Читайте также:
|
|
Гісторыя народаў і дзяржаў сучаснай Еўропы пачалася ў эпоху, якая ўмоўна вызначаецца ў гістарычнай літаратуры як Сярэднявеч-ча. Тэрмін "сярэднія вякі" быў упершыню выкарыстаны італь-янскімі гуманістамі ў XV ст. для абазначэння перыяду паміж кла-січнай старажытнасцю і іх часам. У заходняй гістарыяграфіі ніжняй мяжой Сярэдніх вякоў таксама традыцыйна лічыцца V ст. н. э. — па-дзенне Заходняй Рымскай імперыі, а верхняй — XV ст. (пачатак Вя-лікіх геаграфічных адкрыццяў).
У развіцці заходнееўрапейскага грамадства вылучаюць тры этапы:
1) ранняе Сярэднявечча (V-X стст); у гэты перыяд ідзе працэс фарміравання асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэд-нявечча.
2) высокае Сярэднявечча (XI-XIII ст.); час максімальнага раз-віцця сярэднявечных інстытутаў;
3) позняе Сярэднявечча (XIV-XV стст.); узнікненне крызісных з'яў, пачатак фарміравання новага капіталістычнага грамадства.
Гэты падзел у значнай ступені ўмоўны. Аднак прыведзеная перыядызацыя дазваляе высветліць асноўныя змены, якія адбываліся ў заходнееўрапейскім грамадстве ў залеж-насці ад этапу.
Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:
перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; ас-нову эканомікі складала сельская гаспадарка;
панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіццё таварнагра-шовых адносін; нязначная роля гарадоў;
моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);
іерархічная структура грамадства, сістэма васалітэту;
панаванне буйной зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю;
своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;
карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;
адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапо-гляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;
ідзе працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.
У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі асно-ву антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то ся-рэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.
Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феа-дальная ўласнасць на зямлю. Фарміраванне яе адбывалася двума шля-хамі: па-першае, шляхам канцэнтрацыі зямлі ў руках вярхушкі аб-шчыны, якая ўжо выступае як частка класа феадалаў; па-другое, шляхам зямельных падараваыняў каралём або іншымі буйнымі зем-леўладальнікамі феадаламі сваім прыбліжаным. Спачатку ўчастак зямлі (бенефіцый) даваўся толькі пры ўмовах нясення службы і на час службы. ІІаступова правы васалаў на падараваныя ім землі пашыраліся, паколькі сыны многіх васалаў працягвалі служыць сеньёру свайго бацькі. Акрамя таго, васалы, як правіла, былі вернымі і адданымі свай-му валадару. Адданасдь цанілася дорага і бенефіцый усё часцей ста-навіўся амаль поўнай уласнасцю васалаў, пераходзячы ад бацькі да сына. Зямля, якая перадавалася па спадчыне, называлася лен, або феод, уласнік феода - феадал, а ўся сістэма гзтых грамадска-эканаміч-ных адносін — феадалізм, Бенефіцый становіцца феодам да IX-XI стст. Гэты шлях станаўлення феадальных адносін ясна прагледжваедца на прыкладзе Франкскай дзяржавы, якая аформілася ў VI ст.
У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феа-дальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) - уласнікі зямлі; 2) сяляне - трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне. Асабіста-сва-бодныя сяляне маглі па свайму жаданню пакінудь гаспадара, адмо-віцца ад сваіх зямельных трыманняў. Яны плацілі фіксаваныя нату-ральныя і грашовыя падаткі і выконвалі пэўныя работы ў гаспадар-цы свайго гаспадара. Залежныя сяляне абкладаліся адвольнымі па-даткамі, не карысталіся свабодай перамяшчэння. Да канца перыяду ранняга Сярэднявечча ўсе сяляне мелі гаспадара. Феадальнае права не прызнавала існавання проста свабодных і ні ад каго не залеж людзей.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Перыяд IX- першай паловы XIII ст. на беларускіх землях характарызаваўся складваннем раннефеадальных адносін. Паралельна з феадальным існавалі і іншыя ўклады — абшчынны і рабаўладальніцкі. Значная частка зямлі на-лежала дзяржаве. Сяляне, якія пражывалі наёй, эксплуатаваліся вялі-кім князем і пануючай вярхушкай. Асноўнай формай эксплуатацыі была даніна, якая збіралася самім князем з дружынай.
Працэс росту буйнога феадальнага землеўладання ішоў шляхам усталявання ўлады над абшчыннымі землямі і ў выніку падараванняў князя за ваенную службу, а таксама падараванняў царкве. Асноўнымі відамі феадальнага землеўладання былі баярскае, княжацкае і цар-коўнае.
Непазбежным вынікам з'яўлення буйнога землеўладання стала ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Згодна свайму гаспадарча-му і прававому налажэнню, сяляне-смерды падзялаліся на дзве асноў-ныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. З'яўленне ка-тэгорыі залежных сялян сведчыла аб маёмасным расслаенні сялянс- кай абшчыны, з аднаго боку, і аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках пануючага класа феадалаў з другога.
Адначасова з феадальным укладам працягваў існаваць абшчыныы ўклад, які захаваўся яшчэ ад першабытных часоў. У карыстанні аб-шчыны былі зямля, сенажаці, рэкі. Узаемаадносіны смердаў рэгулява-ліся абшчынным судом. Абшчына збірала даніну, дапамагала будаваць або аднаўляць жыллё і г.д. На тэрыторыі Беларусі рабаўладанне не стала масавай з'явай. Рабаўладальніцкі ўклад існаваў у выглядзе дамашняга і гандлёвага рабства.
