Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне

АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII | Падзеі 1813-1815 гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст. | Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі. | Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. | Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях. | Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт. | Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый | Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). |


Читайте также:
  1. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
  2. Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.
  3. Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту.
  4. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
  5. Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г.

неарускі (псеўдарускі) стыль. Ініцыятарам яго быў Віленскі генерал-губерна-тар Мураўёў. Цэрквы, пабудаваныя ў гэтым стылі, можна сустрэць у многіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найболын значнымі пабудовамі гэтага напрамку з'яўляюцца: мемарыяльны храм у вёсцы Лясная (1908—1912 гг.), створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войскаў над шведамі і капліца князёў Паскевічаў у Гомелі (1870-1889 гт.), архіерэйскі дом у Мінску і інш.

Склаўся і неараманскі стыль. Найболып вядомым помнікам, які спалу-чае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску (1910 г.)- Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма ве-жамі: дзвюма меншымі і адной высокай. Касцёл пабудаваны з чырвонай дробнаабпаленай цэглы. У яго дэкаратыўным афармленні выкарыстаны эле-менты неаготыкі (вялікае акно-ружа, арнаментальныя паясы і інш.).

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі з'яўляюцца новыя тыпы бу-дынкаў — заводы, фабрыкі, гасцініцы, шматкватэрныя дамы. У будаўніцтве выкарыстоўваецца тэхнічны прагрэс — ужыванне бетону, жалеза, пракату, чыгуну, а таксама шматпрапётных канструкцый.

У канцы XIX ст. у архітэктуру пранікае яшчэ адзін мастацкі стыль — мадэрн. Для яго характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў — чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні. Прыкладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца сялянскі банк у Віцебску, храм у Міры, даходны дом на вуліцы Кірава ў Мінску, будынкі на вуліцы Ленінскай у Магілёве, Студэнцкай — у Гродне, Білецкага — у Гомелі і іншыя. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны.

 

 

33. Нараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Фарміраванне бела-рускай літаратурнай мовы. Беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ ст.

. У пачатку XIX ст. пачынаецца навуковае даследаванне Беларусі. У працы расійскага вучонага К. Калайдовіча "Пра беларускую гаворку " (1822) утрымліваюцца звесткі аб самабытнасці беларускай мовы. Гэты тэзіс падма-цаваны працамі этнографа, славяназнаўца, археолага, фалькларыста 3. Да-ленгі-Хадакоўскага. Мінулае Літвы і Беларусі вывучалі Я. і К. Тышкевічы, Т. Нарбут, А, Кіркор, Р. Надбярэзскі, У навуковых экспедыцыях беларускіх вучоных А. Дамбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна, П. Шпілеўскага і іншых збіраўся этнаграфічны матэрыял, які сведчыў аб самастойнасці беларускага этнасу. Яны апісвалі матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў, паказ-валі іх нобыт, жыллё, абрады і звычаі і інш.

Адразу ж пасля задушэння паўстання 1863 г. царскі ўрад мабілізаваў афіцыйную навуку для пошуку доказаў таго, што Беларусь спрадвек з'яўля-лася рускім краем, Рабілася гэта насуперак польскім дамаганням на бела-рускія землі. Таму навуковая дзейнасць у Беларусі ў другой палове XIX ст. вылучалася, па-першае, палітызаванасцю, а па-другое, развіццём пераважна гуманітарных навук. У 1867 г. у Вільні адкрыўся аддзел Рускага геаграфіч-нага таварыства. Праводзіліся археалагічныя экспедыцыі, збіраліся стара-даўнія рэчы і старадрукі. Аднак у 1874 г. віленскі аддзел закрыўся з-за неда-хопу спецыялістаў. Пецярбург вымушаны быў падтрымаць навуковую дзей-насць ураджэнцаў Беларусі. У 1870 г. выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік I. Насовіча (1788—1877), старэйшага беларускага мовазнаўца. Вылучылася цэлая плеяда беларускіх этнографаў: П. Шэйн (1826— 1900), М. Нікіфароўскі (1845—1910), Е. Раманаў (1855—1922). Беларускі народ займеў свайго акадэ-міка Я. Карскага (1860— 1931). Сусветную вядомасць прынесла яму фунда-ментальнае выданне пад назвай «Белорусы» (тры тамы ў сямі частках), дзе аўтар вывучаў паходжанне і развіццё беларускай мовы. Патрыятычныя ар-тыкулы выдатнага беларускага гісторыка М. Доўнар-Запольскага (1867—1934) друкавала ў 1888 г. адна з першых у Беларусі прыватная ліберальная газета «Мннскнй лнсток» (1886—1902).

