Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне.

Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР | Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму. | Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў. | Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг. | Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле. | Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне | Гераізм Чырвонай Арміі | Савецкі тыл у гады вайны. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
  2. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  3. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
  4. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
  5. Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст.
  6. Беларусь в войне 1812.
  7. Беларусь в годы первой мировой войны.

Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.

Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэннях Крым-скай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г.

Важнае значэнне мела рашэнне аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі. Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабры-таніі дамовіліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай кан-ферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) бу-дзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распра-цоўкі і прыняцця Устава ААН.

Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызвале-най Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палі-тычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.

На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Поль-шчы. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць па так званай "лініі Керзана" з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку—чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яд-наных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Бе-ларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму.

Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя:

1) падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце ка-лектыўных мер для выключэыня пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі;

2) развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў;

3) ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжна-родных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару;

4) заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі;

5) быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт.

Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі: суверэннай роўнасці дзяржаў; вырашэння між-народных спрэчак выключна мірнымі сродкамі; неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы; адмаўлення ў міжна-родных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрыта-рыяльнай недатыкальнасй і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сак-ратарыят.

Патсдамская канферэнцыя. Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў - СССР, ЗША, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай кан-ферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце. Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні адносін з Германіяй і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе.

Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла да Савецкага Саюза, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама пера-дадзены Польшчы.

На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць паста-янны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінлян-дыяй.

Патсдамекія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах.

На апошнім этапе Другой суеветнай вайны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Пат-сдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляліся адлюстраваннем новай расстаноўкі палі-тычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрос-шая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку.

Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтары-тэт і ўплыў СССР, без яю ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганіза-цыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52.

У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўро-пы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыяналь-на-вызваленчага руху народаў Еўропы.

Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамы-словасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэха-славакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балга-рыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказ-ваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у адваўленні і развіцці эканомікі. У краінах "савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Iх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адначасова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ва Усходняй Еўропе.

Такім чынам, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны краіны-пера-можцы вызначылі новыя межы ў Еўропе, аднак палітычныя межы іх уплыву не засталіся нязменнымі.

Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак "халоднай вайны".

Ва ўмовах існавання дзвюх палітычных сістэм, цэнтральныя дзяржавы якіх у другой палове 40-х гг. з'яўляліся ўладальнікамі ядзернай зброі, пачаўся працяглы перыяд іх процістаяння – названы “халоднай вайной”. Першым крокам да яго стала антысавецкая прамова былога брытанскага прэм’ера У. Чэрчыля ў амерыканскім горадзе Фултан у 1946 г. Але асноўнай прычынай процістаяння была барацьба СССР і ЗША за геапалітычную перавагу і перш за ўсё за падзел Еўропы.

Пачатак амерыканскай палітыкі "халоднай вайны" палажыла "дактрына Трумэна" — знешнепалітычная праграма ўрада ЗША. 12 сакавіка 1947 г. прэзідэнт Г. Трумэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб выдзяленні дапа-могі ў 400 млн долараў (на 1947/1948 фінансавы год) Грэцыі і Турцыі. Меркавалася паслаць у гэтыя краіны амерыканскія місіі, у тым ліку і ваенны персанал з мэтай абароны краін Усходняга Міжземнамор'я ад камуністычнай бяспекі. Такім чынам, абапіраючыся на гэту дактрыну, ЗША бралі на сябе абавязак умешвацца з дапамогай узброенай сілы ў любы рэгіён, дзе існуе па-гроза камунізму.

Дактрына Трумэна з'явілася палітычным касцяком шырокамаштабнай стратэгіі "стрымлівання камунізму", а яе эканамічным стрыжнем стаў "план Маршала".

Гэты план быў выкладзены Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Марша-лам у выступленні ў Гарвардскім універсітэце ў чэрвені 1947 г. Ён прапана-ваў аказаць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам з мэтай аднаўлен-ня разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі.

У ліпені 1947 г. у Парыжы адбылася канферэнцыя "еўрапейскага экана-мічнага супрацоўніцтва" 16 краін, якія далучаных да "плана Маршала" (Вялі-кабрытанія, Францыя, Аўстрыя, Бельгія, Галандыя, Люксембург, Данія, Грэ-цыя, Ірландыя, Ісландыя, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Турцыя). Кан-ферэнцыя стварыла "Камітэт еўрапейскага эканамічнага супрацоў-ніцтва".