Асноўным заняткам насельніцтва было земляробства. У IX першай палове XIII ст. назіраўся значны прагрэс вырабу прылад пра-цы, спосабаў апрацоўкі зямлі. На змену падсечна-агнявому земляроб-ству прыйшло ворыўнае. Асноўнай прыладай працы земляробаў стала вялікае драўлянае рала з жалезнай рабочай часткай – наральнікам. Інтэнсіфікацыя тэхналогіі земляробства была звязана з выкарыстаннем двухполля і нават трохполля. Найбольш распаўсюджанымі збожжа-вымі культурамі былі жыта, ячмень, авёс, проса, пшаніца. Як сель-скае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам і садавод-ствам. Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля. Акра-мя земляробства і жывёлагадоўлі сяляне займаліся рознымі падсоб-нымі і хатнімі промысламі. Развіццё вытворчых сіл на тэрыторыі Бела-русі было звязана з працэсам аддзялення рамяства ад сельскай гаспа-даркі. Аднымі з першых з масы сельскага насельніцтва вылучыліся крычнікі і кавалі. У гарадах апрацоўкай жалеза займаліся рамеснікі не менш чым 16 спецыяльнасцей. У IX-X стст. як самастойная галіна рамяства выдзяляецца ювелірная справа, Развіваліся выраб скур, футра, апрацоўка каменя, дрэва, косці; ганчарства, ткацтва і іншыя віды рамё-стваў.
З развіццём рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі быў звязаны працэс узнікнення і росту гарадоў. На тэрыторыі Беларусі найбольш буйнымі гарадамі сталі Полацк (862), Тураў (980), Брэст (1019), Віцебск (1021), Мінск (1067), Гродна (1127), Навагрудак (1252) і інш. Летапісныя крыніцы сведчаць аб існаванні ў XIII ст. на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі больш чатырох дзесяткаў гарадоў. У аснове ўз-нікнення многіх гарадоў былі феадальныя і княжацкія замкі або па-межныя крэпасці. Горад складаўся з дзвюх частак: умацаванага дзя-цінца (града) і рамесна-гандлёвага пасада, дзе знаходзіўся кірмаш. Найбольш багатую частку гараджан складалі князі, баяры, купцы, заможныя рамеснікі.
Аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, горада ад сяла стала пе-радумовай развіцця гандлю. Цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю сталі гарады. У гарадах знаходзіліся кірмашы, на якіх абменьваліся і прадава-ліся прадукты харчавання, рамесныя вырабы, замежныя тавары.
У IX–XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, Арабскім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходне славянскімі краінамі. Важнае значэн-не для развіцця гандлюў IX-XI стст. меў водны шлях "з вараг у грэкі", які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй, а таксама ўсходне-славянскія землі паміж сабой. У разглядаемы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тава-ры. З Еўропы і Візантыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каляровыя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.
Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў паз-ней, чым у Заходняй Ёўропе) на беларускіх землях адбывалася ўсталя-ванне раннефеадальных адносін; узнікаюць першыя дзяржавы, пачынаюць фарміравацца асноўныя пласты феадальнага грамадства. Гэты перыяд харак-тарызуецца станаўленнем асноўных форм зямельнай уласнасці, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, узнікненнем і развіццём гарадоў.
8. Палітычны лад Кіеўскай Русі.
У Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце сва-боды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры – вышэйшы слой грамадства з'яўля-ліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.
На чале дзяржавы стаяў вялікі князь кіеўскі. Адяго імя заключаліся да-гаворы Русі з іншымі краінамі, яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіра-ваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі ста-рэйшыя дружыннікі - мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавен-ства. На савеце як дарадчым органе пры князю вырашаліся найважнейшыя дзяржаўныя пытанні: выбранне князя, аб'яўленне вайны і міру, заключэнне дагавароў, выданне законаў, разгляд шэрагу фінансавых і судовых спраў і інш. Баярская дума сімвалізавала права і аўтаномію васалаў і валодала пра-вам "вета". Малодшая дружына, як правіла, у савет князя не ўваходзіла. З удзелам князёў, знатных баяраў і прадстаўнікоў гарадоў збіраліся і феадаль-ныя з'езды. На іх разглядаліся пытанні, якія закраналі інтарэсы ўсіх княст-ваў. Фарміраваўся апарат кіравання, які ведаў судаводствам, зборам падат-каў. Відавочна, што мясцовая земляробчая знаць у спалучэнні з вышэйшым слоем княжацкай дружыны складала тое асяроддзе, якое разам з князем кі-равала дзяржавай.
Фактычна дзяржаўны лад трымаўся на дагаворы паміж князем і народ-ным сходам (вечам). Склад веча быў дэмакратычны. Усё дарослае мужчын-скае насельніцтва... адабрэннем або пярэчаннем прымала найважнейшыя ра-шэнні па пытаннях вайны і міру, распараджалася княжацкім прастолам, фі-нансавымі і зямельнымі рэсурсамі, санкцыяніравала грашовыя зборы, аб-мяркоўвала заканадаўства і г. д.
Важнай асаблівасцю Кіеўскай Русі, якая склалася ў выніку пастаян-най знешняй небяспекі, стала ўсеагульнае ўзбраенне народа. Яно было ар-ганізавана па дзесятковай сістэме (сотні, тысячы). У гарадскіх цэнтрах існа-валі тысяцкія — кіраўнікі ваеннага гарадскога апалчэння. Менавіта народ-нае апалчэнне часта вырашала вынікі бітвы. Падпарадкоўвалася яно не кня-зю, а вечу. Але як практычны дэмакратычны інстытут яно ўжо ў XI ст. пас-тупова страчвае кіруючую ролю, захаваўшы сваю моц на некалькі стагод-дзяў толькі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Пскове і іншых гарадах.