Навукоўцы — этнографы, мовазнаўцы, гісторыкі — ужо ў другой пало-ве XIX ст. выявілі самабытнасць беларускага народа. Афіцыйная дактрына рускасці Беларускага краю не пацвярджалася.

У пачатку XX ст. навуковая дзейнасць у Беларусі губляла палітычную афарбоўку і набывала больш прыкладны характар. Імкліва пашыралася сетка навуковых устаноў. Вывучэннем краю займаліся Віцебская вучоная архіўная камісія (1909), Смаленская вучоная архіўная камісія, Мінскі царкоўны гісто-рыка-археалагічны камітэт (1908), узноўлены ў 1910 г. у Вільні Паўночна-За-ходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, польскае Таварыства сяб-роў навукі ў Вільні (1907), Таварыства вывучэння Беларускага краю ў Магі-лёве. З іх дапамогай у пачатку XX ст. краязнаўчыя музеі былі створаны ў Ві-цебску, Магілёве, Гродне, Мінску і Вільні.

Значнай з'явай навуковага жыцця Беларускага краю ў пачатку XX ст. стала дзейнасць Таварыства ўрачоў Мінска.

Першымі навуковымі ўстановамі прыродазнаўчага профілю сталі дос- ледныя станцыі — Беняконская сельска-гаспадарчая ў Віленскай губ. (1910) і Мінская балотная (1913). Пытаннямі навуковай аграноміі і ветэрынарыі займаліся асобныя памешчыкі пад апекай сельскагаспадарчых таварыстваў.

У Мінску ў 1912 —1916 гг. выдаваўся першы ў Расіі часопіс па культу-ры балот — «Болотоведенне». Усяго ж у Беларусі з 1901 да 1917 г. выхо-дзіла каля 20 прыродазнаўчых перыядычных выданняў, у тым ліку восем сельскагаспадарчых, астатнія – па медыцыне, балотазнаўству, лесаводству, чыгуначнаму транспарту і агульных праблемах. Іх рэдакцыі знаходзіліся ў Вільні, Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Бабруйску, Лепелі.

У вывучэнне Беларусі ўключалася нацыянальная інтэлігенцыя. Ужо ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XIX ст. вакол рэдакцыі газеты «Мннскнй лмсток» гуртавалася група аматараў беларускай культуры і гісторыі. Свае допісы яны змяшчалі і ў штогоднім дадатку да газеты — «Северо-Запад-ном календаре», які выходзіў у 1888—1893 гг.

На старонках газеты "Наша ніва" распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры. Адзін з заснавальнікаў «Нашай нівы» I. Луцкевіч, этнограф і архе-олаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага на-цыянальнага музея. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універ-сітэцкага горада, дзе б пад уплывам «Нашай нівы» беларускія студэнцкія гур-ткі, што інтэнсіўна ўзнікалі з канца XIX ст., не вывучалі мінулае сваёй Баць-каўшчыны. Вылучаўся Пецярбург. Там выходзіў літаратурна-мастацкі аль-манах «Маладая Беларусь» (1912—1913), які па сутнасці быў першым вы-даннем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навукова-літа-ратурны гурток студэнтаў (1912—1917).

