым сапраўды як бы “ачалавечвае” гісторыю.

Цывілізацыйны падыход да вывучэння беларускай гісторыі да-зволіць паказаць яе як неразрыўную частку адзінай сусветнай гісто-рыі ва ўзаемадзеянні і ўзаемасувязі з гісторыямі іншых народаў.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 1048 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Старик и море 5 страница| Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)