Асноўную ячэйку грамадскага ладу Русі складала абшчына — замк- нёная сацыяльная сістэма, якая павінна была арганізоўваць усе віды дзей-насці чалавека — працоўную, абрадавую, культурную. Яна абапіралася на прынцыпы калектывізму і ўраўняльнасці, з'яўлялася калектыўным улас-нікам зямлі і ўгоддзяў. Сваё ўнутранае жыццё абшчына арганізоўвала на прынцыпах прамой дэмакратыі (выбарнасці, калектыўнага прыняцця ра-шэнняў).
У X-XII стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўла-данне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і ста-на-віліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваючы паншчыну. Ад-нак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі не залежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зн. вя-лікаму князю.
Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага ладу Кіеўскай Русі знайшлі адлюстраванне ў "Рускай праўдзе" — зборы старажытна-рускага феадальнага права.
Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. на чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыні). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.
Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Ула-дзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, абапіраючыся на наўга-родскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.
Пасля смерці Уладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наў-гародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. ІІры Яра-славе (каля 978— 1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула пі-ка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў ўведзены грандыёзны 13-ці купальны Сафійскі сабор, заснаваны Пячорскі манастыр. Шырока праводзілася навучэнне пісьмен-насці, перапіска і пераклад кніг з грэчаскай на рускую мову, у Сафійскім са-боры было ўладкавана кнігасховішча. З імем Яраслава звязваюць складанне "Русской правды". Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам ста-новіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён.
Старажытнаславянская дзяржава была адной збуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Барацьба Русі з набегамі качэўнікаў мела вялікае значэнне для бяспекі краін як Сярэдняй Азіі, так і Еўропы. Кіеўская Русь падтрымлівала палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі з Чэхіяй, Польшчай, Венгры-яй і Балгарыяй, мела дыпламатычныя адносіны з Візантыяй, Германіяй, Нарвегіяй і Швецыяй, наладжвала кантакты з Францыяй і Англіяй.
Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дына-стычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прынцэсе, а яго дач-ка Ганна была замужам за французскім каралём, дачка Лізавета — за вен-герскім каралём, дачка Анастасія была жонкай нарвежскага караля. Яго сын Усевалад стаў зяцем візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму ўнук Уладзімір атрымаў прозвішча Манамах.
Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзе-ючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеў-скім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель — княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст.- 15, да пачатку XIII ст. ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053-1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў.
Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь IX — XI стст. не ўяўляла сабой маналітнага Цэлага, а з'яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі Княжацкімі дынастыямі.
Утварэнне першых беларускіх княстваў і іх палітычны лад. Еўрапей- скія тэндэнцыі фарміравання дзяржаўнасці ахапілі і беларускія землі. У “Аповесці мінулых гадоў" (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паве-дамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні — правобраз першапачатковага дзяржаў-нага ўтварэння. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і Ту-раўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друц-кае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і іншыя княствы.
На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яд-нанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэры-тарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.
У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сва-ім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Ві-зантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.
Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславян-скіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне, Так, у 865 г, (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны па-ход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.
З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў па-стаянных эканамічыых і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. У летапі-се гаворыцца аб удзе-ле крывічоў у сумесным паходзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. У 907 г. князь Алег здейсніў паход на Канстан-цінопаль, у якім удзельнічалі і палачане. Пасля заключэння міру паміж Кіеў-скай дзяржавай і Візантыяй кожны удзельнік атрымаў грашовае ўзнагаро-джанне, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк, — дадатковыя ўзнагароды.
Ёсць думка, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад кіеўскай дзяр-жавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзе-лам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.
Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён ад-зінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наў-гародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Свя-таславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава. Згодна паданню, якое перададзена ў летапісе, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як го-рад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаў быў запрошаны палача-намі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дына-стыя полацкіх князёў.
У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выкана-ўчых — князем і яго дружынай. Веча запрашала князя, дамаўлялася з ім аб умовах яго княжаныя, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, назначала на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў), аб'яўляла вайну і за-ключала мір. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паў-намоцтваў. Выканаўчая ўлада абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміні-страцыйнае кіраванне. Уступленне князя на прастол суправаджалася строга вызначаным рытуалам прынясення клятвы. Новы князь прысягаў абараняць тэ-рыторыю дзяржавы і інтарэсы яе жыхароў. Пасля смерці Ізяслава адзіным пераемнікам княжацкай ў Полацку становіцца яго малодшы сын Брачыс-лаў Ізяславіч. Князь Брачыслаў (1003—1044) і асабліва яго сын Усяслаў (1044—1101) фактычна не лічыліся з воляй кіеўскіх князёў і праводзілі сама-стойную палітыку. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Па Заходняй Дзвіне палачане ажыццяўлялі экспансію на прыбалтыйскія землі, засноўваючы там цэнтры па збору даніны і кіраванню падуладным насельніцтвам. Паво-дле меркавання даследчыкаў, менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, які размяшчаўся на мяжы балцкай і славянскай супольнасці.
Усяслаў Брачыславіч, які атрымаў прозвішча Чарадзей, некаторы час падтрымліваў мірныя адносіны з кіеўскімі князямі. Аднак як толькі паміж апошнімі пачаліся ўсобіцы, разгарнуў барацьбу за падпарадкава-насць Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі — бра-ты Яраславічы на чале з кіеўскім князем Ізяславам пайшлі на полацкую зям-лю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе ракі Нямігі адбылася крывавая бітва... Нягледзячы на перамогу, князі Яраславічы прапанавалі мір і запрасілі Усяслава на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прысягай на крыжы. Усяслаў адправіўся на перагаворы з двума сынамі. Аднак Яра-славічы пайшлі ні клятвапарушэнне, схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кі-еў. 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызваліліі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Але праз сем месяцаў ён пакінуў трон і вярнуў-ся на радзіму.
Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвы-шэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы XI ст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у По-лацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя падзеі для Полацкага княст- ва, як замацаванне за ім Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.
Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная бараць-ба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяславіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Мін-ска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Мен-скага княства. Гзта выклікала нездавальненне Кіева, якое прывяло да вой-наў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.
Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэді XII ст, заставаліся вельмі вострымі, Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем'ямі ў палон і выслаў у Візан-тыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.
Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, зменай мясцовых князёў на полацкім троне.
У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.
Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапа-чатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноў-ным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік. Знаходжанне ў горадзе ад-начасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураў-скім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў вый-шаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.
К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё болыную вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці дру-гой сталіцай княства.
Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага наро-да. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на арацягу шэрагу стагоддзяў.
9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”. У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, Ві-зантыйскія аўтары — ІІракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, араб-скі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хры-сціянскал рэлігія. Уведзеная Уладзімірам, князем кіеўскім у 988 г.,адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё – ц культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.
Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, на-прыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існава-лі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у ІІолацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай верай і старой, язычніцкай, мела месца. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.
Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьмен-ства і адукацыі. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакры-фічныя творы. З’яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.
Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана “Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага мана-стыра Нестар. Важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў XII — XIII стст. з’яўляецца Іпаць-еўскі летапісны звод. Выказваюцца думкі, што арыгінал Іпацьеўскага лета-пісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісцам. Ёсць звесткі аб існа-ванні Полацкага летапісу. Летапісныя запісы, напэўна, вяліся ў Тураве і Навагрудку.
Рукапісных кніг XI–XIII ст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураў-скае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся — Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-іні-цыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі.
Аб распаўсюджванні пісьменства на тэрыторыі Беларусі сведчаць зной-дзеныя ва многіх гарадах пісалы — прадметы, якія служылі для пісьма. Самае ранняе пісала датуецца XI ст. Вельмі старажытным помнікам ус-ходнеславянскай пісьменнасці з'яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца X ст. У Ноўгарадзе Вялікім была знойдзена свінцовая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноў-гарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой яна была прымацавана. На пячатцы княжацкі знак "трызубец" і надпіс "Изаславос", які кірыліч-нымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У Ноўгарадзе зной-дзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам.
У XI – XV ст. прыватная лісты з паведамленнямі, даручэннямі, прось-бамі адных асоб да іншых пісалі на бяросце. Берасцяныя граматы зной-дзены пры раскопках гарадоў. Аўтары спецыяльных даследаванняў сцвяр-джаюць, што на Русі XII — першай паловы XIII ст. чытаць і пісаць умела не менш чым 10 % насельніцтва горада. Не выпадкова прадметам гандлю і каштоўнай ваеннай здабычай стала кніга.
У Полацку пры Сафійскім саборы існавала бібліятэка, у якой за-хоўваліся рукапісныя кнігі. Яна згінула ў часы Лівонскай вайны. Кнігі пісаліся на пергаменце — спецыяльна вырабленай тонкай скуры жывёл. 3 XII — XIII стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы, у якіх змяшчаліся малюнкі-мініяцюры. Самы цікавы ілюстраваны летапіс —
так званы Радзівілаўскі. У ім больш за 600 малюнкаў.
Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор "Слова пра паход Ігаравы". Па сваім змесце, форме і мове "Слова пра паход Ігаравы" — помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.
Пісьменства на Беларусі асабліва хутка пачало распаўсюджвацца пасля ўвядзення тут хрысціянства ў канцы X стагоддзя (992 г.). Яно паскорыла працэс развіцця кніжнай асветы, літаратуры, адукацыі, садзейнічала ўмацаванню міжнародных сувязей з краінамі больш высокай культуры, іх узаемаўплыву і інш. Манастыры і цэрквы зрабіліся першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі заснаваны школы, арганізавана перапіска кніг. Яны сталі першымі кніга-сховішчамі, бібліятэкамі.
Першым кніжнікам сярод усходнеславянскіх князёў летапісы называюць унука Рагвалода, старэйшага сына Рагнеды і Уладзіміра — Ізяслава, які княжыў у Полацку з 988 па 1001 гг. Ніканаўскі летапіс згадвае, што менавіта ён увёў у Полацку пісьменства і навучанне грамаце. Пячатка з ягоным іменем, якой за-мацоўваліся княжацкія граматы, лічыцца самым старажытным помнікам бела-рускага пісьменства і другім па часе ва ўсіх усходніх славянаў. Захаваліся яшчэ надпісы на прасліцах, на помніках «Рагвалодаў камень», «Барысаў камень», а таксама знойдзеныя пры раскопках прыстасаванні для пісьма («пісалы») і кніжныя засцёжкі ў Полацку, Менску, Браславе і інш., пячаткі князёў Уся-слава і Барыса. Усё гэта сведчыць аб адносна шырокім распаўсюджванні пісьменства сярод насельніцтва, пачынаючы з канца X стагоддзя.
Манастыры і цэрквы становяцца асяродкам культуры. Увядзенне хрысці-янства выклікала неабходнасць у адукаваных людзях, якія патрэбны былі для службы ў храмах, для перакладаў і перапіскі рэлігійных кніг. Гэтыя культур-ныя цэнтры далі першых вучоных, кніжнікаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Вакол царквы групавалася тагачасная інтэлігенцыя — адукаваныя людзі, носьбіты культуры. Славутымі прадстаўнікамі хрысціянскай кніжнай асветы і адукацыі на Беларусі з'яўляюцца Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клі-мент Смаляціч і іншыя.
Сярод іх найбольшай таленавітасцю вызначалася полацкая князёўна Прадслава, у манастве Еўфрасіння (1110-1173 гг.). Першая жанчына ў усходніх славян, кананізаваная царквою ў святыя.
