Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.

Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. | Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне | Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый. | Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак. | Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст. | Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай. | Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi | Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту. | Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі | Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
  2. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  3. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  4. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
  5. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
  6. І Беларусі восенню 1917 г.

1. Палітычная барацьба вясной-летам 1917 г. (Тры крызісы)

Аднак, пасля таго, як пагроза манархісцкай контррэвалюцыі перастала быць актуальнай, на першы план выйшла пытанне аб вайне і міры. Зварот Петраградскага Савета ад 14 сакавіка аб неабходнасці працягу вайны да часу, пакуль паміж ваюючымі бакамі не будзе заключаны дэмакратычны (без анексій і кантрыбуцый) мір праз дзесяць дзён быў падтрыманы адпаведным дакументам Часовага ўрада. Падаўляючая большасць насель-ніцтва ставілася да яго з пазіцый "рэвалюцыйнага абаронніцтва", гэта зна-чыць, бачыла патрэбу далейшага працягу вайны з мэтай абароны рэвалю-цыі. 3 вяртаннем у Расію У. I. Леніна бальшавікі сталі рэзка выступаць су-праць абаронніцтва" і патрабаваць спынення імперыялістычнай, як яны лічылі, вайны.

18 красавіка міністр замежных спраў П. Мілюкоў у сваёй тэлеграме (ноце) на адрас саюзнікаў па Антанце запэўніў у няўхільным курсе Расіі на "перамоганоснае заканчэнне вайны”. Тым самым міністр праігнара-ваў імкненне "рэвалюцыйнай дэмакратыі" на дасягненне міру шляхам пе-рагавораў. У адказ Петраградскі Савет, а пасля яго - іншыя Саветы і ле-выя партыі, рэзка асудзілі Мілюкова, а сам ён быў вымушаны падаць у адстаўку. Першай Беларусі асудзіла ноту мініетра як "вылазку імперыялізму" гомельская суполка сацыялістаў-сіяністаў. Такім чынам, у пытанні аб вайне І міры мясцовыя партыйныя арганізацыі выявілі адзінства і асудзілі кадэтаў у асобе іх міністра замежных спраў.

"Красавіцкі крызіс", акрамя іншага, адбіўся ў павышэнні актыўнасці бальшавікоў. Пад іх уздеяннем неабходнасць рэвалюцыйна-абаронніцкай вайны пераставала быць агульнапрызнанай, на франтах распаўсюдзіліся "братанні", у тыле павялічы-лася колькасць дэзерціраў і г. д. Гэтыя і некаторыя іншыя негатыўныя працэсы на фронце і ў тыле набылі палітычную афарбоўку, калі ў іх сталі абвінавачваць партыю бальшавікоў, у тым ліку Леніна, як нямецкіх шпіёнаў.

Чарговы палітычны крызіс наспеў у сувязі з падрыхтоўкай да летняга наступлення рускай арміі.

Уседамляючы небяспеку страты баяздольнасці ўзброеных сіл, новы ваенны і марскі мі-ністр А. Ф. Керанскі прыкладаў шмат намаганняў для таго, каб перака-наць армію і грамадства ў дасягненні міру праз ваенны разгром Германіі і яе саюзнікаў. Значную падтрымку ў гэтым яму аказвалі ўсе палітычныя партыі, за выключэннем бальшавікоў.

Рэальнае стаўленне палітычных сіл і ўсяго грамадства ў цэлым да вайны выявілася 18 чэрве-ня, калі па закліку Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у многіх гарадах краіны адбыліся маніфестацыі і мітынгі. На Беларусі яны прайшлі ў губернскіх і асобных (Бабруйск, Гомель) цэнтрах пад лозунгамі падтрымкі Часовага ўрада і распачата-га наступлення рускіх войск Паўднёва-Заходняга фронту. Бальшавіцкія антываенныя заклікі на тых маніфестацыях поспеху не мелі, затое на пазіцыях іх уздзеянне набылі разбуральныя наступствы, у выніку чаго многія часці адмовіліся па-кінуць акопы і выступіць супраць ворага. А наступленне рускіх войск Паў-днёва-Заходняга фронту скончылася для іх катастрофай.