У 1910 г. у Вільні быў надрукаваны першы дапаможнік па гісторыі Бе-ларусі — «Кароткая гісторыя Беларусі». Яе напісаў на беларускай мове В. Ластоўскі, які з 1909 г. працаваў сакратаром рэдакцыі "Наша ніва". З'яўлен-не дапаможніка стала важнейшай падзеяй у летапісе беларускага нацыяналь-нага руху.

У рэчышчы агульнаеўрапейскіх працэсаў развівалася літаратура Бела-русі. Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст.ст. з'яўлялася развіццё літаратуры і журналістыкі. Цэлыя галіны культуры становяцца своеасаблівай трыбунай палітычнай думкі, месцам ідэалагічнай барацьбы. Літаратура Беларусі ў гэты час фарміравалася пад уплывам вялікай французкай рэвалюцыі, нацыянальна-вызваленчага руху. Яна ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя элементы сусветнай культуры, была шмат-моўнай. Друкаваліся кнігі на польскай, лацінскай, нямецкай і іншых мовах. З'яўляліся літаратурныя творы на беларускай мове.

Развіццё беларускай літаратуры ішло ад рамантызму праз сентымента-лізм да рэалізму, шляхам паступовага адыходу ад фальклорнага апісальніц-тва на пачатку яе развіцця — да развітай літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння, удасканальвалася вершаскладанне.

У пачатку XIX ст. тут з'яўляюцца рамантызм, для якога характэрна арыентацыя на голас пачуццяў (творы А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага, Я. Ча-чота, В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі), і сентыменталізм з яго ўвагай да ніжэйшых слаёў грамадства, з культам духоўных і маральных каштоў-насцей як асноўнага прынцыпу жыцця (прасочваецца ў вершах Я. Чачота)

У першай палове XIX ст, большасць літаратурных твораў пісалася на польскай мове. У гэты час пачынаецца новы этап у гісторыі беларускай літа-ратурнай мовы. Характэрнай з'явай беларускай літаратуры стала ўзнікненне ананімных твораў «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Сход», «Вясна гола пера-пала», «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе» і іншых. У іх адлюстраваны рысы сацыяльных адносін таго часу, думкі і настроі беларускіх сялян, сцвяр-джалася права прыгоннага селяніна звацца чалавекам, вучыла асуджэнню існуючых парадкаў.

Значную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры, а разам з ёй і мовы, адыгралі пісьменнікі, збіральнікі народнага фальклора Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, У. Сыракомля, В. Каратынскі і іншыя. У 20-30-ц гады развіваецца паэтычны талент Паўлюка Багрыма. У творах гэтых аўтараў гучала народная гаворка, мова тых мясцовасцей, адкуль паходзілі пісьменні-кі. Найбольшае распаўсюджванне атрымала цэнтральная беларуская гавор-ка. Яна стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы. Разам са станаў-леннем новай беларускай літаратурнай мовы выпрацоўвалася агульнабела-рускае вымаўленне, стыль, правапіс.

Выдатным літаратарам Беларусі з'яўляецца Адам Міцкевіч. Яго творы, напісаныя на польскай мове пад значным уплывам мовы беларускага народа, паэтыкі беларускай песні, могуць лічыцца спадчынай не толькі польскага народа. У сваіх творах «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба», «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына» А. Міцкевіч выкарыстаў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.