Як вядома, у раннім сярэдневеччы на беларускіх землях, акрамя лета-пісаў, бытавалі і такія арыгінальныя літаратурныя творы, як жыція святых. 3 дайшоўшых да нас жыцій мы і даведаліся пра выдатных беларускіх асвет-нікаў. Найкаштоўнейшым помнікам старажытна-беларускай літаратуры з'яўля-ецца «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — галоўная крыніца біяграфічных зве-стак пра самую знакамітую палачанку. Па адукаванасці і па зробленых дзеля асветы свайго народу справах яна не мела сабе роўных не толькі ў славянскім свеце, але і на ўсім еўрапейскім кантыненце. Яна не заканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын у сярэдневечныя універсітэты не прымалі, па-другое, калі яна нарадзілася, у Еўропе быў усяго адзін — у Балоні. Яе універсітэтам і была тагачасная літаратура, у асноўным — царкоўная. Але ў княжацкія палацы траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.
Дачка князя Георгія, унучка славутага валадара Усяслава Чарадзея, Прад-слава, насуперак волі бацькоў, у 12-гадовым узросце збегла ў манастыр, дзе ўсё сваё жыццё прысвяціла асвеце, адукацыі, выхаванню. Яна заснавала два мана-стыры (мужчынскі і жаночы) і пры іх — дзве царквы. Адна з іх — царква Свя-тога Спаса, дзе знаходзіліся келлі Еўфрасінні і яе малодшай сястры Градзі-славы (зараз гэта Спаса-Еўфрасіннеўская царква, у якой захоўваюцца яе мо-шчы).
У манастырах Еўфрасіння ўвесь час працавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў, перапісваннем кніг. Яна адчыніла там майстэрні па перапісцы кніг — скрыпторыі. Адзін майстар рабіў тут каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі ўзнікала патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Прыбытак ад іх продажу адцавала тым, хто быў у нястачы (ёсць меркаванні лічыць, што Еўфрасіння вяла Полацкі летапіс і пісала арыгінальныя творы, якія, на жаль, не захаваліся).
Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, ў тым ліку — адну для дзяўчынак. Тут вучыліся грамаце, чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам не толькі дзеці заможных палачан, але і простых людзей. Першымі пад-ручнікамі былі царкоўныя кнігі. Аднак высокаадукаваная ігумення пашыры-ла межы звычайнай праграмы. Апрача царкоўнаславянскай, дзеці вучылі грэц-кую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды па прыродазнаўству і медыцыне, па навуцы красамоўства — рыторыцы. З найбольш здольнымі хлопчыкамі і дзяў-чынкамі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Не раз заняткі вяла сама маці-ігумен-ня. «Юных, — чытаем мы ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай, — вучыла чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры ста-рэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых — пакоры, да роўных і мен-шых — любові некрывадушнай; мала казаць, а болей разумець».
Перад намі паўстае вобраз самаахвярнай, незвычайнай жанчыны. У «Жыціі» ўслаўляецца яе імкненне да духоўнай дасканаласці і ведаў, яе сама-ахвярнасці. У ім ёсць звесткі пра сярэдневяковы Полацк, яго культурнае жыццё, побыт, пра полацкіх князёў і епіскапаў.
Як вядома, па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж. Доўгі надпіс на ім з'яўляецца каштоўным помнікам нашага пісьменства: спачатку зроблены дробнымі літарамі кароткі надпіс аб майстры. Затым — «У лета 6669 (1162 г.) Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да...(пропуск) 40 грыўняў (мабыць плата майстру за работу). I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не пра-даюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынясе з манастыра, хай не да-паможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Троіцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іўды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё зусімі святымі...»
У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла сваю мару — зрабіла паломніцтва на Святую зямлю Іерусаліма, дзе і памерла. Дзень памяці святой заступніцы святкуецца 24 мая.
Другім прадстаўніком кніжнай асветы на Беларусі з'яўляецца Кірыла Ту-раўскі (каля 1130 - каля 1182 гг.). Нарадзіўся і ўзгадаваўся ў месцы Тураве на беларускай зямлі. Быў ён сынам багатых бацькоў, але не ўзлюбіў багацця і мір-нае славы гэтага свету, а «найболей любіў вучэнне боскіх кніг». Вывучыў-шы Святое пісанне, пайшоў у манастыр і зрабіўся манахам. Старабеларускі пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Шырокую вядомасць яму прынеслі т. зв. «Словы» — павучэнні, прысвечаныя розным біблейскім сюжэтам, у якіх праявіўся яго арыгінальны паэтычны дар. Захавалася восем «Слоў», каля трыццаці спавядальных малітваў, тры прытчы (філасофскія творы), «Аб чыне чарнарызца» і некалькі канонаў (царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога) і інш. Стаўшы тураўскім епіскапам, Кірыла асабліва праславіўся як прапавед-нік, выдатны майстар так званага «урачыстага красамоўнага майстэрства». Але пазней пакідае гэтую пасаду, замыкаецца ў келлі і працягвае пісаць розныя творы, а таксама перакладае і перапісвае іншых аўтараў.
Лепшым доказам папулярнасці славутага дзеяча старажытнай Беларусі з'яўляецца тое, што яшчэ пры жыцці сучаснікі называлі яго «залатавустам», яго казанні змяшчаліся ў анталогіях «Торжественник» і «Златоуст», куды ўклю-чаліся лепшыя творы грэчаскіх майстроў прамоўніцкага красамоўства. Кірыла Тураўскі з'яўляецца вялікім гуманістам свайго часу, сімвалам таленту беларус-кага народа, яркім сведчаннем глыбіні каранёў нашай культуры.
Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам стара-жытнай Беларусі быў Клімент Смаляціч (памёр у 1164 г.). Стаў вядомы, дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літа-ратурнаму таленту. Добра ведаў творы Гамера, Платона, Арыстоцеля, чытаў іх у арыгінале. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, ён быў другім на Русі мітрапа-літам славянскага паходжання, астатнія — Візантыйскага.