У расійскім грамадстве ўзрасла маральна-псіхалагічная напружанасць. Сярод "рэвалю-цыйнай дэмакратыі" прыкметна знізілася колькасць прыхільнікаў "рэва-люцыйнага абаронніцтва”, большая іх частка перамясцілася да левага яго крыла, патрабаваўшага ад Часовага ўрада рэальных крокаў да перагавораў аб дэмакратычным (без анексій н кантрыбуцый) міры і адначасова ўскладаўшага спадзяванні на міжнародную канферэнцыю сацыялістаў. На пазіцыі бальшавікоў і анархістаў у ваенным пытанні далучылюя сацыял-дэмакраты-інтэр-нацыяналісты і левыя эсэры. Правы фланг у пытанні аб міры і сродках яго дасягнення займалі кадэты, народныя сацылісты, меншавікі-пляханаўцы і правыя эсэры.

Наступны этап палітычнай барацьбы быў звязаны так званым "Лі-пеньскім крызісам", калі кадэцкія міністры ў знак нязгоды з палітыкай сацыялістаў у адносінах да Украінскай Рады пакінулі свае пасады; і калі спроба бальшавікоў і анархістаў Петра-града звергнуць "буржуазны" Часовы ўрад 3-5 ліпеня падштурхнула но-вы яго склад на чале з Керанскім да жорсткіх захадаў да ўмацавання дыс-цыпліны на фронце: уводзіліся пакаранне смерцю, забаранялася анты-ўрадавая агітацыя. У Мінску быў перапынены выхад бальшавіцкай газеты "Звезда". Нягледзячы на тое, што падаўляючая большасць сацыялістычных партый і падначаленых ім Саве-аў, камітэтаў, праф-саюзаў, асудзіла ўдзельнікаў путчу, тым не менш, па прынцыповых меркаваннях усе названыя арганіза-цыі выказалі заклапочанасць рэпрэсіямі па палітычных матывах, у тым ліку супраць бальшаві-коў. Лідэры мясцовай І агульнарасійскай "рэвалюцыйнай дэмакратьп" беспадстаўна называлі асноўным вшоўнікам крызісу менавіта буржуазію на чале з яе Партыяй Народнан Сввабоды.

У такіх умовах разрастанне анархіі на фронце працягвалася: салдаты адмаўляліся выконваць загады камандзіраў, пачасціліся "братанні" і інш..

Цвярозыя, не апантаныя псеўдарэвалюцыйнай фразеалогіяй грамадскія сілы, у ас-ноўным саюзы афіцэраў, прафесійныя вайскоўцы, кадэцкая партыя ўскладалі вялікія спадзяванні ў справе павышэння баяздольнасці рускіх войск на вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Г. Карнілава. Але яго дамова са стар-шынёй-мшістрам Часовага ўрада Керанскім аб замене бальшавізаванага гарнізона надзейнымі казацкімі і каўказскімі фарміраваннямі быў расцэнены ўсёй "рэвалюцыйнай дэмакратыяй" як спроба дзяржаўнага перавароту і ўсталявання ваеннай дыктатуры.

Намаганнямі Часовага ўрада, палітычных партый, Саветаў, салдацкіх камітэтаў, Саюзу чыгуначнікаў, большасці вышэйшага камандавання і г. д. канфлікт скончыўся без кравапраліцця, а сам былы галоўнакаманду-ючы з прыхільнікамі здаўся ўрадавай камісіі, якая прыбыла з Петраграду. У ліку важ-нейшых наступстваў гэтага канфлікту было і тое, што ідэя ваеннага шляху ў дасягненні міру была канчаткова дыскрэдытавана ў падаўляючай боль-шасці расійскага грамадства, у тым ліку на Беларусі.

 

Такім чынам, міжпартыйная барацьба вясной-летам 1917 г. адбыва-лася вакол пытанняў тэорыі і практыкі ажыццяўлення рэвалюцыйных перамен, асноўнымі з якіх з'яўляліся пытанні аб міры, зямлі і ўладзе. Відавочна, што большасць партый, у тым ліку нацыянальныя, мелі агульныя погляды на ажыццяўленне злаба-дзённых праблем і прытрымліваліся ў гэтым агульнай тактыкі ў адносі-нах да Часовага ўрада і яго палітыкі.

Барацьба з карнілаўшчынай моцна падарвала аўтарытэт Часовага ўрада. Толькі бальшавікі заклікалі не падтрымліваць Часовы ўрад, а ўладу пера-даць у рукі Саветаў. Левыя плыні ў сацыялістычных партыях адмовіліся ад ідэі су-працоўніцтва з буржуазіяй і падзялялі лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам”.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 229 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.| І Беларусі восенню 1917 г.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)