У 40-я гады XIX ст. свайго росквіту дасягнула творчасць пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча В. Дуніна-Марцінкевіча. Яго першыя п'есы «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкантаў», «Чарадзейная вада» былі напісаны на польскай мове і пастаўлены на мінскай сцэне. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная п'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. У 50-я гады ён стварае вершаваныя апавяданні «Вечарніцы», «Гапон», «Халімон на каранацыі» і іншыя, а таксама займаецца перакладамі. Адзін з найлепшых і самых вядо-мых сваіх твораў — фарсвадэвіль «Пінская шляхта» — пісьменнік стварыў у пачатку 60-х гадоў, аснову якой складаў фальклор. Збіралі і перапрацоўвалі вусную народную творчасць В. Рэут, Т. Зан, А. Грот-Спасоўскі (ён жа А. Спасоўскі-Грот) і інш. Па-беларуску пісалі I. Легатовіч, П. Багрым, Я. Ча-чот, В. Каратынскі і інш. У іх творах гучыць любоў да роднага краю і проста-га люду. Частка беларускамоўных твораў насіла ананімны характар. Так, толькі ў нашы часы ўстаноўлена верагоднае аўтарства паэм "Энеіда навы-варат" (В. Равінскі) і "Тарас на Парнасе" (К. Вераніцын), у якіх паказаны адпаведна з сатырычнага боку прыгонніцкі лад і жыццё беларускай вёскі. У 40-я гг. з'яўляецца друкаваная беларуская літаратура: п'еса "Сялянка" В. Дуніна-Марцінкевіча, творы А. Рыпінскага "Беларуеь", "Нячысцік", Я. Баршчэўскага "Дзеванька", "Гарэліца", "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", новыя літаратурныя жанры — балада, апавяданне, лірычны верш.

Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. узбагацілася творамі Я. Лучыны (А. Неслухоўскага), А. Гурыновіча, К. Кастравіцкага (Каруся Ка-ганца), А. Абуховіча (першы беларускі байкапісец), Ф. Тапчэўскага. Я. Лучына з'яўляецца аўтарам першага беларускага верша «Роднай старон-цы». У ім, а таксама ў сваіх паэмах «Паляўнічыя акварэлькі», «Гануся», «Ан-дрэй», «Віялета» ён выражае любоў да радзімы, асэнсоўвае беларускую рэча-існасць. Кнігі «Скрыпка беларуская», «Хрэст на свабоду» Цёткі (А. Паш-кевіч) сталі першымі арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адной з пачынальнікаў апавядальнага жанру.

"Бацькам" беларускай літаратуры лічыцца знакаміты паэт Ф. Багушэ-віч. Яго творчасць стала вяршыняй развіцця беларускай літаратуры і мовы другой паловы XIX ст. Да сваіх зборнікаў «Дудка беларуская», «Смык бела-рускі» Ф. Багушевіч складаў прадмовы, праз якія імкнуўся абудзіць нацыя-нальную свядомасць беларускага народа. У іх ён абвясціў існаванне беларус-кага этнасу і адзначыў самастойнасць беларускай мовы. Галоўнае месца ў творах пісьменніка — паказ жыцця паднявольнага сялянства, пошукі спра-вядлівасці. Гэта яму належаць словы, якія і зараз адлюстроўваюць сутнасць нацыянальнай ідэі: «Не пакідайце ж беларускай мовы, каб не ўмерлі».

На якасна новы ўзровень узнялі беларускую літаратуру і мову Янка Купала і Якуб Колас. Адзіны паэтычны зборнік «Вянок» належыць Мак-сіму Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод кла-сікаў. Раскрыліся творчыя здольнасці М. Гарэцкага, 3. Бядулі, Гартнага, К. Каганца і інш. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў сусед-ніх, перш за ўсё славянскіх народаў, паступова ўключацца ў сусветны гісто-рыка-літаратурны працэс.

У пачатку XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывала адзіная ў краі беларуская газета «Наша ніва». Яна ператвары-лася ў збіральніцу літаратурных талентаў. Сярод супрацоўнікаў газеты былі Я. Колас, Я. Купала, які ў 1914—1915 гг. працаваў нават рэдактарам-выдаў-цом газеты, Ц. Гартны (Зміцер Жылуновіч), 3. Бядуля, А. Цётка (Алаіза Пашкевіч-Кейрыс), пазней — М. Багдановіч, Ядвігін Ш. (Лявіцкі Антон), К. Буйло, М. Гарэцкі, А. Гарун. У 1912 г. у Вільні пачаў выдавацца сатырычны часопіс "Крапіва", сель-скагаспадарчы аддзел «Нашай нівы» перарос у самастойны часопіс «Саха». 3 каяца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут жа з'явіўся літаратурны месячнік для моладзі «Лучынка», які рэдагавала Цётка. У студзені 1913 г. у Вільні пачала выходзіць на беларускай мове лацінкай каталіцкая штотыднёвая газета «Беларус».