Бліскучым помнікам усходнеславянскай літаратуры, у тым ліку і бела-рускай, з'яўляецца «Слова пра паход Ігаравы». Невядомы аўтар вядзе сваё апа-вяданне не як старонні летапісец, а як мастак. Славуты палацкі князь Уся-слаў Чарадзей згадваецца ў «Слове» як мудры палітык і таленавіты ваявода, які праз ўсё жыццё пранёс вернасць сваёй Бацькаўшчыне. Аўтар шчыра за-хапляецца ім, надзяляе незвычайнымі здольнасцямі чараўніка. Апавядаючы пра няшчасці роднай зямлі, аўтар «Слова» паказвае адзін з надзвычай тра-гічных момантаў — бітву на Нямізе ў Менску, дзе, адстойваючы незалеж-насць сваёй зямлі, полацкія дружыны сустракаліся з войскам князёў Яра-славічаў. Добрае веданне аўтарам «Слова пра паход Ігаравы» мінулага По-лацкага княства, заклапочанасць яго лёсам, спагада да самага славутага з Рагвалодавічаў наводзяць на думку, што геніяльны паэт меў цесныя сувязі з крывіцкай зямлёй, а магчыма, і быў народжаны ёю. Старажытнага песняра лічылі нашым земляком Уладзіслаў Сыракомля, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Пічэта і іншыя беларускія літаратары і гісторыкі. Пяс-няр не раз згадвае Стрыбога, Дажджбога і іншых язычніцкіх багоў. А мена-віта ў Полацкім княстве пазіцыі паганства пасля афіцыйнага хрышчэння бы-лі ў параўнанні з іншымі усходнеславянскімі землямі найбольш моцнымі, нават у вялікакняжацкім асяроддзі, аж да XIII стагоддзя.
Значнай па колькасці была і перакладная літаратура Полацкага княства. Спачатку пераклады рабіліся з грэчаскай, старажытнаіудзейскай, лацінскай моў на стараславянскую асноўных кніг хрысціянскай літаратуры: Бібліі, Евангелля, Псалтыра, Жыцій святых. Перакладаліся таксама і свецкія эпіч-ныя творы грэчаскіх, рымскіх і іншых аўтараў. Гэтая літаратура, як цар-коўная, так і свецкая, пашырала кругагляд беларусаў, знаёміла іх з новымі юрыдычнымі і маральнымі нормамі, відамі мастацтва, садзейнічала сувязям з культурай Візантыі, Заходняй Еўропы.
Багатай на Беларусі была вусная народная творчасць, фальклорная культура часоў Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў, якая захавалася да нашага часу.
Архітэктура. На першым часе значны ўплыў на архітэктуру Полацка аказвала Візантыя. Параўнальна рана ў наш край прыйшла адтуль мураваная манументальная архітэктура. Ужо ў канцы X стагоддзя ў Полацку была па-будавана першая царква ў імя Багародзіцы, якая згадваецца ў летапісах пад 1007 годам. У гэтую царкву ў XI ст. былі перанесены мошчы невядомых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцовых культур.
Але самай значнай такой пабудовай прынята лічыць узведзены ў 50-я гады XI ст. Сафійскі сабор. Усяслаў Чарадзей узводзіў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць усяму свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з'явіліся крыху раней. Да запрошаных візантыйскіх дой-лідаў далучыліся мясцовыя: Давыд, Мікула, Таўм, на хаду засвойваючы бу-даўнічыя сакрэты. Па духу, стылю і ўнутраным змесце ён нагадваў храм Сафіі ў Ахрыдзе, Канстанцінопалі.
У XI ст. Полацкая Сафія выглядала будынкам выключна суразмерным, сіметрычным. Пасярэдзіне ўзвышаўся галоўны яго купал, па баках знаходзі-ліся 4 меншыя купалы. Як занатавана ў летапісе, Сабор меў 7 купалоў, што сімвалізавала сем асобных хрысціянскіх абрадаў - таямніц (сярод іх — хрышчэнне, прычашчэнне, пакаянне - споведзь, шлюб і інш.). Уся прастора сабора падзялялася 16 слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа. Сабор меў багаты фрэскавы роспіс, але ён амаль не захаваўся. Гэты храм разбураўся пад час войнаў. У XVIII ст. перабудаваны ў барочную базіліку.
Ужо ў другой палове XI ст. на Полацкай зямлі склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асновай полацкага дойлідства быў своеасаблівы вежападобны храм з па-ступовым узмацненнем вертыкалізму кампазіцыі, што можна растлумачыць адыходам ад візантыйскіх і кіеўскіх традыцый. Асобныя формы полацкай архітэктуры не маюць аналагаў у іншых усходнеславянскіх землях.
Крыху пазней у Полацку з'явіўся Барысаглебскі (Бельчыцкі) манастыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква, дойлідам якой з'яўляецца выдатны майстар Ян. Спаса-Еўфрасінеўская царква стаяла ля вытокаў новага тыпу будынкаў: круглы барабан яе купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упры-гожаны так званымі какошнікамі. Гэта царква у Полацку — самы ранні бу-дынак ва Усходняй Еўропе, дзе ўпершыню з'явілася гэтая важная для гіс-торыі архітэктуры дэталь — какошнікі. Яны дапаўнялі галоўную асаблівасць Спаскага храма — яго вежападобны выгляд. У XII ст. у горадзе ўжо мелася звыш дзесятка мураваных пабудоў.