З дапамогай "плана Маршала" ЗША імкнуліся змякчыць развіццё пасля-ваеннага эканамічнага крызісу і ўцягнуць заходнееўрапейскія дзяржавы ў сферу свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву.

СССР адмовіўся ад удзелу ў "плане Маршала" і ў процівагу яму прапанаваў "план Молатава", ажыццяўленне якога прывяло да стварэння Савета Эканамічнай Узаемадапамогі краін “народнай дэмакратыі” ў 1949 г.

Праграма дапамогі Еўропе склала суму ў 13,3 млрд дола-раў, з іх 1,5 млрд долараў доўгатэрміновай пазыкі. У красавіку 1948 г. для здзяйснення плана была створана пастаянна дзеючая Арганізацыя па еўрапейскаму экана-мічнаму супрацоўніцтву (пазней яна стала называцца Арганізацыяй экана-мічнага супрацоўніцтва і развіцця — АЭСР). Гэта арганізацыя ажыццяўляла кантроль за размеркаваннем фінансавых сродкаў і ўмовамі іх выкарыстання. АЭСР, як і "план Маршала", у цэлым выконвала задачу "стрымлівання камунізму" на эканамічным узроўні, у той час як утварэнне Паўночна-атлантычнага дагавора (НАТА) бьіло прызвана вырашыць гэту задачу на ваенна-палітычным узроўні.

Амерыканская дапамога паступала ў розных формах: у выглядзе бяз-выплатнага дару ў доларах, бязвыплатнага забеспячэння таварамі, але ў асноўным у форме крэдытаў. Агульная сума сродкаў, выдаткаваных у рам-ках "плана Маршала" з красавіка 1948 г. да 30 чэрвеня 1951 г., склала каля 17 млрд долараў. У цэлым прыкладна трэць імпарту ў рамках Праграмы еўрапейскага аднаўлення прыходзілася на сельскагаспадарчую прадукцыю, але вялікую ролю адыгрываў таксама імпарт сродкаў вытворчасці, Пры-кладна адна трэць сродкаў дапамогі па "плану Маршала" была выдат-кава-на на закупкі лішкаў амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

Аказанне дапамогі Заходняй Еўропе дазволіла ЗША атрымаць магут-нейшага саюзніка ў "халоднай вайне", умацаваўшы і аднавіўшы яго па свай-му ўзору, што ў рэшце рэшт абумовіла вынік глабальнага супрацьстаяння звышдзяржаў. У сувязі з гэтым асноўнае значэнне дапамогі было не экана-мічным, а палітычным. "План Маршала" меў, безумоўна, і негатыўныя выні-кі, адным з якіх быў раскол Еўропы на два лагеры, а адмова ад удзелу ў ім Савецкага Саюза выяўляла яго антысавецкую накіраванасць. Перавагай Вашынгтона была спроба стварэння цэнтра сілы на Еўрапейскім канты-ненце, дастаткова моцнага для падтрымкі там неабходнай раўнавагі.

Супрацьлеглыя інтарэсы вялікіх дзяржаў — былых саюзнікаў у Другой сусветнай вайне — дакладна выявіліся ў іх пазіцыі ў адносінах да Германіі. У снежні 1946 г. у парушэнне прынятых абавязацельстваў на Патсдамскай кан-ферэнцыі ЗША і Вялікабрытанія заключылі пагадненне аб аб'яднанні сваіх зон акупацыі. У выніку была створана "Бізонія". У 1948 г. да іх далучылася французская зона акупацыі — так узнікла "Трызонія". У сярздзіне 1948 г. на гэтай тэрыторыі была праведзена грашовая рэформа, якая была ўключана ў сферу дзеяння "плана Маршала". Акупацыйныя ўлады трох заходніх зон аку-пацыі стварылі так званы Парламенцкі савет, даручыўшы яму распрацоўку Канстытуцыі нямецкай дзяржавы. Асноўны закон уступаў у сілу ў маі 1949 г. У жніўні 1949 г. у Заходняй Германіі былі праведзены першыя парламенцкія выбары, У верасні быў сфармірананьт ўрад на чале з лідэрам Хрысціянска-Дэмакратычнага Саюза К. Адэнауэрам. 7 верасня 1949 г. адбылося абвя-шчэнне Федэратыўнай Рэспублікі Германіі (ФРГ).