Адразу ж пасля скасавання ў снежні 1904 г. абмежавання для нярускіх моў буйнейшае беларускае выдавецтва было заснавана В. Іваноўскім у Пе-цярбургу пад назвай «Загляне сонца і ў наша ваконца». Менавіта ў ім у 1905 г. выйшлі першыя буквары для беларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік В. Іваноўскі) і кірыліцы (К. Каганец).

У 1913 г. В. Іваноўскі з дапамогай Я. Купалы і I. Луцкевіча перанёс сваю справу ў Вільню, дзе арганізаваў Беларускае выдавецкае таварыства і адкрыў першую беларускую кнігарню. Акрамя таго, дзейнічалі такія беларус-кія выдавецтвы, як «Мінчук» (Мінск), «Наша хата», «Палачанін», «А. Грыне-віч» (Вільня). Дзякуючы намаганням "нашаніўцаў" практычна ўсе беларускія пісьменнікі друкавалі свае творы. Усяго з 1906 да 1915 г. было выдадзена ка-ля 160 беларускіх кніжак. Беларуская літаратура ў "нашаніўскі" перыяд вы-ходзіла на ўзровень класічнай і ўключалася ў еўрапейскі культурны працэс.

ІІрактычна ўсе поспехі ў развіцці беларускай культуры ў пачатку XX ст. звязваліся з дзейнасцю газеты "Наша ніва". Газета прапагандавала нацыя-нальную самасвядомасць і адзінства беларусаў незалежна ад іх веравызнан-ня, настойліва патрабавала ўвядзення беларускай мовы ў цэрквах, касцёлах, школе. Яна ўзнімала гэту мову на ўзровень літаратурнай і навуковай, каб па-пярэдзіць беларусаў ад пераходу на рускую ці польскую. Не выпадкова таму перыяд культурнага развіцця ў час яе дзейнасці ўвайшоў у гісторыю пад назвай "нашаніўскі". Але царскі ўрад асце-рагаўся беларускага адраджэння. Існавала забарона выпісваць і чытаць «Нашу ніву» ўсім настаўнікам Вілен-скай навучальнай акругі, усім дзяржаўным ураднікам і вучням сельска-гаспа-дарчых школ. Беларусы займелі прафесійную культуру (літаратура, тэатр), якая зараджалася ў гарадах. Цэнтрам беларускай прафесійнай культуры выступала Вільня. Але пераважала традыцыйная (народная) культура, якая канцэнтравалася ў беларускіх вёсках. Гэта — драўлянае будаўніцтва, ганчарства, адзенне, ткацтва, вышыўка, фальклор, абрады, святы.

34. Фарміраванне беларускай нацыі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст.

Як вядома, на працягу 14 - 16 стст. адбывалася фармiраванне беларускай народнасцi. Па меры ўзнiкнення i развiцця капiталiстычных адносiн яна на-бывае якасна новыя рысы, уласцiвыя тыповай этнiчнай супольнасцi — нацыi. У лiку важнейшых — гэта агульнасць эканамiчнага жыцця насельнiцва беларускiх губерняў, аснову якой складала сельская гаспадарка i дробна-та-варная прамысловасць. Большасць жыхарства з¢яўлялася сялянамi (90%). Бяднейшая ж iх частка складала сацыяльную базу для фармiравання пралета-рыяту. Тым не менш, 53,5% гараджан (а значыць, рабочых) складалi яўрэi. Беларуская нацыянальная буржуазiя таксама амаль цалкам складалася з сялян. Невыпадкова таму, у далейшым некаторыя палiтычныя дзеячы сцвяр-джалi, што беларусы — гэта суцэльна сялянская нацыя.