Славу старажытнаму беларускаму дойлідству прынеслі Барысаглебская (Каложская) царква і Ніжні храм у Гародні, Благавешчанскі храм у Віцебску, Тураўскі 6-слуповы трохнефны храм і інш. У першай палове XII стагодцзя і ў Гродне сфарміравалася адметная школа дойлідства з непаўторнай сістэмай дэкору. Звонку гродзенскія храмы аздоблены рознакаляровымі маёлікавымі пліткамі, унутры ў сцены ўмуравана вялікая колькасць гаршкоў-галаснікоў для ўзмацнення і змякчэння гуку — паляпшэння акустыкі. Падлога таксама дэкаравана маёлікавымі пліткамі складанага арнаменту.
Стражытнабеларускія храмы былі не толькі цэнтрамі рэлігійнага жыцця і культуры, але і ў выпадку небяспекі — сродкам абароны, дзяржаўным цэнт-рам: у іх зберагаліся скарбы казны, архівы, святыні горада, заключаліся дзяр-жаўныя дагаворы і гандлёвыя пагадненні. Таму царква будавалася на самым высокім, прыгожым месцы горада ці мястэчка.
3 манументальных архітэктурных помнікаў абарончага характару ў першую чаргу можна назваць Камянецкую (Белую) вежу, што знаходзіцца ў 40 км ад Брэста ў Белавежскай пушчы, а таксама паўднёвую і заходнюю вежы Старога замка ў Гародні.
Мастацкая культура Шырокае распаўсюджанне на Беларусі з прыняц-цем хрысціянства атрымала і прафесійная мастацкая культура: манумен-тальны жывапіс (фрэскі), дробная пластыка, выяўленчае мастацтва, іканапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная мініяцюра. Непасрэдныя су-вязі полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў з домам візантыйскіх правіцеляў у пачатку XII ст. (дачка Ўсяслава Чарадзея была жонкай візан-тыйскага імператара Аляксея Комніна, маці Еўфрасінні Сафія — з роду візантыйскіх імператараў) спрыялі пранікненню ў жывапіс візантыйскага комнінаўскага і палеалогаўскага стыляў. Аб гэтым сведчаць асобныя фрэскі Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцах, фрагменты фрэсак («Еўхарысція» і інш.) у Полацкай Сафіі. Фрэскі ўпрыгожвалі Благавешчанскую царкву ў Ві-цебску; іх каларыт звычайны для полацкай школы жывапісу: жоўтая і цёмная вохра, ружовы і блакітны колеры, зялёны і сіні фон.
Пэўнае ўздзеянне на полацкі манументальны жывапіс аказала таксама раманскае мастацтва, адзнакі якога заўважаюцца ў фрэсках храма — паха-вальні Еўфрасінеўскага манастыра (пачатак XII ст.).
Аднак засваенне сусветных мастацкіх стыляў не было працэсам ме-ханічным. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі, перапрацоўвалі ві-зантыйскія і раманскія формы. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візан-тыйскіх і раманскіх стыляў — найбольш характэрная асаблівасць многіх помнікаў мастацкай культуры эпохі Полацкага княства.
Не толькі помнікам беларускага пісьменства, але і выдатным помнікам старажытнабеларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляецца крыж Еўфрасінні Полацкай. I таму побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Яна ўзнікае трэцяе — майстра-ювеліра Лазара Богшы.
Шэдэўр Лазара Богшы — наша нацыянальная святыня, вартая таго, каб на ёй спыніцца падрабязней. Крыж шасціканцовы, што сімвалізуе стварэн-не сусвету Богам за 6 дзён. Аснова крыжа — кіпарысавае дрэва, з якога выраблялі асабліва значныя культавыя рэчы.
Рэліквія мае памеры: вышыня — 52 см, даўжыня верхняе папярэчкі — 14, ніжняе — 21, таўшчыня — 2,5 см. Зверху і знізу дрэва закрывала 21 за-латая пласцінка з каштоўнымі камянямі, арнаментамі і дваццацю эмале-вымі абразкамі, якія нічым не саступаюць сусветна вядомым візантыйскім эмалям. На верхніх канцах крыжа майстар змясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Яна Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвё-ра евангелістаў: Ян, Лука, Марк і Мацвей, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — нябесныя апекуны заказчыцы і яе бацькоў: святыя Еўфра-сіння Александрыйская, Георгій і Сафія. На адвароце — выявы айцоў царквы Іаана Залатавуснага і інш., апосталаў Пятра і Паўла, а таксама трох святых. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі, вышэйзгаданы надпіс.
У сярэдзіне крыжа ў 5-ці квадратных падпісаных гнёздах знаходзіліся рэліквіі: кавалачкі крыжа Гасподняга з кроплямі крыві Ісуса, драбок камяню ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых. Найкаштоўнейшымі з пакладзеных у гнёзды хрысціянскіх рэліквій з'яўляліся часцінкі святога дрэ-ва — крыжа, на якім, ратуючы чалавецтва, сустрэў смерць Ісус Хрыстос. Па-водле задумы Еўфрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» ду-шы палачанаў і жыхароў роднай зямлі (крыж згублены, быў вывезены з Бела-русі напачатку Вялікай Айчыннай вайны).
З імем князёўны-ігуменні звязана і з'яўленне на нашай зямлі абраза Маці Боскай, вядомага як Адзігітрыя (па-грэчаску – Пуцяводная) Полацкая. Па яе просьбе візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў адзін з трох абразоў Багародзіцы Эфескай, створаных паводле падання, евангелістам Лукою яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі (але наўрад ці ў Полацк трапіў арыгінал, магчы-ма, копія, зробленая візантыйскімі майстрамі). Па яе загаду гэты абраз быў аздоблены золатам, срэбрам, самацветамі. Як згадвае «Жыціе», Еўфрасіння, унёсшы абраз у царкву Святой Багародзіцы... устанавіла насіць яго кожны аў-торак па царквах. У XX стагоддзі рэліквіі перавезлі ў Рускі музей Санкт-Пецярбурга.