На тэрыторыі ўсходняй зоны акупацыі, занятай савецкімі войскамі, былі праведзены рэформы, якія абмяжоўвалі прыватную ўласнасць у аграрным сектары эканомікі і ў прамысловасці. У выніку зямельнай рэформы былі кан-фіскаваны ўсе юнкерскія і памешчыцкія гаспадаркі памерам больш за 100 га, зямельныя гаспадаркі, што належалі ваенным злачынцам, прыняты законы аб экспрапрыяцыі ўласнасці нацыстаў, больш за 9 тыс. прамысловых прадпры-емстваў перададзены ў валоданне нямецкіх органаў самакіравання. У маі 1949 г. Нямецкі народны кангрэс прыняў праект канстытуцыі Германскай Дэ-макратычнай Рэспублікі, заснаванай на прынцыпе народаўладдзя. 7 кастрыч-ніка 1949 г, было абвешчана ўтварэнне Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя ГДР.

Канфрантацыя паміж двума блокамі буйнейшых дзяржаў свету выяві-лася ў саперніцтве ваенна-палітычных блокаў і саюзаў, створаных хутка пасля Другой сусветнай вайны.

У сакавіку 1948 г. Вялікабрытанія, Францыя, Нідэрланды, Бельгія і Люксембург заключылі ў Бруселі дагавор аб эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве і калектыўнай абароне, вядомай пад назвай За-ходняга Саюза. Ён быў падтрыманы ЗПІА, якія прапанавалі стварыць больш шырокі ваенны саюз з удзелам ЗША і Канады. У красавіку 1949 г. 12 дзяр-жаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Да-нія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашынгтоне Паўночна-атлантычны пакт (НАТА). Грэцыя і Турцыя ўступілі ў аргані-зацыю ў 1952 г., ФРГ — у 1955 г. Іспанія — у 1982 г. У перыяд свайго ўтва-рэння НАТА ўяўляў сабой ідэалагічны і ваенна-палітычны альянс групы дзяржаў з аднолькавымі палітычнымі і эканамічнымі сістэмамі.

Утварэнне НАТА было прадыктанана імкненнем заходніх дзяржаў стрымаць узмацненне ўплыву і магутнасці СССР у Еўропе і ў свеце.

Удзельнікі дагавора бралі па сябе абавязацельства павялічыць вытвор-часць узбраенняў і аказваць адзін аднаму дапамогу, у тым ліку ваенную. Га-лоўная роля ў НАТА адводзілася ваенна-стратэгічным сілам ЗША, якія аба-вязаліся абараняць саюзнікаў у выпадку нападзення трэцяга боку. Амеры-канскія ўзброеныя сілы маглі быць размешчаны ў любой краіне— удзельніцы НАТА. ЗША пачалі ствараць у гэтых краіыах свае ваенныя базы.

Пасляваенны раскол свету закрануў і Азію. Пазіцыі СССР умацоўваліся ў гэтым рэгіёне пасля ўстанаўлення камуністычных рэжымаў у Паўночнай Карэі (1948), у Кітаі (1949), у Паўночным В'етнаме (1954).

З мэтай пашырэння ўплыў у азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне пад эгідай ЗША ў супрацьвагу СССР быў створаны ваенна-палітычны блок АНЗЮЗ (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА (ЗША, Вяліка-брытанія, Францыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Тайланд, Філіпіны, Пакі-стан), у 1955 г. — СЕНТА (ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Ірак, Іран, Пакі-стан.

У 1955 г. пасля ўступлення ФРГ у НАТА шэраг краін савецкага блока дзяржаў утварылі Арганізацыю Варшаўскага Дагавора, падпісаўшы шмат-баковы дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. У арганіза-цыю ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі. Краіны — удзельніцы Варшаўскага дагавора абавязаліся ў выпадку напа-дзення на адну з іх неадкладна прыйсці на дапамогу "ўсімі сродкамі", уключаючы ўзброеныя сілы. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Палі-тычны кансультацыйны камітэт для фарміранання агульнай абароннай і знешняй палітыкі, а таксама Аб'яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі дзяржаў Варшаўскага дагавора.

Такім чынам, пасля Другой сусветнай вайны аформілася новая рас-станоўка сіл на сусветнай арэне. Узніклі два супрацьлеглыя блокі дзяржаў, заснаваных на розных эканамічных, палітычных і ідэалагічных сістэмах. У цэнтры аднаго з іх былі ЗША, у цэнтры другога — СССР. Абедзве дзяржавы валодалі ядзернай зброяй. Пачатак "халоднай вайны" характарызаваў працяглы перыяд супрацьстаяння сусветных звыш-дзяржаў.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 537 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне.| Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)