Есць падставы з тым пагадзiцца, бо паводле перапiсу 1897 г. асноўную частку мясцовай буржуазii складалi яўрэi, памещчыкаў — палякi i рускiя.

Паводле таго ж перапiсу, на тэрыторыi 5 губерняў пр ажывала 5 млн 408 тыс беларусаў, 3,1 млн рускiх, палякаў, украiнцаў, яўрэяў (13,8%), лiтоўцаў, латышоў. За 40 парэформенных гадоў колькасць насельнiцтва Бел. амаль па-двоiлася. Насельнiцтва Расii за 37 год (з 1860 па 1897 г.) вырасла на 52 млн (з 74 па 126 млн.)

У др. палове 19 ст. працягваўся працэс фармiравання беларускай гутарковай мовы, адбывалася злiццё i змешванне мясцовых дыялектаў, а на яе аснове намаганнямi Ф. Багушэвiча i iнш. фармiравалася мова лiтара-турная. Паводле перапiсу, 74% насельнiцтва называла беларускую мову роднаю. Паступова багацела i ўдасканальвалася матэрыяльная i духоўная культура, што знайшло ўвасабленне ў новых прыладах працы i прадметах побыту, у з¢яўленнi новых традыцый i элементаў фальклору.

Лiчыцца, што важным паказчыкам нацыi з’яўляецца псiхалагiчны склад яе прадстаўнiкоў. Што датычыць беларусаў, то у лiку ўласцiвых iм псiха-лагiчных рыс сталi называць памяркоўнасць i талерантнасць.

Разам з тым, iснавалi i пэўныя перашкоды на шляху да фармiравання нацыi, з уласцiвымi ёй эканамiчнымi i тэрытарыяльнымi сувязямi, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцыйб звычаяў, самасвядомасцi. Тут варта заўважыць, што з часу ВКЛ у беларусаў не было сваей дакладна акрэсленай тэрыторыi, невыпадкова, што беларускiя губернi былi не менш звязаны эканамiчна з расiйскi мi, чым памiж сабой.

Што датычыць нацыянальных мовы, побыту, традыцый, то яны дамiна-валi толькi на весцы. Пры гэтым у горадзе iснаваў кангламерат культур, кожная з якiх развiвалася па свойму, без вызначальнай тэндэнцыi злiцця ў адзiную. Важна адзначыць таксама, што беларуская мова не мела статусу дзяржаўнай.

Нельга не прыгадаць i таго, што па веравызнаннi беларускi народ заста-ваўся ў складзе дзвюх хрысцiянскiх канфесiй, i гэта таксама не спрыяла ўтварэнню трывалай нацыянальнай супольнасцi. Невыпадкова, што ў боль-шасцi выпадкаў этнiчная самаiдэнтыфiкацыя “тытульнай” нацыi вызначалася па схеме: праваслаўны, значыць – рускi; каталiк – значыць – паляк.

Нарэшце, вельмі нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, уласцівы многім з нас і зараз.

Былi выпадкi, што пад час перапiсу 1897 г. многiя жыхары называл сябе не толькi беларусамi, але i лiтвiнамi, тутэйшымi i г. д. Такiм чынам, можна прыйсцi да высновы, што беларускi народ у канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя з прычыны аб¢ектыўнага i суб’ектыўнага кшталту для таго, каб звацца нацыяй, меў больш адмоўных, чым станоўчых падстаў. Асноўнай на той час перашкодай на шляху да этнiчнай кансалiдацыi беларускага, як i многiх iншых народаў Расiйскай iмперыi, з¢яўлялася царскае самаўладдзе.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 155 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.| Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)