Значны раздзел выяўленчага мастацтва часоў Полацкага княства скла-дае кніжная мініяцюра — выкананыя ад рукі малюнкі, арнаментальныя
аздобы, застаўкі, канцоўкі, загалоўныя літары, змешчаныя ў рукапісных кнігах. Выконваліся акварэльнымі, клеявымі фарбамі, гуашшу і інш. Кніжная мініяцюра адзначалася невялікімі памерамі, тонкай тэхнікай выка-нання. Пра высокі ўзровень мастацкага афармлення рукапісаў, іх адмысловае майстэрства сведчыць «Тураўскае евангелле» XI ст., мініяцюры і загалоў-ныя літары «Аршанскага евангелля» XIII ст. Найбольш папулярнымі былі вобразы евангелістаў Мацвея, Марка, Лукі і Яна: яны паказаны за нізкімі пісьмовымі столікамі з лістамі папірусу ў руках. Перад імі на падстаўках — пісаныя золатам кнігі.
У эпоху Полацкага княства значнае развіццё на Беларусі атрымалі і
такія віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва, як разьба па дрэве, косці,
апрацоўка металаў, каменю, ювелірная справа, ганчарства, ткацтва.
Адметнай рысай старажытнага насельніцтва Беларусі з'яўлялася яго
захапленне музыкай, песнямі, танцамі, карагодамі, якімі суправаджалася жыццё людзей. Мінулае пісьменства згадвае пра піры і гульні ў князёвых дварах, дзе ва ўсю шыр разгортвалі сваю дзейнасць скамарохі — акцёры, музыкі, спевакі, танцоры. Найбольш раннія вобразы музыкаў адносяцца да XII ст. Сярод скамарохаў-музыкаў найбольш распаўсюджаны былі гусля-ры, дудары, дудачнікі, бубначы, пазней з'явіліся скрыпачы, цымбалісты. Іх функцыі вельмі разнастайныя: удзельнічалі ў ваенных паходах, валачобных абрадах, вяселлях, хрэсьбінах, ігралі на святах і княжацкіх застоллях. Хадзілі вандроўнікі-старцы і спявалі пад акампанемент ліры духоўныя вершы, псалмы, гістарычныя песні.
Як вядома, жыццё Полацкага княства перш за ўсё працякала ў зма-ганні з ворагамі, у сталых клопатах бараніць Айчыну ад частых нападаў, таму і ў мастацтве гэтага перыяду развіваліся ратныя, вайсковыя сюжэты, карысталіся папулярнасцю прафесіі трубачоў, бубністаў.
3 XI стагоддзя шырокае распаўсюджванне на беларускіх землях мелі
хрысціянскія богаслужэбныя спевы. Выкарыстаўшы візантыйскую традыцыю з аднагалосай вакальнай асновай, старажытная праваслаўная музыка на Полаччыне стварыла свой арыгінальны па форме і зместу знаменны (знакавы) распеў. У Полацкім манастыры нават існавала школа — хор, дзе пеўчыя адначасова атрымлівалі музычную адукацыю, навыкі царкоўных спеваў і займаліся спеўніцкай дзейнасцю. Такія школы ўзніклі ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Слуцку.
Наогул, усе рэлігіі свету, пачынаючы з язычніцкіх вераванняў і заканчваючы монатэістычнымі, — з'яўляюцца бліскучымі феноменамі культуры, узнікшымі разам з чалавекам. Хрысціянскі свет культуры беларусаў таксама вельмі багаты. Уся культура старажытнай Беларусі, пачынаючы з X стагоддзя, у асноўным звязана з хрысціянствам: літаратура — рэлігійная, архітэктура, жывапіс — культавыя, музыка, спевы — царкоўныя.
Усё гэта сведчыць аб высокім узроўні развіцця культуры на тэрыторыі Беларусі. Існуючыя сувязі з Візантыяй садзейнічалі таму, што полацкія князі па прыкладу візантыйскай знаці станавіліся апекунамі і сябрамі рэлігіі, навукі, мастацтва. Пры княжацкім двары ў Полацку знаходзіліся мастакі, паэты, складальнікі гераічнага эпасу, музыканты, акцёры-скама-рохі, танцоры, спевакі. Дарогу ў Полацк ведалі іншаземныя купцы, Іншы заезджы люд, што спрыяла пранікненню сюды не толькі візантыйскай, але і заходнееўрапейскай культуры.
Варта адзначыць, што, нягледзячы на палітычную і дзяржаўную раздро-бленасць, захоўвалася пэўнае адзінства матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян. Гэта абумоўлівалася аднолькавым узроўнем сацыяльна-зканамічнага развіцця ўсіх старажытнаславянскіх зямель, агульнасцю куль-турнай спадчыны мінулых стагоддзяў. Іх высокаразвітыя для свайго часу кулыура, фальклор, пісьменства, мастацкія рамёствы паслужылі асновай, на якой развівалася духоўнасць трох усходнеславянскіх народнасцей — рускай, украінскай і беларускай. Разам з тым агульныя рысы матэрыяльнай і ду- хоўнай культуры, мовы не выключалі наяўнасці пэўных мяс цовых асаблівасцей у вераваннях і звычаях, у творах мастац тва і літаратуры.
Такім чынам, матэрыяльна-духоўная культура старажыт ных беларусаў вылучалася высокім узроўнем развіцця. Яна захоўвала свае ўласнівыя толькі ёй звычаі і вераванні. Пры няцце хрысціянства падняло на новы ўзровень культуру крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых мёнаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.
Завяршаючы кароткі аналіз культуры старажытнай Беларусі, неабходна падкрэсліць, што яна вельмі багатая па зместу, разнастайная па форме, і сваімі каранямі ідзе ў сівую даўніну. Яна гарманічна спалучала ў сабе яркую самабытнасць і адметнасць, а таксама ўплыў культур іншых народаў Еўропы.
Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 347 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | | | Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы. |